Золата восенi з паламаным пальцамi

Лариса Винникова 2
 

Жанчыны ў парку зграбаюць

   жоўтае золата восені

               ў вялізныя брудныя гурбы.

Кляновыя далоні

        з паламанымі пальцамі

                страчваюць свой колер

                і ператвараюцца ў смецце.
Але дрэвы

    даюць нам яшчэ адзін шанц

                адчуць цяпло іх душ.


І зноў ляцяць і ляцяць

     сонечныя душы дрэў

                у нашы далоні.