Уражанне аб Iгары Талькове

Алексей Браницкий
Уражанне аб Iгары Талькове
(Адказ на артыкул Аляксандра Бур`яка аб Ігары Талькове)

Дзякуй вам, Аляксандр, за выкананую працу па аналiзу творчасцi i
асобы Iгара Талькова. Я да Талькова i яго творчасцi адношуся з
большага станоўча, хаця i не з`яўляюся яго фанатам. Але лiчу, што
Талькоў на савецкай эстрадзе асоба даволi яркая i нават
арыгiнальная, i яго з`яўленне пад занавес СССР - знакавая з`ява.
Па-першае, тое, што ў яго творах было шмат запазычанняў з твораў
iншых аўтараў было вiдавочна ўжо, як толькi ён з`явiўся на
тэлебачаннi, бо iнструменталка з саксафонам, з якой ён зрабiў адну
з сваiх вядомых песень даволi часта гучала як застаўка ў перадачах.
А песню "Господа демократы минувшего века" на матыў арыi фарысеяў з
рок-оперы "Iiсус Хрыстос-суперзорка" ён выкарыстоўваў наўвогуле ў
адкрытую. Але такое скарыстанне запазычанага музычнага матэрыялу
для яго было нават дарэчным, бо большасць ягоных песень цi нумароў
было зроблена ў плакатным стыле, гэта былi нават не песнi, а
iнсталяцыi. На некаторых афiшах ён пазiцыянiраваў сабе як рок-бард,
але з падобным поспехам так можна назваць, напрыклад, Вячаслава
Малежыка цi дуэт Цiхановiч-Паплаўская. Так, у  музыцы Талькова
прысутнiчалi элементы року, але тады па-першае, была мода на рок, а
па-другое, ён мусiў, мабыць, такiм чынам адмежаваць свой калектыў
стылiстычна ад гуртоў накшталт "Ласкавага мая". Але што ў Талькове
было арыгiнальнага - дык тое, што на эстрадную поп-музыку спявалiся
тэксты на вострыя тэмы. Падобнага на эстрадзе пасля яго не робяць
нават дагэтуль. Больш таго, калi вы ў вiншавальнай цi музычнай
праграме зараз папросiце паставiць якую-небудзь песню Талькова з
вострым тэкстам, напрыклад,

Не вращайте бессмысленно глобус, вы не найдете
На планете Земля стран таких не отыскать
Кроме той роковой, в которой вы все не живете
Не живете, потому что нельзя это жизнью назвать, -

