Беражыся аутамабiля

Алексей Браницкий
(пераклад тэкста фільма "Берегись автомобиля" на беларускую мову)

Глядач любіць дэтэктыўныя фільмы. Прыемна глядзець карціну, загадзя ведая, чым яна скончыцца. И наогул, прыемна адчуваць сабе ўмнейшым за аўтараў. Жыхары сталіцы сцвярджаюць, што гэтая неверагодная гісторыя адбылася ў Маскве.
Адэсіты настойваюць, што яна адбылася менавіта ў іх горадзе. Ленінград і Растоў - на - Доне з гэтым не сагласныя. Сем гарадоў аспрэчваюць гэта сапраўды таксама, як сем гарадоў называюць сабе радзімай Гамера. Трэба сказаць, што невядома, дзе адбывалася гэтая гісторыя и ці адбывалася яна ўвогуле.
Карацей, як вы заўважылі, стаяла цёмная ноч. Невядомы вельмі  стараўся застацца незаўважным і гэта ў яго атрымалася.
Тут было так цёмна, ціха і пустынна, што міжвольна хацелася здзейсніць злачынства.

-Патэлефануйце на пост нумар два- нуль шэсць вэ
-Ёсць!

-Перакрыць усі шассэ!
-Ёсць!
-Тэрмінова дастаўце мне здымкі.

-...адбіткаў пратэктара.
-Ёсць!
Таня, а вы даведайцеся пра адбіткі пальцаў.
Значыцца, з аднаго раёну сагнана трэцяя па ліку машына.
Дзейнічае адна і тая ж рука, вопытная и майстравітая!
Гэтая рука дзейнічае апранутая ўу бавауняныя пальчаткі фабрыкі нумар восем. Тады гэта не Федзька-Залаты зуб.
А што выявиў аналіз масла, якім злачынец так любіць паліваць зашпількі гаражоў? Гэта аказаўся рафінаваны алей. А вы заўважылі, што ў двары, дзе адбыўся крадзеж, і побач на вуліцы начуе шмат безгаражных машын. - Да.
Але ж скрасці машыну, якая стаіць на вуліцы, лягчэй, чым з гаражу. - Гэта вы вельмі трапна заўважылі. Калі тут скарыстаць вучэньне Станіслаўскага аб звышзадачы, з`яўляецца цікавая думка: Злачынец ідзе па шляху найбольшага сапраціўлення. Але чаму? Вось, разгадаўшы ягоную звышзадачу, мы зловім злачынцу. Гэта грандыёзна!
Таварыш следчы, я забыўся паведаміць пра адну дробязь.
Мабыць, яна дапаможа.
-Слухаю, таварыш пацярпелы.
-У мяне на заднем крыле цвікам прадрапана непрыстойнае слова..
-Пачакайце, так, якое?

Прывітанне, Люба, я вярнуўся.
Таварышы! Хутчэй запауняйце машыну. Не гуртуйцеся у хвасце. Юрый Іванавіч, уваход у тралейбус з другога боку. Іду.

Добры дзень, Якаў Міхайлавіч!
Добры дзень, Дзетачкін!

Ну, як ваш дзядзька з Душанбэ?
-Дядзька? Кепска.
У мінулым разе была цётка з Малдавіі.
Стрыечная сястра!

-Не, вы ж казалі..
-Яна памерла.
-Да, усе мы смяротны, Дзетачкін, усе мы смяротны. А калі б людзі не паміралі, мы не маглі б іих страхаваці на выпадак смерці. Вы не станеце адмаўляць, Дзетачкін, што я праяўляю да вас чуласць?
У кожным выпадку, калі захварэе ці памрэ хтосьці з вашых саякоў. я даю вам адпачынак за ўласны кошт.
Вы на рэдкасць чулы кираўнік.
Правильна, Дзетачкін, але сваякоў у вас вельмі шмат.
Разумееце, вашы адъезды зрываюць нам план.
Я наганю.
Уцяміце, я не магу ставіць роднасныя інтарэсы вышэй за грамадскія.

Я...Я наганю.
Ну, ідзіце і наганяйце.

Мяне ўчора спыніў міліцыянер. Даверанасць несапраўдная.Ты павінна заехаць і засведчыць яе ў натарыяльнай канторы.

Распішыцеся, калі ласка.
Дзіма, распішыся!
А, уласна кажучы, я і сам не ведаю, навошта страхую сваю маёмасць.
А пажары?
Крыўдна будзе, калі такая маёмасць згарыць задарма..
Мабыць, нам застрахаваць нашу машыну?
А вы купілі машыну?
Страхаванне аутамабіляў праводзіцца на выпадак гібелі ці аварыі ў выніку сутыкненняў ці стыхійных бедстваў.

А на выпадак крадзяжу?
А на выпадак крадзяжу-не.
Яне нагэтулькі багаты, каб аплочваць яшчэ і стыхійныя бедствы.

А дзе вы яе трымаеце?
Хадзіце сюды!
Бежавая...колер някідкі.. А гаража ў вас няма?
Пакуль не.
Да, я завіхаюся, але гэта цяжкая справа.
Абяцаюць выдаць месца... таму гаража пакуль няма.
Але замочак я ужо набыў...японскі,  да яго ключ не падбярэш.
-Да, складана падабраць... и адмычкай яго не возьмеш.
Тут патрэбны аутаген, а аутагенам разразаць...гэта такая валтузня...
Разумніца ты мая.

