Сматрыны

Белоусова Светлана
- І гэтая таксама – ні тое, ні сёе, - я працягвала бурчэць, хоць дзеўка, якую прыводзіў на сматрыны Анатоль, ўжо часы два, як пайшла з нашай хаты. Але яе паганы пах застаўся. У паветры вісеў цяжкі водар ні то скунсавай струмені ўперамеж з ладанам і валерыянай, ці нечага іншага агіднага. Не выветрывалася, зараза. Аніяк. Фортка была расчынена насцеж усе дзве гадзіны, і суседзі, напэўна, атрымлівалі асалоду, слухаючы нашу размову.
- Табе усё не так, - развёў рукамі Анатоль, і стаў у позу, – Алка чорная, нібы варона, Ленка белая, як мышына лабараторная. Элка дрэнная гаспадыня, а Віка будзе мне здраджваць са ўсімі мужыкамі. Верка занадта тоўстая, а Галька – худая, быццам у яе глісты. Танька многа жрэць. У Машкі няма ніякіх інтарэсаў у жыцці, акрамя мужыкоў і іх грошай, у Юлі – акрамя трапак і ўласнай морды… Нэлку перакрывіла, калі яна ўбачыла маіх дзяцей… Ну, што мне рабіць? Дзе мне знайсці жонку?
- Не ведаю, Анатоль… Не ведаю… - задумліва працягнула я,- але ж яна сапраўды павінна любіць дзяцей, бясконца мыць бялізну, прасаваць яе, гатаваць ежу па пяць разоў на дзень на вашых чатыры роты і свой пяты, і прыбіраць хату. А яшчэ хаця б трохі шыць, каб адрамантаваць вашу адзежу і падкласці штаны. А яшчэ каб яна не цягнула з цябе бясконца грошы і магла перажыць і голад, і багацце. Каб зарабляла сама сабе на шмаццё і мыльна-рыльныя прылады. А яшчэ – мець цвёрды характар, каб выхоўваць тваіх адпрыскаў, і мяккі – каб цярпець цябе і твае дурныя выхадкі. Ці ты маеш намер мяняцца пасля шлюбу? Наўрад ці! То-та і яно…
- А дзе яшчэ знайсці такую? Ты ўсё хочаш, каб  яна была падобная на цябе!
- Не, родны, гэта ты, прынамсці, хочаш, каб яна была падобная на мяне. Ды не трэба, каб на мяне! Шукай іншую! Але каб яна была табе добрая жонка! – мне наскучыла спрачацца з ім, і я пайшла на кухню. Хутка прыйдзе дадому ўся банда – падлетак Дзімітр, у якога пераходны ўзрост, і таму ён не мае намеру весці сябе роўна і добразычліва з усімі астатнімі, першакласнік Цёма – гэтаму хоць і ўсё так, але ж Дзімітру нехта патрэбен дзеля таго, каб замацаваць сваю высокую самаўпэўненасць, і кнопка Лерка – гэтая проста капрызуля, што тут яшчэ дадаць? Трэба гатаваць. І хату прыбраць.
     Агідны пах трохі выветрыўся, цяпер трэба сгрэсці са стала тое, што не даела гэтая фіфа. Фу ты, ну ты, пальцы гнуты! Ногі таксама нейкія гнутыя – але ж глядзі, начапіла  чулкі-сетачкі ды такую кароценькую спаднічку, што калі сядала на сафу, я ейныя стрынгі бачыла, і тое, што яны не прыкрываюць. Прыйшла, бястыжая, знаёміцца з “сястрой” свайго жаніха.
- А можа, я яшчэ Нінэльку заўтра прывяду? Паглядзіш на яе? Ты ж ніколі не памыляешся ў людзях?
- Не ўжо, Толік. Ты – дарослы мужык. Як-небудзь сам разбярыся, хто табе патрэбны, якая жонка. Хопіць здзеквацца нада мной! – я махнула рукой, і пайшла ў другі пакой. Няўжо ён насамрэч лічыць, што ў мяне жалезная вытрымка?
- Лена! – паклікаў ён.
Во блін! Першы раз за апошнія гады я пачула гэтае імя. Я аж падскачыла ад нечаканасці і азірнулася – каму гэта ён? Калі яна паспела зайсці ў хату?
- Лена! – зноў пазваў мяне Анатоль, - а можа, ну яго? Давай мы не будзем развадзіцца? Я ўсё зразумеў…

*иллюстрация взята из интернета
** Произведение является фельетоном, т.е. к реальным событиям отношения не имеет, впервые опубликовано 01.08.2012года (свидетельство о публикации имеется). Все совпадения случайны.