Дурь

Федор Кудряшов
 Начальства, начальства! Як што, усе у нас начальства винавата. А хто тое начальства? Такия ж як и мы стабой нямытыя дзеравенския хлопцы и дзеуки. Тольки павыбивалися у вярхи. Яны и у родным доме з маленства парадку ня бачыли, а ты хочаш, каб яны у раене парадак навяли. Пры Польшчы быу парадак, дык тады паны панавали, а цяпер мужики. Нездарма ж кажуць, што, кали пан з пана, дык гэта пол пана, а кали пан з мужыка, дык гэта горш, як два паны. А з такими, як мы, дык и паны мусиць ужо ня здолеюць. Ты паслухай, што у нас было пазалетась. Мы усе тутака па дварах свиней адкармливаем, а хто и бычкоу. Малако таксама здаем. Кожнае утра специяльна чалавек абъязджае двары, и бадай у кожнага каля плоту на лавачцы стаиць адзин ци два слоика трохлитровых малака з ранишняга сырадою. Ен тыя слоики пераливае у бидоны и вязець на малаказавод. А нам за тых свиней, бычкоу и малако тое грошы плацяць праз сельсавет. Але ж павинны яшчэ выдаваць кольки-та камбикорму ци, хаця б, зярна. Ячменю ци жыта. И вось было так: год прайшоу, камбикорму таго нам не выдаюць. Други год заканчываецца. Таксама – ничога. Тады у нас абразавалася иницыатиуная группа. Узяли и написали пра гэта письмо у Минск да самаго Машерава. И мы усе пад тым письмом падписалися. Паслали и стали чакаць, что згэтага палучыцца. Прайшло можа месяцы са два. Мы ужо пра тое письмо забываць пачали. Як раптам усе начальства наша забегала, як пакусаннае. Забирайце,-  крычаць,-  зярно у Крулеушчыну прывезли, французкую пшаницу. Паехали мы глядзець, што за пшаницу нам прывезли. Глянули: божачка ж ты мой, пшаница белая, чыстая, крупная, як боб. Мы такой николи ня бачыли. И пачали мы сумнявацца, што за пшаница такая. Тут нехта слух пусциу, что пшаница тая химичаская и, што ад яе скацина падыхае. Мы тым слухам и верыли и ня верыли, але ж пшаницу тую браць ня стали. А начальства бегае, крычыць: забирайце. Бярыце коней,  вазы, можам и грузавик вам арганизаваць. И чым больш яны бегаюць, тым большмы мы сумняваемся. Рашыли памиж сабою, што пшаницу тую браць мы ня будзем. Некальки часу гэдак прайшло, начальник станцыи забегау. Яму пазванили и дали утык, што ен вагоны пад склад используе. Абароту вагонау, бачыш, няма. Ен тады, што зрабиу: загнау тыя вагоны у тупик и высыпау пшаницу на брэзент. И брэзентам жаж и накрыу. Начальства наша мала-памалу супакоилася. Перастали нас угаварваць. У Минск, пэуна, адписали, што усе у парадку:зярно раздали, людзи давльныя, гатовыя да новых трудавых пабед. Выкручвацца яны добра умеюць. А зярно тое пад брэзентам да вясны праляжала. Зима цеплая была тады, мокрая. Як вясной яго адкрыли, а там адзин кампост ад яго и застауся. Як я успомню тую пшаницу, Федзя, – чыстую, белую, то думаю: ну, можа скацина ад яе и падыхае, а французы ж ядуць яе и не памираюць. Што, каб нам тую пшаницу змалоць, ды булак з яе напячы. Смачныя, мусиць, были б тыя булки. Як ты пра тое думаеш, а?