Мiмiно - пераклад на беларускую мову

Алексей Браницкий
Пераклад на беларускую мову кінакамедыі "Мимино"

"Марцыпан", я - "Сокал". Увайшоў у зону. Прашу ўмовы пасадкі. Прыём.
"Сокал"! Я "Марцыпан". Вышыня па стандарце тысяча васемсот, вецер два-тры паўднёвы захад. Пасадку дазваляю.

-Прымай пошту.
-Пошту прыняў.

-Запасны аэрапорт які?
-Цноры.
-Аб`яўляй пасадку.
Рэйс нумар адзін, прашу на шалі.
-Валіко! Восем было, адзін баран куды дзеўся?
-А сябе ты палічыў?
-Не.
-Дык восем - гэта разам з табой было.
-Восем - гэта разам са мной было.
-Чаго стаіце?
-Якое кіно?
-"Патрушчанае сэрца"
-Пра вайну?
-Не, пра каханне.
Я стаўлю на лічбу трынаццаць і даручаю свой лёс усявышняму.
-Вось гэта круглая - рулетка. У яе на грошы гуляюць.
-Валіко, чаго яна хоча?
-Нічога яна не хоча. Танчыць.
Шаноўны пан Алі! Тут мільярд. Я прашу рукі Вашай дачкі.
Алі! Не ухадзі! Ён просіць цябе.
-Бывай, Сарэя!
-Не, збан можна склеіць, а патрушчанае сэрца - ніколі!
Памёр. Скончылася кіно.

-Гіві Іванавіч! Дай ключы ад машыны. Мне ў горад трэба.
-Не дам.
-Чаму?
-Глушак мне аддзерлі?
-Гэта брак быў.
-Фары мне разбілі?
-Я хіба?
-А ўчора Надзя пад крэслам памаду знайшла.
-Я тлумачыў. Я сястру ў лякарню вазіў. Родную.
-А корак ад шампанскага?
Усё! Больш нікому не дам. Сам навучуся ездзіць.
Скажы яму, хай зыйдзе. І так дыхаць няма чым.
Зарбазан, будзь сябрам, пачакай мяне на вуліцы.
Цудоўна. Прашу.
-Ну-ка паглядзі.
-Трохі цісне.
-Спякотна. Ад цеплыні рэчы павялічваюцца, а гэтая кепка зімовая. Зімой твая галава будзе меньшая. Ідзі.
-Зімой.
-Можна?
-Калі ласка.
Роза? Гэта я, Кукуш. Хачу Тбілисі, цётку Ніну. Чакаю
Азэрбайджанец, армянін и грузін паспрачаліся.
-Цётка Ніна, як пажываеце? А як цётка Надзя? Цётка Ніна, у мяне да вас просьба. У Тбілісі на чацвёртую базу завезлі новыя школьныя парты. Эксперыментальныя. У нас там хто-небудзь ёсць? Не? У малочным камбінаце? Яшчэ лепей. Ім ніхто не адмовіць Хай патэлефануюць, каб выдзелілі нашаму раёну. Хоць бы для адной школы.
-Прывітанне! Як пажываеш?
-Пасведчанне.
-Новы анекдот ведаеш?
-Ведаю. Пасведчанне.
-Мабыць..
-Не мабыць. Пасведчанне.
Не, не і не!
Пяць тысяч васемсот галандскіх кур чакаюць мяне ў Тбілісі. Што мне рабіць?
-У першую чаргу мы абслугоўваем пасажыраў.
-Пасажыр можа два тыдні сядзець і з ім нічога не зробіцца, а курыца сапсуецца.
Зусім цябе гэты ДАІ не паважае. І машыну адабраў і пасведчанне.
-Асцярожна!
-Хрусталь, ці што?
-Глядзі сюды. Узяў - ціхенька паклаў. Зразумеў?
-Міміно!
Не пазнаеш?
-Валера, дарагі, слухай.
Якімі лёсами?
-Вось, Дэлі не прымае. А ты як? Дзе?
-Я вось...кур перавожу, галандскіх.
-Знаёмьцеся. Міміно. Разам Варонежскае вучылішча скончвалі.
-Цімафеева.
-Мізандары.
-Камарова.
-Валіко.
-Ларыса Іванаўна.
-Валянцін Канстанцінавіч.
-А Міміно-гэта прозвішча ці імя?
-Міміно па-грузінскі сокал.
-Падобны.
-Пакуль, старэча, убачымся.
-Да пабачэння!