Падвезці?
-Нам не па дарозе.
-Як хочаце!

Кожны, у каго няма машыны, марыць яе купіць. И кожны, у каго ёсць машына, марыць яе прадаць, і не робиць гэтага толькі таму, што прадаўшы, застанешся без машыны.Чалавеку, як нікому з жывых істот, падабаецца ствараць сабе дадатковыя цяжкасці. Менавіта гэтым тлумачыцца жажанне мець свой уласны аўтамабіль. Думка пра тое, што пяць з паловай тысяч рублёў папросту кінуты на брукоўцы можа атруціць любое шчаслівае жыццё.

Мама!
Прыехаў!
Я не магу разумець, якія ў страхавога агента могуць быць камандзіроўкі? Ну чаго ты стаіш, ідзі мой рукі. Што за цяжар ты носіш у партфелі?
-Там неабоходныя рэчы для працы.
-На цябе страшэнна глядзець - ты так схуднеў і асунуўся. Карчной выйграў шахматны турнір...я балела за Таля. Ён адстаў на палову ачка...Не смейся над маці. Гэтыя камандзіроўкі падазроныя не толькі для мяне..
-А для каго яшчэ?
Ты еш суп з цыбулі па рэцэпце вялікага пісьменніка Дзюма-бацькі.
Камандзіроўкі гэтыя здаюцца падазронымі Любе. Яна права. Яна не жадае выходзіць замуж за недарэку.
-Гэта яна табе сказала?
-Не, не зараз. Ён жа толькі прыехаў.

У гэты вечар Максім Падбярозавикаў рухаўся ў невядомым накірунку. З другога краю горада ў яшчэ больш невядомым накірунку крочыў Юрый Дзетачкін. Яны йшлі насустрач лёсу.
Яны зближаліся.
У кожнага следчага абавязкова ёсць захапленне, якому ён прысвячае час, свабодны ад пошуку злачынцаў. Шэрлак Холмс, напрыклад, граў на скрыпцы, а Максім Падбярозавикаў - у самадзейнасці.

...Развіццё народнага самадзейнага мастацтва ідзе наперад семімільнымі крокамі. Подых часу крануўся, нарэшце, і нас, калектываў самадзейнасці. Нас пачалі ўзбуйняць ствараючы народныя тэатры, можна сказаць, з клубных каманд фармуюць зборныя.
Сёння ў нас урачысты дзень.
Мы ствараем сёння народны тэатр.
Я спадзяюся, што гэта будзе дужы арганізм... згуртаваны.
Таварыш Дзетачкін, не мітусіцеся, сядзьце на месца.
У гасцінных сценах нашага Дома культуры створаны ўсе ўмовы, каб людзі розных прафесій далучаліся да Мельпамены, якая была, як вядома, музаю...
Наш, у прыватнасці, народны тэатр, ствараецца, гэтак мовіць, з двух прыязных калектываў. Э... з калектыву міліцыі і гэта.. шафяроў.

-Я пазнаў вас.
-А гэта не я.
-Гэта ж вы казалі: "А суддзі хто?"
Я пра суддзяў нічога такога не казаў.
Казалі, казалі...гэта ж вы гралі Чацкага?
Я...я зусім забыўся.
-А зараз мы разам з вамі будзем граць у адным спектаклі.

-Я вельмі рады!
-Я таксама!
-Ёсць погляд, што народныя тэтры неўзабаве...выціснуць..! Нарэшце...тэатры прафесійныя! И гэта правільна!
Акцёр, які не атрымлівае зарплату, будзе граць з большым натхненнем. Бо акрамя таго, акцёр павінны недзе працаваць...Няслушна, калі ён цэлы дзень, разумееце, матляецца ў тэатры. Бо наколькі б Ярмолава грала б лепей увечары, калі б яна удзень...разумееце...працавала...за шліфавальным станком.
Званне народнага тэатра да многага абязвае.
Каго мы толькі не гралі ў нашых калектывах!
Ці не надышоў час, сябры мае, нам замахнуцца на Вільяма, разумееце, нашага Шэкспіра?
И замахнемся!

Калі ласка, транзістарны прыёмнік "Альпініст". Акуратней, прашу вас. Даруйце, хто з вас Дзіма? Я ад Алега Мікалаевіча.
-Якога Алега Мікалаевіча?
-Прыяцеля Леаніда Восипавіча.
Мне патрэбны магнітафон замежны, амерыканскі ці нямецкі.
-Вось, ёсць вельмі добры айчынны.
-Не, айчынны не падойдзе.
-Замежны трэба адшукваць
-Я разумею. Колькі?
-У чым справа, грамадзянін?
-Гляжу.
-У заапарцы, ці што? Вунь тэлевізар глядзіце.

-Пяцьдзесят.
-Пяцьдзесят?

-Ну, вазьміце сябе ў руки.
-Трэба даведацца, прывезці. Італія?
Трэба прытрымаці...

-...тэлефончык пакіньце.
-Добра.

-Дайце, калі ласка, мне "Беламор".
-Беламора няма.
-Ну...што у вас ёсць? Дайце тады цыгарэты "Сябар".

