ЛиМаразмы 501-600

Михась Южык
Міхась Южык, “ЛіМаразмы” ад 501-600


Міхась Южык

ЛіМаразм-501

У чаканні наступнага лета

Перада мной дзве кнігі паэзіі, што знайшоў на сайце “Камунікат”: знанай Людмілы Рублеўскай і не вядомай мне Ірыны Хадарэнка.

Анатацыі прыводзіць не станем, бо хто напіша там кшталту “паэзія бяздарная, негарманічная…” і г.д.? Не, пішуць пра сябе аўтары з любасцю. Таму прапусцім гэты інтым, а скажам суха, істотна:

Людміла Рублеўская, “Шыпшына для пані”, “Мастацкая літаратура”, 2007 г.
Інтэрнэт-версія.

Возьмем кароткія вершы з пачатку кнігі. Бо некаторыя аўтары хварэюць на паранойю, і таму здаецца ім, што Южык іх пераследуе, выбірае наўмысна слабыя месцы, а моцныя прапускае. Таму што зайздрослівы і славалюбны.
Гэта вядомая абарона, інстынкт самазахавання псіхікі: крытыкуюць мяне  несправядліва, бо зайздросцяць і ненавідзяць. Насамрэч добра сказаў Міхаіл Велер: пакажыце мне неамбітнага творцу; усе амбітныя і ўсе славалюбныя, акрамя Кафкі, які быў вар’ятам. Таму славалюбства не грэх, а здаровая норма, калі яно, праўда, не выглядае камічным – неадпаведнасць замаху на трон магчымасцям аўтара, гэты зазор і дае посмех людскі, як у выпадку, скажам, Гапеева.
У Рублеўскай блізкая сітуацыя: незвычайная для жаночай прыроды амбітнасць, матэматычная разважлівасць у дасягненні поспеху, спартыўная воля. Абсалютна мужчынскія якасці. У той час як муж Рублеўскай такіх здольнасцяў не мае, плыве па цячэнні.
Ну ды пяройдзем да вершаў:

№1:

* * *
Мы шукаем адзін аднаго, быццам птушкі ў віхуры.
Мы, як птушкі, збіваемся ў зграйкі – сагрэцца
і выжыць.
Ды каб выстаяў дом.
Нашы сэрцы паклалі ў падмурак,
І запоўнены стогнамі ў сценах каменныя нішы.
Над высокімі вежамі рвуцца на часткі аблокі,
Мы не мелі прытулку, які падарылі камусьці.
І даворвае час па-за нашымі снамі валокі.
І пасеецца зерне,
І нас у калоссях не будзе.

На першы погляд, па форме твор ахайны. Аднак ва ўступных двух радках ідзе паўтарэнне адной і той жа метафары: “быццам птушкі” і “як птушкі”. Кепска. Аўтарка старалася, але не хапіла таленту, прыроднага чуцця пазбягаць такіх прыкрых паўтораў. Рупнасці і дбайнасці мала, Пушкін, не стараючыся, гэтых ляпсусаў не рабіў. Бо геній.
Пра “сагрэцца і выжыць” птушкам – я згодны, асабліва ў ракурсе ўзурпацыі Берлежам, Шніпом і Рублеўскай, і Пазняковым улады над афіцыёзным сектарам нацыянальнай літаратуры. Нагадаю, што Рублеўская ёсць шматразовая шукальніца розных пачэсных прэмій. Гэта якраз скрыты комплекс непаўнавартасці – патрэбныя за адсутнасцю таленту інвалідныя мыліцы.
Месца пра “каменныя нішы” – добра ў паэтычным плане, вылучана падкрэсліваннем.
Наступны радок пра высокія вежы, над якімі “рвуцца на часткі аблокі” – таксама хораша, але вокамгненна ўспомнілася мне з “Чоргнага Замка Альшанскага” – нешта пра месяц, які нырае з хмарах, і велічныя замкавыя вежы.
Знайшоў у Сеціве толькі пераклад на рускую гэтага верша Караткевіча. Першая страфа:

Черный замок Ольшанский. Месяц ныряет в тучах.
Башни во мраке туманные видят сны о былом дремучем.
Слушают ветер промозглый, волчий вой на далеких равнинах,
Слушают, как на зубцах трепещут от страха осины.
…………………………………………………..

Памятаю, у дзяцінстве гэта мяне заваражыла.
Рублеўскую, як бачна, таксама.

Далей. “Мы не мелі прытулку, які падарылі камусьці” – казус ужо ў стылі самога Шніпа, мужа. Бо калі не мелі прытулку, то і не маглі яго падарыць апрыёры. Трэба сачыць. У тым ліку і рэдактарам “Мастацкай літаратуры”, якія ад страху перад рукапісам жонкі галоўрэда губляюць розум і волю.
“І пасеецца зерне, І нас у калоссях не будзе” – фрэйдаўскае прадчуванне паэткай нязначнасці сваіх спраў: як толькі страцяць Шніпы пасады – так і забудзе іх багіня гісторыі Кліа.
Слова “калоссях” у беларускай мове няма, ёсць “у каласах” і “у калоссі”.

Верш №2.

Род

Высокі род. Разбураны палац
Ці хата, што на тым жа самым месцы.
Раз дзесяць будавалася.
Глядзяць
Праз вокны продкі,
А жыве там – вецер.
Род. Кроў яго ўбірае, бы рака,
Дабро і зло, і рысы вызначае,
З якімі сын твой будзе ці дачка
Жыць з ганьбаю, са славай ці звычайна.
Не выдумка блакітнае крыві,
А ісціна разумнае істоты –
Свой ведаць род і гонар радавы
І рушнікі захоўваць, і кляйноды.
У свеце адасобленых няма.
І ты – камень у бруку ці ў кароне.
Знайдзі свой герб.
І прадзеда імя
Успомні.

Твор горшы за №1, бо рытарычны, халодны, бяздушны. Лірыка павучанняў не церпіць. Аднак жа па форме зроблена досыць прыгожа і велічна. За формай хаваецца прымітыўнасць думкі: ёсць род і яго паважай. Уся філасофія.
Адчыняецца твор сумнеўным сцвярджэннем: “Ці хата, што на тым жа самым месцы. Раз дзесяць будавалася”. Вы бачылі хату, якая разоў 10 будавалася? Не бывае. Мой прадзед перавёз вясковую школу ў Асіповічы ў 1911 г. (па частках), сабраў яе, і наша родавае гняздо па сёння стаіць нават не рамантаванае толкам. Драўляная хата можа адно разваліцца, але не будавацца 10 разоў.
Да таго ж ужыты Рублеўскай русізм “раз”, тады як па-беларуску будзе “разоў”. Не глыбокае веданне мовы, руская душа, беларус так не скажа.
Тое самае русізм “радавы”, у нас – “родавы”, калі маецца на ўвазе род чалавечы, а не страявы шэраг.
Слова “кляйноды” асабіста я не ведаю. У арфографе Ворда і тлумачальным слоўніку яго таксама няма.
Зноў русізм “рушнікі”, тады як у нас “ручнікі”.
Выраз напрыканцы “І прадзеда імя Успомні.”  – тая самая згубная для верша рыторыка, пра якую казаў напачатку.
Па пяцібальнай сістэме верш троечны з плюсам.


Далей іншая паэтка, Ірына Хадарэнка:

Хадарэнка, І.
Свядомаграфія : вершы / Ірына Хадарэнка. — Мінск :
Кнігазбор,
2012. — 88 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх
пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» ; вып. 24).

Твор:

Багністы блюз

Ці дзень, ці ноч — усё адно.
Гарбата, з цукрам журавіны…
Халодным подыхам радзімы
Павеяў студзень праз акно.
Сусвет гуляе ў даміно,
І вечнасць мірсціцца магчымай,
Бо феі часу штохвілінна
Чаруюць над верацяном.

У тонкай пространі адхлання
Мільгаюць промні развітання.

Зырчэе вабны калідор
Тэлепартацыі пачуццяў.
Ён кліча ў невараць, да зор,
Сысці і болей не вярнуцца.


Сама назва няўдалая, не паэтычная, бо багна мае адмоўны, празаічны, агідны пачатак.
У цэлым жа верш больш адметны за творы Рублеўскай, прысутнічае душа і чуллівасць. То бок уласна чалавечае, што ўжо рэдкае сярод беларускамоўных сектантаў.
Па форме ж недасканалага шмат:

1) “з цукрам журавіны…” – задумваешся над гэтым, тармозіш, бо вядома, наколькі кіслыя, а не салодкія журавіны.
2) “мірсціцца” – што за жудасны звер?
3) “У тонкай пространі адхлання” – гэта як? Пространь, прастора – і тонкая? Няўдала. Дый “адхланне” паняцце размытае, неўнармаванае.
4) “Зырчэе вабны калідор Тэлепартацыі пачуццяў”, – прагучала б у паэтычным плане выдатна, каб не чужароднае, нянаскае слова “тэлепартацыя”. Паэзія такіх слоў не прымае.
5) Ну і звыклы беларускі палёт да зорак: “Ён кліча ў невараць, да зор, Сысці і болей не вярнуцца” – даволі банальна.

У цэлым жа верш для жанчыны зусім неблагі. На чацвёрку. Ёсць пэўная экспрэсія, што ўтаймоўваецца розумам. Па меры сілы гэтага розуму, які, зразумела, не кантаўскі.

Выраз “Халодным подыхам радзімы Павеяў студзень праз акно” – яскрава ў плане лірызму. Да таго ж актуальна: сёння 21 жніўня, і лета, паводле надвор’я, скончылася. Цяпер 9 месяцаў жыві пад каўпаком хмар, у слаце і тэмпературным ваганні каля нуля. Не Сіцылія ўсё-ткі.
Аднак супакою: чукчы, а таксама іншыя народы Запаляр’я, зусім не пакутуюць ад нястачы сонца, цяпла. У іх выдатны настрой. Праблемы пачынаюцца пры мяшаных шлюбах – дзеці могуць захварэць на хандру, бо генетычна не зусім гатовыя да паўгадовай ночы.
Беларускі клімат для нас самы раз, закончылася жніво – і па хатах да наступнага лета.

Наастатак верш Ірыны Хадарэнка без каментароў:

* * *
Краіна туманаў! Твае краявіды
Кранаюць мне сэрца шчымлівай тугой.
Ты трапіла ў нерат няўмольнай планіды,
Што ў бездань нябыту вядзе за сабой.

Твой крыж — памяркоўнасць. Ты надта рахмана
Суседзям раздорвала скарбы свае.
І ззяе ў душы незагойная рана:
Чаму ж сілы волі табе не стае?..













 







Міхась Южык

ЛіМаразм-502

Дабрабыт харошай кампаніі

Сёння паглядзім даўнюю кнігу полацкага паэта Алеся Аркуша, якую ён пазначыў як выбранае:

Алесь Аркуш ВЫБРАНАЕ
Вершы
Полацак-Горадня
Полацкае ляда
1999

Хто такі Аркуш для мяне, які не перабывае ў тусоўках, калялітаратурных сябрынах? Найперш актывіст беларушчыны, пра якога даведаўся пры канцы 90-х з “ЛіМа”, здаецца. Гэта была для мяне дасеціўная эпоха, да Інтэрнэта я далучыўся ў 2005 годзе, таму нідзе, апроч “ЛіМа”, не мог нічога даведвацца падобнага.
Там пісалі нешта пра Тутэйшых, пра Таварыства Вольных Літаратараў, якое нібыта стварыў Аркуш пасля таго, як яго завалілі на прыёме ў СБП. Прычым, здаецца, Глобуса тады прынялі як сына ўплывовага літаратара. Укрыўдзіўшыся, Аркуш наважыў паказаць усім “кузькіну маці”. Што пайшло на карысць беларускай літаратуры, стварыла пэўную двухпалярнасць, ці нават трохпалярнасць, зважаючы на прагрэсіўную “Крыніцу”.
Усё гэта, вядома, тычыцца маргінальных, крайне звужаных колаў, бо альманах “Калоссе”, які выдаваў Аркуш да 2006 года, меў надзвычай нізкі наклад і асядаў сярод блізкіх знаёмых рэдактара. Як і кнігі выдавецтва “Полацкая ляда”. Цяпер многае з таго можна знайсці ў электроннай бібліятэцы “Камунікат”. Вышэйшых за 10-ты нумароў “Калосся” я нідзе не згледзеў, таму падазраю, што менавіта на ім усё скончылася, часопіс спачыў у гісторыі. Не перайшоў праз мяжу лічбавага веку. І нават аблічбаваныя яго нумары,  як і большасць pdf-файлаў ранняй пары, вельмі нязручныя для працы. Трэба быць праграмістам, каб нешта адтуль скапіраваць праз буфер – выскоквае псеўдаграфіка. Несумяшчальнасць з сучаснымі праграмамі, падобна на тое.
Аднак кожны, адчыніўшы на “Камунікаце” альманах “Калоссе”, можа пабачыць тэкст і пачытаць, хоць будзе дужа нязручна. Змест нумара 10, напрыклад, мне здаўся знаёмы – імёны ў ім, назвы артыкулаў. Аркуш, Галубовіч, Асташонак, Купрэеў, Гадулька… Як відаць, імёны ўсё тыя самыя, пакручаныя ў сталіцы.
Але часопіс выканаў сваё прызначэнне: у даінтэрнэтаўскі век ён друкаваў непрахадныя для сталічных выданняў тэксты, пераважна публіцыстычныя. Крытыкай там асабліва не пахла. Памятаю, мне было цікава даведвацца з “Калосся” пра падзеі пачатку 90-х, нацыянальнае так званае адраджэнне, успаміны непасрэдных чыннікаў, дзеячаў.
Па меры развіцця Сеціва неабходнасць у альманаху адпала, ён выканаў місію, стаўшы ўжо прадметам даследчыкаў. І ўсё-ткі адкрыў беларускай літаратуры Аркуша, Мінкіна, Мудрова.
Што тычыцца непасрэдна Алеся Аркуша, то з яго мастацкай творчасцю я мала знаёмы. Чытаў нешта з напалову публіцыстычнай прозы, якая не здалася мне вельмі таленавітай, даволі звычайныя тэксты. Успрымаў заўсёды гэтага чалавека як літаратурнага функцыянера з Полацка, выдаўца, зацятага ненавісніка афіцыёзнай сферы літаратуры. Калі праўда, што рухавіком яго дзейнасці была помста за непрыняцце ў СБП, – тое зразумела, эфект Монтэ-Крыста. Ніколі не бачыў Аркуша на старонках ні “Полымя”, ні “ЛіМа”, ні “Маладосці”. Прынцыповасць. На фоне беспрынцыповасці шэрай большасці. А таму чалавек застанецца ў гісторыі.
Вось і ўсё, што я ведаў да кнігі “выбранага”.
З яе чытаем прэамбулу ад Алега Мінкіна, добрага прыяцеля, калі не сябра аўтара:

Паэт Алесь Аркуш адзін з самых цікавых прадстаўнікоў наватарскай плыні ў беларускай паэзіі, якая ўзьнікла на мяжы 70-80-х гадоў і інтэнсыўна сёньня разьвіваецца. Ягоным, пазбаўленым схематызму, вершам уласьцівыя мэтафарычнасьць, асацыяцыйнасьць, міталягізм, парадаксальнасьць - рысы, якіх бракавала й бракуе нашай традыцыйнай паэзіі апошніх двух дзесяцігодзьдзяў…

Мяне пры слове “наватарства” заўсёды перасмыкае. Адразу падазраеш нейкі фортэль, какецтва, нешта гуллівае, несапраўднае.
У першых творах кнігі я гэтага, праўда, не ўбачыў.
Уступны тэкст:


АБЛОКІ

Я за аблокамі сачыў
І кожнаму даваў найменьне.
Цьвяліў вятрыска далячынь -
Імёнаў паскараў зьнікненьне.

Аблокаў большасьць найхутчэй
Зьнікала ў мройве далягляду.
Як несла іх далоў з вачэй!
Як гнаў вятрыска іх зацята!

Імёны нішчыў ён, але
У небе ўбачыў я аблокі.
І як вятрыска ні шалеў,
Яны трымалі дух высокі.

Тут адразу ўсцешыла наяўнасць экспрэсіі, без якой паэт не паэт. Гэта класічны верш і ніякага наватарства ён не выявіў. Мелодыка, фанетыка, угрунтаваныя на таленце і веданні мовы, прысутнічаюць.
Але ёсць і хібы, на якія аўтару ніхто ніколі, мабыць, не ўказаў.
Гэта няяснасць: якім чынам цвяліў вятрыска далячынь і дзе яе падазраваць – уверсе ці на даляглядзе? Бо калі на даляглядзе, то як аўтар вызначыў знікненне аблокаў? Далягляд усё размывае.
Потым яшчэ насцярожвае: паўтарэнне ў другім куплеце таго самага: знікнення аблокаў. Верш не развіваецца. Апрача таго, слова “найхутчэй” выглядае канцылярскім стварэннем. У кантэксце менавіта.
Трэці куплет апявае ўсё тое ж знікненне аблокаў, але пры канцы ўзвышаецца да годнага пафасу: аўтар усё-ткі бачыў аблокі, ды яны трымалі высокі дух.
Падрахуем: станоўчае тое, што верш зроблены элегантна, немнагаслоўна, нефальшыва ў пафасе; а негатыўнае, што ёсць паўтарэнні не толькі па сэнсе, а і па пэўных словах.

У наступным вершы таксама ўзнёслы пафас:

СУПРАЦІЎ

Ён прынёс у сьвет сваю загану -
Жвір у ботах, а ў душы сухмень.
На дарозе, з пыхаю тырана,
Прыхадзень сустрэў сівы камень.

Падышоў ён да раптоўнай перашкоды,
Абтрасаць пачаў свой левы бот:
Пазасыпваў гарады, народы -
Жвір наладзіў спраўны карагод.

На камень жа моцы не хапіла, -
Прыцярушыў ледзь пукатыя бакі.
Мусіць, думаў - тут яму магіла,
Толькі памыліўся, дарагі.

Правы бот ён скінуў без развагі,
Трос яго з усіх вар'яцкіх сіл.
Быццам джын з чароўнае біклагі,
Сьмерч пякучы хвоіны валіў.

А камень ні кроку, ні паўкроку,
Ні назад, ні ўперад, ні ў бакі, -
Нібы сонца між аблок высока,
Нібы бераг стромкае ракі.

Гэта, відаць, пра абаронцаў роднай зямлі, няскораных нацыянальных барацьбітоў.
Учора пачуў меркаванне, што тэрактаў не бывае ў тых еўрапейскіх краінах, дзе моцны дух нацыі і нават квітнее расізм (Польшча, Чэхія…). Там не даюць расперазацца і асмялець прыхадням з азіяцкага свету. У той час як раскіслыя ад талерантнасці Бельгію, Францыю, Нямеччыну і Вялікабрытанію, і Барселону – падрываюць, рэжуць, душаць коламі ліхія арабы.
Аднак я гляджу на гэта і другім ракурсам: тэракты выбухаюць там, дзе значнае месца, віднае на ўвесь свет. Каб паказвалі крыклівей па тэлевізіі. Дый момант помсты ёсць: не Польшча ж пайшла арабаў мучыць.
Да верша зноў. Тут болей грувасткасці, мнагаслоўя, блытанасці, чым у першым творы. Менш вытанчанасці, адпаведна. Вобраз са жвірам у боце падаўся мне недарэчным.  Удалае месца я вылучыў падкрэсліваннем.
Добрая і апошняя страфа, псуе толькі няправільнае “аблок”, абрэзак ад “аблокаў”. Бо гэта сярэдні род, не жаночы.

Ёсць у кнізе непустыя ў філасофскім плане верлібры, яны някепска разбаўляюць класічныя вершы.

Адзін з іх:

ЛЮСТЭРКІ

Вакол нас - скрозь люстэркі.
Неба - люстэрка
і зямля - люстэрка,
люстэркі - сябры
і люстэркі - ворагі,
і дрэвы, і зоркі,
і дамы, і тратуары,
і кроплі дажджу...
Адначасова мы адлюстроўваемся
ва ўсіх люстэрках, якія
акаляюць нас, -
памнажаемся, скажаемся,
памяншаемся, павялічваемся
і... зьнікаем.

Такі погляд мае права на існаванне. Псуе твор адзін масіўны ўчастак, вылучаны мной тлустым. Гэта, канешне ж, ніякі не наватарскі верш, а філасофская карацелька. Верлібр, не раз я казаў, не паэзія, а завісанне паміж ёю і празаічным думаннем. У Аркуша хаця б прысутнічае сэнс падобнага гаварэння.

Перад падрахункам вернемся да лаканічнага, цікавага тэксту класічнага строю:

ВЕТАХ

Зноўку нашыя спадяваньні
Як жарынкі, што рушылі ў космас.
Ветах будзе трымацца да раньня,
Распаўсюдзіць таемныя позвы.

Вершалінамі дрэвы ня з намі,
Вершаліны - паверх таямніц.
Адлятае лістота клінамі
Без гайворанаў і сініц.

Сочыць рухі бяскрылыя ветах,
Распачатыя ўверх кагадзе.
На дагледжаны зорны палетак,
Як насеньне, лістота ўпадзе.


Удала і мілагучна, апроч гутарковага пачатку са “зноўку” і “нашая” – замест “зноў” і “наша”. Высокая паэзія не любіць усялякія “нямашака”, “цяперака”, “вашыя” і г.д.
Разгледжаныя выбарачна творы не састарэлі за 20 гадоў, таму што гавораць пра вечнае, час амаль не паклаў адбітак на іх. Пісалася яны не пра цяперашняе, а пра заўсёднае.
І яшчэ важна: гэта не перайманне вясковых беларускіх класікаў. Калі тое і ёсць наватарства, вызначанае Мінкіным, то яно архіпатрэбнае нашай літаратуры. Бо і ў цяперашнім “ЛіМе”—“Полымі”—“Дзеяслове” нястомна пяюць галасамі Коласа, Панчанкі, Бураўкіна, Барадуліна… Выглядае недарэчна і дзіка.
Аркуш ужо 20 гадоў таму выйшаў з вясковых лапцей, пераадолеў і правінцыйную полацкую местачковасць. Так бачыцца мне.

Пытанне ў іншым: што цяпер рабіць чалавеку у белліце блізу 60-гадовага ўзросту (Аркуш нарадзіўся ў 1960-м)? Ці здолее ён пераладзіцца і жыць не за рысаю дзеянняў? Паводле Салжаніцына: «за границей действий». То бок калі творца жыве, а ўжо не ўплывае на час. Ці то не разумее яго, ці то выпаў з рытму, ці то сілы вычарпаліся на папярэдніх этапах.
Кожны нараджаецца для свайго моманту. Зорны час Аркуша быў 1991—2006 гг., з “адраджэння” да мяжы лічбавай, электроннай, інтэрнэтаўскай эпохі. Цяпер ранейшыя спосабы ўзаемадзеяння з часам, нацыяй, соцыумам не спрацоўваюць. Салжаніцын, напрыклад, адчуваў кожнай клеткай час, сусвет і Расію ўсё жыццё, да 90-гадовага ўзросту, не проста жыў, а знаходзіўся ў “рысе дзеянняў”. (Сімвалічна памёр на мяжы абясцэньвання папяровых кніг, 2008 г.) Пра многіх нашых адраджэнцаў такога не скажаш: хто загінуў, хто самазабіўся, хто выпаў у прастрацыю, змарнеў, дажывае. Душы творцаў пайшлі за памерлай ідэяй… Тут застаецца пажадаць жывым мужнасці ды малення аб тым, каб Гасподзь даў рычаг і апору.
Бо за Мінкіным, Аркушам, Мудровым – дзе выхаванае пакаленне сучасных падзвіжнікаў беларушчыны? Бескарыслівых, самаахвярных, адважных? Не, бегуны па замежжы і шукальнікі прэмій адно заўважаюцца. А не будзе людзей, не будзе і беларускага слова. Творца і мова павінны працаваць, жыва узаемадзейнічаць з соцыумам, напаўняцца сучаснай крывёю. У адваротным выпадку тое будзе чарговы, з дзясяткаў памерлых, нацыянальны праект. Ці з шэрагу фармальных, для прагнозу надвор’я ў навінах і дабрабыту Берлежа і Кампаніі…
Міхась Южык

ЛіМаразм-503

Дачасна не кончыць

Неяк пабачыў на Ютубе, як адзін выканаўца дзёрзка ўзяў у рукі гітару і, перайначыўшы мелодыю з акордамі, адрывіста і непрыгожа выканаў песню “Со мною вот что происходит” Мікаэла Тарывердзіева. Народ пачаў абурацца ў каментарыях, маўляў, што ж ты знявечыў гарманічную песню! На што выканаўца сказаў: я так бачу яе, я так хачу і буду выконваць, і наогул пайшлі вы ўсе “на…”
Дзмітрый Лавіцкі  ў раздзеле “дэбют” часопіса “Дзеяслоў” №68  паступіў мякчэй. Ён брыдзіць мастацкую прастору, не скажаючы і не паганячы чужую працу. Ён творыць літаратурныя нечыстоты ад сябе, з нетраў, так бы мовіць, душы. Гэта чорная паэзія, але без чорнага гумару, які б хоць трохі яе асвяжыў:

Пугач

Шкада, але дзверы не зачыніць надзейна,
вецер прыносіць чужыя гукі, старыя словы,
увосень рыбы харчуюцца бруднай пенай –
і рыбакі не рады свайму улову.
Мне так шкада, малако наша пагарчэла,
усе вельмі спакойныя – значыць, і ты не плач,
я запомніў, ты маеш занадта тонкае цела
і з усіх істотаў табе найбліжэй пугач.
Але ты не ведаеш: іншыя птушкі ў лесе
глядзяць на яго з нянавісцю і праклёнам,
і ён хаваецца, ён не спявае песень
і выгукае цемру замест імёнаў.

Цемра замест паэзіі. Адрывістае скрыпучае выгукванне слоў замест гармоніі. А інакш не бывае, як толькі ты лезеш у інфернальныя сферы, яны дысгарманічныя па сваёй сутнасці.
…“ты маеш занадта тонкае цела”, “нянавісцю і праклёнам”, “выгукае цемру…” (правільна “выгуквае”), “рыбы харчуюцца бруднай пенай”, “табе найбліжэй пугач” – так і бачыш гогалеўскіх чарцей, кубло погані.
Разважаць пра такое доўга не будзем. Скажам адно: у аўтара ў падборцы ўсе вершы падобныя. А гэта ўжо дыягназ пашкоджанай свядомасці. Няхілы, адным словам, дэбют.

Нырнём лепей у “Верасень” №11, даўно там не былі, многа творцаў перабывае гадамі без крытыкі. Бо хоць і стараецца “Верасень” рухацца ў гэтым кірунку – а выходзіць пакуль карава, кампліментаршчыну на сяброў і блізкіх пісалі ў №10, нагадаем:

Таццяна Мацюхіна.
Па законах чалавечнасці. Рэцэнзія. ........................................................ 203
Анатоль Трафімчык.
Не пытай, па кім ударыў бом... Рэцэнзія. ...............................................211
Ала Петрушкевіч.
У жыцці я люблю Хараство… Рэцэнзія. ..................................................221

Артыкулы намі разабраны і ахвотныя гэта могуць знайсці пашукавікамі, хто не чытаў. Ужо дзве назвы з трох не пакідаюць сумневу, што крытыкі рашылі паднесці аўтарам крэмавы торт, парадаваць, улагодзіць.
У №11 разбяром крытычны артыкул Эдуарда Дубянецкага, гісторыка, навукоўца, які не грэбуе і паэзіяй.

“Дзе свядомасць дыктуе радкі...”

Хадарэнка І. Свядомаграфія: вершы. — Мінск: Кніга збор, 2012. —
84 с. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 24).

Як бачыць чытач, супадзенне цікавае, бо два дні таму я праводзіў параўнальны аналіз менавіта гэтай кнігі Ірыны Хадарэнкі з паэзіяй Людмілы Рублеўскай, што пазначана “Мастацкай літаратурай” ні многа ні мала – паэзіяй XXI стагоддзя. Нягледзячы на такі грозны назоў, вершы Хадарэнкі аказаліся лепшымі, што было выразна даказана.
Тым не менш цікавы і погляд навукоўца Дубянецкага. Як там у школе ці на філфаках вучаць крытыкаваць?
А вось як (выбаркі):

(До) “Відавочна, што І. Хадарэнка прадстаўляе інтэлектуальную плынь у сучаснай айчыннай паэзіі. Сведчаннем гэтага з'яўляецца імкненне паэткі да спасціжэння духу нашага часу, да філасофскага асэнсавання складаных праблем сацыяльнага жыцця і этнапсіхалогіі суграмадзян…”

(Рэ) “…І робіць яна гэта нярэдка вельмі ўдала, прычым яе адмысловымі памочнікамі ў гэтай пачэснай справе выступаюць створаныя ёй арыгінальныя метафары і нестандартныя эпітэты”.

(Мі) “Аўтарка досыць добра адчувае спецыфічны пульс сённяшняга часу, усведамляе лёс і магчымую будучыню свайго народа…”

(Фа) “…абвострана адчувае сацыяльную несправядлівасць, адсутнасць сапраўднай свабоды ў айчынным соцыуме, а таксама дакладна і смела «дыягнастуе» самыя вострыя сацыяльныя хваробы і язвы, псіхалагічныя праблемы многіх людзей…”

(Соль) “…Паэзія І. Хадарэнка відавочна разважлівая, удумлівая, ці, так бы мовіць, свядомасная (на што празрыста «намякае» сама назва кнігі!)

(Ля) Адным з найбольш удалых вершаў, які ва ўсёй красе дэманструе добрае валоданне паэткай паэтычным майстэрствам…”

(Сі) “Акрамя таго, станоўчымі рысамі рэцэнзуемай кнігі можна лічыць упэўненае валоданне аўтаркай паэтычнай тэхнікай, наяўнасць розных відаў верша…”

Далей, спадару чытач, вышыня нот ад Эдуарда Дубянецкага пераходзіць у другую актаву, а гэта можа зусім разарваць барабанныя перапонкі. Таму спыняемся.
Што скажаш? Не крытыка. Школа, відаць, акадэміка Гніламёдава, які ў “ЛіМе” замілаваўся паэзіяй Наталлі Саветнай: “Як глыбока напісана!” На што Южык у адным з першых “ЛіМаразмаў” слушна спытаў: а як гэта, глыбока напісаць? Адказу і па сёння чакаю.
Зрэшты, пры канцы крытык Дубянецкі спахопліваецца, бо ў школе вучылі трохі даць і агрэхаў! Таму:

“Зразумела, што рэцэнзуемая кніга, як практычна і ўсе зборнікі вершаў любога паэта, не пазбаўленая асобных недахопаў і слабых месцаў”.

Ёсць, праўда, меркаванне, што ўся частка любога сказа да слова “але” не мае значэння. Напрыклад, дзяўчына кажа залётніку: ты разумны, вельмі добры, цудоўны чалавек, але я кахаю разгільдзяя і разбойніка Слаўку.
Або, помніцца, метад Галубовіча ў “ЛеГАЛізацыі: аўтар харошы, душэўны, куча станоўчых фактаў біяграфіі, але (напрыканцы) – вершы піша няважна.

Дубянецкі, як і на ніве паэзіі, займаецца не зусім сваёй справаю. Лепей быць добрым гісторыкам і літаратуразнаўцам, чым смехатворным крытыкам. Упэўнены, што адукаваны Дубянецкі чытаў многа з Бялінскага. І няўжо ж не заўважыў ён, што там мёду толькі адсоткі 3, прычым у бок толькі Пушкіна, Гогаля, Лермантава, Дастаеўскага. А 97 адсоткаў – абразы, знявагі ды прыніжэнні. А галоўнае, няма газетнай правільнай мовы. Гэта мастацкія творы, артыкулы Бялінскага.
Вынік працы рускага крытыка – літаратура ведае праз 200 гадоў 5 чалавек, а на астатніх паспяхова забылася як пра непатрэбных і слабых. Навошта цягнуць у стагоддзі баласт? Дубянецкі ж дорыць чарговы торт аўтару, ад якога пасля 3-га куска званітуе.
Зрэшты, шкатулка адчыняецца проста, бо чытаем з Вікіпедыі пра Ірыну Хадарэнка:

Скончыла БДЭУ (1997), потым аспірантуру (2000) і дактарантуру (2014) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. З 2000 да 2016 гг. працавала выкладчыкам у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў; мае званне прафесара. У 2002 паспяхова абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «тэорыя і гісторыя культуры». Стажыравалася ў Варшаўскім і Ягелонскім універсітэтах. Навучалася ў Гарвардскім універсітэце. У 2016 годзе пераехала ў Нью-Ёрк.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 2000), беларускага ПЭН-цэнтра (з 2011). Стыпендыятка праграмы «Gaude Polonia» Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы (2010).

У шэрагу пачэсных рэгалій і адукацый паэткі ключавое я вылучыў тлустым: член ПЭН-цэнтра. А гэта для Дубянецкага а) вышыня, б) блізкая душа, бо і сам ён кніжнік, навуковец, сучасны фарысей ад літаратуры.
Высокая паэзія і прарочая крытыка ідуць, аднак, з процілеглага боку, ад Хрыста:

Матф. 23: 23 Горе вам, книжники и фарисеи, лицемеры, что даете десятину с мяты, аниса и тмина, и оставили важнейшее в законе: суд, милость и веру; сие надлежало делать, и того не оставлять.

Яшчэ прыклад пустапарожняй рыторыкі навукоўца Дубянецкага, не датычнай ніякім бокам паэзіі:

“Прычым добра, што аўтарка не толькі займаецца канстатацыяй усялякіх грамадскіх праблем і вострай крытыкай паводзінаў высокіх чыноўнікаў, шэраговых тубыльцаў, але часам і прапануе канкрэтныя крокі па выхаду з крызіснага стану, па паляпшэнні мікра- і макраклімату ў жыццёвай прасторы асобы і ўсяго соцыума. Так, яна дае наступны «рэцэпт» своеасаблівага выпраўлення чалавечых і грамадскіх хібаў, заганаў: «Не шкадаваць і не баяцца — // І пераможаш...» [1, с.28]”.

Так што кніга Хадарэнкі засталася для чытача неразгаданай, крытык не сказаў пра яе нічога. І таму задаволімся пакуль тым, што Хадарэнка па рэйтынгу “ЛіМаразма” стаіць вышэй за Рублеўскую.

Памятаю, адзін мой сябар, калі абмяркоўвалі крык каментатара на фінішы мужчынскай лыжнай гонкі Алімпіяды-2006, пажартаваў: я думаў, ён зараз кончыць! Настолькі нарастаў лямант каментатара, калі выйграваў і перамог урэшце расійскі лыжнік.
Таму і крытыкам нашым не трэба так дзіка старацца з любоўным экстазам, апяваючы чарговага прыяцеля ці знаёмца. Каб не кончыць дачасна.
Міхась Южык

ЛіМаразм-504

Чатыры Новікавы, або Куды схавацца ад рускага свету?

Учора, зірнуўшы мелькам у №6 “Нёмана” за 2017 год, абамлеў: біяграфічная аповесць Аляксандра Новікава стаіць пасярэдзіне! Таго самага Новікава, зацятага ворага Чаргінца?! – падумалася мне страшнае… Памірыліся? Крывадушнічалі? Што за фарс?
Не, адлегла ад сэрца! – тое іншы Новікаў, трэці Аляксандр Новікаў пасля барда і плеткара-блогера!

Во што падае часопіс у біяграфічных сціснутых звестках:

НОВИКОВ Александр Сергеевич. Родился в 1970 г. в Ленинграде. Окончил филологический факультет Белорусского государственного университета. Учился в аспирантуре. В «Нёмане» публикуется впервые. Живет в Минске.

Але іх, Новікавых, будзе не тры, дарагі чытач, а чатыры!
Таму што:

«Дед мой, Георгий Иванович Новиков, был ученым-химиком абсолютно европейского уровня. Одновременно он являлся «титановым» стержнем для нашей довольно разветвленной, сложной, интересной и во многом раздробленной нынче семьи. Плюс ко всему это — абсолютно самобытный, самостоятельно сделавший себя человек, который вполне почувствовал справедливость китайского афоризма: не дай вам бог жить в эпоху перемен».

Гэта апавядае трэці Аляксандр Новікаў, не расійскі бард і не наглядчык за жыццядзейнасцю Чаргінца, не рускамоўны даследчык беларускай літаратуры.

Адны, такім чынам, Новікавы! І адзін рускі свет, ад якога ўжо не схаваешся ў Беларусі, нават нырнуўшы ў часопісы СПБ.
Здавалася б, ну ўсюды ў нас па-руску і пра рускіх: у садках, школах, трамваях, у тэлевізары і па радыё, на пешаходных пераходах і ў мінскай падземцы, у кіно і ў зале аэрапорту… Дык мала! Яшчэ часопісы ім літаратурныя распрадай…
А між тым рускі свет не мірыцца між сабою і па крывадушнасці перасягае нашых нацыяналаў. Такія шырокія зады ў іх, што не на двух, на некалькіх крэслах сядзяць.
Памятаеце, на зары блога “літкрытыка” папісваў там нехта Валерый Грышкавец, ураджэнец Пінска, але паводле Вікіпедыі – “рускі паэт”? Усё кляў ён Шніпа і Някляева за шкурныя інтарэсы. І раптам – развод з Новікавым са скандалам, серыю яго гнюсных пасквіляў на сябра публікаваў сайт СПБ, цалкам падкантрольны Пазнякову і Чаргінцу.
Напрыклад урывак:

http://old.oo-spb.by/ru/news/novosti/1416.html?id=1416
Чтобы дальше не утомлять читателя, на этом и закончу. А еще – от всего сердца поздравляю Новикова А. П., скажу прямо, вконец охамевшего окололитературного склочника и мелкого бытового сутягу и шарлатана, представляющегося как  «писатель, литературный критик, психолог, практикующий психолог», и, конечно же, активнейшую гродненскую даму (надеюсь, Ирина Сергеевна не примет сие за оскорбление) Шатыренок И. С. с восхождением на Олимп белорусской литературы. Там и оставайтесь! Найдите себе какую-нибудь забаву и, Бога ради, не морочьте голову нормальным людям, тем же членам Союза писателей Беларуси.

Што здарылася, што ў лесе здохла? Чаму распалася гэтая трывалая мужчынская пара? Чым адпрэчыў Новікаў Грышкаўца?
Паток паклёпаў і пасквіляў на блогера, зрэшты, рэзка спыніўся пасля выхаду ў дзяржаўным выдавецтве кнігі вершаў “рускага паэта” Грышкаўца. Чаргінец падарыў яму торт у выглядзе зборніка вершаў.
І вось праз некалькі месяцаў артыкулы праўдасека Грышкаўца сталі раз-пораз з’яўляцца… зноў на блогу Новікава, а сам уладар “рэсурсу” (“партала”) прыкметна пацяплеў да здрадніка і паклёпніка. Нядаўна ж і зусім расцёкся Новікаў мёдам, па-старэчы расчуліўся:

https://litkritika.by/categories/pisateli/18/4945.html
Я часто обращаюсь к творчеству замечательного белорусского поэта Валерия Гришковца. В Союзе писателей Беларуси, как мне кажется, недооценивают его. За десять лет издано всего две книги. О его творчестве, впрочем, как и творчестве других талантливых писателей, практически не упоминается. Считаю, что популяризировать следует таланты, а не чиновников от литературы и их приближенных…
 (Алесь Новікаў)

Рускамоўны спадар “Алесь” усё дараваў! Абы мець хаўрусніка ў вайне з Чаргінцом, злым сваім геніем. І з яго памагатым Аўруціным. Але, пагадзіцеся, апірышча паэт Грышкавец – дужа няважнае, ненадзейнае.
Яшчэ прысланяецца дзіўны блогер да некага Разановіча Анатоля, шукальніка адной прэміі з Людмілай Рублеўскай, да прамога яе саперніка. Паводле плёткі Разановіча, агучанай на пляткарскім блогу: нібыта яму сказалі “адлезь, не прэтэндуй, прэмія ўжо выпісана завочна Рублеўскай”! І на такога спадара спадзяецца, яго любіць, за яго турбуецца і ваюе няўдачлівы блогер!
Як насмешка: у гэтым жа №11 падкантрольнага Чаргінцу “Нёмана” прысеў з публікацыяй… гэты самы ўлюбёнец Аляксандра Новікава (не барда!) – наш шукальнік прэміі Разановіч:

Личность
Анатолий РЕЗАНОВИЧ. Из настоящего — в будущее . . . . . . . . 131

Оба-на!
А вось што піша гэты высокі і глыбокі – лепшы за Рублеўскую паводле Новікава – аўтар часопіса Чаргінца:

«Директор ОАО «Борисовский шпалопропиточный завод» Александр Иванович Пашкеев рассказывает о достижениях на железнодорожном транспорте охотно, интересно, со знанием дела. Но при этом замечает, что качество шпал обязательно должно соответствовать всем современным требованиям».

Мяркую, Разановіч на ўкрыўдзіцца на мяне, калі засведчу, што ад гэтага кавалка павеяла знаёмым брэжнеўскім духам?
На такіх людзей мусіць абапірацца гаротны блогер. Сведчанне адзіноты, татальнай сваёй непатрэбнасці.

Аднак гэта далёка не ўсё!
Рускі свет напаткоўвае нас у самым што ні ёсць сэрцы беларушчыны, у “флагмане” айчыннай літаратуры “Полымі” (№11, 2017).
Коснаязыкая Шаўлякова-Барзенка вырашае на старонках гэтага выдання свае асабістыя карпаратыўныя клопаты: піша пра літаратуразнаўчую кнігу нейкай Т.Аўтуховіч, а кніга сама пра… паэзію Бродскага, рускамоўнага вершаскладальніка!
Пры чым тут, спытае датклівы чытач, беларуская літаратура, часопіс наш “Полымя”? Правільна, зусім ні пры чым! Гэта проста самавыяўленне за дзяржаўны кошт, наменклатура куражыцца, атрымлівае ганарары, аб’ядае сапраўдны творцаў.
Чытаем салодкую патаку ад Шаўляковай у бок сваёй прыяцелькі:

“…Т. Аўтуховіч залішне прафесійны падарожнік, каб не папярэдзіць адразу, што лёгка не будзе: спецыфіка жанру экфрасіса звязана з тым, што ён сам па сабе ёсць «интерпретацией интерпретации, результатом многостороннего диалога поэта и художника» (с. 10).”

Яшчэ:

“Аднаго з такіх прафесійных вандроўнікаў па не самых простых (нават для няпростых філолагаў) сусветах маем тут і зараз. Доктар філалагічных навук, прафесар Таццяна Яўгенаўна Аўтуховіч і ў Беларусі, і за яе межамі мае рэпутацыю даследчыка, які пры выбары паміж складаным і вельмі складаным феноменам для асэнсавання без сумнення аддасць перавагу найскладанейшаму”.

І яшчэ ад хітрай мядовай хвалебніцы:

“Ашчаднасць, строгасць, нават пэўная суворасць у абыходжанні з кожным квадратным сантыметрам друкаванай плошчы звяртае на сябе ўвагу з першых старонак кнігі, паступова набываючы выразныя абрысы адной з характэрных адзнак індывідуальнага маўлення даследчыка”.

Досыць. Двойка па дзесяцібальнай сістэме. Аднак – піражок Шаўляковай ад даследчыцы рускага амерыканца Бродскага, ад Т.Аўтуховіч.

У выніку мы маем у гэтым жа нумары “Полымя” – плён працы чыноўнікаў СПБ, літаратуразнаўцаў Шаўляковай і Аўтуховіч, легіёну філолагаў з Акадэміі Беларусі, і плён гэты такі:


Іван Карэнда (раздзел “паэзія”, старонка 62)

Урывак з паэмы:

Як наладзіць на зямлі парадак,
Каб жылі мы, як адна радня,
Усе спрэчкі вырашалі радай,
Дух любові братняй нас яднаў?

Мо тады адпрэчым назаўсёды
Жорсткасць і нянавісць з душ людзей.
Толькі з мірам, на сцяжынах згоды,
Тчэцца годны ланцужок падзей.

Час раскідваць камяні сыходзіць —
Час збіраць іх сёння нам якраз.
Ў тых, хто толькі у жыццё прыходзіць,
Працы будзе болей, чым у нас…

Вочапная доля — не сняжынка,
Не сумёт, што ўвесну растае.
Дзякуй богу, і мае крывінкі —
Трое ўнукаў — панясуць яе.

Ведаю, іх шлях не будзе лёгкім,
На разумнага хапае прастаты…
Ім, нашчадкам, блізкім і далёкім,
Шлю ў вечнасць сціплыя лісты...


Гэтыя куплеты ўзроўню піянерскай “Зоркі” ставяць валасы дыбарам. Яны друкаваліся не з бадуна, а поўным сур’ёзам!
А сімвалічны “бог” ад Карэнды з малой літары, якому аўтар за нешта дзякуе, – ну няйначай як балотны беларускі бажок, уладар багны смярдзючай, а ніяк не Тварэц Сусвету, што адкрыўся некалі Майсею. Менавіта бажок і натхняе нашых майстроў пяра на такую годную творчасць.
Пажадаю Шаўляковай-Барзенка вялікага ганарару.



Міхась Южык

ЛіМаразм-505

Пяць балаў за абвяржэнне

У часопісе “Верасень” №11 змешчаны вершы Касі Ляўдацкай.

Кася Ляўдацкая: паэтка, журналістка. Аўтар паэтычнага зборніка «У свабодзе поўнай адзінота»(2008 г.). Нарадзілася ў 1992 годзе ў Гародні. Жыве ў Варшаве і Гародні.

Часопіс датаваны 2014-м годам, і аўтарцы тады было не болей за дваццаць два. Узрост па цяперашніх мерках дастатковы, каб пазбыцца наіўнасці ды выпрацаваць у сабе нешта ўцямнае. Дый першы паэтычны зборнік Ляўдацкая выдала аж у 16 гадоў. Значыць, тварыла гадоў з чатырнаццаці, не пазней.
Аднак уступны твор паэткі гаворыць пра крайнюю сырасць усяго ў цэлым – і філасофіі, і ведання роднай мовы, і логікі, і літаратурнага рамяства.

Асенні баль

Апошні баль асенні... Навокал танчыць лісце,
Зняважыўшы прыстойнасць, ўсё круціцца шалёна.
Стары тужлівы вальс нам вецер зноў насвіствае
І кружыць ў пары восень, забыўшыся на стому...

Сціх баль... Знямоглы вецер ціхенька пазяхае,
Рыхтуецца да сну і восень не сваволіць,
Сваю пасцельку коўдрай мядзянай засцілае.
Сабака калыханку ласкава ёй скуголіць.

Бясследна гаснуць кветкі — азяблыя паненкі,
Іх хлопцы-матылькі ніяк не саграваюць,
Нясмела паздымаўшы балёвыя сукенкі,
Аголеныя дрэвы бязгучна засынаюць.

Прывабна ззяюць зоры на млосным чорным небе
І шчодра дораць нам свае нямыя сны,
Сны аб шчаслівай долі, духмяным чорным хлебе.
І аб чароўных цудах майстроўніцы-зімы.


Станоўчае тут адно светлы пасыл. Верш не тужлівы, бо душа яшчэ не пракісла. Нефальшывы і пафас. Няма яўнага пераймання, агорклых літаратурных штампаў.

Аднак глядзім:

1) “асенні” – слова дапушчальнае, але пажадана пісаць сінонім “восеньскі”, з мэтай адрознення ад суседняй усёахопнай рускай мовы.
2) Лісце, якое “танчыць”, – не кандовы штамп, але ўсё-ткі даўно заезджаная метафара.
3) Лісце танчыць, то бок знаходзіцца ў парадку і строі, бо танец гэта не скокі. Але пры гэтым у паэткі “ўсё круціцца шалёна” – прыкры лагічны ляп.
4) “вецер зноў насвіствае” – не ўказана і намёкам, калі вецер раней насвістваў, бо цяпер насвіствае “зноў”.
5)  “ўсё”, “ў” – грубая, карэктарскага і рэдактарскага плана, памылка. Пасля зычных заўсёды мусіць стаяць “у”, бо “ў” ніяк не гучыць. Дзяўчыне сапсавалі верш толькі адным гэтым.
6) “Сціх баль... Знямоглы вецер ціхенька пазяхае…” – то ўсё наўкол круцілася “шалёна”, то бок жвава, імпэтна, і знянацку ў свядомасці аўтаркі – “знямоглы вецер”. Для псіхічна здаровага чалавека, не крэціна, такі ляп недапушчальны. А рэдактары дзе?
7) Там жа – паўтарэнне “сціх” і “ціхенька”, быццам чытач  – непапраўны пенцюх (ад слова “пень”).
8) “Рыхтуецца да сну і восень…” – перад “і восень” забылі паставіць коску.
9) “Сабака калыханку ласкава ёй скуголіць” – дужа няўдала, бо скуголенне ў свядомасці нашай ёсць нечым брыдкім, дакучлівым, назойлівым, але ніяк не ласкавым. Тут ужо навідавоку няведанне мовы паэткай, якая ёсць журналістка і нешта ж канчала.
10) “Нясмела паздымаўшы балёвыя сукенкі” – тое самае, цялёпканне ў мове, бо “паздымаўшы” падразумявае нешта, наўсперач, смелае, хуткае, рашучае, а не слова “нясмела” побач. Гэта адразу рэжа чуйны слых аналітыка і нават проста бывалага чытача.
11) “дрэвы бязгучна засынаюць…” – а хто засынае са свістам, стогнамі ці скуголеннем? Дзе логіка Ляўдацкай? Засынаюць заўсёды ціха, бо мозг выключае большасць дзённых задач.
12) “Прывабна ззяюць зоры на млосным чорным небе…” – занадта масіўна для лірыкі. Па-другое, з чаго гэта чорнае неба “млоснае”? Ад яго вось-вось аўтарку званітуе? Гэта ад няведання мовы.
13) Сны аб “аб шчаслівай долі” – трохі з Купалы. А сны аб “хлебе”… Нешта ні разу хлеб мне не сніўся. Сёння, напрыклад, сасніў я навязлівы сон пра тое, што прагуляў семестр і на сесіі мяне спляжаць за невуцтва. Гэты сон паўтараецца дзесяцігоддзямі. А хлеб – чаго яго сніць, не голад жа і не мор у краіне, Ляўдацкая вырасла ў заможнай сонечнай Беларусі.
14) …“майстроўніцы-зімы”: вылучанае чорным слова прыгожае, але на ім запінаешся, бо неўнармаванае. Ёсць толькі “майстрыха”.

Астатнія вершы падборкі, якіх аж на 10 старонак, – сумнявацца не будзем, – такія самыя: недасканалыя і сырыя, хоць і не змрочныя, не паганыя, не фальшывыя.
Дык няхай жа адштурхнецца Кася Ляўдацкая ад станоўчага і напружанай працаю пераадолее адмоўнае. У гэтым і будзе яе крок да паэзіі.

Дзіўная складаецца карціна. Маладыя філфакаўцы і педфакаўцы цялёпкаюцца ў беларускай мове, не ведаючы самай звычайнай базы. А радыё “Свабода” ў раздзеле “Жывая мова” вучыць тонкім нюансам. Напрыклад, пачуў там ад заўзятараў тарашкевіцы, што слова “нарэжце” і слова “нарэшце” мусяць гучаць аднолькава, як “нарэсце”. “Нарэсце мне хлеба”, “нарэсце я звар’яцеў”… і гэтак далей. Ну не ідыятызм?
Прычым абапіраюцца толькі на Тарашкевіча, аднаго чалавека, пагарджаючы працаю цэлага інстытута Акадэміі з Кандратам Крапівой на чале. Навукоўцы сабраліся, вывучылі ўсе гаворкі ўсіх мясцовасцяў – а ў нас далёка не ўсюды аднолькава “цэкаюць”, сіпяць і “дзэкаюць”, – ды прывялі да нечага ўсярэдненага. Што ёсць правільна. І даўно ўжо нашаму вуху бліжэй “чэшскі”, чым “чэскі”, а “нарэжце” куды адэкватней за няўцямнае “нарэсце” ад Тарашкевіча.
Усе архаізмы мусяць адпасці самі сабой, і чым даўжэй “Свабода” будзе за іх чапляцца пазногцямі, тым для яе горай.
У сітуацыі татальнага няведання азоў мовы нават філфакаўцамі, пры нелюбові і забыцці цэлага народа на мову – нам трэба працаваць з нечым адзіным, цэласным, то бок з дзяржаўнымі тлумачальнымі слоўнікамі, не мудраваць і не выдумляць.
Яшчэ адзін перл са “Свабоды”: нельга нібыта гаварыць стараславянскае “абвергнуць”, а толькі беларускае “зняпраўдзіць”. Чаму нельга, не даказвае аўтар перадачы “Жывая мова” нехта Юрась Бушлякоў. Таму я скажу, чаму можна: вытворнае ад “абвергнуць” будзе, напрыклад, “абвяржэнне”. А як вытварыць гэты сэнс ад “зняпраўдзіць”? “Зняпраўджванне”, не іначай! Гарбата і страхалюдна, грувастка і невымоўна. Зашмат зычных. Таму двойка Бушлякову, а ААН БССР за ёмкае “абвяржэнне” – пяць балаў.





Міхась Южык

ЛіМаразм-506

Растлумачыць на кулаках

Натрапіў у бібліятэцы “Камунікат” на такую кнігу:

Арцём Арашонак
Суткі без цябе, Проза
Логвінаў
Мінск 2008

Адразу прыгадалася, што такое прозвішча чуў у першай палове двухтысячных. Аўтар актыўнічаў, з’яўляўся і тут і там, пра яго гаварылі. А гэта значыць, што за ім стаялі пэўныя сілы. У адваротным выпадку ў нас не скажуць ні слова, будзь ты хоць Шэкспірам самім.
Але неўзаметку Арашонак знікае з трэнду, і на яго забываюць. Нездарма ж усе рэдактары нашы стараюцца быць у часопісах не тое, што да пенсіі, а да смерці самой. Інакш невыносна будзе сядзець перад тэлевізарам і чытаць “ЛіМ”, дзе пра цябе, такога раней важнага, значнага, не мовяць ні слова. Я ўжо прыводзіў прыклад знанага раней Алеся Наварыча, рэдактара.
Таму і кіраўнік усяе Мінскай арганізацыі Міхась Пазнякоў блізу сваіх 70-ці не думае нават пра адпачынак, бо той горай за смерць.

Пра Арцёма Арашонка:

З Вікіпедыі:

Арцём Яўгенавіч Арашонак (27 ліпеня 1981, Віцебск) — беларускі пісьменнік, перакладчык.
Скончыў у  2004 г. Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава па спецыяльнасці «нямецкая і англійская мовы». Вучыўся ў беларускага перакладчыка Уладзіміра Папковіча. У друку дэбютаваў у 1999 з вершамі. Аўтар кніг «Сэнр'ю»[1](сэнр'ю, танка, кароткая проза, 2007) і «Суткі без цябе»[2] (проза, 2008).
Мае публікацыі ў рэспубліканскіх выданнях («Наша ніва», «Літаратура і мастацтва», «Дзеяслоў», «ARCHE» і інш.), альманаху «Дзвіна», «Шагаловском международном ежегоднике». Адзін з аўтараў калектыўнага зборніку «12+1»[3], зборніку мужчынскіх апавяданняў «Паветраны шар»[4]. Адзін са 198 перакладчыкаў, што прымалі ўдзел у стварэнні фундаментальнай анталогіі беларускага перакладу «Галасы з-за небакраю»[5].
Аўтар перакладу на беларускую мову кнігі Германа Гесэ «Сідхартха»[6] (2007). Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Эрыха Фрыда, Эрыха Марыя Рэмарка, Генрыха Бёля, Крысцінэ Нёстлінгер, Імы фон Бадмерсгоф, Рамоны Лінке, Ханса Крупы і іншых. Пераклаў у суаўтарстве на беларускую мову вершы Генадзя Айгі[7].
Творы А. Арашонка перакладзены на англійскую, польскую і рускую мовы.

Тут выразна бачна, што прыемнай знешнасці хлопец знікае з “рысы дзеянняў” роўна з 2008 года, калі і выйшла кніга.
Пра кнігу мы пагаворым няшмат пры канцы, але цікавая сама тэндэнцыя знікнення творцаў і творчага імпэту каля 2010 года. Нібы нешта здарылася ў нябачным духоўным, метафізічным свеце. Усё было добра – і раптам змарненне літаратуры.
Некаторыя ходзяць вартымі жалю ценямі сябе саміх, некаторых трэба шукаць з дэтэктывамі.
Памятаю, Лада Алейнік, прызначаная кіраваць крытыкай у “Полымі” ў 2007 годзе, багата мела імпэту і творчых задум, ірвалася ў Сеціва блог свой заводзіць. Я ў яе пытаўся тады: я не баішся адкрытай прасторы, ці здужаеш?
Не, сілы адчувала Алейнік нямераныя. Іх, зрэшты, хапіла на год працы ў “Полымі”. Крылы падрэзалі вокамгненна, і ніводная з яе задум ні ў “ЛіМе”, ні ў “Полымі” не спраўдзілася, не развілася. Паразу атрымала Алейнік і ў ЖЖ, скончыла тым, што яе выкрылі ў крадзяжы любімымі яе студэнтамі артыкулаў з сайта Южыка. Да 2016 года Алейнік працавала ў зачыненым рэжыме ЖЖ, а ў адкрытым публікавала бытавыя запісы пра сваю дачу і даклады аб працы кафедры ў БДУ.
З апошніх яе запісаў ад 7.04.2016:

“Здрасьце на вас!
Вы мяне яшчэ трохі помніце?
Раблю яшчэ адну спробу аднаўлення гэтага дзённічка. Вось.
(Так доўга сюды не заглядала, што ледзьве ўспомніла пароль. І нават забылася, як фоткі грузіць).
Сёння проста вітаю ўсіх. А далей, відаць, буду расказваць пра філфакаўскае жыццё. Ну, і пра сябе, вядома.
Пакуль усё. Да сувязі!”

