Казачная аповесць "Аўтамабiль Пеця яго сябры" прызначана для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага узросту. У першай частцы кнігі размешчаны асобныя казкі, а другая частка - аповесць.
Колькі ўсяго цікавага і незвычайнага адбываецца ў нашым жыцці! Маленькі цацачны Трактар здольны ўзараць бабулін гарод, вясновы Трамвайчык прывозіць у горад чараўніцу Вясну, дзеці катаюць зайцаў на веласіпедзе. А яшчэ ў звычайным горадзе пасяліўся жывы дзіцячы аўтамабіль. Ён умее сябраваць і вельмі любіць дзяцей. Да таго ж ён заўзяты вандроўца. Пра прыгоды аўтамабіля Пеці і яго верных сяброў вы даведаецеся, калі прачытаеце гэтую займальную кнігу.
Відэа кнігі
https://www.youtube.com/watch?v=SRZk4tDhgO4&t=78s
Змест кнігі наступны:
1 частка. Незвычайныя здарэнні.
Бабуліны памочнікі
Лунацік
Няўрымслівы зорны Мячык
Сіўка-бурка
Маленькія вандраванні
Вясновы трамвайчык
2 частка. Казачная аповесць “Аўтамабіль Пеця і яго сябры”:
Першая вандроўка дзіцячага аўтамабіля з матуляй у вёску
Пеця знаёміцца з гарадскімі вуліцамі
Самастойнае вандраванне з горада ў вёску
Сустрэча з сябрамі
У лес па грыбы на чырвоным аўтамабілі
Лясная згуба
Вясковыя сябры выпраўляюць Пецю ў горад
Новыя гарадскія прыгоды аўтамабіля
Сава з тэлефонам
Тэлефон знаёміць Сашу з Пецем і Тузікам
Пеця з Тузікам едуць у Дзіцячы парк
Трамвайныя прыгоды Тузіка
Тузік і Пеця ў Дзіцячым парку разам з сябрамі
Нядзельны адпачынак на Ледзяной горцы
Ілюстрацыі да казак зрабіла вядомая мастачка Эльга Папова. Кніга вельмі прыгожая. Я ўпэўнена, што мастацкае афармленне кнігі спадабаецца ўсім, каму яна патрапіць ў рукі.
Кніга надрукаваная ў 2019 годзе у выдавецтве "Беларусь".
Дарагія чытачы! Шукайце нашу цікавую і прыгожую кнігу ў беларускіх кнігарнях, У інтэрнэт-магазіне “Белкніга” і выдавецтве “Беларусь”
У інтэрнэт-магазіне “Белкніга”
У інтэрнэт-магазіне выдавецтва Беларусь
http://izdatelstvo.by/authors/damaronak-t..html
https://oz.by/books/more10909738.html
Відэа кнігі
https://www.youtube.com/watch?v=SRZk4tDhgO4&t=78s
Тут вы лепш даведаецеся пра кнігу, і дзе яе можна танней купіць
http://domarenok-t.narod.ru/stories/01/1595.html
Я ведаю, аповесць вам спадабаецца, і вы захочаце купіць яе ў выглядзе кнігі на паперы на беларускай мове для вашага дзіцяці з цудоўнымі малюнкамі мастачкі Эльгі Паповай. Паглядзець частку яе малюнкаў да гэтай кнігі можна, прачытаўшы казку на беларускай мове на маім сайце
https://domarenok-t.narod.ru/belarusian.html#subsection20
Жадаю вам прыемных уражанняў!