еду

Янина Пинчук
я паеду туды, дзе цябе нарадзіла...
дзе люляла і калыханкі спявала,
і ніякая пошасць
не магла любові забіць...
калыханкі
пад пяянне рэйкаў і колаў,
і правінцыя, грозны Каўказ,
у пошуку шчасця сабе і табе...
табе і сабе, ну вядома...
я не паспела сказаць важных словаў.
я не паспела яшчэ шмат чаго.
ты даруй, калі ласка.
птушанятка.
і шэранькі коцік.
як яшчэ не паспела назваць цябе?
пашукай сабе тую,
што будзе як я.
хоць ніякі не ідэал я.
проста выраз вачэй тваіх бачу.
усё будзе іначай.
я нарадзілася зноў.
да цябе хутка еду.
без вядома шматлікіх сяброў.