-Валіко! У цябе які памер нагі?
-Сорак другі.
-Мне Натэлла туфлі купіла, сорак першы памер, а яны мне ня лезуць.
-Анзору аддай, у яго сорак...
"Сокал" и "Ястраб"! Неадкладна пакіньце засмечваць эфір! Миж іншым, "Ястраб", сорак першы не ў Анзора, а ў мяне. Як разумелі? Прыём.
-Вас зразумеў.

-Валіко, калі вялікі самлёт і твой верталёт ланцугом звязаць, хто пераможа?
-Ланцуг.
-Глядзі, пераапранулася ўжо.

-Вітацца трэба.
-(Прывітанне па-грузінску)
-Калі цябе няма, не грае.
Добрая дзяўчына Лалі.
У Еўропе цяпер ніхто на піяніне не грае. Цяпер граюць на электрычнасці.
-На электрычнасці граць нельга. Токам заб`е.
-Заб`е?
-Не, яны ў гумовых пальчатках граюць.
-У гумовых пальчатках можна. Зразумеў?
Грай, грай, Лалі.
-Валіко, Зарбазан прыйшоў.
-Зарбазан, дзе ты швэндаешся, хлапец?
-Не бачыш - перавал закрыты?
-А калі адкрыецца?
-Ды не ўлезе сюды ваша карова. Тут прадай.
-Тут хто яе купіць? Тут усе яе ведаюць.
Валіко, вазьмі.
-Каму гавораць, нельга!
Гэта ж не самалёт, гэта ж матылёк, а халера яе пабяры!
-Каб цябе ваўкі зжэрлі! Хадзем.

-Гаспадар, мабыць гэтае адценне?
-Гэты? Строгая вымова, пазбаўленне прэміяльных і першы талон. Чаго глядзіш? Ідзі працуй!
-Дай мне характарыстыку.
-Якую характарыстыку?
-Я хачу вярнуцца ў вялікую авіяцыю.
-А ці не позна табе ў вялікую авіяцыю? Падумай.
-Я падумаў. Прабач мяне, Іваныч.
-Колькі год, як у нас працуеш?
-Восем.
-Гаспадар, а мабыць гэтае адценне?
-Чаму без стука ўваходзіце?
-Выйдзіце ў калідор і пачакайце, пакуль вас не выклікаюць.
-Тады сам падбірай адценне і сам фарбуй.
А мяне тут няма.
-Арыстафан, я пажартаваў. Я што, за ўсімі павінны бегаць?

-Дзядуля, тут чарыста пяцьдзесят рублёў. Дзвесьце пяцьдзесят - вам, астатнія - мне.
Як уладкуюся, буду прысылаць.
-Ідзі сюды, сынок. Калі дзе-небудзь яго ўстрэнеш - не забівай. Вельмі прашу. Ведаеш, які зараз час. Не так зразумеюць.
-Я табе бінокль прывязу.
-Ён не вернецца.
-Валіко! Не хачу бінокль! Не хачу!

-Тата, да цябе грузін прыехаў.
-Сініцын
-Я ведаю.
-Вам ліст ад цёткі Ніны.
-Сядайце.
-Дзякуй, я пешшу пастаю.
-Таццяна, вось таварыш, трэба ў гасцініцу ўладкаваць.
-Гэта мэблевая крама? Якава Барысавіча, калі ласка.
-Добры дзень, гэта Сініцына.У нас надзвычайнае здарэнне. Прыехаў пляменнік Радыёна Васіліча. Трэба ўладкаваць у гасцініцу...Зараз зведаю.
Родзя, ці можаш два квіткі зрабіць на "Лебядзінае"?
-Наўрад ці.
-Зможа.Запомню. Мізандары.
-Матляйце ў заходни блок. Знойдзеце там адміністратара ўсееўрапейскага сімпозіума эндакрынолагаў Вароніна, скажаце - ад Якава Барысавіча, ён усё зробіць.
-Дзякуй.
-Таня, хто такая цётка Ніна з Тбілісі, не ведаеш?
-Не.
-І я ня ведаю.

-Здачы не трэба.

-Вы таварыш Хачыкян?
-Не.
-Вось ягонае запрашэнне на банкет.

