Частная переписка 1

Майкл Улин
Листы частной переписки с большим патриотом Беларуси, глубоко верующим православным, представленным тут под псевдонимом «Kevin».

Очень надеюсь, что мой «визави» простит меня за такую публикацию, потому что он лучше меня и обладает чистотой помыслов и желаний для Отчизны. 

Мір Вам, шаноўны айцец Лео і шаноўнае спадарства!
Дасылаю Вам вітаньне з паўночна-амэрыканскай зямлі й пажаданьні здароўя, Свабоды і ўзаемапавагі!

Хачу падзяліцца з Вамі радаснымі эмоцыямі - я на гэтым тыдні змог убачыць і пагаварыць зь Івонкай Сурвілай-Старшынёй Рады БНР /Прэзыдэнтам Беларусі ў выгнаньні!

Але на вялікі жаль, я сутыкнуўся з тым, што шмат беларусаў (напрыклад, мае блізкія сябры-людзі інтэлігентныя, большасьць з вышэйшай адукацыяй) проста ня ведаюць аб існаваньні БНР, г. д., лічаць яе, дзейнасьць Дыяспары "гуртком па інтарэсах" :((((((((

То дасылаю Вам фота Прэзыдэнтаў Беларусі ў выгнаньні ў храналягічнай пасьлядоўнасьці з 1918г. {каб Вы ведалі, што фразу Лукашэнкі: "Я -першы прэзідент Беларусі", маглі б пэўным чынам сказаць шчэ 2 чалавека - Янка Серада й Мікола Судзілоўскі}.
Таксама дасылаю матэрыялы аб дзейнасьці беларускай Дыяспары <што папалася пад руку>, ~віншаваньні Прэзыдэнтаў ЗША з 25 сакавіка, г. д.

Шчыра Ваш, Kevin
-------------------------------
Спасибо, Kevin! Удачной поездки! Жыве Беларусь!!!!!!
------------------------------------------
Дзякуй за адказ, шаноўны Майкл!   
Мне вельмі важна й прыемна!

Шаноўнае спадарства!
Дзякуй Вам за адказ на мой ліст. Бачу, сувязь з Вамі ёсьць.
Мне гэта важна.
Будзем і надалей на сувязі, паспрабую дасылаць фота па "Беларушчыне замежжа", жыцьцю Дыяспары, А таксама адказаць Вам на просьбы й пажаданьні!

Жыве Беларусь!
--------------------------------
Здравствуйте, Kevin!
Может там, в суполке есть переводчик с русского на английский. Именно Литературный перевод. Для моей повести. Был бы рад найти качественный, но недорогой для меня вариант, могу рассмотреть частичное участие в гонорарах.
С уважением. Майкл Улин
---------------------------------
Шаноўны Майкл, ведаеце, покуль не, на жаль. Я не сутыкаўся.
+ як правіла, кошты тут вышэй.
Таксама, я жыву ў будынку царквы, мае "колы" могуць не зразумець, твор з рознымі нячысьцікамі.

Але калі што зьменіцца, я дам ведаць! Посьпехаў!
-------------------------------
Доброго дня, Kevin!
Спасибо, хорошо. Удачи вам. В настоящее время издаюсь в С.-П. Издательстве.
Пока дела с проверкой места Креста в лошицком яре не продвинулось. Отец Лео… не снял трубку, и я думаю, не стоит его тревожить. В 101 годовщину БНР я в одиночестве посетил после 20оо Крест, принёс свечи-лампадки и зажёг 36 лампадок, в память о невинно погубленных душах. Прочёл по памяти молитву "Отче наш" и попросил у звёзд дать мне силы, для того, что бы доделать то, что они, убиенные, не смогли, не успели. Возможно это слишком, но я был один …и дал волю своим чувствам и, ставшей уже привычной, фантазии.
Как-нибудь схожу сам в исполком. А уже потом, после информации буду высаживать свои тисы по краю участка.
С уважением, Майкл Улин.
-----------------------------------
Шаноўны Майкл!
Шчэ раз падкрэсьлю, што рады кожнаму лісту з Бацькаўшчыны!
(толькі магу "ў той  момант" забыць адказаць на e-mail  ці тады няма часу)

Не, айцец Лео быў заняты, калі Вы тэлефанавалі, мяркую. Ён тады нешта казаў пра ~званок.
ПАТЭЛЕФАНУЦЕ яму шчэ! "Адзін у полі не ваяр".
Бачыце, які ўлады зрабілі крыжалом "пад прэдлогам - самавольнае ўсталяваньне"!

Добра, канешне, што Вы хоць так памянулі памяць загінулых Беларусаў...
Але рэкамэндую зайсьці ў царкву - тую, якая маецца быць Нацыянальнай-Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква!
Удачы
---------------------------------
Kevin, здравствуйте!
Ношусь с идеей создания Музея СССР в РБ. Это самый эффективный способ правдивой и многогранной подачи истории, и канал для участия в воспитании нового поколения. Без государства тут не обойтись. так как огромные помещения стоят дорого. Но, создав это как "ОАО" и включив в состав акционеров организации БНР, можно продвинутся с "мёртвой точки".
Мой любимый нац. герой - один из лидеров БНР - Вацлав Ластовский, с его прекрасной книгой "Гiсторыя беларускай крыўскай кнiгi". (Хоть его и подозревают в близких отношениях с масонами). Если это удобно для вас, попробуйте обсудить этот вопрос со своими коллегами.
В Беларуси сейчас более 500 СШ, каждый год учится почти 9000 учеников, не считая гимназии, ВУЗы, училища. В СШ история периода СССР даётся в 9-м и 11 классах. То есть как минимум 2 возраста учеников. = 18000/год, не считая внешкольные заведения.
По 1 - 2 посещению в год на ученика - это уже есть задел! При оперативном подходе. ещё можно собрать большую коллекцию, мирового уровня того периода жизни на 6-й части территории мира.
Понимаю, что ту есть множество проблем и решений. Работ и забот хватит на всех. Но и новые возможности представятся.
С уважением, мечтатель Майкл Улин

----------------------------------
Мір Вам, шаноўны сп. Майкл,
Як Вы, што ў Вас новага? Як здароўе?