Спроба вяртання атрымалася вялая і загнулася. Нягледзячы на шматлікія каментарыя любімых студэнтаў, якія спяшаліся засведчыць павагу выкладчыцы  – дзеля  выдатных ацэнак на сесіі. Дзённік сканаў.

Яшчэ адна актывістка, вядомая блізу 2010 года спярша студэнтка, а потым і журналістка Паплаўская. Гарэў чалавек беларушчынай. Перагарэў. Гіперактыўнасць гэтай паненкі моцна некага раздражняла. Спачатку тлумачылі вусна, па-добраму, потым – сурова, на кулаках. Зламалі. Пасля недзе 2013 года гаваркая журналістка знікла з прасторы белліту, вядзе ЖЖ па-руску і без ценю нацыянальнай літаратуры.

Быў яшчэ ў той перыяд «юноша бледный со взором горящим», Чарнякевіч. Працаваў у выданнях холдынгу, глядзеў у рот Галубовічу і Казлову, падаваў спадзяванні. У крытыка не вырас, бо добра навучыўся адстойваць не ісціну, а карпаратыўныя інтарэсы. Упаў у літаратуразнаўства, перасоўванне з месца на месца адкрытых без яго высілкаў імёнаў, фарысействуе цяпер на радыё “Свабода” са “знаўствам” айчыннай літаратуры, піша рэкламныя ролікі ў “Літаратурную Беларусь”. Выпаў за рысу дзеянняў недзе пасля 2014 года.
Характэрны прадукт яго розуму апошніх часоў:

====«Ўанс апон э тайм», карацей, недзе ўвесну, калі Саюз беларускіх пісьменьнікаў і «Бацькаўшчына» запускалі сваю гадавую інфакампанію «Пяцісотгоднасьць», прыйшла мне да галавы ідэя наноў перабраць сьпіс найважнейшых беларускіх кніг. Наноў, бо шаснаццаць гадоў таму падобны праект быў зьдзейсьнены газэтай «Наша Ніва». Мне ж заманулася паглядзець, ці зьмянілася што за гэты час.====

То бок мы назіраем дэзерцірства з пярэдняга фронту, з уласна крытыкі ў другі эшалон літаратуры, у літаратуразнаўства, у выкладчыцтва, у рускамоўную журналістыку.
Я распавёў толькі пра тых, хто быў навідавоку і мне так ці інакш знаёмы. Пра лёс Арцёма Арашонка пасля 2008 не ведаю нічога. Дай Бог, каб было ўсё добра, і ён нарэшце вярнуўся ў жвавае дзеянне.
Аднак не ўсё нагэтулькі проста. Дзеянне можа спраўджвацца адно ў прыдатным асяроддзі, ва ўмовах грашовай і псіхаэмацыянальнай аддачы. Кідаць камяні ў багну, якая нават не булькне, – каму ахвота?
Для людзей кшталту Арцёма Арашонка няма ў нас умоў росту. Пакуль ты стартуеш, падаеш спадзяванні – табой захапляюцца. Але потым, іншая прыступка для творцы, якая? Ды цясніць ужо саміх гуру, Пятровіча, Някляева і Арлова! А гэта немагчыма, неймаверна, бо яны і валодаюць пляцоўкамі для літаратурнага гаварэння. І задушаць адным пальцам кволага Арашонка. Таму чалавек, мабыць, уцёк з белліту, пакуль псіхіка канчаткова не пашкодзілася. І здолеў заняцца іншай дзейнасцю,  дзе ёсць перспектыва.
Пазіцыя, з аднаго боку, слабага (як і Чарнякевіча, і Алейнік, і Паплаўскай), а з другога боку – разумнага чалавека. Ні ў СБП ты не пасунеш Някляева, ні ў СПБ Пазнякова, гэта людзі савецкага гарту. Бранятанкавай псіхікі, жыццяздольнасці каласальнай.
Паверыць жа ў зрух гары:

“Иисус же сказал им: по неверию вашему; ибо истинно говорю вам: если вы будете иметь веру с горчичное зерно и скажете горе сей: «перейди отсюда туда», и она перейдет; и ничего не будет невозможного для вас” (Мф.17:20).

– трэба быць Салжаніцыным.

Вернемся да Арашонка і скапіруем амаль усю 31-ю старонку яго кнігі:

“БАЯНІСТ ЛУКАШ

Я прачнуўся а пятай гадзіне вечара і адлучана ўтаропіўся ў нябеснаблакітную столь; нерухома ляжаў, захінуты ў наскрозь прамоклае ад уласнага поту пакрывала, быццам немаўля ў пялюшках, і беспрычынна плакаў. Пасярэдзіне cпальні, быццам матрос на пратэзах, у такт майму арытмічнаму сэрцу тупаў усімі чатырма канцавінамі стол, на якім ў глыбокім тазіку праз лазуркавае мроіва плыла шкляная мадэмуазэль «Марціні» ў абдымку з пузатым, як швейцарскі сыравар, збаном. На плеценых крэслах спалі палюбоўнікі — мае скураныя штаны, ільняная кашуля і дзявочыя трусікі. Люстра глядзела на ўсю гэтую багемную гуртавуху сваім пустым срэбраным вокам. Я па-гудзінеўску вызваліў рукі з баваўняных уціхамірвальнікаў і дакрануўся да рамкі партрэта, які вісеў над галавой. Прыгадаць прозвішча мастака аказалася немагчыма — клапатлівая свядомасць апошнія дні рабіла ін’екцыі забыцця. Першы тыдзень было балюча, другі — не памятаю, трэці — мною занялася яшчэ і нянька-падсвядомасць. Ад змрочных думак ратаваў толькі папскі крыж напаўструхнелай шыбы”.

Тут навідавоку блытанасць, карыстанне грувасткіх, недарэчных, не прыжытых у беларускай мове слоў (вылучаны). Не адчуваецца народнай гаворкі. Расцягнутасць сказаў, адсутнасць учэпістасці празаіка, харызмы, якая ёсць у, скажам, Юрыя Станкевіча. Занадта ажурна. Без напаўнення жывой крывёю і плоццю, такую анемічную хваробу прозы я дыягнаставаў у Барыса Пятровіча: бясплоцевыя фантазійныя здані, не людзі.
Ну і не мог тады малады празаік Арашонк ведаць як след жыцця, не займеў ад яго сапраўднага шоку, не зазнаў, відаць, лютых цяжкасцяў. Таму проза яго – адцягненая паэзія, лірычная замалёўка.
А ці быў талент наогул? – паверым анатацыі да гэтай кнігі: “…Лаўрэат літаратурнага конкурса імя Наталлі Арсенневай беларускага ПЭН-цэнтра (2003)”.
Скрушна. А разам з тым усё роўна не будзе ў літаратуры той, хто не мае лёсам там быць. Але ж і вярнуцца ў такім узросце не позна. Знайсці б толькі волю і форму прыкладання высілкаў.




Міхась Южык

ЛіМаразм-507

Брутальны адпачынак па-пуцінску

У прэзідэнтаў Расіі і Беларусі праца нялёгкая і ў адпачынак не з’ездзіш. Не пагрэеш бестурботна жывот на Мальдзівах, не сходзіш нават у гушчар па грыбы. Рука мусіць ляжаць на пульсе краін, нічога не вырашаецца само сабой пры манархіі. Таму адпачываюць Лукашэнка і Пуцін на хаду. Прэзідэнт Беларусі – на жніве ў роднай Александрыі, Пуцін – у самалёце і на барцоўскім татамі.
Праўда, у жніўні сайт Крамля вывесіў рэкламны ролік са своеасаблівым, экстрэмальным адпачынкам Прэзідэнта на Алтаі, у дзікіх і непраходных, бязлюдных месцах сэрца Расіі. Разам з Міністрам абароны Шайгу яны адольвалі бездараж на ўсюдыходах, лавілі шчупакоў і двухкілаграмовых акунёў у запаветных азёрах. Пуцін плаваў у ледзяной сібірскай вадзе без страхоўкі, перасякаў мнагаводныя рэкі. Ныраў, забіваў рыбу гарпуном, загараў з голым торсам на катары.
Народу паказвалася, адным словам, што Прэзідэнт гатовы для перадвыбарчай барацьбы. Фізічная форма яго зайздросная і ён можа кіраваць Расіяй у бліжэйшыя шэсць гадоў. А адпачынак з Міністрам Абароны, брутальным Шайгу, а не якім іншым міністрам, сведчыў, што менавіта на сілу робіць стаўку каманда. Сілай і толькі ёю будзе размаўляць Расія з сусветам. Час паклонаў Еўропе і ЗША даўно скончыўся. Халодная вайна ідзе поўным ходам. І перыяд да наступнага лета выпадзе крайне адказны.
Асаблівая адказнасць улоўлівалася ў тэлевізары: асноўныя палітычныя праграмы двух першых каналаў не прыпыняліся нават на жнівень. Вядучыя бегалі ў адпачынак літаральна па тыдні, змяняючы адно аднаго, прычым дакладвалі, што адпачываюць у Крыме. Вярталіся, займалі пазіцыі – і паток лаянкі на Ўкраіну, Еўропу і ЗША ліўся ў вушы расіян і жыхароў Наваросіі.
Так думаю, што менавіта дзеля рускай часткі Ўкраіны і ладзіцца гэты небывалы паток прапаганды. Пераканаць, падрыхтаваць да верагоднага захопу тэрыторый. Прычым захоп гэты можа адбыцца абсалютна стыхійна. Я ўжо пісаў, што Пуціну не выгадныя вайсковыя варушэнні да выбараў, да зімовай алімпіяды ў Карэі, да Чэмпіянату свету па футболе. Але акурат гэта і будзе падсцёбваць Штаты да правакацый на мяжы Наваросіі. Раптам Парашэнку, які ёсць раб Вашынгтона, можа прыйсці каманда рынуцца ў наступ. І калі хто думае, што ЗША моцна хвалюе далейшы лёс Украіны, калі Расія будзе яе раўняць з зямлёю, – той не ведае сутнасці рэчаў. Вашынгтону на Ўкраіну начхаць. І хай яе насельніцтва здохне. Галоўнае, аслабіць Маскву, дыскрэдытаваць, выставіць негатыўна перад Еўропаю. Сарваць паездку расіян на алімпіяду і скасаваць чэмпіянат свету па футболе.
Адчуваючы адказнасць перыяду, расійская прапаганда па тэлевізары ўзрасла на парадак. Нават за савецкім часам не прыгадаеш, каб так нястомна прасавалі мазгі. Асноўны пасыл у любы дзень, як ні ўключы: мы харошыя і крутыя, а хто сумняваецца, таму гэта дакажам з дапамогай ракет і танкаў. І тут жа ідуць ролікі паспяховых, магутных вайсковых вучэнняў, за якімі ў бінокль назірае міністр Шайгу. І разам з тым, па прынцыпе кантрасту, паказваюць ролікі пра нібыта слабасць амерыканскага войска: то самалёты ў іх не ўзлятаюць, то ракеты крылатыя не трапляюць у цэль, то сутыкаюцца караблі.
Аднак якраз зацятая халодная вайна ў нечым папярэджвае і спыняе вайну сапраўдную. Пры Савецкім Саюзе гразілі адно аднаму праз акіян дзесяцігоддзямі, і тое было прывычна, і народ жыў спакойна. Ніхто ўсур’ёз не баяўся.
Не мэтай вайны, безумоўна, ёсць ціск Штатаў на Расію па ўсіх франтах. А эканоміка: не даць забагацець, бо тады пабяднеюць самі. Такі свет. На ўсіх гамбургераў і дарагога віна з шыкоўнымі аўто нестае. Будзе шыкаваць Расія – не будзеш ты. Такі, спадары, кампот.
А нам застаецца назіраць, бо нічога не зменіш. Ці не назіраць і глядзець футбол, ці серыялы, ці кулінарныя каналы з выкшталцонаю ежай. І так дажыць свой век, які для нас ёсць уяўнаю вечнасцю. І нічога не здарыцца з імавернасцю велізарнай. Беларусь наогул краіна міру і спакою, так учора сказаў у навінах Прэзідэнт Лукашэнка. Мы займаемся адукацыяй і жнівом, адпраўкай спевакоў на чарговае Еўрабачанне і хакеем. Балоты асушаны яшчэ Машэравым. А лясы поўняцца жыццядайнымі водарамі. Там, у барах і гаях, растуць белыя грыбы, якія таксама бялок і могуць замяняць мяса. І вітамінныя чарніцы з брусніцамі ёсць. І лясная маліна.

Міхась Южык

ЛіМаразм-508

Проза стагоддзя

У “Дзеяслове” №68 пастаўлены вершы Алеся Плоткі.
Ён:

Лаўрэат «дзеяслоўскай» прэміі «Залаты апостраф» за лепшы дэбют (2011). Нарадзіўся ў 1984 годзе ў Гомелі. Жыве ў Мінску.

Часопіс датуецца 2014 годам, і бачна, што “лепшы дэбютант” так і не вырас да майстра. Прычыны гэтага шукайце ва ўсіх пяцістах выпусках “ЛіМаразма”. паўтарацца не будзем.
А пяройдзем да творчасці Алеся Плоткі:

ЖОРНЫ

мелюць жорны зерне нашых мараў:
мудрасці не слухае каханне.
недзе паміж катамі ахвярай
станеш у строй і выйдзеш на світанні

сваё імя заменіш ты на роспач
у той святой чарговай барацьбе
а на золку глянеш ў твары побач
і пабачыш там адно сябе

Ва ўсіх вершах падборкі аўтар нястомна гарэзуе са знакамі прыпынку і вялікімі літарамі. То ставіць іх, а то не. Маўляў, і на руках магу пахадзіць, і на кулачках падціскацца, і на галаве пастаяць, і як вы на гэта пагледзіце?
Выглядае насамрэч кепска, какетлівасць мужыкам не да твару.
Паэтычныя задаткі ў аўтара, безумоўна, прысутнічаюць. Гэта найперш не расхлябанасць радка, а імкненне да лаканізму. Аднак несумненнае і аматарства: збой па рытме (5-ы радок), словы-паразіты (“у той”), няправільная пастаноўка “у” і “ў”, што прыводзіць да страты гукаў і, як вынік, да гарбатасці ўсяго верша ў цэлым.
Аднак самае негатыўнае ў творчасці Плоткі – нелюбоў да людзей, што хіліць да пэўнай гардыні. Я прабег падборку і таму асмелюся гэта сцвярджаць. Ад таго тэксты маюць млявую, невыразную, не жыццесцвярджальную энергію. Чытаць іх не хочацца. Бо не нясуць прыгажосці ды пазітыву.
Літаратуразнаўцы выяўляюць адной з прычын трагедыі Гогаля, што, пачаўшы высмейваць людскія заганы, ён скончыў ганьбаваннем самога вобраза Божага ў чалавеку. То бок душа трапіла ў палон татальнай цемры, і 10 апошніх гадоў Гогаль зусім не мог нічога пісаць. Завочна яму ставяць сур’ёзны псіхіятрычны дыягназ. Хваробу магло вызваць, як і ў мастака Ўрубеля, празмернае захапленне нячыстай сілаю.
Алесь Плотка відавочна не гогалеўскага таленту, аднак скочваецца ў тую ж згубную сферу:

А ТЫ?

ніколі ніколі
не вер маргіналам,
ніколі ніколі
не стань адным з іх.

як словы паволі
ляцяць над абшарам,
так і твая роля
біць рыфмай пад дых.

ніколі ніколі
не вер ты паэтам,
ніколі ніколі
ты з імі не пі.

паміж зямлі солі,
я ведаю гэта,
жывуць камкі болю.
а ты? ці такі?


У многіх творах аўтар не проста філасофствуе, а займаецца маралізаваннем і павучаннем. А гэта дакучліва. Што такое не верыць “маргіналам”, ён, тым не менш, не раскрыў. Бо пры канцы настаўляе не верыць і паэтам “ніколі”. А каму тады верыць, спытаемся? Бо і Дастаеўскі паэт, і Пушкін паэт. Лепшыя і самыя мудрыя людзі, якіх выпускала прырода цягам стагоддзяў.
… “паміж зямлі солі” – коснаязыка, няўцямна, няясна. Што меўся давесці нам Плотка?
У аўтара ёсць здольнасць гаварыць засяроджаным словам, але з унутраным напаўненнем душы – праблемы вялікія. Няма асабліва чаго нам сказаць.

Яшчэ адзін твор:

Facebook

у жыцці гэтым любіў дзве рэчы:
віскі з колай і віскі без,
водар каляднае свечкі
і ў душу каб ніхто не лез

з баўнці ці нішчымную каву
і людзей. з іх брахнёю і байкамі.
на працы глядзець тут-баву
і застацца сабой…

толькі небам залайканым


Тут звыклая блытаніна з пунктуацыяй. Надзвычай бедная, як для паэзіі, беларуская мова. Слова “баўнці” пераскоквае ў сказе ў другую страфу, але потым не адлучаецца коскай, як таго вымагае граматыка.
Паганае ўражанне.
Што значыць “любіў”? Калі пішаш, то яшчэ як быццам жывы?
Апроч таго ўбухнуў Плотка два пошлыя штампы: “ў душу каб ніхто не лез”, “і застацца сабой…”

Вось вам і “дэбютант года”. “Дзеяслоў” звыкла заваліў паэтычны раздзел.

Калі “лепшы” беларускі часопіс “Полымя” даўно друкуе вершы якасці піянерскай “Зоркі”, то “самы лепшы” часопіс “Дзеяслоў”, выпендрываючыся з пунктуацыяй і новымі формамі, мае на выхадзе ніяк не лепшы прадукт: паэзіі гадамі няма што ў СПБ Чаргінца, што ў СБП Пятровіча. А вылучаныя “ЛіМаразмам” асобныя імёны паэтаў (Алесь Каско, Дранько-Майсюк, Ігар Пракаповіч, Алег Мінкін, Мікола Кандратаў) ёсць гадаванцамі ніяк не “Дзеяслова”, а савецкай эпохі. Заслугі ні Пятровіча, ні Чаргінца ў іх творчых здабытках няма. Дранько-Майсюк, прыкладам, абучаўся ў маскоўскім літ’інстытуце.
На вецер, такім чынам, шпурляюцца што народныя грошы, якімі распараджаецца СПБ, што замежныя гранты, якія адпрацоўвае “Дзеяслоў”.

Не буду галаслоўным. Пакажу, як развівае нашу літаратуру, напрыклад, “Мастацкая літаратура”, куды ідуць бюджэтныя сродкі.
Старонкі №1 і №2 з каталога на сайце гэтага слаўнага выдавецтва:

Навуменка, І. Я. Збор твораў. У 10 т. Т. 8. Янка Купала. Якуб Колас: Духоўны воблік героя : Літаратуразнаўчыя працы / Іван Навуменка ; падрыхт. тэкстаў, камент. і паслясл. У. Чароты ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларус. культуры, мовы і літ. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2017.— 637 с. : іл. ISBN ISBN […]

Кніга перастварэнняў / Алесь Разанаў.— Мінск : Мастац кая лі та ра тура, 2017.— 223 с. ISBN 978-985-02-1747-9. Францыск Скарына — паэт: у тэкстах яго прадмоў да кніг Бібліі прысутнічае паэтычны пачатак. Пераствораныя Алесем Разанавым на сучасную беларускую мову, яны становяцца з’явай самой паэзіі.


Спрынчан, А. В. Смачная кніга : вершы, загадкі / Аксана Спрынчан ; маст. Вольга Максімовіч.— Мінск : Мастацкая літаратура, 2017.— 71 с. ISBN 978-985-02-1763-9. Усе вершы ў гэтай кнізе звязаныя са смакатою. Кожны чытач, і маленькі і вялікі, мае магчымасць назбіраць грыбоў на суп гасцям разам з вожыкам, даведацца, якую страву выдра рабіла бабру, чаму […]

Стральцоў, М. Л. Я зноўку тут : вершы / Міхась Стральцоў ; уклад. Віктара Шніпа ; маст. Валерый Шкаруба. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2017.— 102 с.— (100 вершаў). ISBN 978-985-02-1740-0. У кнігу класіка беларускай літаратуры Міхася Стральцова (1937—1987) ўвайшло 100 лепшых вершаў з яго багатай літаратурнай спад чыны. Гэтай кнігай распачынаецца новая выдавецкая серыя […]

Мейнандэр Х. Гісторыя Фінляндыі : Лініі, структуры, пераломныя моманты ; Хенрык Мейнандэр ; пер. са шведскай Вольгі Рыз- маковай. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2017.— 198 с. ISBN 978-985-02-1748-6. Аўтар прасочвае развіццё Фінляндыі ад паганскай родаплямянной культуры на ўскрайку Еўропы да аднаго з вядучых сусветных ІТ-грамадстваў. Больш за палову тысячагоддзя ў складзе Шведскага каралеўства, крыху […]

У сэрцы слова адзавіся : зборнік для 7 класа / уклад. Віктар Шніп.— Мінск : Мастацкая літаратура, 2017.— 533 с.— (Школьная бібліятэка). ISBN 978-985-02-1753-0. У гэты зборнік увайшлі творы для чытання ў VII класе Вячаслава Адамчыка, Янкі Брыля, Алены Васілевіч, Уладзіміра Караткевіча, Паўла Місько, Івана Пташнікава і інш. Ён адрасаваны школьнікам, настаўнікам, студэнтам і ўсім […]

100 гадоў на службе Закону, Народу, Айчыне : аповесць, апавяданні, вершы.— Мінск : Мастацкая літаратура, 2017.— 206 с. ISBN 978-985-02-1754-7. . У кнізе змешчаны творы пераможцаўі ўдзельнікаў конкурсу, прысвечанага 100-годдзю беларускай міліцыі. У гэтых творах адлюстраваны суровыя будні вартавых правапарадку, тых, хто самааддана служыць закону, беларускаму народу, нашайАйчыне. У конкурсе ўдзельнічалі прафесійныя пісьменнікі, супрацоўнікі праваахоўных […]


Мятліцкі, М. М. Прысутнасць : вершы, паэма, вершаваная аповесць / Мікола Мятліцкі.— Мінск : Мастацкая літаратура, 2017.— 495 с. ISBN 978-985-02-1751-6. Новая кніга паэзіі «Прысутнасць» Міколы Мятліцкага — пра сутнасць самога чалавечага жыцця, поўнага і значных гістарычных падзей, і трывожных, ахвярных выпрабаванняў падчас прамінулых ліхалеццяў, і стваральнай радасці мірнага нашага зямнога бытавання, калі фізічнымі і […]


Безумоўна, і Разанаў і Мятліцкі – далёка не самыя слабыя паэты рэспублікі. Але давайце па шчырасці – гэта людзі а) адкрытыя ў нашай літаратуры мінімум 30 гадоў таму, б) рэдактары тоўстых часопісаў, так званая наменклатура. Як і Міхась Стральцоў ды Іван Навуменка, той наогул быў генералам ад літаратуры.
А дзе, так бы мовіць, свежыя таленты з вуліцы? Дзе, уласна кажучы, літаратура пра сучаснасць маладых пасіянарных творцаў? Няма, не бывае ніколі.
Гадоў 15 таму заснавалі серыю “дэбют”, дзе выдавалі ў год па… 1-й (адной) кнізе паэзіі і прозы на ўсю краіну! На астатняе наменклатура расшчадрыцца не магла, здушыла прагная жаба.
Аднак, дарагі чытач, і гэтых няшчасных кніжак сшыткавага фармату не адолеў галоўны рэдактар Шніп і – зачыніў іх! Няма ў нас больш ні дэбютаў, ні сучаснай літаратуры. Толькі архаічны Навуменка. Затое ж колькі намалаціў Віця Шніп сябе любімага з жонкаю: аж страшна загінуць пад гэтай гарою. А прычына самавітая: “Такі выдавецкі план, нічога парабіць не магу, не яго сцвярджаў…”, – ускрыкне пакрыўджаны Віця на ўсю іванаўскую.
То бок сцвярджаюць “план” нейкія абстрактныя міністэрскія людзі, а не мы, адданыя беларусы, не мы, рэдактары… Вось мы б і Южыка надрукавалі, але… Дарэчы, чаму не пазвоняць мне Шніп з Чаргінцом ды не папросяць рукапісы сучасных раманаў на гарадскую тэматыку, якіх у нас поле пустое? Раманаў, дарэчы, надрукаваных поўным варыянтам у “Полымі” (“Лесвіца” і “Леапард на балконе” http://www.polymja.lim.by/?p=94 ). Іх жа, турбуючыся за нацыянальную літаратуру, неабходна выдаваць, га? У нас жа адны рупліўцы беларускага слова і дбайцы? Вось-вось паедуць яны ў “старажытны Полац[а]к” на чарговае свята беларускага пісьменства – (свае кнігі там прадаваць).
Насамрэч яны наладзілі ніякае не свята пісьменства, а літаратурны срач і распусту духоўную. Ужо не ведаюць, у якую шчыліну свайго цела ўвапхнуць народныя грошы.  Між сабой толькі навыперадкі бегаюць, хто больш выдаць паспее, пакуль зрынуць з пасады.



Віктар Шніп:

Манекеншчыца

Амаль што голая ідзеш на сцэну
З усьмешкаю прыдатнаю для сьвят.
І цела, а ня вопратку тут цэняць
Мужчыны, што прыходзяць на прагляд.
Яны глядзяць галоднымі вачыма
І ў думках распранаюць дагала.
Саромецца тут нельга, немагчыма,
Калі ты ў манекеншчыцы пайшла.
Для большасьці прысутных – прастытутка,
Цябе гатовы зараз жа купіць,
Купіць за келіх каньяку на суткі,
І пераспаць, і, нібы сон, забыць.
І што каму, што плачаш ты начамі
Бяз грошай, без кватэры і адна.
Ідзеш па сцэне быццам бы багіня,
Што мае ўсё, што хочацца душы.
А ты ў палацы мод, нібы рабыня,
Працуй, што мала плоцяць – не кажы.
Сышла са сцэны, быццам з эшафота,
І сьлёзы ўпотай выцерла з вачэй:
– Праклятая, бязбожная работа!
Якія морды гадкія ў людзей!
Глядзяць на ногі быццам бы вар’яты...
І твар прыгожы пачарнеў ад зла...
Накінуўшы убор, чужы, багаты,
Ты зноў на сцэну ўсьмешліва пайшла.
http://rv-blr.com/verse/show/56953

Чакаю ад Чаргінца са Шніпом званкоў з патрабаваннем маіх рукапісаў. якія яны выдадуць у серыі “проза XXI стагоддзя”. Бо гэта менавіта проза і менавіта стагоддзя 21-га, а не якога іншага.

 

Міхась Южык

ЛіМаразм-509

Тэхналогія мутнай вады

Ад учора і надалей я рашыў зрэдчас знаёміць чытача з прадукцыяй “Мастацкай літаратуры”, каб не было ў нас агорклых скавытанняў, чаму народ мову не любіць і чаму “ўлады” душаць беларускую літаратуру. Бо насамрэч сама Каста рэдактараў складае планы і творыць стратэгію выдавецтва. Пад сябе. Каб у нас ужо болей, чытач, не было ніколі нацыянальнай літаратуры. І калі б табе паказалі выдавецкі “план”, напрыклад, радыё “Свабода” ці СБП Пятровіча – пабачыў бы ты падобнае: літаратурныя генералы, разнамасныя сядзельцы на крэслах пажыраюць 75 адсоткаў бюджэту, астатняе каліўца размяркоўваецца між соцень шараговых пісьменнікаў.

Старонка 5 каталогу “Мастацкай літаратуры”:

Караткевіч, У. С. Збор твораў. У 25 т. Т. 14. Публіцыстыка. Эсэ-рэцэнзіі. Эсэ-лісты. Матэрыялы для газеты «Боевая вахта». Суаўтар- ства. Інтэрв;ю. Літаратуразнаўства : 1946–1983 / Уладзімір Караткевіч ; падрыхт. тэкстаў і камент. Пятра Жаўнярові- ча ; рэд. тома Віктар Іўчанкаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016.— 510 с. ISBN 978-985-02-1735-6. У першы раздзел чатырнаццатага тома […]

Алесь. Пісьмянкоў. Чаму вожык не стрыжэцца?/вершы. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — 20 с. ISBN 978-985-02-1702-8.

Францыск Скарына. Са слаўнага горада Полацка : артыкулы, нарысы / уклад. Алеся Сушы.— Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. — 323 с. ISBN 978-985-02-1739-4. Выданне ўключае найбольш яркія і арыгінальныя нарысы, створаныя на працягу цэлага стагоддзя вывучэння жыццёвага шляху і творчай спадчыны вялікага беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны. Усе яны створаны ў розныя храналагічныя перыяды […]

Цётка. Выбраныя творы / Цётка. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — 198 с. ISBN 978-985-02-1746-2. У кнігу выдатнай беларускай пісьменніцы, асветніцы, гра- мадскага і рэвалюцыйнага дзеяча Цёткі (Алаізы Пашкевіч) (1876—1916) увайшлі творы з яе літаратурнай спадчыны: вершы, апавяданні, артыкулы, нарысы, адметная рыса якіх — рэвалюцыйная палымянасць, пафас барацьбы за народную справу, вера ў лепшую […]

Колас, Я. Залаты прамень: вершы, казкі жыцця / Якуб Колас.— Мінск : Мастацкая літаратура, 2016.— 190 с. ISBN 978-985-02-1743-1. У кнізе змешчаны вершы з першай кнігі паэзіі класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа «Песні жальбы», а таксама ягоны шэдэўр прыгожага пісьменства «Казкі жыцця».

Такое ўражанне, што савецкі час не канчаўся. Ніводнага подыху нашага тысячагоддзя, ні разу свежага прозвішча. Магіла.
Ты скажаш, чытач, што няма на гэтай старонцы чыноўнікаў? А так выпала проста. Ты пагартай іншыя старонкі, ды ўяўна прыплюсуй холдынг “Звязда”, які выбудаваў Берлеж і дзе ніякага каталогу ты не пабачыш наогул. Вось у той мутнай вадзіцы яны і друкуюцца за народныя сродкі.

У Расіі з нядаўняга часу стала небяспечна пілаваць бюджэтныя рублі нават дзеячам культуры. Арышт рэжысёра тэатра “Гогаль-цэнтр” Кірылы Сярэбраннікава напалохаў там многіх. Бо калі ты пілуеш дзесяцігоддзямі дзяржаўныя грошы, як тры Міхалковы, то павінен аддана клясціся ў вернасці ўладам. А калі давалі Сярэбраннікаву мільёны, а я ён за гэта ставіў крамольныя спектаклі, высмейваў і чмарыў Крэмль – то не крыўдуй, дружа, што знайшлі ў цябе растраты. Цяпер будзе суд.
Ускінулася ўся расійская ліберальная сволач: гэта Пуцін палохае культурную інтэлігенцыю перад выбарамі, каб усе або ляжалі тварам у зямлю, або яго славілі! Аднак рускія патрыёты, тая самая інтэлігенцыя, яе частка, кажа інакш: а так, гаду, і трэба, нехер здымаць парнаграфію, запускаць голых баб на сцэну, годзе разлагаць нас парыжскімі штучкамі, тут табе Святая Русь, а не публічны дом!
Чакае прагрэсіўны рэжысёр суду.
Як і былы Міністр эканамічнага развіцця Расіі – Аляксей Улюкаеў. Так даразвіваў ён эканоміку, што злавілі яго з чамаданам, у якім мільён даляраў ляжаў. Шараговы хабар. Гэта для іх капейкі.

Культурныя дзеячы, асабліва ў Беларусі, столькі не ўкрадуць, але па прыкладзе Сярэбраннікава некалі сесці могуць. Ці хоць бы паляцець з пасадаў ганебна – за развал нацыянальнай літаратуры, за выдадзеныя за народныя сродкі свае непамерныя фаліянты і за не выдадзеныя, адпаведна, кнігі сапраўдных талентаў. Усё гэта лёгка правяраецца дакументамі. Іх паставілі дыні сцерагчы, а яны нявесту работадаўцы трахаюць, фігуральна кажучы.
Проста падняць дакументацыю дзяржаўных выдавецтваў і супаставіць колькасць кніг чыноўнікаў СПБ з колькасцю кніг шарагоўцаў. Будзе нешта падобнае да Расіі – калі 0,5 адсоткаў насельніцтва валодаюць 75% агульнага капіталу. Можа пры такім раскладзе краіна заможна жыць? А беларуская літаратура здольная жыць, а не ліпець на цвіку, як зараз, калі амаль усе сродкі ідуць у мамону чыноўнікаў, усе прэміі і ганарары размяркоўваюцца між сваімі? Не – няможна жыць пры такім раскладзе, толькі надрыўна хрыпець.
Таму маладыя не ідуць у беларускую літаратуру, а хто сюды неабачліва завітаў – уцякае. Створаныя Берлежам умовы не прадугледжваюць перспектывы для творцаў. Кнігу дзяржкоштам выдаць немагчыма. А кнігі, агораныя за свае сродкі, – не прадасі, будзеш гадамі раздаваць знаёмым. Бо БелКніга не спраўляецца нават з дзяржаўнымі фаліянтамі, якія навязваюць ёй гвалтам і якія ляжаць мёртвым друзам дзесяцігоддзямі на складах.
І нават калі пацешыць сябе нехта і выдасць-такі кніжку ў 30 асобнікаў, то цяпер няма нават апошняга стымулу для не-чыноўнікаў: у “ЛіМе”, даўно, шмат гадоў, на такую прадукцыю практычна не пішуцца рэцэнзіі, як раней у “ЛеГАЛізацыі”. Толькі на дзяржаўныя кнігі выдзяляе месца сістэма Берлежа. І ў любой іншай беларускай газеце, як быццам і не падуладнай холдынгу, не надрукуюць на кнігу шарагоўца артыкул – там таксама ўзгадняюць усё са “Звяздою”, баяцца паляцець з крэслаў за самадзейнасць.
Вось што зрабілі з намі Шніпы, Берлежы, Пазняковы.
А таму менавіта такая паэзія ў некалі слаўным “Полымі”, якую разбірае “ЛіМаразм”. Іншай не можа быць.

Прыкладам, падборка Таццяны Цвірка (“Полымя” №6, 2017); жанчына 1967 года народзінаў, мае педагагічную адукацыю, але цяпер працуе ў прыватным сямейным бізнесе. То бок чарговы аматар.

І ўступны твор гэта пацвердзіў па поўнай праграме:

ЖЫЦЦЁВАЕ

Ужо і жнівень жнівіць па жыцці,
Нас срэбрам павянчаў і даў прычасце.
Рука ў руцэ так хораша ісці,
Глядзець, як каласуе буйна шчасце.

Малінаўка прыпомніць нам вясну,
Буслы на радасць прынясуць унукаў.
І як у маі, зноўку не да сну.
Не згледзім, што і верасень пастукаў.

Гадоў пражытых ураджай збяром
З кастрычнікам: зярнятка да зярнятка.
Прасеем, перамолем шчасным днём —
Хай лепшае дастанецца нашчадкам.

У золаце сустрэнем лістапад —
За стол яго пасадзім, як належыць.
Пару жыцця не павярнуць назад.
Дасць бог — яшчэ і снежань нам паснежыць.


Калі мы лаем у “Верасні” маладых паэтаў за дысфарыю (паныласць, маркоту), то эйфарыя Цвірка насцярожвае не меней. Ну рыхтык у раі мы перабываем, сведчыць жыццярадасная паэтка! Ну не было грэхападзення ў чалавека, ну не пакутуе ніхто на зямлі! Проста адно сонейка свеціць, птушкі спяваюць, а мы, зрываючы з дрэваў плады, нястомна кахаемся, як у Эдэме.
Фальш.

1) “жнівень жнівіць” – кепскі густ, выдуманае слова.
2) “даў прычасце” (жнівень даў) – здзек з сакральнага, бесталковы глум.
3) рыфа “вясну – не да сну” – болей убогага спалучэння цяжка прыдумаць, кандовы штамп.
4) “перамолем” – што за фортэль? Дзе карэктары? “Перамелем” адвеку было.
5) “Дасць бог” – Бог з малой літары ў “Полымі” выступае не ўпершыню, рудымент савецкага часу.
6) “і снежань нам паснежыць” – глядзі пункт 1.

Вось так. А на першы погляд складна і ладна. Ёсць здольнасці і пэўная пісьменнасць у Таццяны Цвірка. Мову адчувае ў цэлым. Але аматарства непраходнае. Галоўнае: фальш у пачуццях. Гэтаму мёду ў паэзіі ніхто не верыць даўно.
Тыповы прыклад духоўнай дэградацыі афіцыёзнага друку.
Яшчэ раз успомніўся аповед Чэхава, калі ўнучка прыехала на лета ў маёнтак дзядулі, а той што рабіў – толькі еў, еў, еў і еў. Бесперапынна. І трызнілася ёй, што ўсе завіханні вяскоўцаў, усе драбіны з пажыткам, усе падводы з гароднінай, усе статкі кароў – едуць ды ідуць да пузатага дзядулі, які ўсё гэта зжарэ. Асацыяцыя з нашай верхавінай СПБ, ці не праўда? Дасць дзяржава больш грошай – толькі часцей ты будзеш бачыць тамы сямейства Шніпоў. Ні на крок не пасунецца мастацкае слова ў краіне.




Міхась Южык

ЛіМаразм-510

Ні многа ні мала

Гадоў 10 таму я адзначаў публіцыстычную частку “Дзеяслова” як самую цікавую сярод часопісаў. І гэта не дзіва: за перыяд савецкай цэнзуры і баязлівага маўчання дзяржаўных часопісаў пасля 1994 года – назапасіўся шэраг не агучаных фактаў. Людзям закарцела занатаваць перажытае, а разам з тым і ўславіць сябе, надаць у гістарычным полі дадатковую значнасць. І так, на даволі цікавых успамінах, трымаўся “Дзеяслоў” доўга. І зусім забыўся на мастацкую частку, якая паступова дэградавала і перайшла ў тое, што маем цяпер: адсутнасць літаратуры, лубок.
А ўспаміны працягваліся. Лісты Быкаву, лісты ад Быкава, лісты, знойдзеныя ў Быкава, чарнавікі лістоў сяброў Быкава, рэфлексіі сучаснікаў наконт Быкава… Ды падобнае. Памятаю, як Генадзь Бураўкін ва ўспамінах падкрэсліваў важнасць сваёй працы на Беларускім тэлебачанні, як сеяў, насуперак уладам, там беларушчыну. Як ён яе сеяў – пытанне, дарэчы, вялікае. Бо з савецкага часу не магу ўспомніць на гэтым канале нічога беларускага, апроч навін. А сама занудлівасць яго, у параўнанні з двума іншымі, агульнасаюзнымі каналамі, не прываблівала. Хіба што ў канікулы там пакажуць у дзясяты раз фільм пра Бураціна ці “Корцік” з “Бронзавай птушкаю”.
Калі, зрэшты, разумеў Бураўкін беларусізацыю нашага ТВ менавіта як навіны з нацыянальнай моваю, то гэта напраўду было. Дыктары гаварылі па-беларуску, і народ, хацеў таго ці не, даведваўся пра БССР і Саюз па-свойму, па-наску. Гэта плюс. Але ж агульны стан з мовай наладзілі нашы дзяржаўныя пісьменнікі такі, што ўжо ў пачатку двухтысячных беларуская мова знікла нават з навін, акрамя абвяшчэння надвор’я. Чаго крыўляцца? – падумалі на версе. Народ лепш разумее па-руску. А навіны ёсць найперш сродкам прапаганды ўладаў. Таму перайшлі на імперскую. На гэтым плён Генадзя Бураўкіна спачыў у стагоддзях.
А калі такое здараецца – значыць, сеялі вы зерне з гнільцою. Бо ў любым жолуду зашыты будучы дуб. І раз вырасла замест яго кустоўе – то працавалі, відаць, не так.
Але ў старасці ўсім хочацца сябе абяліць, падвысіць значэнне. Звычайная псіхатэрапія. Ёй пераважна і займалася публіцыстычная частка “Дзеяслова” – старыя махавікі распавядалі пра свае геройствы пры БССР. Кляліся ў вернасці Быкаву, што цудоўна жыў на нямецкіх хлябах, пакуль астатнія тут нішчымнічалі. І афарбаваў “народны” гэта ў палітычны камуфляж: нязгода з недэмакратычнай уладаю!
Такім чынам, з мемуарамі атрымаўся перабор, перакос. За кошт дэградацыі мастацкай часткі часопіса. За 14 гадоў – амаль нічога не тое што значнага з прозы, а хоць бы запамінальнага не здужаў Барыс Пятровіч надрукаваць.
Шчыра кажу, спадарства, запомнілася мне ўсяго дзве рэчы: аповесць Андрэя Федарэнкі пра збор грыбоў і прыкольная мініяцюра ў выглядзе п’есы Марыйкі Мартысевіч. Пра сутнасць п’есы, праўда, не згадаю цяпер, але тое было таленавіта, што важна.
Усё астатняе – збольшага глухая бяздарнасць. Гнюсная, нудотная, бляклая. Памятаю, ускрыкнуць літаральна раз пра чарговы раман Віктара Казько ці Вольгі Іпатавай – а ўжо праз год ніхто паўсловам не ўспомніць. Бо не было Божай іскры, ці хоць бы ідэі вартай якой.
Любы раман мусіць, каб застацца ў стагоддзях, адстойваць выразную метафізічную ідэю. Або проста выразную маральную ідэю, як у дэтэктыўных раманах Караткевіча, прыкладам.
Што такое “Чорны замак Альшанскі”? У чым яго фабула? А тыповая высакародная гісторыя з народных казак: прынц (Косміч) выпраўляецца «за тридевять земель» здзяйсняць небывалы подзвіг. І як узнагароду – прывозіць адтуль нявесту.
Тое самае і ў “Дзікім паляванні” – плюс годны намер пазбаўлення тэрыторыі вакол сядзібы Балотныя Яліны ад вечнага страху. Тут ужо можна экстрапаляваць і на гісторыю беларускай нацыі: вечна заціснутыя, тармазнутыя, быццам пыльным мехам удараныя.
Што такое “Браты Карамазавы” Дастаеўскага? Гэта раскладзеная на тры часткі душа чалавека, найперш рускага праваслаўнага. Міця – страсць. Іван – халодны розум. Алёша – любоў. І як паказвае раман: у кожнай іпастасі чалавек непаўнаварты, непаўнацэнны. І без страсці кепска, бо не жывеш тады, а існуеш вяла. І без розуму, бо ён мусіць кантраляваць страсці. І ўсё гэта мацуецца Хрыстовай любоўю, а без яе – пакутуе, распадаецца ў смерць. Аднак і сама любоў – толькі назіральнік, не чалавек, а нейкі бясплоцевы анёл. Для дзеяння, паўнацэннага жыцця па вобразе і падабенстве Божым, для высокай творчасці неабходная звязка з трох складнікаў.
І так ва ўсіх пяці вялікіх раманах Дастаеўскага – высокая ідэя, якая сягае ў метафізічнае. А на ідэю ўжо нанізваецца высакакласнае выкананне, якога, дарэчы, ніколі і не бывае без годнай ідэі.
Гэта нашы творцы забываюць, лямантуюць пераважна пра мову загнаную і кепскія “ўлады”, што яе мучаць. А пачынаць трэба здаля, з метафізікі.

Такое некароткае адступленне, што выяўляе прычыну нашага (спадзяюся, часовага) літаратурнага заняпаду.

Цяпер трохі пра канкрэтную творчасць.
Перад намі ўсё той жа “Верасень” №11 і паэзія Арцёма Сітнікава.

Арцём Cітнікаў: паэт, бард. Друкаваўся ў часопісах «Верасень» і «Дзеяслоў», альманаху «Малое Палессе». Нарадзіўся ў 1987 годзе ў вёсцы Верх ні Ломаў Пензенскай воблас ці ў Расіі. Жыве ў Мінску.

Я часта пачынаю і заканчваю аналізам менавіта ўступных твораў беларускіх паэтаў. Бо нармальны чалавек, пагадзіцеся, акурат першым творам паставіць верш наймацнейшы.

Чытаем:

МАЛЮНАК

Я знайшоў у шафе малюнак,
Намаляваны калісьці ў дзяцінстве
Нязграбнай шчырай рукою...
Я знайшоў там сабе прытулак.
Мне тады цікава было так,
Я не ведаў перашкод для фантазій.
Ні хто не казаў: «Няправільна» —
Ўсе казалі ў адзін голас: «Мас так!»
Папера колеру кавы,
Размаляваная рознымі думкамі,
Фарбамі і алоўкамі,
Пальцамі дзеля забавы.
Я стаяў і глядзеў скрозь крыўду,
Бо не ведаў, пра што тады думаў,
Бо забыўся на даўні малюнак,
Што згубіўся ў шафе пыльнай...
Я пайшоў па вуліцы мокрай,
Я з са бою ўзяў той малюнак —
Я хацеў паказаць яго сябру:
Можа, ён дапамог бы...
Разгарнуў, кажу: «Глянь, калі ласка,
Ты, напэўна, ведаеш, што тут;
Ты ж сапраўдны мастак, прыгледзься...»
«Дык няма ж тут нічога, братка!..»
На малюнак гляджу са здзіўленнем,
Што знайшоў у куце цёмнай шафы:
Ад дажджу ён прамок па дарозе,
За сталіся ўсе фарбы ў кішэні;
За сталіся ў кішэні ўсе думкі,
За сталіся разам з грашыма
Ўсе фантазіі і летуценні,
Меркаванні і перакананні...


Я спрабаваў, спадары, вылучаць кепскі стыль у гэтым узоры няякаснай прозы. Потым стаміўся. Не буду каментаваць. Усе ведаюць патрабаванні рубрыкі, таму зразумеюць пазначанае тлустым.
Твор бяздарны як па форме, гэтак і ў змесце.
Сцісла перакладу на чалавечую мову тое, што мерыўся сказаць нам паэт: герой знайшоў у шафе свой дзіцячы малюнак, гэта выклікала сентыментальныя пачуцці і жаль аб бяздарна пражытым. Ён спрабуе ўспомніць, што тады адчуваў, малюючы. Не ўдалося. Таму чамусьці выйшаў на дождж і панёс малюнак сябру, хоць у 2011 годзе, якім датаваны верш, можна было яго сфатаграфаваць і ў дзве секунды пераслаць па мабільніку. Па дарозе малюнак расплыўся ад дажджу, але герой, чамусьці не заўважаючы гэтага, працягвае яго сябру-мастаку і навязліва патрабуе, каб той растлумачыў сэнс расплывістай плямы.
Фабула, такім чынам, нацягнутая, змушаная, высмактаная з-пад ногця. Рэфлексія не ўдалася. Фантазія падвяла. І ўсё гэта ахінута злаякасным мнагаслоўем.
Хай даруе мне аўтар, калі абразіў яго ў самых светлых пачуццях. Але паэзія справа сур’ёзная. Несур’ёзнасць стаўлення да яе прыводзіць да згубы народам нацыянальнай мовы. Ні многа ні мала.


Міхась Южык

ЛіМаразм-511

Пімен-першы, або Характэрны ключавы момант

Паэзія “ЛіМа” №33 (2017) пачынаецца з напышлівых і крайне бесталковых вершаў лімаразмаўца Глеба Ганчарова.
Вось уступ гэтага опуса:

Маналог Скарыны

Каб толькi дзён апошнiх не ўрачы,
Я, далiбог, нiколi б не падумаў,
Што лёс мяне закiне ў Чэскi-Крумлаў,
Як чэзлую цяцеру крумкачы.
I што з тае нагоды мне цяпер,
Калi паўвека кайстрай за плячыма
Гняце нарэшце ў дол кроватачыва?
Цалып кашчавай кiсцю за каўнер!
Усмешкаю завiлiстых дарог
Усё жыццё вяла мяне трывога.
I Месяц, роўна, як усмешка Бога,
Прыўзняў краёчкаў з’едлiвых ражок.
……………………………………………

І зразумеў я адно: аўтару ўжо не паможаш. Паляпшацца ён не хоча. А галоўная злыбеда – і не можа. Таму прапаноўваю чытачу зірнуць толькі на вылучаныя мной страхалюдныя месцы гэтага ўрыўка, а хто не чытаў разборы тэкстаў коснаязыкага рыфмача Ганчарова, то калі ласка сюды:  “ЛіМаразм-468” (https://iuzhyk.livejournal.com/562314.html).

Я ж сёння пацешу вас папуры з самых дзікіх, крывадушных і ялейна-хвалебных месцаў гэтага 33-га нумара тыднёвіка ўсяе Беларусі:

“Апошні час вельмі плённы для старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхася Пазнякова: за кнігі «У родным краi», «Гульняслоў», «Серабрыстыя чайкi» ён быў вылучаны на атрыманне Дзяржаўнай прэміі Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры 2016 года. Яго творы ўключаны ў школьныя падручнікі. Але прыходзяць яны і ў іншыя краіны — праз пераклады больш чым на 20 моў свету. І сам творца плённа працуе як перакладчык”. (М. Асіпенка)

Каментарый 1:
Так, праца надзвычай плённая ў Пазнякова! Такая плённая, што пасля яго непазбежнага адыходу ад спраў дзяржаўны бюджэт атрымае заслужаную аддуху. Бо надта дорага абыходзіцца яму амбітны старшыня МГА СПБ.


“Пісьменнікі, мастакі, навукоўцы, бібліятэкары ды звычайныя аматары беларускай культуры збіраюцца разам на Ваенных могілках каля магілы Якуба Коласа, каб згадаць яго жыццё і нагадаць, наколькі жывая творчасць народнага паэта Беларусі”. (Д. Чарняўская)

Каментарый 2:
Ключавыя словы гэтага тапорнага тэксту: “могілкі” і “магілы”.


“Добра запомнілася тая эмацыянальнасць, з якой Пімен Емяльянавіч гаварыў пра Янку Купалу, вызначаючы яго як класіка беларускай літаратуры. Ён надзвычай высока ацэньваў ролю і значэнне Я. Купалы ў развіцці беларускага слоўнага мастацтва і культуры ў цэлым”. (М. Мікуліч)

Каментарый 3:
Гэтая цытата гожа ілюструе чытачу “ЛіМаразма”, які ніколі не разгортвае афіцыёзны “ЛіМ”, што я не хлушу, не нагаворваю, не паклёпнічаю – Каста літаратурных генералаў працуе толькі на ўнутраную карысць. Сама піша, сама пілуе бюджэт, сама сябе хваліць.


“Перачытваючы Панчанку, я ўзгадваў той час, калі многія вершы паэта, што ў кніжках, чытаў у часопісных і газетных публікацыях. І кожная публікацыя была падзеяй. «Ці чытаў новыя вершы Панчанкі?» — мы, маладыя паэты, пыталіся адно ў аднаго”. (В.Шніп)

Каментарый 4:
Яшчэ адно пацвярджэнне каментарыя №3, цяпер ужо ад сучаснага літаратурнага генерала, “знакамітага” Віці Шніпа. Пасля сыходу яго з пасады – таксама з палёгкай уздыхне дзяржаўны бюджэт.


І вось хочаш – вер мне, чытач, а хочаш – не вер: нічога не ведаў я пра літаратурныя пасады “народнага” савецкага пісьменніка Пімена Панчанкі. І роўна секунду назад адчыніў яго біяграфію.

З Вікіпедыі пра Пімена Панчанку:
 
З 1966 г. паэт пачынае працаваць сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. Прыкметнай з'явай у літаратурным жыцці Беларусі стала і кніга вершаў Панчанкі «Пры святле маланак» (1966, Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Купалы 1968).

Каментарый 5:
Звяртаю ўвагу на характэрны і ключавы момант: у 1966 годзе Панчанка стаў сакратаром Праўлення Саюза Пісьменнікаў, і роўна ў гэтым жа годзе яго кніга вершаў – робіцца “з’явай у літаратурным жыцці Беларусі”! То бок Вікіпедыя дае нам прамое ўказанне на ўвесь фальш і гнюсную закулісную валтузню прадажнага СПБ БССР. Няма пасады – няма ў цябе і “народнага”. Такая схема, геніяльна адкрытая два гады таму “ЛіМаразмам”. І роўна за гэта я не стамлюся мачаць іх пысамі ў іх жа слоўныя нечыстоты.

Такіх паскудных тэкставых вырадкаў, прадстаўленых табе на суд, дарагі чытач, я магу нашморгаць дзясяткамі з кожнага нумара “ЛіМа”. Але навошта так часта рукі запэцкваць? Таму разглядаю пераважна паэзію – не таму, каб выгадаваныя на гэтакай літаратурнай глебе Глебы Ганчаровы палепшыліся, а для маладога ўніклівага чытача рубрыкі, каб бачыў ён узор: як ні ў якім разе не трэба вершы пісаць.







Міхась Южык

ЛіМаразм-512

Даваць драпака

Апошнія гадоў 25 беларускі аўтар, выдаючы кнігу за свае або за чужыя грошы, мусіць прыкідваць загадзя – хто будзе пісаць на яе рэцэнзію, а галоўнае, дзе яе друкаваць. Інакш і грошы, і намаганні кануць у Лету. Павісне пагрозлівае пытанне бессэнсоўнасці менавіта свайго існавання.
Таму амаль усе крытычныя артыкулы папяровага друку мелі і маюць у нас яўны душок сяброўства, зямляцтва, добрага таварыства, падарунку крытыка аўтару ў гонар выхаду кнігі.
І нават не гэта страшыць найбольш. А тое, што з кожным годам становіцца ўсё меней месцаў, дзе б можна было ціснуць такую рэцэнзію.
Перада мной “Дзеяслоў” №67, і адзіны артыкул у раздзеле “крытыка” займае старонак 7, і выраблены ён Шаўляковай-Барзенка. А хто і што яна такое? Найперш чалавек, які балдзее аб сябе любімай і наўрад ці стане замяняць творчае самавыяўленне пірожнымі для канкрэтнага аўтара. Таму будуць там агульныя словы. А часопіс выходзіць раз на 2 месяцы. Вось і лічыце, якія шанцы ў беларускіх кніг на жыццё, на хоць нейкія наконт іх рэфлексіі? Блізкія да нуля.
Такім чынам папяровы друк ужо ў годзе 2013 зжыў сам сябе. Стаў бессэнсоўным. Бо творы, што не падпалі пад пяро аналітыкаў, ляцяць міма літаратуры. Міма гісторыі. У тым ліку і міма проста гісторыі краіны, а не пісьменніцкай нават.
Гэта ўстойлівы зман – увекавечанне сябе ў папяровых выданнях, няхай і рэспубліканскага ўзроўню. Праверце сябе так: ці многа чытаеце вы ці вашы знаёмцы з тоўстых часопісаў 60-х, напрыклад, гадоў? А часопісаў з рускай літаратуры 19-га стагоддзя? Амаль ніхто не чытае, апроч кабінетных кратоў, даследчыкаў гісторыі, якія пішуць на гэтым навуковыя дысертацыі. патрэбныя толькі ім.
Усё, што перада мной у “Дзеяслове” 2013 года (№67), ужо, лічыце, канула ў Лету і ніколі б не ўспомнілася нікім, каб не аналітычная неабыякавасць “ЛіМаразма”. Гэтым я і адказваю на з’едлівае пытанне аднаго пакрыўджанага ананіма ў каментарыях – менавіта для выцягвання з нябыту і дзеля пераводу ў актыўнае поле літаратуры я гляджу перыёдыку 4—6 гадовай даўнасці.

У №67 ёсць падборка раней незнаёмай мне паэткі Вольга Чайкоўскай.

Чайкоўская Вольга – паэтка. Удзельніца музычнага праекту МЯТNA. Нарадзілася ў Віцебску. Жыве ў Мінску.

Узрост не ўказаны. Мяркую, гэта досыць маладая спадарыня.

Верш:

* * *
Гэта паэзія?
Тое, што я думаю,
Гэта паэзія?
Гэта паэзія,
Калі ўрачы глядзяць
На маю кардыяграму
І заўжды здзіўляюцца:
– Што гэта за словы?
На якой гэта мове?
О-о! Ды ў вас брадыкардыя !
У вас сэрца баліць?
– Баліць. А няго ж!
Дайце! Дайце !

Я сама прачытаю, што напісала маё сэрца!


Яшчэ верш:

Вецер

Такі моцны вецер,
Што калі дазволіш сабе расслабіцца,
Ён занясе цябе далёка на поўнач.
І на месцы твайго знікнення
Пакіне табе помнік –
Водар парфумы.
Калі б ты рашыўся быць некім большым,
Чым проста ісці побач,
Я падтасавала б карты,
Падкупіла б руны.
І хай сабе вецер свішча,
Даводзячы фіранкі да аргазму.
Я табе дам дакладны адрас выйсця
З гэтага пекла.
Але не адразу.


Тут выяўляюцца дзве творчыя якасці:

1) аўтарка піша не вершы, а прозу ў выглядзе нязвязнага думання
2) мае пэўны літаратурны густ, бо не пустасловіць зацята, не аблівае нас энурэзам мнагаслоўя, як памянёны ўчора графаман Глеб Ганчароў.

Чайкоўская таксама з павагай ставіцца і да мовы, не абцяжарваючы яе лішкам чужародных слоў замежнага паходжання. Кшталту “кардыяграмы” і “брадыкардыі”. Ва ўмераных дозах такія словы часам апраўданыя.
І ўсё-ткі паэтычная яе мова бедная, слоўнікавы запас малы. Ад таго празаічнасць тэкстаў выпінаецца яшчэ болей.
Далей няма чаго гаварыць пра Чайкоўскую. Можа, паспрабавала сябе трохі ў паэзіі – а там заняцца рэальным жыццём?

Яшчэ ў нумары ёсць дзяжурная падборка барда Алеся Камоцкага, які падаецца мне таленавітым музыкам, выступоўцам з гітараю. Ёсць харызма і запамінальны тэмбр нямоцнага голасу. Гэта галоўнае. З уласна паэзіяй у Камоцкага горай. Што і не дзіва – трэба пакінуць пэўную нагрузку для акордаў, мелодый, хай яны і дапрацоўваюць хібы.

Адзін з тэкстаў:

* * *
Далёка-далёка дзіцячыя сны,
Іх памяць надзейна умеюць хаваць
Межы галоўных пытанняў зямных,
Дзе кожнаму сніцца дарога свая.