Таксі! Таксі! Таксі!
Будзьце ласкавы! Умольваю! Я спазняюся. Гэта ваша машына?
-Не.
-Але вы шафёр?
-Не,не.
-А  што ж тады вы тут робіце?
Хачу сагнаці машышу, а вы мне перашкаджаеце.
Ну тады, калі ласка, зганіце разам са мной, бо я спазняюся на цягнік.
-Ах! Сядайце. Толькі вы становіцеся саўдзельнікам.
(Бi-бi-i-i-i-i!)
-Вось! Я вас папярэджвау!
-Трымайце яго! Вось ён! Папаўся! Трымайце, трымайце злодзея!
-Трымайце яго! Не адпускайце. Ух ты, зладзюга!
-Я не злодзей! Я спазняюся на цягнік. Калі ласка, вось мой квіток.
-Падрыхтаваўся! Глядзіце, яки прадбачлівы! А?
-Ну, нарэшце! Хутчэй! Злавілі жуліка. Спрабаваў сагнаці маю машыну!

-Хто ўладальнік?
-Я, бадай мы.
-Я не злодзей. Я спазняюся на цягнік а ён у мяне забраў квіток..
-Вашы дакументы?
-Калі ласка. Вось квіток.
-И вашы таксама.
-Што?
-Разбірацца будзем не тут. Хто сведка?
-Я. А што адбылося?
-Я не злодей. Злодзей уцёк. Нажаль, я не запомніў яго ў твар..
Я спазняюся на цягнік! Зрэшты, я ужо спазніўся.

-Ваша?
-Ну што вы! Божа ўратуй!
-Да, я сведка. Я сведка. Я. У профіль я атрымліваюся лепей...
Дык вось, я пачну з самага пачатку. Да мяне сёння не завезлі "Беламор". Ну...не завезлі дык  не завезлі.
-А калі карацей?
-Малады чалавек... у вашай прафесіі не трэба спяшацца. "Беламор" - гэта значна для следства! И гэты самы чалавек, які ўлез у вашу машыну, таксама спачатку папрасіў "Беламор", а потым купіў цыгарэты "Сябар".
Трыццаць капеек пачак, з сабачкам на этыкетцы.
И вось тады я падумаў: "А чаму ён нервуецца? Чаму?"

Стоп! Стоп, стоп! Пра што вы ўвесь час думаеце? Кожны граючы павінны ведаць ролю назубок і не трэба бязглузда ганяцца па сцэне. Граць трэба галавой! І не трэба грубіяніць, бо я вас выдалю з поля...э...з рэпетыцыі...
-Я не грубіяню, я..
-Перапынак!
-Яўген Аляксандравіч, вось гэта месца: "Пакіньце, дзеля Бога!"
-А...пакіньце! Перапынак!

-Што я яму, хлапчук, ці што?
-Ды не засмучайцеся! Што вы...

-Вы што курыце?
-Цыгарэты "Сябар".
-Да-да...цыгарэты "Сябар"...сабака на этыкетцы...трыццаць капеек...
-Навогуле, я куру "Беламор", але "Беламора" не было.
-"Беламора" не было, гэта дакладна, таму ён і купіў цыгарэты "Сябар".
-Хто "ён"?
-Злачынец.
-Яки злачынец?
-Сучасны, я б нават сказаў, злачынец новага тыпу.
Что раней забывалі жулікі на месцы злачынства?
-Што?
-Кепкі, акуркі, а зараз вось...Шэкспир!
Да вы не пужайцеся, тут няма плямау крыві!
-Дык вы што, следчы?
-Да, я вяду справы па згоне машын.. Адбіткаў пальцаў няма. Злачынец працуе ў пальчатках.
-Але вам гэта не цікава?
-Не...вельмі цікава!
Разумееце, няма ні бібліятэчнага штампу, ні...
Я кажу, няма ні бібліятэчнага штампу, ні прорзвішча ўладальніка. Ведаеце, некаторыя надпісваюць кнігі?
-Ведаю, але я не надпісваю.
-У горадзе варочае банда. Зганяюць уласныя аўтамашыны. За год з аднаго раёну скрадзена чатыры аўтамабіля.
-Тры!
-Ну вось, і вы ўжо чулі. Да, тры.
Чацвертую сагнаць не ўдалося. Але неўзабаве з гэтым будзе скончана.
-А якім чынам?
-Мы затрымалі аднаго удзельніка банды.
-Прыстойны чалавек - інжынер. Жана-урач. Двое дзетак.
-А як ён выглядае?
-Такі маленькі.
-Кругленькі?
-Да...
-И вы яго арыштавалі?
-Ну навошта ж такая строгая мера?
Збираўся ўцячы на курорт, але я ўзяў з яго падпіску аб нявыездзе.
-А раптам гэта не саудзельнік? Паважаны чалавек, а вы пазбавілі яго адпачынку?
-Чуццё мне падказвае - ён не вінаваты.
Але канчатковае высвятленне - гэта справа некалькіх дзён.
Мне ужо вядомы прыкметы верхавода банды. Высокі... ходзіць у плашчы, у капялюшы, з партфелем...и галоўная прыкмета - прыгорблены..
-А як вы збіраецеся лавіць верхавода?

-Таварышы! Прашу ўсіх на другі тайм!

-Нам, калі ласка, пастку на буйнога звера.