-Добры вечар.
-Добры вечар.
-Прабачце.
-Нічога.
-Ало, Ларысу Іванаўну хачу...Гэта Валіко з Тбілісі.
-Армянін?
-Не, грузін.
-Прабачце, я думаў, што я адзін. Я зараз там так рагатаўся. Вось вашае месца.
-Лётчык?
-Часам. Наўвогуле, я эндакрынолаг.
Вось вам запрашэнне на банкет прынеслі.
Ало, Ларысу Іванаўну хачу.
З жонкай...
-Я вам адну рэч скажу, не крыўдуйце. Такія людзі, як у гэтай гасцініцы, я нідзе не бачыў.
Я просты шафёр. Прыйшоў, мяне пытаюцца: Як вашае прозвішча?
Я кажу: -Хачыкян. Кажуць: - Вітаем вас, таварыш Хачыкян. Вельмі рады вас бачыць. Узялі рэчы і падняліся сюды. Жывіце, кажуць. Уяўляеце?
-Я магу патэлефанаваць?
-Да, канешне, калі ласка.
І ні капейкі не ўзялі.
-Ларысу Іванаўну хачу. Добры вечар, Ларыса Іванаўна!
-Слухай, я думаў, што я адзін...
-Гэта Валіко, які Міміно. Памятаеце, вы у Тбілісі праходзілі, а я галандских кур грузіў. Вы што сёння ўвечары робіце? Мабыць разам павячэраем?
-Лётчык...
-Вельмі добра. Тады я Вас буду чакаць у сем гадзін у вестыбюлі гасциницы "Расія".
-Хай сяброўку возьме...
-Слухайце, ці дасіце Вы мне, нарэшце, паразмаўляць ці не?
-Слухай, чаго ты на мяне крычыш? Я тыт жыву.
-А я, па-вашаму, тут не жыву?
-А чаго ты на мяне злаваўся?
-Злаваўся!
-Я на цябе ў тры разы больш злаваўся!
-Ну і што?
-Ну што-што?
-Што?
-Што?
-То...
-Вось ён, гэты імбрык...

Шаноўныя сябры! Прысвячаецца нашаму госцю з сонечнага горада Тэлаві.
А гэтая песня прысвячаецца нашаму госцю з сонечнага Дзіліжана.
У чырвонай кашулі - гэта прафесар Хачыкян.
Як гэта не?
А чаму Узбекістан учора атрымаў?
Шаноўная, разумееце, у нас горы. Ты ў заапарку быў? Там вярблюд бачыў? Пакрыўдзіўся.
Як в думаеце, калі пафарбаваць зялёнага колеру, будзе трымацца? Разумееце, Альберцік прасіў зялёнага колеру, а ў краме толькі аранжавы. А у Тбілісі ёсць зялёны?
У Ерэване таксама няма.

-Вы чаму кефір не ясіце? Не любіце?
-Люблю.
-Ведаеце што? Я Вам адзін разумны рэч скажу, але толькі Вы не крыўдуйцеся.
У мяне дачка, Алла. Калі хто-небудзь патэлефануе, скажа: Алла, пойдзем у рэстаран туды-сюды, патанчым, я вельмі кепска буду думаць аб ім.
А калі скажа: Дзядзька Рубэн, ці можна з Аллай пайду культурнае мерапрыемства, скажу: Ідзі, дарагі.
Твая Ларыса Іванаўна, добра, што не прыйшла, значыць, яна з маральнай сям`і, я думаю.
-Ларыса Іванаўуна, давайце ў тэатр пойдзем. Хочаце?
Тады скажыце, у які. А у Вялікі не хочаце?
Буду чакаць у шэсць сорак пяць ля другой калоны.
Прыйдзе.

Сёння яго не будзе. Прыходзьце заўтра. Дакументы пакіньце тут.
Як Вы думаеце, возьмуць? Усе паперы ў парадку.
-Гіві, скажы Вано, што падковаў у Маскве няма. Сёння ў Вялікі тэатр іду. Дакументы здаў. Заўтра дадуць адказ. Возьмуць, вядома. Ведаеш, што яны сказалі? Такия пілоты, як Вы, на вуліцы не валяюцца.
Скажы Андро, каб узяў талоны на дровы і адвез да маіх. Прывітанне ўсім.

-А дзе таварыш Хачыкян?
-На аўтабазе.
-Не ведаеце, ці ён думае аб чым-небудзь ці не?
-Не ведаю.
-Яму ж рукапіс трэба здаваць у бюро перакладчыкаў. Вось перадайце. Яго візітоўка.