Мы чуем і бачым па-іншаму зараз,
За часам, што лёсы у рэкі злівае –
Адбіткі дзіцячых, няздзейсненых мараў
Звіняць ва ўсмешках дарослых вачэй.

Дарослыя крокі блукаюць навокал.
Шукаючы выйсця знаходзяць дарогу,
Знайшоўшы дарогу, знікаюць патроху
Шэрым туманам былога жыцця.

Далёка-далёка нябесныя сны
Нястомная памяць умее схаваць.
У межах галоўных пытанняў зямных
Не кожнаму дасца дарога свая.


“Межы галоўных пытанняў зямных” – грувастка, і сукавата заходзіць па сэнсе.
“Нястомная памяць умее схаваць” – памяць, тым больш “нястомная”, не хавае, а наадварот, захоўвае.
Тут цікавы толькі спосаб рыфмоўкі. Больш нічога няма адметнага ў вершы, акрамя яго мастацкай недасканаласці.
“Не кожнаму дасца дарога свая” – ужо наогул сухая рыторыка.

Тым не менш, гэта паэзія класічнага строю, у адрозненне ад празаічных рэфлексій спадарыні Чайкоўскай.

Спадзяюся, нікога моцна не скрыўдзіў? А то ў многіх аўтараў крытыка выклікае дапатопны выкід адрэналіну ў кроў – так рэагавалі нашы прашчуры на небяспеку, і трэба было ім, ацаніўшы сітуацыю, або кідацца з ікламі ды кулакамі на ворага, або, наўсперач, даваць ад яго драпака.



Міхась Южык

ЛіМаразм-513

Хованкі ад жыцця

Гадаванка Гродзенскага педфака  Аліна Паўлоўская вымкнула з вершамі ў “Верасні” №13. Часопіс з’явіўся ў 2015 годзе. На той момант аўтарка была студэнткай трэцяга курсу.
Большасць тэкстаў мне знаёмыя, нават разабраныя  ў рубрыцы, бо Паўлоўская схітрылася іх надрукаваць потым і ў “ЛіМе”. Што не надта добра, бо выданняў у нас няшмат і такі фортэль не схаваеш, як грэх у мех. Трэба тварыць новыя вершы, а не паўтараць у публікацыях колішнія. Тым болей што чалавек Паўлоўская малады і мусіць быць жвавай.

Адзін з твораў падборкі:

***
Сямёра не чакаюць аднаго...
А я свайго адзiнага чакаю
З далёкiх пераплеценых дарог,
Што спяць за бiрузовым небакраем.

Чакаю, нiбы мацi ля акна
Чакае падарожжамi стамлёных
Сваiх дзяцей, якiх даўно няма
На свеце, гаманою заiмглёным.

Чакаю, як чакаюць нежывых,
З бязглуздаю, ды ўсё ж такi надзеяй,
Што ўсёмагутны, самы чуйны слых
Па чуе маё сплаканае: «Дзе ён?..»

Верш добры ў плане адчування музыкі мовы, сцісласці. Але надзвычай сыры ў лагічных нюансах, дзе ляп на ляпе.
То сямёра не чакаюць аднаго (прымаўка), а то ідзе параўнанне семярых з сабою ў адзінкавым ліку. Дзе логіка? Ладна, жаночая логіка.
Чакае аўтарка “свайго адзінага” з дальніх дарог, якія “спяць за… небакраем”. Калі спяць яны, то ніякага руху там няма і чакае Паўлоўская марна. Ці не так?
“Чакаю, нiбы мацi” тут лепш ставіць “быццам”, бо “нібы” мае ціск на другім складзе, а тады парушаецца рытм.
Свет, які “гаманою заімглёны”, – метафара неважнецкая, бо імгла – нешта размытае, нерухомае, млявае. А гамана, наадварот, ёсць нечым імклівым, рухавым.
 …“ды ўсё ж такi” – даволі каравае месца для лірычнага твора. Прыбраць яго – неабходна. Тут недагляд не толькі аўтаркі, а і рэдактараў, і самаўпэўненага дацэнта Брусевіча, яе настаўніка на педфаку.
У цэлым жа я вылучаю паэзію Аліны Паўлоўскай  станоўча – сярод процьмы маладых вершаскладальнікаў. У яе даволі светлая душа і, паўтаруся, ёсць важна талент – адчуванне мелодыкі мовы. Таму, пішучы як быццам пра сумнае, яна не ўводзіць чытача ў маркоту, як, прыкладам, застарэлыя Камейша, браты Дэбішы, як іншыя панылыя вершатворцы, якіх легіён.
У Паўлоўскай правільная мазгавая біяхімія, стваральная псіхічная энергія. Таму, прыслухаўшыся ўважліва да аналітыка, і працуючы найперш з формаю верша, яна можа дасягнуць самавітых вышынь.

З нагоды біяхіміі мозгу скажам пра скрушнае.
У гэтым жа нумары змешчаны параўнальны аналіз крытыка Анатоля Трафімчыка. І супастаўляе ён кнігі Васіля Дэбіша і маладога Ігара Канановіча, на той момант жывога, а цяпер ужо мёртвага, трагічна загіблага чалавека.
Я пісаў раней, што Трафімчык не крытык. І вось пацвярджэнне маёй высновы:

“У цэлым паэзiя I.Канановiча пакiдае, скажам аксюмаранiчна, асадак больш аптымiстычны, чым В. Дэбiша”.

І хоць я не ведаю слова “аксюмаранічна”, але зразумеў пэўна, што крытык нічога ў кнізе Канановіча не ўбачыў. Хоць і цытуе некаторыя радкі – пераважна змрочныя і панылыя. І які ж мусіць быць паэт Васіль Дэбіш, калі ён яшчэ болей меланхалічны за Канановіча?

Яшчэ з артыкула:

“I маладым трэба iмкнуцца да таго, да чаго працярэблiвае свой шлях I. Канановiч — настаўнiк па атрыманай прафесii, але... грузчык па галоўнай працадзейнасцi. Спадзяёмся, толькi на цяперашнi момант”.

З аднаго боку, указаны і прычыны далейшай трагедыі.  Ігар Канановіч папоўніў шэраг выклятых беларускіх паэтаў кшталту Асташонка, Гадулькі, Сыса, Сахарчука, што не ўжыліся, скажам так, з рэчаіснасцю, якая напорыста іх гняла. Тут толькі розніца ў спосабе суіцыду. Або маруднага і пакутлівага праз гарэлку, або хуткага і адносна бязбольнага. Такім чынам, паэтаў забіла ўся гэтая хеўра зубастых пажыральнікаў бюджэту, што асела ў рэдакцыях і душыць літаратуру і таленты. Гэтых распілоўшчыкаў чужых грошай і раздатчыкаў прэмій, ганарараў і медалёў, з якімі  сурова ваюе наш “ЛіМаразм”. Бо яны рэальна знішчаюць людзей, тлусцеючы самі.
А з другога боку, не ўсё так проста. Бо многія ў жыцці праходзяць куды большыя выпрабаванні, нават не фантазіруючы самастойна сысці на той свет. Таму мы мусім казаць пра псіхічную хваробу, гэтакіх персаналій шмат сярод і багатых, і сытых, і сямейных, і фізічна здаровых. Забіваюць не цяжкасці, а біяхімія глузду. І я не раіў бы ірваць на сабе валасы, як Алесь Емяльянаў у Фэйсбуку, што, маўляў, не ўбераглі, не давалі патрэбнай увагі, і гэтак далей. Давалі. І шматлікія публікацыі Канановіча, і кніга, і рэцэнзія на яе – усё было, бамонд да яго задам не паварочваўся.
Рэч у тым, што ў паэзію акурат і рушаць часцяком людзі маркотнага, меланхалічнага складу. А якраз грузчыкі, кім паводле Трафімчыка вымушана працаваў Канановіч, гэтыя разбітныя энергічныя рабацягі – суіцыдам займаюцца надзвычай рэдка. Хіба што з белай гарачкі. Бо яны на сваім месцы. А Канановіч сярод іх – быў на чужым. Месца яго за пісьмовым сталом, у свеце рэфлексаванняў і мрой. Так размяркоўвае няроўна прырода.
Падобных ахвяр духоўнай барацьбы сярод людзей вельмі шмат. І далёка не кожны з нас мае тату Леаніда Агуціна, які шчасліва ўладкаваў распешчанаю дачку ў Штатах, зрабіў грамадзянкай, адэптам чужога свету. Але ж сам мусіць-такі зарабляць грошы ў Расіі, на “Голасе”, дзе ён у журы, ці на канцэртах, што багата аплачваюцца. У Штатах, якія ён любіць усім сэрцам, гэтак шмат не заробіш, а грошы маюць уласцівасць хутка канчацца. І неўзабаве запатрабуюць і дачка і яе бабуля, амерыканкі, – новых даляраў ад Лёні. Таму целам ён у апастылай халоднай Маскве, душой – у святланосным Маямі. Так зладжаны свет. Выжывае дужэйшы, як слушна кажа дарвініст-блогер Новікаў, і “хто не схаваўся, я не вінаваты” – раз-пораз абвяшчае спадар Жыццё.





Міхась Южык

ЛіМаразм-514

Скаваныя жахам

Працягваю паказваць грамадзе ўзровень паэзіі “Дзеяслова”. У №67 дэбютаваў Уладзімір Дрындрожык, які:

…Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Віцебску. Жыве ў Мінску.

Чалавеку далёка за трыццаць.
Адна са спроб пяра:

Канверты

І зноў стаю ля небакраю,
Дзе свет штось выяўляе.
Ён увесьчасна нараджае,
Таго, хто потым памірае.
Але нічога не знікае —
Бог зноў ператварае.

Трымціць святло дрыготкім ззяннем —
Нерукатворны цуд.
Ці мроя — думаем — над намі,
Нібыта зніадкуль?

Ствараецца ў касмічным спектры
Нябачная нам п’еса:
Нас Бог уціснуў у канверты
І напісаў адрэсы.


Стаяць ля небакраю, аднак, дужа складана, бо ён заўсёды ад нас аддаляецца.
1) “штось” – гутарковая форма.
2) “увесьчасна” – няўдалая спроба калькі з рускай мовы.
3) “Трымціць святло дрыготкім” – адно слова з вылучаных лішняе, бо калі трымціць, то ўжо ёсць дрыготкім.
4) “Нібыта зніадкуль” – “нібыта” («якобы» па-руску) тут не да месца. А “з ніадкуль” пішацца раздзельна.
5) “адрэсы” – ёсць у мове толькі адрасы.
6) “нам”, “нас” – занадта блізка стаяць.

Гэта што тычыцца стылю. Ён благі.
Увогуле ж форма верша невыразная, няма паэтычнай экспрэсіі, адна рыторыка. Паўтарэнне прапісных ісцін. Патрэбнай вобразнасці няма.
Прабегшы далей паэзію Дрындрожыка, згледзеў верш, напісаны лацініцай, а таксама тэкст са словамі з прапісных літар. Крыўлянне з формаю. Гэтым не ўзмоцніш сутнасць ніяк.
Выснова такая: мовы аўтар толкам не ведае, яна для яго чужая. Ад таго пра паэзію не можа быць і гаворкі.
Я з 1999 па 2005 гады не выпускаў тлумачальны слоўнік з рук, цягаў яго на лецішчы ў сад і агарод. Пакуль не зразумеў, што мне ўжо не трэба па ім звярацца. Але і цяпер ён ляжыць леваруч ад пісьмовага стала. Хоць ужо ў Вордзе стаіць неблагі арфограф.

Яшчэ з аўтара:

* * *
Заплюшчы вочы, стань нерухомай.
Шэпчуцца думкі…
…маёю замовай
Будзь.
Непахіснаю згодай
Будзь. Ты.


Пустата. Ні сэнсу, ні хоць бы прыгажосці ў пабудове словазлучэнняў і сказаў.
Яшчэ раз вярнуся да Аліны Паўлоўскай, якую ўчора станоўча адзначыў. Пры ўсіх пачаткоўскіх хібах чалавек мае тры галоўныя складнікі паэзіі: экспрэсію, прыгажосць, непадробнасць пачуццяў.
У большасці разгледжаных у рубрыцы твораў няма ніводнага з трох складнікаў. Можа, хто і адчувае тонка сусвет, але праз слова гэта не перадае. Адсюль і прэтэнзіі да крытыка: я ж такі высокі, глыбокі (у душы), а ты мяне не расчуў!

Цяпер пра весялейшае. Я нарэшце спакойны: вярнуўся з пяці тыдняў адпачынку Дзмітрый Кісялёў і ў сваёй нядзельнай праграме выліў дзве гадзіны яду на Штаты. Такім чынам, новы палітычны сезон стартаваў.
Займальна было назіраць, як абураецца Расія, пасля таго як Трамп выкінуў іх дыпламатаў з горада Сан-Францыска, захапіўшы чужую маёмасць у выглядзе будынку і яго змесціва. “Незаконна! Гвалт! Небывалае нахабства!” – крычыць афіцыйная Расія, што зусім нядаўна ўзяла як быццам чужы востраў Крым, і як быццам незаконна таксама.
Але закон мае дваістае гучанне заўжды, калі рэч ідзе аб вялікіх разборках. Гэта для сваіх законапаслухмяных грамадзян у Штатах уласнасць – свяшчэнная. Для ўсялякай набрыдзі кшталту арабаў і расіян – не. ЗША спакойна ўрываюцца ў чужыя краіны, падпальваюць іх вайной, заліваюць крывёю, скідваюць бочкамі хімічную збою на В’етнам, нішчаць Хірасіму і Нагасакі. І ўсё гэта робіць самая дэмакратычная краіна сусвету.
Так што не будзем. Расія і ЗША – злодзей у злодзея шапку крадзе. Доўжыцца спектакль халоднай вайны. А для рэальных войнаў атлусцелы заходні свет ужо не прыдатны. Прытырак з Паўночнай Карэі запускае стратэгічныя ракеты наўпрост над Японіяй, а цывілізаваныя краіны – толькі праводзяць іх вачыма і нешта ліберальна пішчаць пра незаконнасць выхадак гэтага адмарозка. Нібы п’яны хуліган уварваўся ў вагон, дзе сядзяць плячыстыя мужыкі, афіцэры ў тым ліку, – і пачынае прыставаць, а потым і гвалціць іх жонак; афіцэры ж доўжаць сядзець, скаваныя жахам. Прыкладна так.



Міхась Южык

ЛіМаразм-515

Хачу ў футбольную зборную

Беда, коль пироги начнет печи сапожник,
А сапоги тачать пирожник,
И дело не пойдет на лад.
Да и примечено стократ,
Что кто за ремесло чужое браться любит,
Тот завсегда других упрямей и вздорней:
Он лучше дело всё погубит,
И рад скорей
Посмешищем стать света,
Чем у честных и знающих людей
Спросить иль выслушать разумного совета.
(Иван Крылов)

Вельмі бракуе часу на прозу нашых перыядычных выданняў. А калі дабіраюся, то магу адно ацаніць стыль і вызначыць, таленавіты аўтар ці не.
У “Маладосці” №12 2017 года надрукаваны:

Алесь Яфімаў: нарадзіўся 7 чэрвеня 1991 года ў Міёрах. Магістр філалагічных навук, аспірант БДУ. Чытачу «Маладосці» вядомы па аповесці «Каменная ноч», якую і пісаў пераважна начамі. «Прададзеная споведзь» — твор не менш нечаканы для чытача. Мо нават і больш.

Прыводжу першую старонку твора магістра філалагічных навук:

Людзі ў вагоне былі быццам мёртвыя.
Было ўжо позна, першая гадзіна ночы. Пасажыраў у вагоне метро было мала, значная частка сідзячых месцаў заставалася вольнай. Людзі выглядалі даволі стомленымі, многія з іх сядзелі з заплюшчанымі вачыма…
Маявер глядзеў на пасажыраў, што сядзелі насупраць, на процілеглым баку вагона. І раптам яму здалося, што ўсе гэтыя людзі — быццам мёртвыя. Як на пасмяротных фотаздымках, папулярных у ХІХ стагоддзі. Нябожчыкаў апраналі, як жывых, садзілі ў натуральнай нязмушанай позе ці нават ставілі пры дапамозе спецыяльнага штатыва, грыміравалі і фатаграфавалі. Калі фатаграфавалі ў атачэнні родных, па фотаздымку іншым разам было цяжка заўважыць — хто тут жывы, а хто памерлы. У нябожчыкаў нават былі «жывыя» расплюшчаныя вочы. У адных выпадках гэта быў мантаж, а ў іншых трупам насамрэч расплюшчвалі вочы і апрацоўвалі іх спецыяльным рэчывам, каб тыя не высыхалі і не мутнелі. Маглі нават адрэзаць памерламу павекі, каб толькі ў яго быў жывы пагляд. Зараз гэта многім падаецца жудасным і жахлівым, але такія фотаздымкі рабіліся не для ўслаўлення смерці. Людзі проста імкнуліся захаваць памяць пра сваіх блізкіх, хацелі мець хоць фотаздымак. І калі такія фотаздымкі пры жыцці чалавека, асабліва дзіцяці, рабіць не паспявалі — рабілі іх пасмяротна.

І смех і грэх. Аўтар на гэтым мізэрным кавалку сунуў нам аж 9 слоў з коранем “было” (вылучаны). А таксама 6 слоў з коранем “фота”.
Не так даўно я, разглядаючы аповесць івацэвіцкага мнагапісца, уладкаваную ў гэтым жа слаўным часопісе, выказаў падазрэнне: тэкст тварыўся з чарговым трохлітровікам піва – настолькі ён быў сукаваты і неахайны.
Цяпер падобным радуе нас магістр… Тэатр абсурду? Хамства і здзек? Не – дзяржаўны літаратурны часопіс. Такое ўражанне, што аповед пісалі па-руску, а потым ушпілілі ў электронны інтэрнэтаўскі перакладчык. Націснулі кнопку і скапіравалі атрыманае без даводак і правак.
Я, канешне, ухваляю намер Алеся Яфімава завабіць нас мерцвякамі, але рабіць тое неабходна было пяром, не сякераю.
Што каментаваць? Пра што гаварыць, калі, баюць у народзе, Карлюкевіч-Берлеж прызначыў туды галоўрэдам лекара, не літаратара нават…

Праверыў, аднак, на сайце “Звязды”:

Галоўны рэдактар “Маладосці”: Святлана Воцінава (Дзянісава)

Святлана Дзянісава: нарадзілася ў 1972 годзе ў Гродне. Скончыла медыцынскае вучылішча і біялагічны факультэт БДУ.

Што называецца, “пацалуйце мяне ў прычыннае месца”…
Прыплылі. Дакуль жа блатныя медыкі будуць гвалціць беларускае слова? Дайце тады ўжо пісьменнікам рабіць хірургічныя аперацыі!

І таму не дзіва, спадарства, што святу прыгожага пісьменства ў “старажытным Полацку”  ў навінах БТ удзялілі не болей за 5 хвілін. Прычым не паказалі, здаецца, ніводнага нацыянальнага літаратара. Нешта гаварыў дыктар па-беларуску. І па-руску – Міністр культуры. Усё. Пераключылі на камбайны – гэта хоць мае плён у выглядзе боханаў на стале, а не часопісаў на складах, што пыляцца там нерухома гадамі.
Рускамоўны міністр культуры. Непісьменны магістр. Коснаязыкі раманіст з Івацэвічаў. Хто б узяў мяне футбалістам у зборную Беларусі?




Міхась Южык

ЛіМаразм-516

Лекаваць шокам

Разгляд некалькіх нумароў “Верасня” пераканаў мяне, што там ёсць сталае аўтарскае ядро. І нават свае мясцовыя зоркі, кшталту Эдуарда Дубянецкага ці  Таццяны Мацюхінай, якія зіхацяць у кожным нумары. Спрабуюць сябе яны збольшага ў крытыцы, і выходзіць гэта ў іх няўдала, тапорна. Не на сваім людзі месцы, а не свая праца прыносіць пакуты неймаверныя. Нібы камянюкі варочаеш, а не пішаш. Тады як пяро Пушкіна, напрыклад, лёгкае, лятучае, жыццядайнае.
У чарговым “крытычным” артыкуле (№13) Таццяна Мацюхіна намагаецца прадставіць нам кнігу Таццяны Барысік у надзвычай ружовых фарбах. Кампліменты аўтару гучаць незмаўкальна, і думаецца, што перад намі калі не барадаты Талстой, то ўжо паголены Бродскі напэўна.
Артыкул складаецца з размоў агульначалавечых, якія разбаўляюцца пахвальбой аўтарцы. Вядуцца яны з нудлівымі паўторамі, бесталкова. Напрыклад:

“Глыбокае веданне вясковага ладу жыцця, звычаяў сялянства раскрываецца ў апавяданнях Таццяны Барысiк шматаспектна.
(…)
Адчуваецца, што Таццяну Барысiк хвалюць праблемы вясковага жыцця з самага маленства, а яе дзяцiнства i юнацтва на поўнiцу былi звязаныя з традыцыйнымi святамi i сезоннымi ўборачнымi работамi (Новы год, Каляды, Радаўнiца; жнiво)”.

Нейкае слова “хвалюць” замест “хвалююць”, паўтор сінонімаў “маленства” і “дзяцінства” ў сэнсах – тым не менш! – адрозных. Бо стаяць праз коску і “а”, якое блізкае тут да “але”. Удалося ўпіхнуць і публіцыстычны канцылярызм пра сезонныя ўборачныя работы.
Што я магу параіць “Навуковаму супрацоўнiку Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы i лiтаратуры НАН Беларусi”, якім ёсць Таццяна Мацюхіна? Змяніць род заняткаў? Гэта было б бязлітасна. Таму – чытаць крытыка ўсіх часоў і народаў, неўтаймоўнага Вісарыёна Бялінскага, каб пазбыцца хаця б ялею, якім абліпла па вушы.
Ды што ж гэта такое, спадарства? Учора магістр філалогіі, а сёння супрацоўнік НАН Беларусі… І абое твораць дзіцячыя, школьныя ляпсусы, мелюць нам лухту, тады як мусяць несці святло адукацыі? І я не вінаваты, што натрапляю на цельпукаватых навукоўцаў у слынных беларускіх часопісах. Яны самі валакуць туды рукапісы, а рэдактары самі іх ставяць.

Цяпер пра паэзію ў гэтым 13-м нумары.
Знаёмая мне па “Маладосці” Кацярына Масэ.
Даволі маладая паненка, на той час студэнтка лінгвістычнага ўніверсітэта, з першых радкоў пачала даследаваць Госпада Бога, ледзьве не прыпарыраваць. І непазбежна ўбілася ў прамы сатанізм. Зараз вылучу характэрныя месцы.
Адно з іх:

СЛОЎНІКІ

Калi не разумееш Бога логiку,
шукай яе ў тлумачальным слоўнiку.

Этапаў кармы спiс храналагiчны
змяшчае слоўнiк этымалагiчны.

Пра шчырае, бясконцае каханне —
да слоўнiка сiнонiмаў пытанне.

Цi правiльна жывеш, цi гарманiчна,
адкажа табе слоўнiк граматычны.

Але магчыма, ты з такiх назоўнiкаў,
што самi сабе пiшуць слоўнiкi.


Здавалася б, бяскрыўднае тварэнне, і акрамя паэтычнай бяздарнасці нічым чалавецтву не шкодзіць? Але аўтарка аперыруе паняццем Бога з вялікай літары і адразу прывязвае да яго слова “карма”. Якое ёсць прыхаднем з Усходу і ўласна да нашага Бога, адзінага Тварца Сусвету, яўленага як Ісус Хрыстос – мае дачыненне толькі адмоўнае, адваротнае, бо створанае ворагам чалавецтва.
Паўтаруся, хоць і пісаў раней неаднойчы: паняцці кшталту “карма”, “духоўная энергія”, “інфармацыйнае поле”, “чакры”, “ёга”, “нірвана”, “аўра”, “рэінкарнацыя” ёсць штукі акультныя і для свядомасці згубныя. Глыбокае апусканне туды прыводзіць да пашкоджання псіхікі з усімі наступствамі, якія з’явяцца непазбежна. Напрыклад, учора адна такая ахвяра духоўнай барацьбы, расійскі дзевяцікласнік, уварвалася са стрэльбаю ў школу; як высветлілася – малады чалавек навязліва не хацеў жыць і парашыў гэтак гераічна сысці да чарцей. Аднак паліцыя яго не застрэліла, цяпер будзе сядзець у псіхушцы, есці жудасныя таблеткі. Магчыма, паправіцца некалі.
А вось вам з твораў Масэ, у пацвярджэнне маёй рыторыкі:

***
Для анёла чорт — гэта чорт,
а для чорта анёл ёсць чортам.
Для адзiнкi мiнус адзiнка — адмоўны лiк,
а для мiнуc адзiнкi — адзiнка.
Усё ад таго залежыць, з якога боку глядзець,
да якога належаць.
Цi стаяць на мяжы,
дзе добра бачна, што ўсё адносна,
не адназначна,
што ўсё адно.


Няма ні дабра ні зла, паводле Масэ. Ці карміць немаўля з соскі, ці задушыць яго – якая хер розніца? Ідзе прамая прапаганда сатанізму. Менавіта згаданае мной “інфармацыйнае поле” зрушыла мазгі Масэ, якая зашмат начыталася лёгкадаступнай цяпер адпаведнай літаратуры. У тэксце няма і патугаў на прыгажосць, а шурпатымі непаэтычнымі радкамі пруцца прамыя заклікі да бязбожнасці. Менавіта з гэтых позываў падлеткі бяруць стрэльбу і рушаць у школу – класці ў магілы таварышаў. Тым славіцца найперш сектанцкая Амерыка. Адтуль дзьме.

Яшчэ з вычварэнняў Масэ:

ЦЫРЫМОНІЯ ЖЫЦЦЯ

Цырымонiя жыцця:
разлiтыя па кубках душы
пад цiскам самазабыцця
ста яць маўклiва
………………….


Тут ужо булгакаўскі подых смуродны, яго глава з адыёзнага рамана, назва главы красамоўная: “Баль у сатаны”.

Або яшчэ працягвае смеціць у абшар беларускага слова паэтка:
……………….
i вочы паб'е,
як шкло.
Заглушыць вершаў маiх
галасы
i cпалiць мае валасы.
Усё знiшчыць
…………………

 
Яшчэ:
…………………………
Цырымонiя жыцця:
дарэшты выпiтыя душы,
i толькi я
лунаю ў кубку непарушным.
Куды ўвальецца смак мой, водар
аднойчы плынню асалоды
………………………….


Ды хто ж спыніць гэтую апантаную нечысцю маладзіцу? Галоўны рэдактар, здавалася б, мусіць тое рабіць, светлы паэт Эдуард Акулін. Не, заахвочвае гэтую падлу! Заражае ёй духоўную прастору, апаганьвае аўтараў, што стаяць побач у нумары. Спакушае чытача. Нясе адказнасць за гэта, як ні круці. Пры ўсёй маёй павазе да Акуліна як лірыка, песняра.

“…а кто соблазнит одного из малых сих, верующих в Меня, тому лучше было бы, если бы повесили ему мельничный жернов на шею и потопили его во глубине морской. Горе миру от соблазнов, ибо надобно придти соблазнам; но горе тому человеку, через которого соблазн приходит”. (Мк 9, 42, Лк 17, 1)

А Масэ не сунімаецца і доўжыць сеяць “разумнае, добрае, вечнае”:

…………………..
Я хацела сказаць,
але не змагла гаварыць.
Заставалася знiкнуць,
але я магу толькi быць


Маладая паненка, узростам ледзьве за 20, смяротна абцяжарана жыццём і хацела б знікнуць, але мусіць быць. Во як! І не сказана ў біяграфіі, што яна інвалід – без вачэй там, без рук ці без ног. Духоўная слепата, смерць. Параўнайце з пакаленнем паэтаў Аляксея Пысіна, Давіда Самойлава, Акуджавы, што мужна ваявалі за радзіму.
Таму і беларуская паэзія савецкіх часоў, пры ўсіх яе агрэхах, куды мацнейшая за цяперашнюю. Людзі як мінімум хацелі жыць, будаваць, тварыць і кахаць. Не цяперашнія бледныя выпаўзні кшталту Масэ, якія самі сябе ўжо разбурылі і лезуць кашчавымі пальцамі нас задушыць. Не выйдзе, бо ёсць “ЛіМаразм”. Спадзяюся, выспятак і поўха ад мяне дапамогуць аўтарцы ўзяць сябе ў рукі. Бо салодкія ўгаворы тут не паспрыяюць, запозна. Толькі шокавая тэрапія.

Нават капіраваць праз буфер гэтыя радкі Масэ было страшна і гідка. Зноў хочацца вымыцца. Ужо не ад хітрага фальшу Шніпоў, а ад прамой сатанінскай брыдоты. Хоць усе з’явы, якія бічуе рубрыка, паходзяць з адной гнойнай ямы.



Эдуард АКУЛІН

У ТРАЕЦКІМ

Я цябе даўніною вёў…
Пахла кавай і першалістам.
Нашу пару ў святле агнёў
люстравала раўніва Свіслач.

Я цябе даўніною вёў,
і было гэта ўсё калісьці.
А сягоння – рудым агнём
пад нагамі згарае лісце.


* * *
На зямлі двое нас шчаслівых,
бо ніводнай душы наўкола…
Нас кранула пяшчота ліўня
таямнічым крылом анёла.

Называеш мяне ты – мілым.
Я цалую твае павекі.
Нас кранула пяшчота ліўня
з гэтай летняй начы навекі.

Час ішоў, ці мо ў ім плылі мы –
не згадаецца нават потым.
Толькі ўдзячнасць не пройдзе ліўню
за бясконцасць яго пяшчоты.






Міхась Южык

ЛіМаразм-517

Гілевіча пераплюнуць

Асноўная перавага холдынгаўскіх выданняў перад так званымі незалежнымі ў тым, што там рэдка праходзіць прамая нечысць, паглыбленне ў інфернальныя сферы. Можа, за выняткам “Маладосці”, дзе лекар-галоўрэд наогул часам не цяміць, што ён, дзе і навошта.
Таму на лімаўскіх вершах (№33, 2017) будзем сёння адпачываць ад капытоў і рагоў.

Таісія ТРАФІМАВА

На бацькоўскай зямлі

Згараю ў полымі верша,
Ратуе стваральны агонь.
Пераплаўляюся, грэшная,
І ўваскрасаю наноў.

Веру ў словы-агеньчыкі,
У радкі-вугалькі.
Хай дужэюць карэньчыкі
На вякі. На вякі…

Я дыханнем славянскім
Вугалькі распалю.
Родны край мой случанскі
Да сябе прыгарну.

Ночы тут салаўіныя,
Сенакосныя дні.
Выспяваю пад ліўнямі
На бацькоўскай зямлі.


Паэзія болей чым традыцыйная. І прымітыўная, хай аўтарка на мяне не крыўдуе. Хоць можа і крыўдаваць. Тэкст застанецца нязменным і роўна такім пойдзе ў гісторыю, як яна напісала, а рэдактары падрыхтавалі да друку.
Першыя дзве страфы амаль пазбаўлены штампаў і выглядаюць даволі кранальна. Псуе гэта толькі дзве канструкцыі з неапраўдана здвоеных слоў. Да таго ж “вугалькі” – русізм. Мы павінны адрознівацца ад імперскай суседняй мовы, інакш растворымся ў ёй. Таму ў слоўніках – “вугельчыкі”. Напісала ж папярэдне паэтка правільнае “агеньчыкі”.
Увогуле пафас твора напачатку не здаецца фальшывым. І зацінаецца ён роўна на фразе “Я дыханнем славянскім”. Тут стоп. Патыхнула навукай. Славянскімі доследамі Івана Чароты, афіцыйнага чалавека. Паэзія такое адпрэчвае.
“Родны край” – неважнецкі ўзор таксама, бо ёсць штампам цяжкім і кандовым.
“Ночы”, якія “салаўіныя”, даўно псуюць не толькі верш, але і мастацкую прозу. Вы бачылі ў раманах Южыка звязку “салаўіныя ночы”? А слоў там сотні і сотні тысяч. Неяк жа аўтар схітрыўся без штампаў.
“Выспяваю пад ліўнямі” – гэта ўжо добра, трапна і прыгожа атрымалася ў Таісіі Трафімавай.

Яшчэ твор з падборкі:

Шчаслівая

На крылах шчасця і любові
Лячу у родны край Манькова,
Адкуль вядуць мяне вытокі
У край далёкі, свет шырокі…

На крылах шчасця і любові
Лячу да зор, за небакрай,
Пад спеў і звонкі, і вясёлы,
У наш зямны высокі рай:
Мой край!

Шчаслівая, што крылы маю,
Шчаслівая, што узлятаю!


Гэты тэкст да верша не дацягвае, скажам шчыра. Бо састаўлены з адных трафарэтаў, якія вылучаны тлустым. Таму шчасце выйшла ў паэткі несапраўдным, змушаным і пустым. Або сваю шчырую эйфарыю яна не здолела перадаць чытачу. І менавіта праз паэтычную няўмеласць.

Што лепш, спадары: разгледжаны ўчора сатанізм ад Масэ з “Верасня” ці прымітыў Трафімавай з “ЛіМа”? Другі варыянт для мяне пераважыць, бо не нясе яўнай і напорыстай шкоды свядомасці чытача.

Трафімава выглядае нават самавіцей за суседа зверху па старонцы “паэзія”, ужо прааналізаванага нядаўна Глеба Ганчарова.
Бо пасажы яго кшталту:

“Кароль табе пазычыў супакой,
Францыск Скарына, доктар медыцыны,
А ты яму жамерыны-рыцыны
За тое цi не кволаю рукой”.

– уздыбліваюць у мяне шчэць няголенай барады. Адразу згадваецца кароль коснаязыкасці Чарнамырдзін, славуты прэм’ер п’яніцы Ельцына. Трэба спярша абучыцца проста гаварыць па-беларуску, потым пісаць кароткія вершы і толькі затым, праз доўгія гады, брацца за паэмы. Ганчароў жа выскачыў адразу з паэмай, памерамі ў вершаваны раман. Хоча, відаць, Гілевіча пераплюнуць.


Я ў сваім стагоддзі згублены
Нібы грош
У тэатры, што без публікі.
Ну і што ж!..
(Мікола Кандратаў)



Міхась Южык

ЛіМаразм-518

Фіга ў кнізе, або Вабнасць чыноўных рэсурсаў

З цікавасцю працую над вершамі Анатоля Аўруціна. І заўсёды ўдзячны аўтару – ён шырокае поле для патолагаанатама літаратуры, бо мае творчасць неадназначную, не прымітыўную, па-жаночы насычаную эмоцыямі.
Акрамя таго, Аўруцін не дае пра сябе забываць і, незважаючы на 70-гадовы ўзрост, застаецца душой малады. Ён пастаянна нечага хоча, жадае, прагне, быццам юнак. Як казаў герой серыяла “Следства вядуць знатакі” пра жуліка Пузаноўскага – яго надзвычай многа ва ўсіх праявах жыцця.
Цяпер чарговая нагода – Аўруцін павіншаваў сябе з юбілеем Нацыянальнай літаратурнай прэміяй. І хоць выпісваюцца такія стварэнні адно для генералаў літаратуры, а ніяк не за пісьменніцкія заслугі, – прыемна, як ні круці. Тым болей што побач, у галіне дзіцячай літаратуры, стаіць на п’едэстале сябар Аўруціна, бадзёры пажылы старшыня МГА СПБ Пазнякоў. І тут жа, леваруч, раманістка Рублеўская, якой прэмія, паводле яе саперніка Разановіча, была прызначаная загадзя, задоўга да афіцыйнага конкурсу. Як падарунак.
Так парашылі недзе наверсе. А дзе той, дарэчы, верх? Ды сам жа ўчэпісты старшыня Пазнякоў! І Аўруцін – як перакладчык яго паэтычных практык. І Рублеўская – як жонка галоўнага рэдактара “Мастацкай літаратуры” і супрацоўніца цэнтральнай беларускай газеты. То бок зусім не трэба далёка хадзіць, а варта наўпрост з крэсла запусціць рукі ў глыбачэзны дзяржаўны бюджэт, у вылучаныя на развіццё нацыянальнай культуры грошы – ды распараджацца, насычацца, дзяліць…
Таму Анатоль Аўруцін, разам са шчырымі яму ад мяне віншаваннямі, проста-такі напрасіўся на чарговы разбор яго цудадзейнай паэзіі. Якую ён навязліва прапаноўвае вывучаць беларускім школьнікам.

Паехалі:

***
Я слышал крик…
Над лестницей отвесной,
Что утопала в чавкающей тьме,
Над кронами, гремящими железно,
Отрепьями в залатанной суме,
Над мокротой неубранного сада,
Оборванною ставенкой в дому –
Он все летел…
И влажная прохлада
Шептала мне и больше никому,
О чем-то неотысканном и вечном,
О пустоте невыплаканных глаз,
О той земле, в которую и лечь нам,
Когда – так скоро – наш подступит час.
Во тьме метались лица, люди, лики,
Осколки неба, сполохи огня…
Я не забыл о черном этом крике –
Он просто первым выискал меня!
И я кричу, невинный, в платье сиром,
И вдаль летит сквозь чувственную тьму
Один лишь крик…
Один лишь крик над миром…
Один лишь крик,
не слышный никому…


Навідавоку поза і паэтычны дурман. Так званы пыл, які пускаюць у вочы. Пыл, за якім не стаіць ніякай рэальнасці. Вобразы, цьмяныя і туманныя, замарочваюць чытача. На паверку яны – бязглуздзіца, ладна скроенае плацце голага караля. Бо аўтар не сказаў нам гэтым вершам нічога, апроч сцвярджэння, што толькі ён чуе гукі нябёс: «крик, не слышный никому…» Прарок? Ці банальная манія велічы? Ні тое, ні другое, а трэцяе: скрупулёзны разлік. Тэатр. Аўруцін іграе чарговую ролю.
Я ў рубрыцы гаварыў, што працую з тэкстамі, а не з біяграфіямі людзей. Гэта не зусім дакладна, бо ёсць выключэнні ў выглядзе зусім ужо камічных асоб, акцёраў на сцэне літаратуры, як Някляеў і Арлоў, у выпадку якіх аднымі іх тэкстамі не абыдзешся. Трэба ведаць, адкуль што вынікае.
І калі піша Аўруцін пра гукі нябёс, пра нейкі аднаму яму даступны стуль крык, то міжволі разбірае неўтаймоўны рогат. Бо ўсе ведаюць бізнесменскую разважлівасць аўтара, выкарыстанне ім не нябесных, а цалкам матэрыяльных, зямных сродкаў для свайго праслаўлення. Так званы чыноўны рэсурс, “сяброўскія” сувязі з патрэбнымі людзьмі. Тыя славутыя рычагі, якімі валодае, прыкладам, яго неразлучны з пэўнага часу сябар Міхась Пазнякоў. Яны і на прыступцы “нацыянальнай” прэміі побач пасталі, рука аб руку.
Таму выяўленае Аўруціным у прыведзеным вершы ёсць ніякая не рэальнасць, не метафізічныя нябёсы, а пошласць і фальш. А торба жабрацкая, пра якую піша паэт – толькі мацуе гэтае насмешлівае, недаверлівае да яго стаўленне. Усе ведаюць, наколькі славалюбівы аўтар, і з якой пыхаю і помпаю праходзяць яго юбілеі. Як прагне ён вешаць на шыю медалі ды рэгаліі. Як прывучыў называць беларускамоўных чыноўнікаў сябе “Пушкіным усяе Беларусі”. Гэтага не схаваеш, і фота мы прыводзім, каб не быць галаслоўнымі.
Такая манія называцца хоць маленькім, ды Пушкіным, вынікае з унутраных комплексаў, бо можна ашукаць каго заўгодна, акрамя сваёй уласнай свядомасці. І вымпеламі ад яе, ад гэтага голасу ўнутранага сумлення, ты не захінешся ніколі. Аднак жа і ад таго, што жыццё прамінула ўпустую, што не патрэбны ты ні паэтычнай Расіі, ні тым больш – Беларусі, робіцца невыносна балюча. І хочацца святаў, і каб сябры выпісвалі прэміі, і каб нехта ўручаў медалі са значкамі. Аднак паперадзе, перад вачыма, маячыць вобраз славутага ў савецкія часы рускамоўнага Адамовіча, якога ўжо гадоў 20 не перавыдаюць у нашай краіне. Менавіта праз рускамоўнасць. І гэта палохае.

Канкрэтна:

1) “Над лестницей отвесной” – а лесвіцы хіба бываюць гарызантальнымі?
2) “кронами, гремящими железно” – выдумка свядомасці, кроны так не грымяць, дый наогул не грымяць. Тухлая метафара.
3) “Отрепьями в залатанной суме” – паспрабуйце ўявіць торбу, запоўненую немаведама для чаго рызманамі? Нашто рызманы? Для чаго торба – залатаная? А каб выставіць сябе прарокам з посахам на бездаражы чужых зямляў. Поза. Карціннасць. Не верым.
4) “Оборванною ставенкой в дому” – торба залатаная, аканіца – маленькая ды яшчэ і абарваная. Я зараз расплачуся і пашкадую Аўруціна, насамрэч цалкам рэспектабельнага чалавека. Які любіць і камфорт і пашану.
5) “О той земле, в которую и лечь нам” – гэта поўная праўда. Прычым як у прамым, гэтак і ў фігуральным сэнсе: рускамоўных класікаў на Беларусі не існуе, рускія вершы забываюцца адразу пасля смерці аўтараў. Не перавыдаюцца дзяржаўным рэсурсам ніколі.
6) “Шептала мне и больше никому” – памянёная і дэталёва разгледжаная раней манія велічы.
7) “О чем-то неотысканном и вечном” – напусканне туману, патугі прыляпіць сябе да вечнасці, у якой насамрэч няма аўтару месца, бо занадта зямны, плоцевы чалавек.
8) “Во тьме метались лица, люди, лики, Осколки неба” – гл. пункт 7. Аўруцін доўжыць наводзіць туман. А як, дарэчы, уявіць аскепкі неба? Не змог.
9) “невинный, в платье сиром” – і гэта чалавек, які карыстае адміністратыўныя рычагі дзеля прэміі? (Рогат за кадрам.)
10) “Я не забыл о черном этом крике” – паўтор сказанага на пачатку верша. Навошта дзяўбці гэта чытачу раз за разам? Ён, як правіла, не дэбіл. Да таго ж крык не можа быць чорным. Вобразнасць змушаная.

Спачатку ў аўтара цемра чвякае граззю, а потым, пры канцы, робіцца чуллівай (“летит сквозь чувственную тьму”). Здольная цемра нешта адчуваць? Не. Каторы раз сфальшывіў Аўруцін.

Ацэнка: верш троечны з мінусам, не ёсць фактам мастацтва і таму не патрэбны, акрамя аўтара, ніводнай жывой душы. Ён не настолькі шкодны, як творы нядаўна разгледжанай інфернальнай Масэ з “Верасня”, бо за слоўнымі карункамі ды вывертамі Аўруціна не стаіць ніякай рэальнасці. Аўтар, паўтаруся, цалкам зямны чалавек. Шкода толькі ў тым, што стане ён падобныя творы навязваць школьнікам. Але гэта не страшна, бо я вучыўся “высокай” літаратуры так: у адно вуха ўляцела, а ў другое адразу вылецела. А калі што і затрымалася ў душы з Маякоўскага і падобных, то, выйшаўшы ў школьны калідор, я засоўваў два пальцы ў глотку і вывяргаў тыя рыфмаванкі на пыльны цэмент падлогі.

У літаратуры застаецца і бруіста жыве толькі сапраўднае, з Божай іскрай.
Напрыклад такое:

Борис ПАСТЕРНАК

СВИДАНИЕ

Засыпет снег дороги,
Завалит скаты крыш.
Пойду размять я ноги:
За дверью ты стоишь.

Одна, в пальто осеннем,
Без шляпы, без калош,
Ты борешься с волненьем
И мокрый снег жуешь.

Деревья и ограды
Уходят вдаль, во мглу.
Одна средь снегопада
Стоишь ты на углу.

Течет вода с косынки
По рукаву в обшлаг,
И каплями росинки
Сверкают в волосах.

И прядью белокурой
Озарены: лицо,
Косынка, и фигура,
И это пальтецо.

Снег на ресницах влажен,
В твоих глазах тоска,
И весь твой облик слажен
Из одного куска.

Как будто бы железом,
Обмокнутым в сурьму,
Тебя вели нарезом
По сердцу моему.

И в нем навек засело
Смиренье этих черт,
И оттого нет дела,
Что свет жестокосерд.

И оттого двоится
Вся эта ночь в снегу,
И провести границы
Меж нас я не могу.

Но кто мы и откуда,
Когда от всех тех лет
Остались пересуды,
А нас на свете нет?

1949


Усё выразна, словы пастаўлены скупа і па месцы. А за імі – рэальнасць, што ўгадваецца намі і праз 70 гадоў ад напісання верша. Твор гучыць сучасна, хоць равеснік пажылога паэта Аўруціна. Дзівіць адно: чалавек, які ўсё жыццё вучыўся на вялікай рускай паэзіі, так нічому і не здужаў вывучыцца. Глядзеў у кнігу, а бачыў фігу. На жаль.








Міхась Южык

ЛіМаразм-519

Бязмоўны народ

У гэтым выпуску паспрабую як мага абысціся без сантыментаў. Бо тэма нялёгкая і напускаць залішне сопляў не хочацца. Рэч пойдзе пра даўні артыкул Леаніда Галубовіча, пра нарыс жыцця і творчасці Анатоля Сыса “Як шаравая маланка”, што быў спачатку надрукаваны ў часопісе “Калосьсе” №10 (2006), а праз чатыры гады ажно ў асобнай кнізе аўтара “Сыс і кулуары”. І кніга выйшла – услухайцеся – у выдавецкім доме “ЛіМ”, дзе Галубовіч тады працаваў. Здарылася тое ў 2010 годзе, і роўна з гэтага часу пачаўся цяжкі заняпад папяровай беларускай літаратуры, азначаны і сыходам аўтара кнігі з холдынгу, які цяпер завецца “Звязда”.
Кнігу я адшукаў на дальняй сваёй паліцы, калі, чытаючы “Калосьсе” №10, зацяўся на думцы, што тэкст пра Сыса ад Галубовіча, гэтая песня жалю і болю, мне знаёмы. Палез, сцёр тоўсты пыл з чорнай і змрочнай вокладкі ды паглыбіўся ў тэкст. Бо прыдатнага для чытання электроннага варыянту няма ў Сеціве, а я распешчаны апошнія гады “пакетбукам”, дзе выбірай любы шрыфт. Літары ж у “Калосьсі” малыя для маіх вачэй, у кнізе Галубовіча – малыя таксама, ды трохі большыя.
Чытанне артыкула выклікае проста-такі фізічны боль у нервах і мускулах. Бо ўсе ведаюць, наколькі трагічна выстаўляюць у нас Анатоля Сыса і як умее Галубовіч гэта падкрэсліць і абвастрыць.
Нарыс прасякнуты пачуццём любові да выклятага паэта. Але на ўсім працягу доўгага тэксту я так і не ўразумеў, за што Галубовічу любіць Анатоля Сыса. Пастаянна і справядліва падкрэсліваецца гардыня, славалюбства, шэраг нізкіх чалавечых якасцяў. Ды яшчэ намякае аўтар, што паэт не мог мець дзяцей ці стасункаў з жанчынамі па, магчыма, фізічных прычынах. І ўсё гэта Галубовіч апраўдвае вернасцю Сыса да апошняга дня, нават у самым чадзе бамжацкіх папоек, яе вялікасці Паэзіі. Аднак сам пярэчыць сабе, бо даводзіць недасведчаным, што Сыс якраз перастаў у апошнія гады пісаць, вершы з’яўляліся дужа рэдка. Перастаў і чытаць. То бок канчаткова забіў у сабе літаратара. Дзе вернасць Слову?
Таксама не ўражваюць і прыведзеныя Галубовічам урыўкі вершаў, або нават цэлыя вершы нібыта вялікага паэта. Большасць тэкстаў, скажам мякка, не фантастычныя па ўзроўні. Верлібры проста слабыя. А ў тых класічнага строю вершах, дзе сапраўды праглядаецца немалы талент, экспрэсія, усё псуецца раней памянёным мной змрокам (ЛіМаразм-482), зацятасцю на тэме смерці, адпрэчваннем зямнога быцця. Любові да жанчыны няма. Бо, паводле Галубовіча ж, тэкстаў пра каханне Сыс не пісаў. Тут ужо яўны сімптом душэўнай хваробы і, як яе вынік, поўнай адзіноты жыцця. Менавіта душэўна хворыя, напрыклад родны брат Акуджавы Віктар, гэтак самотна пражываюць век. Акуджава яго настолькі саромеўся, што нават імя не згадваў ніколі, ніхто і не ведаў пра брата. Толькі потым дашукаліся гісторыкі. Душэўная хвароба – гэта поўная зацятасць на сваім эгаізме. Што ў Сыса было вышэй даху, як той казаў. Няздольнасць любіць. Адсюль тэма смерці дамінуе ў экстатычных тэкстах паэта.
Няма, адным словам, за што любіць Галубовічу Анатоля Сыса. У нарысе ён апявае не чалавека, а ідэю высокай паэзіі. Дзеля яе нібыта ахвяруюць усім. Няпраўда. Ні Пастарнак (куды за Сыса большы паэт), ні той жа Акуджава не пагарджалі ні жанчынамі, ні сям’ёю. Нават эгаіст Высоцкі круціў вакол сябе жанчын, кінуўшы на вырак лёсу двух родных дзяцей, – безліч, ніколі не быў адзін без нянек.
Душэўнай хваробай і вызначаецца такое хуткае падзенне Сыса. Бо алкаголь яго ссек занадта імгненна. А так і бывае са слабымі псіхікай. Той жа Някляеў, які – паводле Галубовіча – вадзіў Сыса па ўсіх элітных тусоўках і спойваў, і сам прыкладаўся, вядома, да чаркі, цяпер выглядае як агурок – а паэту-палітыку за 70.
Так што, акрамя страху і пэўнай грэблівасці, не выклікаў у мяне нічога спагадлівы мілажаль Галубовіча. Бо ўсе мы смяротныя. Раз. А па-другое: якім бы ты шчаслівым і здаровым ні быў – ніколі не гавары “гоп”, бо яшчэ не памёр і не вядома, у якой багадзельні ці адзіноце будзеш канаць. Артыкул нам сурова намякае на гэта. Кожны можа ўпасці. Нават святыя. Здарэнні вядомыя ў гісторыі праваслаўнай Царквы.
І тым не менш: ці не маем права мы судзіць Сыса? Тыя ж праваслаўныя святары не раз – чуў – пасмейваюцца нават з запаведзі “не збіў”, бо праз некалькі старонак Старога Запавету той жа Бог дае ўказанні каго, як і за што трэба менавіта забіваць. Запаведзь, такім чынам, мае не абсалютныя сферу ўжытку. Тое самае і з Хрыстовым “не судзіце, тады і вас не будуць судзіць”. Гэта калі ты не хочаш атрымаць ад натоўпу каменне. Але менавіта біблейскіх прарокаў і самога Госпада Ісуса Хрыста пабілі, распілавалі ці раскрыжавалі за суд над людзьмі, за непрыемныя для старазапаветнай прыроды словы ў іх адрас.
Так што праехалі.
Цяпер істотнае. Не паўтараць памылак Сыса і ўсяго атачэння беларускамоўных адэптаў – вось наша задача. Галубовіч гіпербалізуе пакуты Сыса, узносіць іх у план асаблівых. А ці так насамрэч? Што, менш пакутуюць ці менш п’юць звычайныя людзі, пра якіх потым ніхто і паўрадка не напіша? Не. Мучацца некаторыя больш. А праз адсутнасць здароўя фізічнага не могуць яшчэ і заліваць дыскамфорт алкаголем, як тое рабіў гора-паэт Сыс. Галубовіч падае ўсё яго жыццё як пакутніцкае. Быццам не было ні пары дзяцінства гарэзлівага, ні юнацтва з радасным пачуццём выспявання ў сабе фаласа, ні гераічных гадоў Адраджэння, ні прыемных Сысу элітарных пасядзелак за чаркаю, ні пахвальбы, ні выступаў з трыбуны, на якіх дзяўчаты пісаліся ад яго вобразу? І толькі апошнія 10 гадоў, па сваёй жа волі, Сыс пакутаваў. І тое не кожную секунду, бо значную частку сутак перабываў пад наркотыкам. У кайфе вялікіх дозаў гарэлкі. Дзе пакуты?
А во дзе. Рэч у тым, што Сыс бачыў няспраўджанасць сваёй рэальнай ці надуманай ім місіі, гняло пачуццё віны перад Тварцом. Ён думаў, што падкачаў Усявышняга. Не адрадзіў Беларусь (быццам асобны чалавек на такое здольны). Пачуццё віны ўскладнялася алкагольнымі ломкамі, адзінотай і беднасцю. А яшчэ і тым, што мучыла гіпертрафіраваная гардыня.
Пакуль Сыс гойсаў з ідэяй Адраджэння, ён не заўважыў, як прыйшоў Лукашэнка і ўся рамантыка згінула. Ідэяй стала жыць немагчыма. То бок кахаць яе замест жанчыны. І адначасова ўсе, хто шчыраваў разам з ім, выйшлі з бою з каханнямі, сем’ямі ды нашчадкамі. Ён жа так і застаўся ў інфантыльным юнацтве. Нішто ўжо не трымала ў жыцці, апроч страху смерці. І гэта звыкла залівалася гарэлкай, імітацыяй кайфу, псеўдаспакоем. Ды і каб хацеў некага пакахаць, то не мог бы з прычыны ці то слабага лібіда, ці то духоўнай немагчымасці некага проста, не сексуальна любіць: сабачку, рыбку дамашнюю, папугайчыка. Жахлівы чалавек. Страшны канец. Не прывядзі Божа нікому.
У гэтым і карысць нарыса Галубовіча, што ён намёкамі – наколькі дазваляе яго натура – нас папярэджвае. Я ж кажу прамым тэкстам. Паэт Анатоль Сыс хоць і таленавіты, але дэпрэсіўны і таму шкодны. Асоба чалавечая не дае, мякка кажучы, на яго раўняцца як на Салжаніцына, прыкладам.
Гэтая даўкасць пачуцця Анатоля Сыса, што менш таленавітыя за яго маюць поспех у літаратуры, а ён звязаны, спутаны алкагольнай залежнасцю і адсутнасцю аўруцінскай камунікацыйнай хітрасці… Вось у чым мучэнне непераўзыдзенае. Глобус, сярэдняй рукі творца, які яго абышоў у канкурэнцыі за лідарства ў Тутэйшых. Сямейны добранадзейны Галубовіч… Хеўра пажыральнікаў розных літаратурных бюджэтаў. А ён, які сапраўды самы з іх таленавіты… Тут варта сказаць, што таленавіты Сыс менавіта ў стыхійнай экспрэсіўнай энергіі натуры. Бо ў таленце слова ён не перасягае таго ж Алега Мінкіна ці Міколу Кандратава, сціплых адэкватных людзей. А па  стыхійнасці толькі, якая стала разбуральнай, катастрафічнай для носьбіта, бо не запатрабавалася з пэўнага часу грамадствам.
Вось словы Міколы Кандратава з яго астралагічнай кнігі, з артыкула “Ўздым і падзенне Анатоля Сыса”:

“Аднак Анатоль Сыс не здолеў вытрымаць выпрабаванняў. У ягоным жыцці прайграваўся вядомы міф пра Фаэтона, што звязаны са Змеяносцам. Як і Фаэтон, паэт не змог утрымаць калясніцу сваёй творчасці, утаймаваць пыху апошніх гадоў і згарэў сам (…) Праява паводле знака Рыб абумоўлівала глыбокую веру ў Бога, і гэта магло стацца гаючай крыніцай для паэта (…) На вялікі жаль, паэт не здолеў утрымаць свой крыж”.

Я ж ад сябе даю паблажку Анатолю Сысу – хвароба душы, што і мучыла, і замучыла творцу. Мозг дзейнічаў сам па сабе, а пашпартны чалавек Сыс быў адно тут ахвярай. Хоць, хто ведае, не зрабі ён пэўных памылак, то і ўтрымаў бы Божую волю ў сабе.
Многа паэт цярэбіць у творчасці Бога – але гэта адны словы і ніякага напраўду Бога, Збавіцеля, Ісуса Хрыста (а не паганскую нечысць) не адчуваеш і блізка. Пра гэта трэба казаць. І пра тое варта папярэджваць. Бо даўно я вызначыў: галоўная прычына бязмоўнасці беларускай нацыі – адсутнасць у яе “класіках” вялікага хрысціянскага паэта. Ні Багдановіч, ні Караткевіч, ні Анатоль Сыс паводле іх творчасці такімі не ёсць. Таму і маўчыць пакуль народ беларускі.











Міхась Южык

ЛіМаразм-520

Бег паперадзе цягніка

Беларуская паэзія пакалення, народжанага ў незалежнай Беларусі, найчасцей ёсць падручнікам па псіхапаталогіі душаў. І прычына таму – дэмаралізацыя, адсутнасць не тое што сапраўдных, а хоць якіх-небудзь каштоўнасцяў, арыенціраў. Што былі, напрыклад, у савецкіх паэтаў ваеннага пакалення. Адсюль камічнасць духоўных пошукаў.
Не выключэнне тут і дэбют Максіма Баравіка ў 2013 годзе ў часопісе “Дзеяслоў” №65.

Баравік Максім – паэт . Студэнт 5 курса славянскага аддзялення філалаг ічнага фа культэта БДУ. Працуе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў СШ №135 г. Мінска. Нарадзіўся ў 1991 годзе ў Крупках на Міншчыне. Жыве ў Мінску.

На час публікацыі, такім чынам, чалавеку было 22 гады. Пісаліся ж вершы – несумненна раней. І адразу, знянацку, палезлі дзівосы гордай самаўпэўненасці:

* * *
Маёй слязою захлынуцца далі,
Мой голас вецер разнясе па ўсіх дарогах,
Маёй рукою перапішуцца скрыжалі,
Ў якіх і сам мо буду роўны толькі Богу.

