Бацькоускiя запаветы. верш

Татьяна Домаренок
Мае бацькі СПАЗНАЛІ многа
Бяды і страт падчас вайны.
Зямля гарэла ад пажараў
І чырванела ад крыві.

Мае старыя баба з дзедам
У зямлянцы сохлі без харчоў,
Бо ўсё сяло спалілі немцы,
Забралі ежу і кароў.

Мой бацька ваяваў на фронце.
Ён ведаў, час надыдзе той,
Калі фашысцкая зараза
Сыдзе навек з зямлі радной.

Яе прагоніць дух магутны,
Які жыве ў ДУШЫ ЛЮДСКОЙ,
Любоў СВЯТАЯ да радзімы,
Пяшчотнай матухны сваёй.

І ўспамін азёраў, рэчкі,
У якой купаўся да зары,
Садоў пахучых, гнуткіх вербаў,
Што шамацелі ля вады.

Як жа пражыць без той свабоды,
Што ў маленстве адчуваў?
Ты ж нарадзіўся для палёту,
Як птушка крылы распластаў.

Ніхто не зможа знішчыць гэта,
Бо адчуванне дабраты
Парасцвітала ў нас навечна,
І шчасце з намі назаўжды.

6.03.20