-Далі.
-Што дали?
-Дваццаць шэсць Бэ далі. Такая гідраўліка, аж здурэеш. Я так думаю.
-Таварышы, хто з вас Хачыкян?
-Ён.
-Заходзьце.
Такія, як вы, ганьбуюць рэспубліку. Хачыкян-гэта я.
А вось і ён. На лаўца і звер бяжыць.
-Слухай, хто звер? Я звер?
-Вы. Таварыш Хачыкян, дзе даклад? Толькі вы не здалі.
-Я табе казаў, што я эндакрынолаг?
-У чым справа? Нічога не разумею.
-Чаго не разумееце? Ён Хачыкян і ён Хачыкян, а яго аферыстам называюць.
Як не сорамна, жывога чалавека на вуліцу выганяеце!
Якая розніца - эндакрынолаг ён ці не? Я таксама не эндакрынолаг, дык што?
-Як ваша прозвішча?
-Мізандары.
-Ну вось вам яшчэ два месцы.
-Не тэлефануе.
-Патэлефануе, нікуды не дзенецца.
-Чаго?
-Заўтра паеду дадому. Пайду ў лазню, сяду ў гарачую ваду, потым сядзем за стол, мама гатовіць долма. Ты любіш долма?
-Не.
-Таму што у вас ня ўмеюць гатаваць долма.
-Дай дзве капейкі.
-Аллё? Да. А хто гэта гаворыць? Мімін, які кур грузиў? Ведаеце што, Мімін, каціцеся вы каўбаскай па Малай Спаскай.
-Щто? Яна яшчэ дома?
Яна зусім з глузду з`ехаў? Холадна. Я змерз ужо.
-Щто ён сказаў?

-Ну, дзе твая машына?
-Там, у завулцы.
-Слухай, гэта ягоная мама была?
-Якая?
-Той, які спяваў.
-Там усе спявалі.
-Дыне, які памерла.
-Там усе памерлі.
-Не, у чырвонай сукенцы, тоўсты.
-Гэта быў дырыжор.
-Э, ничога не зразумеў.
З гэтай штучкі, які падобны на Ларысу Іванаўну?
Гэтая?
Я табе адін разумны рэч скажу, толькі ты не крыўдуйся. Ты і яна - не дзве пары у боце.
-Чаму?
-Ты - бачны мужчына, а яна - вазьмі котку, апусці ў ваду, вынь - такая ж худая.
-Справа густу. Армянам тоўстыя спадабаюцца, а грузінам - худыя.
Хочаш, я табе пакажу, як ты йдзеш па Маскве?
Гэта кепка. Идзеш так: раз, два, тры... Хоп.
-Ну што хоп?
-Машыну ўкралі.
-Як укралі?
-Ты дакладна памятаеш, што гэта той двор?
-Вось смеццевая скрыня, а там жанчына курыла.
Стой тут. Нікога не ўпускай, нікога не выпускай, сцеражы сляды. Я зараз міліцыю прывяду.
Скажы, што машыну ўкрали, дваццаць шэсць бэ, зусім новая.
-Друг, сюды нельга. Тут сляды.
-У чым справа? Я тут жыву.
-Дружа, я цябе як брата прашу, не падыходзь.

-Рубік-джян!
-Што?
-Што з им?
-Уцёк. Дзе міліцыя?
-Ты толькі не крыўдуйся, але я цябе адзін разумны рэч скажу. Твой машына стаіць у суседнім двары. Я так думаю.

-Добрай раніцы!
-Што, зноўку высяляюць?
-Не, у гэтым гасцініцы я дырэктар.
Чыта-грыта, чыта-Маргарыта...
Чыта-грыта, чыта-Маргарыта...Щто такое "чыта-грыта"?
Птушка, птушачка маленькая.. Карацей, ничога.
Рубік, мабыць ты заўтра з`едзеш? Яшчэ куды-небудзь сходзім?
-Не, не магу. Змаркоціўся.
-Дружа, грамадзянская авіяцыя правільна еду?
-Так.
Навошта цябе вялікая авіяцыя? Паехалі да мяне дамоў. Мама долму гатуе. Любіш долма?
-Не.
-Таму, што у вас ня ўмеюць гатаваць долма. А сапраўдная долма...
-Толькі цяпер не скажы, што ў нас і сацыві ня ўмеюць гатаваць.
-У нас у Дыліжане ў кухне адкрываеш кран - вада цячэ - другое месца займае ў свеце.
-А першае - у Ерэване, так?
-Не, у Сан-Францыска.
-А баржом? Спачатку падумай, а потым кажы.
-Усё! Грузавы рух болей няма.
-Да пабачэння.
-На, прадай.
-Навошта?
-У цябе грошы мала, у мяне таксама мала.
-Дзякуй, я у Валеры возьму.
-Пакуль возьмеш, туды-сюды...
-Не возьму. Як прадам, каму прадам?
-Пайшлі.
-Вось у гэтага зусім лысы пратэктар. Спадарыня, гэта чыя машына?
-З пяцьдзесят сёмай кватэры.
-Вам каго?
-За паўкошту покрыўкі не жадаеце?
-Нугзар! Да цябе.
-Ня трэба, Рубік, пойдзем.
-Возьме, я так думаю.
-Вам што?
-Покрыўку цябе прывез за паўкошту.
-Зараз, зараз.
-Вітацца трэба, малады чалавек.
-Тося, тэлефануй у міліцыю! Ён мяне заб`е.