Я абшчаплю навек прасторы свету,
Выкідваючы прэч кавалкі смецця.
З зямнога праху Бог стварыў Паэта
Магутным богам у малым сусвеце .


Во як! На меншае не згодны гэты настаўнік мовы.
Са смехам успамінаецца нешта падобнае:

Я, гений Игорь-Северянин,
Своей победой упоён:
Я повсеградно оэкранен!
Я повсесердно утверждён!

От Баязета к Порт-Артуру[1]
Черту упорную провёл.
Я покорил Литературу!
Взорлил, гремящий, на престол!

Я,— год назад,— сказал: «Я буду!»
Год отсверкал, и вот — я есть!
Среди друзей я зрил Иуду,
Но не его отверг, а — месть.
……………………………………

І не скажаш, што зусім бяздарны Севяранін паэт. Але аблудны Срэбраны век адбіў чалавеку розум, знёс дах. У выніку ён заняў сваё сціплае месца ў рускай літаратуры, скасабочаным карлікам пад Пушкіным, Лермантавым, Цютчавым…

Замілаванасць сабою і безупыннае памінанне імя Бога не адыгралі на карысць маладому Максіму Баравіку. Ён сам напісаў пра сябе анекдот. Нездарма ж у старажытных яўрэяў імя Бога нельга было прамаўляць. Колькі разоў заўважаў: як толькі паэты пачынаюць нястомна божкаць, то Ісуса Хрыста там не шукай, а вытыркнецца абсалютна іншая сіла.
Верш выйшаў хадульны, убогі. А што такое “абшчапіць прасторы свету” – аўтар наўрад ці ведае сам.

Другі тэкст:

* * *
Як дамавінай зробіцца зямля,
Цвінтарным пахам – неба, крыжам – сонца.
Я апынуся на каленях ля
Нязнанае дарогі ў бясконцасць

І наастачу ў свет зірну, амаль
Як на распяцце перад смерцю злодзей.
Я чалавек!.. Я чалавек, на жаль…
І я зусім не лепшы ў сваім родзе…

Мой лёс – яшчэ сляпое немаўля,
Што стукае ва ўлонні часу ножкай.
Як дамавінай зробіцца зямля,
Я буду ў ёй струхлелай, згнілай дошкай.


Як заўжды і бывае, духоўна няўстойлівага аўтара кідае ад роўнасці Богу да “згнілай дошкі” ў зямлі, якой ён сябе ўявіў.
Ёсць і неблагія, свежыя два радкі. Вылучаны падкрэсліваннем. І яны слушныя – вось што важна! Бо паэт напраўду яшчэ ва ўсіх планах сляпы, хоць немаўля, у адрозненне ад кацяняці, сляпым не нараджаецца.
Максіму Баравіку прыйдзецца, калі не хоча стацца пасмешышчам па прыкладзе Севяраніна, заняць уласна сваё сціплае, чалавечае месца на гэтай зямлі. І тады, верагодна, яго перастане насіць у недасяжныя вышыні, з якіх вельмі балюча падаюць людзі. Пакінуць “горняе”, а заняцца вывучэннем мовы, правільнай пастаноўкай слоў у сваіх паэтычных практыках, сачыць за рытмам радка.
Чарговы раз пераканаўся ў нястачы паэтычнага густу і пачуцця меры Барыса Пятровіча і Рэдакцыі.
Калі “Дзеяслоў” так апусціўся – я, па шчырасці, не заўважыў, бо доўгія гады яго не глядзеў. Але, па законах літаратуры, гэта адбылося роўна з часу, як адтуль знікла літаратурная крытыка, што ўсё-ткі на зары стварэння часопіса мела там месца. Прыкладна да трыццатых ці саракавых нумароў, як памятаецца, нешта жывое траплялася.
У часы Бялінскага лічылася благім тонам пісаць крытыку на аўтараў свайго тоўстага часопіса, разбіралі збольшага творы канкурэнтных выданняў. Ад таго і былі жывымі артыкулы. Для “Дзеяслова” ж – у прыродзе не існуе шэрагу часопісаў і мастацкіх тэкстаў цэлага холдынгу дзяржаўных часопісаў! Ён унураны толькі ў сваё. Гэта адна з важкіх прыкмет вар’яцтва.
Адсутнасць крытыкі, замена яе кампліментарнасцю і сваяцтвам, а таксама рэзка звужанае кола “актыву”, так званага ядра не СБП нават, а Касты – зрабілі сваю гіблую справу. І падняцца з такога стану “Дзеяслову” будзе зацяжка. Неабходная змена галоўрэда і перагляд канцэпцыі непаваротлівага цяпер, закасцянелага косткамі шыі “самага-самага” часопіса Беларусі. Пятровіч там засядзеўся, і дух яго знерухомеў.

Наастатак прыводжу месца з хоць і акультнай, і шкоднай у цэлым кнігі паэта Данііла Андрэева «Роза мира». Бо менавіта пра літаратуру ён напісаў там шмат слушнага, і яно нятленна тычыцца нават не так сённяшняга заблуднага аўтара, як учарашняга – Сыса Анатоля, нашага беларускага “Якіна”.

«…С другой стороны, многие деятели, твердо уверенные в своей гениальности, являются только носителями таланта. Выдает их один незаметный, но неопровержимый признак: они ощущают свой творческий процесс не проявлением какого-либо сверхличного начала, но именно своей, только своей прерогативой, даже заслугой, подобно тому, как атлет ощущает силу своих мускулов, принадлежащей только ему и только его веления исполняющей. Такие претенденты на гениальность бывают хвастливы и склонны к прославлению самих себя. В начале XX века, например, в русской поэзии то и дело можно было встретить высокопарные декларации собственной гениальности.

Я – изысканность русской медлительной речи,
Предо мной все другие поэты – предтечи… -

восклицал один. Другой, перефразируя Горация, стер с постамента имя великого римлянина и буквами, падающими то вправо, то влево, то какафонически сталкивающимися между собой, начертал свое: «… и люди разных вкусов… все назовут меня: Валерий Брюсов».

Я гений Игорь Северянин,
Своей победой упоен… -

восторгался третий.

Мой стих шагнет
через хребты веков
И через головы
поэтов и правительств… -

утверждал, подменяя возможное, четвертый.
Каждый из этих деклараторов убежден, что гениальность – качество, неотъемлемое от его личности, даже его достижение. Подобно подросткам, чувствующим себя сильнее своих сверстников, они кичливо напрягают изо всех сил свои поэтические бицепсы и с глубоким презрением, сверху вниз поглядывают на остальную детвору. Все это – таланты, ослепленные самими собой, мастера, создающие во имя свое, рабы самости; это не гении, а самозванцы гениальности. Подобно самозванным царям нашей истории, некоторым из них удавалось достичь литературного трона и продержаться на нем несколько лет, одному – даже около трех десятилетий. Но суд времени подвергал их каждый раз беспощадному развенчанию, потомство отводило этим именам подобающие им скромные места».

Дзеля справядлівасці, і векапомны верш Пушкіна спараджае дваістае ўражанне:


Я памятник себе воздвиг нерукотворный,
К нему не заростет народная тропа,
Вознесся выше он главою непокорной
Александрийского столпа.

Нет, весь я не умру — душа в заветной лире
Мой прах переживет и тленья убежит —
И славен буду я, доколь в подлунном мире
Жив будет хоть один пиит.

Слух обо мне пройдет по всей Руси великой,
И назовет меня всяк сущий в ней язык,
И гордый внук славян, и финн, и ныне дикой
Тунгуз, и друг степей калмык.

И долго буду тем любезен я народу,
Что чувства добрые я лирой пробуждал,
Что в мой жестокой век восславил я Свободу
И милость к падшим призывал.

Веленью Божию, о муза, будь послушна,
Обиды не страшась, не требуя венца,
Хвалу и клевету приемли равнодушно,
И не оспоривай глупца.

21 августа 1836


Несумненныя пыха і гонар тут выкліканы найперш зацяжным творчым крызісам, станам хандры і паняверкі. Гісторыкі добра прасачылі гэты дэпрэсіўны перыяд Аляксандра Сяргеевіча, што наваліўся ў апошні год яго жыцця і акурат прывёў да памылак, агрэсіі ды звязанай з гэтым заўчаснай смерці. Пушкіна ў закляты год зямнога быцця, калі стварыўся “Помнік”, нібы шкуматалі дэманы. А, едучы на апошнюю дуэль, ён з афрыканскім шалам шаптаў: “Чым крывавей, тым лепей!”
Як бачна, гардыня заўсёды спадарожнік хандры, творчага крызісу, нявер’я і катастрофы. Але нават у такім сумотным вершы (хоць па факце Гісторыі – цалкам праўдзівым!) геній Пушкіна ўсё адухавіў апошняй страфою, дакладней – першымі двума радкамі яе (вылучаны). Гэта цяпер гучыць запаветам для літаратараў, асабліва для шукальнікаў прэмій і славы: не бегчы паперадзе цягніка.

Міхась Южык

ЛіМаразм-521

Чорны кот і чорны ход

Апошнім часам вярэдзіць такое пытанне: ці згадзіўся б урач па прафесіі, галоўрэд “Маладосці” Святлана Дзянісава, лячыцца ў Южыка? Нават ад простага насмарку. Пра поласцевую хірургічную аперацыю не кажу нават.
Наўрад, праўда? Ні пад якім соусам.
Дык чаму ж пісьменнік Южык павінен чытаць літаратурны часопіс доктара медыцыны?
Калі ўжо патомны літаратар Пятровіч-Сачанка не ў стане выруліць такі гмах, друкуе дзіцячыя вершы ды хадульную прозу, то з якой адвагі бярэ на сябе кіраваць “таўстуном” Святлана Дзянісава? Чалавек без філалагічнай адукацыі, без імя ў літаратуры хаця б.
Таму часопіс “Маладосць”, які быў пры Раісе Баравіковай самым цікавым у Беларусі, імгненна стаўся палігонам для практык непісьменных магістраў, сумнеўных культуролагаў, дубовых журналістаў і старадаўняй наменклатуры? Цягнуць сюды каго не лянота. Абы беларускія словы ставілі. Ды і з тым не спраўляюцца.
У №11 года 2016 надрукаваны чарговы пасаж Георгія Марчука. Чалавека пажылога, чыноўніка, які ў свой час паспяхова заваліў выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Казаў, грошай мала давалі. Але супрацоўнікі выдавецтва штампавалі свае кнігі хвацка і паспяхова. Кепска працуе Віктар Шніп, пра што я неаднаразова апісаў, так кепска, што немагчыма, здавалася б, горай. Можна! І тое было – пры Георгію Марчуку.
Што піша нам у драматургіі Марчук? Дарэчы, яна нам нашто? Гэта літаратурны часопіс. З драматургіяй трэба рушыць да Дударава. Ці ў Маскву, калі возьмуць.
П’еса, як у нас любяць, “прымеркаваная”. Да 500-годдзя кнігадрукавання. Францыска Скарыну памянулі ва ўступе. І каму, як не мацёраму чыноўніку яе напісаць? Не будзе ніколі траціць ён сілы на непраходнае. Пад заказ пішуць. Ашчаджаюць свой час. Паважаюць уласную працу.
Ад таго ўсё выходзіць і нечытэльным, змушаным, для галачкі. І забываецца. Многа рэгалій у Марчука – а нічога з яго творчасці, ніводнага персанажа я не запомніў. Бо невыразна.
Так і цяпер.
Першую старонку з “Маладосці” капірую.

==============================
Святло вышыні

П’еса ў дзвюх дзеях

Дзея першая

Карціна першая

Офіс турыстычнай фірмы «Адвечнае лета». Невялікі кабінет уладальніка. Пад столлю вялікі вентылятар. На стале — адкрыты ноўтбук. Маленькая канапка для наведвальнікаў. Экран — для фота- і відэафільмаў пра экзатычны адпачынак: Антарктыда, палескае балота, Італія, Грэцыя. Мяняюцца краявіды, заахвочваючы турыстаў. Калісьці падобны ролік для турфірмы Аднавухава зняў малады рэжысёр Платон Верас. Канстанцін Фаміч у маладыя гады быў адміністратарам кінастудыі, а цяпер — бізнесовец сярэдняга ўзроўню. Ён сядзіць пры стале, п’е каву. Побач сакратарка — прыгожанькая Алена. Аднавухаў відавочна незадаволены і раздражнёны.
Паўза.

Канстанцін Фаміч. Я прасіў, каб ты трымала яго на адлегласці ад мяне. Я змушаны прасіць, каб ён аддаў доўг, а гэта прыніжае маю годнасць. Разумею, твой аднакласнік. Ты ўжо як-небудзь сама.
Алена. Ён просіць пра асабістую сустрэчу. У яго новая ідэя.
Канстанцін Фаміч. Ідэй зараз — Космас засявай, але ніхто на іх не выдаткоўвае сродкаў, гэта значыць, не робіць інвестыцый. Тым больш на кіно. Нацыянальнае кіно памерла, вер мне, я сёе-тое разумею.
Алена. Ён просіць пра сустрэчу. Вы ж добры чалавек, Канстанцін Фаміч.
Канстанцін Фаміч. Не дагаджай і не падлабуньвайся. Я пачцівы, але зусім не добры. Усім дай… Дзіцячаму садку, спартсменам, дому-інтэрнату. Накіроўваю ўсіх у розныя бакі — ад Антарктыды да Тайланда, а сам ледзь тыдзень знаходжу на Сейшэлы.
Алена. Дзякуй. Я ўсё памятаю. Гэта незабыўна.
Канстанцін Фаміч. Цішэй, без рэкламы. Што было, тое было. Ну добра, запрасі яго.
Алена выходзіць і вяртаецца з Дзянісам, Вікторыяй і Платонам. Дзяніс і Вікторыя апрануты ў касцюмы часоў Сярэднявечча. Дзяніс у мантыі, на галаве чырвоная берэтка. Канстанцін Фаміч трохі здзіўлены.
Канстанцін Фаміч. Не зразумеў? Што гэта за маскарад?
Платон. Дзень добры. Зараз усё растлумачу.
Канстанцін Фаміч. Толькі без казуістыкі. Здагадваюся, пра што прасіць будзеш. Справа, метад і сума прыбытку?
Платон. Ці давяраеце вы мне, Канстанцін Фаміч, як творчай асобе?
Канстанцін Фаміч. Давяраў, але расчараваўся. Кліп, які ты зняў для фірмы, я ўхваліў. Акрамя таго, выплаціў табе аванс у дзесяць тысяч даляраў на стварэння сцэнарыя пра падарожжа нашых турыстаў да цёплага мора. На сувязь ты не выходзіў, хаваўся. Нарэшце сакратарка Алена паведамляе, што сцэнарыя няма. Творчы крызіс, і гэта я разумею, а таму прашу аддаць доўг. Грошы цяпер усім трэба. Мне заробак супрацоўнікам плаціць няма чым. Турцыя закрыта, народ збяднеў, далей за Беласток і Прагу ўжо не выпраўляюцца. Паміж матэрыяльным і духоўным я выбіраю матэрыяльнае, прабач.
==============================

Тут адразу прэ ў вочы ляп медыка Дзянісавай. Калі дыялогі ў драматургіі пішуцца звычайнымі літарамі, то адступленні і каментарыі – павінны курсівам. Чаго няма. І гэта адразу паніжае п’есу на бал. Бо блытаешся з тэкстам. А тэкст мусіць заходзіць без скрыпу.
Адразу скажу камплімент Марчуку. Мова ў яго дысцыплінаваная, сапраўды беларуская, а не жыхароў Венеры ці Марса, як у большасці маладых практыкантаў. На гэтым усё. У сэнсе – усё станоўчае ў тэксце Георгія. Бо правільная мова ў яго, але газетная, канцылярская, не мастацкая. Падобным чынам не размаўляюць у офісах. Я не заахвочваю, каб героі Марчука карысталі між сабой мацюкі, яўныя непрыстойнасці. Але цымус павінен быць. Кожны дырэктар фірмы, звычайны бізнесовец, спадарства, на парадак красамоўнейшы за вопытнага пісьменніка Марчука. Бо заўсёды пісаў Георгій для “партыі ды ўраду”, не для людзей. Ніхто і цяпер не выкручвае яму рукі, не змушае малаціць канцылярскімі штампамі. Але малоціць! Прывык бо.

Пачынаецца прэамбула твора з анекдота:
“…і відэафільмаў пра экзатычны адпачынак: Антарктыда, палескае балота, Італія…”
О так! Менавіта гіблае палескае балота – экзотыка, адпачынак! Калі Марчук хацеў нас тонка рассмяшыць, то гумар не спраўдзіўся.
У першай жа рэпліцы блізка стаяць “прасіў” і “прасіць”, а таксама ненатуральнае, не гутарковае, не свойскае (размаўляе начальнік – з сакратаркаю, што часта ёсць і хаўрусніцаю па пасцелі!) – а нейкае справаздачнае: “гэта прыніжае маю годнасць”.
Далей сакратарка гаворыць гумарыстычнае, што, маўляў, вы ж, Фаміч, добры чалавек! І змаўчаць бы тут Марчку-“Аблавухаву”, але ён псуе ўсё выразам: “Не дагаджай і не падлабуньвайся. Я пачцівы…” – а два разы запар смяяцца, спадар аўтар, будзе занадта для чытача. Няма пачуцця меры ў Марчука, драматургічнага чэхаўскага таленту.

І так будзе па ўсім творы, паверце. Нацягнутасць, хадульнасць і фальш. Для грошай, славы тварыў – і гэтым забіў у сабе мастака драматург.

А што, дарэчы, гэта ў яго напару з лекарам-галоўрэдам: “на стварэння сцэнарыя”? Гэта што за ўкраінскі склон? У нас прынята “на стварэнне” пісаць.
Карацей, піянерскі лісток – не часопіс. Адрапартавалі, па бібліятэках рассунулі, спісалі з кіёскаў, раздалі некалькі асобнікаў міністрам для справаздачы. Усё. Міністры ў мастацкім узроўні не цямяць. Для гэтага аналітык патрэбны. А дзе яго ўзяць? Правільна, толькі на нашай ЖЖ-старонцы.
Кепска, спадар Марчук. Дрэнна, пані Дзянісава. Складана не на сваім месцы ў жыцці. А што парабіць? І правільна, прыстасуемся, як зможам. І напішам, як здолеем. Іншага не будзе ў папяровым друку. Ён даўно згінуў. Нават у Расіі зачах – паспяхова развіваецца толькі літаратуразнаўства, дзе фарысействуюць паводле напісанага Гогалем, Салжаніцыным, максімум Пялевіным пра канцы 90-х. Гаварэнне пра літаратуру адно. Мастацкага не вырабляюць. А што і вырабляецца, верагодна, тое не цікавіць нікога, не даходзіць не да народа нават, да гэтак званых простых людзей, – да філалагічнай інтэлігенцыі не даскрэбваецца. Бо пісьменнікаў цяпер пяць чалавек на Расію – тыя, хто паспяхова ўзараў Інтэрнэт і ўбіўся ў тэлеэкран: Быкаў, Велер, Ніканаў, Дугін, Лімонаў, дыякан Кураеў.

Не, давайце яшчэ разок пасмяёмся:

===== “А вось тут ужо ржу-не-магу: “У галіне дзіцячай літаратуры плённа працуе празаік і драматург Георгій Марчук, аўтар зборніка з 50 казак «Добрае сэрца». З выхадам новых значных кніг паэзіі можна павіншаваць Міхася Пазнякова, Тамару Краснову-Гусачэнка, Людмілу Кебіч і цэлы шэраг іншых прадстаўнікоў СПБ, сярод якіх усё ярчэй заяўляе пра сябе маладое пакаленне”.
А то мы з вамі не ведаем, што і Пазнякоў, і Марчук, і Краснова-Гусачэнка - чыноўнікі СПБ?! І дзе кнігі яркага “маладога пакалення”? Дайце канкрэтныя імёны!” (ЛіМаразм-5)=====

Або:

===== ” Паслухаем вопытнага рэдактара:
“— Георгій Васільевіч, вядома, што ўжо тры гады маладым літаратарам прысуджаецца стыпендыя СПБ…(Яна Явіч)
— Рашэнне выплачваць стыпендыі было зацверджана на Прэзідыуме СПБ. Хаця сумы невялікія, гэта стымул для далейшай творчасці. Напрыканцы года кожны стыпендыят прадстаўляе кіраўніцтву СПБ уласныя напрацоўкі: вершы, апавяданні, эсэ... Канечне, надрукаваць адразу ўсё не ўдаецца. Але нашы рэкамендацыі ўлічваюцца, і многія маладыя творцы выдаюць кнігі з дапамогай абласных пісьменніцкіх арганізацый, а Мінскае гарадское аддзяленне ў 2011 годзе пры падтрымцы выдавецтва «Чатыры чвэрці» заснавала кніжную серыю «Мінскія маладыя галасы»”.

Як той казаў, каб так смыком, як языком. Вельмі хацелася б пачытаць гэтыя кнігі, напрыклад, у вольным доступе ў Сеціве. А яшчэ б лепш - выдаць свае ўласныя заляжалыя творы ад СПБ ды бясплатна. І вось яшчэ што хвалюе: дзе мяжа паміж маладым літаратарам і немаладым?

А во як Георгій Марчук пра сучасную літаратуру:
“Тэматыка твораў цяпер шырэйшая: кожны час нясе новае асэнсаванне жыцця. У маладых прысутнічаюць сарказм, цынізм, з'едлівая іронія. Калі мы грунтаваліся на традыцыях класікі, то цяпер пераважаюць фантастыка, містыка… Але, хоць людзі і бываюць сквапнымі ды жорсткімі, пісьменнік усё адно застаецца і прарокам, і філосафам, і носьбітам пэўнай ідэалогіі, і абаронцам вечных каштоўнасцей”.

Са свайго доўгага досведу скажу, што сталыя літаратары Беларусі заўсёды маюць да маладых пачуцці дваістыя - з аднаго боку, гэта іх змена, якую варта і трэба ўводзіць у вялікую літаратуру, прадаўжальнікі, так бы мовіць; а з другога, - што як сярод іх аб'явіцца нехта занадта амбітны, які стукне кулаком па стале і скажа, “а цяпер вы мяне слухайце!”? Дарэчы, вось гэтая праца з маладымі ў СПБ і амаль нябачныя серыі прыдуманы як буферныя - для разгрузкі рэдакцый ад настойлівых маладых - рэдактару, адпрэчваючы рукапіс (а часопісы не гумовыя, а чыноўнікам самім мала месца), ёсць куды маладога накіраваць - у секцыю, да Пазнякова і К, а яны ўжо ведаюць, як вас замарочыць”. (ЛіМаразм-18)======


Такім чынам, звычайнае чыноўнае развадзілава. Але на кожную хітрую пятую кропку, вядома, знойдзецца гожы вінт.

* * *
Со двора - подъезд известный
Под названьем "черный ход".
В том подъезде, как в поместье,
Проживает Черный Кот.

Он в усы усмешку прячет,
Темнота ему - как щит.
Все коты поют и плачут -
Этот Черный Кот молчит.

Он и звука не проронит -
Только ест и только пьет.
Грязный пол когтями тронет
Как по сердцу проскребет.

Он давно мышей не ловит,
Усмехается в усы,
Ловит нас на честном слове,
На кусочке колбасы.

Он не требует, не просит,
Желтый глаз его горит.
Каждый сам ему выносит
И "спасибо" говорит.

Оттого-то, знать, невесел,
Дом, в котором мы живем.
Надо б лампочку повесить...
Денег всё не соберем.
1957-1959

(Булат Окуджава)



Ажыві, як пісьменнік!
Крытыкам ты не быў і ніколі не будзеш,
нават калі напішаш 3 000 “лімаразмаў”,
ці нават 3 мільёны. Южык, будзь пісьменнікам!
 (Віця Шніп)





Міхась Южык

ЛіМаразм-522

Выдатнага апетыту!

Уладзімір Сцяпан вялікі майстра пяра. І можа тварыць з людзьмі цуды. Напрыклад, паводле ЖЖ-дзённіка Лады Алейнік, дацэнта філфака, яна неяк прыбегла з дачы, насыпала таз чарніц і кінулася чытаць новую публікацыю Сцяпана. Таз апусцеў неўзаметку. Так захапілася.
Мы ж людзі больш простыя. З аднаго боку. Бо не маем звання дацэнта. А з другога, не абцяжараны ўсё каламуццю, якой праграмуюць мазгі на кафедры літаратуры БДУ. І яшчэ Южык паэт. Таму менавіта з паэтычнага гледзішча пазірае на карацелькі Сцяпана ў №7 “Полымя” (2017).

Уступная:

Гадзіннік

Гэты ўспамін выглядае нейкім архаічным, амаль стогадовым, але гэта ўсё было са мной. Мяне, малога, раз на месяц, выпраўлялі пасвіць кароў. Я за імі бегаў, пугай ляскаў, пераймаў, не пускаў у шкоду і гэтак далей. Статак трэба было прыгнаць у вёску ў дзевяць гадзін, а гадзінніка ў мяне не было. І дзед навучыў мераць крокамі ўласны цень. Ён казаў: «Калі будзе твой цень пяць крокаў, дык і гані кароў дамоў, а калі чатыры, то няхай яшчэ ходзяць». Вось такі ў мяне быў гадзіннік. Адно кепска, што працаваў ён толькі тады, калі свяціла сонца. Калі ў мяне на руцэ з’явіўся ўласны гадзіннік, то кароў у вёсцы не стала...

Дзе мастацтва, спытаеце вы. Правільна, яно адсутнічае. Ёсць мемуар, нататка на ўзроўні школьнага сачынення на вольную тэму. І за гэта настаўнік уляпіў бы Сцяпану тройку.
Каментаваць тут асабліва няма чаго. Бо ёсць 5 слоў “было”, “будзе”, “быў”… Стыль не фантан. Ну і ключавая фраза ўсёй падборкі карацелек такая ад славутага мемуарыста: “Гэты ўспамін выглядае нейкім архаічным”.
Я зусім не чапляюся да Сцяпана, проста ім пачэсна распачынаецца гэты нумар некалі добрага, а цяпер загубленага выдання.
Адзіная карысць для мяне з гэтай публікацыі: нарэшце вызначыў па Вікіпедыі месца нараджэння аўтара – гэта вёска ў Гомельскай вобласці. Цяпер мне зразумелы непапраўны архаізм усёй творчасці сына сяла.
Зычу Сцяпану чыста па-чалавечы вялікага поспеху. Нічога асабістага, як той казаў. Будзем далей чытаць гістарычна-мемуарны часопіс.
Алейнік жа пажадаю і надалей выдатнага апетыту.




Міхась Южык

ЛіМаразм-523

Дзейсны рэцэпт

И кучевые облака,
курчавящиеся над чащей,
и спящая твоя рука,
и спящий лоб, и локон спящий…
(Давид Самойлов)

Кацярына Глухоўская, на 2015 год студэнтка аддзялення медыцынскай псіхалогіі БДУ, праявілася з вершамі ў “Верасні” №13.
Адсутнасць філалагічнай адукацыі адыграла на карысць аўтарцы, яна не піша па яўных шаблонах. Але вельмі маладая паэтка робіць і шмат памылак, што натуральна.
Разбяром два вершы.

№1:

Esse homo

Харал людскога шматгалосся
Цячэ праз дзверы i праз вокны,
Па падваконнях, як па мосце,
Па лесвiцах, пакуль не змоўкне.
I рэха-водгулле як можа
Дапамагае ў такт нястомна —
I чую раптам спевам гожым
Людзей мелодыi i громы.
I замест крыкаў мiтуслiвых,
Лiецца песня, песня-гоман:
У сэрцы з радасным прылiвам
Бiецца хваляй — «Еsse homo».
Пяскi ў пярлiны перазвонiць —
Сцякае музыка гаворкi,
I чалавек з душы прадоння
На золку спараджае зоркi.
10.07.2015
 
Паэтка ўбачыла ў людской мітусні музыку. Гэта гаворыць пра свежую, несапсаваную пакуль жыццёвай брыдотай душу.
Аднак хібы не дазволілі гарманізаваць словы ў паэзію.

1) “Па падваконнях, як па мосце” – спалучэнне “па па…” кепскае, у лірыцы такога варта ўнікаць. “Падваконні” ў множным ліку параўноўваюцца з мостам у адзінкавым. Што напружвае.
2)  “I рэха-водгулле як можа Дапамагае ў такт нястомна” – тут выпінаецца не ўзятае ў коскі спалучэнне “як можа”, якое выглядае празмерным у звязцы з “нястомна”. Адна з канструкцый лішняя.
3) “мелодыi i громы” – на гэтым участку крытык спатыкнуўся. І нездарма, бо “громы” няма ў слоўніку, а ёсць “грамы”, “грамоў”, а не “громаў”. А лепш наогул – “перуноў”.
4) “рэха-водгулле” і “песня-гоман” ёсць неапраўданымі звязкамі, што абцяжарваюць лірыку.
5) “замест крыкаў мiтуслiвых”… – крыкі, пра якія гаворыць паэтка, і без таго не гарманічныя, а мітуслівыя найхутчэй. Таму ўдакладненне залішняе і псуе тэкст.
6) “Бiецца” – слова невядомае ў прыродзе, ёсць толькі “б’ецца”.
7) “Пяскi ў пярлiны перазвонiць” – выродлівая, коснаязыкая прыдумка.
8) “музыка гаворкi” – таксама гарбата, бо “гаворка” нясе апрыёры адценне грубаватае, праставатае, а музыка – высокае, нельга іх дастасоўваць.
9) “I чалавек з душы прадоння На золку спараджае зоркi” – ну не вельмі трапна, бо непраўдзіва: як чалавек можа нарадзіць зоркі на небе? Выкрутлівая фантазія, куля пайшла ў малако. Дый само слова “спараджае” грувасткае, навуковае.

У Кацярыне Глухоўскай жыве ўнутраная, сутнасная паэзія, яна бачыць даволі цікавыя і – што важна – светлыя вобразы. Але праз слабае веданне мовы, паэтычную нявопытнасць не можа іх перадаць гожым чынам. Яна нарадзілася ў Мінску і таму наўрад ці з калыскі чула беларускае слова. І нават калі б яго чула – то да паэзіі гэта касмічны шлях усё роўна. Мову трэба палюбіць і стаць яе часткаю, тады яна стане часткай цябе. У юнай аўтаркі ёсць шанцы на тое.

Яшчэ адметны па тэматыцы і метафарах твор:

Астрыд Лiндгрэн

Астрыд забегла па кветкi ў садок духмяны —
I крамянiстай сцяблiнай пячэ далонi.
Кiдае вокам на Астрыд пануры ганак,
Косiцца сумна ў дзявочай руцэ балонiк.
Ветразь сукенкi надзьмуў неспакойны ветрык,
Астрыд сягае вышэй за страху сядзiбы —
Проста туды, дзе сады мiж планетных кветак,
Дзе з мелкай сажалкi ў неба нырнулi Рыбы,
Рак спiць пад хмарай, нiбы пад камень стулiўся,
Леў залатымi кудламi трасе спрасонку.
Астрыд смяецца — Цялюк тыцнуў цёплай пысай, —
I з метэорамi смех ападае звонкi,
Сыцiць i глебу, i травы, i поўсць сабакi,
Што на прызбе вартаваць заставаўся ўночы.
Падае смех у пустыя талеркi, глякi, —
Хто яго вы п'е, заззяе мо сам аднойчы...
Вочкi расплюшчыць малая дзяўчынка зранку —
Тут нi кентаўраў няма, нi жывёл блiскучых.
Толькi зiхцiць дзiўна посуд расой на ганку,
Просiцца кубак у рукi з вадой гаючай.


Два ўдалыя месцы я вылучыў падкрэсліваннем. Асаблівая ж непісьменнае, роўна як і зацёртую рыфму “зранку—ганку” – чорным. Каментарыі прыкладна тыя ж, што і па першым тэксце. Паўтарацца не варта.
Людзі фарміруюцца да гадоў 17, а потым ідуць па жыцці нязменнымі і гатовымі аўтаматамі. І толькі ў рэдкіх выпадках, праз пакуты, якія змушаюць да напружанай душэўнай і духоўнай працы, чалавек можа істотна зыначыцца. Чым раней ён стане на шлях падобнага росту, тым болей шанцаў.
Таму ў рубрыцы мы не спадзяёмся змяніць старых графаманаў, а толькі пляжым іх па заслугах. А вось маладыя ўяўляюць сабой яшчэ не дарэшты закамянелую гліну. Нехта вытрывае жорсткую крытыку, прыме ўдар, як баксёр, і стане дужэйшым. А нехта зваліцца ў накаўце. І таксама для яго гэта будзе карысць – для творчасці паэтычнай ён непрыдатны. Тут патрэбны характар і заўсёдная апазіцыя не толькі літаратурным плыням, а і сусвету ў цэлым. Гэта, дарэчы, звычайнае становішча чалавека на планеце Зямля – неўраўнаважанасць і канфлікт. Бо свет матэрыяльны недасканалы і мы праяўляемся толькі ў руху і барацьбе, менавіта ў такім дынамічным стане набываючы адносны спакой. Спакой нерухомы – гэта пролежні і пакуты маруднага памірання. Гарманічны рух – шчасце жыцця і творчасці. Не будзеш так рухацца, канфліктуючы з рэальным злом, гарманізуючы хаос, – станеш мучыцца ўнутранымі, надуманымі страхамі, комплексамі, дыскамфортам. Так зладжаны наш кібернетычны мозг. І любіць ён рэжым надзвычайнай канцэнтрацыі, а не расслабленасці.
Беларуская літаратура, на жаль, уяўляе з сябе расслабленага хворага, якому лекі ўжо не памочнікі. Паднімаць яе кухталямі і выспяткамі з дрымотнага стану стагнацыі – такі адзіны рэцэпт.


Міхась Южык

ЛіМаразм-524

Нераўнадушны чытач

У Саюз пісьменнікаў Беларусі прыняты
азербайджанскі празаік, перакладчык,
публіцыст Камран Назірлі.
(Мікола Берлеж)

Нумар 36 “ЛіМа” (2017) коціцца па інерцыі ад свята “прыгожага пісьменства”, якога як з’явы ў дадзены момант на Беларусі няма. Дый ці існавала калі? – зададзім сабе асцярожна пытанне.
Для правадыроў нашай літаратуры такія святы вельмі зручныя ў многіх адносінах. Можна:

1) вымагаць у дзяржавы грошы з гэтай нагоды;
2) размяркоўваць тыя сродкі паміж сабою на “прэміі”;
3) наогул не займацца мастацкай літаратураю ў гэты перыяд, а гнаць паражняк, лубок, справаздачы.

Калі беларуская літаратура некалі дачыкільгае да лепшых часоў, то з дрыжыкамі будуць успамінаць нашы нашчадкі часы кіравання Карлюкевіча-Берлежа, Шніпа-Рублеўскай і Міхася Пазнякова. Не кажу тут пра Чаргінца, ментальна рускамоўнага чалавека, якому на беларускае слова заўсёды было начхаць. Таму не вінавачу тут дэтэктыўшчыка. За што яму змагацца, калі даўно спраўдзіўся як рускі аўтар савецкіх бестселераў?
Плён гэтых названых “заправілаў” літаратуры выразна выявіў “ЛіМаразм” у апошнія два з паловай гады: “Полымя” – узровень школьнай сценгазеты, “Маладосць” – піянерскі агітацыйны лісток, “ЛіМ” – пляцоўка для справаздач міністрам, што, маўляў, грошы не проста ядзім, а адпрацоўваем выдаткаванае на культуру. Таксама ніколі не бачыў я, каб кіравалі тоўстымі літаратурнымі часопісамі ўрачы (Святлана Дзянісава) і каб вяршынны часопіс “Полымя” 4 гады не меў галоўрэда…
Бязмежжа? Так. Каламутная вада, з якой, зрэшты, спрытна выплываюць дзяржавай аплачаныя фаліянты кіраўнікоў СПБ, іх жонак, дзяцей і пляменнікаў, ды прэміі ім жа. І гэтага ўжо не саромеюцца, а падаюць як належнае, нахабна і ўрачыста. Поўны калапс.
У № 35 “ЛіМа” з мастацкага змешчаны толькі вершы, крытыка заменена дакладамі “наверх” пра свята ў “старажытным Полацку”, а проза – нататкамі.
Але ж і вершы – не паэзія, спадары, а гарластыя плакаты савецкіх часін. Як насмешка і здзек прыведзены тэксты адной з лаўрэатак нядаўніх, крытыка, навукоўца Таццяны Мацюхінай. Калі памятаеце, яе бездапаможныя практыкі ў “Верасні” мы глядзелі не раз. І скажыце вы мне, як кабінетны таварыш, не паэт па сваёй сутнасці, можа ацэньваць паэтычныя творы? А гэтым і займаецца самаўпэўненая Мацюхіна.
З падборкі:

Таццяна МАЦЮХІНА

Радзіма

Я за Цябе малюся кожны дзень.
Я пра Цябе ўспамінаю ў хвіліну,
Калі мяне кранае Бога цень,
Калі малюю фарбай я карціну.
Я за Цябе малюся дацямна,
Каб Неба Тваё шчасце не дзяліла
На мноства частак.
У пошуку святла
Я паўтараю кожны раз: «Радзіма».


Страхалюдна да сардэчнага болю…

Я за тебя молюсь, я за тебя боюсь,
       И слышу я, мой бог, твой каждый вздох
(з песні Лаймы Вайкуле)

Гэты вычварны дзетсадаўскі пасаж мы, аднак, не палянуемся разабраць:

1) 2-гі радок – страчаны рытм адносна 4-га радка, з якім рыфмуецца, націскі зусім у розных месцах.
2) “кранае Бога цень” – гэта, прабачце, як? Уявіць не змог. Хіба што “цень Бога” – гэта не Бог насамрэч? Бо вядома, хто ёсць малпай Госпада Бога і тужыцца з ім цягацца на гэтай зямлі.
3) “малюю фарбай я карціну” – колер фарбы не ўказаны аўтаркай, таму спадзяюся, што гэта не колер дзіцячага паносу?
4) Перадапошні радок – зноў страчаны рытм. І падзел яго на два абсечаныя радкі не выратоўвае.
 5) У першым радку Мацюхіна абвясціла нам, што “моліцца”. Добра. Але літаральна праз тры радкі – зноў “малюся”, прычым ужо “дацямна”! Пытанне да аўтаркі: а што замінае тады падняцца поначы і маліцца ў цемры? Рускі “бред”, адным словам.

Яшчэ:

***
Гэты горад жыве
рэдкім дарам прароцтва.
Гэты горад для нас
стаў святыняй і Боствам.
У Сусвеце дароў
мы яго бласлаўляем.
І пра подзвіг яго мы заўжды
ўспамінаем.
Гэты горад расце,
каб квітнець у святле.
Дарагі успамінам
ты, Мінск, для мяне...


Гэтае экзальтаванае лапатанне запыню толькі тым, што “Боства” пішацца з малой літары, бо толькі Бог як Тварэц сусвету так пазначаецца. Усе астатнія багі – ёсць дэманы, яны з малой. “Не ствары сабе куміра”, дарэчы, у тым ліку і са сталічнага “града”.
Чаму не ведае гэтых азоў навуковец Мацюхіна? Нашто наогул у літаратуры такі чалавек?

А вось “сачыненне” яе суседкі па старонцы, Галіны Загурскай:

Быццё

З нічога ўсё — й Зямлю, і Сонца —
Стварыў за шэсць біблейскіх дзён
Гасподзь для нас, нас у бясконцым.
Нам гэты свет цяпер відзён.

Мы позірк лашчым светам гэтым,
Калі глядзім на безліч зор,
На прыгажосць сваёй планеты
У стужках рэк, вяршынях гор...

А ёсць жа Свет і болей значны —
У трох асобах вечны Бог.
Хай гэты Свет зусім нябачны,
Ды чалавек Яго бярог.

І ён не розумам — душою
Дайшоў ў пакутах да Яго:
І Ён ва ўсім з табой, са мною.
І Ён — аснова усяго.


Гэтая царкоўная пропаведзь – штука добрая. Вось толькі месца ёй не ў паэзіі, а ў сценах храма. Для чаго, праўда, аўтарцы патрэбна стаць святаром. Гэта ў нас пакуль немагчыма, а толькі – у некаторых краінах расперазанага Захаду, дзе садаміты-свяшчэннікі і бабы-свяшчэннікі судом адстаялі свае грамадзянскія правы.
Ну і падправіць коснаязыкасць не зашкодзіць Загурскай, калі выйдзе з духоўнай пропаведдзю да паствы.

Так, дарагі чытач, прышчэплівае публіцыст Берлеж і яго лекары прыгожае слова, высокі літаратурны густ маладому філфакаўскаму пакаленню, нашай будучыні, якую змушаюць гвалтам чытаць гэты хадзячы стрэс.

Цяпер пра балеснае для некаторых персаналій, што, маўляў, крытык самарэалізуецца на тэкстах творцаў, іх прыніжаючы, а сябе ўзвышаючы.
У гэтым ёсць пэўная праўда. Як і ў любой з’яве жыцця – начальнік камандуе службоўцамі, узнімаючы самаацэнку. Выхавацель у дзетсадзе робіць тое самае. Школьны настаўнік – тое ж. І гэтак далей – ажно да прэзідэнта краіны.
А другі погляд на рэчы такі: татальная непазбежнасць усяго пералічанага, то бок наяўнасці начальнікаў, выхавацеляў, прэзідэнтаў. Дадзенасць.
Дык навошта бурчаць на законы Светабудовы?
Ці не лепей пачаць тварыць добрыя мастацкія тэксты? А калі не прыдатны да гэтага паводле здольнасцяў – добраахвотна з літаратуры сысці, не няславіць бацькоўскае прозвішча. І стаць выдатным навукоўцам, або дворнікам, або проста маці ці бацькам.
Міхасю Южыку, для недасведчаных гавару, няма ніякай патрэбы мацавацца ў самаацэнцы за кошт некаторых бяздарнасцяў. Я рэалізаваўся і быў нават афіцыйна прызнаны ў беларускай літаратуры задоўга да “ЛіМаразма”. Уся інфармацыя пра мяне, роўна як і спасылка на мастацкія творы, знаходзіцца на маім блогу ЖЖ. Там і даты публікацыі тэкстаў у тоўстых часопісах можна знайсці.
А займаюся крытыкай найперш таму, што болей няма каму ёю займацца. Бо чалавек, атрымаўшы ад прыроды пэўныя здольнасці, мусіць аддаваць іх людзям і соцыуму. Вядомая рэч, якую даўно запісалі евангелісты.
Ніша, паўтаруся, свабодная і я, у адрозненне ад Шніпоў, якія захапілі дзяржаўны друк, удушваючы свежыя таленты, – сваіх канкурэнтаў толькі вітаю. Чым больш будзе незалежных крытычных калонак – тым ва ўсіх планах лепей.
Пакуль жа я бачыў толькі кволыя спробы некага Ўлада Круміна, які, зрэшты, чым весці сваё канструктыўнае – рынуўся з маладым імпэтам мяне задзіраць. Гэта не атрымалася, ясная рэч. І чалавек знік, нібы яго зусім не было.
Трапна казаў Галубовіч у адным з артыкулаў кнігі “Сыс і кулуары” на крыўды аўтараў: ды дзякуйце вы, што хоць нехта зацікаўлена вас чытае, магчыма адзіны ў сусвеце нераўнадушны да вас чалавек!




Міхась Южык

ЛіМаразм-525

Схема разводкі па-наску

Адчыніў №132 “Літаратурнай Беларусі”. Так і хацелася ўставіць “адчыніў… могільнік…” Патлумачу чаму.
У гэтым нумары змешчаны адны ўспаміны. І жывога нічога, апроч вершаў вечна бадзёрага Хадановіча, няма і паміну. Згадваюць Брыля, Пташнікава, Панчанку, Глёбус – не вядомага мне мастака, іншае рознае і неадменна слаўнае мінулае апяваюць…
Тут нават відавочны пройгрыш холдынгаўскаму афіцыёзу – бо там хоць ёсць рапарты СПБ аб прыёме новых рэкрутаў, прыкладам, ці пра вечарыны, ганаровыя прэміраванні, што адбываюцца тут і цяпер. Уяўнасць жыцця. Хоць фальш насамрэч, фуфло, а недасведчанаму здаецца – літаратура віруе.
У “Літаратурнай Беларусі” ж, органе СБП, усё ўжо прыйшло, прамінула, было. Маладой змены няма. Як разгортваў ты “Наша Ніву” 17 гадоў таму і бачыў мемуары Глёбуса і гумарыстычныя рыфмаванкі Хадановіча – гэтак і зараз круцяць тую ж катрынку. Нікога за імі не вымкнула, аднаго Марціновіча-расейскамоўнага выгадавалі ўсёй талакою.
Было, было, было… “Нас нельга забіць, бо мы ўжо памерлі…” – цягнуць кашчавыя рукі зомбі ў амерыканскіх трылерах да твайго горла.
А “было” тое – толькі таму, што Савецкі Саюз туды грошы ўліваў і прапагандаваў Шамякіна і Брыля. Перасталі цячы тлустыя грошы – і літаратура наша рэзка “была”.
Ці то задушылі ўсю моладзь састарэлыя гуру, ці то сама яна не ідзе ў гэтую бессэнсоўнасць, – не ведаю, свечку там не трымаў, да сакральнага не дапушчаны. Але пачуццё апошніх магікан ад Пятровіча і Кампамніі – несумненнае.

І нават лірыка Іны Снарскай у гэтым нумары аддае адной смерцю. Меланхолія, памерлая бабуля, дзеці, што рушаць наперад, а мы так сабе топчамся.
Не тое ў Расіі – там бравы Алег Табакоў ў 71 год дзяцей штампуе з маладой жонкаю. Вось што значыць не піць гарэлку, а быць прасякнутым творчым духам. Жыць хоча 80-гадовы Табакоў, актыўна грае на сцэне!

Са Снарскай:

Снежань

Сосны селі за кросны
Ткаць срэбны кужаль аблокаў.
Прыляцеў чорны сокал —
Пацямнела навокал.
Прыляцеў сокал белы —
І завылі мяцеліцы.

Верш не благі, не вульгарны. Але бескарысны, па вялікім рахунку. Бо надуманыя вобразы. І апошні радок не закругляе твор, павісае незарыфмаваным. Сяк-так, абы-як, адным словам, зрабіла паэтка. Без душы, без сонца.

Далей:

Напярэдадні Каляд

На ростанях зімы святлеюць вочы неба,
Штодзённую раку я перахажу ўброд,
А за мяне бацькі кладуць жывыя трэбы
На тым канцы дажджоў, сумненняў і турбот.

Там моляцца за нас, а мы за іх старэем,
А мы за іх ідзем да берагоў душы,
І для сваіх дзяцей мы сталі ўжо карэннем,
Трымаем на плячах зялёны звон вяршынь.

І будзе так заўжды пакуль зямля зямлёю,
І Божы Сын пакуль лякуе ўсіх нябог.
На ростанях зімы пішу сваёй крывёю,
Што небыцця няма. Ёсць вера і любоў.


Сам намер, відаць, харошы, лірычны. Але ён не ўзвышаецца да журбы, а хутка спадае ў тугу, якая чытача гняце і адштурхоўвае. Бо нічога тут для Снарскай – няма. Толькі для дзяцей. Дый маладых не відно: адны словы пра іх. Усё лепшае там – за аблокамі. Зараз паставім труну ў пакой і будзем дзесяцігоддзямі смерці чакаць. Гібла напісана, спадарыня Снарская. А на фота – не старая жанчына.

Няўдалыя месцы, як і грубы русізм “перахажу”, вылучаны чорным. Удалым атрымаўся толькі першы радок. А потым – не хапіла экспрэсіі, духоўнай моцы. Дый не дзіва, калі навязліва думаеш пра смерць.
(Паміж “заўжды” і “пакуль” мусіць коска стаяць; расхлябанасць рэдактараў.)

Наступная меланхолія:

Бабулі

Перад смерцю бабуля спявала.
На праменьчыках родных, лясных
Маладосці пляла каралі
Успамінамі да вясны.

І ляцелі ўспаміны птушкамі
Над трыпутнікам долі зямной,
І вятрыскі калыскі гушкалі
З мамаю і са мной.

І вясельную сукню золатам
Вышывалі снягі,
Заручалася з воляй ты,
З ветахам дарагім.

Бегла ты пералескамі нашымі,
Чула гоман бароў,
Калі сонца давеку нашчае (што за слова? – М.Ю.)
Перавозіў Харон.


Тут я вылучыў толькі словы, што наўпрост ці ўскосна сімвалізуюць смерць. Па горла ёй нас накарміла паэтка. Таму верш, які мог быць някепскім, паляціць у Лету, якую і апявае Снарская.
Такія, братка мой, пірагі.
І гэта наша рэальнасць.

Таму як бы насмешліва я ні ставіўся на Хадановіча, а ён адзіны жывы ў гэтым нумары чалавек. Радок імпэтны і бойкі. Праўда, і фота і назва падборкі “Кракаўскі ровар” – таксама сімвалічныя і ўказваюць, што паэт ужо душой тамака, чэрпае натхненне даўно не адсюль, і корміцца, відаць, не з нашых палеткаў таксама. Аўтар як бы сведчыць: тут, у вас, – пакутліва задоўжана паміраюць, там, у нас, на Захадзе, – жывуць па поўнай праграме.

Пятровіч з Чаргінцом, такім чынам, мераюцца градуснікамі – хто найхутчэй загубіць і пахавае беларускае Слова. Гэта людзі, па вялікім рахунку, з адной тусоўкі ўзніклыя (Пятровіч у “Полымі” працаваў, Чаргінец цяпер там свае раманы друкуе), прыхадні з наменклатуры савецкай. Нашто ім будучыня нашай нацыі? Бо наменклатура – і так цалкам самадастатковая секта. Акурат яна вечна жыве.

Яшчэ раз нагадаю асноўныя прыкметы сект (якія бываюць далёка не заўсёды рэлігійнымі, у нашым выпадку – псіхакульт). З Сеціва ўзяў для хуткасці:

5 признаков, по которым можно отличить тоталитарную секту:

1) обман при вербовке (завабліваючы ў СБП, абяцаюць залатыя горы – атрымліваеш у выніку дулю);
2) манипуляция сознанием своих членов (унушэнне, напрыклад, велічы гуру (рэдактараў) і значнасці паняцця Беларушчыны);
3) регламентация всех аспектов жизни своих членов (сходкі СПБ і СБП, так званая праца з пісьменнікамі ў секцыях, якая не мае на выхадзе ніякага плёну, і гэта даказаў “ЛіМаразм”);
4) эксплуатация своих членов (ганяюць па ўсёй Беларусі з выступамі, абяцаючы за гэта выдаць кнігу, як правіла – ашукаюць);
5) абсолютизация лидера (Колас, Купала, пераўтвораны ў велікана сціплы лірык Багдановіч, гістарычна раздзьмуты Скарына, і роўна пад імі – жывыя “волаты”: Пазнякоў, Пятровіч, Берлеж, Рублеўская... Усё гэта для падаўлення шараговых адэптаў, каб уяўлялі сябе мізэрнымі насякомымі.)

А загнаўшы рэкрута ў секту СПБ-СБП, пашкодзіўшы свядомасць, яму ў пэўны момант перакрываюць кісларод, і ён пачынае духоўна задыхацца. Менавіта таму так шмат сярод адэптаў алкаголікаў ці прамых самагубцаў, не выратоўваюць нават прэміі кшталту Ленінскага Камсамолу, бо душа чуе падман: развялі, спустошылі, а назад дарогі няма.



Міхась Южык

ЛіМаразм-526

Тэхналогія зводніцтва, або Рускі беларускі раман

Анатоль Разановіч, нядаўні і беспаспяховы шукальнік Нацыянальнай прэміі Беларусі, прадстаўлены з аповедам у №7 часопіса “Полымя” (2017).
Нагадаю, што прайграў шукальнік Рублеўскай, жонцы Шніпа. Прычым паступіў непрыгожа: яшчэ да абвяшчэння прэміі зліў вядомаму плеткару-блогеру Но-ву інфармацыю, што нібыта яму сказалі, што нібыта Рублеўскай выпісана прэмія загадзя, задоўга да справядлівага конкурсу.
Такі выпад адносна жанчыны не фарбуе, вядома, Разановіча ў мужныя фарбы. Але я веру яму – хто такі Разановіч адносна Людмілы ўсяе Беларусі? Хаця б і скончыў ён Акадэмію кіравання пры Лукашэнку. Рублеўская стаіць так высока, настолькі далёка ад яго пазіцыі ў СПБ, што аўтару маглі цалкам мэтазгодна прамовіць на вушка: чуеш, адвалі, не лезь са сваім шалудзівым раманам супроць Людмілы…
І вось Разановіч, рускамоўны збольшага аўтар, прадстаўлены ў “Полымі” па-беларуску з апавяданнем. Не раманам, вядома. Бо раманы друкуе з некаторага часу там Сам. То бок Чаргінец.
Капірую па традыцыі першую старонку і прыступаю да аналітыкі:

ЧАКАННЕ ЖАНЧЫНЫ

I
; Ты хочаш пазнаёміцца з жанчынай? — спытаў у інваліда, які сядзеў у калясцы, дзябёлы, поўны мужчына гадоў сарака з нечым.
Інвалід быў худы, даўно няголены, бязногі. Пачуўшы гэта, ён нервова ўсміхнуўся.
— Цябе мае пытанне здзіўляе?
Мужчына, апрануты ў цёмна-сіні расшпілены плашч з узнятым каўняром, з-пад якога выглядаў новы, таксама цёмна-сіняга колеру касцюм, гледзячы на інваліда, сумеўся:
— Не, я проста аб гэтым не падумаў.
Яго буйны мясісты твар, заціснуты пад цяжкім падбародкам тугім вузлом паласатага гальштука, стаў незадаволены.
Інвалід спахмурнеў, ды так, што наліўся чырванню: рваны шрам, які пачынаўся каля левага вуха і цягнуўся да падбародка, напяўся. Здавалася, яшчэ імгненне, і ён сарвецца: пачне крычаць, патрабаваць да сябе ўвагі, але той маўчаў.
— Прабач, — мужчына апусціў галаву, — але я сапраўды не падумаў…
— Не падумаў? — інвалід глядзеў жорстка і прама. — Не, Рыгор, ты падумаў пра гэта. Толькі табе шкада грошай, хоць ты багаты, вельмі багаты. І ўсё ж ты прыходзіш да мяне. Да мяне — беднага. А чаму?.. Тлумачэнне простае. Таму што я твая адзіная нітачка, якая звязвае цябе з тваім мінулым, яшчэ адносна чыстым і шчырым, а значыць, і з тваім сумленнем. Парвецца гэтая нітачка — і ты загінеш, знікнеш, таму што цябе з’ядуць такія ж, як ты. А потым… Потым табе проста прыемна сюды прыходзіць, каб адчуваць сваю перавагу, каб яшчэ нехта цябе аб нечым папрасіў. Нават, калі гэта сябра… Былы сябра.
— Няпраўда.
— Праўда!

Адразу скажу наступнае:

1) тэкст не расхлябаны, як у большасці беларускіх аўтараў, а досыць пісьменны; празаік, такім чынам, стараўся сябе паказаць;
2) тэкст пачынаецца з кучы нацяжак і недакладнасцяў, і гэта я зараз буду тлумачыць.

Разановіч, абазваўшы аповед як “Чаканне з жанчынай”, імгненна бярэ быка за рогі і ўступае амаль з гэтай жа фразаю:

“Ты хочаш пазнаёміцца з жанчынай?” – пытаецца пакуль “нехта” ў бязногага інваліда.
Пагадзіцеся, крута. Бо нетыпова. Ну банан могуць працягнуць калеку ў калясцы, ну грошы даць. Але каб адразу заняцца зводніцтвам. Не верым. Таму роля зводніка Разановічу адразу не падышла.
Далей ужо сур’ёзны ляп – нехта неабазначаны пытаецца:
— Цябе мае пытанне здзіўляе?

І лагічна думаеш, што пытаецца мужчына “з азызлым тварам” ва ўбогага. Не! Па хітрай логіцы Разановіча мы павінны здагадацца – пытае не азызлы, а пытаюць у азызлага! Таму што інвалід, аказваецца, яшчэ да пачатку аповеду сам папрасіў звесці яго з шалаваю. На гэтым участку я спатыкнуўся, доўга круціў глузд, а гэта для ўступу твора надзвычай кепска.
Аднак жа і выкруціўся Разановіч: цяпер ясна, што суразмоўцы знаёмыя і паўнатвары не добраахвотны зводнік, а змушаны.

Далей:

Яго буйны мясісты твар, заціснуты пад цяжкім падбародкам тугім вузлом паласатага гальштука, стаў незадаволены.

Гэта выглядае залішнім, бо на самым зачатку твора Разановіч ужо сказаў, што мужчына “дзябёлы і поўны”. Да таго ж «буйны мясісты твар” – зусім жах, бо не бывае дробных мясістых твараў. Пачаткоўскі промах.
Яшчэ і слова “падбародкам” гучыць не зусім па-беларуску, бо ў нас, каб адрознівацца ад назойлівай рускай мовы, прынятае “падбароддзем”. Роўна як і “падаконне” замест “падаконніка”. Гэта дробязь, аднак характарызуе сутнасць рускамоўнага празаіка Разановіча, які шукаў прэмію менавіта з рускім раманам, наколькі я зразумеў.
Яшчэ нюанс, дарагі чытач. Калі ты глянеш пачатак аповеду, то заўважыш – аўтар празмерна дэманізуе інваліда. Мала што бязногі – дык абавязкова худы, няголены, з дзікім шнарам на твары. Прычым дыялог гэты абрубак пачынае з наезду на “мясістага”, з прыдзірак, з нейкага амаль шантажу. Ну вырадак ва ўсіх адносінах. Такога лубка, штампа мастацкага нават у савецкіх фільмах не ўбачыш.
А потым гэты няголены бязногі пускаецца ў лектарскую рыторыку:
…“ты багаты, вельмі багаты…” – гаворыць ён азызламу, папракаючы. Але ў кантэксце відаць, што ўдакладненне залішняе, бо суразмоўцы даўно знаёмыя. Праз пару сказаў – зусім ужо матэматыка ад бязногага папрашайкі: “Тлумачэнне простае…” Канцылярызм. Разановічу не ўдалося зрабіць дыялог натуральным.
І гэта пры тым, што тэкст вонкава вельмі ахайны. Не прывычнае бяздарнае піянерскае сачыненне нашых часопісаў, не.
І я нават дапускаю, што далей аўтар разаўе даволі цікавыя дачыненні ды хітраспляценні Аднак рамкі рубрыкі не дазваляюць удзяліць яму столькі часу.
Скажу толькі адно: і па тэматыцы, і па адметнасці тэксту Рублеўская стаіць за яго вышэй, цікавей. Разановіч прадставіў пакуль што савецкі банал. Трэба расці, а не папікаць жонку галоўрэда “Мастацкай літаратуры” ў тым, што бярэ сваё, законнае, па статусе. Гэта правілы соцыуму, з якімі празаік Анатоль Разановіч мусіць быць добра знаёмы.
Да таго ж, паўтаруся, што, калі спаборнікі ў Нацпрэміі былі ён ды Гапееў, то проза Рублеўскай аб’ектыўна мацнейшая.