Не крыўдуйце, калі ласка,але ідэя "музэя ссср" у Беларусі мне ня дужа падабаецца.
Па факце, уся РБ і ёсьць жывы музэй СССР - з чырвоным сьцягам, круглым нова-савецкім гербам, зацьверджаным 1-шы варыянт у маскве, про-савецкім гімнам, намэнклатурным бюракратычным апаратам, большым, чым да 1991г., міліцыяй, якая з 1988г. разганяе Беларусаў, якія адстойваюць Нацыянальную Памяць у Курапатах, напаўплянавай эканомікай, дзе кошты рэгулююцца дзяржавай, гісторыяй, дзе ~1/2 займае Вялікая айчынная вайна, пра БНР сарамліва замоўчваецца, а ВКЛ-так, трошкі..., дзе "вялікі брат" з усхода прыглядае, каб "тут чего не вышло", каб "націоналісты не поднялі голову" і шмат, шмат што яшчэ…!
Над музэем Вялікай айчыннай вайны дагэтуль вісіць савецкі сьцяг.
Я не думаю, прабачце, што каго з сучаснай БНР зацікавіць гэты праэкт.
А пра Вацлава Ластоўскага улада ў школах будзе даваць долькі дазаваную інфармацыю, на школы, настаўнікаў, праграму сярэдняй школы ідзе сур'ёзны прэсынг!

Не крыўдуйце, калі ласка...

Дасылаю некалькі сьвежых фота ў свята Дзень народзінаў Каралевы Вікторыі 20.05.2019 "Беларус у Канадзе"

Шаноўния Kevin & Віялета!
Згайшоў Вашия e-mails-дасилаю свежия фота.
+можа, каго ў Беларусі зацікавіць



 - ось. спадарства, да пытаньня свабоды сумленьня ў Беларусі!
+ паглядзіце фота ў дадатку
---------------------------
Спасибо Kevin, что держите меня в курсе. Думаю, что пока вы все в православии - будете уязвимы как со стороны РПЦ, так и выпестованного с её помощью государства, а вернее власти этого нашего "Всенародно избранного".
Католицизм или униатство решают часть проблем, но не все. Просто так "верников" РПЦ не отдаст, считая их своими. И в этом есть их правда. Удачи вам и мысленного подвига, новых озарений и последующих успехов!!!
---------------------------
Каб дадаць трошкі фактаграфічнай інфармацыі, прывяду словы
Мікола Статкевіч, Facebook
1) 8 мая, у гадавіну завяршэння другой сусветнай вайны ў Еўропе, у 12.00 на сталічных Вайсковых могілках пачнецца традыцыйная мемарыяльная цэрымонія ўшанавання памяці савецкіх салдат, загінуўшых пры вызваленні Мінска ад гітлераўцаў.
Збор удзельнікаў мерапрыемства ў 12.00 каля цэнтральнага ўваходу на Вайсковыя могілкі з вуліцы Казлова.
Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто лічыць гэта важным.
2) ЗВАРОТ ДА СВЯТАРОЎ І ВЕРНІКАЎ УСІХ ХРЫСЦІЯНСКІХ КАНФЕСІЙ

Улады з ужываннем гвалту і арыштаў знеслі ў Курапатах каля 100 хрысціянскіх крыжоў. Адбылася не толькі знявага памяці дзесяткаў тысяч ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Гвалтоўны знос крыжоў глыбока закранае нашыя хрысціянскія пачуцці.

У нядзелю 7 красавіка ў 12.00 каля Свята-Духава кафедральнага сабора на сталічнай плошчы Свабоды адбудзецца малебен у памяць нявінна забітых у Курапатах. Таксама мы памолімся, каб Гасподзь дараваў нам абразу Крыжа, на якім Ён прыняў пакуту дзеля нашага ўратавання.

Заклікаю святароў і вернікаў усіх хрысціянскіх канфесій узяць удзел у малітоўным сходзе на пл. Свабоды.

Слава Ісусу Хрысту!

Мікалай Статкевіч
-----------------------------

Дзякую за Вашу думку, шаноўни Майкл, адразу не пасьпеў адказаць.
Так, я разумею, што царква разглядаецца паліт. лідєрамі пост-савецкіх рєспублік, як спосаб упливаць "на души" сваіх вибаршчикаў.
Каталікам і ўніятам трошкі не даюць разьвярнуцца, але там ідзе трохі ўплиў з Польшчи й Ватикану... Там "есьць цєлебат, з-за якога, лічу, гєния праблеми зараз зь дзіцячай пєдафіліяй у каталіцизме.

У Беларусі ЗАНАДТА уплиў Маскви ў шмат якіх сфєрах, лічу гєта самим шкодним зараз для Нациі!

З павагай, Kevin
-------------------------------
Kevin, здравствуйте!
С вашей позицией полностью согласен. РПЦ - невидимый "враг изнутри", служащий Российской империи. Это не следует забывать.
Но враг этот не столько для православного люда россиян, и потому невиден, но для государств - соседей, вассалов империи РФ это проявляется заметнее! В истории РПЦ, приход к власти большевиков сопровождался актами насилия и над священниками РПЦ. Над принципиальными личностями, не согласных с требованием  безнравственных революционеров пришедших к власти, принять тезис: "Всякая власть от бога". Такое насилие духа они не могли принять и закончили свою земную жизнь в расправах и в ссылках на суровых территориях огромной России.
/Эта же, по сути своей, трагедия некогда случилась с Евреями периода Римской империи, кода они не принимали, не могли принять термин римлян "всякая власть от бога", и были полностью уничтожены оба государства Иудея и Израиль. Остались несколько тысяч рабов и заложников.
Но там у них был иной бог - бог иудеев - Иегова. В нашем случае бог един - Христос и разобраться в тонкостях смогли единицы "будущих смертников"./
    Последующие поколения строго фильтровались и обучались в новом русле политической системы СССР. Поэтому я и писал в своей, частично известной вам по черновику повести: «Шёлк лоскутный или Книга падших» о проявлении в определённые времена, /а, возможно, ими же и спровоцированные события истории,/ демонов и одного из них - самого осуждённого ангела Преисподней - дьявола Мефисто, в роли влияния для самой церкви, религии. Он лучше виден только со стороны искушённым глазом так называемого атеиста, причём преимущественно живущего вне пределов РФ. Так как за это время введённые искусственно и насильственно постулаты, например: "Всякая власть от бога" расширили свою сферу применения на иные христианский народы бывшего СССР.
Если бы вы это осознали и нашли способ вскрыть этого дьявола в лоне РПЦ, то такой этот удар по империи (в головах исполнителей) был бы существенным. Хотя я уверен, что в настоящее время нет хорошей замены нравственному закону для человечества.
Её (замену) так же нужно ещё создавать.
+ Поставить на самое почётное место ПРИНЦИПЫ:
                Свободы творчества (но не свободы действий ущемляющих всех окружающих, включая свободу денег).
                Правды -  с её обязательной доступностью для всех: (с установлением царствия Истины).
                Равенства -  ибо национальность или раса не могут быть причиной для сегрегации.
                Милосердия -   так как мы все разные, и есть среди нас такие, которые обречены без такого принципа.
                …думаю, имеется ещё пара принципов необходимости. Что-то я, помнится, встречал в книге Каббала и у мыслителей востока.