яе наўрад цi паставяць, а паставяць якую- небудзь ягоную лiрыку
накшталт "Чыстых прудоў"- я меў падобны вопыт з нашым першым
радыёканалам, прасiў паствiць антываенную песню гурта Арыя "Игры не
для нас" - не выканалi, паставiлi iншую (у начным эфiры, паслуга
платная, грошы знялi ўсё роўна). Бо Талькоў радыкальны нават для
сучаснага  грамадства. Але ў ягонай "палiтычнай праграме" разам з
дакладнымi i смелымi рэчамi было шмат  наiўнага i нават сумнiўнага.
Па-першае, вера ў тое, што пекла-гэта ў нас, а на там захадзе-нешта
накшталт раю.
Вот так! Вот так!
Живут Америка с Европой.
Вот так! Вот так!
Ну а у нас все через...тернии к звёздам!
Па другое, захавалася вера у "добрую першую асобу дзяржавы" -
"Господин президент"  - Калi ў чалавека няма асобнага Бога i ён
з`яўляецца часткай натоўпу, Бога замяняе дыктатар цi пахан.
"Верит в вас как в Бога измождённая страна".
Вельмi моцнае захапленне палiтыкай (я заўважыў, падобнае ўласцiва
менавiта Расiйскай федэрацыi, у грамадскiм жыццi вялiкае значэнне
надаецца розным палiтыкам i кiраунiкам i ў наш час, мяркуючы па тв
i газетах).
    У юнацтве Iгар верыў у пабудову камунiзму, а потым чамусьцi
перакiнуўся ў лагер антыкамунiстаў. Мятанне з крайнасцi ў крайнасць
- таксама ўласцiва менталiтэту Расii (Расiйскай федэрацыi). Дарэчы,
менавiта ўсялякi антыкамунiзм, "гаспада", прылiчэнне сябе i свайго
блiзкага асяроддзя да "элiты" не пасавала мне ў творчасцi Талькова
на ўзроуне падсвядомасцi. Ён сваiмi тэкстамi адхiлiў слухачоў ад
пабудовы сацыялiзму, не прапанаваўшы нiчога значна станоўчага,
акрамя лiрыкi. Наўвогуле, натуры Талькова  ўласцiва такая рыса як
глумлiвасць, якая наклала адбiтак на яго творчасць i iмiдж.
Памятаю, мы з сябрам  хадзiлi ў канцы красавiка 1991 г. на зборны
канцэрт на мiнскi стадыён "Дынама", у якiм у тым лiку браў удзел
Iгар Талькоў са сваiм гуртом. Адным з элементаў шоу было, што
Талькоў на фоне музыкi працягваў правую руку далонню наперад - гэта
ён iмiтыраваў помнiк Ленiну. Грала  ўрачыстая павольная музыка i
раптам далонь, паказваючая народам шлях да светлай будучынi,
ператваралася ў фiгу. Так, гэта было даволi смешна i гумарыстычна,
але гумар нейкi агiдны. Дарэчы, дакладна не памятаю, такi нумар быў
на тым канцэрце цi такое шоу  паказвалi па тв - але было. На тым
канцэрце, памятаю, ён спяваў "Господа демократы" на матыў "Jesus
must die" i танцавальны нумар СС-КПСС. А вось што спапраўднага было
ў энергетыцы Талькова, калi ён выступаў- гэта ўдаласць маладзецкая.
Магчыма, гэта ў iм ад продкаў-казакаў. Гэта тады ад яго перадалося
i мне, i я тую ягоную рысу тады падсвядома капiраваў. Але вясной
1991 ў  жыццi краiны ўжо заўважна сапсавалася грамадскае
"надвор`е". Ужо была адчувальная iнфляцыя, а ўсё, што толькi можна,
у грамадскiм жыццi было пакiнута на самацёк. Хтосьцi спадзяваўся на
камерцыялiзацыю, але ў паветры амаль вiдавочна вiтала нейкае лiха.
Гэта быў пачатак смутнага часу, якi цягнууся некалькi гадоў. Бывала
то страшна, то сумна, то незразумела, i жыць прыходзiлася
навобмацак. I гэтае лiха адчувалася i ў выступленнi Талькова, i у
выступленнях некаторых iншых тагачасных выканаўцаў (гурт Алiса,
напрыклад). У гурце Талькова сола-гiтарыст быў у фуражцы i мундзiры
першай сусветай вайны з 4 георгiеўскiмi крыжамi. Андрэй Макарэвiч,
якi таксама браў удзел у тым канцэрце, потым у iнтэрв`ю абураўся з
гэтага - ён казаў, што iх наўвогуле больш трох не давалi.Наўвогуле,
тое выступленне Талькова з сваім гуртом  на тым рок-канцэрце рабіла
даволі яскравае ўражанне. Быццам на сцэну выпаўзла нешта
дарэвалюцыйнае, з візглявымі электрагітарамі і георгіеўскімі
стужачкамі. Нібы моцны прыгожы вялікі крэйсер, які пастрэльвае, з
лямпачкамі і ліхтарыкамі. Здзіўляла і тое, што да кампаніі рокераў
(Машына часу, Навуцілус Пампіліус, ДДТ, Аляксандр Чарнецкі, пара
беларускіх фолк-рокавых гуртоў) далучыўся эстрадны артыст з
арыгінальнай праграмай. З эстрадных спевакоў там бралі ўдзел толькі
Ліка Ялінская (Агурбаш) і маладыя хлопец з дзяўчынай, імён якіх не памятаю.
