Премьера

Борис Ковалерчик
    ИЗ КНИГИ "ИГРА МЫСЛЕЙ"

    Напісана аўтарам новая п'еса,
    Напісана так, каб глядзеў з інтарэсам
    Яе і вялікі, і малы глядач,
    Ці проста чытаў з захапленнем чытач.

    У п'есе тры дзеі,
    Чатыры падзеі,
    Тры поўныя акты
    І ёсць два антракты.

    Героі працуюць і пішуць паперы,
    Спраўляюць вяселле ў новай кватэры.
    І зрэдку смуткуюць на лоне прыроды,
    І песні пяюць, і вядуць карагоды.

    Усё прадугледжана, быццам бы, у меру,
    Тэатр рыхтаваўся да новай прэм'еры,
    Чакаў яе аўтар з такім нецярпеннем -
    У поспех ён верыў без кроплі сумнення.

    У касе аншлаг - перапоўнена зала,
    І досыць такіх, што білет не дастала.
    Навокал гаворка і шмат весялосці -
    Прыйшлі як на свята ці к сябрам у госці.

    Але пасля першай разыгранай дзеі
    Не вельмі вясёлыя выйшлі падзеі:
    Авацый чамусьці зусім не чуваць,
    Спектакль пачалі гледачы пакідаць.

    У роспачы аўтар - вядома ў горы,
    "Што зробіш!"- разводзяць рукамі акцёры.
    У чым жа тут справа, якая прычына?
    Каго зацікавіць такая карціна?

    Здараецца так, хоць і з добрым намерам
    Кладзеш свае думкі на аркуш паперы.
    Растаўлены ўсе, быццам, кропкі і коскі,
    А вышла - чужыя адны адгалоскі.
    ,