Когда порою, без толку стараясь,
все дело бесталанностью губя,
идет на бой за правду бесталанность,
талантливость, мне стыдно за тебя.
(Евгений Евтушенко)









Міхась Южык

ЛіМаразм-527

Маргарыта Латышкевіч, якая змешчана ў №10 часопіса “Маладосць (2016), пазначае сябе такім ладам: “Піша шмат — і ў розных кірунках. Літаратар-многастаночнік”.
І сапраўды, калі капнуць архіў “ЛіМаразма”, Латышкевіч, досыць ужо сталая дзяўчына, не падлетак (1989 г. нарадж.), піша і публікуецца вельмі шмат. І гэта зразумела: аднаго разу ў яе прэамбуле сарамліва праскочыла, што працуе адказным сакратаром “Полымя”. Настолькі рана? Але. Таму такі, дарэчы, і “высакаякасны” ў нас стаўся “флагман” літаратуры.
Ну ды ладна. Рэч у тым, што ўсе ранейшыя спробы пяра Латышкевіч, якія аналізавала рубрыка, былі не вельмі ўдалымі. Не гавару бяздарнымі. А проста так сабе – нешта, невыразнае і часам кульгавае. І галоўная тут бяда, што, стаўшы на шлях чыноўніка, рэдактара, аўтарка б у ранейшыя часы нават ценю крытыкі пра сябе не пачула. Так бы самаўпэўнена і рушыла па жыцці, друкуючыся несупынна. Гэта наркотык. Укалоўся публікацыяй у значным часопісе – і хораша табе, і свет заквітнеў наўкола. Таму важна тут не добра пісаць, а не страціць чыноўнае крэсла, якое і падсаджвае на іголку публікацый.
Давайце ж глянем пачатак аповесці Маргарыты Латышкевіч, якую надрукавала дыпламаваны ўрач Святлана Дзянісава.


ВЕРШНІКІ НА ДАРОЗЕ

Словы — рэч ненадзейная. Здрадлівая. Імёны тыя ж, скажам. Вось для прыкладу, называюць мяне — Косткасей. Рассяваю, значыцца, косткі на ратным полі. Злавіць бы аднаго з тых, што ўкладаюць песні на кожны стук-грук, дакладней, таго калматага вечна п’янага гарлапана, які першым гэта прыдумаў, то яму гэтыя самыя косткі як след пералічыў бы.
Зрэшты, усё можна выкарыстаць на сваю карысць. Імя — таксама, нават калі не дужа падабаецца. Княжыя майстры колісь выкавалі мне неблагі чэрнены панцыр, на якім срэбрам выведзены малюнак — хрыбет ды рэбры. І забрала ў шалома адмысловае — быццам чэрап. У чалавечых сыноў зазвычай пачынаюць падступна дрыжаць каленкі яшчэ да таго, як нябогам даводзіцца скрыжаваць са мною меч.
Гэты не дрыжаў.
Зялёны саплівец, у якога і барада яшчэ не пачынала расці, змрочна глядзеў на мяне спадылба. Зброю — кароткі меч і драўляны шчыт — у руках трымаў няўпэўнена, быццам не звык да яе. Багаты плашч, падбіты лісіным футрам, і раззалочаная смешная кальчужка, і самавіты пояс, упрыгожаны самацветамі, ды нават самая манера капрызліва падціскаць па-дзявочы пульхныя вусны — усё выдавала ў ім разбэшчанага дзіцёнка багатага валадара людзей. Праўда, герб, груба намаляваны на шчыце, — нацягнуты лук і тры стралы — мне ні пра што не сказаў, але я ніколі не цікавіўся чалавечай геральдыкай.
Пад ветрам павольна гайдаліся духмяныя хвалі верасоў — белыя, ліловыя і амаль чорныя.
Салодкі мядовы водар ленавата плыў над выгнутымі спінамі курганоў, над нагрэтымі за дзень стаячымі камянямі з выбітымі ў іх закляццямі. Белыя пышна ўзбітыя аблокі патроху наліваліся золатам і барвай: сонца паступова скочвалася за змрочныя вершаліны спрадвечнай Пушчы, якія адсюль падаваліся цёмным грабеньчыкам на даляглядзе.


Мова ўзорыстая, карункавая, прэтэнцыёзная. Адразу павеяла гістарычнымі аповедамі Караткевіча. І не праз тэматыку, а менавіта паводле манернасці, па нясмешным гумары нашага класіка. Я ўжо пісаў, што Караткевіч часта спрабуе пацяшаць чытача (напрыклад, “Цыганскі кароль”), але ну зусім не прыдатны для гумару. Гэтак і Латышкевіч спрабуе ўвесці экспрэсію ў твор ад пачатку, каб не выглядаць газетным артыкулам. Але псуецца ўсё нетыповасцю, нацягнутасцю метафар, развязным паляпваннем па плячы чытача. Такое панібрацтва ад Караткевіча можна яшчэ сцярпець, ад маладзенькай дзяўчыны – наўрад ці.


1) “Словы — рэч ненадзейная. Здрадлівая…” – чаму? Не факт. Выснова прынамсі спрэчная. Аўтар нашай рубрыкі, напрфыклад,  заўсёды адказвае за рэплікі і, неяк паабяцаўшы курыраваць працу Пазнякова з яго памагатым Аўруціным, – слова трымае.

2) Гутарковае “значыцца” замест “значыць” вядзе ў першым абзацы акурат да панібрацкага тону, пра недарэчнасць якога я толькі што гаварыў.

3) “…нават самая манера капрызліва падціскаць па-дзявочы пульхныя вусны” – зацягнута для мастацкай прозы, запінаешся. Не “самая манера”, а “сама манера”, літара “я” лішняя і бянтэжыць. Непісьменна найперш. “Пульхныя вусны” – бязбожны штамп, ад якога мяне верне гадоў 15, не менш. А цяпер, у калі дзяўчаты накачваюць іх нейкай брыдотаю, каб выглядаць сексуальней, – пагатоў млосна. Гэтыя “пульхныя” губы нагадваюць жабіны.

4)  “…верасоў — белыя, ліловыя і амаль чорныя…” Тут неблагі, паэтычна пабудаваны у цэлым сказ псуецца гэтымі чорнымі верасамі. Нават “амаль чорныя” выклікаюць сумнеў. Хто іх бачыў такімі?

5) “за дзень стаячымі камянямі” – “стаячымі” ёсць русізм, такой канструкцыі ў беларусаў няма. Дазволіўшы гэта, урач-галоўрэд Дзянісава справакавала аўтаматычна пісаць і “гуляючыя”, “п’ючыя”, “спячыя”, “лятаючыя”, “жуючыя”… Праўда, гідотна? Вось таму і нельга даваць падставу. У рускай жа мове такія канструкцыя гучаць цалкам нармальна.

6) …“саплівец” – у слоўніках няма, выдумана. А ёсць “сапляк” і “смаркач”. Ці не досыць гэтага Латышкевіч?

7) “…сонца паступова скочвалася за змрочныя вершаліны…” – тут “паступова”, па-першае, канцылярызм, а па-другое, яно лішняе, баласт, бо сонца заўсёды скочваецца менавіта паступова, а не вокамгненна. Гэта пачаткоўства, якое Латышкевіч, паўтаруся, данясе да пенсіі з самазадаволеным выразам твару, калі будзе сядзець на крэсле ў рэдакцыях. Ніхто і словам не папікне. Так і пойдзе на заслужаны адпачынак.

8) “…пачынаюць падступна дрыжаць” – скарыстана адсутнае ў граматыцы слова “падступна”. Што яно перадае? Думайце самі.

У цэлым імпануе імкненне аўтаркі пісаць не дубова, не савецкім лубком, як у нас прынята зазвычай, а квяцістай мастацкай моваю, паэтычна. Аднак пакуль бачна, што тэма не свая, з пальца высмактаная, нейкае мёртвае фэнтэзі. Для дзяцей. Якія, зрэшты, лепей уключаць дзеля гэтага тэлевізар ці скачаюць культавы серыял “Гульня прастолаў”.
Мастацкае – гэта найперш асабіста перажытае, балеснае, прапушчанае праз клеткі цела, што адлежалася і выспела з гадамі. Так пісаліся вялікія “Злачынства і пакаранне”, “Запіскі з мёртвага дома”, “Архіпелаг ГУЛаг”, “Востраў Сахалін”. І нават гістарычная “Вайна і мір”.
Гістарычны жанр, абраны ў дадзеным выпадку Латышкевіч, гэта проста фантазія, што не мае пад сабой рэальнай асновы. Таму аўтару не верыш з першых радкоў. Як, дарэчы, і яе куміру Караткевічу ў яго “Каласах”. Ці ў дэманічным, кашчунным рамане “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, у іншых меней фарматных яго аповедах. А вось пафасам “Дзікага палявання” прасякаешся імгненна і назаўжды, бо тое не гістарычны раман насамрэч, а добрая казка з добрым канцом, напісаная высокапаэтычнай моваю, чалавекам са светлай, яшчэ не забітай алкаголем душою. Ды чаго там казаць – геніем нацыянальнага маштабу. Аднак і геніі співаюцца і пачынаюць партачыць.


Міхась Южык

ЛіМаразм-528

Выпадак з бэкфістам

Літаратар Ненатоль Ачмуцін, галоўны рэдактар тоўстага часопіса,  негалосна завецца ў кулуарах “чалавек-поспех”. За што ні бярэцца ён цягам жыцця – усё выходзіць складна і ладна. Апошнія гадоў 15 дадалася да ўсяго і любоў Ачмуціна да фізкультуры, у прыватнасці да штангі, якую ён цягае штодня.
Штангу пісьменнік, зрэшты, палюбіў змушана, па ўказцы асабістага доктара. Бо лад жыцця галоўрэда штурхаў многа піць. І менавіта гарэлкі. Хітрыя аўтары цягаюцца да яго, і ўсе з пляшкамі. Даводзіцца застольнічаць з імі, а потым і друкаваць іх бяздарныя рукапісы.
Калі Ачмуцін быў малады, яго магутны арганізм пераварваў такое лёгка. Вып’еш увечары паўлітра, а назаўтра, праспаўшыся непрабудна, сядаеш за працоўны стол, і святланосна пішаш сваё, і цярпліва рэдагуеш чужое. А потым ногі самі нясуць на мерапрыемствы пісьменніцкія, дзе найчасцей канчаецца ўсё банкетамі.
Але з гадамі з’явілася дыхавіца, пахмурны настрой зранку, дрыготка ў пальцах і каварнае жаданне апахмяліцца. І доктар загадаў строга – фізкультура, трэніроўка сасудзістай сістэмы штангаю, потым прагулкі па скверах горада дзеля нерваў, і толькі затым – за працоўны стол. Пра апахмелы ж і марыць забудзь. Інакш дачасна адкінеш канькі.
Збаяўшыся такога скону, Ачмуцін утрапёна цягае штангу. Асабліва пасля вечаровых пасядзелак з папрашайкамі-аўтарамі, якія назойліва нясуць і нясуць кан’які.
Дык вось, моцна такім спосабам падужэўшы за апошнія пятнаццаць гадоў, Ненатоль Ачмуцін не змог адмовіць даўняму сябру свайму, паплечніку па рускамоўнай літаратуры, слыннаму літаратару Мікалаю Ч. А паступіла просьба такая: разабрацца з адным назойлівым блогерам, які несупынна дзяжурыць каля Фрунзе, 5, зазірае ў вокны, нешта фатаграфуе, а потым пераўтварае гэта ў самыя мярзотныя плёткі і публікуе, няславячы. І асабліва крыўдна, гаварыў літаратар Ч., што ён усё жыццё рабіў блогеру толькі дабро, некалі арганізаваў кватэру ў сталіцы, некалі ўвёў, бяздарнага, у Саюз літаратараў. За што гэты былы супрацоўнік структур, якія называць сорамна, узлаваўся чамусьці ды паўстаў на свайго дабрадзея. Плаціць цяпер «презлым за предобрейшее», так бы мовіць.
І вось зранку ўказанага дня, замест заняткаў са штангаю, выйшаў Ненатоль Ачмуцін з дома на Залатой Горцы і патрухаў да Фрунзэ, 5. Сасудзістая сістэма працавала бесперабойна, і таму ён даволі хутка прытэпаў да пазначанага Мікалаем Ч. на карце месца, дзе таіўся з фотаапаратам гарапашны блогер Аляксандр Н.
Той быў высокі, плячысты, а Ненатоль Ачмуцін каржакаваты, ніжэйшы на паўтары галавы. Аднак, параўняўшыся з блогерам пад выглядам звычайнага прахожага ў капюшоне, ужо амаль прамінуўшы правым плячом, ён зрабіў прыём рукапашнага бою пад назваю бэкфіст, удар рукой з развароту, у дадзеным выпадку левай рукою. І трапіў Аляксандру Н. якраз пад цёмныя акуляры і падбароддзе – у неабаронены кадык. Нават не азірнуўшыся, самаўпэўнены Ненатоль рушыў далей. Не паскараўся.
Блогер жа ўсхліпнуў, каркнуў, схапіўся за горла і спачатку сеў на халодны восеньскі асфальт, а потым паваліўся як мёртвы.
Прахожыя, якія яго праміналі, пагалоўна думалі, што валяецца звычайная п’янь. І ніхто хвілін сорак не аказваў дапамогі. Толькі літаратар Мікалай Ч., які назіраў зладжаную працу Ачмуціна са свайго кабінета, напалоханы лятальным канцом, урэшце выклікаў хуткую.
Перабываючы два тыдні ў рэанімацыі з гематомаю горла і запаленнем лёгкіх, гарапашны блогер напружана думаў, хто яго так подла знянацку ўдарыў. Каму помсціць цяпер? Бо помслівасць – асноўная якасць Аляксандра Н. І вось, вырваўшыся з клінікі, ён стаў збіраць плёткі, абзвоньваючы літаратурную тусоўку. Ніхто нічога не ведаў. А толькі адзін, самы зацяты пляткар, Анатоль Р., які не пасаромеўся неяк дзеля сваёй выгады абылгаць жанчыну на блогу Алякскандра Н., шапнуў у трубку, што гэта зрабіў Ачмуцін па наводцы Мікалая Ч.
Бяссільнаму гневу блогера не было межаў. Ён лётаў па сваёй загараднай сядзібе, руйнуючы дваровыя прыбудовы, выскокваў у лес, сек дрэвы і, як апавядаюць грыбнікі, адціскаўся ад моху. Бо не было чым пагасіць лютую злосць.
А яна не сціхала. І прыйшлося падаць у суд на Ачмуціна, уступіць у заведама пройгрышны працэс, зняславіцца, стаць агульным пасмешышчам. Сам жа Ачмуцін толькі аднаго разу з’явіўся на судовае пасяджэнне – у даражэзным касцюме і гальштуку паўзверх бялюткай кашулі. Кажуць, ён ухмыляўся на дальнім радзе і грыз духмяную жуйку. Выйграў у блогера працэс, не варухнуўшы і пальцам.
Такім чынам, чалавек-поспех атрымаў чарговую перамогу, а чалавек- недалуга чарговы раз плюхнуўся ў гразкую лужыну. Але, абцёршыся, ён доўжыць паліваць брудам Ненатоля Ачмуціна на блогу сваім, тым самым піярачы. На што самавіты паэт і галоўны рэдактар, баюць, адно пасміхаецца – гэта і быў адзін з яго тонкіх разлікаў: бясплатны піяр у Сеціве. Ведаючы, што Аляксандр Н. ёсць чалавек злаякасна помслівы, Ачмуцін небеспадстаўна падумаў, што дармовы піяр да скону яму забяспечаны. Артыкулаў 40 выпусціў ужо бяссільны Н. супраць паспяховага, удачлівага чалавека за 9 месяцаў ад выпадку з бэкфістам.

Міхась Южык

ЛіМаразм-529

Вымпел ад Чаргінца

Рашыў правесці эксперымент, дакладней – паядынак паэтаў, а яшчэ праўдзівей – праверыць сябе каторы раз: ці не перагінаю я палку ў артыкулах, ці заўсёды кіруюся прынцыпам справядлівасці.
Для чаго менавіта пошукавым парадкам, праз Яндэкс, выцягнуў па адным вершы: Міхася Пазнякова і яго цёзкі Міхася Башлакова.
Чаму такі выбар? А таму што, па-першае, ставіць на паядынак трэба паэтаў адной вагавой катэгорыі. Як бы глядзеўся Пазнякоў, скажам, з Алесем Разанавым? Я б заведама выставіў слабы талент насупраць моцнага. Таму менавіта роўныя аўтары рыхтуюцца ў кутах рынгу.
Блізкія Башлакоў з Пазняковым яшчэ і па немалой амбітнасці – шукальнікі і атрымальнікі дзяржаўных узнагарод, падарункаў і прэмій. Абодва літаратурныя чыноўнікі. Адзін, праўда, прынёс нацыянальнай літаратуры куды болей шкоды, чым другі. Бо такіх высокіх пасад Башлакоў не атрымліваў, а значыць, і нагадзіць моцна людзям не змог.

(Аднак творчы талент, паводле Евангелля (Матфея 25:14-30), дадзены не для таго, каб пераўтвараць яго ў грошы і медалі. Менавіта таму першае, што зрабіў Салжаніцын пасля высылцы яго на Захад (1974), – перааформіў усе правы на асноўны свой твор “Архіпелаг ГУЛАГ” на Фонд Дапамогі ахвярам сталінскіх рэпрэсій, і за наступныя 30 з лішкам гадоў не ўзяў сабе ні капейкі, хоць трохтомнік прыносіў каля 300.000 долараў у год.)

Спаборнікі нашы таксама блізкія па ўзросце, абодва вясковага паходжання і тэматыкі адпаведнай: прырода, былое каханне і жальба па сконе вёскі.

Глядзім два вершы, узятыя выпадковым чынам з Сеціва:


Міхась Пазнякоў

ЗАЎЖДЫ ВЯРНУСЯ

Прыеду я абавязкова
У той любімы мой куток,
Дзе першае прамовіў слова,
Дзе я зрабіў свой першы крок.

Прыеду, каб адчуць душою,
Як веюць водарам лугі,
Пра што шапоча над ракою
Мой сябар-лес, мне дарагі.

Зноў басанож прайду сцяжынай,
Дзе па брыльянтах спелых рос
З сябрамі бегаў у ажыны
I слухаў музыку бяроз.

Я роднай вёсцы пакланюся,
Зямлі прыгожай, маладой
I землякам — руплівым людзям,
Адданы ім усёй душой.

Там шум жытоў і квецень бульбы,
Блакітам цёплым лён цвіце...
З усіх дарог я, край мой любы,
Заўжды вярнуся да цябе.


Такое ўражанне, што падобныя тэксты дзесьці ў нас штампуюць з 30-х гадоў на нейкім зухаватым рыфмацкім станку.


1) “Прыеду я абавязкова” – у самім слове “абавязкова” закладзены фальш аўтара. Хто абавязвае? Што за справаздачнае слова ў дачыненні бацькоўскага кутка?
2) У страфе ўжытыя два разы “я”, потым “той”, “мой”, “свой”. Зашмат. Да таго ж “той любімы мой куток” – выраз сам па сабе ўбогі. І галоўнае выродства зноў прагаворваецца мімаволі: “любімы” куток – нейкі насамрэч “той”, фальшывы то бок, а сам верш аўтара – поза, а не сапраўднасць. Пазнякову выдатна і ў Мінску, больш чым выдатна.
3) “каб адчуць душою” – менавіта душою, а не носам, хоча адчуць аўтар водар лугоў.
4) “шапоча над ракою” – паэтычны штамп.
5) “Зноў басанож прайду сцяжынай” – слаба верыцца, што пажылы аўтар будзе абцяжарваць сябе тым, каб здымаць пантофлі ды калоцца аб шкло разбітых мясцовымі алкаголікамі пляшак.
6) “роднай вёсцы” – штамп.
7) “Адданы ім усёй душой” (вяскоўцам) – штамп, а яшчэ і хлуслівы, нацягнуты пафас.
8) “Там шум жытоў” – нядрэнна, веру.
9) “Блакітам цёплым лён цвіце...” – адзіны цэльны паэтычны радок у вершы.
10) “я, край мой любы” – зноў штамп, да ўсяго яшчэ і блізка стаяць “я” і “мой”. Калі край “любы”, то  і так ясна, што “мой”.

Выснова: твор на тройку з мінусам па пяцібальнай шкале. Не паэзія, бо сатканы з гатовых абрыдлых клішэ. У “абавязковы” прыезд дадому няма веры і блізка. Плакат.


Сапернік Пазнякова піша наступнае:

Міхась Башлакоў

* * *
Гэты пагост пад высокімі соснамі,
Сельскі пагост на Радзіме маёй...
Ды і Радзіма мая нешта слёзная:
Вее ад родных прысадаў журбой.

Хаты стаяць... А ў тых хатах нікога:
Ані суседзяў, ані сяброў...
Толькі знаёмая гэта дарога,
Што перамыта самотай дажджоў.

Што ж ты, Радзіма, як песня няспетая?
Пуста навокал... Хто дапяе?
Крочу дарогай стамлёнага лета...
I так баляць мне думы мае...

Думай — не думай... Чым дапаможаш?
Тысячы вёсак — гэтакі ж лёс...
Горка ўздыхаю: «Божа мой, Божа...»
А прад вачыма сосны... пагост...


1) “…Радзіме маёй... Ды і Радзіма мая нешта слёзная” – у гэтым кавалку два разы “Радзіма”, а таксама “маёй” і “мая”. Памятаеце ўступ Пазнякова? Таксама – “твой”, “мой”, “свой”. А мова наша багатая і паэт абавязаны паказваць яе каларыт.
2) …“мая нешта слёзная” – дужа гарбата для лірыкі. Слова “нешта” тут недарэчнае.
3) “А ў тых хатах нікога” – глядзі пункт 2.
4) “Ані суседзяў, ані сяброў...” – радок лішні, бо калі няма нікога, то ясна, што і сяброў няма, і суседзяў, і ворагаў, і каго б там ні было.
5) “самотай дажджоў” – першую страфу аўтар завяршае словам “журбой”. Тут – самота. Тое самае, толькі паскудней.
6) “песня няспетая” – штамп, ба-бах па галаве!
7) “Пуста навокал...” – ёрш тваю дваццаць! Толькі што некалькі разоў пазначыў Башлакоў, што нікога наўкола і ўнутры, а зноў скрыпіць катрынкаю.
8) “I так баляць мне думы мае...” – цалкам касабокі і слабы радок.
9) “А прад вачыма” – тут русізм “прад”, ужыты паэтам ад гультайства.


Выснова: не лепш і не горш, чым у саперніка. Дакладней – трохі горш, бо ў таго два месцы ў творы падкрэслены як удалыя. Тут жа зусім чахла. Тым не менш – тройка з мінусам, на двойку не цягне, бо зарыфмавана. Бывае, што і рыфмаваць правільна не ўмеюць.

Вось табе, чытач, два нашы лаўрэаты. І адпаведна – цана табе ўсіх беларускіх літаратурных прэмій.
Нагадаю таксама, што Башлакова калялітаратурны знаўца Новікаў без жартаў лічыць жывым класікам. Ну тут хоць бы ясна – гэты заўзяты рамеснік, былы руплівец “спецслужбаў”, не ёсць пісьменнікам па прызванні сваім. Так ён проста расквечвае і забаўляе старасць сваю на дачы – вядзе літаратурны “партал” і “рэсурс”.
У літаратуры, спадары, трэба разумець, а для гэтага найперш быць паэтам ад прыроды, а не ад філфакаў, званняў і вымпелаў. А крытыку чужых тэксаў – трэба аргументаваць, выходзячы за рамкі смаркатага нашага “спадабалася/не спадабалася”. Некаму і смажаныя чарвякі падабаюцца. Што з таго?
Аднак апантанасць сабой у літаратараў з Беларусі настолькі высокая, а амбіцыі нагэтулькі каласальныя, што, нават тыцкаючы спадара Разановіча ў яго ляпсусы, возячы носам па яго ж слоўных калдобінах, – не пераканаеш ніколькі! Не, няпраўда, крычыць! – гэта не дзіцячыя прамашкі, а выдатныя месцы, а я не дрэнны, а харошы, бо мяне Саламаха хваліў, а крытык несапраўдны, бо няма ў яго вымпела ад Чаргінца з пазнакаю “лепшаму крытыку”.
Але Гісторыяй кіруе Гасподзь Бог, а не грамадзянін Чаргінец, гэта людзям толькі здаецца, што яны могуць назваць чорнае белым і ўсіх аблапошыць. Не выйдзе, не пракоціць, не прафінціць.
Беларускай літаратуры пашанцавала ў тым, што аргументаваную ацэнку многія і многія атрымалі яшчэ пры жыцці, што ў іх ёсць магчымасць выправіцца і ўзвысіцца, а не чакаць, пакуль Гісторыя зграбе іх трупы віламі ў сметнік.







Міхась Южык

ЛіМаразм-530

Хто дулю, хто задніцу

Я ўжо неяк прыводзіў вобраз чэхаўскага героя з “Палаты №6”, тоўстага алігафрэна, якога вартаўнік малаціў кулакамі і нагамі за тое, што той гадзіў у штаны. Мужык жа выпускаў гукаў пры гэтым не болей, чым бы мяцеліў наглядчык не яго, а бочку пустую.
Гэтак часам і нашы паэты, якім шматразова робяцца адны і тыя ж заўвагі, што літаральна зжыраюць іх паэзію, пераводзячы ў хлам, – ганарліва  на гэта не рэагуюць, хоць і чытаюць многія рубрыку.
Колькі ўжо казаў Дзмітрыю Пятровічу, рэдактару “Мастацкай літаратуры”, не забаўляцца наватворамі, выдуманымі ім словамі, якія аўтар памылкова лічыць прыгожымі, паэтычнымі. Аж не! Ужо ў наступную падборку валачэ Пятровіч усё тыя ж дзіцячыя хібы.
Уступны тэкст з яго вершаванай падборкі ў “ЛіМе” №39 (2017) такі:

***
І восень неўзабаве
Жыццё расквеціць
фарбамі нязвыклымі.
Яно было
у залатой аправе.
Зняў акуляры —
кветкамі паніклымі
Усе чаканні
падаюцца сёння,
Не вабіць і шматколернасць сусвету.
Ў калодзеж памяці мо кінуцца?
Ў бяздонне
Юнача-трапяткіх радкоў паэта?..
Ён марыў стаць
калісьці адным з лепшых,
Шукаючы чароўнае ў будзённым, —
Царуе восень
у ягоным вершы,
Блукаючы сярод паніклых клёнаў...

У гэтым троечным, пачаткоўскім творы ёсць адзін добры радок – апошні. Усё астатняе зроблена няўклюдна, з неглыбокім веданнем мовы. А галоўнае:

1) “Завечаровіцца” – прыдумка, сачыненне на вольную тэму. Такіх слоў няма. Ёсць “вечарэе”, “звечарэе”, нават “вечаруем”. І заўважце, якія гэта ладныя, ёмкія народныя словы. А які ўбогі наватвор супрацоўніка “Мастацкай літаратуры” Пятровіча?

2) “мо” – недарэчная тут гутарковая канструкцыя. Уявіце, як бы вылупіўся на мяне аўтар, калі б я завітаў у яго кабінет з пытаннем кшталту “Мо выдасце нарэшце мае раманы?”, або “Мо адарвяце задніцы ад крэслаў і пачняце працаваць?”.

3) “ягоным” – глядзі пункт 2.
4) перагрузка стандартнымі эпітэтамі кшталту “трапяткіх”, “чароўным”, побач са словам “марыў” яны выглядаюць дзявочымі нават, экстатычнымі нейкімі.

То бок Дзмітрый Пятровіч, як чэхаўскі герой, “нэ панімайт”, калі яго вучаць. Не чуе? Ды хоць бы Шніп, яго начальнік, падказаў недарэку. Чытае ж сам скрупулёзна мяне. Хутка, пагаворваюць, выйдзе ў Мастацкай літаратуры” першы том “ЛіМаразмаў”.

Яшчэ з падборкі:

***
Нібыта ў сне, я ў восені маёй.
Нічога больш не грэе мне душу.
Пакутна-спавядальна тчэ сувой
Зноў памяць — перад ёй не саграшу.

Для мемуараў мо яшчэ не выспеў час,
І столькі слоў, напэўна, не сказана.
Ды, мабыць, скажуць дзеці ўсё за нас...
А восень, незагоеная рана,

Пячэ агнём у сэрцы трапяткім
І адгукаецца самотна-жураўліна...
Запомні, восень, ты мяне такім —
Бо час бяжыць ракою хуткаплыннай...

Нібыта ў сне, я ў восені маёй.
Нічога больш не грэе мне душу.
Пакутна-спавядальна тчэ сувой
Зноў памяць — перад ёй не саграшу.

Для мемуараў мо яшчэ не выспеў час,
І столькі слоў, напэўна, не сказана.
Ды, мабыць, скажуць дзеці ўсё за нас...
А восень, незагоеная рана,

Пячэ агнём у сэрцы трапяткім
І адгукаецца самотна-жураўліна...
Запомні, восень, ты мяне такім —
Бо час бяжыць ракою хуткаплыннай...


Ты, чытач, азадачаны, мабыць, паўторам трох першых строф і падазраеш, што крытык Южык тут памыліўся? Не, глянь на сайце гэтую слаўную дзяржаўную газету. Верш так і надрукаваны – раз, а ў другой калонцы – яшчэ раз як працяг. Рукі за гэта рэдактарам трэба паадбіваць? Не, што з іх, духоўных інвалідаў, возьмеш? Зусім не спраўляюцца балесныя.
Такога ляпсусу я ў дзяржаўных выданнях 20 гадоў не бачыў. І Чаргінцу варта выклікаць калектыў бязрукай рэдакцыі да сябе і міла пагутарыць.

Што тычыцца ўласна Дзмітрыя Пятровіча, то светлы пасыл верша ён сапсаваў жахлівым майстэрствам. Зноў гэтае каравае “мо”, “нібыта” замест “нібы”, зноў школьны пачатак “нібыта ў сне” – уступ у верш з занюханай, аслізлай метафары. “Незагоеная” рана замест “незагойнай” па сэнсе… Бо так зручней і прасцей аўтару выпусціць гэты выраб. Рамесніцтва. А ўсё таму, што не слухае старэйшых, больш вопытных літаратараў. Душа, магчыма, у Пятровіча і чыстая, і светлая, але яно ад таго і асабліва балюча: сам сябе чалавек губіць.

Два вершы троечныя з мінусам. Але адзін зведзены да “двойкі” праз руплівасць рэдактараў і карэктараў, якім нейкі чарадзей вочы адвёў, не іначай. Не ўбачылі паўтораў аднаго і таго ж рыфмаванага ўтварэння. Гляджу ў кнігу, а бачу… хто дулю, хто задніцу.
Кепска, спадары. Засяродзьцеся, у рукі сябе вазьміце, інакш нехта так возьме ўрэшце, што не ачомаецеся. На краіну працуеце, не на сябе.


* * *
Памяць спрабуе ўспомніць,
памяць варушыць дні.
Памяць гадам не роўня.
Памяць, што кроў зямлі.

Скажаш, яна скажае
факты любыя нам,
быццам не заўважае,
дзе дыямент, дзе хлам.

Скажаш, яна ўсё ў кучу
валіць – не разбярэш.
Скажаш, яна нас лучыць
без рубяжоў і меж.

Толькі скрозь павуцінне
снегу, што ў ноч ляціць,
памяць падчас нахлыне
так, што душа згарыць.

Дзіўная штука, памяць.
Праўда, было ці не?
Часу ліхая замець
гойсае на дварэ.
(Міхась Южык, верасень 2014)







Міхась Южык

ЛіМаразм-531

Ніна Лістота, паводле фота маладая дзяўчына, публікуе вершы ў “ЛіМе” №38 (2017). Адзін з твораў вылучаны рэдакцыяй на конкурс “Першацвет”.
Ён такі:

***
Нашы замкi, фальваркi.
Знiчкi. Паўмесяцы.
Хвалi, узбярэжжы, межы.
Палi набрынялыя.
Пустэльнi i пусткi.
Важкiя, стромкiя.
Напаўзабытыя. Даўнiя.
Боса. Росна.
Дашчэнту. Вокамгненна.
Глуха i смачна.
Упалi на зямлю
Спелымi яблыкамi.

Тут цяжка сур’ёзам каментаваць. Набор слоў. Амаль бессэнсоўны. Асабліва ўражваюць нашы (беларускія) “пустэльні”, якіх у прыродзе няма. Ну і адрывістыя выкрыкі кшталту “Боса”. “Росна”. “Дашчэнту”.
Што хацела сказаць паэтка? Будзем здагадвацца ўсё астатняе жыццё.
Канстатуем пакуль што гэта а) не паэзія, б) пошлы банал.

Увогуле пра сілу паэта можна гаварыць і меркаваць па яго верлібрах. Тут не схаваешся за музыку, рытміку, рыфмоўку, як у класічным творы. Уся пустэча і пошласць творцы выпінаюцца, абвастраюцца, крычма крычаць – “Не паэт!” Таму, калі ўжо браць па самым высокім рахунку, адзіны беларускі паэт у гісторыі для мяне – гэта Алесь Разанаў, бо ў яго верлібры не толькі не слабейшыя, а мацнейшыя за яго рыфмаваныя практыкі. Усё, што я чытаў з астатніх у вольным вершы, – дзікая слабіна.
І тым не менш, у класічнай форме многія з нашых паэтаў – найперш праз музыку мовы, глыбокае яе веданне – выцягваюць на годны ўзровень.
Так што маладым вельмі не раю пускацца ў верлібр.
Памылка Ніны Лістоты тут тыповая. З усёй немалой падборкі – толькі адзін верш класічны. І якраз ён на парадак лепшы за яе кволае гаварэнне ў верлібрах.
Чытаем:

Масты

Не кажы, што масты ў агні.
Не ілжы, што надзеі няма.
Быццам страчана ўсё, не мані.
Шчэ трывае пад намі зямля.

Не крычы, што ты горшы з людзей
І што лёс твой, як шклянка, пусты.
На мяжы спарахнелых ідэй
Не кляні сябе, не гані.

Так, я бачыла мост у агні.
І як друзам твой стаўся гмах...
Ды ад вогнішча прамяні
Разбуралі мінулы страх.

Адпусці, як манетку ў ваду,
Тых, хто самі даўно сышлі.
Знаю, як адолець жуду —
Проста сёння ты сам пачні.

Выпі прагна ўвесь зарапад,
Вымый дзікім дажджом душу,
Ты, я бачу, ужо вельмі рад,
І я побач тут пасяджу.

Паглядзім на сузор’е надзей
І паслухаем месяца джаз.
Хтосьці мусіць быць лепшым з людзей.
Можа, неба ставіць на нас?..


Тут што важна? Найперш перададзеная праз слова і рытм экспрэсія, эмацыянальнасць аўтаркі, якую цалкам зжор так званы вольны верш у астатніх творах. А класічны верш – выратаваў паэтку, і дае спадзяванні, што яна неяк адумаецца і перастане какетнічаць, а гляне на паэзію сур’ёзным ракурсам.

Ёсць русізмы – “ілжы” (у сэнсе “хлусі”). “Знаю” замест “ведаю”, бо знаць можна толькі ў сэнсе – быць знаёмым. Ва ўсіх астатніх выпадках – “ведаць”.
Слова “Шчэ”, абрубак ад “яшчэ”, дапускаецца ў вершах толькі пасля галосных, а не на пачатку радка, як у Лістоты.
Лёс, які, “як шклянка, пусты” – зацінаешся, бо шклянка хіба заўсёды пустая? Метафара няўдалая.
“На мяжы спарахнелых ідэй” – пачынаеш высільвацца ўявіць прах ідэй, які ўтварае нейкую мяжу. І грузнеш. Таму таксама міма яблычка метафара.
“І як друзам твой стаўся гмах...” – тут буксуеш ужо ў парадку слоў, ясна, што “твой” паперадзе “стаўся” – нядобра. Варта памяняць месцамі, інакш заходзіць сэнс сукавата.
“…прамяні Разбуралі мінулы страх” – прамяні могуць рабіць што заўгодна, толькі не разбураць. Нятрапнае слова.
“Вымый дзікім дажджом душу” – добры радок, здаецца, адзіны наогул з падборкі.
“Ты, я бачу, ужо…” – карава ў плане паэзіі, нейкі канцылярызм.
“Паглядзім на сузор’е надзей І паслухаем месяца джаз”, ні тое, ні другое ўявіць немагчыма: ні месяц ні наярвае джаз, ні сузор’і не ўяўляюць з сябе надзеі.

Такім чынам маладая аўтарка пакуль больш робіць у паэзіі кепскага, чым харошага. Усё ад заўваг чорна, і заўвагі не ёсць прыдзіркамі крытыка, а красамоўна сведчаць пра няўмельства Ніны Лістоты.
Аднак жа, паўтаруся, калі яна перастане траціць душэўныя сілы на пустапарожняе і бесперспектыўнае для яе, на верлібр, а зоймецца класічным вершам з усёй патрабавальнасцю да сябе – то зможа ўзвысіцца. Так думаю. Надзею дае менавіта экспрэсіўнасць душы. Таму што большасць так званых паэтаў, што друкуюцца ў перыёдыцы, маюць настолькі слабую ўнутраную энергетыку, што ніякае майстэрства не выратуе.
Творчы тэмперамент – гэта прыродная дадзенасць. Адзін вялы і тухлы, як рускамоўны паэт Георгій Барташ, і нічога тут не паробіш. А другі, наадварот, па-жаночы эмацыйны, экспрэсіўны без меры, як яго паплечнік па рускай беларускай паэзіі Аўруцін. Адзін не стане другім, як ні выварочвай кішкі.





Міхась Южык

ЛіМаразм-532

Беларуская норма

Помяни поэта, дева,
У огня холодным днем.
И пускай не будет гнева
В поминании твоем.
(Г.Букалова)

Пісьменнік-мужчына, які імкнецца пастаянна быць у цэнтры ўвагі на публіцы, прычым прысутнічаць там фізічна – на подыумах з рупарам, з падарункамі і прэміямі ў руках, – уяўляе з сябе істэроідны тып асобы, або істэроіда.

Истерическая личность, истероид - складывается из следующих черт. Во-первых, это стремление выделиться, обратить на себя внимание окружающих, оказаться в центре внимания. Во-вторых, артистизм, воображение, легкость вживания в любую роль и любую придуманную правду. И, в-третьих, отсутствие объективности по отношению к другим и к самому себе. Характерна легкость самооправдания, естественный самообман. Наверное, вы узнали - это самые характерные женские черты. Верно, истероиды - чаще женщины.
http://www.psychologos.ru/articles/view/isteroid

Рэч у тым, што жаданне сябе паказваць, дэманстраваць цялесна, атрымліваць дарагія ўпрыгожванні і падарункі – тыповая якасць жанчын, іх натуральная якасць, што вынікае з дарвінаўскага адбору: самцы западаюць на найбольш яркую самку. Далей, у працэсе эвалюцыі, ідуць толькі нюансы.
Мы пастаянна чуем па тэлевізары кшталту: алігарх падарыў фотамадэлі новую дарагую машыну. Або: палюбоўнік актрысы падарыў ёй футра і яхту.
Таму здаўна праваслаўны рускі люд ненавідзеў прафесію акцёра – адракаліся бацькі, суседзі плявалі на магілу і г.д. Бо акцёр ёсць прафесія прастытуцкая: здаравенныя мужыкі скачуць, вішчаць, крыўляюцца, нешта з сябе ўдаюць – і за гэта публіка кідае ім падачкі ў выглядзе апладысментаў ці прысылкі шампанскага за кулісы. Актрыс жа бяруць у выляжанкі найбольш заможныя купцы.
Нічога асабліва не змянілася па цяпер: галоўны рэжысёр тэатра Табакоў кідае састарэлую жонку і сыходзіцца ў сексе з маладой прымаю Зудзінай. Дзеці яго спачатку праклінаюць, потым даруюць. Жыў ён і з той жа актрысай Проклавай, якая пад старасць усчала прызнавацца, што пераспала з паловай зорак кіно. Прадажнасць. А потым яшчэ і жаданне гэтую прадажнасць зрабіць публічнай.
Літаратурны свет здзяйсняе натуральны адбор на акцёраў, істэроідаў і нармальных людзей. Усе ведаюць нашых істэроідаў мужчынскага полу. Не буду чарговы раз іх памінаць.
І калі жанчына Рублеўская прагне атрымаць квяцісты падарунак у выглядзе прэміі – гэта нармальна і вынікае з жаночай прыроды. Але калі мужык-істэроід ледзьве не з кулакамі хоча ў яе гэты падарунак адняць, прэтэндуючы са сваім вялым раманам, – тое ўжо паталогія і наводзіць на сатырычныя думкі. То бок – аддай мне, жанчына, дарагое ўпрыгожванне, дай мне пакрасавацца на людзях!
Тыповыя не-істэроіды ў літаратуры з вядомых: Салжаніцын, Пялевін, Галубовіч, Алесь Разанаў – па мажлівасці ўнікаюць паказу сябе ў выглядзе фізічнага цела. Мужчынскі тып паводзінаў. У той жа час Пялевін мае ўжо перакос у бок шызоіда – супрацьлеглай паталогіі, бо занадта хаваецца ад народа, мізантроп.

Павесяліліся, а цяпер да справы.
“ЛіМ” №38, раздзел “паэзія”, куды без яе!
Усевалад Гарачка, тэкст:

Выходны

Між будняў
Такі непрацяглы,
Танюткі,
Нібы труна:
Ні легчы,
Ні адпачыць.
Адно што —
Крануцца рукой
І потым
Слухаць
Музыку гэту
Да новага свята.

Ну, па-першае, два выхадных (а не “выходных”, гл. слоўнік) на тыдзень – мала толькі для лайдака, працаголік за гэты час з глузду з’едзе. У Бібліі, дарэчы, выразна адмераны чалавеку толькі адзін выхадны, і ніякіх водпускаў старажытны яўрэй не меў. Куды ён паедзе? За працай адпачывалі.
Па-другое. Труна “танюткай” не бывае, а толькі цеснай ці, скажам, вузкай. Гарачка не прасачыў за логікай слова. Танюткім бывае… ну хаця б волас, струменьчык.
“Музыку гэту” – русізм, правільна “гэтую”.
Тэкст кароткі, ніякі і ні аб чым у плане паэзіі. Празаічная нататка. Кароценькая, але з некалькімі памылкамі.

Яшчэ:

Сон

Царква без акон і дзвярэй.
У пустых аканіцах
Глюгастыя птушкі
Маўчаць.
Прыбрана паўсюль
І бязлюдна.
І толькі свяшчэннік у чорным
І з чорнай, як смоль,
Барадой,
Напэўна, не бачыць мяне
І вяшчае,
Вяшчае.

Гэтая празаічная замалёўка не мае ні вобразнасці, ні яўнага ці пакрыёмага сэнсу. Царква. Пуста. І што? Нічога. І сказаць Усеваладу не было чаго.
Навошта казаў? Пагаварыць захацелася.
“Прыбрана паўсюль” – гэта як? Вымецена? Сцёрты пыл з алтара? Не валяецца бульбяное шалупінне на падлозе? Удакладненне лішняе. Толькі абцяжарвае ўспрыманне.
Цяпер увага, чытач:  “аканіца – дашчаная ці жалезная створка для прыкрыцця знадворку акна” (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы). А па-руску, для зусім някемлівых – «ставня».
І скажыце мне, як “аканіцы” могуць быць “пустымі”? Нешта іншае меў на ўвазе Гарачка.
Мы ж канстатуем факт: аўтар не валодае сваім галоўным інструментам – моваю. А рэдактары і карэктары дарма ядуць хлеб, народныя грошы.
Такіх выхадак у нашых выданнях усё болей і болей робіцца – па меры сыходу з арэны пакалення вясковых літаратараў, якія маглі быць дрэннымі паэтамі, але сэнс аканіц ведалі – імі зачынялі вокны ў хатах.
Уявіце, выклікалі вы па аб’яве цесляра, які ставіць новыя дзверы, – а ён не валодае ні малатком, ні рубанкам. Неверагодна. Сярод беларускіх літаратараў падобнае – норма.


Міхась Южык

ЛіМаразм-533

Загадка яйка і курыцы

Прырода мастацкай творчасці мяне цікавіць даўно. Бо гэта тая творчасць, што не нясе прамой выгады цывілізацыі ды не працуе на выжыванне. Тэарэтычна людзям можна і без яе. Творчасць на хлеб не намажаш. Аднак закавыка ў тым, што тады гэта будуць ужо не людзі, а нейкія аўтаматы і робаты. Дык каб і не было ніколі паэзіі, яна б нарадзілася самой цывілізацыяй, тым жа тэлевізарам, які варта аформіць прыгожым знешнім дызайнам, аздобіць тэлепраграмы малюнкамі, размаітымі подпісамі. А там вымкне і музыка, і паэзія – па законе разнастайнасці ды з імкнення адрознівацца. Такі чалавек.
Аднак жа мастацкая творчасць нарадзілася нават раней за цывілізацыю.
Ёсць другі момант, і даволі спрэчны: перадача мастацкіх здольнасцяў генетычна, з пакалення ў пакаленне. Бо тады, ідучы па ланцужку гэтай перадачы, мы непазбежна тыцнемся ў нейкую дагістарычную малпу, нашага дарвінаўскага родзіча, якая і валодала мноствам мастацкіх здольнасцяў, а мы толькі карыстаемся перадачай іх у генах.
Не, на мастацкае развіццё найперш уплывае асяроддзе. Пра тое гавораць шматлікія мастацкія, акцёрскія, літаратурныя дынастыі. Дзіцё расло ў музыцы, напрыклад, і з малаком маці яе ўбірала. Таму я не ведаю цыганоў без музычнага слыху, без умення спяваць. Гены? Ці ўсё-ткі асяроддзе напрактыкавала? Здольнасці ёсць у кожнага псіхічна здаровага. Талент – мала ў каго. Геніяльнасць носяць дзве кроплі на мора.
Я рос у сям’і, дзе ніхто не спяваў і не музіцыраваў. Бацькі – тэхнічныя інтэлігенты. Школа савецкая не толькі не прышчэплівала любоў да мастацтва, да прыгожага і цудоўнага, а адпрэчвала ад яго – праз ціск і страх пакарання, галоўныя ворагі высокай паэзіі.
Адкуль тады ў мяне імкненне да прыгожага праяўлялася з самага малалецтва? Што заахвочвала і развівала? Родны мой брат вырас у такіх жа ўмовах і стаў тэхнаром, сухаром, праграмістам.
Хочацца прасачыць лініі па бацьку і маці на прадмет мастацкай творчасці.

МАЦІ

Сама маці мая нічога мастацкага не тварыла, спяваць не ўмела наогул, хоць бацька яе, мой дзед, які рана загінуў, меў выключны слых і музычныя здольнасці. Пра гэта апавядала бабуля Надзя.
Маці, аднак, была зацягнута ў вір паэзіі 60-х, правяла рамантычную турпаходную маладосць і была фанаткай Пушкіна, якога ведала тамамі на памяць. З гэтым я сутыкаўся, калі хварэў – мама часта чытала па памяці мне даўжэзныя казкі Пушкіна. Таксама яна любіла ўсю рускую класічную паэзію.
Але канчалася мая прастуда – і паэзія знікала з нашага дома. Ніхто прыгожага ні прышчэпліваў адмыслова, ішла звычайная школьная ненавісная муштра, пакаранні за запісы настаўнікаў у маім дзённіку, за тройкі і двойкі. Тэлевізар з гаваркімі галовамі дыктараў…
Хоць самыя цікавыя дзіцячыя кніжкі ў доме былі, і купляла іх менавіта маці. Па легендзе, яна чытала мне рускую паэзію замест калыханкі ў немаўлячым узросце, каб заснуў, бо не спявала зусім.
Бацька – тыповы тэхнар, прыгожае асабліва не цаніў, не разумеў, уся паэзія яго была – штодзённыя ранішнія прабежкі па лесе ці скверы, таксама на лыжах. Яны, тым не менш, выпісвалі з маці адзін з асноўных савецкіх тоўстых часопісаў: “Новы свет” ці “Знамя”. (Ды што там за кандовая літаратура была, у савецкіх часопісах!)
Рагатаў бацька чамусьці, памятаю, над томікам Кузьмы Чорнага, яму падабалася каларытнасць мовы і гумар празаіка. Колькі я потым ні спрабаваў чытаць Чорнага – ні разу не ўлавіў ніякага гумару. Бацька наогул да беларускай мовы цягнуўся і ў пачатку 90-х узяўся весці лекцыі па фізіцы ў Радыётэхнічным інстытуце па-беларуску, за што даплачвалі тады адсоткаў 30.
Бабуля мая, Надзя, расказвала, што яна спявала з дзяцінства, нават у хоры асіповіцкім у маладосці ўдзельнічала. Бо бацька яе, мой прадзед, спяваў усё жыццё за працаю і вечарамі ў сям’і. Родная сястра бабулі Люба грала на гітары. Увогуле музіцыраванне было звычайным бавеннем часу, тэлевізара не ўключалася па прычыне яго адсутнасці.
Перастала бабуля Надзя спяваць рэзка, на ўсё жыццё, пасля трагічнай смерці майго дзеда Аркадзя. Вось ён і меў моцныя музычныя здольнасці. Граў самавукам на скрыпцы, гітары, мандаліне, акардэоне, выдатна спяваў, меў запамінальны тэмбр.
Уся сям’я майго дзеда была музыкальная. Яны атабарыліся на другой палове Асіповіч, што за чыгункай, там пражывала многа яўрэяў да вайны, цэлыя кварталы. А самі прыехалі, па словах бабулі Надзі, з Расіі, ледзьве не з перадгор’я Каўказу, пасяліліся спярша ў Мар’інай Горцы, а потым перабраліся ў Асіповічы. Гаспадарку весці не ўмелі, на стале толькі хлеб, сала ды цыбуля, затое ўсе спевакі, музыканты і актывісты рабочых клубаў самадзейнасці.
Дзед выдатна вучыўся і, сябруючы з яўрэйскімі хлопчыкамі, рашаў для іх школьныя задачкі. За што сыны крамнікаў яго добра падкормлівалі. Авалодаў ён і яўрэйскай моваю. Чарнявага, лупатага, яго часта прымалі яўрэі за свайго, а ён, артыст, мог прыкінуцца і гаманіць дзве гадзіны ў вагоне па-іхняму з суразмоўцам. Быў камунікабельны, і ў Айчынную вайну ўсе гады правёў у Маскве, у Штабе авіяцыі. Значыць, начальства яго любіла. Адзін раз выпадкова яго сустрэў муж бабы Любы на фронце, дзед прыехаў з заданнем у вайсковую часць і ўвечары, падвесяліўшыся спіртам, спяваў у хаце сярод застолля. Муж бабы Любы пазнаў яго па голасе, праходзячы міма.
Авіяцыя – вобласць багатая тэхнічным спіртам. Там дзед і прызвычаіўся да зялёнага змія, да зухаватых застолляў, дзе ён быў цэнтрам увагі. Не скончылася гэта і пасля вайны, дзе б ён ні служыў – вечарам у кватэры збіраліся аматары весялосці, а ён праяўляў свае таленты. Алкаголь яго і згубіў зусім маладым.
Бабуля не даравала яму таго, што пакінуў з двума малымі дзецьмі, папракала да скону, знелюбіла і ўсю яго сям’ю. Трагічны скон ад нас доўга скрывалі, прыдумлялі: памёр ад ран пасля вайны.
На фота ж – поўны жыцця чарнявы казак у вайсковай форме, часта на фронце, заўсёды ўсміхаецца. Быў чалавекам добрым і жонку з дзецьмі любіў, гэтага таксама не хавала мая бабуля Надзя. Многія ж наогул з вайны вярталіся ў іншую сям’ю, да палявых жонак, як муж бабы Любы, напрыклад.
Родны брат маёй мамы, дзядзька Рэня, Рэнольд, тады любілі даваць рэвалюцыйныя імёны, – пайшоў у роднага бацьку, якога мала памятае. І знешнасцю – такі ж лупаты з ранняй лысінаю. Таксама быў вайскоўцам, маёрам закончыў, без амбіцый, усё жыццё праседзеў на ракетнай шахце на Ўрале. Жонку ўзяў з Ленінграда, але яна у тайзе жыць не вельмі любіла. Прыехала толькі тады, калі дзядзька прызвычаіўся да застолляў са спіртам, нямераным у ракетчыкаў. Ён таксама, як і бацька яго, стаўся душой кампаніі, саматугам засвоіў акардэон, праслухаўшы песню адзін раз, мог яе падабраць і правільна сыграць.
Жонка, прыбыўшы ў тайгу, скончыла рэзка і з акардэонам і з выпіўкай. Таму дзядзька, якому цяпер 80, жывы і яшчэ пасля войска гадоў 20 працаваў інжынерам на Ленінградскім заводзе оптыкі. Вельмі цанілі яго як спецыяліста. Разважлівы, спакойны, добры сангвінік з флегматычным ухілам. Аднак акардэон у яго стаяў пад рабочым сталом, і на ўсе святы і дні народзінаў ён разыгрываў каламбуры, пісаў на вядомыя мелодыя віншаванні супрацоўнікам, нядаўна нават мне іх даслаў у лісце – каб паэт Южык ацаніў. А што я скажу? Усё добра для свайго часу і сітуацыі. Мастацкая каштоўнасць нуль. Выбітны музычны талент так і прабавіўся на застоллях. Пачуццё нерэалізаванасці гняце, відаць, 80-гадовага дзядзьку Рэню. А жыццё пражыў годнае.
Па тэмпераменце ён – супрацьлегласць роднай сястры Валі, маёй маці, якая была яўным халерыкам. Ён у бабулю, а маці ў дзядулю пайшлі характарамі. А па музычных здольнасцях наўсперач – дзядзька ў дзядулю. Гены? Так і мроіцца наш прашчур у выглядзе малпы, што перадаваў мастацкія здольнасці ўсяму чалавецтву…


БАЦЬКА

Мастацкіх здольнасцяў па лініі бацькі наогул не ведаю. Ён рос бязбацькавічам у гомельскім люмпенскім квартале ў вайну. Бацька яго Міхаіл Южык пайшоў на вайну ў першыя дні і знік. Потым, праз доўгія гады, высветлілася нібыта, што загінуў пад Смаленскам у 1941.
Маці забрала малодшага брата Валеру ў Ждановічы, што пад Мінскам. Двух сыноў было пракарміць у ліхалецце складана.
Мой жа бацька, Юра, спачатку выхоўваўся цёткай Марыяй на вуліцы Рабочая у прыватным сектары Гомеля. Бяднота, галота, усе наўкол простыя рабацягі. Потым, калі прыйшлі з фронту дзядзькі, дзядзька Мікола забраў бацьку да сябе ў культурную сям’ю, выхоўваў як роднага сына. Там і заклаў у ім будучага фізіка. Тады як родны бацькаў брат Валерка ўсё жыццё прарабіў простым слесарам.
Бацькаў дзядзька, Мікалай Южык, быў з мясцовай эліты, парціец, адказны чалавек, доўгія гады працаваў галоўным рэдактарам асноўнай гарадской газеты – “Гомельская праўда”. Пэўна ж публіцыстыку хаця б ён пісаў. Як усе галоўрэды. У іх кватэры красаваўся, памятаю, збор твораў Сталіна, якога я нідзе больш не бачыў з 70-х.
Двухпакаеўка Мікалая над Сожам была за Саветамі выбітнай кватэрай. Па сучасных жа мерках – цесная, без гарачай вады, яе рыхтаваў “тытан”. Жонка дзядзькі, Лёля, была цікавым інтэлігентным чалавекам. У літаратуры разумела. Бацьку яны лічылі сваім сынам, хоць мелі дачку. Абое перахварэлі ў 60—70-я, задоўга да Чарнобыля, на рак, абое паправіліся і дажылі да глыбокай старасці, цётка Лёля яшчэ і ў ясным розуме. Маці яе вельмі любіла.
Наогул нашы прыезды ў Гомель, як бацька купіў “Жыгулі” пры канцы 70-х, там станавіліся святамі – родзічы крыўдавалі, калі начуюць у Мікалая, а не ў цёткі Марыі ці ў дзядзькі Жоры. Калі прыязджалі на тры дні – гасцявалі ды начавалі пачаргова ва ўсіх кватэрах.
Раз, помніцца, дзеда Мікалая прыслалі ў Мінск на даследаванне – няясна чаму балела нага, ён панік, бо думаў – вярнуўся рак ад выразанага некалі ў страўніку, панік. Быў жыццялюбам. Калі высветлілася – не анкалогія, то расквітнеў, імгненна другі чалавек. Так распавядаў бацька, які да яго наведваўся. Дзядзьку ён вельмі любіў. Як і роднага брата Валеру, хоць раз на тыдзень, ды з’явіцца да яго на кватэру пабачыць, пагаманіць. Дацэнт кафедры фізікі і зваршчык Пратэзнага завода. Дзядзька ж Валера ў нас быў толькі па святах – відаць, саромеўся сваёй прастаты, што паддаваў кожны дзень і бязбожна, па некалькі пачкаў у дзень, курыў горкую “Прыму”. Быў разам з тым добрым сем’янінам. Абодва браты, зрэшты, пражылі роўна – па 57 гадоў.
Такім чынам, па гэтай лініі з творцамі, мастакамі было зусім туга, ніяк. Прынамсі ў найбліжэйшых каленах.

