Прыгоды Толi Клюквiна

Алексей Браницкий
Мікалай Носаў
Прыгоды Толі Клюквіна
(пераклад на беларускую мову)

    Вучань чацвёртага класа школы № 36 Толя Клюквiн выйшаў з дома № 10 на вуліцы Дзям'янаўскай і, згарнуўшы ў Трэці Кашырскі завулак, пакрочыў да свайго прыяцеля Славы Аганькова, які жыў на Ламаносаўскай вуліцы, у доме № 14. Яшчэ ўчора з вечара сябры дамовіліся сустрэцца сёння раніцай і пагуляць у шахматы. Яны абодва захапляліся гэтай гульнёй і здольныя былі гуляць з ранку да вечара. Такая на іх паласа найшла.
    Толя вельмі спяшаўся, бо абяцаў свайму сябру прыйсці да дзесяці гадзін раніцы, але ўжо было значна больш, бо Толя па сваёй неарганізаванасці замарудзіўся дома і не паспеў выйсці сваечасова. А тут яшчэ, як гэта заўсёды бывае, калі хутчэй трэба, на вуліцы адбылася затрымка. Ён ужо быў у канцы трэцяга Кашырскага завулка, як раптам з-за плота вылезла шэрая котка і спынілася з відавочным намерам перабегчы Толе дарогу.
- А-кшы! Псiк зараз жа! - закрычаў Толя на котку і, каб спалохаць яе, нагнуўся, робячы выгляд, быццам хоча падняць з зямлі камень. Гэта сапраўды спалохала котку, але, замест таго каб бегчы ўзад, яна кінулася праз дарогу і знікла за варотамі дома на супрацьлеглым баку вуліцы.
- Ах, каб цябе! - разгублена прамармытаў Толя.Ён спыніўся, не адважваючыся ісці наперад, і стаў думаць, што лепш:плюнуць тры разы праз плячо і працягваць шлях або вярнуцца назад і прайсці па іншай вуліцы. Агледзеўшыся па баках і пераканаўшыся, што яго ніхто не бачыць, ён вырашыў усё ж вярнуцца назад."Быццам што-небудзь можа змяніцца ад таго, што я плюну тры разы, - разважаў ён. - Раз котка перабегла дарогу, то тут хоць плюй, хоць не плюй... Хаця калі сказаць па праўдзе, то, можа быць, і сама котка нічога не значыць, так добра ўжо, блазан з ёй! Мне няцяжка па іншай дарозе прайсці, а то на самай справе яшчэ якая-небудзь няўдача атрымаецца".
     Разважаючы такім чынам, Толя вярнуўся да свайго дома і,прайшоўшы па вуліцы Дзям'янаўскай да наступнага кута, згарнуў у Другі Кашырскі завулак. На гэты раз ён дабраўся да Ламаносаўскай вуліцы без асаблівых прыгод і яшчэ здалёк убачыў, як з пад'езда дома № 14 выйшаў нейкі хлопчык. Спачатку Толе здалося, што ён вельмі падобны на Славу Аганькова, потым здалося, быццам не вельмі. Хлопчык паміж тым пастаяў ля пад'езда, нібы аб нечым раздумваючы, пасля чаго павярнуўся да Толі спіной і пайшоў у процілеглы бок.
     "Добра, - сказаў сам сабе Толя. - Я зараз падымуся да Славы, і ўсё стане ясна. Калі Слава дома, то гэта значыць, не ён. Калі ж яго дома няма, то тады гэта ён".
      Падняўшыся на чацвёрты паверх, Толя пазванiў каля дзвярэй 31 кватэры. Яму адчыніла Славіна мама.
-А Слава толькі што сышоў, - сказала яна. - Хіба ты не сустрэў яго?
- Не, бо я бачыў яго здалёк, ды падумаў, што гэта не ён. Бо ён сказаў, што пачакае мяне.
- Ён цябе доўга чакаў, нават злаваўся, што ты не ідзеш. А потым яму патэлефанаваў Жэня Зайцаў, і Слава сказаў, штопойдзе да яго.
- Свіння якая! Быццам ужо не мог пачакаць трошкі! - сказаў Толя, развітаўшыся са Славінай мамай і спускаючыся па лесвіцы.
     Выйшаўшы на вуліцу, ён пастаяў ля пад'езда, разважаючы, што распачаць, потым таксама пайшоў да Жэні Зайцава, які жыў на Загарадным шашы, гэта значыць даволі далёка ад Ламаносаўскай вуліцы. Цяпер Толе няма да чаго было спяшацца. Ён ішоў, пазяхаючы па баках і разглядаючы ўсё, што траплялася на шляху. На Сувораўскім бульвары ён спыніўся, каб паглядзець на хлопцаў, якія вучыліся катацца на дзіцячым двухколавым веласіпедзе. Хлопцаў было чацвёра, але ні адзін з іх яшчэ не ўмеў катацца, таму яны не столькі ездзілі, колькі падалі з ровара. Трэба сказаць, што катацца на ровары без звычкі было даволі цяжка, бо ён быў не зусім звычайнай канструкцыі. На звычайным двухколавым ровары педалі трэба круціць толькі да таго часу, пакуль машына не разгоніцца, пасля чаго ровар едзе сам, а педалі стаяць на месцы. На гэтым жа ровары педалі трэба было круціць ўвесь час. Нават калі іх можна было ўжо і не круціць, яны самі круціліся. Гэта, напэўна, тлумачылася тым, што ровар быў састарэлай сістэмы. Яго падарыў хлопцам адзін жыхар, які жыў у іх доме. Жыхара гэтага звалі Іван Герасімавіч. Калі Іван Герасімавіч быў яшчэ маленькі, яму падарыў гэты ровар ягоны тата. Потым Іван Герасімовіч вырас і купіў сабе сапраўдны, дарослы ровар, а гэты ровар схаваў у хляве. Ён думаў, што калі-небудзь ажэніцца і ў яго будуць дзеці, тады ён падорыць ім гэты ровар. Але прайшло гадоў дваццаць пяць ці трыццаць, Іван Герасімавіч так і не ажаніўся, а пра ровар забыўся. І вось нядаўна ён разбіраў у сябе ў хляве старую старызну і ўбачыў гэты ровар.
"Што мне з ім рабіць? - падумаў Іван Герасімавіч. - Аддам я яго хлопцам у агульнае карыстанне. Усё роўна ў мяне сваіх дзетак няма. Хоць я яшчэ, можа быць, ажанюся, але да таго часу ровар зусім заржавее, і яго трэба будзе выкінуць або здаць ва ўтыль".
Ён выцягнуў ровар з хлява і сказаў хлопцам:
- Вось вам, сябры, ровар. Ён хоць мізэрны на выгляд, затое дужы. Я ў дзяцінстве па цэлых днях катаўся на ім, а ў яго, глядзіце, хоць бы зламалася спіца. Словам, катайцеся, дзеткі. Даламывайце. Хлопцы былі вельмі здзіўлены і нават не верылі, што ім дораць ровар, але потым убачылі, што Іван Герасімавіч не жартуе, і вельмі ўзрадаваліся. Спачатку яны паспрабавалі катацца па двары, але там ім было вельмі балюча падаць, бо ўвесь двор быў вымашчаны буйным каменем. Тады яны пайшлі на бульвар, і тут іх убачыў Толя. Ён паглядзеў, як хлопцы ўвесь час куляліся з ровара на зямлю, і сказаў:
- Эх, вы! Хто ж так вучыцца катацца! Так і насы разаб`еце! На ровары трэба вучыцца катацца з гары.
- Чаму з гары? - здзівіліся хлопцы.
- Таму што, калі едзеш з гары, ровар коціцца сам -педалі круціць не трэба, і можна вучыцца трымаць раўнавагу. А калі навучышся трымаць раўнавагу, можна пачынаць вучыцца круціць педалі. Калі ж пачнеш вучыцца адразу і таму і іншаму, то нічога не атрымаецца. Хтосьці з хлопцаў сказаў:
- Трэба прайсці па бульвары далей, там дарога ідзе ўніз, гэта значыць - з горкі. Усе пабеглі туды, дзе пачынаўся спуск. Але ні ў каго не хапала смеласці скаціцца на ровары з гары.
