Пабудова камунiзму у ЗША

Алексей Браницкий
      Пабудова камунiзму ў ЗША
 Чаму у ЗША дагэтуль не пабудаваны камунiзм? У ЗША, па дадзеных жоўтай прэсы, найбольшая колькасьць самых багатых алiгархаў у свеце i ў iх  самыя вялiкiя ў свеце даугi. Калi яны такiя багатыя, устае пытанне, чаму ў ЗША дагэтуль не пабудаваны камунiзм? Магчыма, гэтаму замiнаюць алiгатары, якiя водзяцца ў тамашнiх азёрах i сажалках i часам харчуюцца хатнiмi птушкамi з гаспадарак мясцовых фермераў. Алiгатары сваiм пачварным выглядам i драпежнымi паводзiнамi могуць перашкаджаць станоўчай грамадскай актыўнасьцi.
Але, нават калi ў ЗША пераможа камунiзм i тамашнiх алiгархаў раскулачаць, iм не варта хвалявацца. Улады будуць павiнны пасля гэтай працэдуры iх працаўладкаваць. Былыя алiгархi змогуць працаваць, напрыклад, афiцыянтамi, парыкмахерамi цi засвоiць якую-небудзь iншую мiрную прафесiю.