***

Владимир Зезюлин
Што мне казаць аб славе ў столькі год?
З чым параўнаць пачуцця гэта ў людзях?
Ёсць слава тая, чым жыве народ,
Што подзвігі вяршыў у лёсе будзен.

У працы,ў бойцы, ў небе, на зямлі,
Яны былі заўсёды ў першым радзе:
Калі вялі у космас караблі,
І на святочным крочылі парадзе!

І тая ёсць- адзначыў Пастэрнак,
Што першы поспех прыняўшы прызнаннем,
Кагосьці ўзвысіць можа побач так,
Што ўжо патрэбны словы спачування.

  Жывуць побач людзі.У кожнага свой лёс,свае надзеі.Нехта працуе,нехта вучыцца.
А хтосьці толькі пачынае свой адлік.Што кожны з іх можа сказаць аб Славе?
Што ў гэтым слове? Як да яго адносіцца?
  Вось і я паспрабую на прыкладах зразумець яго сэнс. Мой прапрадзед загінуў у час вайны.Залатой Зоркай Героя Савецкага Саюза уззнагароджаны дзядуля за подзвіг!
Колькі год мінула, а  ўдзячныя людзі нясуць кветкі да помніка.Вось яна Слава!
  Мае дзядуля з бабуляй усё жыццё працавалі у калгасе.Адмечаны ганаровымі узнагародамі, а ў кнізе Памяці зроблен адпеведны запіс.Гэта таксама Слава!
  Кожны дзень ёсць месца подзвігу і ў сучасным жыцці.Нездарма кажуць:"Яны праславілі нашу Радзіму!"-альбо яшчэ, нешта падобнае.Трэба кожнаму быць на сваім месцы і працаваць самааддана, як належыць.Тады і знойдзе цябе Слава, а калі і не,то вынікі тваёй працы будуць найлепшай узнагародай!Слава можа прыйсці, а можа і абмінуць,але чакаць яе не трэба.
  Час сам выбірае сваіх герояў!