Родны сэрцу дах...

Бреус Светлана
Наведала нядаўна я старонку,
Адкуль пачаўся мой жыццёвы шлях,
Я помню, нехта мне крычаў удагонку,
Пакуль не знік з вачэй знаёмы дах.

А я тады яшчэ не разумела,
Што то крычаў кавалачак душы,
Я слухаць яе голас не ўмела,
Не ведала, што ён гучыць у цішы...

Хацелася хутчэй у невядомасць,
У бурнае, імклівае жыццё,
Бывае, што спазняецца свядомасць,
Як першае святое пачуццё.

Цябе нясуць уперад хвалі мары,
І любы той узнёслы іх палон,
І сэрца струны як напеў гітары,
Як жаўранка ў паднябессі звон.

І толькі аб адным юнацтва думкі:
Кахання прагне цела і душа...
Але ў жыцці ёсць іншыя кірункі,
І для ўсяго ёсць у жыцці мяжа.

І мары ў ім таксама маюць межы,
І межы мае наша пачуццё,
Глядзяць на нас маўкліва вочы вежы,
Як напамін: не вечнае жыццё...

І чым старэй, тым цяга больш вяртацца
Туды, адкуль пачаў жыццёвы шлях,
Каб толькі раз яшчэ палюбавацца
На той знаёмы, родны сэрцу дах...