С уважением. Майкл Улин
---------------------------
дзякуй за падтримку!
Не, чиста ў рєлігійним пляне РПЦ-малайци, берагуць праваслаўную веру,"есьць моцния традициі, маральния аспекти простих вернікаў маюцца биць на вишині.
Еле "есьць шчє биццам не бачная зь першага погляду зьнешнецаркоўная палітика, а яна "актиўна" накіравана на Маскву, ледзь не што "матушке россии желательно взять белоруссию под свой амофор" :((

Што ж..Ваша меркаваньне... адмислови творчи падиход...

Тут глибокія філ"есофскія питаньні...

З павагай, Kevin

Шаноўны Ўладзімер,покуль па спасылцы не бачу камэнтароў. Я штось зрабіў не так ці іх няма?

P.S.: Прыкладаю фота...сярод іх-ось такія"кусьцікі",я ўбачыў на backyard аднаго з дамоў,дзе мы былі, у прыгарадзе Таронта.
Часта адчуваю тут саладкаваты пах,~падабны на індыйскія палачкі-пахошчы...
Спачатку думаў,што гэта адмысловы пах Таронта...
Таксама -будынак турмы, перад ім-сьцяг ЛГБТ ~у рамках прапагандысцкай кампані ....
Божа, барані!
Добра,што зараз Пятроў пост!

З павагай,Кеvin

Здравствуйте Kevin!
Спасибо за фото! У нас такие кустики - под запретом, хотя тысячу лет это росло везде, и мало того, использовалась как техническая культура. + масличная, так как масло конопли имеет целебные свойства.
Отзывов нет, это теперь большая редкость и в основном проявляется в мелочных чувственных выбросах тем. Нам свойственно думать, что нас читают умные и достойные. Однако таких  немного и в основном это случайные и любопытные , не более того. Однако писать. думаю, нужно,в расчёте на исключения.
Как долго собираетесь пробыть в этой своей эмиграции?
С уважением и теплом, Майкл.

Kevin, здравствуйте!
Вчера мы с моим другом Эльяшем Адамовичем перевели часть повести (Сон) на беларуский. Мне понравилось больше, чем на русском! Буду думать и о такой публикации. Высылаю вам первому. для развлечения души)
С уважением, Майкл

Спасибо за оценку, Kevin!
Был бы признателен за вашу редакцию. Надеюсь, недочётов не так и много будет!
На всякий случай высылаю вам русский вариант текста.
С уважением, Майкл
---------------------
    Суббота, 6 июля 2019, 17:40 +03:00 от Kevin <K////////////@gmail.com>:

    Маё вітаньне Вам,шаноўны Майкл,
    Так,мне таксама падабаецца :)
    Цікава чытаць.
    Па-шчырасьці,я бачу памылкі...рэдактарская праўка б не пашкодзіла. Я б мог,але вольнага часу бракуе...
    Для гэтага трэба й расейскі арыгінал.
------------------------

Шаноўны Майкл, на ўсякі выпвдак дасылаю Вам маю перапіску са знаёмым-Пашам аб праблеме яго сына, які пасьля разводу вырас у Маскве...
________________________________________
Ад: Kevin
Адпраўлена: 06.07.19 20:15
Каму: zorkavec@tut.by
Тэма: RE: Макс, праблема.
Але,Паша...
Бачу , справа дрэнная...
Толькі хацеў спытаць,ці ведаеш Ты Алеся Ката! (Сябра Прэзыдыюму БНР, жыве зараз у гарадау Vaughan (Вон) - манэра гаварыць такая ж,як і ў Цябе...
а тут... :(
Як мне бачыцца, сын твой, дзеля якога вы з б. супругай вянчаліся ў Катэдры Нашай у Нью-Ёрку, стаў зараз маскалём (хоць не па нараджэньні, не "па нацыянальнасьці") у самым горшым сэнсе гэтага слова!
Я ня ведаю, на шчасьце, таго "лектара" маскоўскага, але бачу, што ён фактычна, ідыёлаг вялікадзяржаўнага імпэрскага шавінізму, калі бОльшая нацыя (маскалі-расейцы) не прызнае, зьневажае меньшыя нацыі, якія хоча акупаваць, ізноў каланізаваць!
Я тут у Канадзе адвык ужо ад гэтай маскоўшчыны...
Можна, канешне, падумаць аб якіхсьці аргумэнтах Максіму, але бачу, юнацкі нігілізм "у росквіце",і як раз "у зручны момант" папала "зерне кацапства" :((

Хацелас б верыць, што з гадамі гэта пройдзе...але

Я падумаю, як будзе час, аргумэнты
А покуль нагадай яму словы Францішка Багушэвіча:"...як той чалавек перад скананьнем-спачатку мову сваю займе, а потым і сам загіне"! - адарваўшыся, фактычна пракляўшы сваю нацыю, свой род -якая будучыня?! масковія паляціць "у тар-тарары" - і ён зь ёй.
Прабач.
Тым болей, тут яшчэ, юнацкія маскальскія мацюкі!