-На лісу пойдзеце, на ваўка?
-На мядзьведзя.
-Жартуе.
-Скажыце...як дзейнічае?
-Сюды кладзеце прынаду.
Прынада ў вас ёсць?
-Ёсць, ёсць.
-Драпежнік чуе прынаду, крадецца, крадзецца...(бах)...і звер спайманы!
-Любата! Выпішыце!

-Па-мойму, усё добра.
-Цудоўна! Нясі марожанае...
Сімачка! Ты ж не ў лесе! Хлопцы, не адлучайцеся! У калектыў!
Сямицветаў! Дзіма!

-Яна ў цябе бландзінка!
-Бэжавенькая!
Сябры, калі я выпіў, я за руль не сядаю.
Пакатай нас, Дзіма! Пакатай нас, Дзіма... Пакатай нас, Дзі-ма!
Ціха! Ціха! ціха!
Зараз у міліцыі вынайшлі такую прабірку, у якую як...фу-у!  Дыхнеш, адразу бачна, піў чалавек ці ня піў.
А калі піў - пазбаўляюць правоў.
-А я паеду ўсё роўна!
-Сімачка, гэта ж не пляж!
-Чаго ты кладзешся, гэта ж паліроука!
-И калі ласка!
-Слухай, я д-добра набраўся!
-Да!
-Павінны пакласці сябе у гарызантальнае становішча.

-Хто там?
-Люба, гэта я!
-Што такое? Што здарылася?
-Люба, разумееш, вакол панаставілі пастак!
-Божа мой! Няшчасны я, няшчасны, мне так не пашанцавала!

-Злачынец двойчы квапіўся на адну і тую ж машыну.
Не выпадковае супадзенне. Я думаю, ён хацеў скрасці менавіта вашу машыну.
-Слушна...я аб гэтым таксама здагадаўся.
-А ставіць пастку на жывога чалавека не варта было.
-Вы не здолелі ўратаваць нас ад бандыта, прыйшлося займацца самаабаронай.
-Чаму ён прычапіўся менавіта да вашай машыны? Вы не падазруеце нікога з вашых знаёмых?
-У нас знаёмыя досыць прыстойныя людзі.
-Ну, мабыць, вам хтосьці зайздросціць?
-Чаму? Дзіўныя пытанні вы задаеце. Запытайце паліклінікі, ці не звяртаўся хто з уласцівай траўмай нагі?
-Давайце ўсталюем назіранне за вашай машынай!
-Не, дзякуй... Мы ужо заўтра ставім гараж.

-Як не прыедзеце? Глядзіце, рэжысёр прызначыць вам штрафны ўдар!
-Ах, нага баліць!
-Ну, тады ляжыце...зразумела, перадам...папраўляйцеся!

-У каго нага?
-Гэтая нага ў таго, у каго трэба нага!

-Ну, што жа, тэлефануйце.
-Калі?
Калі ў вас згоняць машыну.

-Дзіма, у Таптунова лецтшча забтраюць.
-Хто забірае?
-Ты што, дурны?
Татачка, у Таптунова лецішча адбіраюць.
И правільна адбіраюць, даўно ужо трэба! З жуллём, уяві сабе, трэба змагацца.
-Ну чаму ён жулік? Чалавек умее жыць.
-Ты мне скажы, на якія заробкі намеснік дырэктара трыкатажнай фабрыкі адбухаў сабе трохпавярховы маёнтак?
-Гэта ягоная справа.
-Не, нашая! Мы будзем няшчадна змагацца з асобамі, якія жывуць на непрацоўныя даходы!
-Памаўчы, татачка!
-А, спужаліся! Вось дам табе, проста-такі, каленам и выляціш з майго ўчастка!
-Тата, мне надакучыў ваш салдафонскі гумар! Ну што такое "каленам"? Ну навошта?
-А навошта ты задаешся, зяць? Ты хто такі ёсць? Гэта маё лецішча.
-Значыцца вашым. А будуецца на маі грошы.
-А ты гэта дакажы!
-Ды перастаньце жа, ну?
-Ты наогул, жывеш на свеце па даверанасці. Машына на імя жонкі, лецішча - на маё імя, нічога ў цябе няма. Ты галадранец!
-Ну чаму? Чаму я павінны так жыць? Госпадзі, за што? Чаму? Я, чалавек з вышэйшай адукацыяй, павінны хавацца, прыстасоўвацца, выкручвацца. Чаму я не магу жыць свабодна, адкрыта? Ой, калі ўсё гэта скончыцца?
-Ніколі! А што ты навогуле маеш наўвазе? Ты ведаеш, што я магу папросту за гэта з табою зрабіць?
-Я ведаю...ведаю...
-Баіцца!
-Пажалей яго, татачка!
-Гэты тып заўжды павінны помніць, хто я такі ёсць! А ён шараговы жулик! Усё-такі трэба табе даць каленам!

-Хто там?
-Люба, гэта я!
-Што здарылася? Ізноў пастка?
-Не, на гэты раз усё абыйшлося.
-Ад`язджаеш? У камандзіроўку? Зараз? Ноччу?
-Ды я не вінаваты...прыходзіцца...таму што, разумееш, камандзіроўка - гэта даволі складанае мерапрыемства.
Люба! Ну навошта гэтак смуткаваць. Я праз некалькі дзён вярнуся. Я табе адтуль напішу. Чуеш? Люба! Я таксама вельмі засмучаны. Бачыш?

