Пардва

Има Иро
ці Звер-2, не важна


Частка першая, сназорчая

Надоечы я бачыла ў сне Сяргея Бадрова-малодшага, упершыню ў жыцці. Я йшла па жоўтай прасёлачнай гравейцы паміж пляскатымі ўзгоркамі, надвор'е было спякотнае і сухое, прыцьмелая травічка нерухома і адчайна чакала хаця б ветрыку, нават не дажджу. Кожны мой крок узнімаў у паветра нізкі слупок пылу, таму мае ногі ў адкрытых басаножках былі надзвычай брудныя. А нават не толькі ногі, а ўсё ліпкае ад поту цела здавалася прыпудраным рыпучым слоем дробнага пясочку. Відавочна, йшла я здалёк і даўно.

Ён ішоў поплеч, трымаючыся метраў на дзесяць па правай ад мяне, трошкі ззаду. Я адчувала, якая павольная і цяжкая ў яго хада, бачучы ягоныя скураныя берцы толькі краем вока, а зірнуць не тое, каб саромелася - не смела. Аднак, я добра памятаю, што якой-кольвек зброі ані ў яго, а тым больш у мяне не было.
 
Так, мы размаўлялі, вельмі спакойна і ціха, на рускай. Сэнсу той гутаркі я не памятаю, нажаль.

Наперадзе я ўбачыла машыну хуткай дапамогі, старэнькі пакамечаны "ўазік" колеру хакі з чырвонымі крыжамі і палоскамі на бартах. У сучасных беларускіх гарадах гэткай ужо не ўбачыш, але на вёсках яны пазаставаліся, лупатыя наіўныя "буханкі", здольныя пераадолець кожную бездараж, калужыны, лёдавыя горы і глыбокія пяскі...

Раптоўна і вельмі шпарка з-за ўзгоркаў, з акопаў на нас павыскоквалі ўзброеныя вайскоўцы, здаецца, я нават бачыла бронетэхніку, а можа і танк, я не ўпэўненая. Я зусім разгубілася, але мой спадарожнік жвава ўхапіў з расхіснутых задніх дзвярэй машыны моцныя металічныя насілкі і пачаў касіць імі ворагаў. Я падумала, што доўга ён так не вытрымае, але, на дзіва, у яго атрымалася досць паспяхова адбівацца. Я скочыла ўнутр машыны, села на падлогу, прыціснуўшы каленкі да грудзей, і завінулася ў цёплую пашараваную коўдру чырвонага колеру. Так я сядзела і чакала, пакуль не надышла цішыня. Потым я прачнулася. І пачухала на працу.

Праз гадзіну я ляцела зухавата ў сучасным рэанімабіле па бульвару і нечакана злавіла вачыма чорную майку ў натоўпе. На ёй быў вялікі фотаздымак Бадрова і надпіс "В чём сіла, брат?". Я войкнула са здзіўлення, а пазней палезла шукаць у сеціва, і знайшла!
https://nn.by/?c=ar&i=211501
Вось гэты артыкул, першы каментатар абраў імя "Сіла в правде".


Частка другая, хайп бессаромны

...Ах, не падманеш лёсу, падумала я і вырашыла напісаць уласную праўду пра Курапаты.
Мне здаецца, што гэтая наіўная дзяўчына ў кароткіх майтках перад брамаю рэстарана нагадвае Марыю Брускіну, якую некалі на пачатку вайны пакаралі за тое, што яна дапамагала палонным палітрукам і камандзірам, адзін з якіх напрыканцы яе і здаў.
Ці вартае дзявочае жыццё, так балюча і так ганебна скрадзенае, тых палітрукоў неўцямнай нацыянальнасці? Я не ўпэўненая, дзеці.

