Беларускiм хрысцiянам

Има Иро
У першую нядзельку каталіцкага адвенту запальваю я першую свечку ў вяночку, свяча мая завецца свячою Прароцтва і звястуном аб з'яўленні Мессіі на зямлі, што першы раз, што чаканы другі.

Цяпер пытанне.

Пане Павел Севярынец, чаму, стоячы ля святога гроба нацыянальнага героя Беларусі, вы маўчалі і не енчылі "ГАНЬБА" сучаснаму прэзідэту Польшчы, які ў прысутнасці высакародных мошчаў Кастуся Каліноўскага цынічна паставіў яго ў адзін рад з ляснымі братамі літоўскімі ды Рамуальдам Райсам "Бурым", здзяйсняўшым генацыд адносна беларускага народу праваслаўнага веравызнання. Здзекліва пасміхаючыся.
Няхай Рамуальд Райс давядзе ўсім сваю веліч, няхай зварухне гару над сабою і выйдзе з магілы сапраўдным боскім цудам. То тады толькі я вам прабачу вашу мізэрнасць і нізкапаклонства.

З хрысціянскім вітаннем, Іма Іро.