Далёкаму сябру

Татьяна Домаренок
Прысвячаецца Максіму Багдановічу

Мілы мой, любы, цябе я кахаю,
Толькі не ведаю, дзе ты цяпер.
Можа ў кімсьці твой позірк пазнаю.
Усюды са мной ты, павер.
Будзем з табой мы пад зоркамі разам
Песню, што склаў ты, удваіх напяваць.
Светлы пяшчотны твой позірк, каханы,
Буду ў сэрцы хаваць.
Час праляціць свежым ветрам над намі.
Буду кахаць цябе моцна заўжды.
Песні твае цешаць свет галубамі,
Іх не кранаюць гады.

23.02.19

http://domarenok-t.narod.ru/stories/00/550.html