Мой брат у пачатковых класах школы меў адзіную “чацвёрку” – па маляванні, яе нацягвалі яму з тройкі-двойкі, бо ўсе астатнія прадметы ён ведаў на “пяцёрку”. На спевах таксама нешта мармытаў у хоры і ставілі “выдатна”. Маляваць жа арганічна не мог аніколі.
У мяне наадварот – усе прадметы “чатыры”, а маляванне – “пяць”. Талент я не развіў, хоць наш сусед, вядомы мастак, убачыўшы мае малюнкі, сказаў, што мне абавязкова трэба займацца. Я не хацеў, бо любіў бяздумна гойсаць па вуліцах. Бацькі ж не ціснулі, тым болей што я заняўся на доўгія гады дзюдо і перастаў часта хварэць. Што ім было выгадна.
Яшчэ займаўся зборам канструктараў, самалётаў пластмасавых спачатку. Потым выпісаў польскі “Малы мадэляш”, дзе толькі па чарцяжах, якія тлумачыліся “па-тарабарску”, па-польску, самазабыўна выразаў з кардону дэталі ды склейваў у складаныя самалёты, караблі. Час і ўсё навакольнае знікалі тады для мяне. Радасць творчасці. Гэтае захапленне таксама забіў спорт, дзюдо, бо дзве трэніроўкі ў дзень і абрыдлая савецкая школа бяруць цябе даастатку.
Дзюдо, адчуваў, – не маё, хоць і меў поспехі, а трэнер гнаў – давай і давай! Перавёў у спартыўны клас пры школе №107. Адзін раз лёс закончыў гэта проста – летам 1984 я смяротна захварэў, а калі цудам паправіўся – бацькі забаранілі займацца спортам.
Потым зноў панесла мяне ў дзюдо ўжо пасля Савецкага Войска – бацькаў добры прыяцель Серафім Новік, брат алімпійскага чэмпіёна, у Радыётэхнічным вёў секцыю і таксама хваліў мяне і гнаў: яшчэ, яшчэ давай! Аднак арганізм ужо быў аслаблены звычкай да сяброўскіх піўных застолляў, паўтара гадамі курэння ў войску. Дыхалка дрэнь. Тэхніка і прыродная каардынацыя не выратоўвалі. А жалезнага характару я не меў.
Зноў лёс “паправіў”: я зламаў на адборачнай схватцы плячо і прамучыўся месяц на спіне, на расцяжцы з гірамі, у бальніцы, а потым і яшчэ і 3 месяцы чыкільгаў з гіпсавым гарсэтам на паўторса. Левая рука ўсохла да косткі. Узнавіліся функцыі праз паўгода, мог падцягвацца на перакладзіне. У дзюдо псіхалагічна вярнуцца не мог – і для чаго? Алімпійскім чэмпіёнам не станеш, а з нашай медыцынай сухарукім якім інвалідам – лягчэй лёгкага.
Такія вось успаміны, з якіх не вынікае маё імкненне да паэзіі ніякім ні бокам ні прыпёкам. Усё само сабой ды з пэўнага часу – стук і пайшло. Толькі запісвай. Толькі давай класічную літаратуру чытаць. І гэта ўжо пасля заканчэння інстытута, у час на працы на “Гарызонце”, у НДІ Кабельнага Тэлебачання. Праца цікавая, ды зноў не мая.
Мы сябе робім ці лёс робіць нас? Яйка нарадзіла курыцу або неяк наадварот? Малпа, якая сама ёсць прадуктам бяздумнага сутыкнення малекул, перадала нам мастацкія здольнасці праз пакаленні ў генах, або Гасподзь Бог удыхнуў?

Міхась Южык

ЛіМаразм-534

Рэзкае тармажэнне

Адыёзны выступоўца з калялітаратурнага публіцыстычнага блога Н-аў выскачыў з «ябедой» на Чаргінца. І наскардзіўся ён гэтым разам самому Прэзідэнту краіны. Прычым – у адкрытым лісце, які змясціў на сваім рэсурсе. Добра, хоць не манарху Пуціну напісаў блогер, а то таму будзе самы раз адрывацца ад Трампа і мірыць яго з Чаргінцом.
Не называю поўным фарматам прозвішча скаржніка, паколькі ён мае звычку адразу «ябедничать» у суды беларускія. Таму проста – блогер. Дарэчы менавіта з гэтай прычыны ад выступоўцы адвярнуўся ўвесь літаратурны хаўрус: пачынаеш гаварыць з ім па-мужчынску, а ён знянацку скаргу катае.
Ну ды ладна. Неабходнасць блогера перабываць у стане вайны вынікае са складанай псіхічнай арганізацыі – гэта і несумненная манія велічы малога чалавека, калі асіметрычны люстраны альянс з Чаргінцом падвышае самаацэнку. І істэроіднасць натуры – жаданне агучваць любую брудную бялізну, абы перабываць у цэнтры грамадскай увагі. І наогул пошлая склочнасць.
Дзіўна, але падобны тыпаж мы сустрэнем у 80-гадовага Эдуарда Ўспенскага, гэтага мілага аўтара Чабурашкі і Ката Матроскіна, які разы чатыры быў жанаты і ні з кім не ўжыўся, а галоўнае – паводле расповедаў яго дачкі – быць у суцяжніцтве, склоках ёсць для яго псіхалагічнай неабходнасцю, якая прыводзіць у рабочы тонус і не дае разваліцца ў старасці.
Гэтак і блогер наш разумее, што вайна – адзіны для яго паратунак ад нябыту. Не мастак па прыродзе сваёй, гэты прамоўца не можа схавацца за музіцыраванне, за паэзію, за малюнкі – чэрпаць адтуль эмоцыі, не тузаючы Чаргінца, не трывожачы сабою людзей. Ён здатны толькі «вонять» са сваёй пляцоўкі. І смурод гэты людзям настолькі невыносны, што гады тры таму ўсе каментатары і аўтары з яго блога зніклі дазвання.
Але не скажу я, што зусім ужо бессэнсоўная і бескарысная дзейнасць блогера-праўдасека. Рэч у тым, што гэта толькі ў ідэале мы можам абстрагавацца ад сусветнага зла, палюбіць усіх, абняць усіх і г.д. Такое магчыма, па-першае, толькі для слабых натураў, а па-другое, адно тады, калі зло не абступіла чалавека наўкруг. Ты як быццам і гатовы размаўляць з акаляючымі па-добраму, а яны – не, яны будуць цябе мучыць і забіваць.
У выпадку ж сябрыны беларускіх пісьменнікаў, верхавіны абодвух саюзаў, гэтай самазванай касты абраных, – ніякага кампрамісу не будзе. Яны цалкам рэальна наважылі глуміцца з сумлення і годнасці звычайнага творцы, нахабна і амаль прамым тэкстам перакрываюць яму кісларод. То бок магчымасць творчага развіцця ў выглядзе выдання кніг за дзяржаўны ці “пэн-цэнтраўскі” кошт.
Яны Бармалеямі паселі на гэтыя грошы і брэшуць, і рыкаюць, ашчаціненыя, нікога блізка не падпускаючы. Гэта так. А з Бармалеямі, з разбойнікамі і налётчыкамі можна размаўляць адно з пазіцыі сілы. Іншай мовы яны не баяцца. Гэты пастулат выказаў даўным-даўно Аляксандр Салжаніцын – і паспяхова яго спраўдзіў. “Пачалася бойка – бі першым!” – гэтую народную прымаўку ён не раз паўтарае ў аўтабіяграфічных аповесцях.
Памятаю, трэнер зборнай Італіі на Чэмпіянаце свету 1982 года абраў адзіную плённую тактыку супраць грозных бразільцаў у паўфінале: лепшая абарона – атака. І выйграў Чэмпіянат. Італьянцы не чакалі, пакуль іх будуць пляжыць і раўняць з зямлёю бразільскія зоркі, а самі рынуліся ў атаку і нашпурлялі галоў. Каб баязліва адседжваліся – то пацярпелі б несумненнае паражэнне.
Так і выступоўца з калялітаратурнага публіцыстычнага блога сваёю «ябедой» Лукашэнку на Чаргінца пайшоў у адчайны наступ. Бо чуе: запахла смажаным і Чаргінец з Карлюкевічам-Берлежам (які цяпер Міністр інфармацыі) яго зачыняць-такі. Бо сам нарываўся, правакаваў, як наш асіповіцкі суседскі хлапчук – бамбізаў з чужога квартала. Дражніў тых, а калі яны кідаліся на яго з кулакамі і дубінамі – у слязах заскокваў у наш двор, бо быў дальнім родзічам. Падшыванец падсвядома браў ад бамбізаў эмоцыі, як вампір, жыў і сілкаваўся імі, нават рызыкуючы быць збітым на горкі яблык.
Так і блогер наш калялітаратурны цудоўна ведае, што ніяк не зменіць ён ні Чаргінца, ні Касту, ні беларускую літаратуру ў цэлым, секучы праўду-матку. Ён толькі раздражняе чыноўнікаў, якія ўсё адно будуць паступаць згодна прыроды сваёй – душыць прагрэсіўнае, адціраць ад дзяржаўнай кармушкі таленты і друкаваць сябе. Чаргінец не публікуецца за народныя грошы ў тры глоткі, але ён не можа забараніць гэта ні Пазнякову, ні Шніпу з жонкаю, ні іншай чэлядзі. Бо кіраўніку трэба на некага абапірацца ў рабоце. А чыноўнік бадзёры толькі тады, калі мае ўласную выгаду. Аксіёма, якую наш пажылы блогер павінен бы ведаць.
І ўсведамляючы гэта, блогер кусае Чаргінца. А значыць, зусім не за беларускую літаратуру ён дбае, а вырашае свае псіхалагічныя задачы – праблему павышэння ў старасці тонусу арганізму, не болей. За шмат-шмат гадоў блогерства ён не даў сабе клопату вывучыць беларускую мову, а ганебна і страхалюдна асвятляе і нават крытыкуе беларускія тэксты па-руску. А гэта самы верны спосаб адпрэчыць ад сябе беларускамоўнага чытача, бо нічога больш для сябе варожага за рускую мову паспаліты спадар не ведае.
З чым жа застаецца выступоўца з калялітаратурнага рэсурсу? З якім чытачом? А з некалькімі людзьмі з Фрунзэ, 5, гэта і ёсць яго адзіныя чытачы і толькі яны насамрэч заклапочаны наяўнасцю адыёзнага блога. Бо разумеюць: нават пасля сыходу Чаргінца на пенсію выступоўца не перастане паліваць брудам яго і яго чэлядзь перад тварам Гісторыі. Нанесеная некалі Чаргінцом крыўда не аціхне ў душы эпілептоіднага псіхапата да скону. Суду гісторыі яны нежартоўна баяцца.
Неяк паказалі па тэлевізары першую жонку акцёра Дзям’яненкі, народнага Шурыка: лядачая, за 80-гадоў, яна жыве за чорнымі шторамі, а ў вачах – боль ад здрады мужа, які збег да другой. Тое было даўным-даўно. Шмат гадоў, як “Шурык” ляжыць у зямлі, пры гэтым пражыўшы з новай жонкай дзесяцігоддзі. А пакрыўджаная кабета так і завісла ў мінулым – па кватэры ходзіць і гадзіць на падлогу крумкач, яе адзіны сябар, а яна з нянавісцю распавядае любому журналісту, які вераломны і подлы быў “Шурык”.
Жадаю блогеру, каб ён адпусціў сітуацыю, дараваў “вераломнаму” Чаргінцу, былому сябру свайму, і зажыў нарэшце радасна, самавіта, пабожна.

А, і яшчэ: не хлусіць сабе і людзям у лісце-«ябеде», што, маўляў, Аляксандр Рыгоравіч, я ведаю, што Вы не любіце цэнзуру, што ў беларускіх СМІ яе няма, а ў Чаргінца, маўляў, ёсць. А то людзі падумаюць, што гэта ўжо калі не стадыя алкагольнай дэменцыі, то нехта з самазвала ўпаў і тармазіў галавою.

Деме;нция (лат. dementia — безумие) — приобретенное слабоумие, стойкое снижение познавательной деятельности с утратой в той или иной степени ранее усвоенных знаний и практических навыков и затруднением или невозможностью приобретения новых.





Міхась Южык

ЛіМаразм-535

Перакулены свет

У “Верасні” №13 прадстаўлена з вершаванымі тэкстамі:

Веранiка Мiхалёва: паэтка. Студэнтка 3 курса Еўрапейскага гуманiтарнага ўнiверсiтэта. Нарадзiлася ў 1992 годзе ў Магiлёве. Жыве ў Магiлёве.

Эдуард Акулін з Рэдакцыяй вылучыў аўтарцы зусім мала месца. І ясна чаму: Міхалёва пакуль не паэт, а піша рытарычныя, прымітыўна зарыфмаваныя маралітэ.
Уступны твор характэрны:

***
З маленства навучаюць нас хадзiць,
Раскладваць кубiкi i з цацкамi гуляць.
Але не вучаць нас, як мову палюбiць
I беларускае у Беларусi паважаць.

Ў садку нас вучаць ветлiвымi быць,
Там пакрысе мы вучымся чытаць.
Але не вучаць нас, як мову палюбiць
I беларускае у Беларусi паважаць.

У школе вучаць складваць i дзялiць,
Нас навучаюць аднiмаць i памнажаць.
Але не вучаць нас, як мову па любiць
I беларускае у Беларусi паважаць.

Нас вучаць дома прыбiраць, падлогу мыць,
Дзяўчат матулi навучаюць гатаваць.
Але невучаць нас, як мову палюбiць
I беларускае у Беларусi паважаць.

За годам год плыве за небакрай,
Мы, бы вавёркi, круцiмся-спяшаем...
А ў час, калi мы марым пра замежны край,
Наш РОД НЫ — Беларусь, знiкае.

28.02.2015


Адразу зазначу, што ўсе некалькі твораў Веранікі такія самыя – без вобразнага мыслення і неардынарных метафар. Дый проста метафар зусім вобмаль. І ёсць падазрэнне наогул, што Міхалёвай паэзія недаступная, як мне, напрыклад, шахматы. Вось у шашкі я некалі добра гуляў, а на шахматы не хапала канцэнтрацыі – запомніць складаны набор хадоў і трымаць пад увагай усе варыянты. Прайграваў да смешнага нават школьным троечнікам. Таму перастаў – не маё.
У цэлым пасыл верша правільны: чаму ўжо не вучаць нас за школьнай партаю і ў ВНУ, акрамя філфакаў, – дык гэта любові да мовы. У мяне ў класе самы гультайскі, балдзёжны ўрок быў – беларуская літаратура. Там хадзілі на вушах, падымаліся і перасоўваліся па класе па сваіх справах на вачах у пажылой выкладчыцы. Роў і лямант стаялі, як на футболе. Успыхвалі бойкі і тузаніна.
Настаўніца забіла на ахламонаў спартыўнага класа і проста адседжвала гадзіны, ставячы адно за маўчанне “пяцёркі”. Мала таго, каля траціны класа вызваліліся праз заявы ад ненавіснай роднай мовы і вывучалі нашу літаратуру азнаямляльна па-руску, для таго “асветнікі” зладзілі адмысловыя падручнікі. Гэта першая палова 80-х. Краіна Саветаў. І адначасова краіна заможных, знаных, славутых, вялікіх і каласальных Коласа і Шамякіна.
Не думаю, што за 23 гады незалежнасці ў нас дужа палюбілі нацыянальнае. Адно бачнае змяненне – зніклі нават навіны з Першага Канала па-беларуску, дзе гаваркія галовы дыктараў сяк-так вымаўлялі па-наску паўзабытыя словы.
Рэдакцыя дала спадарыні Міхалёвай шанец выказацца. Заахвоціла. Тэксты яе бяскрыўдныя, хоць не маюць дачынення да мастацкага поля. Аднак ці горшыя яны за вершаваныя спробы астатніх 99 адсоткаў “Верасня”? Не нашмат. Дзе паэзіі больш за Міхалёву, там маркоты і нэндзы па горла. А то і адкрытыя інфернальшчыкі, песняры смерці спакойна выступаюць на палігоне Акуліна. Вось іх бы і гнаць кухталямі з часопіса, а не рэзаць да трох вершаў падборку рытара Міхалёвай. Бо слушныя рэчы кажа дзяўчына!
Дзяржава не любіць мову – так. Саюз дзяржаўны пісьменніцкі – па факце ўзначалены рускамоўным аўтарам дэтэктываў. Любіць ён мову? Магчыма. Але чаму на ёй не гаворыць? І чаму сайт СПБ напалову рускамоўны? Мала рускай мовы на зямным шары, дык мы пацяснімся дзеля яе?
Вярэдлівыя пытанні будзе задаваць гэтым персаналіям Гісторыя. Стане спаганяць ужо з іх нашчадкаў. Так думаецца.
Але давайце апусцімся на прыступку ніжэй: не дзяржава, не кіраўнікі СПБ, а самі пісьменнікі – падаюць яны годны прыклад дзецям і юнакам? Збольшага – гэта калі не бандыты, што асядлалі свае кармушкі, то маўклівыя патуральнікі начальству, якія вышыхтаваліся ў выдавецкія чэргі ды ганебна чакаюць падачкі раз на 20 гадоў.
Роўна такі тэрмін чакаў, дарэчы, Анатоль Кудласевіч выхаду кнігі сваёй прозы. Шніп кінуў яму яе – у мяккай вокладцы, на тонкай паперы. Тады як свае кнігі Шніпы выдаюць гожа і годна, пазначаюць як “Проза(паэзія) XXI стагоддзя” – ні болей, ні меней. Самі выстаўляюць сабе ацэнкі без аналітыка Южыка, то бок падманваюць чытача, грамадства, ачмураюць нясталыя душы юнакоў. Памятаеце, што казаў Збавіцель пра тых, хто спакушае «малых сих» – лепш  бы ім адразу камень на шыю і ў вір, чым доўжыць гэтым займацца. («…а кто соблазнит одного из малых сих, верующих в Меня, тому лучше было бы, если бы повесили ему мельничный жернов на шею и потопили его во глубине морской». (Мф. 18:6)). Або, думаеце, Гасподзь жарцікі жартаваў?
І вось такія цнатлівыя яшчэ душы, як спадарыня Міхалёва, рушаць у жыццё і мусяць са школьнай лавы арыентавацца на прайдохаў і ашуканцаў, а то і разбойнікаў з вялікай дарогі, што пнуцца ўсімі няпраўдамі ў школьныя праграмы. У Міхалёвай ёсць паняцце пра дабро і зло, у іх – і блізка няма. Я яны бяруцца яе, чыстую, абучаць.
Такі перакулены свет.



Міхась Южык

ЛіМаразм-536

Ёсць пра што гаманіць

Проста вымушаны, спадары, адчыняць новыя нумары “Полымя” і корпацца ў тамашняй графаманіі. З таемным, праўда, спадзевам адшукаць нешта вартае і пэўныя змяненні ў вектар прагрэсу.
№8. Год 2017. Не. Навязаная Карлюкевічам-Берлежам мемуарыстыка тут атабарылася надоўга. Пакуль нехта цалкам не зменіць каманду. А хто?
З усёй крытыкі вытужыў гэтым разам “Полымя” партрэт пра Брыля ад Міхася Тычыны. Агорклы пірог. Фарысейства. Успаміны пра Пімена Панчанку – ад Алеся Марціновіча. Затхла. І мемуары Віктара Шніпа – пра сябе любімага. Аж на 60 здаравенных старонак. Някепская, адным словам, прыбаўка да заробку галоўнага рэдактара “Мастацкай літаратуры”.
А дзе сучасная проза? Раманы з захапляльным сюжэтам і складаным падтэкстам? Дзе подых трэцяга тысячагоддзя? У магіле, якую вырыла наменклатура СПБ, далакопы беларускай літаратуры.
Зрэшты, хто хоча пісаць цікавую прозу – вэлкам ва ўласную кішэнь, здымайце адтуль грошы і аплачвайце друк. Потым бегайце раздавайце сябрам. Крытыкі таксама не будзе. Берлеж, які апанаваў амаль увесь друк у краіне, не пусціць у ніводную газету. Таму – цяпер толькі ў Сеціва, на яго спадзяванні. Зрэшты, новы міністр інфармацыі замыліў і з Сецівам разабрацца. Наўрад ці, праўда, яму будзе тое па сілах. Хіба што перасаджаюць і перастраляюць усіх носьбітаў беларускага слова. Каб ужо зусім было камфортна мемуарнічаць пра Скарыну з Шамякіным.
Разважаю, якую яшчэ мэту, апрача ганарару, пераследуе Шніп друкаваннем бясконцых вырабаў уласнай свядомасці? Няўжо ён мяркуе, што ёсць такой глыбокай і цікавай асобаю, каб усе штудзіравалі яго жыццяпіс? Або, можа, выкладае мудрагелістую філасофскую канцэпцыю, новую тэорыю Светабудовы, якая абвергне Шапэнгаўэра з Гегелем, зарые як састарэлых Арыстоцеля і Платона?
Памятаю, успаміны маладога на той час (канец 90-х) Леаніда Галубовіча “Зацемкі з левай кішэні” выклікалі рэзананс. Бо былі памежна шчырымі, неардынарнымі і гаварылі пра рэчы, на якія беларускамоўная афіцыёзная сябрына накладае табу. У нечым пакрыўджаны тады Навум Гальпяровіч бурчаў на тыя зацемкі не то па радыё, не то ў “ЛіМе” – зашмат, маўляў, аўтар сабе дазваляе. Бо Галубовіч парушаў “закон”.
Што ж новага кажа нам Шніп, бязмерна шырокі і глыбокі (у сэнсе ўласных выдавецкіх амбіцый) пісьменнік?

Чытаем наўздагад:

*
“3.09.2015. Перад сном занатаваў: «Папера — гэта зімовае поле, на якім словы ўмярзаюць у вечнасць. Адны на час зімы, а іншыя да вогненнага патопу…» Раніцай прачытаў. І пайшоў на працу, дзе на сталах і на шафах ляжаць рукапісы, як на гарах снег, які не растае…”


Я вылучыў тлустым пра словы, якія ўмярзаюць у вечнасць. Гэта гледзячы якія і чые словы. Пераважная большасць слоў адпраўляецца непасрэдна ў прыбіральню разам з папераю. Ці ў лепшым з выпадкаў – на макулатуру.
Зрэшты, “умярзаць” словы якраз могуць – мёртвымі ўтварэннямі, каласальнымі помнікамі. Толькі не жывым голасам. Як амаль уся беларуская савецкая класіка – умерзла ў гісторыю.
Паздзекаваўся аўтар і з рукапісаў у сваёй рэдакцыі, дзе ён задоўжана і бясплённа для грамадства сядзіць. Нерухомыя стосы. Скамянеласць, дзе застылі тысячы душ з лепшымі сваімі парывамі, спадзяваннямі. Усіх пахаваў. А сябе ўвекавечвае.

*
“6.09.2015. Ад выдавецтва ездзіў у Шчучын на святкаванне Дня беларускага пісьменства. Дамоў прывёз два падарункі — Рычард Бялячыц падпісаў новую кнігу «Споведзь накцюрна» і святочны нумар газеты «Слонімскі веснік», якую падарыла паэтка Алена Руж. З усяго, што чуў са сцэны, найбольш запомнілася выступленне рускага пісьменніка з Масквы Георгія Прахіна, які сказаў: «Беражыце сваю мову! Без мовы ў вас не будзе краіны! Без мовы не будзе нацыі, не будзе народа. Беражыце сваю мову!» З усіх лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі атрымаў найбольш гучных і шчырых апладысментаў Дзяніс Марціновіч, калі яго выклікалі на сцэну, каб уручыць дыплом у намінацыі «Найлепшы крытычны твор» за кнігу «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча»”.

Гэта чыста тусовачны аповед. Нікому не цікавы і, бадай, нікому старонняму не зразумелы, акрамя банальнага слогана “беражыце мову”. Такім чынам, аўтар не ўразіў нас тут нічым. Начыркаў справаздачу беднай канцылярскаю моваю.

*
“7.09.2015. Белая, як з леташняга снегу, ванна няспешна плыве па рэчцы. У ёй жоўтая лістота, як вуголле. Далёка да акіяна…”

Доўга, спадары, я чухаў патыліцу – прычым ванна? Потым уявіў: Шніп стаіць ля ракі, па якой чамусьці плыве корпус ванны. Пагадзіцеся, нетыпова. Хто з вас бачыў хоць раз ванну за гэтым заняткам?
Вылучыў я таксама дзівосную метафару пра лістоту, якая падобная да вуголля. Ого! Чорны вугаль і жоўтая лістота – надзвычай блізкія рэчы! Асабліва чаруе яно тым, што аўтар гадоў 12, як кінуў ужываць алкаголь. Паводле яго ж шматлікіх прызнанняў. Аднак фантастычнае ўяўленне ды адсутнасць логікі засталіся і ў цвярозым жыцці.

*
“10.09.2015. Іду праз сквер. Пад нагамі апалая лістота. На лаўцы сядзіць стары, як на лаве падсудных…”

“Лава падсудных”… (Знак пачуцця віны аўтара.) Зноў лістота. І зноў – апалая. Забягаючы наперад: такіх вобразаў у дзённіку зашмат. Гэта фрэйдаўскі сімптом хандры, меланхоліі, нястачы эмоцый і красамоўна вызначае душэўны стан мемуарыста. Не дапамагаюць ні шматлікія кнігі за народныя грошы, ні чыноўная слава. Усё зман. Усё скісла. Бо збудавана на фальшу. А сапраўднае ва ўспамінах Шніпа – толькі бацькі (памерлыя), толькі дзяцінства, дзе жыла і бруілася цнатлівая сутнасць будучага чыноўніка.

*
“4.10.2015. Патэлефанаваў Георгій Барташ і выказаў жаданне паглядзець нашую сабачку Міёну. Праз хвілін дваццаць прыйшоў са сваёй кнігай вершаў і перакладаў «Ботиночки», якая некалькі дзён таму выйшла з друку. П’ючы гарбату, гаварылі пра будучую прэзентацыю і наогул пра паэзію…
…………………………………”

Тут нечакана сустрэў даўняга знаёмца свайго – Жору Барташа. Ён, рускамоўны вершаскладальнік, аказваецца, утульна пачуваецца ў Шніпоў на гарбаце. Памятаеце, туды завітвае і Наста Грышчук, лімаўская крытыкеса, каб абслугоўваць Шніпоў артыкуламі? У гэтым сам мемуарыст сазнаваўся. Цяпер там і Жора – слаба адораны рускі паэт, таксама меланхолік ды іпахондрык, што яскрава відаць па яго вершах і па дзённіку ў Фэйсбуку. Два меланхолікі знайшлі адно аднаго. Блізкай энергіі людзі. Ёсць пра што гаманіць.






Міхась Южык

ЛіМаразм-537

Сцежка мілосці

Вершы Таццяны Барысюк, змешчаныя ў “ЛіМе” №39 (2017), данеслі да мяне водбліск святла.
Бачна, што ў паэткі ёсць адчуванне цудоўнага, інтуітыўнае ўменне пісаць адметна, асабліва не смецячы штампамі. Бо ў які раз паўтару: паэзія – гэта найперш узвышаная прыгажосць. І калі сум, то мусіць быць ён сумам светлым, празрыстай журбою, а не гнятлівай тугою.
Уступны твор якраз гэтага кшталту:

Калядны сум

Я пішу свой калядны дар — верш.
А натхнення — няма і не будзе.
Толькі самападманам — давер
да здзяйснення фантазій аб цудзе.

Я прачнуся бязрадасным днём
без амбіцый да ног зоры кінуць.
А каханы знікае са сном,
бо ён сам для сябе — сэнс адзіны.

А я жыць не магу і не жыць!
Божы клопат сыдзе паратункам.
А сляза ледзяная дрыжыць,
студзень сэрца снягамі ахутаў.

Будзе дзень — будзе мройлівы шанц
здзейсніць так, што дабро пераважыць.
Зноў у бой — без прываблівых зман,
што каханне і шчасце — дасяжны…


Непазбежна зазначу, што Таццяна Барысюк пакуль не зведала глыбінь мовы, і менавіта гэта не дазваляе ёй увайсці ў дасканаласць. Усё астатняе ёсць.
У вершы зашмат касабокіх фраз і нават русізмаў, на чым зацінаешся і балюча ўздрыгваеш.

1) “давер да здзяйснення фантазій” – грувасткі для лірыкі выраз.
2) “без амбіцый да ног зоры кінуць” – тое самае.
3) “бо ён сам для сябе” – тут ужо і не паэтычна.
4) “Божы клопат сыдзе паратункам” – націск на апошнім складзе ў слове “сыдзе”, які паставіла Барысюк, няправільны і напружвае. (“прыйдзе”, “адыдзе”, увойдзе”…)
5) “здзейсніць так, што дабро…” – глядзі пункты 1 і 2, тут яшчэ і з навуковым ухілам, нейкі рэцэпт.
6) “без прываблівых зман” – няцвёрдае веданне аўтаркаю мовы ўспыхнула тут яскрава і зырка: правільна “без прываблівых зманаў”, бо зман, як і “падман”, мужчынскага роду. Гэта ўжо істотны карэктарскі ляп.
7) “што каханне і шчасце — дасяжны…” – закончыла даволі чысты ў душэўным пасыле твор спадарыня Барысюк яўным русізмам. Каханне і шчасце могуць быць толькі “дасяжныя”, а не “дасяжны”.

Яшчэ:

Да стрэчы з табой

Да стрэчы з табой
я нікла журбой,
душа памірала
ад снежнае стыні.
Да стрэчы з табой
не стала сабой,
і дух мой скавала
зацятасці сіла.

Да стрэчы з табой
шумеў лістабой,
што я паміраю
дарэмна, дачасна.
Для стрэчы з табой
нябесны агонь
праклаў сцежку раю,
мілосці і шчасця.


Тут паўтарэнне папярэдніх хібаў. Акрамя таго, твор болей просты, чым першы. Але прастата гэта не тая, што пазначае сабой геніяльнасць, як прыкладам:

Белеет парус одинокой
В тумане моря голубом!..
Что ищет он в стране далекой?
Что кинул он в краю родном?..
……………………………………..

Стагоддзі леглі на гэты верш, а ён жыве ў сэрцах народа.
Прастата Барысюк тут мае адценне, пазначанае некалі Пастарнакам:

……………………………………
В родстве со всем, что есть, уверясь
И знаясь с будущим в быту,
Нельзя не впасть к концу, как в ересь,
В неслыханную простоту.

Но мы пощажены не будем,
Когда ее не утаим.
Она всего нужнее людям,
Но сложное понятней им.

Сам верш Пастарнака ў параўнанні з «Парусом» не шэдэўр, блытаны і туманны, але слушная сама стрыжнёвая думка – нельга дазвання спрашчаць складаны сусвет, бо чорнае можа неспадзявана пераўвасобіцца ў белае, і наадварот.

Выраз у Таццяны Барысюк “шумеў лістабой” падаўся мне гожым і трапным.
А вось “сцежка раю” характарызуецца кароткім выгукам “Фу!”, што азначае поўную безгустоўшчыну. Яе, дарэчы, амаль паўсюдна пазбягае паэтка. А вось тут, бач ты, не ўгледзела, вытыркнулася паганка.
Наступны тэкст прывабіў мяне настраёвасцю, зноў журлівым, а не тужлівым пафасам:

Раманс

У паралельных сусветах
сэрцы сінхронна пульсуюць.
Пры віртуальных сустрэчах
музыку Вечнасці чуюць.

З вішань абодвух сусветаў
квецень злятае паволі.
Быццам накладзена вета
нам на спатканне і долю.

Вабіць шматзорная далеч.
Сонца згарае ў нябёсах.
На таямнічых скрыжалях
нашы запісаны лёсы.


Толькі зашмат у першай страфе слоў замежнага паходжання, лірыка іх арганічна не пераварвае.
У цэлым жа, паўторымся, падборка Барысюк добрая. Асабліва на фоне пераважнай большасці вершаваных практык, што “Дзеяслова” з “Вераснем”, што “Полымя” з “ЛіМам”.
Бачыце, я не размяжоўваю нашу паэзію на незалежную і выкшталцоную, на дзяржаўную і дубовую. Два саюзы пісьменнікаў – адна сістэма і адны браты-блізнюкі, адны і тыя ж рэдактары там працуюць, і адны і тыя ж творцы друкуюцца там і тут.
А калі зрэдку сустракаецца нешта светлае і прыгожае, хай і далёкае да шэдэўраў, – радуюся: дзень прамінуў недарма. Дарэчы, і прачнуўся я сёння з прадчуваннем, што прынамсі не буду шалець ад чарговай “паэтычнай” пошласці ды чыноўнай хітравывернутай подласці. Дзякую спадарыні Барысюк.


І верыцца сэрцу, і помніцца
усё, што змагло перажыць...
І восені лёгкая конніца
услед за гадамі імчыць.
(Мікола Кандратаў)



Міхась Южык

ЛіМаразм-538

Жыццядайнае слова

Часопіс “Дзеяслоў” №66 прытуліў у рубрыцы “дэбют” новую паэтку.

Бандарэнка Ксеня – паэтка. Студэнтка лячэбнага факультэта Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта . Нарадзілася ў 1996 годзе ў Гомелі. Жыве ў Мінску.

Як бачна, лекары ў нас падаліся ў паэзію следам за ўрачом-галоўрэдам Святланай Дзянісавай, якая выруліла “Маладосць” у кювет.
А лепш бы яны рабілі аперацыі, лячылі прастуды і начное нетрыманне мачы.

Падборка зусім маладзенькай Ксені Бандарэнка – гэта першыя крокі ў беларускай мове. І нягожа даваць немаўляці аглобляю па нагах, каб ужо ніколі на гэтыя ногі той не падняўся.
Аднак жа і патураць прафанацыі слова “паэзія” мы не можам. Гэта добра зрабіў без нас галоўрэд Пятровіч Барыс. Такое ўражанне, што самая верхавіна Касты, рэдакцыйныя гуру, даўно страцілі інтарэс да літаратуры і ўсё робяць фармальна, рукавы раскасаўшы. Іх літпрацэс як бы не тычыцца, не дасягае алімпійскіх вышынь, дзе яны трывала паселі праміж аблокаў.

Між тым чытаем:

Не палітычнае

Чаму жыццё мы вымяраем годам?
Не месяцам, секундай ці гадзінай,
Не суткамі і не хвілінай ,
А менавіта – годам-крыгаходам?
Чаму мы засынаем да світання?
(Так безадказна час марнуем ночы).
На цемру мы чаму заплюшчым вочы,
Забараніўшы з зоркамі спатканне?

Чаму жывем сам-насам мы з душою?
Быць можа, ёй адной жыць цяжка.
Чаму душу змушаем быць манашкай,
А не пушчаем ў свет разам з сабою?
Таму мы і жывем, здаецца, мала.
І спім, бо забываем Жыць.
Душы мы не даем прасторай быць,
Таму што наша воля занядбала.


Шаснаццацігадовая аўтарка пусцілася не раўнуючы ў шэкспіраўскія разважанні пра “быць або не быць”. І там загрузла так, што не ўсачыла за мноствам памылак, хібаў, русізмаў, канцылярызмаў, выдуманых склонаў.

1) Пачатак, зрэшты, нядрэнны, асабліва гэтае месца: “А менавіта – годам-крыгаходам?”
2) Далей рыторыка пачала душыць паэтку, і слова яе пасінела ды выдыхнулася: “Так безадказна час марнуем…” – па-беларуску правільна “неадказна”, але гэта зусім празаізм, таму варта падбіраць сінонімы. “Безадказна” ж паводле слоўніка – тое, што працуе без адказаў: безадказны матор, безадказная праца рэдакцыі “Дзеяслова”, спраўна малоцяць нумар за нумарам…
3) “На цемру мы чаму заплюшчым…” – у роце апынуўся косны язык.
4) “Забараніўшы з зоркамі спатканне…” – так і ні разу людзі зорак не бачылі ўначы? Здаецца, уся беларуская паэзія забіта “зарападамі”, “сузор’ямі”, Млечным Шляхам. Адкуль яно ўсё, калі мы сабе, паводле Бандарэнка, такое спатканне забаранілі? Не прадумала. Цяп і ляп.
5) “Чаму жывем сам-насам мы…” – немілагучны, каравы ўчастак, да таго ж “жывём”, а не “жывем”.
6) “Быць можа, ёй…” – русізм, у нас “магчыма”, “мабыць”, “мусіць”, “мажліва”, “мусібыць”…
7) “А не пушчаем ў” – грубае парушэнне правапісу, неадказны Пятровіч губіць мову: “пускаем”, а не дзікае “пушчаем”. “Ў” пасля зычных не пішацца, не гучыць.
8) “забываем Жыць” – неапраўдана з вялікай літары звычайнае “жыць”. Нашто?
9) “мы не даем” – парушэнне граматыкі, “даём”, а не “даем”.
10) “Таму што наша воля занядбала” – канцылярызм, а яшчэ і няправільны склон, трэба “занядбалая” або “занядбаная”. А калі “занядбала”, то варта так: “нашу літаратуру занядбала абыякавасць рэдакцыйных гуру”.


Далей тое самае, негарманічнае. Адзіны ўдалы радок вылучаны падкрэсліваннем.

У душы маёй хвошча дождж

Звар’яцелы настрой, стой.
І, накінуўшы плашч плошч,
Горад знік пад маёй журбой.
У жыцці гамана – мана.
Адчыні праўдзе дзверы – вер.
Крыўды кубак адна – да дна.
Не дам вам белы сцяг цяпер.
Пашкадуй мяне, лёс, досыць.
Адпачыць я крыху змагу.
Усё ад тых, хто відовішч просіць,
Усё ад тых, хто нясе тугу.
У душы маёй хвошча дождж.
Звар’яцелы настрой, стой.
І, накінуўшы плашч плошч,
Горад знік пад маёй журбой.
Толькі ранак вясёлкай золкай
На пляцоўцы нябеснай развесіцца,
Яго промні святлом – іголкай
Ўсе зашыюць дзіркі ад месяца.
І спусцее пляцоўка жаху,
І разгубяцца кроплі палонныя.
І зямля асфальтавым пахам
Распаўсюдзіць шчасце няўлоўнае.


Вясёлка ніяк не можа “развесіцца”, бо яна стаіць выгінаста, дугою. “Распаўсюдзіць шчасце” нельга, можна распаўсюджваць смурод, у тым ліку і слоўны.

Творы спадарыні Бандарэнка не зусім благія, зважаючы на ўзрост і магчымыя перспектывы творчага ўздыму. Пэўная экспрэсія ёсць. Засталося “малое”: авалодаць вершаваным памерам і, галоўнае, жывой, гнуткай, паўнакроўнай беларускаю моваю. Ператварыць цяперашнія няскладныя выгукі ў мілагучныя спалучэнні, ажывіць словам унутраны і знешні сусвет.


Міхась Южык

ЛіМаразм-539

Ракетныя трэніроўкі

Пакуль не скажа дзед які
З развагай аналітыка:
«Хлеб трэба сеяць, мужыкі,
Без хлеба — дрэнь палітыка».
(Леанід Галубовіч)

Яшчэ ўлетку, разбіраючы ўкраінскае пытанне, я прагназаваў, што Вашынгтон узмоцніць правакацыі з мэтай ціснуць на Пуціна бліжэй ад зімы, перад Алімпіядай у Паўднёвай Карэі.
Усё, што дзеецца ў “жоўта-блакітнай” за апошнія тыдні, гэта пацвярджае. Правакатара Саакашвілі, зычліва прыгрэтага ў Штатах пасля адпрэчвання таго ўласным грузінскім народам, Вашынгтон праз сваю марыянетку Польшчу літаральна выштурхнуў за дзяржаўную мяжу – каб той рушыў з паходам на Кіеў. І каб па дарозе збіраў самы агрэсіўны нацыяналістычны зброд і смурод.
Ці не праўда, дзівосна: чалавека, пазбаўленага грамадзянства самім шакаладным прэзідэнтам, спакойна сабе, незаконна і бяскроўна, штурхалямі ў спіну кідаюць на парушэнне дзяржаўнай мяжы. І яго ніхто не спыніў, не застрэліў! 
І не застрэліў менавіта таму, што Парашэнка ведае: у Белым Доме Прэзідэнт Украіны ўжо надакучыў, яго нерашучасць адносна Расіі многіх там задзяўбла. Баіцца ваяваць, тады як Вашынгтон насычае і насычае яго фінансамі, узбройвае войска. А шакаладны фабрыкант баіцца наступаць на нягеглы Данбас! На гэтых сепаратыстаў з паляўнічымі двухстволкамі, апранутых у рызманы і галодных.
Аднак баіцца Парашэнка правільна. Атакаваць наўпрост інтарэсы Расіі адзін толькі авантурыст Саакашвілі наважыўся. Пасля таго, як Пуцін яму ў тры дні наваляў і шыю намыліў, і адабраў Паўднёвую Асецію з Абхазіяй назаўжды, становішча грузінаў катастрафічна пагоршылася. І яны вырашылі разарваць правадыра Саакашвілі на кавалкі, і гэта б неадменна зрабілі, каб афраамерыканец Абама яго не прытуліў, не прыгрэў, не пасяліў у сябе.
Аднак есці задарма хлеб Вашынгтон яшчэ нікому не дазваляў. Разважлівыя агнгласаксы  з усяго прывыклі выцягваць барыш. І праверанага авантурыста яны кінулі ў кубло ўкраінскай рэвалюцыі, дзе спачатку зрабілі губернатарам Адэсы, а потым хітрым манерам запусцілі будзіць нацыянальны рух на Заходняй Украіне. І загадалі рушыць на Кіеў з новым майданам. Балазе рэвалюцыйная сітуацыя ў “жоўта-блакітных” заўсёды: шакаладны магнат папрацаваў так, што элементарна няма чаго есці простаму люду.
У Белым Доме ведаюць – у Саакашвілі выбару мала: на радзіме будзе чацвертаваны, а ў Кіеве ён ужо выйшаў за рамкі закона, не грамадзянін. Таму – у вір рэвалюцыі, і толькі туды.
Гэтак з цёплага Вашынгтона падпалілі новы майдан у халодным Кіеве, які няўмольна коціцца да сцюдзёнай зімы. І ўсё гэта з мэтай уразіць Расію: напад на Данбас будзе адным з выйсцяў Парашэнкі ўтрымацца ва ўладзе. Ваюй, а інакш галава з плеч – амаль наўпрост кажуць яму гаспадары з Вашынгтона. Бо ззаду ўзброеная НАТА Польшча сурова ўжо не любіць суседа за нерашучасць. Самі палякі, зрэшты, таксама дрыжаць ад магчымай расправы над імі з боку Масквы, калі ўзгарыцца пабоішча. Аднак жа амерыканскі гаспадар загадаў – і нічога тут не паробіш.
Манарху Пуціну страшна не выгадная цяпер гэтая бойня, бо хоча святочна паўдзельнічаць на зімовай Алімпіядзе, трыумфальна абрацца царом на чарговы 6-гадовы тэрмін, правесці Чэмпіянат свету па футболе, куды ўбухаў каласальныя грошы. Але менавіта з гэтай прычыны і ажывіўся з правакацыямі Вашынгтон: акіян шырокі, і яны паназіраюць здалёк, як рускія будуць пляжыць украінскую зямлю пасля нападу хахлоў на Данбас. А потым аб’явяць Маскву па-за законам, узмоцняць санкцыі, не пусцяць на Алімпіяду, адбяруць футбольны чэмпіянат. Аслабяць. Каб сытней самім есці. Гамбургераў з півам на зямным шары на ўсіх нестае. Некаму давядзецца і лебяду есці, і жыць у зямлянках.
Хаця і тую Алімпіяду можа адмяніць не для Расіі Вашынгтон, а для ўсяго свету – шчакасты прытырак з Паўночнай Карэі, які замарыў голадам уласны народ, а цяпер трэніруе міжкантынентальныя ракеты над мірнай Японіяй: даляцяць яны да Штатаў ці не. Што ў гэтага ёлупа ў галаве, адзін чорт ведае. І тады Трамп будзе рабіць яму трошкі балюча – то бок нішчыць некалькі мільёнаў карэйцаў. Алімпіяда, да якой рыхтуюцца мільярды людзей, пераносіцца такім чынам на тэрмін далёкі, няпэўны, да святога ніколі.














Міхась Южык

ЛіМаразм-541

У №13 “Верасня” паказана з вершамі маладая
 
Iрына Зорка: паэтка. Скончыла факультэт замежных моваў Брэсцкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя А.С. Пушкiна. Нарадзiлася ў 1991 годзе ў вёсцы Ражковiчы на Пружаншчыне.
Жыве ў Мiнску.

Адзін з першых твораў такі:

Вера i меч

Салдаты мiнулых эпох
I моцныя свету!
Чакае вас могiлак мох
I чорнае пекла!
Салдаты, забойцы дзяцей,
Псы Госпада, мнiхi i каты!
Не зменшыць вам веры людзей
Крывёю запэцканых латаў!
Адчуеце подых смалы
I д'ябла вы кiпцi на скуры.
У пекле штурмуйце валы —
Нап'ецеся подыхам буры!
Аздоба смяротных грахоў
На вашых скрываўленых спiнах.
Лiлi вы нявiнную кроў —
Вы годны падман у былiнах.
А зараз расплата прыйшла
Для катаў паходаў «святых».
I новая Зорка ўзышла:
Мы будзем малiцца за iх!
12.05.2011


Адразу ўразіла напорыстая настаўленчая рыторыка аўтаркі, хоць сама яна не зусім разумее, чаму нас высільваецца абучыць.
Непаэтычнае маралітэ твора пачынаецца з дэманізацыі нейкіх салдатаў мінулых эпох, якія – як потым высвятляецца – ёсць і забойцы дзяцей. Яны ж і – моцныя свету. Хоць насамрэч салдат толькі выканаўца, як правіла, рэдка калі ідзе ён катаваць і мучыць чужыя народы па ўласнай волі. Яго гвалтам туды вядуць раскормленыя правадыры вырашаць свае асабістыя справы.
Але Іына зорка абяцае ім за гэта ўсё адно пекла.
Дэманічныя салдаты (насамрэч няшчасныя рэкруты) абзываюцца паэткай “псамі Госпада”. Прычым “псы” – русізм, у нас “сабакі”, ёсць толькі гутарковае “псіна”.
Аднак мала таго, паважаны чытач! Салдаты не толькі “псы”, але і… “мніхі”. Вось тут зусім ужо горка, бо:

мніх
тлумачэнне слова:

  мніх, -а, мужчынскі род
    устарэлае слова, устарэлы выраз Манах.
http://www.skarnik.by/tsbm/39002


Такім чынам, чалавек з вышэйшай лінгвістычнай адукацыяй і карэктары з рэдактарамі не ведаюць, што “мніх” ёсць “манахам”. А называць ужо манаха “катам” і “псом Госпада” – кашчунства і святатацтва. (Насамрэч – элементарная нядбаласць, троечнасць усіх нашых дыпламантаў і лаўрэатаў са стыпендыянтамі. Купляюць яны там дыпломы, ці што?)







Міхась Южык

ЛіМаразм-541

Купленыя дыпломы

У №13 “Верасня” паказана з вершамі маладая
 
Iрына Зорка: паэтка. Скончыла факультэт замежных моваў Брэсцкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя А.С. Пушкiна. Нарадзiлася ў 1991 годзе ў вёсцы Ражковiчы на Пружаншчыне.
Жыве ў Мiнску.

Адзін з першых твораў такі:

Вера i меч

Салдаты мiнулых эпох
I моцныя свету!
Чакае вас могiлак мох
I чорнае пекла!
Салдаты, забойцы дзяцей,
Псы Госпада, мнiхi i каты!
Не зменшыць вам веры людзей
Крывёю запэцканых латаў!
Адчуеце подых смалы
I д'ябла вы кiпцi на скуры.
У пекле штурмуйце валы —
Нап'ецеся подыхам буры!
Аздоба смяротных грахоў
На вашых скрываўленых спiнах.
Лiлi вы нявiнную кроў —
Вы годны падман у былiнах.
А зараз расплата прыйшла
Для катаў паходаў «святых».
I новая Зорка ўзышла:
Мы будзем малiцца за iх!
12.05.2011


Адразу ўразіў настаўленчы напор аўтаркі, хоць сама яна не зусім разумее, чаму нас высільваецца абучыць.
Непаэтычнае маралітэ твора пачынаецца з дэманізацыі нейкіх салдатаў мінулых эпох, якія – як потым высвятляецца – ёсць і забойцы дзяцей. Яны ж і – моцныя свету. Хоць салдат толькі выканаўца, як правіла, рэдка калі ён ідзе катаваць і мучыць чужыя народы па ўласнай волі. Яго гвалтам туды вядуць раскормленыя правадыры вырашаць свае асабістыя справы.
Але Ірына Зорка абяцае ім за гэта ўсё адно пекла.
Дэманічныя салдаты (няшчасныя рэкруты) абзываюцца паэткай “псамі Госпада”. Прычым “псы” – русізм, у нас яны “сабакі”, ёсць толькі гутарковае “псіна”.
Аднак мала таго, паважаны чытач! Салдаты не толькі “псы”, але і… “мніхі”. Вось тут зусім ужо горка, бо:

мніх
тлумачэнне слова:

  мніх, -а, мужчынскі род
    устарэлае слова, устарэлы выраз Манах.
http://www.skarnik.by/tsbm/39002


Такім чынам, чалавек з вышэйшай лінгвістычнай адукацыяй і карэктары з рэдактарамі не ведаюць, што “мніх” ёсць “манахам”. А называць манаха “катам” і “псом Госпада” – кашчунства і святатацтва. (Насамрэч – элементарная нядбаласць, троечнасць усіх нашых дыпламантаў і лаўрэатаў са стыпендыянтамі. Купляюць яны там дыпломы, ці што?)
Затым цягам усяго верша ідзе “паўтарэнне пройдзенага” ў нюансах: паэтка Зорка прарочыць салдатам наступнае: мох на могілках, пякельную смалу і “кіпці” (кіпцюры) д’ябла. А таксама таямнічы “подых буры” і “аздобу… смяротных грахоў”, то бок без іроніі – упрыгожванне смяротных грахоў.
“Нап’ецеся” – таксама няправільна, бо па граматыцы “нап’яцеся”, з націскам не так, як у Зоркі.
Пакараўшы салдатаў і катаў-“мніхаў” за “святыя паходы”, аўтарка сведчыць, што цяпер можна супакоіцца, бо ўзышла “новая Зорка” (Зорка – прозвішча або псеўданім самой паэткі.)

Бязглуздым і недалёкім ва ўсіх сэнсах атрымаўся твор Ірыны, як ні варочай. Павучанні ды настаўленні аслабілі і без таго слабае валоданне мовай народа, паэтычнай вобразнасцю.
Не буду далей мучыць вас грувасткім друзам, сабраным у нізцы маладой і нявопытнай. Хто з нас не грашыў гэтым у 20 гадоў. Важна своечасова спыніцца, агледзецца, зірнуць у сябе і прыняць рашэнне, ці варта ісці па гэтай дарозе? Ці не прасцей акунуцца ў інакшую сферу дзейнасці ды там прыкласці сябе па поўнай праграме?







Міхась Южык

ЛіМаразм-542

Значна пазней

Апошнія паўгода ўдаецца трохі прысунуцца да разбору прозы беларускіх аўтараў. Але толькі ў плане паэтычным – наколькі сам тэкст сягае ў існасць рэчаў, а гэта без ведання мовы і пранікнення ў жыццёвую прорву для аўтара немагчыма. Пранікнуць жа туды – каторы раз гавару – можа, па вялікім рахунку, толькі паэт.
Таму будзем смела называць паэтамі гэтакіх чыстых празаікаў як Дастаеўскі, Талстой, сістэматычна не праяўленых рыфмаваннем. Або несумненнага каласальнага паэта Салжаніцына, які, апрача сваіх манументальных празаічных тварэнняў, шмат напісаў і вершаў, і нават складаў паэмы, ды ўсё гэта на парадак магутней за ўсіх беларускіх вершатворцаў-ардэнаносцаў. Проста на літаратараў любяць навешваць цэтлікі, драўляныя шыльды на спіны: празаік, паэт, драматург, крытык, дый мацаваць гэта прэміямі з роду сталінскіх. Тады як крытык Бялінскі ёсць безумоўны паэт, і менавіта гэты дар дазваляў яму прарочым чынам ацэньваць мастацкія творы. Ніколі кабінетны чарвяк, пералапаць ён тамы і тамы дапаможнікаў, не абучыцца бачыць сутнасць мастацкага. Максімальны яго парог будзе, як у акадэміка Гніламёдава, славутага “знаўцы” літаратуры, кшталту пасажу пра Наталлю Саветную, рускамоўную паэтэсу: “Як глыбока напісана!”
У “Маладосці” №10 (2016), трэба прызнаць, даюць патрэніраваць пяро шмат каму з маладых. Аб’ём гэтых твораў найчасцей не болей ад школьнага сачынення. Такая ж і “багатая” мова, і веданне жыццёвых варункаў. Дый ці могуць маладыя ўведаць жыццё? Пытанне бязглуздае. Не могуць ні ў 15, ні ў 20, ні ў 25. Яны здатныя толькі спасцігаць літаратуру на практыцы, як у вучэльнях мастацкіх карпатліва выконваюць праграмныя малюнкі. Усё астатняе прыйдзе значна пазней. Калі прыйдзе.
Знаёмцеся:

Вольга Манушарава:
нарадзілася 14 сакавіка 1995 года ў Гродне. Атрымала дзве адукацыі: вышэйшую эканамічную (магістр эканамічных навук) і сярэднюю сецыяльную (арт-дызайнер, мастак). Працуе дызайнерам. Іграе на гавайскай гітарцы, піша прозу, малюе, акторствуе, трошкі пяе. Перыядычна ўдзельнічае ў валанцёрскіх праектах, адным з якіх стаў «Чараўнікі». У межах гэтага праекта ўтварала напоўненыя чарамі гісторыі — спецыяльна для жыхароў дзіцячага хоспіса, ды і для дарослых — таксама.

Пачатак аповеду пад назваю “Клубок нітак”

“— Як па-вашаму, ці здараюцца ў жыцці супадзенні? Па мне, дык наўрад ці. Магчыма, у іншым сусвеце, але не ў гэтым. У гэтым нічога не бывае выпадковым. Чараўніцтва бывае розным. Таямніца ў тым, што людзі не бачаць яго. Адны таму, што не хочуць, іншыя — таму што дужа занятыя для падобных глупстваў. Але не там, куды я вяртаюся думкамі. Там чараўніцтва было паўсюдна. Сплеценае, літаральна сплеценае, у агромністы рознакаляровы клубок. Яго ніткі абвіваліся сярод гарадскіх дарог, мастоў і арак. Увесь горад быў аплецены імі. Людзі таксама. Людзі ў гэтым горадзе нараджаліся з клубкамі замест сэрцаў. У той час, калі маленькі чалавечак з’яўляўся на свет, у яго грудзях пачынаў разгортвацца клубок. Моцная нітка звязвала яго са сваякамі, з роднай хатай, з будучымі знаёмымі. Клубок разгортваўся сам па сабе. Нітка апутвала вуліцы, двары, дамы, людзей… Гэта доўжылася, пакуль клубок не знікаў. А калі маленькі чалавечак рабіў свой першы крок, пачынаўся зваротны ход гэтай чароўнай ніткі, яе вяртанне. Гэтак першы крок рабіўся першым вітком клубка ў грудзях. Гэта быў свет без нявызначанасці. Усе жыхары ведалі з самага нараджэння, што і як трэба рабіць, куды ісці і чым займацца. Кожны яскрава бачыў сваю нітку, але не астатнія. Гэта задавальняла ўсіх, бо ніхто не памятаў тых далёкіх часоў, калі ў людзей не было клубкоў замест сэрцаў”.

