Няурымслiвы Ручай

Татьяна Домаренок
Праменьчык Сонца спазаранку
У твае акенца зазірнуў.
Пабач – Вясна стаіць ля ганку.
І Свет ад шчасця патануў.

Ручай бяжыць з гары і кажа,
Што лёд і снег ён растапіў.
А Сонцу смешна –
Не дакажа малы. Пра гэта
Ён схлусіў.

У Ручай схаваліся іскрынкі –
Дарункі сённяшней Вясны.
Яны цяплом сваім сагрэлі
Бліскучы лёд на той гары.

І вось ужо Ручай іскрыцца,
Што быццам пояс залаты.
Ён і смяецца, і нясецца
З вялікім гоманам сюды.

Куды ж увальецца струмень жвавы,
Той, хто не хоча зведаць сум.
Бо не для славы, для забавы
Ўсіх ён трошкі падмануў.

31.10.18