-Праходзьце.
-Гэта вы мой адвакат?
-Мяне прызначылі.
Гэта мая першая справа і Вы маеце права адхіліць маю кандыдатуру і прасіць больш спрактыкаванага адваката.
-Ну што Вы, навошта?
-Сядайце.
-Дзякуй...Прыбіта.
-Вы не хвалюйцеся, запытвайце.
-Дзякуй. Ці была ў вас раней асабістая непрыязнасць да Папішвілі?
-Не.
-А за што вы яго адлупцавалі?
-Я яго не лупцаваў. Ён зачыніўся.
-А жырандолю вы раскалацілі?
-Раскалаціў.
-Чаму?
-Таму, што ён мярзотнік.
-Значыцца, у вас была непрыязнасць да Папішвілі.
-Не.
-Усвядомьце, зараз вашы дзеянні кваліфікуюцца як злоснае хуліганства і караюцца зняволеннем тэрмінам ад года да шасці.
Але калі ёсць прычына, факт асабістай непрыязнасці, тады справа разглядалася б як дробнае хуліганства, там ад шасці месяцаў да года. Вы разумееце, як гэта значна?
-Не было.

-Слухай, зямляк, скажы, што пажартаваў. Навошта добрага чалавека ў турму сажаць?
-Ох і разумны ты! А жырандоля венецыянскага шкла, між іншым. Тры тысячы каштуе.
-Заплацім.
-Давай.
-Клянуся, на працягу трох гадоў заплацім.
-Тры гады! Дык вось, зямляк, ні на якія вашы камбінацыі мы не пойдзем.

-Месца нараджэння?
-Горад Тэлаві.
-Дзе пражываеце?
-Масква, Будаўнічая, дваццаць тры, кватэра пяцьдзесят сем.
-Дзе вы працуеце?
-Другая база.
-Кім?
-Шараговым супрацоўнікам.
-Што вы можаце сказаць наконт дадзенага інцыдзенту?
-Што я магу сказаць? У Маскве ёсць станцыя метро, носиць імя Баграціоні. Калі я праязджаю, у мяне ў вачах праступаюць слёзы гонару. Я ганаруся, што гэты вялікі палкаводзец - мой суайчыннік.
Зараз, калі я гляжу на лаву падсудных, у мяне слёзы, але гэта іншыя слёзы. Гэта слёзы сораму. Мне сорамна, што я таксама грузін.
-Адказвайце па сутнасці.
-Гэты грамадзянін уварваўся ў маю кватэру, злосна і цынічна адлупцаваў мяне, лаяуся непрыстойнымі словамі.
-Ён і жырандолю венецыянскую раскалаціў!
-Можна пытанне да пацярпелага?
Чаму вы ўзялі спраўку не ў сваёй паліклініцы?
-А якая розніца?
-Ці были вы раней знаёмыя з падсудным?
-Не.

-Дружа, у цябе харошыя вочы, бачна, што ты добры чалавек. Там добры хлопец гіне, ён яго пальцам не крануў, а гэты нядобры спраўка купіў, а адвакат зусім маленькі дзяўчынка, што робіцца, каму чалавечы лёс даручаюць?
Пойдзем, ты таксама сведкай будзеш. Дадаткова.
-Не магу. Я бацька адваката.
-А вы?
-А я муж. Яна нас з залы выгнала. Саромеецца.
-Хачыкян!
Сведка Хачыкян, я вас што, павінна па ўсёй Маскве шукаць?
-Вы самі сказалі, сведкі, сыйдзіце. Чаму шукалі? Я тут стаю. Усім бачна.
Слухай, дружа, у цябе харошыя вочы, бачна, што ты добры чалавек. Дапамажы.
-Пройдземце!
-Даруй, генацвалі. Гадоў праз пяць дапамагу.
-Дапаможаш, дапаможаш.