Да таго ж, Iгар Талькоў рабiў уражанне чалавека, для якога важнае,
нават галоўнае значэнне, мае яго сям`я - у адрозненне ад большасцi
яго калег-эстрадных зорак, для якiх на першым месцы была любiмая
праца, а сям`я - гэта ўжо як пашанцуе - гэта таксама адрознiвала
яго ад iншых.
      Дзякуючы вашай публiкацыi, Аляксандр, я даведаўся, што ў Iгара было
выдатнае пачуццё гумару - я маю наўвазе яго паводзiны на ўроках
пачатковай ваеннай падрыхтоўкi - калi настаўнiк выклiкаў "Талькоў!"
,ён гарланiў з усёй сiлы "Есть!" i вельмi смешна i дэманстратыўна
маршыраваў да дошкi. Мне гэта вельмi спадабалася.
Дарэчы, прыпеў яго песнi "Солце уходит на Запад" падобны на прыпеў
песнi Winter Dreams заходнегерманскага гурта Accept (1983 г.).
Ягоныя глумленнi над Iллiчом i маўзалеем нагадваюць вядомую басню
Лафантэна, калi Асёл здолеў убрыкнуць мёртвага Льва, але я не
стаўлю яму гэта ў дакор. У адной з сваiх кампазiцый ён злучыў
Чыжык-пыжык з Iнтэрнацыяналам - i на фоне гэтага мужыкi нiбы
трэскаюць гарэлку. Ён, здаецца, хацеў i тут паглумiцца, але зараз
адчуванне, што ён менавiта да гэтых п`янтосаў цынiчна аднёсся,
выставiўшы iх дурнямi. Калi чалавек захоча плюнуць на Сонца, у яго
гэта нават фiзiчна не атрымаецца - так ужо Сусвет уладкаваны. Але з
пункту гледжання музычнага гумару злучэнне Чыжыка -пыжыка з
Iнтэрнацыяналам - iдэя бясспрэчна, цiкавая.
Наконт песнi "Расiя" - тут пiшуць, што яму потым жахi снiлiся -
дарэчы, песня па мелодыi i гармонii досыць змрочная. Па - другое -
што такое Расiя? Да 1917 - гэта Расiйская iмперыя, якая уключала ў
сябе сумежныя народы. Пасля 1917 - спачатку Р.С.Ф.С.Р., потым СССР
(1922 г.) - усё-такi нашчадак Расiйскай iмперыi. Пасля 1991 ужо
толькi Расiйская федэрацыя. Мабыць, у песнi "Расiя" ёсць рэшткi
iмперыялiзму? Але зразумела, што фашысцкую Германiю трэба было усiм
светам адольваць i тут СССР быў вельмi дарэчы.
Iнструментальны ўступ песнi "Расiя", верагодна, запазычаны з нейкай
класiкi, здаецца, з нейкага твору Глiнкi (нехта граў на пiянiна,
але я забыў назву).
Па другое, Талькоў сваёй эстэтыкай i харызмай справакаваў у Расii
ўсялякiя "белыя рухi", манархiсцкiя плынi, "господ офицеров", што у
рэшце рэшт адштурхнула народ ад кiравання дзяржавай, а ў кiраўнiкi
палезла ўсялякая заможная "элiта", якая падобна на тых жа
Шарыкавых, толькi з грашыма.
Але як кампазiтара яго нават хвалiлi за тое, што ён выкарыстоўваў
матывы, блiзкiя да народных - гэта адзначаў Юрый Саульскi ў адным
iнтэрв`ю па тв. А тое што яго забiлi - у гэтым быу нейкi лёс цi
заканамернасць. Бо пры ўсiх сваiх касяках цi недахопах ён быў
досыць арыгiнальны. Па другое, гiсторыя пакiдае нам шэраг творцаў
цi знакавых асоб, якiя пайшлi маладымi, не замараўшы сябе - iх
нiхто не бачыў старымi - i Талькоў прымкнуў да iх. Але зараз
круцяць з большага яго лiрыку, бо, нажаль, палiтычныя ягоныя тэксты
з-за iх неадназначнасцi выклiкаюць неўразуменне i збянтэжанасць. Да
яго даволi позна пачало даходзiць, што праблемы не ў камунiстычнай
iдэi, а ў чалавецкай разбэшчанасцi - "перестроились ублюдки во
мгновенье ока". Дарэчы, асабiста ў мяне няма сiмпатыi да
белагвардзейцаў, асаблiва пасля фiльму "Жорсткi раманс". I
рэвалюцыя адбылася невыпадкова. I думаю, камунiзм калi-небудзь, на
ўсёй планеце Зямля надыйдзе. I калi б Iгар Талькоў быў жывы, да яго
дайшло б i гэта. Але ён не пакiнуў сабе манеўра для адступлення.
Дарэчы, мне царскiх дзяцей таксама было шкада, калi я ў дзiцячым
садку пра гэта даведаўся. "Тых дзетак забiлi, каб вы шчаслiва жылi
i радавалiся." I паступова ўзнiклi сумненнi ў матэрыялiстычным
курсе кiруючай улады - нават не толькi савецкай, а наўвогуле -
ваяўнiчай тэхнагеннай цывiлiзацыi, удзельнiкi якой увесь час
атрымлiваюць удары ад лёсу - пераважна ў тыл - то Афган, то
Чарнобыль, то хранiчная неўладкаванасць, то штосьцi яшчэ.
А зараз выканаўцаў, падобных Талькову, не узнiкае, таму што
складанасцi з аб`ектамi для глумлення. Пануюць усялякiя
дэгенератыўныя мусi-пусi цi халi-галi.