- Якія ж вы баязлiўцы! - сказаў Толя. - Ну-ка дайце ровар, я пакажу вам, як трэба катацца.Толя сеў на ровар, адштурхнуўся нагой і пакаціў уніз. Ён ужо ўмеў трохі катацца, і язда на ровары не ўяўляла для яго цяжкасці. Хлопцы гуртам пабеглі за ім. Яны ўжо пачалі баяцца, як бы ён не ўцёк ад іх разам з роварам. Ровар між тым набіраў хуткасць. Педалі пачалі круціцца з такой хуткасцю, што Толя не паспяваў круціць нагамі. Прыйшлося яму адпусціць педалі, але яны ўсё-ткі працягвалі круціцца і пачалі біць яго па нагах. Тады Толя расставіў ногі шырока ў бакі і панёсся такiм чынам са страшэннай хуткасцю. Нечакана ён убачыў наперадзе малых, якія гулялі пасярод бульвара. Каб не наехаць на іх, яму давялося крута павярнуць у бок. На яго шчасце, у агароджы бульвара апынулася брамка. Толя праскочыў праз яе, у імгненне вока перасёк вуліцу і заехаў у браму дома. Прамільгнуўшы па двары з хуткасцю маланкі, Толя выехаў на задворкі і з усяго разгону наткнуўся пярэднім колам на тоўстую чыгунную тумбу, якая ляжала недалёка ад плота. Ад удару ровар брыкнуў, нібы конь, і ўстаў тарчком. Толя выскачыў з сядла, пераляцеў уверх нагамі праз плот, як акрабат у цырку, і пляснуўся ў смеццевую скрыню, якая стаяла ў суседнім двары пад плотам. Усё адбылося так хутка, што Толя не паспеў апамятацца, як ужо сядзеў у скрыні. Падаючы, ён зачапіўся за цвік, які тырчаў у вечку скрыні, і разарваў на спіне кашулю. Гэта некалькі затрымала хуткасць палёту, да таго ж ён упаў на кучу мяккага смецця, што значна змякчыла ўдар. Такім чынам, усё абышлося шчасліва, калі не лічыць, што ў самы апошні момант Толя выцяўся аб сценку скрыні ілбом. Прыйшоўшы патроху ў сябе, ён абмацаў рукой выцяты лоб, і яму здалося, што там у яго сіняк ці драпіна.
Прыклаўшы да ранкі насоўку, Толя стаў аглядацца па баках, спрабуючы разгадаць, куды гэта ён трапіў. Хлопцы, якія імчаліся за роварам ва ўвесь апор, моцна адсталi. Яны, аднак, паспелі заўважыць, як Толя згарнуў з бульвара і схаваўся ў чужых варотах. Ускочыўшы ў гэтыя ж вароты і прабегшы ў канец двара, яны ўбачылi ровар, якi валяўся пад плотам. Убачыўшы, што ровар не выкрадзены, але сам Толя кудысьці знік, хлопцы пачалі бегаць па двары, зазіраць ва ўсе куткі і крычаць:
- Хлопчык! Хлопчык! Але Толя не адгукаўся. Хлопцы падумалі, што ён, павінна быць, не захацеў больш катацца і сышоў дадому. Яны ўзялі ровар і пабеглі назад на бульвар. Седзячы ў скрыні, Толя чуў, як крычалі хлопцы, але так як яны клікалі яго не па імені, то вырашыў, што клічуць кагосьці іншага. Агледзеўшыся па баках і вызірнуўшы з смеццевага скрыні вонкі, Толя нарэшце ўразумеў сабе, куды ён трапіў. Зразумела, у яго не было вялікага жадання сядзець у такім месцы. Пераканаўшыся, што кроў з драпіны на лбе ўжо не ідзе, ён схаваў у кішэню насоўку і вылез са скрыні. Перад ім, за дрэвамі, быў бачны шэры цагляны дом з высокай аркай ў сцяне. Толя пайшоў прама пад гэтую арку, спадзяючыся выйсці на вуліцу, але трапіў не на вуліцу, а ў іншы двор. Тут было значна прыгажэй, чым там, адкуль з`явіўся Толя. Пасярод двара ўзвышалася велізарная круглая клумба з квітнеючымі астрами, вяргінямі і яркімі, як агеньчыкі, настурцыямі. Недалёка ад клумбы была куча пяску, абнесеная з чатырох бакоў блакітнай драўлянай агароджай. Нейкія прыгожыя ціхія дзеці сядзелі вакол кучы і ляпілі з пяску піражкі. Яны былі ў яркіх, каляровых сукенках і касцюмчыках. Здалёк іх таксама можна было прыняць за кветкі. Паабапал пясочнай кучы былі разбітыя газоны з акуратна падстрыжанай зялёнай траўкай. Уздоўж газонаў стаялі зручныя лавачкі, на якіх сядзелі мамы дзяцей. Яны мірна гутарылі паміж сабой, чыталі кніжкі і сачылі, каб дзеткі добра паводзілі сябе і не запарушылі адзін аднаму пясочкам вочы. Ззаду лавачак была валейбольная пляцоўка з працягнутай папярок яе вяровачнай сеткай. Некалькі хлопчыкаў і дзяўчынак старэйшага узросту  гуляліся ў валейбол. Двор быў вялікі, шырокі, акружаны з усіх чатырох бакоў сценамі дамоў з балконамі. На многіх балконах стракацелі кветкі, высаджаныя ў доўгіх драўляных скрынях. Толя мімаволі спыніўся і залюбаваўся, якая адкрылася перад ім карціна. Усё гэта было дзіўна: і кветкі, і газоны з травою, і дзеці, і вялікі скураны мяч, плаўна ўзлятаў над валейбольнай сеткай. "Ах, калі б і мне жыць у гэтым доме! - падумаў Толя. - Я б кожны дзень глядзеў на кветачкі, на пясочную горку з дзеткамі, гуляў бы з гэтымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі ў валейбол". Ён сумна ўздыхнуў і як раз у гэты час убачыў, што адна дзяўчынка махнула яму рукой, запрашаючы яго пагуляць з імі. Толя падышоў нясмела, але ўжо праз дзве-тры хвіліны цалкам асвоіўся сярод новых сяброў. Яму нават пачало здавацца, што ён знаёмы з імі ледзь не тысячу гадоў. Прайшло яшчэ хвілін пяць, і ён ужо
захапіў, як гаворыцца, ініцыятыву ў свае рукі: падаваў каманду, калі трэба было мяняцца месцамі, крычаў " аут", "сетбол", "Мазіла" і іншыя нейкія незразумелыя словы. Ён усіх вучыў правілам гульні, хоць сам не асабліва выконваў гэтыя правілы. Скончылася тым, што ён не змог узяць мяч, які ішоў вельмі нізка. Замест таго каб адбіць мяч рукой, ён стукнуў па яго нагой. Удар атрымаўся больш моцны, чым чакаў Толя, мяч паляцеў у бок і трапіў прама ў акно на другім паверсе дома. Аскепкі шкла са звонам пасыпаліся ўніз. Мяч, на
шчасце, не ўляцеў у акно, а ўпаў тут жа побач. Першай думкай Толі было кінуцца наўцёкі, але ён задушыў ў сабе гэта жаданне. Яму здавалася несумленным збегчы. Маглі ж падумаць, што акно выбіў ня ён, а хто-небудзь з пакінутых гульцоў. Між тым адзін хлопчык схапіў мяч і, прыціскаючы яго да грудзей, пабег са двара.
- Ратуйся хто можа! - закрычаў нехта.Усе гульцы кінуліся ўрассыпную.Убачыўшы, што застаўся адзін, Толя вырашыў, што цяпер і яму можна бегчы, але ў той жа момант адчуў, як яго хтосьці моцна схапіў ззаду за каўнер, і нечы ўстрывожаны голас закрычаў прама ў вуха:
- Ты куды ж гэта мячом садзіш, разбойнік?! Няма куды цябе мячом кулять, апрача як па вокнах, шалапут ты гэтакі!Толя павярнуўся, наколькі было можна ў яго становішчы, і, скасавурыўшы вочы, убачыў злы твар старой жанчыны, з карычневай бародаўкай, велічынёй з гарошыну, над верхняй губой. Адной рукой старая моцна трымала Толю за каўнер, у другой руцэ ў яе была чорная цыратовая сумка з прадуктамі.
- Я неспадзявана, - разгублена прамармытаў Толя, імкнучыся вырвацца.
- Я вось табе адарву галаву неспадзявана ды замест шкла ў акенца ўстаўлю. Няма на вас, падшыванцаў, зладу!
- Зноў у вас разбілі, Дар'я Сямёнаўна? - спытала адна з жанчын, якія сядзелі на лавачцы каля пясочнай кучы.
- У нас, мілая, а то як жа! Ужо ў трэці раз запар б'юць, каб іх ліхаманка біла! Шклоў на іх не напасешся. Ты з якой кватэры? - спытала Дар'я Сямёнаўна і з сілай скаланула Толю за каўнер.
- З шаснаццатай, - прызнаўся Толя.
- А вось і няпраўда, - сказала іншая жанчына. - Я ў шаснаццатай кватэры ўсіх ведаю.
- Дык я ж не ў вашым доме жыву, - адказаў Толя.
- Ах, не ў нашым! - са злой усмешкай сказала Дар'я Сямёнаўна. -Мала тут нашы б'юць вокны, дык яшчэ не нашы будуць прыходзіць!Пойдзем-ка ў домакіраўніцтва.
Старая пацягнула Толю ў домакіраўніцтва. Там сядзелі

