Палiць лiсу

Ёхан Леверда
Вёска Бечы прытулілася ля дубовага лесу.
Гэта і вырашала яе лёс, аж з часоў ранняга жалезнага стагоддзя.
А з другога боку балоты і лапікі палёў. Па вясне ці ўлетку , калі вылупляліся з яек гусяняты, качаняты і ціпляняты, пачынаўса перыяд палявання. Зразумела на іх. Тут і коршак і тхор і ліса Ліза, якая жыла у валах на канаве, што шла здалёк, смаляністыя воды каціла з Палесся, аж з часоў ВКЛ.
І вароны яшчэ у гэную кампанію трапілі.
Тхор рэзаў цішком курэй у адрыні ўначы, коршак пільнаваў і краў ціпляняткаў сярод бела дня. Ліза жэрла ўсіх цугам і ўдзень, і ранкам, і ўвечары і ўноч.
Баба Адарка не давала рады. Не дае хадзяйства прыбытку. А кошка Вася толькі муркала і не лавіла пацукоў, а навошта, баба і так малака нальле.
Прыйшоў дзядзько Андычок і стрэліў дзьвух крумкачоў.
Цётка Поля шчыльна ўвязала іх за лапы і высака павесіла на жэрдцы, каб коршак бачыў і баяўся і не займаў птушанят.
Але Ліза не коршак, то там прыдушыць качку, то пеўніка.
Пайшла цётка Поля да брата Петрыка.
Петро, кажа, так можна і без гусю застацца на каляды, скардзіцца.
Добра, пагадняецца добры дзядзька Петро.
І паведамляе нам, малым, і старым:
Ідзем паліць лісу!!!!!
Уррра! Ідзем!!!!- заскакалі і малыя і старыя.
Паліць лісу справа сур'ёзная.
Бо лісу паліць - гэта не шашлыка жарыць. Ліса гэта табе не кура-грыль і не сала на ражне смажыць. Ліса - гэта стратэг і тактык. Ліса мае нюх і вочы. І хітрасць!!!
Заблутае сьляды на балоце і не знойдзеш!
Але дзядзько Петро , стары зух, усе звычкі лісіныя ведае. І ведае, дзе яна схаранілася у норах-пячорах, лісяняткаў гадуе.
Дзядзьку не падманіш.
Але ў той год ліса Ліза папярэдліва зыйшла, мо ў Альманы, а мо і далей, ў з;хаднюю, бо там куры заўсёды булі смачнейшымі. І нашая экспедыцыя вымушана была вазвятрацца без трафею.
А праз год усё балоты і валы ўнаваколле зруйнавалі, спляжылі, пасушылі, студні ў вёсцы абмялелі. Дубы трохсот гадовыя зачэзлі. Меліярацыя. Каб яе качкі стапталі.
А дзяцінства зляцела ў вырай. Так заўсёды адбываецца. На вялікі жаль.