Кепская душа

Никита Сак
Вялікае сонейка тоне ў заходзе,
Пад ім і я сяджу адзін,
І з музыкай у вушах на балючай ноце,
Чакаю пісем вось як тысячу гадзін.

А ты ня вернешся адтуль,
Пакінуўшы пасля сабе толькі вобраз.
Я ўсё чакаю табе пакуль,
Пакуль не знікне ў галаве твой голас.

І мацней з усяго трымаю надзею:
Можа гэта толькі фільм у кіно?
І нават гэту падзею
Схаплю я ў сэрцы, запіўшы віном.

Згубіў сэнс жыцця, але на колькі дзён?
Сябры скажуць, як змяніўся я ў твары:
"Вось ён дурань, як яшчэ зялён,
Хаця і ведаў пра душы маланкавыя хмары".

А мне, мабыць, усё роўна,
Я ведаў куды іду і як сустрэну дзень.
Толькі вось нахалеру я крычу ва ўсё горла?
Памятаю, хацеў для сэрца яркіх падзей!

Вось ізноў тупік,
Кожны раз мяне жыццё не павучае.
Быў я, быў, вось і знік
Лічыльнік кепскіх душ паказанні выкрывае...

Чамусьці ты глядзіш на пару закаханых так... з зайздросцю?
Таму што ведаю, што такое сапраўднае шчасце!