-Вітаю вас. Ведаеце, у нас захрасае правы паварот. А калі пераключаеш хуткасць такі гук...
-Паслухаем.
-Да, а пазаўчора ўвесь дзень у машыне смярдзела бензінам.
-Панюхаем. А машына дзе?

-Таварыш  начальнік...
-Добры дзень!
-Я бачу, вы адзін едзеце. Дапамажыце мне, калі ласка, завесьці гэтую калымагу.
-Завесьці матацыкл?
-Да. Адному аніяк не зладзіць.
-Ды не. Акумулятар падсеў.Тысячу разоў прасиў начальства перасадзіць мяне на новы матацыкл.
-Да...са старым акумулятарам гэта не жыццё.

-Ну што? Тры-чатыры ўзяли?
-Паспрабуем.
-А-ну, узялі ў разгончык! У разгончык, у разгончык.

-Ну...стоп! Я бачу, ты прымарыўся?
-Трошкі.

-Ну, давай цяпер я табе пакатаю.
-А які сэнс?
Слухай, дружа. Давай прычэпім да тваёй "Волгі". У цябе трос ёсць?
-А хто яго ведае, чаго там ёсць...
Я не памятаю. Я зараз пагляджу.
Ёсць буксір!

-Добра!
-Лады! Дзякуй, дружа, выратаваў.

-Чалавек чалавеку сябар.
-О, дакладна.
Здарылася са мной бяда - ты мне дапамог.
Здарылася з табой-я дапамагу.
А разам робим агульную справу: ты па-свойму, а я па-свойму.
Скажы, дружа, ци ёсць тут дзе-небудзь тэлеграф?
-Недалёка, сядай, праважу.

Прашу аформіць адпачынак пяць дзён за ўласны кошт у сувязі з  раптоўным цяжкім станам... цяжкім станам...любімага пляменніка.

Так,так,так! Разумею! Запісваю...усё!

-Адпачываем?
-Ага...

-Што-небудзь здарылася?
-Ды не, нічога, нічога.

-Хто уладар?
-Я.
-Дакументы на машыну.
Прабачце.

Пагоня! Яки дэтэктыуны сюжэт абыходзіцца без яе. Адзін уцякае, другі даганяе...Такі непахісны закон жанру. Дэтэктыў без пагоні, гэта - як хыццё без кахання.

Дзетачкін любиу дзяцей. Ён не мог паступіць інакш.
Дзетачкін зразумеў, што гэта канец. Яму захацелася закрыць вочы, але ён баяўся задавіць піянера. Але інспектар таксама любіў дзяцей і ў высакароднасці не саступаў Дзетачкіну.

-Трапіўся, брат!
-Да уж, трапіўся!
-Ад міліцыі не уцячэ..што за хрэнь! А ну-ка пачакай!
-Ты...ты пачакай, не ад`язджай!
-Ну што, брат?
-Што, што...ды вось, зноў, разумееш, акумулятар...
-А я цябе папярэджваў. Са старым акумулятарам - гэта не жыццё.
-Я заўсёды гэтага баяўся. Будзе важная работа, а ён падвядзе.
Вось! Не перасадзілі мяне на новы матацыкл.
-Спачуваю.Не пашанцавала табе.
-Затое табе пашанцавала!
-З нас дваіх камусьці павінна было пашанцаваць.
-Ну дык што будзем рабіць, брат? А чаго гэта ты ад мяне уцякаў?
-Звычка. Ты даганяеш, я ўцякаю.
-І ў мяне звычка. Ты ўцякаеш, я даганяю...выйшаў бы дапамог. Падчапілі б да тваёй "Волгі", як у мінулы раз.
-Не ўжо! Я ўжо пераанаўся, як ты адказваеш на дабрыню! Выбачай!

-Не замінайце жа! Глядзі, міліцыя!
-Зачыняйце гараж! Распачынайце! Падымай! Апускайце!
-Я заўсёды казаў, што гэта таленавіты злачынец. Мабыць, нават...ён больш таленавіты за мяне.

-Ёлкі-палкі, усе грошы аднымі рублямі!
-Не пэрашкаджайтэ мэнія, а то я буду пачынаць спачатку. Пяць тысяча пяцьсот! Усё!
Чаму ў вас грошы аднімі рублямі? Гэта нешта падазрона. Нядобра!
-А вы што? Пракурор?
-Я не пытаюся, адкуль гэта машына, чаму няма дакументаў.
-А я магу сказаць шчыра. Я скраў гэтую машыну.
-Я табе таксама магу расказаць шчыра. Я - пастар.
Гэтыя рублі - ахвяраванні Яму! Ну! Засталося трошкі!
-И вы верыце ў Бога?
-Усе людзі вераць, адне вераць, што Бог ёсць, іншыя вераць, што няма. І тое і другое недаказальна! Будзеце пералічваць?-
-Буду!

-Вось! Як абяцаў...магнітафон "Грундыг".
-Але ён новы?
-Абсалютна новы. Асабіста выпрабоўваў.
-Ну, выпісвайце. Я ўсё памятаю.
-Восемдзесят!
-Як? Вы ж казалі - пяцьдзесят?
-Змяніліся асабістыя абставіны.
-Ну ведаеце, гэта проста грабёж!
-Я не намагаюся. Рэч сыйдзе ў момант. Элегантная рэч...Чатыры дарожки...стэрэафанія.
-Выпісвайце!
-Грамадзянін, рэч прададзена, не трэба рукамі чапаць, прададзена рэч.
-Чаму ж усё-такі ён хацеў скрасці менавіта вашу машыну?