-Дзе працуеце?
-Аўтамехбудпарк, шафёр.
-Я ўсё магу расказаць.
Пацярпелы адчыніў дзверы, а падсудны сказаў: "Прывітанне, дарагі". А пацярпелы сказаў: "Прабачце, я ў туалет хачу", а яна выскачыла на вуліцу і крычала: "Міліцыя, міліцыя!" А я сказаў: "Валік-джян, пойдзем дадому"
-Значыцца, вы сцвярджаеце, што падсудны не наносіў пабояў пацярпеламу?
-Вядома, не наносіў, ён пайшоў у туалет, а ён не здолеў дзверы зламаці.
-Значыцца, дзверы ён ламаў?
-Чаму ламаў? Слухай, я рускую мову нядобра ведаю. Ён пастукаў і сказаў таксама хоча.
Такія пытанні задаеце, што няёмка адказваць...Нават.
-Ну а жырандолю падсудны раскалаціў?
-Так, раскалаціў, навошта буду адмаўляць.
Кали мы пайшлі дадому, ён яе выпадкова стулам зачапіў.
-Скажыце, падсудны адчуваў асабістую непрыязнасць да пацярпелага?
-Адчуваў. Сказаў, што такую асабістую непрыязнасць я адчуваю да пацярпелага, што есці не магу.
-А падсудны сцвяржае, што ён не быў знаёмы з Папішвілі.
-Слухай, адкуль знаёмы? Калі ён выйшаў, Валіко запытаўся: "Хто ён такі? Куды ён пайшоў? Я, кажа, упершыню бачу гэты пацярпелы."
-Дык навошта ён да яго прыйшоу?
-Мы яму покрыўкі прынеслі. Ягоныя шыны зусім лысыя. Гэтыя "Жыгули".. Чым думаюць, я не ведаю. Круцяцца, круцяцца.
-У нас не "Жыгулі", а "Волга", хлусіць ён усё.
-Слузай, я цябе замінаў? Пачакай. Ты таксама не перашкаджай.
-А чыя гэта была покрыўка?
-Мая, я для суседа купіў.
У Валіко грошы скончыліся, я хацеў прадаць, каб пазычыць.
-Што ж ён у Маскву без грошай прыехаў?
-Слухай, які нармальны чалавек у Маскву без грошай прыедзе? Ён пайшоў у рэстаран, туды-сюды, закусілі...І скончыліся.
-Пытанняў болей няма. Сядайце.
-Падсудны. Вы, здаецца, нармальны чалавек. Прыйшлі ў кватэру, пагналіся за грамадзянінам, паламалі мэблю. Якая-небудзь прычына павінна быць?
-Не.
-Дзеянні падсуднага трэба кваліфікаваць па артыкуле 206, частка другая. Прашу суд прымяніць меру пакарання ў выглядзе двух гадоў зняволення.
Ваша слова, Святлана Георгіеўна.
Я паслала запыт у аддзяленне міліцыі горада Телаві і вось атрымала адказ. На ваш запыт адказваем...
-Грамчэй, калі ласка.
-На ваш запыт адказваем. 15 кастрычніка 1967 года памиж Папішвілі і Мізандары адбыўся інцыдэнт у рэстаране. Мізандары пагнаўся за Папішвілі, які схаваўся ад яго ў туалеце, злавіў и макнуў тры-чатыры разы галавой ва ўнітаз. Пасля чаго быў затрыманы міліцыяй. Грамадзянін Мізандары адмовіўся даць тлумачэнні сайго ўчынка. Але сястра яго расказала, што ў шэсцьдзесят пятым годзе яна працавала пад кіраўніцтвам Папішвілі. Папішвілі абяцаў ажаніцца з ёю, схіліў да сумеснага жыцця, але свайго абяцання не стрымаў.
Е.К.Мізандары з базы звольнілася. Зараз пражывае ў вёсцы Таркло, дзе працуе на жыватнаводчай ферме. У шэсцьдзесят шостым годзе ў яе нарадзіўся хлопчык Варлаам.
-Ды гэта не маё дзіця.
-Тятя, тятя нашы сети притащили мертвеца. Што такое тятя?
-Што датычыцца кошту жырандолі, то ў мяне ёсць вывад эксперта. Яна не з венецыянскага шкла, а зроблена ў Варонежы
ў арцелі імя Клары Цэткін і прадаецца па цане 37 рублёу 46 капеек.
-Я сам не ведаў, Нузгар, клянуся гонарам. Ну, падла буду!

