Каханне першае

Бреус Светлана
Каханне першае для ўсіх святое
Імклівае, як ветразь, пачуццё,
Узнёслае, як цуда незямное,
Яго нясём мы праз усё жыццё.

Саромеліся ў ім тады прызнацца,
Хавалі, шчыра ў сэрцы бераглі,
Хацелася па вушы закахацца -
У першы раз мы толькі так маглі.

Здаецца, гэта ўсё было нядаўна,
Бо не зацьмілі пачуццё гады,
Каб паўтарылася, то шмат аддаў бы,
Хоць на імгненне стаў бы малады.

Каханне гэта сэрца сагравае,
І адчуваем мы яго святло,
Душа ж, успамінаючы, спявае -
Яно ў нас на ўсё жыццё адно...