Будзе стаяць

Николай Богданов 6
  ...З надыходам цяпла мужчыны-вяскоўцы павыходзілі на вуліцу -сталі папраўляць платы,прыбірацца на панадворках,жанчыны - калупацца ў кветніках
Гледзячы на гэта,Андрэй таксама вырашыў заняцца справай:да пасяўной,пакуль
ёсць час,падладзіць комін-пачысціць,пабяліць...Для гэтага адну драбіну ён прыставіў да даху,другуюпаклаў паверх шыферу і зачапіў яе за вільчык.Потым
да вяроўкі прывязаў двухкілаграмовую гіру,квач і палез на дах.
   Трэба заўважыць,што з прыходампрыроднага газу печаў у вёсцы амаль незасталося - паразбіралі многія.Алеся,Андрэева жонка,таксама хацела: і
ўгаворвала,і прасіла,-муж нічога "не чуў",бо велмі ж любіў паляжаць там увечары
(альбо днём) -пагрэць свае косці.
    Комін вось толькі не чысціў гады са тры.А тут нарэшце дабраўся,апусціў
у дымаход гіру і...
    Лесвіца,што ляжала ,на шыферы,па-здрадніцку варухнулася (Андрэй ледзь паспеў аберуч ухапіцца за комін) і пры гэтым зачапіла драбіну,прыстаўленую
да даху.У выніку абедзве яны грымнулі вобзем.
    -Во ліха! -падумаў гаспадар і не на жарт спужаўся,бо зверху добра бачыў
,штокрычы не крычы,а ніхто не дапаможа,бо вакол -ні душы.Ды і ў вёсцы адны пенсіянеры...
    Жонка ж яго ў гэты чавс нічога не чула,не бачыла яна,падаіўшы карову,
парадкавала малако ды завіхалася ля пліты,гатавала мужу снеданне.Як раптам голас...Як быццам Андрэеў?Як быццам кліча яе?
    Падышла да акна,зірнула на вуліцу - нідзе нікога,"Можа,здалося?"-падумала
і зноў вярнулася да пліты,да бліноў.Але не паспела перавярнуць чарговы,як той жа голас данёсся зноў -аднекуль з печы:
   -Алеся,ты аглухла,ці што? Выйдзі на двор!-патрабаваў муж.
    Кабета падышла,глянула ў дымаход,гукнула:
    -А ты чаго там сядзіш ды крычыш на ўсю вуліцу?
    -Выходзь,кажу табе!-настойваў Андрэй.
    -Зараз,-сказала ў комін,як у мабільнік.
    -Падай мне абору,-камандаваў муж.
    -А як?-нічога не разумеючы,пыталася жонка.І ўжо зацягвала сваю любімаю
песню:маўляў,я ж казала,выкінем печ...-Дык жа не,яна яму трэба,ён спіну грэе! Можа,паразумнееш!
     -Стаў драбіну,-не зважаючы на лямант,камандаваў Андрэй,-з вяроўкаю
лезь наверх.Кінеш мне адзін канец.
    -А печ выкінеш?-ставіла ўмову жонка.-Тады зраблю,як ты кажаш.
     На той момант іншага выйсця не было,гаспадар паабяцаў.
     Алеся бедная,нацярпеўшыся страху,узлезла па драбіне наверх,з пятай
ці з шостай спробы такі дакінула мужу вяроўку.Той прывязаў яе да коміна,дабраўся да драбіны,злез на зямлю.А ўжо там - поп сваё,а чорт сваё-
узяўся ладзіць новае прыстасаванне,каб пачаць усё спачатку-падладзіць
комін,бо выкідваць печ ён,вядома ж ,не збіраўся.