кветкi граху

Янина Пинчук
усё нагадвае трызненне;
белая і пульхная зямля,
якая церпіць
ад смагі па дажджу чужому,
на ёй нарэшце
кветкі распускаюцца –
барвовыя спачатку,
а пасля сінеюць,
і жоўтым, і зялёным
цвітуць яны грахоўна;
я ж не магу адмовіцца
і не саджаць,
хоць і на споведзі
так будзе мне саромна...