домакіраўнік і рахункавод. Домакіраўнік нешта пісаў за сталом.

Рахункавод нешта падлічваў на арыфмометры. Ён пры гэтым

курыў, не выпускаючы з рота папяросу, і жмурыўся ад дыму, якi трапляў у вочы.

Яшчэ там, на лавачцы, каля акна сядзеў вусаты мужчына ў ботах.

Ён таксама курыў папяросу, з-за чаго ў пакоі стаяў дым слупам.

Патрапіўшы ў гэтую атручаную дымам атмасферу, Толя закашляўся, але

Дар'я Сямёнаўна бесцырымонна падштурхнула яго наперад і,

прыкрыўшы за сабой дзверы, сказала:

- Вось, акно высадзіў. Ужо трэці раз разбіваюць, значыць. Толькі

было адлучылася ў краму за прадуктамі, вяртаюся, а гэты як саўгане па мячыку нагой. Сама бачыла. Нашы ж усе на дачу

з'ехалі, грошай мне ў абрэз пакінулі. Дзе я цяпер на

шкляра два рублі вазьму?
- Гм! - прамакаў домакіраўнік, адрываючыся ад сваіх папер. -Прыйдзецца, дружа, выплаціць за шкло два рубліка.
- Я прынясу, - прамармытаў Толя.
- Вось, вось, братка, ідзі-ка і прынясі.
- Так ён і прынясе, трымай кішэню шырэй! - прабурчала Дар'я Сямёнаўна.
- Сумленнае слова, я прынясу, - стаў запэўніваць яе Толя.
- А ты пачакай са сваім сумленным словам! Пойдзеш, толькі цябе і

бачылі!
- Дакладна, - сказаў домакіраўнік. - Трэба запісаць яго адрас. Як тваё імя, прозвішча?
- Толя Клюквін.
- Дзе жывеш? Гавары адрас.
- Дзям'янаўская вуліца, дом дзесяць, кватэра шаснаццаць.
- Ну дык вось, Толя Клюквін, не прынясеш два рублi на шкляра, мы цябе па гэтым адрасе жыва знойдзем. Зразумеў? -сказаў домакіраўнік, запісаўшы Толін адрас.
- Знойдзеш яго, трымай кішэню, - сказала недаверлівая старая. -Ён цябе зманіць з тры кораба, толькі запісвай.
Домакіраўнік пакасіўся на Дар'ю Сямёнаўну.
- Ну, гэта няцяжка праверыць, - адказаў ён. - Дзям'янаўская, дзесяць. Гэта якое ж домакіраўніцтва будзе?.. Здавацца,дваццаць дзевятае...Домакіраўнік пагартаў  сшытак са спісам домакіраўніцтваў якi ляжаў перад ім, зняў тэлефонную трубку і набраў нумар.
- Алё! - закрычаў ён, счакаўшы хвіліну. - Гэта дваццаць дзевятае?.. Паглядзіце там па дамавой кнізе, цi жыве ў вас у шаснаццатай кватэры Толя Клюквін? Як?.. Жыве?.. Ну дзякуй... Што нарабіў?.. Ды нічога асаблівага. Шкло тут адной грамадзянцы высадзіў... Ну, бабуля, вы не турбуйцеся, -сказаў ён, звяртаючыся да Дар'і Сямёнаўна і кладучы трубку на месца. - Цяпер ён ад нас не схаваецца. Усё правільна.
- То-то і падазрона, што ўсё правільна, - сказаў вусаты мужчына, які сядзеў на лавачцы. - У нас тут у чацвёртым аддзяленні міліцыі выпадак быў. Затрымаў міліцыянт хлапчука: скакаў на хаду з трамвая, а штраф адмовіўся плаціць. Ну, яго, натуральна, міліцыянт у аддзяленне прывёў. Там, натуральна, пытаюцца: "як прозвішча?" Ён кажа: "Ваня Сідараў", - гэта значыць не назваў сваё прозвішча, а аднаго свайго знаёмага хлопчыка. Яго пытаюцца: "Дзе жывеш?" Ён ім і адрас гэтага Вані Сідарава даў. Тыя пачалі тэлефанаваць з міліцыі ў домакіраўніцтва: жыве, маўляў, там у вас Ваня Сідараў? Ім кажуць: "жыве". Ну тыя, што ж, адпусцілі гэтага Ваню Сідарава, гэта значыць не Ваню Сідарава, а гэтага хлапчука, які Ваняй Сідаравым назваўся, а на другі дзень паслалі