Маладая творца Манушарава, як бачна з біяграфіі, марна час не губляе і досыць сур’езна ставіцца да працэсу жыцця. Тады як яе крытык быў нявызначаным аболтусам гадоў да 25 і бадзяўся па жыцці без цара ў галаве.
Але ж і давайце па шчырасці: каб пісаць для дзяцей без падману, без фальшу і прыносіць іх душам карысць, аднаго іскрыстага памкнення замала. Пажадана мець і шмат гадоў выхоўваць уласных дзяцей, прабрацца ў іх псіхалогію. Гэта ўмова неабходная, але не дастатковая (дый выключэнне красамоўнае – найвялікшы казачнік Андэрсан уласных дзяцей не меў).
Маюць дзяцей адсоткаў 90 насельніцтва, а геніяльны дзіцячы празаік у Беларусі нарадзіўся адзін, дый той рускамоўны, Уладзімір Машкоў. Двое сыноў. Прычым адзін з хваробаю мозгу, з прыпадкамі, з-за якіх яго, цалкам псіхічна адэкватнага, не маглі прыладзіць на працу. Памятаю, мой бацька ўладкаваў яго лабарантам у Мінскі радыётэхнічны інстытут, на сваю кафедру фізікі. Але чалавек некалькі разоў губляў прытомнасць, падаў, разбіваўся, кшталту эпілептычнага прыступу. Начальства спалохалася і звольніла. А потым неяк, блізка пасля смерці бацькі, Алесь заснуў і не прачнуўся ў ложку сваім. Ён вельмі любіў бацька Валодзю, надзвычай цёплага і мяккага чалавека, якога бяздушныя гарлахвацкія падзеі 90-х пазбавілі магчымасці пісаць, а тварыць мастацкія падробкі геній не мог. Таму хутка згарэў ад раку. І такі чалавек, зазначу на ўсякі выпадак, мусіў працаваць шараговым рэдактарам з задачаю вышыбалы ў прагорклым чыноўным “Нёмане”, выконваючы загады бяздарнасцяў.
Ну ды ладна. Што тычыцца юнай Манушаравай, то ўжо сам факт неблагога, на ўзроўні газеты, ведання беларускай мовы пахвальны. І пажадаем ёй развівацца далей.  Аднак жа і не старацца вешаць дзецям макароны на вушы. Яны не такія дурныя, як нам здаецца, і падман чуюць інтуітыўна, бо бліжэйшыя за нас да Тварца, яшчэ не абліліся па вушы поганню грэшнага соцыуму.
У маладога аўтара шмат паўтораў аднаго і таго ж – пра клубкі, ніткі, іх развінанне. Блытана і складана для дарослага нават, а для дзіцяці – тым больш.
Манушарава характарызуе чараўніцтва як сплеценае ў рознакаляровы клубок і літаральна ў наступным сказе – як расплеценае па дарогах, горад ужо “аплецены” ніткамі. З логікай нелады. Трэба над сабой працаваць.
Нітка “апутвала” вуліцы – русізм, медыцынскі ўрач Дзянісава, галоўрэд, не ўсачыла, або не ведае, што ў нас прынятае “аблытвала”. 
“Кожны яскрава бачыў сваю нітку” – не тое, слова “яскрава” няўдалае ў кантэксце. Можна бачыць, напрыклад, “выразна”. Або проста бачыць, без эпітэтаў. Або неяк па-іншаму сфармуляваць сказ. Гэта прыходзіць праз гады напружанай работы над словам і наскокам не вырашаецца. Мой абавязак адно ўказаць, каб палымяная душа Манушаравай не забрыла ў гіблы тупік.
З такіх нюансаў і ткуцца творы. Там недакладна, тут ляп, там сфальшывіў, тут не дагледзеў – і канец, прыплылі ў звыклую багну.
Ці ёсць “Маладосць” палігонам для апрабацыі пяра і выточвання майстэрства, ці не мэтазгодней гэта рабіць у секцыях прозы, скажам, а выносіць на людзі адно рэдкае вартае. Галоўрэду відней. Скажу толькі, што Баравікова працавала не так і часопіс “Маладосць” вучнёўскімі сачыненнямі пэўна ж не быў.
Напаследак паўтару ключавое: мова Манушаравай пакуль не мастацкая, а газетна-публіцыстычная. Гэта асноўны будзе кірунак для ўдасканальвання. Пісаць для дзяцей не азначае тварыць прымітыўна, непаэтычна.
Станоўчым у пачатку твора бачыцца хоць бы тое, што сваю павучальную рыторыку аўтарка абыграла праз дыялог апавядальніка і нейкай малечы.
На фота Вольга Манушарава: адкрыты цёплы твар, святланосная знешнасць. Але ж значны творца часта і вельмі часта – чалавек дужа закрыты і нават несімпатычны, або прыдзірлівы, як буркун Дастаеўскі, або мізантроп і яўны шызоід – Лермантаў, пасля гібелі якога рускі цар выдыхнуў: “Сабаку сабачая смерць!” Як там звалі таго цара? Павел, Мікалай, Аляксандр?... Трэба глядзець гістарычныя дапаможнікі.
Пажадаем, аднак, нашаму маладому празаіку перанесці несумненны душэўны агонь на паперу чынам таленавітым і непаўторным.


* * *
У завейнасці зімовай,
у вясновых капяжах
да загадкавага слова
адшукаць спрабую шлях.

То загадка без рашэння,
то турботы без прычын...
Вершы – толькі Слова цені,
толькі кволенькі зачын.

Ды малюся апантана,
каб маўчанне ажыло,
каб з агорклага туману
слова Боскае зышло.

Дзе, калі і як сустрэну,
як пазнаю і прыму?..
Слова – гэта перамена,
выйсце ў людзі праз турму.
(Міхась Южык; люты 2013 г.)



Міхась Южык

ЛіМаразм-543

Хто там ідзе?

Сёння будзе кароткі агляд паэзіі 133-га нумара газеты “Літаратурная Беларусь”, органа СБП. Бо адна з задач рубрыкі – ахапіць усю беларускамоўную перыёдыку абодвух саюзаў, а ў рэшткі часу – зачапіць прозу і нават новыя кнігі. Без нераўнадушнага водгулля на свае тэксты творца або хутка чахне, або дэградуе, вырошчваючы да лядачай старасці паганкі і мухаморы.
Увогуле беглы позірк на газету нічым не здзівіў – узровень “ЛіМа” канца 90-х, такі ж застарэлы. Дый людзі там верхаводзяць акурат тыя самыя, 60—70-гадовыя рэдактары колішніх “ЛіМа” і “Полымя”.
Святкуюць 60-годдзе Леаніда Дранько-Майсюка, на мой густ, аднаго з лепшых лірыкаў за ўсю гісторыю айчыннай літаратуры. Далучаюся.
А так усё, што істотнага ёсць з тэкстаў газеты, гэта якраз паэтычныя нізкі і вершаваныя пераклады. (Большасць артыкулаў – хлам.) Перакладамі пакуль няма часу займацца, а вось у глыб паэзіі двух аўтараў сіганём.


Ірына Дубашынская

Першыя два тэксты:

* * *
Гавару на адной,
А тужу па другой.
Ужываю адну,
А надзею другой сустракаю.
І на ёй я, толькі на ёй,
На сваёй
Сваё шчасце гукаю, гукаю.


* * *
Надакучылі паўторы
Ў думках ўласных і ў жыцці.
Як пасрэдныя акцёры
На прэм’ерным адкрыцці.
Хто зірне, а хто паўстане?
Нас, цярпліўцаў, вельмі шмат.
Ці ж не зробім намаганне
Выбраць лепшы варыянт?


Тут вызірнула пашкоджаная сектай беларускамоўных свядомасць, гуру ўнушылі аўтарцы і пачуццё віны за радзіму, і нянавісць да другой (рускай) мовы, і ўяўнасць, што чалавечае шчасце прыйдзе, як толькі зменяцца ўлады на Беларусі. Паэтка нават да пэўнага бунту калі не штурхае, то намякае ў вершы №2: “а хто паўстане?” І пэўна ж паўставаць Дубашынская збіраецца не на гуру, а на сілы зла ў выглядзе афіцыйнай рускамоўнай дзяржавы. Тады як звузілі дазвання яе свядомасць і зрабілі няшчаснай якраз чыноўнікі-літаратары з пантэона нашых бажкоў, разнамасныя ардэнаносцы.
Асабліва каравыя, косна прамоўленыя месцы верша №1 я вылучыў тлустым.

Тэкст №2 пачынаецца ў Дубашынскай са школьнай памылкі – “ў” пасля зычнай, якое ў беларускай мове не прамаўляецца, ёсць пустым гукам. Аднак жа і гаварыць аўтарка не збіраецца верш свой нікому, яна нясе яго на алтар у ахвяру беларушчыне. Мёртвы тэкст, бясплённая справа. Хоць пэўны досціп і гнуткасць у зачатку верша прысутнічаюць. Аднак зашораная свядомасць іх пагубіла. Дубашынская стала шукаць “лепшы варыянт” не ў плане ўдасканалення тэксту свайго, а ў палітыцы. І прайграла.

Яшчэ адзін аўтар, дужа вядомы лімаразмавец:

Юрка Голуб

Твор на выбар, апошні, бо самы кароткі:

Вынік

… Грымела вусцішная ціша…
А дворнік зоркі падмятаў.
З інфарктам пляснуўся кілішак,
Дзе людцы «гінуць за метал».

А лёс былога Ананіма
Ці ў рамку ўклеіла «Звязда»?
Ды не!
Прабег балесны міма
І ў банк «Таемны» булу здаў.

А лёс карупцыі? Трывалы!
Як плот, даляр і дурап’ян!
Яе рашуча падтрымалі
Нябёсы.
Мора.
І ў ААН.


Тут зноў варункі палітыкі, надзвычай аддаленыя ад Паэзіі.
Адзіная вартасць – мовай валодае Голуб даволі жвава, не чужая для яго мова, не ўключае яе толькі раз на месяц дзеля стварэння вершаванай падборкі. Усё астатняе – дзікая слабіна. Ні гумару, да якога паэт відавочна імкнуўся, ні яскравага раскрыцця тэмы. Стрыжня твора, які ёсць пэўная сюжэтная балада, крытык не ўразумеў. Можа, выспаўся дрэнна.
Тлустым на гэты раз я вылучыў словы, што апрыёры нясуць негатыў, а значыць, нікога не лекуюць, не прасвятляюць. А гэта адно з прызначэнняў паэзіі – каб чытачу стала на душы памысна і гарманічна.
Не раз і не два пісаў я пра перабор беларускіх вершатворцаў з разбуральнымі словамі. Ім самае месца ў літаратурнай крытыцы, у адпаведных участках прозы. Завошта ж мучаць яны нас яшчэ і ў паэзіі? Чым мы правінаваціліся перад нашымі складальнікамі рыфмаванак?
Пажылы Голуб, аднак, чалавек старога гарту і, пры ўсім нанесеным у мазгі савецкім змане, мае традыцыйныя каштоўнасці ў глыбіні існасці, якія падарыла вясковае выхаванне. Біяграфію я не глядзеў, гэта вызначыўшы, бо вяскоўца адрозню за кіламетр. Зверыўся зараз з Вікіпедыяй: “…Юрка (Юрый Уладзіміравіч) Голуб (20 кастрычніка 1947, в. Горна, Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці).
Разам з адміраннем традыцыйнай вёскі канае і жывая мова, і векавая мараль з вярэдлівым сумленнем у пісьменніцкіх сэрцах. І наступнікаў Федарэнку, Мятліцкаму, Галубовічу, Голубу не ідзе следам як быццам. А “хто там ідзе?”



Міхась Южык

ЛіМаразм-544

Самымі значнымі падзеямі апошніх дзён можна назваць:

1) 80-годдзе Мікалая Чаргінца
2) Наступ Саакшвілі на Кіеў
3) Заява Ксеніі Сабчак аб конкурсе на царскі расійскі трон
4) Напад маньяка на апазіцыйную журналістку Фельгенгаўэр

Першыя дзве навіны мы так ці інакш абмяркоўвалі.
Пра трэцюю  можна с казаць з упэўненасцю: вылучаючы і рэгіструючы дачку свайго колішняга боса Сабчака, Пуцін тым самым абцягвае ўвагу ад сапраўднай апазіцыі ды істотных грамадскіх праблем. Кабета з замахам на трох – яўны фарс. тым болей што рэпутацыя Ксеніі вядомая – дурнаватая свецкая ільвіца, вядоўца скандальнага распуснага шоу “Дом-2”, цяпер – вядоўца маладзёжнай музычнай перадачы “Фабрыка зорак”. Намер Крамля ясны – паказаць несапраўднасць, лялечнасць расійскай апазіцыі ў абліччы Ксеніі Сабчак. І на гэтым узвысіць вобраз цяперашняга цара. Хоць, па вялікім рахунку, не зразумела, нашто пры манархіі ладзіць спектакль з “выбарамі” ды траціць вялізныя грошы? Зноў гарэзуюць і запабягаюць перад Захадам, каб той даў міласць прыняць Расію ў кагорту цывілізаваных краін?

Што тычыцца нападу маньяка, псіхічна не ўраўнаважанага грамадзяніна Ізраіля Грыца, то тут цяжка шукаць падкопы Крамля, маўляў, нажом па горле журналістцы самага апазіцыйнага СМІ Пуцін дае знак усім змоўкнуць.
Грыц распавёў, што тэлепатычным метадам журналістка з’яўляецца да яго начамі і сексуальна тэрарызуе ажно пяць гадоў! Ён вёў дзённік у ЖЖ, які нагадвае нататкі вар’ята. Клініка? Ці філігранна распрацаваная спецслужбамі аперацыя? Гэтыя ўсюдыісныя расійскія спецслужбы, паводле апазіцыйных ратоў, забіваюць Нямцова проста перад Крамлём, выйграюць выбары ў Штатах, праводзячы свайго кандыдата.  І гэтак далей.
Аднак жа і знак, пасланы прыродай спадару Венедыктаву, дырэктару “Рэха Масквы”, адкуль пацярпелая Фельгенгаўэр, гаваркія лібералы павінны ўлавіць: духоўны свет над Расіяй, Нябесны Крэмль не церпіць ганьбы і знеслаўлення Праваслаўя, Цара і Патрыярха ўсяе Русі, чым безупынку займаецца “Рэха”. У прыродзе нічога няма выпадковага, нават цагліну з даху на галаву мы прыцягваем самі.
Надыходзяць ключавыя часы для рускай і беларускай земляў, якія па духу адно цэлае і прызначаны супрацьстаяць педэрастам, сектантам і проста бязбожнікам таўстапузага Захаду. Дух супроць плоці. А інакш чарговы сусветны патоп, плач і скрыгат зубоў. Паўночная Карэя, куды нацэліўся ядзернай зброяй спадар Трамп, блізка-блізка ад межаў Расіі. І калі там бабахне, то гукнецца не толькі ў Сеуле, а і ў Маскве, і па ўсім зямным шары. Ілюзій таго, што англасаксы могуць некага шкадаваць з меркаванняў гуманных пасля Хірасімы і Нагасакі няма. Даляр кіруе сусветам. І калі будзе патрэбная ахвяра залатому цяляці – у Вашынгтоне яе выберуць не маргнуўшы.


ЛіМаразм-545

Сістэма ўчэпістых рук

Нядаўна назіраў па ОРТ юбілейны канцэрт Іосіфа Кабзона, потым скачаў з Ютуба на флэшку і буду яшчэ праглядаць. Чалавек у 80 гадоў, амаль без адрыву, правёў на сцэне аж 5 гадзін. Мяняліся музыканты і партнёры, а хворы на рак Кабзон спяваў свае неўміручыя творы.
Часам садзіўся голас, але валявымі намаганнямі артыст доўжыў песню. Іншы раз не трымалі ногі, і Кабзону падносілі крэсла, з якога ён працягваў выводзіць мелодыі не такім і старым голасам. Дасць і цяпер фору многім маладым малайцам, як, прыкладам, Баскаву, які апошліўся і дэградаваў, і згубіў адметны оперны тэмбр праз гадоў 10 эстраднага скакання па сцэне.
Кабзон жа стаіць манументам, не торгаецца, а 60 гадоў не сыходзіць з галоўных сцэн СССР, СНД і Расіі.
Менавіта гэтае стаянне з прамой спінай і амаль безэмацыянальным тварам мяне раздражняла ў Кабзону з дзяцінства. Занадта сур’ёзна ўсё, як на партыйным сходзе. Не тое – мой любімец Леў Лешчанка, пры з’яўленні якога адразу павышаўся настрой, у кватэры святлела ад шырокай і чыстай душы спевака, ад магутнага і душэўнага, здавалася, з саміх нетраў народа голасу.
Але з цягам гадоў я перагледзеў стаўленне да Кабзона. Асабліва пасля таго, як ён не раздумваючы пайшоў перамаўляцца з чачэнскімі тэрарыстамі, што захапілі закладнікаў у мюзікле “Норд-Ост”. Бандыты, якія пакрысе адстрэльвалі людзей, маглі лёгка разабрацца і з афіцыёзным Кабзонам, нават не зважаючы на званне Заслужанага артыста Чачэнскай ССР. Дый ці ведалі яны пра тое званне?
Ніхто не пайшоў у пекла, а пажылы Кабзон рушыў, і дапамог, і вывеў з будынка, помніцца, некалькі чалавек.
Гэтак і зараз, змагаючыся гадоў 15 з ракам, ён штодня выходзіць на сцэну, працуе ў Дзяржаўнай Думе, вырашае праблемы людзей. Жыве з прамой спінаю, адным словам, не валяецца, чакаючы скону, як некаторыя пры такім жа дыягназе і ў 40, і ў 30 гадоў. Хоць бачна, што Кабзона часам хістае, што канцэнтрацыі ранейшай няма, што гаворка замаруджаная. Але як толькі на сцэну – уключаецца знакаміты малады голас, і ліюцца песні з высокай паэзіяй і пранізлівай музыкай.
Гэта асабліва важна на фоне цяперашняй так званай расійскай эстрады,  якая апрыёры ёсць і эстрадаю беларускай за адсутнасцю апошняй як факту. Па сцэнах літаральна поўзаюць безгалосыя, потныя, валасатыя, расперазаныя і распранутыя. Барадатыя рэперы даўно зрабіліся мільянерамі і прадзюсіруюць гэтакіх самых: без музыкі, без сэнсу і без душы. Панты, адны панты. Музычныя каналы стала небяспечна ўключаць. Там ужо ў роліках рэальныя прыслужнікі сатаны.
І толькі на цэнтральныя каналы гэтую погань амаль не пускаюць, там яшчэ трымаюць Традыцыю і верхаводзяць старыя магікане: Кабзон, Лешчанка, Ратару, Леонцьеў, Вайкуле, прадукты рэгрэсіўнай, здавалася б, краіны Сярпа і Молата. Вось вам і свабода, і гуманізм еўрапейскі…
А што за магіканамі, змена якая? Ці не абваліцца ўсё мігам з сыходам спевакоў, якія нязменна і нязломна нясуць яшчэ ў масы Слова і Музыку. Ці не выскачаць адразу на цэнтральнае ТБ рэперы, валасатыя рокеры, галапупуыя з галажопымі, плюс яўныя педэрасты?
Кабзон зарабіў свой сацыяльны статус і дабрабыт талентам, працаздольнасцю, вернасцю ідэалам. І вось падумалася: а чаму ў беларускай літаратуры не так? Чаму, старыя, узгадаваныя на рэдакцыйнай плесні шыза-зялёныя грыбы – тармозяць літаратуру?
Адказ у папярэднім сказе, выбачайце за таўталогію. Кабзон працаваў, выкладваўся, разрываў на сцэне душу – нашы слімакі толькі чапляліся за выгадныя і пажыўныя крэслы, душачыся за выдавецкія планы і ўдушаючы новыя таленты. Кабзон абапіраўся на рэальнага слухача, нашы цемрашалы – на чыноўную верхавіну, вылізваючы міністрам зады. Чытач калі і быў у іх акасцянелых мазгах, то ў пятым—дзясятым радзе, ніяк не бліжэй. Пісаць добра і цікава абсалютна не трэба было. Займі пасаду – і крытыкі будуць бегаць да цябе дадому, як Наста Грышчук – да Шніпоў, каб вырабляць там артыкулы, інтэрв’ю, выслужвацца, абслугоўваць.
А захапіўшы пасаду як Салавей-разбойнік – трымайся, зрываючы да крыві ногці. Калі раптам адкажуць пальцы – чапляйся зубамі.


ЛіМаразм-546

Ці трэба старацца?

Не глядзеў холдынгаўскія выданні каля дзесяці дзён, і змянілася за гэты час толькі тое, што гуру павылазілі бліжэй да перадавіцы, каб усе ведалі, хто галоўны тут чалавек і дзеля каго існуе беларуская літаратура. А яшчэ і цікавая прыдумка Берлежа і Памочнікаў: на артыкулах цяпер стаіць косы штамп, як на справаздачных якіх паперах: “крытыка” (з ухілам градусаў 30, цеснячы тэкст), або “успаміны”, і гэтак далей.
Мы даўно ведаем, што адзінае каштоўнае ў секце беларускамоўных і засталося – былое, мемуарыстыка, згадкі пра часы дарагія, калі дзяржава шчодра карміла з рукі, а за адно апавяданне на паласу ў “ЛіМе” бяздарны член СПБ мог ехаць з сям’ёю песціцца ў блаславёны Крым на месяц, у Кактэбель, прыкладам – такія высачэзныя былі ганарары.
Яшчэ ёсць і раздзел “паэзія” ў “ЛіМе”, і варта прызнаць, што гэта адзінае месца ў “Звяздзе”, якое хаця б намагаецца даць плошчу новым імёнам, прадставіць найшырэй Беларусь. То бок не адны гуру і рэдактары з жонкамі там раскашуюць.
Але ж і архаізмы трапляюцца, такія як знаны гумарыст Анатоль Зэкаў, зусім не благі дзіцячы паэт (“ЛіМ” №41 (2017)). Дык хай бы і цешыў падлеткаў сваім пяром. Але пад старасць уздумалася аўтару пакуражыцца, пайграць ва Ўільяма нашага Шэкспіра, даць усім дыхту глыбакадумнымі (на меркаванне аўтара) тэкстамі пра сэнс існавання чалавека на зямлі-матухне.
Але пачуцці ў Зэкава на паверку – штучныя, дый талент ад Шэкспіра, можа, адзін адсотак які. Таму выйшла, як заўжды, кепска.:

***
Каханне вымяраецца не часам,
і ўжо нярэдка так чамусь выходзіць,
што мы і разам — не заўсёды разам,
і паасобку — не заўжды ў самоце.

Так і жывём ці, можа, існуём мы
у пошуку прыдуманага шчасця,
самім сабе ствараючы праблемы,
каб потым жа самім і вырашаць іх.

Сэнс тут мала таго, што размыты, з логікай прабуксоўка, дык яшчэ і родную мову сваю Зэкаў схітрыўся зрабіць мала мілагучнай і слаба паэтычнай, нашпіляўшы каравых выразаў (вылучаны тлустым).
Гэтае гутарковае “чамусь” (украінізм), ды яшчэ адсутнасць рыфмы (бо “існуём мы – праблемы” рыфмай не ёсць, – не пасуюць да высокай паэзіі.

Яшчэ:

***
Гляджу я на твой фотаздымак,
лаўлю твой суровы пагляд.
Так шмат нарабіў я памылак,
што, як азірнуся назад,

сумленне грызе і па сёння,
аж цяжка ўяўляю, як жыць
і дзецца куды ад грахоў мне,
каб стала чысцей на душы.

Ці чуеш мяне ты, ці чуеш,
ці, можа, паспела забыць?..
На твой фотаздымак гляджу я
з мальбою грахі адпусціць.

Тут, апрача вылучаных каравасцяў, яшчэ і падробленае, змушанае пачуццё віны, у якое не верыш. І віна гэтая не перад радзімаю нават, прададзенай рускай культуры, не перад занядбанай літаратураю, не перад Тварцом Сусвету, а… перад нейкай таямнічай, не акрэсленай асобай жаночага полу. Пра пол гаворыць толькі склон у адным месцы – не болей. Каб быў іншы які чалавек, а не традыцыйная для Зэкава ўяўная, фантазійная каханка, то гэта неабходна было акрэсліваць. А перад каханкамі віны не можа быць аніякай – на фізіялогіі сышліся, па ёй і разбегліся. Тае бяды.
Каб хоць нешта сказаць добрае пра паэта і рэдактара Зэкава, які мне ніколі зла (як і дабра) не рабіў, то пахвалю яго ўсё-ткі беларускую, хоць у дадзеным выпадку і не паэтычную, мову. З гумарыста лірыка не выйшла. Дый ці трэба старацца?



ЛіМаразм-547

Капуста і пустата

Міраслаў МАМОНІЧ прадстаўлены ў “ЛіМе” №41 2017 г. на адной старонцы з Анатолем Зэкавым.

Возьмем самы кароткі з надрукаваных чатырох твораў аўтара:

Формула кахання

Я забыўся пра ноч і пра дзень,
Пра святло і пра цемру забыўся —
Подых вуснаў тваіх ў лёгкі цень
Пацалункаў спякотных скаціўся.

Я забыўся пра часу нябыт
І пра мільгаць шалёнай хвіліны —
Сонца вее валос аксаміт
У абдымках вячэрняй прычыны.

Я забыўся пра бег і спакой,
Я забыўся пра зорак суквецці,
Бо сваёй дакранаўся рукой
Да чароўнейшай казкі на свеце!

Я забыўся. Я спаў і не спаў,
Я блакітам правальваўся ў ранне
І у промнях тваіх вывучаў
Сцежкі рухаў на карце спаткання…


Адразу відаць, што Міраслаў Мамоніч аматар, не прафесіянал, бо робіць памылкі дзіцячага кшталту і выбірае назву для верша, тоесную з раскручаным савецкім фільмам, дзе ў галоўных ролях Абдулаў і Фарада. Гэта называецца благім тонам.
Канкрэтна па хібах і вартасцях:

1) рыфмоўка “дзень—цень” гэта ўжо ўчарашні дзень, выбачайце за таўталогію;
2) “тваіх ў” – дрымучая недасведчанасць не толькі Мамоніча, але і рэдактараў, якія, падазраю, мову беларускую ведаюць досыць аддалена. Пасля зычных пісаць у вершы “ў” ёсць катастрофаю;
3) “Я забыўся пра часу нябыт” – што такое “часу нябыт” і як пра яго можна забыцца, уявіць я не змог. Бо калі нябыт, то і забываць няма чаго. Ці не так, спадару Мамоніч?
4) “мільгаць” – слова рэдкае, але ў дадзеным выпадку дарэчнае, і арфограф яго не падкрэсліў;
5) “Сонца вее валос аксаміт” – коснаязыка, бязглузда, і “валос”, спадар галоўрэд, ёсць русізм. У нас – “валасоў”;
6) “пра зорак суквецці” – у беларускай літаратуры зоркі заезджаны да такой ступені, што нават у “суквеццях” выглядаюць штампам. Асабліва калі ўявіш, што зорка – гэта дзікае гарачае бяздушнае тэрмаядзернае стварэнне, да якога на тысячы кіламетраў не падляціш, бо спаліць цябе;
7) “Да чароўнейшай казкі” – у дадзеным выпадку беларускі правапіс вымагае “найчароўнейшай”, бо “чароўнейшай” насамрэч – гэта больш чароўнай, чым нешта іншае канкрэтнае. Аднак частка “най” у паэзіі вытыркаецца канцылярызмам, таму Мамонічу трэба было неяк кардынальна інакш тварыць сказ;
8) “І у промнях” – тут ужо, наадварот, “у” пасля галоснай стаіць, што парушае граматыку, уводзіць у зман чытача;
9) “Сцежкі рухаў на карце спаткання” – глядзі пункт 5. “Сцежкі рухаў” – да чаго ж гэта жахліва і бесталкова… «Тропинки движений» – ай-ёй! Дый карта спатканняў – нейкі выварацень лясны, а не лірыка;
10) адзіная вартасць тэксту – наяўнасць экспрэсіі, ён не вялы, як у большасці вершатворцаў.

Спадару аўтару, які пакуль яшчэ не паэт, мы ўсё гэта даруем за яго аматарства. А вось “профі” з “ЛіМа” – двойка з мінусам за рэдактуру. Зрэшты, не ведаю, што за каманда там засядае, бо ў “Маладосці” Берлеж (па блаце?) паставіў руліць часопісам медыка.
З трымценнем сэрца ўспамінаеш рэдактараў паэзіі Вадзіма Спрынчана, Віктара Гардзея. А за імі толькі Капуста і – пустата.


ЛіМаразм-548

Крытыка на звяздоўскі манер

У “ЛіМе” №42 2017 года аддзел паэзіі аддадзены пад пераклады, скажам так, балканскіх паэтаў – бо пра тое можна адно здагадвацца па прозвішчах. Рэдакцыя не парупілася даць прэамбулу. Перакладаў Іван Чарота, вядомы ў гэтай справе спецыяліст.

Адзін з пераўвасобленых вершаў:

Зоран М. МАНДЗІЧ

Ціхмяны паэт

Ціхмяны паэт
Зусім без патрэбы народу,
Бо маўчаннем сваім яго крыўдзіць,
Падпарадкаваўшыся страху.
Усё роўна ж ён некаму служыць,
Камусьці-такі ваду носіць.
Ціхмяны паэт
Не можа стаць
Чымсьці большым за самотніка,
За гаротна адзінокую асобу.
Ціхмяны паэт
Ніколі не ўвойдзе ў гісторыю
Свайго народа


Напэўна ж, паэт у арыгінале ўклаў нешта гожае і высокае, прынамсі думка пра маўклівага паэта, які паэтам не ёсць, мне спадабалася. А далей у справу ўступіў перакладчык, які ў вершаскладанні не карыфей. Я, дарэчы, ніколі не чытаў уласных вершаў Івана Чароты і нават пра такі факт не дасведчаны.
Таму тут мы маем кавалак даволі няўклюднай, кульгавай прозы, якая да паэзіі не мае ніякага дачынення. Чарота нам нешта распавядае, выкладае думку – а паэзія ёсць палётам вобразаў, слоў, фанетыкі, пачуццяў, фантазіі. Тут жа суха, быццам у канцылярыі. Самыя празаічныя кавалкі я вылучыў.

Яшчэ:

Зоран Хр. РАДЗІСАЎЛЕВІЧ (1950)

Жарына

Пачарнеў я
На ібарскім пляжы пясчаным
Калі дадому прыду
Чужой мне будзе
Мая белая жонка
Напэўна
Ў Бразіліі недзе
Мулатка чакае мяне
Чорны мой дзень
Няхай будзе чорнаю і пасцель
Ды ці ж можа
Чорнае ў белае ператварацца
З астылага вугалю
Жарына разгарацца


Пачнём з таго, што ўведзенае ў назву слова “жарына” арфограф падкрэсліў як невядомае.
Потым ідзе русізм “прыду” замест нашага “прыйду”, і русізмы сталі для СПБ Чаргінца нормаю.
Тое, што паказаў у балканскага паэта наш Чарота – бязглуздая балбатня. Нават не рыторыка засушаная, як у папярэднім творы, а менавіта слоўны панос. Ніякага сэнсу, паэзія – за тысячу кіламетраў ад гэтага тэксту.
Нікога не хачу абразіць. Знаць не знаю Івана Чароту і не хачу яму адмыслова зрабіць балюча. Але ён сам падставіўся, так бы мовіць – надрукаваў у цэнтральнай літаратурнай газеце сваё гаварэнне і назваў тое паэзіяй. Хоць насамрэч гэтыя тэксты проста на літаратуру не цягнуць.
Якая карысць арыгінальным творам ад такога перастварэння?

Калі некаму не падабаецца мая прафесійная крытыка, то рэкамендую чытаць крытыку аматарскую. Прыкладам, на сайце “Звязды” у адпаведным раздзеле “ЛіМа”.
Вось як бачыць паэзію Казіміра Камейшы запісны лімаўскі рэкламшчык Жана Капуста (кніга аўтара выдадзена за грошы СПБ):

“У кнізе «Гордзіеў вузел», дзе так багата позняга жніўня і ранняй восені, паэт асэнсоўвае і сваю жыццёвую восень: прыгадвае маладосць, гледзячыся ў люстэрка ўлюбёнага возера Кромань: «Вяроўкай дарога, / вузламі сляды…». Мабыць, менавіта гордзіеў вузел жыццёвых нягодаў, турботаў і стратаў спрабуе рассячы лірычны герой, каб адчуць праз мітусліва-нявартаснае ўзвышаную прасветленасць нябёсаў. У значнай ступені пра гэта ж — і паэма «Няміга»…”


І рыторыка кшталту “а дзе ўласна крытыка?” – тупым маўчаннем павісае ў паветры. Бла-бла-бла і бла-бла….


ЛіМаразм-549

Бясслаўная слава

У “ЛіМе” №44 (2017) працягваюць славіць песняра, цяпер ужо Коласа. Калі спыняцца – чорту ведама. Але асацыятыўна я б жахнуўся, каб ледзьве не кожны нумар расійскай “Літаратурнай газеты” пачынаўся з пагрозлівых, навіслых над табою помнікаў Пушкіну, Гогалю, Талстому. Там тое даўно пераадолелі. І прычына наступная: Пушкін і так жыве ў кожным дасведчаным сэрцы праз свае геніяльныя творы, таму палохаць ім і нагадваць пра яго настолькі часта не варта.
Пасля традыцыйнага праслаўлення беларускіх багоў (песняроў), звыкла выступаюць пачаргова сучасныя гуру, якія мерацца ў будучыні заняць месца масіўных помнікаў. Гэтым разам – Міхась Пазнякоў, нязменны кіраўнік МГА СПБ, які прыклаў немалыя, трэба прызнаць, намаганні, каб давесці афіцыёзную літаратуру да цяперашняга гарапашнага стану.
Вось вытрымка з яго шматслоўнага, празмернага прадстаўлення:

“Аўтар больш як 80 кніг паэзіі, прозы, публіцыстыкі, крытыкі, слоўнікаў, перакладаў для дарослых і маленькіх… Яго творы для дзяцей уключаны ў вучэбныя праграмы малодшых класаў агульнаадукацыйнай школы, дашкольных устаноў. А вершы для дарослых рэкамендаваны праграмай для азнаямлення ў 6 і 11 класах. Многія творы пакладзены на музыку. Асобныя перакладзены на 22 мовы свету…”

Авой! 80 ажно кніг! Як жа пацярпеў дзяржаўны бюджэт!
А гамоніць гэты заправіла ад літаратуры пра любаснае – пра дзяржаўную прэмію, якую наменклатура, нагадаю, нядаўна падзяліла між сабою. То бок не саромеючыся ўжо нікога, не баючыся ні Бога ні чорта, пажэрлі народныя грошы.

Вытрымка з гамонкі Пазнякова:

“— Адразу зазначу: у нашай краіне мала літаратурных прэмій. У Расіі, напрыклад, іх дзясяткі. Заснаванне Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі мае выключнае значэнне”.

Я вылучыў тлустым характэрнае: грознаму карыстальніку дзяржаўнага бюджэту – мала літаратурных прэмій, мала выдаткоўваюць мазольных грошай на пражор Касце.

Яшчэ чытаем фенаменальнае:

“Пісьменнік павінен сцвярджаць дабро, ствараць дзеля дабра, а не разбурэння, рупіцца лёсам народа, росквітам краіны. Ганарыстасць на пачатку творчага шляху, пераацэнка сваіх здольнасцяў, адмаўленне класікаў, традыцый, сцверджаных часам і працяглай працай аўтарытэтаў у літаратуры, да дабра не прыводзіць”.

Тут сівы гуру сурова папярэджвае шарагоўцаў і маладых: вы павінны мяне слухацца і не праяўляць ганарыстасць. Інакш будзеце пакараныя. А як умее караць лядашчы наш 70-гадовы старшыня, усе ведаюць: узмахне старэчай рукою – і паляцяць долу маладыя галовы.
Я прадставіў табе, дарагі чытач, тыповую схему амаль таталітарнай секты: зверху багі, пад імі – суровыя гуру, дзеля дабрабыту якіх і ствараецца, па сутнасці секта. А шарагоўцы – бязбожна эксплуатуюцца.
У секце самае страшнае для адэпта тое, што няма перспектыў. А калі ён гэта і ўразумее скажоным ды змененым розумам, то будзе запозна. Хворая свядомасць не дасць адаптавацца ў нармальным соцыуме. Так і будзе да скону цягаць свае гаротныя, сямейнага бюджэту, кніжкі ў рэдакцыі да гуру, каб той хоць як на яго зважыў, хоць усміхнуўся зычліва.

“Калі ў цябе праблемы з Богам – табе дапаможа гуру. Калі ў цябе праблемы з гуру – табе ніхто не паможа.”
(сектанцкая прымаўка)

А цяпер глянем, спадарства, да чаго ж напраўду давялі Пазнякоў і Памочнікі беларускую літаратуру.

З паэзіі гэтага нумара:

Браніслаў ЕРМАШКЕВІЧ

Прамень Купалы

Лічу за вялікае шчасце пражыць
свой век на зямлі, дзе ступала
нага песняра, каб Айчыне служыць,
каб песня яго не змаўкала.

Мінулага часу агораны клёк
напружыў у ліпені памяць,
як вобраз Купалы з’явіўся здалёк,
у юную чырвані замець.

І марыў у небе блакітным лятаць,
на памяць знаў «Хлопчык і лётчык»,
любіў адвячоркам Купалу чытаць
пад вогненны стрэл вугалёчка.

Зрок Вязынка песціць. Акопы. Ляўкі.
Чырвоныя гронкі рабіны.
Дарогу асветліць прамень трапяткі
туды, дзе пачатак Краіны.


Гэты жахлівы опус паказвае і даказвае акрэсленае мной вышэй:

1) рабская сектанцкая псіхалогія аўтара, якога ўжо ачмуцілі і зламалі гуру, змусіўшы маліцца Купалу, быццам Госпаду Богу (“не стварай сабе куміра”, 2-я Запаведзь).

2) адсутнасць паэзіі там, дзе пачынаюцца сектанцкія лозунгі. І нястача жыццёвай праўды ды наогул жывога чуцця.

Абмарочаны Ермашкевіч кажа пра спеў “песняра”, які не змаўкае нібыта. Насамрэч жа спеў гэты адно прымусова ўспіхвае школа. Народ сваёй воляй яго не пяе і даўно анямеў, стаўся бязмоўным. Таму песня, відаць, – храновая.

Далей бегла па опусе:
…“агораны клёк” – шчыра не ведаю, што такое.
Затое ведаю дакладна, што выраз “у юную чырвані замець” ёсць стварэннем жудлівым, коснаязыкім.
…“пад вогненны стрэл вугалёчка” – роўна тое самае. Ды яшчэ і русізм “вугалёчка” замест беларускага “вугельчыка” ці “вугольчыка”.
“Зрок Вязынка песціць” – можна “цешыць зрок”, песціць жа – будзе занадта крута.

Ермашкевіч насамрэч усяго толькі ахвяра секты, таму вінаваціць яго не будзем, а пашкадуем.
Старшыню ж нашага варта было б павэдзгаць носам па ўсіх памылках і хібах кожнага аўтара. Каб не 80 кніг сваіх выдаваў, а заняўся нарэшце якасцю афіцыёзнай літаратуры, для чаго і пасаджаны ў крэсла.


ЛіМаразм-550

Вайсковы аркестр

Назіраючы матэрыялы “ЛіМа” №44 (2017), правяраю сябе, запыняючыся: ці не ў вар’ятню патрапіў, ці тое стагоддзе на вуліцы? Не, гэта цэнтральная літаратурная газета і стагоддзе пазначана на старонках – дваццаць першае.
Такім чынам рушу далей і гляджу раздзел паэзіі, у якім мы ўчора былі. Сёння на чарзе Дар’я Лёсава, знаёмае мне імя, хоць не асацыіруецца ні з якімі значнымі дасягненнямі або пэўнымі творамі.
Уступны тэкст прывядзём напалову, паколькі дужа ён мнагаслоўны, тамлівы:

***
Радзіма мая, мая сіла!
Пад сэрцам мяне ты насіла!
Ссівела Ты раней часу.
Стагнала з чужых абцасаў,
З ботаў каваных, са стрэлаў,
З агню, ад якога нямела.
Сэрца заходзіцца — колькі
Аскепкаў у целе колкіх
Нясеш Ты ад мін, снарадаў
Камусьці яшчэ на радасць!
Ціха стаю прад Табою,
Трызню Тваім полем бою.
Плакаць, Ты кажаш, не трэба.
Сіняе ж, чыстае неба
У радасны Дзень Перамогі.
Сівыя Твае дарогі
Да сэрца гарну, Радзіма.
Па сёння мой дзедка дзіўны
……………………………………


Гэтакі пафас ужо застарэлы, а таму недарэчны. Усяму свой час. І ў грамадстве, і ў літаратуры. Хто не паспявае за часам, таго ссаджваюць з цягніка.

1) “раней часу” – выраз не беларускі, у нас – “дачасна”, бо інакш граматыка вымагае пісаць “раней за час”, што будзе ўжо зусім калдобіста.
2) “Стагнала з чужых абцасаў” – не надта ўдала, бо стагнаць можна ад абцасаў, “з абцасаў” жа – прыдумка аўтаркі.
3) Краіна наша, выходзіць, пакутуе “Камусьці яшчэ на радасць!” Пытанне: каму? Адказу не будзе, бо такіх людзей практычна няма. А значыць, пафаснае сцвярджэнне Лёсавай – гіблы фальш.
4) Рыфма “трэба—неба” ёсць канструкцыяй заезджанай і таму для нармальных людзей забароненай.
5) …“радасны Дзень Перамогі” – літаратурны штамп савецкай эпохі.


Кароткія творы на жаночую тэматыку лепш удаюцца паэтцы:

***
Цябе забыць калісьці
Хацела я.
Іду па спалым лісці,
Спусцелая.
Гамоніць парк самотай
Расстання.
Асенняй пазалотай —
Каханне.

Даволі, зрэшты, банальна, але не настолькі жахліва, як першы тэкст. Тут хоць бы жывое пачуццё ў наяўнасці.

1) “спалым” (лісці) – слова прыдуманае.
2) “Асенняй пазалотай” – паэтычны штамп. І яшчэ “асенняй” лепш замяняць на “восеньскай”, каб ад рускай мовы адрознівацца. Слоўнікі дапускаюць і “асенняй”, асле слоўнікі тыя ствараліся ў савецкі перыяд, не забываем.
3) рыфма “каханне—расстанне” балюча заезджаная таксама.

Наступнае:

***
Ціхая, як восень,
Я іду па травах.
Сэрца шчасця просіць,
Ёсць такое права!
Мне не ведаць, дзе Ты,
Хто Ты і адкуль Ты.
Толькі — самы светлы,
Як прамень, раскуты!
Працягну я рукі:
— Родны, любы, вось я!
…І пальюцца гукі,
Як з нябёс Завосся!


Ёсць у творы добрыя знаходкі і непадробны лірызм. Што дазваляе далучыць яго да паэзіі.
Аднак экзальтаванае “Ты” з вялікай літары трэба прыбіраць, бо так прынята звяртацца толькі да Госпада. А гэтага звароту з верша не вынікае.
“Як прамень, раскуты!” – прыгожа на першы погляд, але на паверку няўдала. Бо як прамень можа раскавацца, скажыце? Я разумею, што не ў капытах справа, а ў значэнні “разняволены”. Але якраз гэтае б слова і дапасавалася сюды. “Раскуты” ж прамень – напружвае. Менавіта праз асацыяцыю з кузняй і капытамі.

З падборкі відаць, што Дар’і Лёсавай могуць удавацца лірычныя творы на традыцыйную дзявочую тэматыку. Пафасныя ж яе лозунгі гучаць кандова, як палкавы вайсковы аркестр.


Міхась Южык

ЛіМаразм-551

Непаўторны камфорт

Працягваем шпацыр уздоўж паэзіі “ЛіМа” №44 (2017). Трэцім аўтарам у адпаведным раздзеле змешчаны Алесь ЕМЯЛЬЯНАЎ-ШЫЛОВІЧ. Гэта даўно вядомы паэт, з якім я трохі знаёмы асабіста і які досыць часта з’яўляецца ў друку. Займаецца таксама і перакладамі.
Чалавек гэта светлы, шырокай душы, з неардынарным бачаннем свету. Аднак апошнім часам менавіта захапленне еўрапейскай (польскай прынамсі) паэзіяй адводзіць яго далей ад паэзіі існай, сапраўднай, якая толькі і можа быць выяўлена праз рыфму ці хаця б рытм. Гэта ўмова, лічу, неабходная. Але, вядома, не дастатковая, бо рыфмачоў у нас па глотку, аж папярхнешся, паэзіі толькі замала.
У верлібры ж можна толькі акрэсліць свае лірычныя задаткі, паказаць вобразную нестандартнасць. Верлібр не запомніш даслоўна, яго не спяеш, ён не паселіцца ў сэрцах тысяч ці, як у выпадку вершаў Высоцкага, – дзясяткаў мільёнаў. Калі ты, канешне, не філосаф па закліканні сваім, як Алесь Разанаў, што выявіў у верлібрах адметны і досыць стройны светапогляд. Светапогляд гэты, праўда, пры пільным разглядзе – блізкі да будызму, а значыць, падманны, памылковы і згубны для чытача.
Нядаўна чарговай ахвярай усходніх практык стаўся гумарыст Задорнаў, што зарабіў рак мозгу якраз пасля глыбокага акунання ў ёгу. Гэта другі пацярпелы знакаміты чалавек пасля Жаны Фрыске, якая чаргавала ёгу з праваслаўнымі іконамі, што зусім ужо небяспечна. Яшчэ адзін пацярпелы ад ёгі з зорак, і таксама памерлы ад раку мозгу, – савецкі гумарыст Крамараў, які заняўся выключна (як і Задорнаў) дзеля здароўя усходняю чартаўшчынаю. Але рэч у тым, што з пэўнага моманту аматар ёгі павінен чытаць дадзеныя яму мантры, якія для яго абракадабра, а насамрэч – настойлівае паўтарэнне імёнаў канкрэтных дэманаў, іх прызыванне. Дэманы неадкладна з’яўляюцца і губяць чалавека па-рознаму: каго зводзяць з розуму, а каго паражаюць смяротнымі хваробамі.
Гэта я на ўсякі выпадак, каб засцерагчы цікаўных ці ахвотных “аздаравіцца”.
Што тычыцца Алеся Емяльянава-Шыловіча, то свядомасць у яго бачыцца мне чыстай, хрысціянскай па сутнасці.
Але я гавару пра форму яго тэкстаў і ўражанне ад паэзіі:

* * *
ураджай!
пішаш верш
падбіраючы словы
як слівы ў спустошаным садзе
стрэсеныя паненскай рукою восені
кідаючы ў кошык
напітыя ўежныя і прыгожыя
а дзе ж іншыя дзе яны
восамі едзеныя
вусенямі свідраваныя
падбрадзілыя
гнілабокія
і які
ураджай будзе
у будучым годзе
памятай
найжывейшае ў плодзе
костка


1) Параўнанне паэтычных слоў з упалымі слівамі здалося мне недарэчным, бо сліва на зямлі – вялая, часам і з гнільцою, сліву лепш зрываць.
2) “напітыя ўежныя” – у акадэмічным слоўніку адсутнічаюць абодва словы. “Напітыя” – гэта што? Да мяне не дайшло. Хаця падазраю – наліўныя. “Уежныя” – азарыла здагадка: ядомыя. Тут Емяльянаў не прыдумаў, слова блукае ў тэкстах, але ў слоўнікі не ўнесенае. Думаю, праз тое, што пачынаецца з “у”, якое праглынаюць пры вымаўленні зычныя.
3) “едзеныя” – тое самае, слова не ўнармаванае, каравае.
4) “падбрадзілыя” – глядзі пункты 2) і 3).
5) выснова, што найжывейшае ў плодзе – костка, спрэчнае, калі аўтар параўноўвае сліву з паэтычным словам. Яно не можа быць закасцянелым, бо дадзена звыш і стварае не толькі агульнае развіццё, а і праз высокую паэзію (выпадак Пушкіна) – цэлыя народы з адметнай культураю. Хоць другі бок, які апраўдвае Емяльянава – костка дае жыццё дрэву з пладамі.

Яшчэ тэкст:

кастрычнік

І
непрачытаныя лісты кастрычніка
у вогнішчы гарчычным спаліць
прыбіральшчык
чарговы раз мы не дазнаемся
што дрэвы думаюць пра нас

ІІ
здараецца што і ў вялікім горадзе
можна пабачыць
як шнур жураўліны тужлівымі хвалямі
з курлыканнем над галавой прамільгне


ІІІ
махае клён на адвітанне
ружовымі далонямі-лістамі
гляджу на іх бяру ў руку
і гавару пакуль


IV
увосень дрэвы-ветэраны
скідаюць ордэны і медалі
каб іх уздзець ізноў
на свята перамогі


Тут відны фантазіі аўтара, якія слаба абапіраюцца на рэальнасць. То восеньскія лісты ў Емяльянава – лісты паштовыя, то яны – жалезныя ордэны і медалі, якія скідаюць ветэраны, то лісты – гэта далоні. Прыцягнутая за вушы вобразнасць, што маскіруе адсутнасць жывога чуцця і яскравага перажывання.
Другая з мініяцюр – наогул суцэльная проза.
У трэцяй частцы – “гавару пакуль” ёсць канструкцыяй рускай, гэта там гавораць “Пока!”, развітваючыся. У нас – “Бывай!”.
Несумненна, што сыход у верлібр адвёў аўтара ад гармоніі, а гэта непазбежна прыхінула да гарбатых, непаэтычных слоў, канструкцый, да русізмаў і пэўнага сэнсавага пустамельства.
Кожны з нас спрабуе свой шлях дзеля непаўторнага самавыяўлення. Не сумняваюся, што таленавіты чалавек і паэт Алесь Емяльянаў-Шыловіч прыпыніцца там, дзе яму будзе камфортней. Урэшце ж кожны творыць і жыве дзеля сябе, хоць і думае, і часам дэкларуе, што для літаратуры, людзей і блізкіх. Дзеля свайго душэўнага камфорту і раўнавагі. У Карлюкевіча-Берлежа камфорт адзін. У Галубовіча кардынальна другі. У Някляева прынцыпова трэці. І ўсім, спадзяюся, утульна там ды памысна.




Міхась Южык

ЛіМаразм-552

Агульнае і асабістае шчасце

Так склалася гістарычна, што функцыі літаратуры – выхаваўчыя і забаўляльныя – у савецкі перыяд перайшлі да кіно, а сама літаратура засталася амаль за кадрам: для саміх аўтараў і крытыкаў, знаўцаў розных масцей. Ніводнага шэдэўра, акрамя дзіцячай літаратуры і сатырычных раманаў Ільфа і Пятрова, – афіцыёзны друк не агораў даць Вечнасці.
Постсавецкая ж літаратура не вярнула страчаныя выхаваўчыя функцыі рускай літаратуры, а стала або маргінальнай (гаварэннем у пустату), або забаўляльнай і расперазанай у плане разбэшчвання публікі.
Але ж і кіно і ТБ, страціўшы выхаваўчую аснову, сталі ўжо не проста забаўляльнымі, а ў пераважнай большасці перадач – небяспечнымі для прагляду, бо хіляць душы ў прамое пекла.
Пагаворым гэтым разам крыху пра савецкае кіно, а дакладней, пра найлепшага яго прадстаўніка, геніяльнага рэжысёра Эльдара Разанава. Дух нацыі з літаратуры яўна перацёк у яго творы, і на новыя фільмы Разанава, памятаю, людзі хадзілі як, з аднаго боку, на свята, а з другога, на ачышчэнне ад сацыяльнай брыдоты праз яго тонкую сатыру. Білеты бралі за месяц, а пакуль падыходзіла твая чарга – на рабоце саслужыўцы паведамлялі ўсе нюансы некім ужо прагледжанага шэдэўра.
Камедыі, якія былі ў роўнай ступені драмай, гісторыяй твайго канкрэтна жыцця. У суаўтарстве з Брагінскім, калі пісалі сцэнарыі, Разанаў знаходзіў вельмі дакладныя тыпажы і адпаведную эзопаву мову, якая б’е не наўпрост, а лёгка, элегантна абыходзіць тугадумаў цэнзуры. Чаго вартыя толькі словы Лукашына з “Іронія лёсу” – “Так, у нас не вельмі вялікія кватэры!”, або пра секцыю мэблі, яе цану: “І дваццаць зверху!” (Надзя), “Я даў дваццаць пяць!” (Жэня). А камедыйны сюжэт працягвае круціцца, як нічога не было, але ўсе зразумелі і ацанілі плошчу сваіх кватэр, і супаставілі хабар за мэблю, і ўсклікнулі – “Праўда”! І частка сацыяльнай напругі знялася.
Разанаў будаваў лірычныя камедыі пра каханне як буфанаду, якая паступова перацякае ў сур’ёзнае, і ў пэўны момант не ведаеш, смяяцца табе ці плакаць. Ну, напрыклад, з вобраза Мымры, начальніцы з інстытута статыстыкі, якая пасля здрады жаніха з лепшай сяброўкай закавала сябе ў адзіноту і састарыла знешне на 30 гадоў. Гэта фільм “Службовы раман”. Ва ўспамінах “Непадведзеныя вынікі” Разанаў з захапленнем гаварыў пра Алісу Фрэйндліх, як тая без асаблівага грыму ўвайшла ў ролю старой Мымры, якую баіцца ўвесь інстытут, і паступова без грыму ж з яго выходзіла, маладзеючы і ачалавечваючыся пад уплывам жывога пачуцця, кахання да Навасельцава.
З Навасельцавым адмысловая гісторыя. Вядома, па-першае, што Разанаў наадкрываў для кіно нямала вялікіх, да яго не вядомых акцёраў. Тая ж Фрэйндліх была раней толькі тэатральнай зоркаю, якая баялася кінакамеры. Лію Ахеджакаву ніхто ўсур’ёз не прымаў праз яе мініяцюрную камплекцыю і насаты каўказскі твар. Раскрыў Разанаў і зрабіў суперзоркаю сярэдняй сілы польскую актрысу толькі за знешнасць, якая яму спадабалася пад канкрэтную ролю (Барбара Брыльска). Дый геніяльны акцёр Басілашвілі так не іскрыцца болей нідзе, акрамя фільмаў Разанава. Хіба што ў “Восеньскім марафоне” Данэліі, які, зрэшты, скарыстаў ужо адкрытыя Разанавым струны ў акцёры.
Андрэй Мяккоў быў да Разавана шараговым тэатральным іграком, але ў яго чатырох фільмах узгарэўся да вялікага нацыянальнага акцёра. Адчыніў нязведаныя да яго глыбіні. Гэта найперш тычыцца першых дзвюх камедый – “Іронія лёсу” і “Службовага рамана”. Так да Мяккова ніхто не граў: пераўвасабленне на вачах з нягеглага п’янага чалавечка ў глыбокага лірыка, ці з клерка ў мужчыну з вялікай літары. Таксама без грыму, без здымання папяровых масак.
(Каб не забыць: шырока прагучалі ўпершыню на ўвесь СССР са стужкі Разанава Ала Пугачова і Сяргей Нікіцін, у далейшым музыканты нацыянальнага маштабу; дый Тарывердзіеў ніколі б такой славы не дасягнуў, не напішы ён песні для “Іроніі лёсу”.)
Аднак – назад да Мяккова і “Службовага рамана”. Камедыя выходзіла праз 2 гады пасля славутай “Іроніі лёсу” і рабілася ў пэўнай ступені як камерцыйны кінапраект: публіка прагнула заяўленага там Мяккова, любімага “Жэню Лукашына” ў галоўнай ролі. А яшчэ і набор тэатральных зорак.
Пасля лірычнай, на высокай струне канцоўкі навагодняй камедыі-драмы, усе зніякавелі ад з’яўлення “Лукашына” ў вобразе Навасельцава: не высакародная прафесія ўрача, а дробны клерк, рахункавод са статыстычнай установы, абцяжараны двума малымі дзецьмі, якіх пакінула яму гуляшчая жонка, і крайне малою зарплатаю. І вось тут геній Разанава робіць ход канём: у блізкім любоўным сюжэце ён здолей не зблытаць Навасельцава з Лукашыным, а распавесці зусім іншую гісторыю і раскрыць Мяккова так, што ён палюбіўся ў несімпатычным вобразе не менш, чым у лірычным. Не паўтарыліся і акцёрскія, і рэжысёрскія прыёмы “Іроніі лёсу”, інтанацыі акцёра. 
Дый сама камедыя выявілася болей сацыяльнай, чым асабовай. Многа трагікамічных сітуацый з савецкага побыту было выяўлена праз яскравыя тыпажы. Яшчэ ўдалося Разанаву, у першы і апошні раз у лірычнай камедыі, раскрыць паралельную любоўную гісторыю другога плана. Апрача гісторыі Навасельцава і Мымры, праходзіць і лінія саслужыўцаў, інстытуцкіх прыяцеляў – Олі (актрыса  Немаляева) і хітрага, пранырлівага мажора, якога іграе Басілашвілі. Мажор прыбыў са Швейцарыі на крэсла намесніка Мымры. Кароткімі фразамі сцэнарысты даводзяць – у яго з Оляй было студэнцкае каханне, з якога той зліўся. Пры сустрэчы жанчына абудзіла ў сабе ранейшыя пачуцці да яскравай “абгорткі”, стала пераследаваць “Басілашвілі” любоўнымі лістамі. Той жа абнародаваў гэтыя лісты, перадаўшы на разбор у “местком”. То бок зліўся з яе другі раз. І ясна гаворыць Разанаў – чаму: “Басілашвілі” пасля сустрэчы з Оляй ківае Навасельцаву: “Што з намі робіць час! Памятаеш, якая яна была?!” То бок цяперашняе цела Олі яго не прыцягвае, а інакш бы заняўся зноў з ёй любошчамі, нягледзячы на жонку. Хто з мужыкоў адмовіцца, калі жанчына сама напрошваецца? Не! – цела не прыдатнае больш для палкіх пачуццяў.
Ясна, чаму і Оля горнецца да “Басілашвілі”: праз руціну жыцця. “У мяне ўсё добра!” – кажа яна пры сустрэчы, – “Мужу язву аперыраваў сам прафесар Пакроўскі!” Філігранны гумар Разанава нельга не ацаніць: цяпер муж з язвай на курорце пасля аперацыі, а жонцы гэтак добра з дзецьмі ды яго тэлефоннымі енкамі пра здароўе, што яна кідаецца ў пройгрышны вір былога кахання… З яе ўсе пацвельваюць, пляткараць, а яна страшэнна пакутуе. Смяяцца тут ці рыдаць? Хто як. У каго які жыццёвы вопыт і якая моц нервовай сістэмы. Бабуля мая заўсёды рагатала, калі Іпаліт, з гора напіўшыся, лезе мыцца ў паліто з ванну да Надзі (“Іронія лёсу”), а маці мая выходзіла на гэты момант з пакоя: на яе другія паловы “камедый” Разанава наогул наводзілі тугу: яна ўжывалася ў гора Іпаліта ды іншых.
Менавіта сімфанічнасць фільмаў Разанава не адпускае нас дзесяцігоддзямі. Бо геній тварыў дзеля мастацтва і не хаваў, што з мэтай, каб людзям лягчэй жылося ў савецкі час, які падаваўся яму бясконцым.
Гісторыя стварэння сацыяльнай камедыі “Гараж” такая: Разанаў – славуты на ўвесь СССР рэжысёр – на агульны правах, марудліва будаваў гаражны кааператыў. І пабываў раз на сходцы, дзе адсеялі, адцяснілі ад карыта двух ці трох кааператыўшчыкаў: чыноўнікі ўрэзалі квоту. Агіднасць сітуацыі была для Разанава і ў тым, што ён, як любы чалавек, забаяўся, што адшпіляць яго, і ў тым, што прыняў спакойна і радасна, што яго не кранулі за кошт няшчасных двух—трох.
Гэты боль быў настолькі моцны, што зжыць яго рэжысёр змог толькі праз трагікамедыю, якую паглядзелі потым дзясяткі мільёнаў і дзе ён сябе паказаў у ролі абыякавага персанажа, які праспаў усю разборку галавою на нейкім чучале.
У гэтым і сутнасць мастацтва, якое творыцца для людзей і на дзесяцігоддзі, вякі – балеснасць душы, адказнасць перад сумленнем. Цяпер гэта ўспрымаецца нават дзіка: прэмію дай, грошы народныя дай нам як сваё і законнае! І ніхто блізка не падыходзь, як Разановіч са сваім слабасільным раманам. Інакш спярша загыркаем, ашчэрыўшыся, а не пасцеражэшся – дык і глотку перагрызём. А потым узлезе галоўны рэдактар “Не-мастацкай літаратуры” на крэсла з нагамі і будзе зноўку руліць ды прымаць шасцёрак у сябе дома.
Яшчэ нюанс з многіх прыёмаў Разанава, літаратурных у тым ліку: даваць запамінальныя, адпаведныя сітуацыі і тыпажам імёны, прозвішчы. Жэня Лукашын з “Іроніі лёсу” – у Ленінград да Надзі яго завёў “лукавы”, “лукавая” п’янка, неспадзяванка. Жэня – імя што мужчынскае, што жаночае, і напачатку герой сапраўды мяккі, мамчын сынок, ніякі мужчына, раскрываецца ў вартага нечакана пад стрэсам. Паўлік, яго сябар, за якога выйшла дзяўчынка, да якой Жэня заляцаўся ў школе, – імя носіць налёт хітрасці (праз прымяншальны суфікс), кашэчай ласкавасці, абыходлівасці, што, як у ката, можа ашчэрыцца вераломствам. Аднак і абаяльнасць – пасля ўсяго адбытага (выкрадання чужой каханкі) ён змусіў аморфнага Жэню доўжыць з ім сябраваць!
Іпаліт – рэдкае на той час імя, што нясе сімвал шляхетнасці, гжэчнасці, ганарлівасці: поўная адпаведнасць ролі ў фільме. Ну і Надзя – сімвал надзеі, якую нельга губляць, і тады Бог прывядзе да сапраўднага шчасця, кахання. Вуліца ж Будаўнікоў, на якой жывуць і ў Маскве і ў Ленінградзе Жэня і Надзя – выступае знакам будаўніцтва чалавечага лёсу, шчасця. Дом № 25, кватэра 12 – іх адрасы, яны схіляюць да таго, што 2 – двое, а вынік іх сустрэчы – 5 “пяцёрка”, у яблычак. 12, 1 і 2: былі адзінкі, сталі двойкай, параю, адным цэлым. Такія рэчы часта прыходзяць геніям інтуітыўна, без разваг, “метадам” азарэння, Разанаў мог і не задумвацца над лічбамі.
Ну і Навасельцаў са “Службовага рамана” – перасяленне ад гаротнай долі ў іншы лёс, у шчасце кахання, ад рахункавода на новую пасаду начальніка аддзела.
Смех, які часам да колікаў у жываце, а часам зусім не смешны, калі зважыць на песні высокай паэзіі ды музыкі ў фільме “Іронія лёсу”, напрыклад.
Чаго няма ў фільмах Разанава савецкага перыяду (пра постсавецкія – гаворка асобная) – гэта даўкай тугі, “таркоўшчыны”, калі хочацца мінімум выключыць тэлевізар. Жыццё ў Разанава бруіцца, зіхаціць, а памылкі і грашкі выпраўляюцца як дысгармонія ў музычнай партыі, бо ў сістэме, дзе ўсе неабыякавыя да ўсіх, не згасае надзея на агульнае і асабістае шчасце.

