Рыга

Янина Пинчук
Касач надламанай Поўначы,
Вітраж няспраўджанай мары,
Горад вечна нічыйны
Пад вэлюмам срэбнай хмары,
Мелодыя мжыстага ранку
І літары цёмнай кнігі...
Гартай акуратна старонкі
Загадкавай, вабнай Рыгі.
Атрута тужлівай любові
Запоўніць і кроў, і розум –
Але не варта баяцца:
Усё роўна будзе запозна.