бацькам гэтага Вані Сідарава парадак, каб заплацілі за

свайго сына штраф. Ну, бацькі, вядома, на Ваню накінулiся. "Што ж ты, кажуць, такі-сякі, з падножкі на

хаду скачаш? Штраф цяпер за цябе Плаці!" Хлапчук,

вядома, знерваваўся, у слёзы: "не скакаў я!"- "А, дык ты яшчэ

хлусіць, такі-сякі!" Бедны хлопец запэўнівае, клянецца. Захварэць, разумееце, ад такога недаверу магчыма. Бацькі бачаць-нешта не тое атрымліваецца. Не стаў бы хлопчык так моцна хвалявацца, калі б праўда. Бацька, натуральна, пабег у міліцыю. "Мы, кажа, сыну верым. Наш Ваня не стане на хаду з трамвая скакаць. Ён добры". Яму кажуць: "яны ўсе добрыя, калі дома сядзяць". Бацька кажа: "Усё роўна я не буду плаціць штраф".
- "А не заплаціце, кажуць, будзем судзіць вас".Праз тыдзень там ці другi выклікаюць бацьку на суд. Бацька

прыходзіць. "Таварышы, кажа, гэта што ж такое? Не скакаў бо

ён". - "Як, кажуць, не скакаў, калі тут усё: і імя, і прозвішча, і

адрас, - усё дакладна запісана". Хацелі бацьку прысудзіць пятнаццаць

сутак арышту за тое, што кепска выхоўвае сына і штраф не хоча

плаціць, ды дзякуй хтосьці навучыў выклікаць у якасці

сведку таго міліцыянта, які затрымаў Ваню, калі ён з

падножкі скакаў.

Ну, выклікалі, натуральна, міліцыянта, паказалі яму Ваню.

Міліцыянт паглядзеў і кажа: "А я ўжо і не памятаю, які той

хлапчук-то быў, так, здаецца мне, гэты Ваня не той хлопчык,

што я затрымаў". Потым ён яшчэ прыгледзеўся да яго і кажа:

"Так, цяпер я дакладна бачу, што гэта не той". Так гэтая гісторыя нічым і

скончыцца. А маглі Ваніна бацьку на пятнаццаць сутак

арыштаваць ні за што ні пра што. А таго хлапчука, які Ваняй

Сідаравым назваўся, так і не знайшлі.
- Так, знойдзеш яго! - сказаў домакіраўнік. - Відаць, стрэляны

верабей апынуўся.

- Яшчэ які страляны! - падхапіў вусаты мужчына. - Звычайна

хлапчук зманіць з тры кораба, а ўсё без толку: выдумае і

нумар дома, і кватэру, і вуліцу. Стануць у домакіраўніцтва

тэлефанаваць, а там ва ўсім доме і кватэры-то такі няма, ці жыве ў

ёй нехта іншы. Вось тут-то ён і трапіўся. А гэты ўсё дакладна

сказаў, толькі не пра сябе, а пра Ваню Сідарава.

- Гэтак - то, - сказала Дар'я Сямёнаўна, - кожны разаб'е табе

Шкло і скажа: я, маўляў, Ваня Сідараў, жыву там - то і там-то.

Потым ідзі атрымлівай з Вані Сідарава.

- Гм! Вось бачыце, бабуля, якая аказіяй, - сказаў домакіраўнік,

дапытліва зірнуўшы на Толю. - Можа быць, ён на самай справе Ваня

Сідараў, гэта значыць... цьфу!.. як, ты сказаў, тваё прозвішча?

- Толя Клюквін, - адказаў Толя.

- Вось, вось. Можа быць, ён на самай справе Толя Клюквін, а можа,

і хто іншы. Тут, як бачыце, па-ўсякаму бывае. Ідзіце-ка вы з

ім лепш у міліцыю, там дакладней разбяруць.

- Навошта ў міліцыю? - узмаліўся Толя. - Я вам кажу праўду.

- "Праўду, праўду"! - прабурчала з прыкрасцю старая. - Чакай ад вас

праўды-то!

Яна схапіла Толю за руку ледзь вышэй локця і пацягнула на

вуліцу. Толя цягнуўся побач з ёй, палахліва азіраючыся па

баках. Яму здавалася, што мінакі з цікаўнасцю глядзелі

на яго і здагадваліся, што яго вядуць у міліцыю, напэўна,

думалі, што ён злодзей.

Толя ні разу яшчэ не трапляў у міліцыю, і яму вельмі не

хацелася ісці туды. Ён ірвануўся што было сілы, але старая яшчэ
мацней упілася сваімі чэпкімі пальцамі ў ягоную руку.

- За што вы яго? - спытала жанчына, якая ішла насустрач .

- Шкло ў доме вышываны.

- Куды ж вы яго цяпер?

- А ў міліцыю. Куды ж яшчэ?

- Пусціце мяне! - прасіў Толя, імкнучыся вырвацца.

Але старая трымала яго як абцугамі.

- А ты не трапятайся, - паўтарала яна. - Ад мяне ўсё роўна не

сысці.

- Пусціце! - прасіў Толя. - Я сам пайду. Не трэба мяне трымаць. Я

не ўцяку.

- Дык я табе і паверыла.

Пераканаўшыся, што яму не вырвацца з рук Дар'і Сямёнаўны,

Толя вырашыў пайсці на хітрасць. Ён бачыў, што яна магла трымаць

яго толькі адной рукой, бо у іншай у яе была сумка з

прадуктамi.

"Калі-небудзь рука ў яе стоміцца, і яна не зможа мяне так

моцна трымаць", - падумаў Толя.

Ён перастаў вырывацца і некаторы час ішоў спакойна, як бы

прымірыўшыся са сваім лёсам. Усыпіўшы такім чынам

пільнасць старой, ён нечакана рвануўся і, апынуўшыся на

волі, кінуўся ўцякаць.

- Стой! Стой! - закрычала Дар'я Сямёнаўна, кідаючыся за ім

наўздагон. - Стой, кажуць табе! Трымайце яго!

