Маё шчаслiвае дзяцiнства

Татьяна Домаренок
Помню домік той драўляны,
Дзе нарадзілася, расла.
З родным брацікам гулялі,
Не збягалі мы з двара.

Двор наш быў такі прыгожы,
У пахах кветак патанаў!
Птушкі цвыркалі на дрэвах,
І пчаліны гул стаяў.

Сонца летам ззяла ў небе
Нібы шарык залаты,
Выплывала з-пад аблокаў,
Усміхалася заўжды.

З дзецьмі ў хованкі гулялі,
У скакалкі, даміно.
А матулі паглядалі
Пільным вокам у акно.

У зямлі “сакрэт” хавалі,
Выхваляліся мы ім,
Бо каменьчык той яскравы
Дзеля нас быў залатым.

На арэлях узляталі,
Адпраўляліся ў палёт.
У шчасных думках прыгадала
Я сучасны самалёт.

Маё светлае дзяцінства,
Жаль, сышло. Скажы, куды?
Толькі, усё ж, ты засталося
Ў маім сэрцы назаўжды!
18.02.18

p.s. мае ўспаміны пра дзіцячыя гады ў г. Мінску, на вул. Розы Люксембург, дом 34
фото с інтэрнэта