Бобрыкi

Ёхан Леверда
Сямейства. Бобрыкі.
Маці іхняя, з мойёй, у школку хадзіла, пасля вайны. Ніна Лысая, па бечанску.
Сябравалі дзяўчынкі. У гульні гралі. .............мамо раскажэ....у мяч. У пекара. У палкі-цуркі.
Мая маці , самая малодшая з Левердзюкоў, ўцякла, у сьвет.
А Нінка ажанілась. Засталася.
Час у процьму йдзе. Чацьвёра. Іван. Міша. Воўка. Галя. Чацьвярох Нінка нарадзіла. Галя , такая прыгажуня, казка, палеская. Пабачыўшы - закахаешся. Назаўсёды.

Партыя і правіцельства патрабуюць! Рамантыка!!! - ляскаюць ВІА расейскія.
На будаўніцтва! У войска!. На БАМ камсамольскі!
На Цэліну было раней.
І паехалі бечанцы ў сьвет.
Але цягне куток родны. І грошы зарабілі і атабарыліся на Цэліне.
Але ж тут, свае. У Бечах. Вазьвярнуліся.
Іван на Данбас да Ўкраіны паехаў. У шахту. Добрыя грошы.
А хлопцы , малодшыя , да Аўганістану. У Маскве вырашылі, беларусы- добрыя ландскнехты. І жалобныя песьні навек тут.
Прыйшлі Мішка і Воўка.
І не прыйшлі . Воўка пабыў, ды пасунуўса да Прыднястроўя, потым у СФРЮ, Чачэніі.

Вазвярнуліся Бобрыкі. У Вёску. Галя за чоловека пайшла, у суседні раён. Прыгажуня. Рудэ сонейка!!! І засілілася. Бо чалавек яе буў дурны, ад рэўнасьці. Дачушка засталася.
Так здараецца.
Цёмныя палешукі. Часам.
У канцы 90х да Івана прыехаў АМАП. затрымліваць.
У 90х на Данбасе крывавых падзей быў сьведка, шахцёр. Але кажуць , не сьведка Іван буў.
Не чулі пра Івана больш. Толькі дзіця гадуецца. Гадавалася. Зьехала дзеўка, і дзіцё зьвязла. У сьвет.
І Міша і Воўка да маці ў бацькаву хату . У вёску. Вазвярнуліся.
Воўка без пашпарта. Мішка гарэлку п'е. І маці лупцуе.
Воўка кароў пасьвіць. Былы снайпер. Да того часу, пакуль. Не знойдуць ў адрыне. Пад страхой. У шыбеніцы.
У канцы могліц , ля плоту, пахавалі Воўку, ля самотнага дубу.
Ходзіць Мішка, кульгавы, па вёсцы. Пэнзію чакае, аўганскую.
І аўталаўку.
Віно таннае аўталаўка возіць па Палессі.
Жджэ Мішка.

А бацька іхні, Майсей, колісь знік. Ён жа - Майсей. Валацуга.

Бобрыкі добра ў школцы вучыліся. Усе.
Не
лайдакавлі.
Навошта ім савецкая ўлада была.

Час сунецца паціху.

Палессе будзе чароўным месцам.


Колісь.