Сустрэчныя пешаходы спыняліся, не ведаючы, трэба ім лавіць

Толю ці не трэба. Адзін грамадзянін хацеў было яго схапіць, але

Толя спрытна шмыгнуў у яго пад рукой і, павярнуўшы з тратуара,

памчаўся па бруку. Тут яму не пагражалі сустрэчныя

пешаходы і ён мог развіць значна большую хуткасць. Дар'я

Сямёнаўна таксама пабегла па бруку, але тут жа ледзь не трапіла

пад грузавую машыну.

- Стой! - закрычала яна, кінуўшыся назад на тратуар. -

Спыніся зараз жа! Трапіш пад машыну!

Але Толя не слухаў яе. Ён выбег на скрыжаванне і панёсся

праз дарогу. Дар'я Сямёнаўна ўбачыла трамвай , які імчаўся

Толе напярэймы і спыніўся на рагу вуліцы. Унутры ў яе ўсё

пахаладзела. Ёй здавалася, што Ён вось-вось трапіць пад трамвай.

Але вагонаважаты, убачыўшы Толю, запаволіў ход. Толя перабег

праз рэйкі, але з іншага боку да яго ўжо набліжаўся

аўтамабіль. Бегчы назад было позна. Пачуўся віск тармазоў.

Аўтамабіль ткнуў Толю ў плячо і тут жа спыніўся. Толя ўпаў.

Дар'я Сямёнаўна выпусціла на зямлю сумку і закрыла твар

рукамi.

Вакол Толі маментальна ўтварылася натоўп. Нейкі

грамадзянін зараз жа падбег да тэлефоннай будкі і стаў

выклікаць "хуткую дапамогу". Толя між тым падняўся на ногі.

- Балюча выцяўся? - спытаў у яго нехта. - Ты не паранены?

- Не, - заматаў галавой Толя.

Шафёр вылез з кабіны і падбег да Толi:

- І адкуль ты ўзяўся пасярод маставой, пастралёнак? Балюча

табе?

- Не, не балюча.

Шафёр схапіў яго абедзвюма рукамі, пакратаў за локці, за плечы:

- Нідзе не баліць?

- Нідзе. Я проста спалохаўся.

- "Спалох-а-ўся" ! - Твар шафёра расплыўся ва ўсмешцы. - Сказажы

дзякуй, што я паспеў своечасова затармазіць.

Тут падышоў міліцыянт.

- Што з хлопчыкам? - спытаў ён шафёра.

- Шчаслівы выпадак, таварыш міліцыянт. Можна сказаць,

адкараскаўся лёгкім спалохам.

- Вось як!

У гэты час скрозь натоўп прабралася Дар'я Сямёнаўна. Рукі ў

яе трэсліся ад страху, вусны дрыжалі. Убачыўшы, што Толя як ні ў

чым не бывала стаіць каля аўтамашыны, яна кінулася да яго і як закрычыць:

- Жывы, Глядзі-ка! Ах ты мой мілы-ы-ы!

Толя ўбачыў старую і кінуўся ад яе ў бок. Аднак вакол

шчыльнай сцяной стаяў натоўп, і яму не было куды бегчы.

- Ды што ты, мілы! - замахала рукамі старая. - Ды хіба ж я

цябе крану? Таварыш міліцыянэр, гэта я, сумленнае слова, я ва ўсім вінаватая. Гэта ён ад мяне, сякой-такой, з перапуду пад машыну

кінуўся. І ўсё з-за гэтага шкла, будзь яна тройчы не да ладу!

- Гэта праўда, - сказаў нехта ў натоўпе. - Я асабіста бачыў, як гэтая

бабулька гналася за ім, нібы раз'юшаная фурыя.

- Ну што ж, мы так і запішам, - сказаў міліцыянт і пачаў

пісаць пратакол.

- Пішы, мілы, пішы! А ты, галубок, не бойся, - звярнулася

старая да Толi. - Я на цябе за шкло не ў крыўдзе, каб яно

згарэла, век бы яго не відаць! Ты, міленькі, прыходзь да нас,

гуляй з дзеткамі ў гэты свой мячык. А шкла-то гэтыя, бі іх

хоць кожны дзень, хіба я што скажу!

Тут недалеча спынілася машына" хуткай дапамогі", і з яе выйшла жанчына ў белым халаце.
- Дзе пацярпелы? - спытала яна, падышоўшы да натоўпу. - Хто тут машынай збiты?
- Ды вунь, хлопчык, - адказаў ёй нехта. Натоўп маментальна расступіўся, і жанчына падышла да Толі:
- Ну, трымайся рукамі за маю шыю, я цябе ў санітарную машыну знясу.
- Ды ён здаравенькi , - з усмешкай сказаў шафёр. - Нічога яму не зрабілася.
- Гэта Вы так думаеце, - строга сказала жанчына. - А я бачу, што ў хлопчыка лоб разбіты.
- Дык гэта я не цяпер, - сказаў Толя. - Гэта я параніўся, калі ў смеццевую скрыню звалiўся.

- У якую такую смеццевую скрыню?- Ну, калі з хлопцамі на ровары катаўся.

Жанчына схапіла Толю ў бярэмя і панесла да санітарнай

машыны.

- Куды ж вы яго? - сказала Дар'я Сямёнаўна. - Ён жа сказаў,

што праз смеццевую скрыню параніўся.

- А па-вашаму, калі праз смеццевую скрыню, то і лячыць не трэба?

Яму хутчэй трэба укол супраць слупняку зрабіць.

- Ну што ж, на тое вы і лекары, каб ведаць, супраць чаго ўкол рабіць,

- сказала Дар'я Сямёнаўна. - А ты, міленькі, прыходзь да нас у

мячык гуляць, калі паправішся! - закрычала яна і памахала

Толе рукой.

Праз хвіліну Толя ўжо ехаў у санітарнай машыне. Жанчына

паклала яго на насілкі, а сама села побач на лавачцы.

- Вось прыедзем у бальнiцу, доктар агледзіць цябе, тады можна

будзе і хадзіць, і бегаць, а цяпер пакуль паляжы, - казала яна.

У акно санітарнай машыны былі бачныя толькі верхнія паверхі

будынкаў, і Толя ніяк не мог здагадацца, па якіх вуліцах яны

ехалi. Але не гэта яго трывожыла. Больш за ўсё яго хвалявала тое,

што яму павінны былі зрабіць укол. Ён баяўся, што будзе балюча.

Хутка машына павярнула ў вароты лякарнi і спынілася ля пад'езду. Два санітары адкрылі дзверцы і пачалі выцягваць з

машыны насілкі.

Толя хацеў ускочыць на ногі, але адзін з санітараў строга сказаў:

- Ляжы, ляжы смірненька!

І яны панеслі Толю ў бальніцу. Толе, аднак, хацелася бачыць,

куды гэта яго нясуць, і, замест таго каб спакойна ляжаць, ён сядзеў

на насілках і круціў ва ўсе бакі галавой.

- І што за хлопец трапіўся такі ўпарты! - бурчаў санітар,

які крочыў ззаду. - Яму кажуць-ляжы, а ён тут як

ванька-ўстанька.

