***

Янина Пинчук
на вуліцы міра
спакой, нібы траур,
скруха, што палае
чарнотаю сцен,
заплаканым дрэвам,
і цэглай, і маскамі,
трамвай скаланае
магільны камень;
калісьці ты сядзеш,
задрэмлем міжволі,
і ў горадзе сонца
сустрэнеш свой дзень;
тут простыя лініі,
святло і прастора,
вада з нашай леты
і сонца прамень...