Крыж

Екатерина Усович
На скрыжаваннi ля дарог
Крыж стаяу стары.
Вяла сцяжынка пад парог,
Праз бэз праглядвала у гары
Страха замшэлай хаты.
У гэтай хаце жыу стары,
У Бога верыу ён заузята,
I жыу адзiн, не меу ён нi сястры, нi брата.
Аднойчы трактарам звярнулi крыж.
Зрабiлi, можа, i наумысна, а можа, проста так,
А можа, ранiцаю, як уставау той трактарыст,
Свой лоб пабiу аб брыж,
А можа, ад сiвухi у галаве утварыу ён брак,
Не важна – як,
Але той крыж з Хрыстом ляжау у канаве.
Стары адпачывау.
Рукой абпёршыся на брыж, устау  i сеу на лаве.
У акенца гляну – абамлеу,
У грудзях сцiснулася сэрца,
Раптоуна захiстауся i самлеу.
Як апрытомнiу – ледзь нашчупау дзверы.
Да крыжа ён дапоуз, перакрысцiуся.
У вачах гарэу людзям укор,
Уздыхнуу глыбока, павалiуся,
I больш не варушыуся, бо памёр.

(Из папки "Стихи друга")