Прайшоўшы па калідоры бальніцы, санітары ўнеслі Толю ў вялікi

светлыпакой з белымі сценамі і высокай столлю. Тут,

як і ў калідоры, пахла ёдам, карболкай і іншымі

медыкаментамi. Адзін з санітараў лёгка схапіў Толю пад

мышкі і паклаў на засланы халоднай белай цыратай высокi цвёрды ложак .
- Ляжы тут. Зараз доктар прыйдзе, - сказаў санітар ціха і для

чагосьці пагразіў Толе пальцам.

Толя застаўся ляжаць. Яму было страшна. Доктар чамусьці доўга

не прыходзіў. Толе ўжо стала здавацца, што пра яго ўсё забыліся, але

праз некаторы час дзверы адчыніліся, і ўвайшоў доктар разам

з медыцынскай сястрой.

Доктар быў старэнькі і ўвесь белы: у чыстым белым халаце, у

белым каўпаку на галаве, з белымі сівымі бровамі, а на носе

акуляры. Ён любіў казаць слова "ну-с", звяртаўся да Толi на " вы"

і называў яго маладым чалавекам:

- Ну-с, малады чалавек, як жа гэта Вы пад машыну патрапілі?

Не чакаючы Толiнага адказу, ён уставіў сабе ў вушы дзве тонкія

гумовыя трубачкі і прыклаў Толе да грудзей нейкую круглую

металічную штучку.

- Ну-з, папрашу вас дыхаць, малады чалавек. Так... дыхайце

глыбока... яшчэ дыхайце... - прыгаворваў ён, прыкладваючы

металічную штучку да грудзей то справа, то злева.

Потым паднёс Толе да носа палец:

- А цяпер папрашу вас глядзець на кончык майго пальца.

І стаў вадзіць пальцам у розныя бакі. Толя круціў вачыма то

ўправа, то ўлева, то ўверх, то ўніз, старанна сочачы за

доктарскім пальцам.

Пасля гэтага доктар абмацаў Толю з усіх бакоў, пастукаў па

каленкам гумовым малаточкам з бліскучай металічнай

ручкай і, звярнуўшыся да медыцынскай сястры, спытаў:

- У вас усё гатова, Серафіма Андрэеўна?

- Усё гатова, - адгукнулася яна.

- Ну так прыступайце! - загадаў доктар.

"Бацюхны! Да чаго гэта яна прыступаць будзе?"- падумаў Толя.

Ад страху ў яго закруціліся ў вачах аранжавыя колы і

пахаладзела ўнутры.

- Не трэба мне рабіць укол! - узмаліўся ён-я больш не буду!

- Дурненькі! Хто табе сказаў, што я буду рабіць укол? Я нават не збiраюся.

З усмешкай Серафіма Андрэеўна падышла да Толі, хаваючы за

спіной шпрыц, які трымала ў руцэ. Свабоднай рукой яна

перавярнула Толю на бок і як бы жартам ўскубнула пальцамі

за спіну.

- Ай! - завішчаў Толя, адчуўшы, як іголка шпрыца ўпілася ў

яго цела.

- Цішэй, галубок, цішэй! Усё ўжо! Ня крычы! Ужо бо не балюча!

- Так, не балюча! - плаксіва адказаў Толя.

- Цяпер хай ён паляжыць паўгадзінкі, і можаце адправіць яго

дадому. Толькі не забудзьцеся памазаць яму ёдам рану на лбе, -

сказаў доктар і выйшаў з пакоя.

Серафіма Андрэеўна памазала Толе ранку на лбе ёдам,

потым прысела да стала і стала нешта пісаць у сшытку.

- Зваць цябе як наўвогуле? - спытала яна. Толя хацеў сказаць, што яго

клічуць Толя, але чамусьці сказаў, што яго імя Слава, а калі

Серафіма Андрэеўна спытала, як яго прозвішча, ён, замест таго

каб сказаць Клюквін, адказаў, што яго прозвішча Аганькоў, гэта значыць

назваў імя і прозвішча свайго прыяцеля Славы Аганькова, да

якога ішоў раніцай, калі котка яму дарогу перабегла.

- Прыгожая ў цябе прозвішча, - сказала Серафіма Андрэеўна,

запісваючы імя і прозвішча Славы Аганькова ў сшытак. - А дзе ты

жывеш?

Замест таго каб сказаць, што ён жыве на Дзям'янаўскай, дом

10, кватэра 16, Толя сказаў, што жыве на Ламаносаўскай, дом

14, кватэра 31, гэта значыць зноў-такі даў адрас не свой, а гэтага

самога Славы Аганькова.

Пасля Толя і сам не мог растлумачыць, чаму ён схлусіў.

Павінна быць, ён успомніў у гэты момант, як ніхто яму не

паверыў у домакіраўніцтве, калі ён казаў праўду, ну, а раз

ніхто не верыць, дык навошта і старацца! Да таго ж ён вельмі

баяўся, як бы з бальніцы не паведамілі маці пра ўсё, што

здарылася.

Такім чынам, Толя паступіў у дакладнасці, як той хлопчык, пра

якога чуў у домакіраўніцтве. Калі б ён не чуў пра гэтага хлопчыка, яму б і ў галаву не прыйшло называцца чужым імем і даваць чужы адрас, але паколькі ён чуў, то яму тут жа і прыйшло ўсё гэта ў галаву.

- Ламаносаўская вуліца-гэта не блізка, - сказала Серафіма Андрэеўна. - У вас дома ёсць тэлефон?

У Толі дома тэлефона не было, але ён успомніў, што ў кватэры ў

Славы тэлефон быў, і таму сказаў, што тэлефон ёсць.

- А які нумар? - спытала Серафіма Андрэеўна.

- Нумар, нумар... - замармытаў Толя, моршчачы з усіх сіл лоб. -

Нумар не памятаю.

- Як жа ты свайго тэлефона не памятаеш? - усміхнуцца

Серафіма Андрэеўна.

- Відаць, так спалохаўся, калі пад машыну трапіў, што і нумар

забыў. Ну нічога, я зараз пагляджу ў даведніку.

- А навошта вы хочаце па тэлефоне тэлефанаваць? - спалохана спытаў

Толя.

- Трэба ж сказаць тваёй маме, каб прыйшла за табой. Я б сама

адвяла цябе дадому, але мне нельга адлучацца з працы.

- Быццам я сам не знайду дарогі дадому! - сказаў Толя. - Навошта мяне

яшчэ адводзіць!

- Не, галубок, я цябе не магу адпусціць аднаго. Раптам ты зноў

трапіш пад машыну!

Серафіма Андрэеўна пачала гартаць тэлефонную кнігу.

- Вось, - сказала яна, адшукаўшы патрэбную старонку. - Аганькоў,

Ламаносаўская вуліца, дом чатырнаццаць, кватэра трыццаць

адзiн.

Яна працягнула руку да тэлефоннага апарату, зняла трубку і

пачала набіраць нумар. Толя з трывогай назіраў за яе

дзеяннямі і чакаў, што з усяго гэтага выйдзе. Адзіная яго

надзея была на тое, што ў Славы не апынецца нікога дома.