Хай Бог беражэ ад ліхога!
Памаліся, хоць сваімі словамі!

бр. Kevin
________________________________________
Ад: zorkaavec@tut.by
Адпраўлена: 06.07.19 17:05
Каму: Kevin
Тэма: Макс, праблема.
Дзякуй, Kevin, за падтрымку. Я тут, са спасылкай на цябе спрабую на сына паўздзейнічаць, каб неяк уратаваць. Што параіш  яшчэ напісаць, дадаць да таго, што ўжо я яму напісаў? Мой Макс не ўспрымае нічога! Бо замбаванне кумірам Панасенкавым (гэта малады расійскі  вучоны-гісторык, у яго ёсць свой ю-туб канал і фанаты),  яго  платныя лекцыі і семінары (да 50 баксаў за лекцыю) прамыла і прапаласкала Максу мазгі. Пачытай ніжэй сёе-тое з перапіскі.

Я (Kevin): Жыццё ў Ардзе (Масковіі) і карыстанне амаль выключна рускай (расійскай) мовай адбіваецца на тваім  мысленні -- тут я не магу ўжо нічога  зрабіць. Тое што мог -- я рабіў раней, у тваім дзяцінстве і ў школьныя гады. Цяпер ты вольны. А нацыянальнае ў чалавеку, яго прыналежнасць да пэўнай нацыі -- гэта  як і памяць -- не заўжды працуе і належна захоўваецца нават у генах. Таму тваю пыху і хамства, Макс, я ўспрымаю з сумам і жалем. Да пытання мовы: у любой  нацыі і дзяржаве, калі яна ёсць і існуе, мова --падмурак, фундамент яе (г. зн. дзяржавы і нацыі) існавання. Усё іншае -- вытворчае, другаснае. Таму я  Панасенку(-кава) як імперца, яго знявагу і грэблівае стаўленне да  ўкраінскай мовы разумею. Цябе -- не. Будучае -- за нацыянальнай і сусветнай (ангельскай) мовамі. Трэцяя мова -- лішняя, бо чалавек  ў асноўнай массе -- лянівая істота, і  масава не будзе вучыць тое, без чаго можна абысціся. Так будзе паўсюль, ва ўсіх дзяржавах, якія выжывуць. Ці выжыве Беларусь -- пытанне, але ёсць надзея, бо мова яшчэ не памерла.   Украіна выжыве -- тут сумневу ўжо няма. Расія (Масковія, Тартарыя)  таксама выжыве, але ў меншых межах, распаўшыся на некалькі дзяржаваў. З гэтага трэба сыходзіць. Русская (расійская) мова -- неканкурэнтная ў Еўропе і з свеце, сфера яе ўжытку за апошнія  25 гадоў скарацілася амаль удвая. І гэта аб'ектыўны  і незваротны працэс. У мове,  ў сляпой нянавісці расійцаў  да ўкраінскай мовы --  уся падаснова вайны з Украінай. Гэта не я сказаў (каб  зноў ты не нахаміў). Гэта сказаў апошні Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч, з якім мне пашчасціла сустракацца ў гэтым жыцці.

Макс: В Америке говорят на английском, в Бразилии на португальском - нации существуют, и всё у них    [Не ўключана ўсё зыходнае паведамленне.]
--------------------------------
Ад: Kevin

Шаноўнае спадарства!
Знайшоў на "Свабодзе" ціакавы артыкул пра словы "союз і совет" В.Вячоркі. Раю Вам яго прачытаць.
Я тут прывяду адну вытрымку з абмеркаваньня яго на сайце: каб у Вас былі аргумэнты,калі расейскія шавіністы абражаюць Нашу Мову:

https://www.svaboda.org/a/27268036.html

Олег (Минск)
25,09,2015 17:02
Любой язык, на котором говорит человек, имеет право на существование. Вместе с тем, по данным ООН, белорусский язык относится к 2500 исчезающим языкам. Согласен, что это печально и обидно, особенно для специалистов белорусского языка. Но это факт, от которого никуда не деться. Хотелось бы получить Ваш комментарий этого факта. Белорусский язык насчитывает, как минимум, 800 лет. За эти столетия на белорусском языке не было написано ни одного труда по математике, физике, астрономии и другим естественнонаучным дисциплинам. Все труды по-белорусски - это гуманитарная сфера. Труды по точным наукам были написаны на английском, немецком, русском, французском и т.д. В этом смысле белорусский, как и литовский, эстонский и сотни других подобных языков, не имеющих полноценной технической и естественнонаучной составляющей, имеют ограниченное применение.

Вінцук Вячорка Вінцук Вячорка (Менск)
25,09,2015 20:20
Сп. Алег, Вы паўтараеце гэты набор тэзаў на розных сайтах. Значыць, умееце карыстацца інтэрнэтам і маеце час. Вы не знайшлі 30 сэкундаў, каб праверыць сваю ключавую тэзу -- "За эти столетия на белорусском языке не было написано ни одного труда по математике, физике, астрономии и другим естественнонаучным дисциплинам"? Выбачайце, гэта расейскія шавіністычныя байкі.

Я трачу тыя 30 сэкундаў, наўздагад правяраю матэматыку, гляджу гісторыю мэхмату БДУ - і калі ласка: Дыдырка У. К., "Цыркулярныя крывыя 3-га парадку", манаграфія, 1928. Або Працы БДУ, матэматыка, 1932, №17-18. 19 артыкулаў Бурстына, таго ж Дыдыркі, Дамброўскага ды інш. І г.д., і так у кожнай навуцы. Ужо маўчу пра тысячы падручнікаў, дапаможнікаў, тэрміналягічных слоўнікаў. Наша мова здольная абслугоўваць любую навуку. Іншая рэч, што пачынаючы з 1933 году бальшыня гэтых кніг трапілі ў чорныя сьпісы (загад №33 Галоўліту БССР ад 03.06.1937 г. аб спальваньні 400 найменьняў "нацыяналістычнай" літаратуры; разам з кнігамі згарала і жыцьцё аўтараў).

