Цiмох у бядзе

Борис Ковалерчик
    ИЗ КНИГИ"ИГРА МЫСЛЕЙ"

    - Што маўчыш, Цімоша-друг,
    Ці знямеў альбо аглух?
    - Браце, браце, ты пастой,
    Проста дрэнь, скажу, настрой.

    - А што сталася, Цімох?
    Бачу, ты ясі за трох,
    Ды і выпіць ты мастак.
    - Не адмоўлюсь - гэта так.

    - Усё ж чаму, Цімох, пануры?
    Не даюць мо спаць амуры?
    У танцах ты ж такі заўзяты,
    Нават войкаюць дзяўчаты.

    - Братка, тут якія жарты,
    Хоць не браў два дні я кварты,
    Наганяй учора далі -
    Сапсаваў ізноў дэталі...

    - Лаюць, дружа, - ёсць прычына:
    Вельмі ж сумная карціна -
    Шмат не трэба гаварыць,
    Кінь гарэлку, хлопец, піць!

    Хочаш быць ты з калектывам -
    У працы трэба быць руплівым.
    Дзе ж гарэлка - быць бядзе,
    Да дабра не давядзе.

    Скончылася тут размова,
    І паверце мне на слова,
    За Цімоха быў бы рады,
    Калі б споўніў ён парады.