-Што з табой?
-Мяне застукалі...
-Я прапаў...да мяне прыходзіў следчы.
-Табе посодзяць, а ты не крадзі!
-Сямён Васільевич, вы ж у мяне ў доме!
-Твой дом- турма!
-Інка, Інка! Што рабіць? Што рабіць? Інка, што рабіць?
-Сухары сушыць!
-Дзіма, не хвалюйся! Трэба даць следчаму на лапу!
-Да ты з глузду з`ехала! На лапу! Звар`яцеўшая!
-Трэба даць многа! Тады ён возьме!
-Маўчаць! Смірна!
Не дапушчу! Ганьба!
-Тата, з тваімі павучаньнямі ты бы выступаў у сабе на рынку.
-Я гандлюю клубніцы, якія вырошчваю ўласнымі рукамі. А за хабар не то што зяця - родную дачку сатру ў парашок!
Нічога! У турме цябе перавыхаваюць! Гадоў праз дзесяць вернешся іншым чалавекам!
-Пакладзі птушачку!
-Ажаніцца трэба з сіратою!
(Пляц!)

-Вы не сумнявайцеся, у мяне гэтыя грошы ёсць, вось...поўны партфель
-Вы на самай справе хаціце перавесці ...гэту сумму дзіцячаму дому?
-Да.
-Вы выхоўвалися ў гэтым доме? Гэта ваша асабістае ашчаджанне?
-Ну як вам сказаць...увогуле...я таксама прыклаў да гэтага руку.

-Добры дзень! Мне Юрыя Іванавіча Дзетачкіна.
-Я - Юрына мама.
-Вельмі прыемна. Я з народнага тэатра.
-Я вельмі задаволена, што Юра грае у тэатры.
-Па-мойму, у яго ёсць здольнасці.
-У яго проста талент.
-Ён не прыйшоў на рэпетыцыю.
-Галубчык, ён у камандзіроўцы. Я ненавіжу ягоныя камандзіроўкі.
Зрываецца сярод ночы, знікае. Люба права, тут нешта нядобра. Люба - Юрына нявеста.Ён у мяне нейкі несучасны. Вельмі доўга за ёй заляцаецца. Яны пазнаёміліся, калі ён прыйшоў яе страхаваць... Скажыце, якія ў страхавога агента могуць быць камандзіроўкі?
Вы хто па прафесіі?
-Следчы.
-Вось вы і разбярыцеся! Калі я была маладзенькай, за мной следчы заляцаўся. Але я пайшла замуж за чырвонаармейца. У нас на вяселлі гуляў весь полк. Мы спявалі: "Наш паравоз наперад мчыць, прыпынак у камуне!"
-А калі ж ён з`ехаў і ці надоўга?
-Трое сутак таму, уначы. І самае надзвычайнае, ён прыехаў да Любы развітацца на нейкай "Волзе".
-А! Ну, узяў таксі!
-Не, ён сам сядзеў за рулём.
-Хіба Юрый Іванавіч  водзіць машыну?
-Юра? Дзесяць год шафёрам працаваў. Потым у аварыю трапіў, у яго было страсенне мозгу. Урачы параілі Юры, каб ён пакуль не ездзіў и ён уладкаваўся страхавым агентам.
Што з вамі?

-У які горад вы паслалі ў камандзіроўку вашага супрацоўніка Дзетачкіна?
-Я яго нікуды не пасылаў. У Дзетачкіна ёсць вельмі шмат усялякіх хваравітых сваякоў у розных гарадах Савецкага Саюза.
Вось, я атрымаў надоечы тэлеграму...вось яна. Вось. Захварэў яго чарговы пляменнік, любімы. Ён узяў адпачынак за свой кошт.

Максім быу па-за ябе.Успаміны палілі ягонае сэрца. Як спрытна хаваў Дзетачкін сваю цікавасць да пошуку верхавода! Крывадушнік! Як сагнаў машыну пры дапамозе аўтакрана! Подлы штукар, жулик!
Ён здрадзіў самаму дарагому - сяброўству! І не можа быць літасьці да такога чалавека!

-Мама? Гэта я. Я толькі што прыехаў...я здаровы...дома ўсё ладам? Ніхто не прыходзіў?
-Ты дагуляўся ў сваім народным тэатры. Да цябе заходзіў следчы.

-Абараняйцеся, пане!
-Я да вашых паслуг...
Я  маю гонар напасці на вас.
-Дзе вы знікалі?
-Якой халеры, я быў у камандзіроўцы!
-А як здароўе пляменніка?
-Якога пляменніка?
-Любімага!
А воўчая пастка? А хворая нага? А цыгарэты "Сябар"?
-Спыніце адсябяціну? У часы Шэкспіра не было цыгарэт "Сябар"! И наўвогуле, чаму вы перайшлі на прозу?
Падбярозавікау!
-Да?
-Аб чым вы ўвесь час думаеце? Пакіньце! Пакіньце махаць шабляй!
Вось гэта удар! Ціха!
-Дзе ён?
-Ачуўся!
-Жывы!
-Перапынак!