-Ну што?
-Штраф 50 рублёў з выплатай шкоды!

-Рубік-джан, ты з Тбілісі праз чырвоны мост паедзеш?
-Так.
-Тады я там зыйду.
-Не, дарагі, я цябе да самага дому давязу. Час ёсць, я даў тэлеграму і ўзяў адпачынак за свой кошт.
-А дзе ты увесь гэты час жыў?
-У хлопцаў з аўтабазы.
Слухай, а гэтая котка дзе працуе?
-Якая котка?
-Той, які ў Вялікі тэатр не прыйшла.
-Яна сцюардэса.
-Чаго ты хочаш. Кали жанчына кожны дзень артыста бачыць, акадэміка бачыць, касманаўта бачыць. Іштояна бачыць, можа вось так пакратаць, ты хто такі для яе?
-Спыні, калі ласка.
-Што здарылася?
-Я не паеду.
Дзякуй табе за ўсё, Рубік-джан.
-Мы яшчэ ўбачымся? Я так думаю.
-Пачакай!

-Дык вам ужо 35, а мы пасля трыццаці пяці не прымаем, таварыш Мізандары.
-Але мне трыццаць пяць толькі тры дні таму споўнілася.
-Трэба было прыйсці хаця б тры дні таму.
-Тры дні таму я не мог. Я сядзеў у турме. У Бутырскай, на другім паверсе, у восьмай камеры.

-Ведаеце ў чым справа..
-Ведаю. Ідзіце ў касу і вазьміце билет.

-Хлопцы, гадзіннік купіце? Пяць рублёў.
-Ужо ёсць.
-Тры рублі.
-Ён антыўдарны?
-Антыўдарны и антымагнітны.
-А чаму не напісана, што ён антыўдарны?
-Глядзі, бачыш? Ну што, бярэш?
-Дай паглядзець.
-Ён жа не ходзіць?
-Як?
-Так.
-Так, зараз ужо не ходзіць.

-Кофе колькі каштуе?
-Адзінаццаць.
-А гарбата?
-Шэсць.
-Гарбату хачу.
-Здачы ня трэба.
-І мне ня трэба.

-Тут не кураць.
-Прыезджы?
-Так.
-Як прозвішча?
-А вам не ўсё роўна?
-Мізандары?
-Мізандары.
-Не глядзі, не пазнаеш. Бацька на фронце загінуў?
-Так.
-Я з ім ваяваў. Волахаў Іван Сяргеевіч. Вано..Чуў?
-Не.
-Куды ляціш?
-Дамоў. А вы?
-На Волгу хлопцы на рыбалку паклікалі.
-Дзядзя Вано, ці не маглі б вы мне пазычыць 37 рублёў? А праз тры дні вярну.
-А што здарылася?
-Ідзі...Я зараз.
-Куды?
-Туды.
-Хто гэта?-Волахаў.
-Той самы?-Так.
-Запрасіце Мізандары.
-Вас.
-Знаёмся.
-Пазнаў бы?
-Падобны.
-Я адразу. Гляжу, стаіць, гарбату п`е. Як токам шарахнула. Жывы Васо. Жывы, толькі састарыўся.
-Котэ.
-Што Котэ?
-Бацьку Котэ звалі.
-Не, твайго бацьку звалі Васо, разумееш, Васіль.
-Канстанцінам.
-Сынок, ты не блытай.
Мы з тваім бацькам тры гады ў адным танку, а ты расказваеш...
-Ён у пяхоце быў... Прабачце.
-Малады чалавек!
О! Містэр Зарбазан!

-Капітан, калі самалёт зваліцца ў акіян, мы апусцімся на дно ці застанемся на паверхні?
-Кацюша, разбярыцеся, калі ласка з бабулькай у другім радзе.
-Што здарылася?
-Яна, па-мойму, воду хоча.

-Разварот пад дзевяноста, набраць дванаццаць тысяч.
-Ёсць разварот.

