Бабка надвае казала

Белоусова Светлана
Надвор’е сёлета быццам з глузду з’ехала. Пераблытала Беларусь з Афрыкай? Мы ж ў жыцці не бачылі такой спякоты і трапічных ліўняў!

Кожны дзень сочыш за прагнозам надвор’я, бо невядома, што чакае заўтра – 35 градусаў спякоты ці 15 - прахалоды, будзе сонечна, ці  наадварот -  навальніца з сусветным патопам. Не ведаеш, што апрануць – белую сукенку і басаножкі, альбо ж узяць гумавыя боты, каб потым ісці па мутных патоках гарадской гразі і не баяцца запэцкацца.

Зразумела, што сіноптыкі часам – як тыя бабкі, могуць і схлусціць ненарокам, таму абавязкова робіш папраўку на памылку. Але ж здараюцца і зусім незвычайныя  выпадкі!

Па радыё перадалі прагноз надвор’я: “На наступныя суткі чакаюцца каракачасовыя  дажджы, пераважна без ападкаў, амаль што без перапынку”.

Сяжу ля радыё, і разважаю дык будзе дождж? Ці не?..