Зайка i Месяц. верш для дзяцей

Татьяна Домаренок
Як марознаю зімою снегам поле замятае.
Плача Зайка пад гурбою, што і ноч ён там спаткае.

Заблудзіўся Зайка дзесьці і не знойдзе след да хаты.
А яго чакаюць у лесе маці і радныя браты.

Плача бедная матуля - хто знайсці сынка паможа,
Шлях маленькаму дзіцяці да яе ў пургу праложа.

У глыбокім ды ў снезе цяжка след былы згадаць .
Можа толькі светлы Месяц кліч малому з неба даць:

- Ты бяжы, не бойся, жвавы, вунь туды, куды свячу я,
Бо да хаты шлях удалы для цябе зрабіць магу я.

Зразумеў усё Зайка смелы і пабег ён той дарожкай.
А яна яму свяціла так, што зіхацелі ножкі.


21.02.2020  - міжнародны день роднай мовы