Самае складанае у жыццi

Алексей Браницкий
Самае складанае ў жыццi - гэта растлумачыць iдыёту (iдыёту не ў медыцынскiм сэнсе), што ён iдыёт i ў чым менавiта ён iдыёт. Таму што яны амаль заўжды iстэрычныя, агрэсiўныя, моцна гарланяць i нiчога не хочуць ведаць. Да таго ж яны бываюць добра ўзброеныя, могуць займаць вялiкую пасаду i мець адданых аднадумцаў сярод асяроддзя. Iхнiя iдэi часам набываюць гарачую падтрымку сярод пэўных колаў (напр., будаўнiцтва Вавiлонскай вежы). Часта такiя людзi могуць зразумець толькi сiлу - нават не фiзiчную, але i гэта таксама. I яны бываюць вельмi здзiўленыя, калi жыццё пайшло далей зусiм не па iхняму плану.