Без-пры-назоyнае

Нероли Ултарика
Без-пры-назоўнае

Mary Waits in Silence
Current 93


Яліны.  Укрыжаванні.  Віецца сцежка.  Цішыня крадзецца драпежнікам.

Поле. Ралля. Два каханкі – Імперыюм ды  Шатан. Абняліся і танчаць. Любяцца. Жывуць і смяюцца.

Ляціць вецер-нетапыр, пляскае крыламі. Зрынецца, грукне капытом, узнясецца, закіпцюрыць поўню.

Марыйка маўчыць і чакае. Панна шыбеніц. Валадарка балот. Заступніца вадзянікоў і ваўкалакаў. Маўчыць – словы страцілі сэнс. Чакае – ці ён вернецца? Ці прачнецца? Ці ўваскрэсне?

Немата. Сон. Нябыт. Княжа, меч паглынула багна. Зямля высілілася і не нараджае волатаў. Ні багоў, ні герояў.  Спім. Маўчым. Не існуём.

Цішыня вые і галосіць. Рвецца завеса. Марыйка чакае. Зямля чакае. Ці ўваскрэснем?