Але рэч ня толькі ў гэтым. Хібная Ваша тэза пра залежнасьць лёсу мовы ад навуковых публікацыяў на ёй. Цыганы не публікуюць навуковых тэкстаў пра ядзерную фізыку на дыялектах сваёй мовы, якая зьнікаць не зьбіраецца. У Сярэднявеччы і ў пачатку Новага часу амаль усе навуковыя тэксты ў Эўропе, у тым ліку ў Беларусі, пісалі па-лацінску, а нацыянальныя мовы сабе жылі (хаця Статут ВКЛ 16 ст. з ідэальна распрацаванай юрыдычнай тэрміналёгіяй быў па-беларуску).

У 19 ст., калі нацыянальныя мовы Заходняй Эўропы сталі мовамі навукі, беларуская мова была пад імпэрскім прыгнётам, у школу і навуку яе не пускаў расейскі жандар. Але як толькі імпэрыя зьнікла, а расейска-савецкі прыгнёт яшчэ не ўвабраўся ў сілу, тут жа расьцьвіла навука па-беларуску (гл. вышэй). Як толькі аслабела савецкая хватка ў канцы 1980-х, адрадзілася напісаньне навуковых працаў у дакладных і тэхнічных навуках і выкладаньне па-беларуску. Мае сябры па "Майстроўні" з БДУ, БНТУ ды інш. і дыплёмы, і дысэртацыі, і працы так пісалі, прыкладам, Ігар Міклашэвіч (на жаль, нядаўна трагічна загінуў), д-р ф.-м. навук, загадчык лябараторыі дынамікі сыстэмаў і мэханікі матэрыялаў БНТУ. Выкладаюць і пішуць працы матэматыкі Тамара Сухая (БНТУ), Віктар Ахраменка (БДУ), хімік Я.Міляшкевіч (БДТУ), мэдык А.Астроўскі (Горадня) і многія іншыя.

Зрэшты, цяпер міжнародная мова дакладных навук - ангельская, а ніякая не расейская. Але з гэтай прычыны ані фінская, ані эстонская, ані флямандзкая мовы паміраць не зьбіраюцца. Навукоўцы ў камандзе Вялікага гадронавага калідэра міжсобку гавораць і справаздачы пішуць па-ангельску, але гэта не вядзе да зьмены імі роднае мовы. Бо галоўнае - ня мова асобных галін навуковага пошуку, а мова іхнай трансьляцыі на грамадзтва - адукацыі, мова дзяржаўнай сыстэмы, мова мэдыяў. Мэтодыкі ратунку вядомыя. Найперш трэба, каб улада не навязвала чужынскага. Так на нашых вачох адрадзілася валійская мова, і ёй больш не пагражае зьнікненьне. Беларуская ж мова, паводле клясыфікацыі атлясу моваў сьвету ў небясьпецы UNESCO, даведзеная цяперашняй уладай да стану vulnerable (аслабленай, уразьлівай) . Гэта толькі першая ступень небясьпекі, мы яе ўсьведамляем і дамо сабе рады.

Здравствуйте, Kevin!
Спасибо за интересную точку зрения. Наверное и мне придётся серьёзно заняться языком, роднай мовай.
Возможно у меня ситуация сложнее. чем кажется со стороны. Я как-то привык читать, писать и думать на русском. Моя, относительно не ущербная третья публикация. на этот раз в альманахе "Российский колокол",№2, стр 216-270, за этот, 2019 год. На беларуском же, я пока не смогу выражаться столь же легко, как на моём тяжёлом русском.
С уважением. Майкл

Ад: Kevin

Шаноўны сп.Майкл,
Пачытайце,як будзе час,мо,знойдзеце што цікавае для сябе
Ад: Анатоль Сідарэвіч
Адпраўлена: 27.07.19 16:17
Тэма: новая кніга Барыса Кагарліцкага

Барыс Кагарліцкі -- з тых левых мысліцеляў, якія ў СССР за свой марксізм сядзелі. Цяпер ён узначальвае Інстытут праблем глабалізацыі ў Маскве. Ён з тых, хто прадказаў крызіс 2008 года за два ці тры гады да самога крызісу і зноў зрабіў папулярным на Захадзе "Капітал" Маркса (для прасунутых) і "Эканамічнае вучэнне Карла Маркса" Карла Каўцкага (для менш прасунутых). У мяне на паліцы стаяць дзве ягоныя кнігі: "Марксізм (Не рэкамендавана для навучання)" і "Паліталогія рэвалюцыі".
 
Пішучы прадмову да кніжкі "Дэкларацыі Сацыялістынага Інтэрнацыяналу", я напісаў: бальшавікі, думаючы, што яны здзейснілі сацыялістычную рэвалюцыю, насамрэч зрабілі тое, што на захадзе было зроблена ў выніку буржуазных рэформаў або рэвалюцый -- правялі індустрыялізацыю і культурную рэвалюцыю (ліквідавалі непісьменнасць, пасунулі наперад навуку). Якое ж было маеё здзіўленне, калі тое ж я прачытаў у Кагарліцкага. Калі ва чалавекі незалежна адзін ад аднаго прыходзяць да аднае і тае ж высновы, значыць выснова можа прэтэндаваць на правільнасць.

Электронны варыянт новай кнігі -- "Паміж класам і дыскурсам. Левыя інтэлектауалы на абароне капіталізму" -- мне прыслаў наш таварыш і мой ліцэіст Кірыла Ільніцкі.
Прыемнага і карыснага чытання.

Kevin, здравствуйте!   Как ваши дела, что нового?
Процесс моего издания близится к завершению, первую редакцию утвердил.
Недавно, всё-таки исполнил своё желание и высадил вблизи креста в Лошицком яре - более 40 саженцев тисса.
В четыре линии восьмигранника с окружностью около 7-8 метров. через одну. просветы  на сторонах по бокам и фронтальном и заднем.
Перед крестом сейчас сделано разворотное кольцо за 6-7 метров до самого креста.
Понимаю, что это преждевременно, но не вижу, как можно узаконить это место.
С уважением, Майкл Улин.


https://sakavik.net/кантактыcontacts/

- можа, Вам будзе цікава.