   Наконт папулярнасцi песень Талькова - там у тэкстах усё проста -
гэта чорнае, гэта - белае. Тыя - гАды, а гэтыя - малайцЫ, i неяк з
дакладнасцю да наадварот. Дарэчы, у песнях Мiхаiла Круга, акрамя
"Ўладзiмiрскага цэнтралу", нешта падобнае, толькi з другой галiны -
таксама ўсё зразумела - гэта чорнае, а гэта белае. Ну, бо МАСТАК
так бачыць i нават называе. Як закадравы смех у серыялах, каб
ведалi, дзе смяяцца.
    Некаторыя яго тэксты - ТАКОЕ! "Ну што ты тут нясеш? - Ды газет
начытаўся." Тады, у перабудову, у газетах бадай кожны дзень
выкрывалi штосьцi цiкавае, страшэннае i пачварнае з нашага
выдатнага мiнулага.

А ты не лётчик, а я была так рада,
Любить героя из летного отряда,
Но по осанке не видно кто с Лубянки Анке,
А я во сне с тобой летала, дура.
(Выконвала ў тыя гады спявачка Анка. Міхаіл Таніч ведаў, пра што
пісаў, але "можна" стала толькі тады.)

Тады чамусьці пайшла такая хваля, што чырвоныя - гэта ўсялякія
Шарыкавы ды Швондзеры, а белыя - гэта такія прыгожыя есаулы. І не
адзінокі Ігар Талькоў быў у падобнай эскадронскай хвалі.

Слухаючы  канцэрт Талькова 23 лютага 1991 адчуваецца, што ён на
штосьцi моцна пакрыўджаны, бо на кампазiцыi Чыжык-пыжык ён
пераходзiць да прамых абразаў нябачных сваiх апанентаў, калi
пачынае гучаць Iнтэрнацыянал, бо яму пэўна больш няма чым крыць.

Калi ён для Сенчынай пiсаў лiрычныя тэксты, было лепей.
Як мысляр да Джыма Морысана трошкi не дацягнуў - таго рэвалюцыi

цiкавiлi.
Але песнi "Глобус" i "Поэты не рождаются случайно" лiчу амаль
шэдэўрамi - большасцю з-за тэкстаў.
Усё ж Ігар Талькоў адчуваў, што наўкол усё настолькі сапсавана - і
жыццё, і людзі - што практычна няма за што зачапіцца, таму ён шукаў
гэтай чысціні ў мінулым, у нейкіх каранях і асновах, у тым часе,
калі гэта сапсаванасць яшчэ не вайшла ў сілу - менавіта ў
дарэвалюцыйным. І гэты яго пошук вызывае павагу. Можна тут правесці
паралель з Жанай Бічэўскай.

Дарэчы, па некаторых дадзеных, кампазiтар Давiд Тухманаў -
армянскага паходжання, а не тое, што вы тут мусiруеце. I нават на
фоне яго ўкладу i дасягненняў гэта не мае асаблiвага значэння. Але
гэта ўжо зусiм iншая гiсторыя...

Хацеў бы дачакацца ад вас, Аляксандр, калi вы "пагрызеце" падобным
чынам такiх знакамiтых выканаўцаў як гурты Металiка i Нiрвана (у
апошнiх 5 вартых хiтоў, адзiн з якiх кавер). Дарэчы, народная
"любоў" часта бывае некрафiльскай - да мёртвых больш спачування,
чым да жывых, iх чамусьцi больш шкада. Мне такое "шанаванне"
падаецца з нейкiм прысмакам крывадушша, а вам?