Аутамабiль

Алексей Браницкий
Мікалай Носаў
Аўтамабіль
пераклад на беларускую мову (трохі з апрацоўкай)

Калі мы з Мішкам былі зусім маленькія, нам вельмі хацелася пакатацца на аўтамабілі, але гэта ніяк не ўдавалася. Колькі мы ні прасілі шафёраў, ніхто не хацеў нас катаць. Аднойчы мы гулялі ў двары. Раптам глядзім — на вуліцы, каля нашых варот, спыніўся аўтамабіль. Шафёр з машыны вылез і кудысьці сышоў. Мы падбеглі. Я кажу:
— Гэта "Волга".
А Мішка:
- Не, гэта "Масквіч".
- Шмат ты разумееш! - кажу я.
- Вядома, "Масквіч", - кажа Мішка. - Паглядзі, які ў яго кампот.
— Які, - кажу — - кампот? Гэта ў сталоўцы бывае кампот, а ў машыны — капот! Ты паглядзі, які кузаў. Мішка паглядзеў і кажа:
- Ну, такое пуза, як у "Масквіча".
- Гэта ў цябе, - кажу, - пуза, а ў машыны ніякага пуза няма.
- Ты ж сам сказаў "пуза".
- "Кузаў" я сказаў, а не "пуза"! Эх, ты! Не разумееш, а лезеш!
Мішка падышоў да аўтамабіля ззаду і кажа:
— А ў "Волгі" хіба ёсць буфер? Гэта ў "Масквіча" - буфер.
Я кажу:
- Ты б лепш маўчаў. Выдумаў яшчэ буфер нейкі. Буфер-гэта ў вагона на чыгунцы, а ў аўтамабіля бампер. Бампер ёсць і ў "Масквіча"і ў "Волгі".
Мішка памацаў бампер рукамі і кажа:- На гэты бампер можна сесці і паехаць.
- Не трэба, - кажу я яму.
А ён:
- Ды ты не бойся. Праедзем трохі і саскочым. Тут прыйшоў шафёр і сеў у машыну. Мішка падбег ззаду, сеў на бампер і шэпча:
— Сядай хутчэй! Сядай хутчэй! Я кажу:
— Не трэба!
А Мішка:
— Ідзі хутчэй! Эх ты, баязлiвец! Я падбег, прычапіўся побач. Машына кранулася і як памчыцца!
Мішка спалохаўся і кажа:
— Я саскочу! Я саскочу!
— Не трэба, — кажу, — разаб`ешся!
А ён паўтарае:
— Я саскочу! Я саскочу!
І ўжо пачаў апускаць адну нагу. Я азірнуўся назад, а за намі іншая машына імчыцца.
Я крычу:
— Ня смей! Глядзі, зараз цябе машына задавць! Людзі на тратуары спыняюцца, на нас глядзяць. На скрыжаванні міліцыянер засвістаў у свісток. Мішка спалохаўся, саскочыў на брук, а рукі не адпускае, за бампер трымаецца, ногі валакуцца па зямлі. Я спалохаўся, схапіў яго за каўнер і цягну ўверх. Аўтамабіль спыніўся, а я ўсё цягну. Мішка, нарэшце, зноў залез на бампер. Вакол народ сабраўся. Я крычу:
- Трымайся, дурань, мацней!
Тут усе засмяяліся. Я ўбачыў, што мы спыніліся, і злез.
— Злазь — - кажу Мішцы.
А ён з перапуду нічога не разумее. Ледзь я адарваў яго ад гэтага бампера. Падбег міліцыянт, запісвае нумар. Шафёр з кабіны вылез-усё на яго накінуліся:
- Не бачыш, што ў цябе ззаду робіцца?
А пра нас забыліся. Я шэпчу Мішцы:
— Пойдзем!
Адышлі мы ў бок і бегам у завулак. Прыбеглі дадому, запыхаліся. У Мішкі абедзве каленкі да крыві абадраныя і штаны парваныя. Гэта ён калі па бруку на жываце ехаў. Дасталася яму ад мамы!
Потым Мішка кажа:
- Штаны-гэта нічога, зашыць можна, а каленкі самі зажывуць. Мне вось толькі шафёра шкада: яму, напэўна, з-за нас дастанецца. Бачыў, міліцыянт нумар машыны запісваў?
Я кажу:
- Трэба было застацца і сказаць, што шафёр не вінаваты.
- А мы міліцыянту ліст напішам, - кажа Мішка.
Сталі мы ліст пісаць. Пісалі, пісалі, лістоў дваццаць паперы сапсавалі, нарэшце, напісалі:
“Дарагі таварыш міліцыянер! Вы няправільна запісалі нумар. Гэта значыць, вы запісалі нумар правільна, толькі няправільна, што шафёр вінаваты. Шафёр не вінаваты: вінаватыя мы з Мішкай. Мы прычапіліся, а ён не ведаў. Шафёр добры і ездзіць правільна".
На канверце напісалі:
"Кут вуліцы Горкага і Вялікай Грузінскай, атрымаць міліцыянту".
Запячаталі ліст і кінулі ў скрыню. Напэўна, дойдзе.