P.S.: з Каляднымі-навагоднімі сьвятамі

---------------------------------
Ад: Kevin

Рэцензія на кнігу Юрася Шамецькі

Новы зборнік вершаў Юрася Шамецькі «Непрадказальнае»1 – як і яго ранейшыя паэтычныя кнігі,  «Шлях да вяртання» і «Атава», шчыра запрашае аматараў добрага паэтычнага слова ў майстэрню творчасьці паэта.  Дадаткова да трох кніг, вершы Юрася Шамецькі часта з;яўляюцца ў лепшых беларускіх часопісах і альманахах,  як у Беларусі так і ЗША.

Падзагаловак «Непрадказальнага» – «Жыццё як падарожжа» ; сімбалізуе і, адначасна, праясняе галоўныя тэмы творчасці аўтара. Вось некаторыя з іх : шляхі жыцця, шчырая і паважлівая даніна лёсу, любоў да родных і сяброў, удзячнасць паэта як Радзіме і Канадзе, – так і ўсяму свету ўвогуле. Сапраўды, Юрась Шамецька – паэт, творчасць якога абуджана ўдзячнасцю да ўсяго існуючага.

Барыс Пастарнак вызначыў два асноўныя тыпы аўтараў у рускай літаратуры, якія могуць быць ужытыя да любых нацыянальных твораў. Першы тып уласцівы Гогалю, Дастаеўскаму і Талстому. На думку пісьменніка, гэтыя аўтары галоўным чынам імкнуліся застацца ў памяці нашчадкаў. У выніку, іх творчасць была завязана на падрыхтоўку да асабістай смерці як працэсу трагічнаму і напружанаму. Яны быццам бы ўвесь час « рыхтаваліся да смерці, турбаваліся, шукалі сэнс, падводзілі вынікі»2.  Другі тып – Пушкін і Чэхаў. Нягледзячы на тое, што гэтыя пісьменнікі добра разбіраліся ў пытаннях «мэтаў чалавечага жыцця» і штодзённых праблем індывідуумаў, тым не менш яны – пры ўсім сваім таленце – не маглі вырашыць гэтыя «складаныя» пытанні. Замест, “… гэтыя двое (Пушкін і Чэхаў) да канца cвaягo жыцця былі aдцягнуты вырашэннем бягучых, iндывiдуaльных задач, пастаўленымі перад імі іx пакліканнем як пісьменнікаў, і падчас выканання гэтых задач, яны спакойна жылі сваім жыццём, ставячыся і да свайго жыцця, і да сваёй працы як да асабістай, індывідуальнай справы”3. Каб працягнуць думку Пастарнака, хацелася б засяродзіцца на тым факце, што Пушкін і Чэхаў ніколі не імкнуліся адысці ад рэчаіснасці. Наадварот, абодва былі тымі, якіх бы сёння ў сучасных умовах называлі б “праваабаронцамі”. Бо да кожнай несправядлівасці ў адносінах да сваіх суграмадзян яны ставіліся як да сваёй асабістай справы, не спыняючы зацікаўленасці ў асэнсаванні свайго прызвання як на працягу жыцця тaк і пасля яго. Сёння існуе вялікая колькасць пісьменнікаў і паэтаў, якія належаць да адной з груп, пра якія пісаў Пастарнак. Пры гэтым, Пастарнак не спрабаваў параўноўваць вышыню ці іх якасць на прыкладзе пяці гігантаў сусветнай літаратуры. Ён проста адзначыў складаную розніцу ў іх стылі жыцця і творчасці згодна з фразай, якая прыпісваецца Андрэ Маруа : «стыль – гэта сам чалавек». Стыль Юрася Шамецькі, безумоўна, належыць да другога тыпу, вызначанага Пушкіным і Чэхавым.

Юрась Шамецька – эрудыт. Дадаткова да сваіх прафесійных поспехаў у галіне камп'ютарных навук і інжынерыі, ён свабодна валодае ведамі ў сусветнай літаратуры, гісторыі, музыкі, архітэктуры і выяўленчага мастацтва. Пры гэтым, яго жыццёвы і паэтычны стыль непераборлівы, асаблівы і зразумелы любому, хто любіць і шануе паэтычна-сфармуляваныя сапраўдныя эмоцыі.

Зборнік мае кароткі лірычны ўступ. Гэта тры вершы, якія не толькі адлюстроўваюць асноўныя тэмы кнігі, але і акрэсліваюць змест наступных чатырох раздзелаў. Кожны раздзел мае назву, якая тлумачыць змест. Першы верш з уступу «Непрадказальнае» супадае з загалоўкам усёй кнігі. Шамецька вызначае ў ім сваё разуменне жыццёвых каштоўнасцяў, якія па-рознаму і ўва ўсіх сфэрах прысутнічаюць ў яго вершах. Такім чынам, аўтар заяўляе пра сваю мэту – шукаць сэнс і ўзаемнасць у жыцці – і называе элементы, якія з'яўляюцца важкімі на яго асабістым шляху. Яны ўключаюцца ў яго ўласную памяць, заснаваную на атрыманых ведах і веры ў Бога. Паэт упэўнена заяўляе: «не цураюся неба смелага» (с. 5). Ён таксама не забывае пра вечнасць і адчувае сувязь з ёй праз узаемную добразычлівасць: «А ад нас застаецца лепшае на шляхах, заўжды супярэчлівых»(с. 5). У другім вершы Юрась Шамецька адкрывае чытачу «кухню» уласных твораў, дзе ён шукае гук, да якога мажліва дакрануцца і перадаць ідэю ці эмоцыю аднадумцу. Сапраўды, яго вершы, напоўненыя ўнутранай музычнасцю (меладычныя рыфмы, прасодыя), таксама сведчаць пра глыбокія веды, якія выступаюць у якасьці скарбаў майстэрні паэта. Але не толькі. Мы таксама можам параўнаць яго творы з выяўленчым мастацтвам у розных яго праяўленнях: часам яго словы нагадваюць акварэль, альбо графіку ці гравюру, нават станковы жывапіс асабліва ў доўгіх паэмах. Гэтая сувязь асабіста выяўляецца ў апошнім вершы ўступа «Мая прастора». У гэтым маляўнічым і доўгім вершы паэт–мастак распавядае як дзве сферы яго асабістага жыцця – Беларусь і Канада – ператварыліся ў адзіную карціну. І ў наступных раздзелах аўтар таксама часта паказвае Беларусь і Канаду быццам яны – дзве розныя часткі мозгу. Аднак падобнае параўнанне добра падыхoдзіць па сэнсу твораў паэта таму што гэтыя паловы чалавечага мозга з’яўляюцца арганічнай часткай аднаго целага.

