Праект помнiку

Алексей Браницкий
Мiнск, 1976 год. Дзесьцi над горадам у раёне Парку Чалюскiнцаў лунае дух Джымi Хендрыкса...
Я хацеў бы, каб у Парку Чалюскiнцау, а мабыць дзесьцi ў iншай паркавай зоне стаяў скульптурны ансамбль з помнiкаў Джымi Хендрыксу, Джыму Морысану i Джэнiс Джоплiн. Джэнiс Джоплiн - спераду i пасярэдзiне, з мiкрафонам. Джым Морысан трохi ззаду, з аднаго боку i таксама з мiкрафонам, а Джымi Хендрыкс - таксама трохi ззаду i з другога боку ад Джэнiс Джоплiн, у капелюшы-цылiндры i з электрагiтарай Fender Stratocaster.
Джэнiс Джоплiн узгадваецца нават у Вялiкай Савецкай Энцыклапедыi ў артыкуле пра ЗША ў раздзеле "культура" як "таленавiтая спявачка".