А толик тут жыве?

Анатоль Кудласевич
А ТОЛІК тут жыве?
Колькі дзён таму размаўляю з жонкай па тэлефоне, выгульваю Ольву:
- Во, - кажу Вераніцы, - тэлефон у траве ляжыць.
Прыходжу дахаты, разглядваю дарагую штуковіну, андроід, як жа яго ўключыць. Уключаю. Зразумеў, што тэлефон дзіцячы. Знайшоў кантакты, бачу "папа", раблю выклік:
- Ваш сын тэлефон згубіў?
- Так мы зараз з ім шукаем.
- Я знайшоў яго... Жыву па адрасе... Еду да ўрача, буду к дзевяці вечара.
Паставіў тэлефон на зарадку. Прыехаў а палове дзевятай. Кажу жонцы: "Зараз павінны прыехаць за тэлефонам!".
- Дык прыбягаў ужо хлопчык. Званок у дзверы. Пытаю, хто там. Чую: "А Толькі тут жыве?" Адчыняў дзверы, стаіць увесь такі рабенькі, у вяснушках... Гадоў восем. Разгубіўся крыху. Напэўна, ваш муж мой тэлефон знайшоў. А які втой тэлефон?
- Там налепка такая, танчык...
Прыношу са словамі, што на зарадку яго тэлефон паставілі... Разгортваю, і пытаюся, а што ўсярэдзіне наклеена? А ён разгубіўся, а потым падумаў і кажа: вось такі смайлік і такі.
Аддала жонка малому тэлефон.
А нядаўна сын мне падарыў новы андроід і ўсе кантакты згубіліся, так што званіце самі, каму трэба, бо ўсе мае кантакты пагубляліся...