Аднак гэтая надзея аказалася марнай. Праз паўхвіліны

Серафіма Андрэеўна ўжо размаўляла са Славінай мамай.

- Алё! Гэта грамадзянка Аганькова? - крычала яна ў тэлефонную

трубку. - З вамі гавораць з бальніцы. Вам трэба прыйсці за сынам.

Так, так, за сынам, за Славай... Што з ім?.. Ды з ім нічога. Ён

ляжыць тут... Ды вы не хвалюйцеся. З ім нічога, сумленнае слова,

нічога... Ну, а ляжыць таму, што яму  укол супраць слупняку

зрабілi. Супраць слупняку. Так... Навошта ўкол?.. Ну, вы ж

ведаеце, што пры раненні заўсёды належыць укол супраць слупняку

рабіць... Ды не! Якое раненне! Хто вам кажа пра раненне? Ён

зусім не паранены... Ды не паранены, кажуць вам! Проста драпіна.

Зажыве да вечара... Ды я не падманваю вас, сумленнае слова, я

кажу праўду. Драпіна! Абсалютна ніякага ранення... Што?..

Драпіна з-за чаго?.. Ну, трапіў пад машыну, то ёсць не трапіў пад

машыну, а яго збіла, гэта значыць не збіла, што гэта я кажу, - ён

сам упаў, а машыны нават блізка не было, сумленнае слова... Так

не, што вы такое выдумляеце! Я не супакойваю вас. Ён жывы,

сумленнае слова... Ды што вы падымаеце паніку раней часу!

Вось ён ляжыць тут, сумленнае слова, ляжыць, што я, хлусіць буду!

Прыязджайце, самі пабачыце... Што? Куды прыязджаць?..

Тургенеўская, дом дваццаць пяць.

Серафіма Андрэеўна паклала слухаўку і, усміхнуўшыся, сказала

Толю:
- Ну вось, як добра ўсё выйшла. Хутка твая мама тут будзе.

Пачуўшы гэтую навіну, Толя імгненна саскочыў з ложка, але

Серафіма Андрэеўна паклала яго назад.

- А ты ляжы. Навошта ж уставаць? Пасля ўколу заўсёды паляжаць трэба. Мама прыйдзе, разам адправіцеся дадому.

Толя ляжаў і стараўся ўявіць сабе, як ён будзе

выблытвацца, калі Славіна мама прыйдзе і ўбачыць яго замест

Славы.

"Можа быць, прызнацца Серафіме Андрэеўне, што я зусім не

Слава?"- думаў Толя.

Аднак ён ніяк не мог вырашыцца прызнацца, а потым Серафіма

Андрэеўна выйшла з пакоя, і яе доўга не было. Убачыўшы, што

яна не вяртаецца, Толя вырашыў, што цяпер самае лепшае

будзе - гэта уцячы адсюль. Ён ужо ўяўляў сабе, як

Серафіма Андрэеўна і Славіна мама ўвойдуць у пакой і,

убачыўшы, што яго няма, пачнуць шукаць па ўсёй бальніцы; Славіна

мама, вядома, спалохаецца яшчэ больш, але ў рэшце рэшт яна

усё ж вернецца дадому, пабачыць Славу і супакоіцца.

Прадумаўшы ўсё гэта, Толя падняўся на ложку і ўжо апусціў ногі

ўніз, каб саскочыць на падлогу, але ў гэты час дзверы адчыніліся, і

ў пакой увайшла Серафіма Андрэеўна, а за ёй Славіна мама.

Твар у яе быў бледны і устрывожаны.

- Ну, вось бачыце, - сказала Серафіма Андрэеўна. - Ён жывы і

цалкам здаровы, і нават смяецца.

Толя сядзеў на ложку і па-дурному ўсміхаўся, гледзячы на Славіну маму.

- Дзе ж мой сын? - спытала Славіна мама, абводзячы пакой

разгубленым поглядам і як бы не заўважаючы Толю.

- Ды вось жа, - весела сказала Серафіма Андрэеўна, махнуўшы рукой

у бок Толі. - Няўжо не прызналі свайго сына?

- Дзе мой сын? - глуха паўтарыла Славіна мама. - Толя, дзе

Слава?

- Не ведаю, - прамармытаў Толя.

- Вы ж разам былі ў Жэні Зайцава. Куды вы ад яго пайшлі?

Толя, не хавай ад мяне нічога!

- Ды які ён Толя! Ён Слава, - сказала Серафіма Андрэеўна.

- Хто-Слава? - здзівілася Славіна мама. - Ды ён жа. Хто ж

яшчэ?

- Слухайце, што ўсё гэта значыць? Вы нарэшце скажаце, дзе мой

сын?

- Дык хіба Слава не ваш сын?

- Слава мой сын, але ж гэта не Слава, а Толя! Толя Клюквін,

разумееце? Колькі разоў паўтараць вам! Я, здаецца, з глузду з`еду!

- Што ж ты сказаў мне, што цябе клічуць Слава Аганькоў? -

напусцілася Серафіма Андрэеўна на Толю. - Вы мяне,

грамадзянка, прабачце, але я не вінаватая. Ён мне сказаў, што ён

Аганькоў, я і патэлефанавала вам. Ты навошта сказаў, што ты Аганькоў,

калі ты зусім не Аганькоў? Ты што, не ў сваім розуме, такія жарты

жартаваць? Ці ты, можа, спалохаўся, калі пад машыну трапіў? Вы

яго не абвiнавачвайце, грамадзянка, павінна быць, ён ад спалоху не тое, што

трэба, сказаў. Гэта бывае.

- Ды я хіба вінавачу? Я нікога не вінавачу. Я толькі хачу даведацца, дзе

мой сын?

- Даруйце, але адкуль жа я магу ведаць, дзе ваш сын? Хіба вы

не бачыце, што вашага сына ў нас няма?

- Значыць, ён не трапіў пад машыну?

- Павінна быць, яшчэ не трапіў, - развяла рукамі Серафіма

Андрэеўна-Думаю, што, калі б трапіў, яго б да нас прывезлі

- Слухай, Толя, - звярнулася Славіна мама да Толі. - Ты мне

скажы толькі, калі вы са Славай сышлі сёння ад Жэні?

- А хіба я быў сёння ў Жэні? - спытаў Толя.

- А хіба не? Мне падалося сёння раніцай, што ты таксама да Жэні пайшоў.

- Пайсці я пайшоў, але дайсці - не дайшоў. Я не трапіў да яго,

таму што вось сюды трапіў.

- Дык, можа быць, Слава і цяпер у Жэні сядзяць? Ты не памятаеш

тэлефон Жэні?

- Не.

- Ну, тэлефон можна па тэлефоннай кнізе даведацца, - сказала

Серафіма Андрэеўна.

Яна хутка адшукала ў тэлефоннай кнізе тэлефон Жэні

Зайцава. Славіна мама зараз жа патэлефанавала, і аказалася, што

Слава быў там. Пагаварыўшы са Славай і загадаўшы яму

вяртацца дадому, яна супакоілася і папрасіла Серафіму

Андрэеўну даць ёй трошачкі валяр'янавых кропель. Серафіма Андрэеўна накапала ёй валяр'янкі ў шкляначку і сказала:
- Цяпер трэба было б патэлефанаваць Толінай маме, каб прыйшла за ім.