-Колькі вы прадалі аўтамабіляў?
-Чатыры.
-Хай будзе чатыры. Прыстойная сумма. Цэлы скарб.
Адкуль ты такі ўзяўся: мама такая добрая, пра паравоз спявае.
Даруйце, а вы раптам не псіх?
-Не, у мяне спраўка ёсць.
-Добры артыст! Я заўсёды казаў: сапраудны жулік, бадай заужды добры артыст! Скрадалі толькі ў тых, якіх самі лічылі жуліками. Я ж адразу дагадаўся. Хіба думаеце, на судзе скінуць годзік-другі?
Дзе хаваеш свой капітал?
-Тут.
-Ага! Так!
-Вітаю вас! Чаго ж вы мне адразу нічога не сказалі? Прашу вас разам з сябрам перайсці ў асобны кабінет.
Раечка! Людачка!
Зараз прынясуць свежае пива, толькі што завезлі, і воблу пададуць...
-А воблу толькі што злавілі!
-Жартаўнік ваш сябар!
Скажыце, наконт машыны нічога новага няма?
-Хутка будзе.

-Пойдземце адсюль.
-Застанемся яшчэ трохі, калі магчыма. Наўрад ці мяне будуць карміць у турме так, як тутака.
-Што гэта такое?
-Змена бялізны на ўсялякі выпадак.
-А гэта?
-Спраўкі, квітанцыі, дакументы..
-Якія яшчэ дакументы? Дзе грошы?
-А гэта і ёсць грошы.
-Што? Вы пераводзілі грошы ў дзіцячыя дамы?
-Угу
-Ну, а колькі вы пакідалі сабе?
-Ніколькі не пакідаў. Толькі на праезд і камандзіровачныя.

Да, дарагі глядач. Дзетачкін не браў сабе грошай. Ён хаця і злодзей, але бескарыслівы, сумленны чалавек. Яны расклалі на стале бухгалтарскія дакументы.

-Гэта рэвізія. Падай ім наша фірмовае піва.
-Ага.

-Першую машыну я не прадаваў, я яе ў Курску ля міліцыі пакінуў. Прыляпиў да ветравога шкла падрабязную тлумачальную пісульку, а сам пайшоў на вакзал і вярнуўся у Маскву.
А...З другой машынай выйшла несправядлівасць. Я яе таксама да міліцыі падагнаў і таксама пісульку пакінуў, што яе уладар - жулік! А яе вярнулі да ўласніка... вось тады я вырашыў - прадаваць!
-Я цябе люблю!
На! Пастанова аб тваім арышце! А цяпер аддай мне яго! Трымай!
А цяпер я яго раздяру!
-Максім! Максім! Да ты што?
-Юра!
-Да ты што? Цябе патрапіць!
-Максім! Хлопцы! Мы сябры! Сябры!
Татуля! Усё ладам!Татуля! Усё ладам!Татуля!
Ну вазьмі яго сабе!Я табе яго дару!
-Заходзьце! Да пабачэння! Да пабачэння!
-Сябар! Сябар!
-Калі я захварэю, да лекараў звяртацца не стану.
Звярнуся я да сяброў - не лічыце, што гэта ў трызненні.
Слухай, дружа! Не сажай мяне да прэмьеры, прашу цябе!
-Я навогуле цябе сажаць не буду! Жыві вольна!
-Такая роля! Адзін раз у жыцці бывае, разумееш?
-Грай прэмьеру і ўсі наступныя спектаклі.
-...наступныя не трэба.
-Не, трэба, трэба!
-Ох ты ла-апа!
-Я пайшоу да Любы!
-Пад машыну не патрап!

-Навошта ты гэта зрабіў? Хто цябе прасіў? Хто цябе прымушаў? Ты паглядзі на сабе. Бо ты ж ... ідыёт. Ты разважаеш, як трохгадовае дзіця. Ну чаго ты прысеў. Устань!
Што ж рабіць? Божа мой! Ты пра мяне падумаў? Не? Не. Бо ты заўжды думаў толькі пра сябе. Цябе пасадзяць, Юра. І правільна зробяць.
-Неправільна зробяць.
-Зашпіліся. Я цябе чакаць буду, Юра. Пяць гадоў, восем гадоў, дзесяць гадоў.
-Дзякуй...Дзесяць...Дзесяць, значыцца, тады мне будзе сорак шэсць. Да, гэта, вядома...
-Божа мой! З кім я звязалася!
-Ну з кім ты звязалася? Ну?
-Не, ты толькі паглядзі, на што ты падобны..
-Ну на што я падобны?
-Божа мой, усё жыццё сапсаваў, Юрачка!
Юра!

-Добрай раніцы! Гэта я!
-Прывітанне!
-Скажыце, ці вы ўжо чулі, што сёння зноў сагналі машыну? А вы сёння ў акно выглядалі?
Алло? Алло! Чаму вы маўчыце? Вы што, у акно глядзіце, да? Ну і як?
-Навошта вы гэта зрабілі? З якіх часоў вы пачалі зганяць машыны ў сумленных людзей? Дзе ж вашыя прынцыпы?
-Э, не! Гэта машына Сцелькіна, а ён хабарнік.
-Яки яшчэ Сцелькін! Гэта машына вядомага вучонага! Доктара навук!
-Хвіліначку, я яшчэ раз пагляжу ў картатэцы.
-Картатэка ў яго! Картатэка! Бюракрат гаротны!
-Гэта машына Сцелькіна, а ён хабарнік!
-Ня можа быць...няўжо я памыліўся?
-Вы зараз жа прагоніце "Волгу" яе ўладальніку. А вам я раю..З`явіцца да мяне, як кажуць, з рэчамі!
-А спектакль?
-Спектакля не будзе!
-Уваходзьце!
-Тут справаздача аб праробленай працы.
Пастанова...аб маім арышце.