У першым раздзеле, «У Менску я не заблукаю», прадстаўлены дванаццаць прыгожых вершаў, кожны з якіх вызначае аўтарскую, амаль «апостальскую» веру ў родны горад. Тэма выяўленчага мастацтва працягваецца ў другім вершы, дзе яго пачатак супадае з аднайменным вершам Марка Шагала «Мой горад». Паэт таксама ўзгадвае значны помнік архітэктуры – мінскі музей выяўленчага мастацтва, – бачыць і апісвае яго ў розных колерах, слухае музыку свайго гораду і, адначасна, адчувае прысутнасць вышэйшай сілы ў расчыненых над ім нябёсах.

Кантрасныя колеры белага і чорнага працягваюць абрамляць наступны верш і, пры гэтым, дадаюць яму шырокі і глыбокі філасоўскі настрой. Шамецька згадвае тут доказы Фамы Аквінскага пра існаванне Бога. Цікава адзначыць, што ў адрозненне ад Канта, які адкінуў пяць доказаў Аквінскага і стварыў адзіны на базе ўяўлення аб маральнасці, паэт дадае да Аквінскага свой уласны доказ - «дабрыню, што ў нашых думках вольных ужо чакаем новага гучання»(с. 13). Наступныя вершы гэтага раздзела – як пейзажы любімага горада паэта, паказаныя ў розныя часы года. Пейзажы напоўненыя колерамі, музыкай і гукамі Мінска. Апошнія два вершы ўзмацняюцца дакладным адрасам падзякі Богу: «Я дзякую Богу за міласць», а таксама заяўляюць пра любоў да ягонай музы (яго жонкі), якая ў вершы «Падарожжа» прадстаўлена як уласны талісман.

Назва другога раздзелу гаворыць сама за сябе: “Куды б я ні ехаў, заўсёды прыеду дадому, або перегрынацыя ў сучаснасці”. У раздзеле прадстаўлены дваццаць адзін верш. Але нягледзячы на прысутнасць той самай паэтычнай схемы як і вa ўступе так і y першым раздзеле, адчуваецца, што вершы напісаны па-іншаму. У дадатак да сваіх дзвюх любімых краін, Юрась Шамецька дзеліцца з чытачом адкрыццём культурных каштоўнасцяў Еўропы і ЗША, дзе ён адчувае сябе “як дома.” Выяўленчае мастацтва, музыка, архітэктура і, ўвогуле, культура кожнага месца, якія аўтар наведвае, разгортваюць новы погляд паэта на разуменне жыцця. Тут Шамецька – чалавек свету. А любоў да новага - няхай гэта паэтычныя малюнкі ад сустрэчы з акіянам альбо каналамі Венецыі, штучнай (зробленай чалавекам) або натуральнай прыгажосці - пранізвае ўсе вершы цыкла. Пры гэтым, у кожным з сваіх падарожжаў паэт узгадвае свой дом і сваю маці. Сапраўды, кветкі герані ў Бруге выклікаюць цёплыя ўспаміны пра матулю, якая з любоўю вырошчвала такія ж самыя кветкі ў хаце (с. 41). Тафіна (заходняе ўзбярэжжа выспы Ванкувер) з яго акіянам і дзікай прыродай натхняе паэта ўспомніць пра маці, якая ў гэты момант мые посуд у Беларусі. Сімвалічна, што вобраз маці ўзмацняе адчуванне аўтарскай прысутнасці быць дома куды б ён ні ехаў. Гэтаe адзінства можна выказаць як адно паняцце – асабістая лірыка паэта Юрася Шамецькі (с. 43-4). Яго доўгі, трох-часткавы верш «Шпачыр па беразе Ціхага акіяна» напісаны паводле музычнай формы «ронда». Ён пачынаецца ca спеваў славы акіяну - «Я заўжды душой цябе пачую...» - , працягваецца гімнам вечнасці і замыкае кола думкамі пра ўнутраны свет, дзе галоўнае ў жыцці: «душа, аблашчаная любоўю» (с. 46-7). Натуральнасць паэтычнай музычнасці раскрываецца ў адным з апошніх вершаў гэтага раздзелу, «Слухаючы Філіпа Гласа». Паэт у сваёй пашыранай метафары раскрывае сакрэт дару кампазітара, кажучы, што “мы – музыкі дзейная частка» з таго самага моманту, калі адчувае гукі як сувязь з небам (з Богам), (с. 55).

Назва трэцяга раздзелу «Мой Мінск – Атава» аб'ядноўвае і спалучае два родныя гарады паэта ў адну асабістую прастору. Тут бясконцасць жыццёвага шляху паэта, дзе вершы іcнyюць нібы своеасаблівыя прыпынкі на гэтым шляху. Кожны з дваццаці аднаго верша раздзелу мае галоўнага героя, альбо асобу, альбо месца (горад ці краіну). Вершы прысвечаны прыродзе, музыцы, Богу, «магічнай лёгкасці існуючага», асобам міравой культуры, сярод якіх мастакі (Шагал і Малевіч), філосафы розных часоў і культур (Ямамота Цунэтома і Людвіг Вітгейштэйн), мадэрнісцкі паэт Шарль Бадлер і геніяльны паэт-філосаў Ёзэф Бродскі. Тут усе яны – адна сям;я і сябры-аднадумцы.

