***

Янина Пинчук
гэта не слёзы – а пот:
бягуць ручаіны, збягаюць па скуры...
бо нарматыў перавыканала
нябесная канцылярыя;
стома забіла боль;
дрыготкія вербы
па-над каналам,
зяленіва ў спалоху.
мантылья лістоты
хавае споведзі таямніцу.
ходнікі ўсе
вада пажырае.
ужо не балюча,
але колькі працы
для ачышчэння...