Лiлёна-лiлея

Анатоль Велижанин
Сястрынка, сястрыца Лiлёна-лiлея...
ПРЫГОЖАЕ – назаўжды!
Малюткi, падлеткам, цi потым, сталея,
Я чуў яго, шэпат вады...

Я чую яго – гэта плынь мая чыстая
I нерухомасць ў адным!
О, кветка-лiлея – лiлея празрыстая!
Робiш мяне маладым...

IмЯ мне тваё – з iм СВЯТЛЕЕ, сястрынка,
(Ад ўспомiнаў збаўлюсь цi, не?)
Я з iм – ў дзяцiнстве i мякне скарынка
Ў душы i пяецца струне.

На момант, на момант ўсё вернецца, вернецца:
Ў небе ўсё той жа блакіт
I захад ўвечары зорамi зернiцца...
Ведаеш, гэтым балiт!

Ты ведаеш! ТАК! Нязваротным шалее
То сэрца, што ўвек на iльду,
Дзяўчынка-сястрынка, Лiлёна-лiлея,
К цябе я нiяк не дайду...

Рачулкі затока, я крочу ў расістае
I белы гарлачык, як цуд!
О, кветка-лiлея лiлея празрыстая!
Ты – маёй памяці суд.