Мае дзённiкавыя нататкi

Светлана Маскатова
21.09.2018
Ноччу, узняўшы вочы, я гляджу на неба з адным жаданнем: каб хмарка не закрыла далёкую ясную кропку. Нягледзячы на адлегласць, якая існуе паміж мной і маёй зоркай, я адчуваю яе прыцягненне, быццам няма тых светавых гадоў, якія раздзяляюць нас.
      «Давай пагаворым… Я тут, заўсёды побач – ведай гэта і трымайся… Будзь моцнай і таксама свяці: я з нябёс бачу тваё святло. Мы з табой – родныя, звязаныя срэбнымі ніткамі ўзаемаадчування, любові, цяпла… І не сумуй – ты не адна. Дай мне тваю руку… Адчуваеш цеплыню маёй далоні? – так: для сапраўды блізкіх істот не існуе адлегласці. Вазьмі маю цеплыню, маю моц – я шчыра дзялюся з табой і ведаю: у адказ ты абавязкова падзелішся са мной тым, што маеш – зберажэш і прымножыш свае прыбыткі, дзякуючы нашай нябачнай сувязі. Як добра, што мы ёсць! Дзякуй табе і – бывай!»
      Хмарка зацягнула частку неба, схаваўшы маю сяброўку-зорачку. Але ж я адчуваю, што яна – побач…
      Духоўна блізкія людзі – як зорачкі на небе: міргацяць і дораць святло. Рэдкія, але такія ярка-прыцягальныя – ад іх нельга адарваць вачэй.
      Сярод тых, хто жыве тут, на Зямлі, таксама ёсць такія зорачкі. Каб дакрануцца да іх сэрцам, мне не трэба нават рухацца, бо яны бліжэй, чым хто-небудзь думае – яны ў маім сэрцы.