Забелiна

Янина Пинчук
Калі цемра распусціцца ў венах,
А куранты праб’юць дванаццаць,
То пацягне ўніз па завулку,
Будзе вельмі складана ўстрымацца;
Тут пад шатамі белых муроў
Блэйзер п’юць каля самага храма,
Выдыхаюць пары аблокі
І таўкуцца ля кожнае крамы;
Светлафоравы блік на красоўках,
Смех і маты з ажынавых вуснаў,
Акуляры з адбіткамі шыльдаў,
Пацалункі са смакам спакусаў;
Праплыву, нібы крэйсер, маўкліва,
Не пачуўшы ўласных крокаў,
Па ўзгорку наверх, у глыбіні і ціш,
Дзе атланты лунаюць у змроку,
Дзе тынкоўкі апалай абрыс –
Сілуэт кантынентаў цьмяных,
Дзе адчайна, прыгожа, - як сон, -
Дзе так добра гуляць, калі п’яны,
Дзе Ясенін на розум ідзе,
Дзе душа разгарнецца шырока -
Індульгенцыю ноч выдае,
У абдымкі кліча Хітроўка.