-Добры вечар!
-З прэмьерай!
-Вас таксама.
-Мне прынеслі такі смешны парык!
-А навошта вам парык? У вас і так усё жыццё прайшло ў грыме.
-А чаму гэта вы гаворыце пра маё жыццё ў нейким мінулым часе?
-Дык заўтра ж суд. Вам пагражае пяць гадоў.
-У мяне ёсць змягчальныя абставіны. Я-сумленны чалавек.
-Якія? Тое, што вы скрадалі машыны ў аднаго жуліка, а іншаму прадавалі?
-Ну, у маёй працы былі сякія-такія недахопы. А ў каго іх няма? Вось вы, напрыклад, на працягу доўгага часу не маглі мяне злавіць.
-Цяжка злавіць чалавека, які вядзе падвойнае жыццё!
-М-мяне гэта заўсёды вельмі прыгнятала і мучыла.
-Э-э...завяжы мне бант.
Ніякая добрая справа не можа суправаджацца хлуснёй і падманам.
Гэта ж трэба! Самаўласна вяршыў суд, тварыў расправу. Шчыра кажучы, усё гэта глупства і злачынства.
Падследны, вы куды?
-Значыць, ты таксама лічыш,
-... што я вінаваты?
-Да!

-Таварышы, гледачоў поўны стадыён. Прашу ўсіх на сцэну.
Да, не забудзьцеся сказаць: "Быць ці не быць?". А вы зноў не гатовыя?

-Вось, Гамлет, мая хустка! Лоб абатры!
За твой поспех п`е каралева, Гамлет.
Але ў трэці раз, Лаэрт, вы не жартуеце. Дзярыцеся з поўнай силай.
-Я баюся, вы нежанкаю лічыце мяне?
-Вам здаецца? Пачнем!
Прабачым адзін адному, высакародны Гамлет.
Будзь чыстым перад небам! За табой іду я! Гарацыо!
-Я гіну...маці...бывай!
-Юра, я тут!

Устаць! Суд ідзе! Працягваем пасяджэнне суда.
Дзетачкін пераступіў закон, а закон, як вядома, жартаваць не любіць. За ўсю практыку ў суддзі не было такой дзіўнай парадаксальнай справы. Па законе Дзетачкіну пагражала зняволенне тэрмінам да пяці гадоў.
-Дэетачкін не проста злодзей. Ён хужэйшы! Ён бандыт! Яго трэба судзіць за бандытызм з узломам!
-Гэты тып паквапіўся на самае святое, што ў нас ёсць! На канстытуцыю! У ёй запісана: "Кожны чалавек мае права на асабістую ўласнасць. Яна ахоўваецца законам". Кожны чалавек мае права мець машыну, лецішча, кнігі...грошы! Таварышы, грошы пакуль яшчэ ніхто не скасоўваў. Ад кожнага па здольнасцях, кожнаму па працы ў яго наяўных грошах.
-Супраць сведкі Семіцветава ўзбуджана крымінальная справа.
-Тата!-Нічога,нічога, знойдзеш сабе іншага, сумленнага!
Кали будучыня Дзімы Семіцветава вымалёўвалася цяпер даволі ясна, то лёс Юрыя Іванавіча Дзетачкіина заставаўся пакуль цьмяным.
Нарэшце суд выклікаў самага важнага сведку Максіма Падбярозавікава.
-Паважаныя таварышы суддзі. Спачатку я вёў гэтую справу як следчы. Але калі высветлілася, што абвінавачаны мой сябра, я адмовіўся весці справу і выступаю зараз толькі як сведка.
Я разумею, таварышы суддзі, перад вамі складаная задача: Дзетачкін парушаў закон, але парушаў з высакародных памераў. Ён прадаваў машыны, але аддавау грошы дзецям. Ён, пэўна, вінаваты, але ён... не вінаваты.
Пашкадуйце яго, таварышы суддзі: ён добры чалавек.
-И выдатны працаўнік!
А вы не ведаеце, дык маўчыце.
Свабоду Юрыю Дзетачкіну! Юра!
-Ціха! Я патрабую цішыні, або неадкладна прашу пакінуць зал!
Падсудны, вам даецца апошняе слова.
-Грамадзяне суддзі, мабыць я няслушна дзейничаў, але ад шчырага сэрца. Я...не мог гэтага трываць. Бо крадуць, шмат крадуць...бо я вам дапамагчы хацеў, грамадзяне суддзі. Адпусціце мяне, калі ласка! Я болей не буду...сумленнае слова не буду!

Як ужо вядома, глядач любиць дэтэктыуныя фильмы. Прыемна глядзець карціну, загадзя ведая, чым яна скончыцца. Гэтая неверагодная гісторыя,якая невядома дзе адбывалася і ці адбывалася наўвогуле, падыходзіць да канца.
-Прывітанне, Люба. Я вярнуўся.