***

Янина Пинчук
Не прарасту стакроткамi з зямлi,
Мне не адчуць ужо кунегi сонца...
Бо нада мной адно гранiт i цемра,
Якая будзе доўжыцца бясконца.

Я не разлягуся шаўковаю травой,
Не узнiмуся гонкiм, тонкiм клёнам -
Бо нада мной зямля не нараджае
Нi свежых красак, нi сцяблiн зялёных.

Быў каралём - патрапiў у палац,
Якi нясцерпна, глуха цiсне грудзi...
Таму прашу вас вельмi, калi ласка -
Часцей вы кветкi мне прыносьце, людзi.