Усё пачынаецца...

Надежда Чмара2
    Радзіма!   Бацькаўшчына!  Гэтыя    словы     выклікаюць пачуцце  цеплыні  і чалавечай  годнасці.   Яны   як бы  аб’ядноўваюць   карані  чалавечага   жыцця  -   маці, бацька   і   шчырую  да іх   любоў.  Я    лічу,  што  кожны  чалавек  любіць сваю Радзіму.   
    Гэтая    любоў   пачынаецца  с  того  кутка, дзе   ты нарадзіўся,  зрабіў свой самы першы крок,дзе ўпершыню  зазірнуў у  самыя  родныя  і прыгожыя  вочы -  вочы  сваей  матулі.  Затым  зразумеў, што  маеш   свой   дом, вуліцу,     школу, горад  альбо   веску. Адным словам – маеш  сваю  малую Радзіму,  якую   бязмежна   любіш.
    Чалавек, які   не навучыўся любіць  сваю малую  Радзіму,  не  зможа   любіць Радзіму, свой  народ.    Кажучы    другімі  словамі - гэта   свядома   зразумець, адчуць  з чаго пачынаецца Радзіма.