Добры Чараyнiк

Татьяна Домаренок
Белая Зіма зноў да нас  прыйшла,
Крохкія сняжынкі з неба прывяла,
Снегам замяла сцежкі і дарожкі.
Апранайце, дзеткі, боцікі на ножкі.
Пачакайце, хутка прыйдзе Дзед Мароз.
Зможа ён камусьці адмарозіць нос.
Толькі дзеці будуць яго абдымаць,
Не, няможна шкоды ад яго чакаць.
Дзетак вельмі любіць
Гэты Чараўнік.
Цацкі і цукеркі ён падорыць ім.

6.10.18

Навагодняя прынцэса (пераклад)

Навагодняя прынцэса -
Ёлка – кліча ў паход:
- Да мяне ўсе прыходзьце,
Мы сустрэнем Новы год!

У зямной красуні Ёлкі
Серабрыстыя іголкі.
І яна жыве ў лесе,
Звонка песенькі пяе.

Дзед Мароз па лесе ходзіць,
Ён парадак у ім наводзіць.
Лёду, снегу паддае,
Кажух Зайцу выдае.

Усе іголкі размалюе
Белым колерам сваім.
Паглядзіце - нават Вожык
Умудрыўся стаць сівым.

У Мароза ў самога
На вусах бялее снег.
Па заснежанай стяжынцы
Ёлка ў госці кліча ўсіх:

- Серабрыстыя сняжынкі
Мне падораць чараўніцтва.
Стану я прыгодай  самой
У святое Ражджаство.

У гасцях у Ёлкі будзе
Шмат сяброў і сваякоў.
Воўк і Зайка, Лісянятка,
Ёлка любіць малышоў.

Дзед Мароз раздасць дарункі,
Уладкуе карагод.
Кажа: - Споўняцца жаданні,
Да нас прыйдзе Новы год!

Раніцой прымчацца Сані:
- Трэба везці Дзеда нам.
А куды - не скажам самі.
Ён пра гэта скажа сам.

- Ох, сябры! Мне трэба ехаць
Кажуць – шмат малечы там,
Дзе чакаюць мяне дзеці.
Ім дарункі я аддам.

А затым вярнусь зваротна.
Тут сустрэну Новы год.
На Каляды зноў прыходзьце,
Будзем танчыць карагод.

26.11.22

p.s. Дорогие друзья! Читайте мои рассказы и сказки на моем личном сайте http://domarenok-t.narod.ru