Судак

Ёхан Леверда
Судак.

Ёсць у мяне сябра -  Руслан .
Музыка. Вельмі далікатны чалавек.
На тыжні тым патэлефанаваў і запрасіў на свае летішча,у вёсачку , ля возера Свір, павандраваць, краявіды і касцёлы, зруйнаваныя кляштары і закінутыя бровары паглядзець. Кляновыя і ліпавыя алеі аж за 300 год - абавязкова.
- Згодзен, адказаў я.
І вось мы раніцай , на блакітных азёрах.
На аблоках і долу жудасная сьпёка. Трава счэзла. Сухасць. Буслы з надзеяй вартуюць жаб ля рачулак.
Мясцовыя хлопцы дзеляцца ўражаннямі ранішняй рыбалкі - аніні.
З чатырох да васьмі нічога не дзыбнула.
Якія ўтульныя
назвы тутэйшых азёраў::
Тумскае
Ёдзі
Вераб’і
Каймін
Туравейскае
Белае
Галадзянка
Залаўскае
Губеза
Баранскае
Галодна
Клевел
Кожнае - асобнае. Адмысловае.
Параіліся і рушылі да Губезы. Купацца. Глядзець на ваду, качак, і дзевак, якія сакочуць на тым беразе, ашалелыя пасля ўчорашняй пьянкі-гулянкі.
Сьпёка. Сонца шалёнае. Выпальвае бязгучна патыліцу, ціхенька прасоўваемся да сходняў. Вада - празрыстая, відно дно. Амаль 3 мэтры. Дно цубке - пясочак жоўты. Памацаў пяткай ваду. І неяк золка зрабілася.
Распрануўся, і паціху, па падводнай драбіне крочу долу. Вада паліць ільдзяной голкай лыткі. Толькі не ныраць адразу , зьверху. Такі у мене закон. Спускаюся па шыю, пяткі слізгацяць па перакдадзінах.
Вуххххххх. Плывеш. Недалёка. Заплючшваешь вочы , затрымліваешь паветра, і даеш міні нырца. У вушах шуміць, цемра ў вачох.
Ты - ля Марсу. Бязважкасць.
-Сёмы, сёмы , я шосты, адказвай, бляч!!!!
10 сэкундаў. Усплываешь, расплюшчыў вочы- ўдома. Зямля. Я - Гагарын! І дзе мая Тайёта?!?!
На памостках стаіць сябр: ня зьмерз?
- не! - і вада становіцца цёплай. Ты робіш пяць грабкоў і чарапахой ўзлазішь на памосткі. Глядзім на возера. Пад ногі , у ваду. Хораша. Цёпла. Цішыня.
Руслан моўчкі паказвае рукою - з глыбіні падымаецца нейкая шэра-чорная драціна.
Вужака! Доўгі , амаль з паўтары мэтры. Падняў галаву над вадой, ссыкнуў на нас, небаракаў, і даў нырца. Мы стаялі зачараваныя. Вуж знік. Часам быў і раптам знік. А мы стаялі . Глядзелі на неба , лес, чарот няспешна гнаў ветрыка, вужака нас не зацягнуў на дно. Ну і добра.
А судак ловіцца на другім возеры.
І мы яго запалюем, але другім часам.