Сергею Тихановскому

Анатоль Кудласевич
Добры дзень, Сяргей!
Сачу на Ютубе за тваім каналам "Страна для жизни", з цікавасцю праглядваю матэрыялы і сюжэты. Ты - малайчына! Амаль усё робіш правільна і расстаўляеш правільныя акцэнты.
Шмат разоў ты пытаўся ў сваіх герояў, што трэба зрабіць на іх думку, каб Беларусь стала "страной для жізні". Я таксама ўсё свядомае жыццё думаю над гэтым пытаннем, а што ж трэба зрабіць, каб нам жылося добра?
У розныя часы знаходзяцца і розныя адказы на гэтае пытанне. Але гадоў з дзесяць таму, аналізуючы дэмакратычныя мадэлі ў розных краінах свету, я раптам прыйшоў да высновы, што патрэбна мяняць саму ДЭМАКРАТЫЧНЫЮ ПАРАДЫГМУ, бо ў існуючых цяпер ва ўсім свеце дэмакратыях ёсць некалькі істотных хібаў, якія як вірусы, заражаюць грамадствы рабскай ідэалогіяй і не даюць ім магчымасці стаць свабоднымі.
Асноўных хібаў два: ТАЙНАЕ галасаванне і ПАДЛІК галасоў.
Мы галасуем тайна, а нас яўна падманваюць, таму што невядома як нашы галасы падлічваюць. Нават калі на выбарчым участку прысутнічаюць назіральнікі, і  кожны бюлетэнь зафіксуюць правільнасць і сумленна залічаць,  гэта зусім не дае гарантыі пра канчатковы вынік, а па вілякім рахунку, - не мае значэння, бо невядома якія вынікі пададуцца ў Цэнтрвыбаркам і якія вынікі ўрэшце абвесціць Ярмошына.
Я сам калісьці (гадоў 15 таму) уваходзіў ў выбарчую камісію, і пасля правільнага падліку галасоў старшыня выбарчага ўчастка, пасля падпісання актаў, раптам падыйшла яшчэ адзін раз і папрасіла яшчэ раз паставіць подпіс, але на гэты раз у пусты акт камісіі, маўляў, яна ж не ведае, ці задаволіцца вынікамі нашага акта начальнікі з раёна і ці прымуць яго. З дзевяці чалавек, акрамя мяне, толькі адзін  адмовіўся падпісваць пусты ліпавы "акт", а сем яго падпісалі.
Падлогі і фальсіфікацыі не абавязкова адбываюцца непасрэдна на выбарчым участку, хаця і там могуць быць, але часцей за ўсё махінацыі праходзяць на "раённым", абласным узроўне,  або ў самой Цэнтральнай выбарчай камісіі. Каб пазбегнуць гэтага, я і прыйшоў да думкі, што нешта трэба мяняць кардынальна.
Усё гэта я коратка выклаў у прымацаваным файле, калі табе цікава, то можам пра гэта пагаварыць і зрабіць матэрыял  ў асобным сюжэце. Мне падаецца, што гэтая ідэя наспела. І яе беларусы могуць ажыццявіць. Не зробяць беларусы, зробяць іншыя, але тады Беларусь ад гэтага не будзе мець ніякіх прэферэнцый. Калі ж Беларусь акажацца першай, то з гэтага наша дзяржава можа яшчэ і дывідэнты атрымліваць у далейшым.
І справа не толькі ў тым, што выбары будуць праходзіць чэсна і дэмакратычна, справа ў змене дэмакратычнай мадэлі, бо пры рэалізацыі такой ідэі, наступае сапраўднае народаўладдзе, а не фіктыўныя дэмакратычныя маніпуляцыі, за якімі стаіць несправядлівасць, маліпуляцыі, падтасоўкі…