-Дружа, гэта які горад? Тэлаві?
-Так.
-Аэрадром як праехаць?
-Направа.
-А навошта нам аэрапорт? Нам прама ехаць трэба.
-Адрас хачу. Ён тут раней працаваў.
-Хто?
-Адзін грузін, мой знаёмы сябр.
Я яму напішу: Прывітанне, Валік-джан. А ён скажа: Вах! Як мяне знайшоў, адкуль?
Яму будзе прыемна. Кали яму будзе прыемна, я буду адчуваць, што мне таксама прыемна. А ты кажаш- прама.
-Мяне у Арджаникидзэ чакаюць.
-Ведаеш, я табе адзін разумны рэч скажу, але толькі ты не крыўдуйся. Калі мне будзе прыемна, я так давязу, што табе таксама будзе прыемна.

-Андруша, хочаш, у горад з`ездзім?
-Не.
Валянцін Канстанцінавіч, сядзеце ў таксі, скажаце: Еўропа, цэнтр, сядзеце адваротна, скажаце: Аэрапорт. Не складана.
-А таксі дорага каштуе?
-Ды не, тут побач.
-А падзорная труба колькі будзе каштаваць?
-Гледзячы якая.
-Добрая, з цэльсаўскім шклом, я пляменніку павінны купіць.
-Добрае ўсё дорага.

-Добры дзень.
-Добры дзень.
-Вы размаўляеце па-англійску?
-Трохі.
-Я хачу зялёны...
-Што?
-Кракадзіл.

-Вы размауляеце па-англійску?
-Так.
-Я хачу... Каўказ. Дзіліжан.
-На жаль, гэта немагчыма.
-Тэлаві?
-Так, гэта магчыма.
-Адну хвіліну.
-Адну хвіліну нельга, тры хвіліны.
Прайдзіце ў шостую кабіну.
Містэр, прабачце, ваш нумар не адказвае.

-Гэта хто?
-Ісаак.
-А дзе Анзор?
-Ня ведаю.
-Ісаак! Запішы тэлефон пяць пяць дваццаць. Скажы Кукушу, каб ён патэлефанаваў у Дзіліжан і сказаў Хачыкяну, што Валіко яму на міжнароднай аэралініі купіў кракадзіла.
-Якому Кукушу?
-Гэта гастраном?
-Ты куды тэлефануеш?
-Як куды? У Тэлавіи.
-Табе пераблыталі. Гэта Тэль-Авіў! Тэль-Авіў!
-Анзор, гэта ты? Хопіць валяць дурня. Грошы йдуць. Валюта.
-Сапраўды Ізраіль, клянуся мамай!
-Ізраіль?
-Усяго добрага.
-Пачакай, а сам адкуль?
-З Тэлаві.
-У Кутаісі даўно быў?
-Даўно.
-Новы мост там ужо пабудавалі?
-Ня ведаю, пэуна пабудавалі.
-Пачакай, давай праспяваем што-небудзь.
-Што праспяваем?
(спявае па-грузінску)
-Ісаак, чаму ты змоўкнуў?
-Я плачу. Не вешай.
(спяваюць па-грузінску)

-Міміно!
Гляжу, гэта ты, ці не ты...Прывітанне!
-Прывітанне!
-Якімі лёсамі тут?
-Вось, Сан-Францыска не прымае.
Знаёмцеся, Міміно, разам Варонежскае вучылішча канчалі.
-А вы мяне не пазнаеце?
-Не.
-Мы з вамі ў Тбілісі сустракаліся.
-Не прыгадваю.
Прабачце. Мяне чакаюць. Да пабачэння.
-Вы пэўна пакрыўджаны. Але вы ведаеце, я не вінаватая. Гэта так атрымалася...Гэта Вераніка, сястра малодшая. Яна вечна з усіх паджартоўвае. Таму вы не сярдуйце, добра? Будзеце у Маскве - тэлефануйце.
-Патэлефаную.

-Валянцин Канстанцінавіч, добра, пэўна, зараз у гарах.
-Нічога асаблівага.
-Дазвольце выйсці.
-Калі ласка.

-Валянцин Канстанцінавіч, адкрывалка ж ёсць!
-Вы мне калі-небудзь кінеце рабіць заўвагі?! Што я вам, хлапчук?
-Што гэта вы на мяне крычыце? Кали гэта я Вам заўвагі рабіла?
-Каця, прабачце мяне, калі ласка. Я не хацеў, так атрымалася. Ну што зрабіць, каб вы мяне прабачылі? Хочаце, з самалёта выпрыгну?
-Не, ня хочу.
-А я хачу.