Infinita tristeza

Янина Пинчук
Выплакваць рэкі. Ляжаць пластом.
Слухаць зорнае радыё,
Дзе заўжды перашкоды свядомасці,
І з кавалкаў, аскепкаў рэха
Не збіраецца вобраз, які на іконе.
Недасяжнасць.
Плыні рэк абдымаюць Зямлю ў адчаі...
Як казаў калісьці мастак,
Сум будзе доўжыцца вечна.