Ці варта бараніць мёртвых прафесійных палітрукоў, дзеячаў прапаганды жыдоўскага паходжання і польскіх афіцэраў у Курапатах? Рызыкуючы свабодай, жыццём і здароўем? Для мяне на сённяшні дзень адна жыццяздольная разумная беларуская дзяўчына, здольная да развіцця, каштаўнейшая за мільён тых спарахнелых мерцвякоў, шчыра кажучы. Тым больш, што сапраўдных беларусаў сярод катаваных (а таксама і катаў) амаль не было чамусці.
Дзеля чаго тагачаснай савецкай уладзе жорсткай прыладаю "НКВД" спатрэбілася оптам змяніць дробную ўладу ў войску і на месцах, я не ведаю. Магчыма, даверу не было, а мо і здрадніцтва баяліся. Ці магчымая была перамога над фашызмам без гэтых мер?
Ці магчымая была незалежнасць маёй краіны без гэтых мер?
Дзякуй богу, мне ў жыцці не прыходзілася вырашаць такія пытанні.

Справа пра тое, як адзін акупант панішчыў другога акупата на маёй тэрыторыі, мяне не хвалюе. Няма маёй віны ў тым, што да мяне ў хату ўваліліся два ўзброеных захопніка і забойцы, адзін з каторых іншага прыкончыў на маёй падлозе, не падзяліўшы маю маёмасць. Судзіць мяне ў гэтым выпадку несправядліва. А нават у тым выпадку, калі я цынічна расчляніла і закапала нябожчыка ў сутарэнні пад кухняй, каб не мець залішніх праблем.

Частка трэцяя, піеса

- Коцік, я такая таленавітая, надзвычай таленавітая. Сапраўдная зорка! Мае геніяльныя вершы вартыя славутасці, мая глыбокая проза павінна жыць у вяках.
- Ну, да.
- Коцік, я ведаю, як здабыць хайпу. Ёсць адзін рэстаранчык пад пільнай увагаю смі.
- Эээ. Да?
- Трэба паехаць павыстаўляцца. Няхай пачытаюць кнігі мае, няхай. Можа, прадам чаго. М?
- Але там твае браты, паэты, пісьменнікі пахаваныя. Катаваныя, забітыя, забытыя.
- Ат, якія там паэты-шмаэты. Гаўно іхныя вершыкі. Вось мае гэта да, вяршыня.
- Да, вяршыня.
- Да.

Частка чацвёртая, містычная

Я сядзела ў машыне хуткай дапамогі, цёмна-зялёным уазіку з крыжамі на бартах і адчаем у сэрцы, ахінуўшыся чырвонай коўдраю. Брудная, як сабака, нешчаслівая, як котка памыйная. Раптам з-за дзвярэй з'явілася кучаравая галава з ружовымі празрыстымі вушамі, атуленая ўшчэнт сонечнымі промнямі. Шчарбаты рот усміхаўся ад вуха да вуха.
Гоп! Яшчэ двое хударлявых ускочылі да мяне і пачалі штурхаць і тузаць:
- Раскажы, раскажы, як яно там, у Беларусі? Ці дрэвы ўсё такія ж высокія, зялёныя, велічныя? Ці азёры блакітныя? Ці квітнее ў лузе?
- А дзеўкі, дзеўкі ці ёсць прыгожыя?
- Ай, халера з імі, - нехта распіхваў іншых локцямі, падыходзячы бліжэй.
- А вершы ці пішуць яшчэ? Пішуць, ну? Каханне ёсць?
- Вядома. - Я смяялася і адбівалася ад радаснага натоўпу ледзь не нагамі. - А паміраць не страшна было?
- Ай, паэтам не страшна. Лухта. Ніхто пра гэта не памятае ўжо.
- Раскажы, вершы па-беларуску ці чытаюць? Ці пішуць?
- Так, так.
- Так! - голасна прамовіў "брат", выцягваючы за шкваркі гасцей з машыны і бамц! Бразнуў дзвярыма. І тут я прачнулася другі раз.

Частка апошняя, Звер. Гэта кліп. З падзякай і паклонам стваральнікам.

https://www.youtube.com/watch?v=UOpE0yURrfg


На фотаздымку пардва і ёсць. Курапатка іншым словам.