Вiнцiк, Шпунцiк i пыласос

Алексей Браницкий
Мікалай Носаў
Вінцік, Шпунцік і пыласос

(пераклад на беларускую мову)

Хто чытаў кнігу "Прыгоды Нязнайкі", той ведае, што ў Нязнайкі было шмат сяброў, такіх жа, як ён, маленькіх чалавечкаў.
Сярод іх былі два механіка-Вінцік і Шпунцiк, якія вельмі любілі майстраваць розныя рэчы. Аднойчы яны задумалі збудаваць пыласос для ўборкі памяшкання.
Зрабілі круглую металічную скрынку з двух паловак. У адной палоўцы змясцілі электраматор з вентылятарам, да іншай далучылі гумовую трубку, а паміж абедзвюма палоўкамі праклалі кавалак шчыльнай матэрыі, каб пыл у пыласосе затрымліваўся.
Працавалі яны цэлы дзень і цэлую ноч, і толькі раніцою пыласос быў гатовы.
Усё яшчэ спалі, але Вінціку і Шпунцiку вельмі хацелася праверыць, як працуе пыласос.
- Спачатку пачысцім дыван у спальні, - прапанаваў Шпунцiк. Ён уключыў пыласос, і пыл з дывана так і паляцела ў трубу. Струмень паветра быў такі моцны, што ў трубу засмактала панчохі Разгубляйкi, якія выпадкова валяліся ў яго пад ложкам.
Потым здзьмула са стала наручны гадзіннiк доктара Пiлюлькiна і таксама засмактала ў трубу. Вінцік і Шпунцiк нічога не заўважылі, бо ім абодвум вельмі хацелася спаць.
Пад сталом стаяла скрыня з фарбамі мастака Цюбіка. Пасля таго як Вінцік пачысціў пыл пад сталом, колькасць фарбаў у скрыні значна паменшылася.
- А цяпер паспрабуем чысціць вопратку, - сказаў Вінцік і пачаў чысціць пінжак Спяшайкi. Пыл з пінжака так і паляцеў у трубу, а разам з пылам і гузікі.
Потым яны сталі чысціць штонікі Пончыка. А ў Пончыка ў кішэнях заўсёды ляжалі цукеркі. Пыласос быў такі магутны, што нават цукеркі засмактаў з кішэняў.
Пасля гэтага яны сталі чысціць куртачку Знайкі, і толькі тут Шпунцiк заўважыў, што з кішэні выцягнула Знайкаву вечную ручку. Ён хацеў спыніць працу, але Вінцік сказаў:
- Нічога, потым адкрыем пыласос і дастанем.
- А цяпер пачысцім канапу, - прапанаваў Шпунцiк.
Яны сталі чысціць канапу. Цвікі з абiўкі так і выскоквалі і знікалі ў трубе.
Абiўка паступова разлезлася, спружыны павыскоквалі, спінка адвалілася, канапа рассыпалася на кавалачкі, і ўсё канапавае начынне разам са спружынамі паляцела ў трубу.
Справа скончылася тым, што ў трубе захраснула канапавая ножка, і пыласос нічога больш не мог усмоктваць.
- Ну і добра, - сказаў Вінцік. - Ляжам спаць, а калі ўстанем, паправім канапу і выцягнем з пыласоса ўсе цвікі.
Сябры леглі спаць і адразу заснулі.
У гэтую раніцу першым прачнуўся Разгубляйка і пачаў шукаць панчохі. Усе сталі з яго смяяцца, таму што ён вечна губляў свае рэчы.
Потым устаў Буркун і са здзіўленнем выявіў, што ў яго прапалі штаны.
У Авоські не засталося на вопратцы ніводнага гузіка. Ён так і хадзіў, прытрымваючы штаны рукамі, таму што без гузікаў яны не маглі трымацца.
Увогуле, у кожнага што-небудзь згубілася. Толькі ў Нязнайкі нічога не прапала.
Спяшайка сказаў:
- Гэта, напэўна, Нязнайка усё зладзіў. Чаму ў яго нічога не прапала?
- Братцы, я не вінаваты! - закрычаў Нязнайка. - У мяне нічога не прапала, таму што я спаў у вопратцы. Я ўчора вельмі стаміўся, і мне лянота было распрануцца.
Нарэшце Знайка выявіў у куце пакоя нейкую загадкавую машыну з трубой, з якой тырчала канапавая ножка.
Знайка адразу зразумеў, што гэта, без сумневу, справа рук Вiнцка і Шпунцiка, і пачаў будзіць іх.
Вінцік і Шпунцiк усталі. Яны адкрылі пыласос і знайшлі ў ім усе зніклыя рэчы.
- Мы занадта моцны матор паставілі, - сказаў Шпунцік. - Трэба паменшыць яго магутнасць, і пыласос перастане ўсмоктваць буйныя рэчы.
Адразу жа да пыласосу выстраілася доўгая чарга. Кожны атрымліваў тое, што ў яго страцілася: Разгубляйка - панчохі, Авоська і Спяшайка - гузікі, Буркун - свае штаны.
А Нязнайка сказаў Вiнцiку:
- Паглядзі, калі ласка, ці няма ў пыласосе майго свістка, які згубіўся мінулым летам. Усе сталі з Нязнайкi смяяцца. Але тут Вінцік выявіў сярод іншых прадметаў і Нязнайкаў свісток.
Усе здзівіліся і ніяк не маглі зразумець, як апынуўся ў пыласосе свісток, які знік у мінулым годзе. Бо ў мінулым годзе і пыласосу нават не было!