- Не, не, - сказала Славіна мама. - Не трэба Талінай маме

тэлефанаваць, а то вы яе да смерці напалохаеце.

- Што вы! Навошта ж я буду палохаць? Ужо я ведаю, як трэба.

- Не, я лепш сама завяду Толю дадому. Ды ў іх, дарэчы, і

тэлефона няма. Сказаўшы гэта, Славіна мама ўзяла Толю за руку і,

развітаўшыся з Серафімай

Андрэеўнай, выйшла на вуліцу.

- Як жа так атрымалася, што ты ў бальніцу трапіў? - спытала

яна.

Толя стаў распавядаць па парадку, як адправіўся раніцай да

Славы, але вярнуўся назад, бо яму перабегла дарогу

котка, таму ён спазніўся і не застаў Славу дома; як пайшоў

потым да Жэні, але па дарозе стаў катацца на ровары і ўпаў у

смеццевую скрыню, потым гуляў з хлопцамі ў валейбол, разбіў

мячом акно, трапіў у рукі злой бабулi, якая пацягнула яго ў

міліцыю, а ён ад яе вырваўся і пабег праз дарогу, і яго

ледзь не збіў аўтамабіль, пасля чаго яго адвезлі ў бальніцу і

зрабілі ўкол супраць слупняка. Славіна мама не магла стрымаць

на твары ўсмешку, слухаючы увесь гэты неверагодны аповед.

Потым яна сказала:

- Які ж ты дзіўны чалавек! Ну, скажы, калі ласка, што было

б, калі б ты не звярнуў увагі на тое, што табе перабегла

дарогу котка, а пайшоў бы спакойна сваёй дарогай?

- Ды што было б?.. Нічога, напэўна, і не было б, - адказаў

Толя. - Я застаў бы дома Славу, мы гулялі б з ім дома ў

шахматы, і я не пайшоў бы да Жэні, не разбіў бы акно, не ўцёк

бы ад бабкі і не трапіў пад машыну. - Вось бачыш! Гэта ўсё з-за таго, што ты чалавек з

забабонамі і верыш у розную лухту.

- А гэта што-забабоны? - Не ведаеш, што такое забабоны? - усміхнулася Славіна мама. - Паспрабую табе растлумачыць. Ты, напэўна, ведаеш, што калісьці чалавек быў яшчэ вельмі дзікі, неадукаваны, не ўмеў правільна разважаць, не разумеў шмат чаго, што адбываецца вакол. Калі адбывалася зацьменне Сонца, ён, не ўмеючы растлумачыць гэтую нечаканую з'яву, палохаўся і ўяўляў, што яно прадказвае якое-небудзь бедства, а калі яму нечакана

перабягала дарогу котка ці іншая жывёла, ён думаў, што гэта

таксама абяцае якую-небудзь няўдачу. Так з'явіліся многія забабоны, а забабонамі яны названы таму, што

ўзніклі яшчэ перад тым, як чалавек навучыўся правільна

карыстацца сваім розумам.
. Ну вось. Мы з табой

выдатна ведаем, што ў час сонечнага зацьмення Месяц

засланяе Сонца, і гэта не можа прадвесціць нічога дрэннага.

Што ж можа здарыцца з чалавекам дрэннага, калі яму

перабяжыць дарогу кошка?

- Ну што можа здарыцца? Напэўна, нічога, - адказаў Толя. -

Чалавек ходзіць сам па сабе, а котка бегае сама па сабе.

- Вось бачыш, ты гэта разумееш, - сказала Славіна мама. -

Дрэнна будзе толькі тады, калі чалавек з-за якога-небудзь

глупства, накшталт кошкі, стане рабіць не тое, што павінен. Уявi

сабе, што ў цябе ёсць сябар. І вось твой сябар патрапіў у бяду. Ты

спяшаешся на дапамогу яму, але як раз у гэты момант табе

котка перабягае дарогу. Што ты зробіш? Павернешся і

пойдзеш назад, замест таго каб ратаваць сябра?

- Не, я буду ратаваць сябра.

- Правільна! Чалавеку заўсёды трэба рабіць тое, што загадвае яму доўг,

а не тое, што загадае яму вера ў котку або ў іншft якjt-небудзь

глупства. Ты вось ішоў раніцай да Cлавы, таму што абяцаў

сустрэцца з ім, значыць, твой доўг быў ісці да яго, а ты з-за

нейкай нікчэмнай кошкі стаў віхляць па вуліцах, так што ў рэшце

рэшт ледзь пад машыну не трапіў.

Пакуль Славіна мама тлумачыла ўсё гэта Толе, яны дайшлі да

Ламаносаўскай вуліцы. Убачыўшы, што яны апынуліся каля

Славінага дома, Толя сказаў:
- Не трэба мяне праводзіць далей. Цяпер я сам дарогу дадому

знойду.

- Ну, ідзі сам, - пагадзілася Славіна мама,

Толя завярнуў у Трэці Кашырскі завулак і пакрочыў да свайго

дому. Ён ішоў і думаў:

"Вось якое глупства можа выйсці з-за ўсіх гэтых забабонаў! І

яшчэ добра, што ўсё добра скончылася! Не затармазі шафёр

своечасова, і ўсё скончылася б значна горш".

Нечакана ягоныя развагі былі перапыненыя з'яўленнем рудай
напалову сiбiрскай коткі, якая выскачыла з-за кута дому і,

распушыўшы хвост трубой, хутка пабегла праз дарогу. Толя

здрыгануўся ад нечаканасці і спыніўся як укапаны.

"Вось ужо як не пашанцуе з раніцы, дык цэлы дзень не будзе везці! - з

прыкрасцю падумаў ён. - Што цяпер рабіць? Калі ісці ў абыход, то

зноў якое-небудзь глупства здарыцца: або ў смеццевую скрыню

звалішся, або цагліна на галаву ўпадзе. Так і ў вякі вякоў

дадому не дойдзеш!"

Ён нерашуча паглядзеў па баках і сказаў сам сабе:

"Не, з гэтым пара канчаць! Што я, чалавек ці не чалавек? Я

чалавек! А чалавек-істота разумная, ганарлівая. Ён запускае ў

космас ракеты, заваяваў атамную энергію, выдумаў думаючую

машыну. Чалавек не можа залежыць ад нейкай старой, аблезлай

кошкі і заўсёды павінны рабіць тое, што загадвае яму абавязак. А што мне

загадвае абавязак? Мой абавязак загадвае мне ісці дадому абедаць, таму што

мама ўжо даўно чакае мяне і, напэўна, хвалюецца".

Славіна мама доўга стаяла на рагу вуліцы і глядзела ўслед

Толю. Яна баялася, як бы з ім не здарылася яшчэ чаго-небудзь.

Яна бачыла, як ён чамусьці спыніўся пасярод тратуара,

пастаяў у нерашучасці некаторы час, потым раптам махнуў

рукой і, узняўшы горда галаву, бадзёра пайшоў наперад.