«Твой голас мілы, я яшчэ пачую...» – заключная частка зборніка. Як і папярэдні, гэты раздзел складаецца з дваццаці аднаго верша. Здаецца, што нумар дваццаць адзін мог бы стаць своеасаблівым сімвалам няспыннага паэтычнага запалу Юрася Шамецькі. Сапраўды, юнацкі лірычны тэмперамент паэта цалкам спалучаецца ca сталасцю атрыманыx на працягу жыцця ведаў.

Першы верш раздзелу, «Ліст», дэманструе несмяротнae  ўзаемнае юнацкае каханне, якое паэт апісвае ў сваім лісце да каханай. У ім ён спявае гімн сучаснасці і будучыні закаханых:

Мы разам... Ты заўсёды побач...

Лёс не спыніць і не зрабіць прасцей.

Я напісаў шчаслівы ліст – напомніць,

як доўга нам яшчэ ісці далей (с. 89).

Наступны верш, «Пажары восені тваёй», не менш маляўнічы і аптымістычны. Ён аб'ядноўвае бачанне восеньскай прыроды і ўзаемнасць лёсу закаханых: “Лёс нам дарыў з нязменнай верай усё, што меў...» (с. 90). Тая ж самая падзяка каханай жанчыне і лёсу працягваeцца і ў заключнай часткі раздзелу і гучыць асабліва моцна ў вершах «Твой голас мілы я яшчэ пачую...», «Ў маіх вершах ты шукаеш дзіўнай музыкі вытокі…» (с. 92-3), а таксама y вершах « Дом » і « Твой дзень » (с. 104-5). Тэма кахання спалучаецца з натхняльнымі словамі Вяргілія («Любіць жанчыну трэба больш натхненне, чым верш прыгожы напісаць» (с. 106).

На заключэнне, у дадатак да высокай якасці тэматычнай і прасаднай лірыкі зборніка, падкрэслім і вылучым выдатнаю, і таму цяжкаю для перакладання на іншыя, мову паэта. Яго мова багатая, спраўная і ёмкая. Карацей кажучы, aматарaў паэзіі безумоўна спадобяць новыя кнігі Юрася Шамецькі, якія прынясуць ім тoe ж caмae эстэтычнае задавальненне, якое застаецца ў чытача ад яго па-мастацку зробленагa «Непрадсказальнагa» 2019-гa годa.

Доктар Зіна Гімпелевіч, ганаровы (Emerita) прафэсар Канадыйскага ўніверсітэта Ватерлоо

 Niepradkazalnae.  (Minsk: Knihazbor, 2019) 115 pp.

2 Boris Pasternak. Doctor Zhivago. (Glazgow: Harper Collins Publishers, 1988) 259.

3 Ibid.


Доктар Зіна Гімпелевіч ёсьць аўтар 7 навуковых манаграфій, 12 раздзелаў у сумесных кніжных выданьнях і больш за 80 артыкулаў. Яна ёсьць ганаровы (Emerita) прафэсар Канадыйскага ўніверсітэта Ватерлоо. ЗГ - былая прэзідэнт і ганаровы прэзідэнт Канадыйскай Асацыяцыі Славістаў, ганаровы сябра Саюзу Беларускіх Пісьменьнікаў, былы віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Асацыяцыі Беларусістаў (МАБ) і Паўночнай Амерыкі (НААБ); з’яўлялася прэзідэнтам БІНіМу ў Канадзе (2002-2017). Сумесна са спадарынямі Івонкай Сурвілай і Паўлінай Сміт-Пашкевіч арганізавала адну з першых фундацыяў у сьвеце па дапамозе ахвярам Чарнобыля на Беларусі і шмат гадоў з’яўлялася віцэ-прэзідэнтам фонду (CRFCVB). Гімпелевіч мае шмат узнагарод за сваю працу, пачыная з Граматы ад Генерал-Губернатара Канады (1984), ад Міністэрства адукацыі Канады і ад ун-та Ватерлоо. Але самая вялікая пашана прыходзіць ад студэнтаў як дыпламатаў (сярод іх былі і амбасадары, і шэрагавыя дыпламаты), а галоўнае, ад студэнтаў ун-ту яна па сёньняшні дзень мае добрые весткі. Таксама, сярод іншых грамадскіх ўзнагарод мае шыльду (іх ўсяго дзьве) №2 (№1 законна належыць прэзідэнту CRFCVB, сп-не Сурвілле) ад канадыйцаў, сяброў фундацыі. Таксама з’яўляецца сябрам ЗБК з 1980 году.

Але ў навуке і ў грамадскім жыцьці, канешне, паважаюць што было зроблена, але вельмі паважна, што чалавек робіць зараз і які ёсьць патэнцыял на будычыню. Зараз яна працуе над манаграфіей, рыхтуецца да дакладаў (запрошана на 2 навуковых міжнародных форума) і ў дадатак падалася і прынята з дакладам на яшчэ адзін міжнародны форум. Як толькі скончыць манаграфію №8, будзе працаваць над наступнай.  Зараз з’яўляецца сябрам некалькіх акадэмічных канадыйскіх і міжнародных камітэтаў. Прадоўжвае грамадскую і навуковую працу.

   Kеvin, здравствуйте! С интересом прочёл вашу ссылку! Да, очень интересно и даже необычно для меня.Так и затягивало определится, в какую обойму писателей я попадаю).
А ещё было бы хорошо, если бы мне перевести мой «Шёлк» на английский. Я тут начал переводить на беларуский, но читателей — беларусов много меньше, чем русаков. На английский — я уверен в успехе, хотя понимаю. что это только лишь моё мнение. Как я уже писал вам, моим переводчиком на беларуский есть Эльяш Адамрвич Банэль. К стати, он сейчас не переволит, а заканчивает свою поэму на актуальную тему. Начало мне понравилось весьма.
С уважением, Майкл Улин.

PS/
   А ещё я опубликовал автобиографическое повествование своего отца, от рождения до окончания ВОВ на портале проза.ру. На это меня подтолкнул запрос от ж-ла "РК" к юбилейному изданию в честь 75 годовщины победы.

                - Переписка продолжится -
--------------------------