Міхась Южык

ЛіМаразм-553

Мнагалюдная шэрасць

У “Полымі” №8 (2017) пададзена паэзія членаў Полацкага народнага літаратурнага аб’яднання «Надзвінне».
І гэта не выглядае з’яўленнем аматараў сярод профі, бо ўся паэзія часопіса апошнім часам – аматарская.

Ала ІВАНОВА

ДОЎГАЕ ВЯРТАННЕ

Дагарала світальная зорка,
Плыў туман над санліваю рэчкай.
Было неяк шчымліва і горка,
Пахла мёдам, травою і грэчкай.

Толькі мы, нібы птушкі у вырай
Адляталі у свет ад парога.
Стала нашай дарадчыцай шчырай
У гады даўжынёю дарога.

О, як часта мы марылі ўпотай
Аб сустрэчы з расстайным тым ранкам.
Ды з’язджалі ў жаданні, каб потым
Зноў вярнуцца квяцістым світанкам.

Але дзе яно, наша вяртанне?
Закружыла жыццё так трывала.
Усё меней надзей на спатканне,
А гадочкаў ужо нам нямала.

Толькі памяць так часта вяртае
У забытыя родныя вёскі,
У куток, дзе зямліца святая
Ды ля могілак продкаў бярозкі.


Па форме твора ў мяне крытычных прэтэнзій мала.

1) “неяк” – у кантэксце стаіць паразітам.
2) “нібы птушкі” – лепш было ўжыць сінонім “быццам” з націскам на першым складзе, не закульгаў бы рытм радка.
3) “птушкі у вырай” – “у” пасля галоснай будзе непісьменна.

Па сутнасці верша:

“Толькі памяць так часта вяртае У забытыя родныя вёскі…” – а што, аўтарка знаходзіцца за мяжою, у Штатах? Хто замінае пабываць у роднай вёсцы напраўду?
Таму ўвесь твор – поза. Зашмуляная пазнякоўская тэматыка пра скон вёскі, канец дзяцінства, дый наогул – жыцця. Хто жадае чуць гэтыя назойлівыя жальбы і енкі, то  просім сюды, у “Полымя”.
А на новае, на секундачку, галава зусім не працуе? Толькі паўтараць папугаямі?

Галіна ЗАГУРСКАЯ

* * *
Вось і для прароцтваў ноч паспела,
Я сягоння ў цёмнай ночы госць
І перабіраю з ёй нясмела,
Што было, што будзе і што ёсць.

Што было — таму даю ацэнку,
А над тым, што будзе, варажу.
Зоркі ззяюць, ноч прыкрыла зрэнкі.
Што хвалюе, ёй я раскажу.

Спадзяюся, што мне ноч падкажа,
Што рабіць, мой зразумеўшы боль,
І на вагах зоркавых узважыць
Мне жыццём адведзеную роль.

А яшчэ падкажа мне, што будзе,
Што яшчэ сустрэнецца ў жыцці,
Каб далей мне не брысці ў заблудзе,
А дарогай роўнаю ісці.

…Нешта сапраўды я зразумела,
А да нечага не здолела дайсці,
Хоць і для прароцтваў ноч паспела —
Надта ўсё складанае ў жыцці.


У тэксце ёсць нават пэўная свежасць, фабула. Аднак па форме – аматарства зноў жа. Я вылучыў паўторы слоў “што”, “падкажа”, “ноч”. Іх багата. Замнога. Зашмат. Паэт мусіць жа рабіць твор мілагучным і гарманічным.
Слова “роль” – русізм. Рэдакцыя “Полымя”, якая пяты год без галоўнага рэдактара гібее, зусім забылася на элементарнае: па-беларуску пішацца “роля”.
Мова для аўтаркі не чужая, не іншаземная, гэта відаць. Але ж і бедная дужа, па мерках паэзіі. Гэтыя “нешта”, “нечага”, “надта” – выступаюць як бездапаможныя мыканні, калі нестае сапраўдных звонкіх і трапных слоў.


Анатоль КІРУШЫН

ВЕЧАР НАД ДЗВІНОЙ

Дзвіна з адбіткам аблачын
Плыве да мора нетаропка.
Гляджу на човен, покуль кропкай
Той не сплыве у далячынь.

Глядзіць Сафія тут на плёс,
Нібы ў люстэрка, і на плыні
Крыжы імкнуцца да вышыняў
І нас завуць у сінь нябёс.

Апошні промнік на крыжы
Ускінуў водблеск залацісты —
І стала ў сэрцы светла, чыста,
Што б лёс цяпер ні варажыў.

Прыходзіць у душу спакой,
Глядзяць на ўсё іначай вочы
Тут прад іконай дзіўнай ночы
Над светлай ціхаю Дзвіной.


Неблагі твор у параўнанні з расхрыстанымі вершамі Шніпа ці бяздарнымі Пазнякова. Але ж і хібаў зашмат. А галоўнае: усё, як у школе вучылі, па лякалах, няма выразнай адметнасці.

1) “кропкай” – Дзвіна не Енісей, не Амазонка, каб човен выглядаў кропкаю.
2) “сінь нябёс”, “Прыходзіць у душу спакой” – паэтычныя штампы.
3) “Светла” – паўтараецца блізка два разы.
4) “іконай дзіўнай ночы” – дурата, бесталковая метафара.


Усе тры вершы трох паэтаў, што сёння разабраныя, выглядаюць адносна прыбранымі і ахайнымі. Веру нават у сапраўднасць пачуццяў.
Няма асноўнага: неабходнай для паэзіі экспрэсіі ды навізны. Таго, чым бы творца адрозніваўся ад мнагалюднай літаратурнай шэрасці.


* * *
По петрозаводскому перрону,
зыбкому, как будто бы парому,
шла моя любимая с детьми.
Дети с ней почти бежали рядом,
и меня упрашивали взглядом:
'Папа, ты на поезд нас возьми...'

Что-то в тебе стало от солдатки.
Всё разлуки, словно игры в прятки.
Вдруг потом друг друга не найти?
Женщины в душе всегда готовы
молча перейти из жен во вдовы,
потому их так пронзают зовы
железнодорожного пути.

На перроне, став почти у края,
три фигурки уменьшались, тая.
Три фигурки - вся моя семья.
Монументы - мусор, как окурки.
Что осталось? Только три фигурки -
родина предсмертная моя.

(Евгений Евтушенко)
 



Міхась Южык

ЛіМаразм-554

Адмысловая дапамога

На паэтычнай паляне “ЛіМа” №43 (2017) гэтым разам паўстала і Алена КАЗЛОВІЧ-УСЦІЛОЎСКАЯ.

Наступны яе твор не здзівіў – тыповая беларуская паэзія памірання нацыі:

***
Трывожнымі слязамі
Цякла туга з вачэй.
А мне б хутчэй да мамы,
А мне б хутчэй, хутчэй…

Хутчэй – не спатыкнуцца б,
Парог родны пазнаць.
А дзе ж вы, дзе ж вы, людцы,
Каго мне тут абняць?

Каго б спаткаць, прывеціць,
Аб долі запытаць?
Людзей няма. Тут Бесядзь.
Крыжы адно стаяць.

І могільнікі-хаты.
Калісьці тут жылі.
А што ж за лёс пракляты?!
Ні гуку. Камяні.

Крывавяць тыя ж раны.
Пакутна плача дождж.
А мне б хутчэй да мамы…
Праз смутак. І праз ноч.

Нясцерпных слоў кашмары
Ці скончацца калі?
Трывожнымі слязамі
Цякуць, цякуць гады.


Аўтарка ўмее рыфмаваць і адчувае рытм, і мае – што важна – паэтычны тэмперамент. Першая страфа твора нават дала спадзеў на жывое: хоча чалавек да мамы, прадчуваеш маму як рэальнага чалавека з нюансамі, вядомымі толькі паэтцы.
Не! Далей абухам па галаве: людзей там, куды імкнецца “да мамы” (у вёску) Казловіч, – няма (“Людзей няма.”). Капец. Сяло вымерла. Дык куды ж так імкнецца і прагне патрапіць аўтарка? У смерць. Дзе ўсе.
Я далей не буду аналізаваць гэты гіблы і згубны для ўсіх і ва ўсіх адносінах тэкст. Няхай ён сканае разам з вёскаю і адыдзе туды, дзе “людзей няма”, раз сам паэт настолькі жадае гэтага.

Яшчэ адзін твор паспрабуем:

СІВАЯ ДАЎНІНА

Сівая даўніна.
Прыемна акунуцца
Мне сэрцам і душой
У нетры у твае.
Сівая даўніна.
Ты з вежаў Навагрудка
Удалячынь глядзіш
І ззяеш у красе.
Сівая даўніна,
Што ў кляштары картузаў
Маўчаннем векавым
Замольваеш грахі.
Сівая даўніна.
Цябе я не зракуся,
Калі зракуцца нават камяні.
Калі і журавы
Ляцець сюды не будуць,
Аблюбаваўшы цёплае жытло.
Была і застаюся беларускай.
І ты — маё,
А я — тваё
Жыццё.


Тут навідавоку неаднойчы памянёная мной сектанцкая свядомасць: моляцца вежам, а гавораць – лозунгамі (“Была і застаюся беларускай”, “Цябе я не зракуся”.)
Лозунгі гэтыя не лепшыя за камуністычныя пры БССР. І паэзіі няма ні тут і ні там. А навучылі маліцца вежам (якія самі ў вобразе “сівой даўніны” замольваюць нейкія незразумелыя грахі) – гуру беларускамоўнай, адарванай ад рэальнасці секты: спачатку Караткевіч, потым дэгенератыўны паэт Арлоў, а за імі Людміла ўсяе Беларусі, жонка галоўнага рэдактара “Не-мастацкай літаратуры”, вядучы рэдактар СаўБеліі – Рублеўская. Усё ў іх вежы, ды кляштары, ды векавыя пушчы, ды былінныя героі ў латах. Няма толькі праўды і пачуццяў жывых.
Ачмураная сектаю Казловіч-Усцілоўская і хоча часам прамовіць уласным голасам – як у мінулым вершы пра маму, – аднак горла пераймае нешта аблуднае і са свайго рота ліецца чужая песня, як у службоўцаў, памятаеце, з “Майстра і Маргарыты”, калі Кароўеў (прыслужнік Воланда) прымусіў усіх навязліва спяваць на працоўным месцы. Іх там павязалі ў псіхушку.
Літаратарцы Казловіч ужо патрэбная адмысловая дапамога, сама яна з гэтага стану прамаўлення чужародных думак і змушаных лозунгаў – не выйдзе ніколі.




Міхась Южык

ЛіМаразм-555

З вераю ў светлыню

Леанід Дранько-Майсюк шырока святкуе 60-годдзе. Ажно на два саюзы пісьменнікаў, ад Пятровіча ад Чаргінца, раскінуліся яму віншаванні ды расхінуліся старонкі выданняў.
Неяк пажартаваў я ў каментарах Фэйсбука з гэтай нагоды: не здзіўлюся, калі Мікола Берлеж і Барыс Пятровіч вядуць між сабою душэўныя тэлефонныя, утурыкаставыя размовы. Бо яны сапраўды – адно цэлае. Гэта Южык чужынец.
Таму не будзем здзіўляцца, што Дранько-Майсюк, зямляк і некалі падначалены самога Марчука, дзяржаўнага чалавека, святкуе юбілей і на лімаўскіх старонках таксама.
Аднак статус літаратурнай наменклатуры – адно, а талент – другое. Бо інакш да Касты па факце мы вымушаны далучаць і Алеся Разанава, значнага творцу.
Леанід Майсюк у сваім жанры лірычнай паэзіі значны, на мой погляд, не менш. І прагназую, што і гадоў праз 30, і праз 50 яго вершы не састарэюць і стануць шырока запатрабаваныя ў школах ды на філфаках. Бо ў іх ёсць галоўнае: пранізлівае трымценне, упарадкаванае паэтычным майстэрствам.
Цёмных паэтаў, смяротных паэтаў, выклятых паэтаў у нас досыць, і яны асабіста мне не цікавыя. А вось у песні на вершы Дранько-Майсюка, у тым ліку і рускамоўныя, я ўлюбёны з маладосці, асабліва ў выкананні светлай памяці Аляксандра Ціхановіча.
Верш, які спяваецца, ды пры гэтым выклікае высокія, чыстыя эмоцыі, па вялікім рахунку ўжо ёсць фактам паэзіі. Паспрабуйце праспяваць, не папярхнуўшыся, шурпатыя змрочныя тэксты Сыса. Песня захрасне ў зачатку.
Хлюпотнай твані беларусы наеліся ўдосталь, і я заўсёды аддаю перавагу людзям, у якіх спеўная душа, бо яны ахвяруюць нам частку свайго пазітыву.

Таму без каментарыяў прыводжу тры, на мой погляд, цікавых, вытанчаных і вытачаных вершы Дранько-Майсюка з падборкі “ЛіМа” №43 (2017):


Ісці па Гарыні

Лагодным становіцца сонца,
І кроў, як раней, не кіпіць...
Шаленцам ці нейкім шалёнцам
Не хочацца восенню быць.

А хочацца ў бацькавай лодцы,
Якая пад плотам згніла,
Ісці па Гарыні бясконца
Услед за вадой — без вясла.


Ты — каралева

У нашых казках слаўна жылі
І каралевы, і каралі…
Дзе тыя казкі?
Дзе тыя сны?
Раптам навекі зніклі яны?!

Я не жадаю, каб так было!
І тое колішняе святло
Вяртаю ў сэрца, як родны боль:
Ты — каралева, а я — кароль.

Не патухае зорка расы,
А патухае зорка слязы.
Не высыхае кропля віна,
А высыхае наша віна.

Будзем казкі нашы любіць,
Будзем вечна з казкамі жыць,
Бо толькі ў казках слаўна жылі
І каралевы, і каралі.


Пацалунак у Менску

Мы сустрэнемся на Койданаўскай вуліцы,
І татарскі месяц дзеля нас
Цераз плот нябесны перакуліцца,
Скрыгатне па шыбах, як алмаз, —

І пасвеціць на Нямігу блізкую
І далей — на мёртвы Людамант.
Будуць сыпацца шкляныя бліскаўкі
І напомняць аб забытай ісціне,
Што і ў харастве жыве падман…

Мы абдымемся і пацалуемся,
Знерухомеем шчасліва… А яшчэ
Ад шклянога пылу не ўратуемся, —
Кроў па нашых вуснах пацячэ.




Міхась Южык

ЛіМаразм-556

Шыць белымі ніткамі

Анатоль Брусевіч, разам з Леанідам Галубовічам ды іншымі, прадстаўлены ў старадаўнім ужо юбілейным нумары “Дзеяслова” №60. Але паэзія не павінна як быццам старэць. Калі гэта напраўду паэзія. Таму зірнём у душу дацэнта, а на той момант, мажліва, проста выкладчыка філфака – Брусевіча.
Я раней някепска адгукаўся ў выпусках на яго творы – праз іх ахайнасць, не расхлябанасць, сабранасць і ўпарадкаванасць думак і вобразаў. Але ж памятаем, што 60-ты нумар выйшаў даўно і аўтар быў куды маладзейшы, менш вопытны.
Першыя тэксты падборкі запар:

* * *
Запахла восенню нарэшце.
Лістота мае колер смерці.
Ура!

Чырвона-жоўтая свабода
Чакае нас каля ўвахода
Ў рай.

Гэта пазёрскі, пуставаты твор, які не кажа нам ні аб чым. Прычым тут экстатычнае паэтава “Ўра!” да колеру смерці? Хто гэтаму радуецца з нармальных людзей?

Далей:

* * *
О, Божа, якія халодныя ранкі!
Навокал няма аніводнай душы,
І толькі ў смуродных пад’ездах бамжы
Чакаюць, пакуль не адчыняцца крамы.

Мой позірк блукае па прывідным шкле
Туману і белага-белага неба.
Халодныя ранкі, маўклівыя дрэвы
І сумныя вершы на пыльным стале.

Меланхолія, і болей нічога з жывых эмоцый. Слова “смуродных” апускае лірыку апрыёры.

1) “няма аніводнай” – не вельмі добрае спалучэнне дзвюх літар “а” на звязцы слоў. Літара “а” да слова “ніводнай” дадаецца тады, калі папярэдняе слова заканчваецца на зычную. Зрэшты, правілы гэтыя негалосныя, неўнармаваныя, чыстая фанетычная парада.
2) “белага-белага неба” – хлусня, поза. Неба “белым-белым” восеньскім ранкам не бывае. Шэрым, і кропка.
3) “вершы на пыльным стале” – поза. Што замінае будучаму дацэнту працерці перад працаю стол?

Трэці тэкст:

* * *
Разбіваюцца хвалі аблокаў
Аб крывое люстэрка вады.
Праглынае пясок мае крокі
Пакідаючы толькі сляды.

Я нібыта ў кавярні, ад злосці,
На якую не здольны ніхто,
Замаўляю падвойную восень
І п’янею, зрабіўшы глыток.

Першыя два радкі – выдатна ва ўсіх адносінах.
Затым недакладнасць – пясок праглынае крокі, але – пакідае пры гэтым сляды. Як разумець? Ніяк. Філалагічная ці жаночая логіка.
“Я нібыта ў кавярні” – не вельмі трапна з “нібыта”, бо яно ў першым значэнні мае сумнеўны, іранічны пасыл (аналаг рускага «якобы»). То бок Брусевіч «якобы» ў кавярні, не напраўду. Чарговая поза.
Далей паэт нібыта замаўляе “падвойную восень”. Што немагчыма. І п’янее ад аднаго глытка. Слабы чалавек.

Увогуле падборка ўяўляецца надзвычай сырой, але з пробліскамі таленту. І з відавочным кніжным умельствам. Хто чытаў блогі Брусевіча ў Сеціве, не будзе сумнявацца, што перад намі тыповы кніжнік з фарысейскім ухілам. То бок той тып чалавека, які апрыёры прамы праціўнік паэту Южыку, што філфакаў не канчаў і абучаўся самім жыццём. І ўсё-ткі я паважаю і цаню дацэнта за пералічаныя ў версе артыкула якасці, выяўленыя ім у тэкстах. Плюс лаканічнасць, нешматслоўнасць.
Аднак усю гэтую форму, якой на сённяшні дзень авалодаў Брусевіч, варта запаўняць зместам. Для чаго трэба якраз быць найменш фарысеем і кніжнікам, а зыходзіць з чуцця і досведу лёсу. А калі лёс не паб’е, то і не навучыць нічому, вось у чым закавыка. І будзеш тады карыстацца чужымі думкамі, вобразамі, пачуццямі або напаўняць форму ўласнымі пусцяковінамі, драбязою.
У прыведзеных вершах нічога значнага не меўся сказаць нам Брусевіч. І даволі прыгожая форма шытая на паверку белымі ніткамі.







Міхась Южык

ЛіМаразм-557

Прынцыпы “безадказнасці”

Традыцыйная свядомасць людзей нашай цывілізацыі мае на ўвазе наступнае:

1. Чалавек вінаваты фактам свайго нараджэння (апрыёры грэшны).
2. Начальнік (настаўнік, выкладчык, інспектар, святар, цар) заўсёды мае рацыю.
3. Начальнік справядлівы, ён мае абсалютнае права чалавека муштраваць і судзіць
4. Ты мусіш пільнавацца ў жыцці прынцыпаў традыцыйнай (хрысціянскай) маралі, спалучанай таксама з грамадскім законам.
5. Начальства адказнае за тваё жыццё і здароўе.

Што прапаноўвае нам трэцяе тысячагоддзе? Разгледзім на прыкладзе так званага спорту і так званага алімпійскага руху, заснаванага на так званай чысціні спартсменаў і асобных федэрацый. Я ўзяў спорт, бо цяпер гэта галоўная рэлігія секулярнага грамадства.

Прынцыпы на паверку:

1. Начальнік сам ашуканец і злодзей (тут, дарэчы, поўная аналогія з “рулявымі” беларускай літаратуры).
2. Ён сам не пільнуецца прынцыпаў традыцыйнай маралі, а пакланяецца долару.

Сутыкаючыся з такім пераваротам па факце, традыцыйная свядомасць часам і не вытрымлівае.

Раней мы прывыклі ўсе, што злоўлены на допінгу спартсмен апрыёры ізгой і павінен быць пакараны. Ён самы хітравывернуты і пасмеў усіх абдурыць.
Цяпер жа, пасля таго як асноўным фундатарам Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (будзем надалей называць яго скарочана ВАДА) сталі ЗША, то праз допінг вырашаюцца неспартыўнымі метадамі спартыўныя, а часам і не спартыўныя і, галоўным чынам, палітычныя справы. Допінг паступіў на службу сусветнаму паліцаю – Беламу дому. Цяпер ужо ён, Вашынгтон, стане вырашаць, каму быць у спорце, а каму не, каму ехаць на Алімпіяду, а каго туды не пусціць.
Прычым апошнім часам у Белым доме прыдумалі геніяльнае, праціўнае асноўным прынцыпам дэмакратычнага ладу, прынцыпам той цывілізацыі, на чале якой і стаяць паліцаямі Штаты.
Гэта:

1. Пазбаўленне спартсмена усіх правоў без доказаў, суду і ўцямнага следства, на падставе звычайнага паклёпу.
2. Прынцып калектыўнай адказнасці: злавілі (нібыта) на допінгу аднаго, а церпіць ад гэтага ўся нацыянальная федэрацыя, ці нават не едзе на Алімпіяду ўся краіна.

Што такое ў дзеянні прынцып калектыўнай адказнасці і які гэта дрымучы закон, патлумачу на прыкладзе дзікунскага Савецкага Войска.

У Печах пад Барысавам, дзе я паўгода ў свой час служыў і дзе нядаўна павесіўся ад здзекаў малады салдат, сяржанты любілі самавыяўляцца наступным чынам. Уваходзіць з палявых работ, не ў гуморы, у казарму адно чмо ў начальніцкіх пагонах і крычыць з парога: “Рота (120 чалавек), упор лежачы прыняць, адціскацца строга на мой лік раз-два!!!”. І ўсе 120 чалавек, сярод якіх ёсць і нашмат дужэйшыя за “капрала”, баязліва адціскаюцца. А ён перыядычна, куражачыся, падбягае да самых буйных, высокіх, мускулістых – і б’е іх ботам па хрыбетніку, рэбрах, руках, плячах, галаве за нібыта няправільнае адцісканне.

Так у Савецкім Войску заахвочваўся 1) садызм, 2) ломка псіхікі чалавека. Нейкі мярзотнік, падла і чмо, якому няма для чаго чадзіць сабою зямлю, бо чалавекам ён ужо не стане ніколі, – атрымлівае бязмежную ўладу над сотняю душ. І наталяецца.
Чаму ніхто не падымецца, не кінецца гуртам на сяржанта не надае яму па зубах? А таму што ты 1) служыш Радзіме, 2) сяржант ёсць твой непасрэдны начальнік, 3) непадпарадкаванне загаду – турма. І ніхто не будзе разбірацца, што загад насамрэч – непрыхаваны садызм і самому сяржанту варта адпраўляцца на нары.

Яшчэ: адзін, напрыклад, перастаў адціскацца не то з маральных прынцыпаў, не то знясілеўшы. Сяржант голасна апелюе тады да роты, узвода: вы будзеце адціскацца датуль, пакуль і ён да вас не далучыцца. І ўсе, знемагаючы, з нянавісцю глядзяць на таго, хто перастаў падпарадкоўвацца здзеку. А потым уся сотня на кулаках, у туалеце, даходліва патлумачыць непакорліваму што да чаго. І заўтра ён – будзе адціскацца. Так ломяць чалавечую волю і годнасць.
Або адзін кепска запраўляе ложак – узвод запраўляе за ім. Адзін нячыста глядзіць за формаю, не падшывае своечасова каўнерык – уначы таварышы будуць яму падшываць, колячыся ў паўцемры іголкамі.
Адзін, памятаю, таджык ад здзекаў сышоў у нас з глузду. Проста не падшываўся, не запраўляў ложак, выбіваўся са строю, рэагаваў на пабоі сяржантаў як чучала – што бі яго, што не бі. Не дапамагала і калектыўная адказнасць: таварышы, шкадуючы вар’ята, рабілі ўсё за яго, а ён матляўся некалькі дзён з адсутным позіркам і няголены. Потым яго забралі ў клініку, прылятаў ў Таджыкістана бацька. Свядомасць няшчаснага гэтак засланілася ад нерэальных пакутаў. Гэта бравае Савецкае Войска, якое брала Берлін. Праз пару гадоў распаўся і СССР, што пры такім войску не дзіўна.

Падобныя сітуацыі з калектыўнай адказнасцю ў лагерах ГУЛАГА апісвае Салжаніцын. За павышаную на некалькі грамаў пайку ішачыць увесь калектыў, ты не хочаш гэтыя грамы і не жадаеш перавыконваць норму: брыгадзір са сваімі баевікамі цябе прымусяць на кулаках. Праз гэтую “павышаную” пайку людзі ішлі ў зямлю навечна, бо губіць не малая ежа, а вялікая праца.
То бок нягоднікі з Белага Дома вяртаюць у рэлігію спорту, якая надзвычай важная для сучаснага чалавека і грамадства, самы дрымучы прынцып.
Даўно, чатыры гады таму, перамог Пуцін на сваёй дамашняй Алімпіядзе ў Сочы. А ў Белым Доме дагэтуль не могуць яму дараваць. Цягнуцца шчупальцы ВАДА ў чатырохгадовую даўніну, нешта бяздоказна расследуюць, пазбаўляюць беспадстаўна магчымасці выступаць чэмпіёнаў, нават адхіляюць навечна ад алімпіяд. Стаіць нежартоўна пытанне не пусціць Расію наогул у Карэю гэтай зімою. За што? Няма доказаў, ніводнага чалавека не злавілі на допінгу! А проста так – не пусцім, не падабаецца Масква Вашынгтону, і баста! І прыкрываецца ўсё гэта псеўдасудовай казуістыкай на падставе паклёпаў. Ці наогул: нехта правёў журналісцкае расследаванне – і на яго падмурку адхіляюць усю зборную на месяцы “да высвятлення абставін”.
Ну, калі мы зададзім пытанне, чаму “вырашаюць” менавіта лёс Расіі, а не Фінляндыі, не кволай Італіі, не сваёй у дошку Францыі, ці нават не Беларусі – то  ў святле спонсарства Вашынгтонам ВАДА разумным людзям не трэба нічога тлумачыць. Ніякага допінгу няма (аналізы ўсе чыстыя за чатыры гады), а ёсць вялікая палітыка, а дакладней – палітыка на слугаванні ў вялікага долара. Кропка.
Смешна, што казуістыка гэтая з калектыўнай адказнасцю закранае часам і саміх англасаксаў. Быў такі вялікі чэмпіён, амерыканец Лэнс Армстранг, які перамог на шасці легендарных велатурах запар – Тур дэ Франс. І кожны раз у сумленнай трохтыднёвай барацьбе. І чалавек да гэтага адужаў рак! Усе на яго раўняліся. Перамог, пайшоў не пераможаным на веласіпедную пенсію. Але лаўры не давалі спакою зайздроснікам: аб’яўляюцца былыя таварышы па камандзе, якія сведчаць, што Армстранг рэгулярна прымаў допінг, проста своечасова яго выводзіў перад аналізамі з крыві. Даказаць немагчыма – аналізы ўсе і дагэтуль захоўваюцца, і яны чыстыя. Не! Сведчаць калектыўна здраднікі былога таварыша – прымаў! Ствараецца калектыўны ціск у друку, на ТБ, у грамадстве: прызнайся, інакш ты ізгой, ніводны тэлеканал цябе не запросіць, прэса не працягне руку, будзе ганьбіць. Як жыць? І чалавек публічна “сазнаецца”, каецца: прымаў, даруйце! І тады – ты наш, ты ў калектыве, ты як усе (то бок звыклы хлус, агаворшчык, прадажнасць).
Гэта сучасная мараль Вашынгтона. Яшчэ раз: 1) бяздоказнае асуджэнне і пакаранне, 2) прынцып калектыўнай адказнасці.







Міхась Южык

ЛіМаразм-557

На паэтычнай старонцы

“ЛіМ” №45 (2017) працягвае раскрутку беларускіх бажкоў (Коласа гэтым разам) і прапаганду творчасці сілавікоў афіцыёзнай літаратуры. А болей газета нічым даўно не займаецца. Гэта яе асноўная функцыя – працаваць на карысць літаратурнай наменклатуры. І плотам вакол сябе, і дахам над галавой навальваюць яны мёртвыя чучалы неактуальных савецкіх паэтаў, празаікаў, знаўцаў літаратуры.
Гэтым разам ідзе таксама піяр адзінай жанчыны-гуру белліту Рублеўскай, артыкул-інтэрв’ю.
Вытрымка з гэтай рэкламы творчасці літаратаркі:

“— Што б вы пажадалі маладзейшым літаратарам?

— Не здавацца. Не баяцца. Гарэць. Каб не было ўсё роўна: на якой мове і пра што пісаць. Бо з гэтага «ўсё роўна» ніколі нічога не атрымаецца. Павінна быць балюча. Нават калі пішаш вясёлы твор — ён мусіць кранаць за жывое. Усё жывое ідзе з жывога. Вось мой прыклад”.

І смешна і грэшна. Асабліва вылучанае мною падкрэсліваннем: не здавацца, кажа Рублеўская, хоць бы Шніп, яе муж, і дваццаць, і сорак разоў адрынуў вашы рукапісы ў “Мастацкай літаратуры”! Пішыце! (І збірайце грошы на сваю кнігу.) Хто не верыць, то паспрабуйце падаць у гэтае бясслаўнае выдавецтва нешта са свайго, калі вы не жонка Шніпа. І чарговы раз упэўніцеся, што Южык ніколі не хлусіць.
Ну і таямнічае: усё жывое ідзе з жывога, кажа Людміла! Буду доўга думаць і разважаць над гэтай філасофскай сентэнцыяй.
Увогуле, цяжка жыць у свеце, будучы абкружаным істотамі, кожная з якіх пераследуе сваю асабістую выгаду. Гэта яшчэ Шапенгаўэр заўважыў. Для аблягчэння людзі ствараюць групоўкі і кааліцыі, паяднаныя агульнай мэтаю. У дадзеным выпадку – гэта каста чыноўнікаў беларускай літаратуры.
Што тычыцца паэзіі, то, як заўжды, нічога новага і ашаламляльнага не адкрывае нам “ЛіМ”.

Пажылы паэт Іван Капыловіч, напрыклад, не абцяжарвае сябе тамлівай рыфмоўкай радкоў і рыфмуе праз адзін на другі:

***
Бярозы ў мой бок пазіраюць
З тае далёкае пары,
Калі глядзеў я ў свет бяскрайні,
І кожны дзень здаваўся раем,

І з маці мог пагаварыць.
Я да бяроз ішоў вясною,
Каб ім сказаць хоць колькі слоў
Аб тым, што робіцца са мною,

Калі гляджу ў іх бок і мрою —
Нібы спавіты чарай сноў.
Я прыхінуся да бярозы —
Яе размову са мной чуў

І бачыў маці на парозе.
З вачэй нястрымна ідуць слёзы,
І ўсхвалявана я маўчу.
Мо я прадбачыў развітанне

З бярозай, маці і парой
На тым жыццёвым скрыжаванні,
Калі няма назад вяртання
І аб мінулым думак рой?


1) бярозы “пазіраюць”, а сам паэт у іх бок “глядзеў”. Сінонімы. Нічога болей з найбагацейшай мовы народнай не змог вытужыць вершатворца ў адной страфе.

2) Потым ідзе паўтарэнне ў дзвюх строфах пра маці, з якой паэт мог раней гаварыць, а цяпер не. Ён раней бачыў яе на парозе хаты, а цяпер не.

3) “…мрою — Нібы спавіты чарай сноў”. Капыловіч мроіць, нібы ў сне. Во як. А хто мроіць у снах? Ніхто. Бо сон ёсць бязвольны наш стан. А мроі і летуценні – валявы свядомы акт. Прамашка. Ляп.

4) У перадапошняй страфе два разы запар любаснае “я” пастаўлена. І “мо” гутарковае непаэтычнае.

5) …“Яе размову са мной чуў” – карава.

6) А вось на такой коснаязыкай ноце канчаецца гэты тэкст: “…Калі няма назад вяртання І аб мінулым думак рой?” Хто расшыфруе, што меўся сказаць прадстаўнік прыгожага пісьменства?

Такім чынам СПБ чарговы раз выпусціў нумар-фальшыўку, нумар-падманку: адстойванне шкурных інтарэсаў “эліты”, прыкрытае жупелам Коласа. Дзеля справядлівасці: ёсць на паэтычнай старонцы і нізка вершаў Марыі Кобец з Пінска, таленавітага аўтара, пра якога пагаворым іншым днём.


Популярность шумна и изменчива.
По натуре она такова.
Только слава — надёжная женщина,
но она не жена, а вдова.
(Николай Доризо)







Міхась Южык

ЛіМаразм-559

Пачнём памаліўшыся

Перада мной зноў часопіс “Верасень” №13. Раздзел паэзіі.
Уяўляю, як складана Эдуарду Акуліну, чалавеку з паэтычным і музычным густам, працаваць з некаторымі апантанымі сабой маладымі. Бо яны ведаюць цвёрда: цікавей за іх ды значней не нараджалася яшчэ на зямлі. Ваяваць з такімі бесперспектыўна. Іх можна толькі гнаць паганай мятлой. Аднак жа як турнеш сваё, беларускае, калі нікому, апроч пісьменнікаў, да роднай мовы ў дзяржаве справы няма? Па вялікім рахунку.
Глядзім гэтым разам паэтку Ірыну Зорка.

Iрына Зорка: паэтка. Скончыла факультэт за межных моваў (правільна – моў, М.Ю.) Брэсцкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя А.С.Пушкiна. Нарадзiлася ў 1991 годзе ў вёсцы Ражковiчы на Пружаншчыне. Жыве ў Мiнску.

Імя як быццам знаёмае і, верагодна, прывечанае некалі рубрыкай.
Тым лягчэй будзе паразумецца.

Уступны тэкст:

МАЛЕННЕ

Вецер вольны, мне высушы слёзы!
Падзялiся крупiнкаю мудрасцi
I надай маiм вуснам ласкавасць...
Перуноў мне не шлi на дарозе:
Сэрца прагне кiпучай бадзёрасцi,
Не да часу хварэць мне на млявасць.
На мяне не шукай ты паразу!
Ну на што табе кволае дрэўца?
Пад табою я гнуся да долу,
Але моцы гартую адразу.
«Не скаруся!» — крычыць маё сэрца.
Стан мой гнуткi, ды дух мой не кволы!

Чорным я вылучыў дрэнна сфармуляваныя або непаэтычныя і коснаязыкія выразы.
…“надай маiм вуснам ласкавасць...” – перакладаю на ўсім зразумелую мову: «предай моим устам ласковость». Пытанне: і гэта паэзія?
Аўтарка заклікае, каб ёй не слалі на дарозе лёсу перуноў, аднак ужо ў наступным радку прагне “кіпучай бадзёрасці”. Разнабой поўны. Адсутнасць найменшай логікі. Але ж і бадзёрасць кіпучая – для паэзіі не тое, пагана, крыва і коса.
Потым ідзе канцылярызм пра тое, каб не хварэць на млявасць. Пасля – дзікі  сказ пра тое, каб не шукалі на яе “паразу” (паражэнне). І зусім крывабокае: “Але моцы гартую адразу”. Тут ужо коснаязыкасць на ўзроўні славутага прэм’ера Чарнамырдзіна.
Увесь верш – дрэнна ўпарадкаваны ў плане паэзіі лозунг, а не маленне.
А вось вам прыклад, для параўнання, малення сапраўднага:


МОЛИТВА ФРАНСУА ВИЙОНА

Пока Земля еще вертится, пока еще ярок свет,
Господи, дай же ты каждому, чего у него нет:
мудрому дай голову, трусливому дай коня,
дай счастливому денег... И не забудь про меня.

Пока Земля еще вертится — Господи, твоя власть!
дай рвущемуся к власти навластвоваться всласть,
дай передышку щедрому, хоть до исхода дня.
Каину дай раскаяние... И не забудь про меня.

Я знаю: ты все умеешь, я верую в мудрость твою,
как верит солдат убитый, что он проживает в раю,
как верит каждое ухо тихим речам твоим,
как веруем и мы сами, не ведая, что творим!

Господи мой Боже, зеленоглазый мой!
Пока Земля еще вертится, и это ей странно самой,
пока ей еще хватает времени и огня,
дай же ты всем понемногу... И не забудь про меня.
1963
(Булат Окуджава)


Або:

МОЛИТВА

В минуту жизни трудную
Теснится ль в сердце грусть:
Одну молитву чудную
Твержу я наизусть.

Есть сила благодатная
В созвучье слов живых,
И дышит непонятная,
Святая прелесть в них.

С души как бремя скатится,
Сомненье далеко —
И верится, и плачется,
И так легко, легко...
1839
(Михаил Лермонтов)


Прашу аўтарку звярнуць увагу на гады напісання вершаў, асабліва апошняга. І калі яна не хоча, каб яе творы адпраўляліся ў Лету адразу пасля друку ў дзяржаўных ці апазіцыйных часопісах, то варта над сабой шмат працаваць і параўноўваць са славутымі ўзорамі сусветнай паэзіі. А  потым задумацца: а ці трэба мне наогул займацца такімі практыкамі? Ці мой гэта наогул занятак?
Малітва, з якой хочацца схадзіць у прыбіральню – мінімум не зварот да Ўсявышняга, а нешта другое і супрацьлеглае.
Крытыку зусім без патрэбы прыніжаць маладых, бо з большай асалодаю я буду гэтым займацца з чынаўём абодвух саюзаў. Але ж і глядзець абыякава, як ператвараюць нацыянальную паэзію ў прамакашку, дазволіць сабе не магу.


* * *
Слёз маіх не спыніць.
Госпадзе, памажы!
Хіба так можна жыць?
Льюцца з крыві дажджы.

Дзе я сапраўдны, дзе?
Камень і пустата.
Рыбка ў рачной вадзе,
цёмная там вада.

Ды і плыву супроць
плыні. Навошта так?
Некаму ў горле косць.
Некаму яркі знак.

Госпадзе, крыж малы
не падыму падчас.
Цяжкія дрэў ствалы
і надрываюць нас.

Праўда, ёсць у вады
месцейка ў чаратах.
Часта плыву туды,
лекую вечны страх.
(Міхась Южык, 2015)








Міхась Южык

ЛіМаразм-560

Небанальнае рашэнне

Мяне ў дзяцінстве турбавала пытанне: чаму пасля самых адказных школьных сходак, дзе моляцца Леніну і пагрозліва ходзіць завуч, дзе цішыня такая, што муха не праляціць, – пасля ўсёй урачыстасці тут жа, адразу пасля заканчэння, піянера за рагом калідора ці ў прыбіральні чакае хуліган-старшакласнік, або проста здаравіла, якія адбяруць няшчасныя капейкі, дадзеныя бацькамі на булачку з чаем?
Адкуль такая двайная мараль, двайное жыццё? Высокае і звярынае ўжываюцца поруч і поплеч.
І цяпер, пасля скрупулёзнага вывучэння ў рубрыцы рулявых беларускай літаратуры, усіх гэтых замшэлых рэдактараў і чыноўнікаў, я ўразумеў: не могуць быць добрымі дзеці там, дзе дарослыя, настаўнікі, выкладчыкі ды інспектары, ёсць самі разбойнікамі з вялікай дарогі.
І ніколі мы нікога не выхаваем, калі будзе старшыня Пазнякоў выдаваць па 80—100 сваіх кніг за час кар’еры дзяржаўнага чынадрала. Ніколі. І любыя школьныя вечарыны “пра Коласа” будуць здзекам і фарсам.
А зараз з успамінаў пра галоўнага начальніка планеты – Вашынгтон. Дзве хохмы. Я бачыў за жыццё мора несправядлівасцяў, вераломстваў. Але менавіта Штаты могуць пляваць далей за ўсіх на Зямлі.
Алімпіяда 2002 года ў ЗША, Солт-Лейк-сіці. Адвольная праграма па фігурным катанні. Пары. Беражная з Сіхарулідзэ (Расія) дужаюцца з канадскім дуэтам за золата. З 9 арбітраў 5 выводзяць на першае месца расіян. І гэтую аплявуху англасаксы атрымліваюць на сваім кантыненце! Перажыць такое няможна. ЗША і Канада ў дэпрэсіі. І тут жа знаходзяць з яе геніяльнае выйсці, не вядомае ў прыродзе дагэтуль! Яны ўсчынаюць зладжаны ціск і віскат у прэсе пра тое, што нібыта французскі суддзя, які проста абавязаны быў даць золата сваім капіталістам, падвергся запалохванню і подкупу з боку Масквы. На яго наехала КДБ! Няшчасную жанчыну выклікаюць на дыван напалоханыя начальнікі Федэрацыі фігурнага катання: прызнайся, што націснулі, а іначай мы табе жыцця не дадзім. Суддзя нешта ў паўпрытомнасці ляпеча і гэта вокамгненна агучвае прэса так: суддзя раскаяўся, ён хацеў даць справядліва золата канадцам, а даў несправядліва Расіі, бо яго запалохала Масква ядзернымі ракетамі!
І небывалы выпадак: пад наездам Федэрацыі фігурнага катання, пад пагрозаю начальнікаў Алімпіяды і мэра горада – Сіхарулідзэ і Беражную змушаюць праз два дні паўдзельнічаць у новай, правільнай цырымоніі ўзнагароджання чэмпіёнаў. Не, медаль залаты ў іх адняць пабаяліся. Але побач з імі паставілі і любімых канадцаў, і далі ім замест серабра золата! У парушэнне ўсіх магчымых правілаў і правоў! І мажны амерыканскі тэлеглядач супакоіўся, бо справядлівасць перамагла. І стаў далей жаваць гамбургеры з півам перад зомбаскрыняю.
Другі падобны фарс адбыўся ўжо нядаўна на Алімпіядзе ў Бразіліі (2016), куды Вашынгтон не пусціў палову зборнай Расіі. Гэта новы спосаб перамагаць: не дапускаць на рынг галоўнага саперніка. І вось у спрынтарскай эстафеце па лёгкай атлетыцы жаночая зборная ЗША аблажалася – згубіла пры перадачы эстафетную палачку. Па правілах – прайграла! Але толькі не Вашынгтон так проста будзе здаваць сваё лічанае золата! Усчаўся лямант: гэта Кітай выбіў палачку ў ЗША! Глядзяць паўтор: не, самі ўранілі. Але кітаянка бегла побач у двух метрах – а значыць, зашкодзіла перадачы! Зноў небанальнае рашэнне: перабежка ў адзіноце зборнай ЗША па секундамеры. І яны – праходзяць у паўфінал. А потым – у фінал. А затым справядліва заваёўваюць золата!
Ізноў спакойна жуе булачку з півам амерыканскі таўстун перад тэлескрыняю!

Алегарычна: сэнс нашай рубрыкі ў тым, каб не даць спакойна жаваць сваю пайку зладзеям і дзяржымордам ад беларускай літаратуры, каб яны перыядычна перхалі, кашлялі ды каб жыццё не здавалася ім зусім ужо мёдам суцэльным.


Міхась Южык

ЛіМаразм-561

Непамяркоўны

Рубрыцы нашай я ўжо і прызабыў колькі – два гады або тры, – і ніводнага разу я не натрапіў у выданнях абодвух літаратурных саюзаў на Анатоля Кудласевіча. Відаць, рэдка яго друкуюць. І зразумела чаму: характар у аўтара не мядовы, просталінейна можа ўрэзаць праўду-матку ў самыя вочы. А гэта не падабаецца так званым прыстойным людзям. Таму, верагодна, і не паразумеўся з рэдактарамі Кудласевіч, ураджэнец беларускага Палесся, які жыве і не дужа ўжыўся ў варункі сталіцы.
Я знаёмы асабіста з Анатолем, хоць і не блізка. Гэта адкрыты, добры чалавек, але разам з тым і чуйны паэт, заглыблены ў слова народнае. Эмацыйны, гарачы, крыўдлівы, але не злапомны, наколькі я разбіраюся ў людзях.
Для мяне Кудласевіч тыповы паэт, і ёсць гэтаму некалькі прыкметаў: бескампраміснасць, няўменне падладжвацца пад сітуацыю, няўменне крывадушнічаць, няўменне нічым болей, апроч паэзіі, займацца ў жыцці – будзь тое бізнес, палітыка ці нават простая рэгулярная добрапрыстойная праца. Таму і панасіла яго па лёсе будзь здароў, і прыбіла нарэшце ў палітычныя колы.
Анатоль Кудласевіч паставіў своеасаблівы рэкорд цярпення: яго кніга прозы пралежала ў выдавецтве “(не-)Мастацкая літаратура” блізу 20 гадоў і выйшла нарэшце ў мяккай вокладцы. Аднак толькі пасля таго, як аўтар цяжка захварэў і яму зрабілі аперацыю. Відаць, начальства гэтага бясслаўнага выдавецтва напалохалася хуткаплыннасцю жыцця чалавечага, сумленне замучыла, так бы мовіць. Бо да Кудласевіча яшчэ адзін таленавіты аўтар Алесь Асташонак пераўтварэння свайго рукапісу ў кнігу не дачакаўся, наклаў на сябе рукі, гаротнік.
Такія ў нас паэты. І такія чыноўнікі-душагубы.
Любячы па-чалавечы Анатоля, не магу прэпарыраваць яго вершы. Дый гэта і недаравальна, мяркую, у дачыненні прыроджанага песняра з сапраўдным паэтавым беспрытульным лёсам.
 Таму выбраў з Сеціва тры вершы, з якіх адзін – адзначаны мной калісьці як шэдэўр “Атрасіны”:

* * *
На душу з іх кожны паляваў —
Вось і зыркаеш вачніцамі пустымі,
Не знаходзіш больш таго, што цалаваў.
Праз нядолю пакульгаеш пілігрымам,
Ноша цяжкае прыцісне да зямлі,
Азірнешся — а вакол цябе пустыня,
Нат не верыцца: шчаслівымі ж былі.
Хоць страляеш па каханню халастымі —
Так балюча, прама ў сэрца — рыкашэт!
І павольна кроў гарачае астыне,
І вар’яцтвам завіруецца сусвет.


* * *
Спраўляла восень атрасіны, імжэла восень.
А ты не бойся, любы сыне, зімы не бойся.
Стаяць дрыготкія асіны, трапечуць лісьцем,
Спраўляла восень атрасіны і вецер свішча.

Папросіць восень у нябёсаў сабе спагады.
Лісток, абросены з нябёсаў, дадолу падаў.
І клін журлівы, жураўліны ляцеў у вырай,
А ты не бойся, любы сыне, любові шчырай.

Згуляла восень атрасіны – чакай марозаў.
Ты ўжо дарослы, любы сыне, яшчэ не позна,
Не позна выправіць памылкі і ты не бойся
Прасіць у восені – даруе, знай: долі просяць.

У чалавечым грэшным лёсе заўжды бывае:
Спраўляе восень атрасіны – а мы чакаем,
Што нам адпусціцца калосся жыццёвай мерай,
Калі ў душу прыходзіць восень – ратуе вера!
Яшчэ нікому не ўдалося зляцець у вырай,
Калі ў жыццё прыходзіць восень – ратуе вера.


* * *
Хлешча ў твары дожджык.
Небу трэба бліскавіцы.
Што там, потым? Дзесьці выйдзем.
Камень. Надпіс. Скрыжаванне.
Тры напрамкі -- тры жаданні.
Доўгі роздум на світанні:
Камень, надпіс, скрыжаванне.
Лева. Права. Прама.
Шчасце. Згуба. Слава.
Конь маўчыць, дадолу голаў –
Ты крычыш дакору словы.
Слова. Водгук. І каханне.
Нечаканае адхланне.
Не блукай душою ў лёсе,
Калі слова не здалося.


На заканчэнне хочацца пажадаць Анатолю, як заўжды, не здавацца і заставацца сабой. А там Гасподзь Бог, веру, усё зробіць як мае быць.


Міхась Южык

ЛіМаразм-561

Непамяркоўны

Рубрыцы нашай я ўжо і прызабыў колькі – два гады або тры, – і ніводнага разу я не натрапіў у выданнях абодвух літаратурных саюзаў на Анатоля Кудласевіча. Відаць, рэдка яго друкуюць. І зразумела чаму: характар у аўтара не мядовы, просталінейна можа ўрэзаць праўду-матку ў самыя вочы. А гэта не падабаецца так званым прыстойным людзям. Таму, верагодна, і не паразумеўся з рэдактарамі Кудласевіч, ураджэнец беларускага Палесся, які жыве і не дужа ўжыўся ў варункі сталіцы.
Я знаёмы асабіста з Анатолем, хоць і не блізка. Гэта адкрыты, добры чалавек, але разам з тым і чуйны паэт, заглыблены ў слова народнае. Эмацыйны, гарачы, крыўдлівы, але не злапомны, наколькі я разбіраюся ў людзях.
Для мяне Кудласевіч тыповы паэт, і ёсць гэтаму некалькі прыкметаў: бескампраміснасць, няўменне падладжвацца пад сітуацыю, няўменне крывадушнічаць, няўменне нічым болей, апроч паэзіі, займацца ў жыцці – будзь тое бізнес, палітыка ці нават простая рэгулярная добрапрыстойная праца. Таму і панасіла яго па лёсе будзь здароў, і прыбіла нарэшце ў палітычныя колы.
Анатоль Кудласевіч паставіў своеасаблівы рэкорд цярпення: яго кніга прозы пралежала ў выдавецтве “(не-)Мастацкая літаратура” блізу 20 гадоў і выйшла нарэшце ў мяккай вокладцы. Аднак толькі пасля таго, як аўтар цяжка захварэў і яму зрабілі аперацыю. Відаць, начальства гэтага бясслаўнага выдавецтва напалохалася хуткаплыннасцю жыцця чалавечага, сумленне замучыла, так бы мовіць. Бо да Кудласевіча яшчэ адзін таленавіты аўтар Алесь Асташонак пераўтварэння свайго рукапісу ў кнігу не дачакаўся, наклаў на сябе рукі, гаротнік.
Такія ў нас паэты. І такія чыноўнікі-душагубы.
Любячы па-чалавечы Анатоля, не магу прэпарыраваць яго вершы. Дый гэта і недаравальна, мяркую, у дачыненні прыроджанага песняра з сапраўдным паэтавым беспрытульным лёсам.
 Таму выбраў з Сеціва тры вершы, з якіх адзін – адзначаны мной калісьці як шэдэўр “Атрасіны”:

* * *
На душу з іх кожны паляваў —
Вось і зыркаеш вачніцамі пустымі,
Не знаходзіш больш таго, што цалаваў.
Праз нядолю пакульгаеш пілігрымам,
Ноша цяжкае прыцісне да зямлі,
Азірнешся — а вакол цябе пустыня,
Нат не верыцца: шчаслівымі ж былі.
Хоць страляеш па каханню халастымі —
Так балюча, прама ў сэрца — рыкашэт!
І павольна кроў гарачае астыне,
І вар’яцтвам завіруецца сусвет.


* * *
Спраўляла восень атрасіны, імжэла восень.
А ты не бойся, любы сыне, зімы не бойся.
Стаяць дрыготкія асіны, трапечуць лісьцем,
Спраўляла восень атрасіны і вецер свішча.

Папросіць восень у нябёсаў сабе спагады.
Лісток, абросены з нябёсаў, дадолу падаў.
І клін журлівы, жураўліны ляцеў у вырай,
А ты не бойся, любы сыне, любові шчырай.

Згуляла восень атрасіны – чакай марозаў.
Ты ўжо дарослы, любы сыне, яшчэ не позна,
Не позна выправіць памылкі і ты не бойся
Прасіць у восені – даруе, знай: долі просяць.

У чалавечым грэшным лёсе заўжды бывае:
Спраўляе восень атрасіны – а мы чакаем,
Што нам адпусціцца калосся жыццёвай мерай,
Калі ў душу прыходзіць восень – ратуе вера!
Яшчэ нікому не ўдалося зляцець у вырай,
Калі ў жыццё прыходзіць восень – ратуе вера.


* * *
Хлешча ў твары дожджык.
Небу трэба бліскавіцы.
Што там, потым? Дзесьці выйдзем.
Камень. Надпіс. Скрыжаванне.
Тры напрамкі -- тры жаданні.
Доўгі роздум на світанні:
Камень, надпіс, скрыжаванне.
Лева. Права. Прама.
Шчасце. Згуба. Слава.
Конь маўчыць, дадолу голаў –
Ты крычыш дакору словы.
Слова. Водгук. І каханне.
Нечаканае адхланне.
Не блукай душою ў лёсе,
Калі слова не здалося.


На заканчэнне хочацца пажадаць Анатолю, як заўжды, не здавацца і заставацца сабой. А там Гасподзь Бог, веру, усё зробіць як мае быць.



ЛіМаразм-562

Забыўся пра ганарар

Дзявятыя нумары часопісаў “Полымя” і “Нёман” (2017) уяўляюць з сябе згустак наменклатурнай махры. І каторы раз выбачаюся ў чытача, што мушу паўтарацца ў некаторых высновах. Бо часопісы нашы мяняцца і паляпшацца не думаюць, таму набор аўтараў і якасць твораў выклікаюць блізкую, з невялікімі нюансамі, рэакцыю крытыка.
А гэта якраз і азначае, што наменклатура ўжо цалкам загубіла афіцыёзны сектар літаратуры. Нешматлікія ж таленавітыя аўтары або зніклі з арэны, або збіліся ў літаратурныя гурткі, дзе абменьваюцца сваімі аматарскімі, выдадзенымі з уласнай кішэні, кніжкамі.
Шматлікія гуру заправілы, беларускай літаратуры, наадварот, тлусцеюць і раскашуюць. Так заўсёды і бывае ў жыцці напярэдадні смуты, калі метафізічная сіла змяце ў могільнік гісторыі кіраўнікоў, а замест іх паставіць інакшых. Пакуль новыя будуць развівацца, яны застануцца жывымі, як толькі працэс спыніўся і засмярдзеў – у справядлівую Лету.
Паказваю табе, шаноўны і верны чытач, імёны наменклатурнай махры, якія апанавалі літаратурную частку (бо ёсць іншыя, далёкія ад літаратуры часткі) часопісаў №9.

“Полымя” (самыя “харызматычныя” з аўтараў):

1. Віктар ШНІП (галоўны рэдактар “Мастацкай літаратуры”, заімшэў на пасадзе).
2. Дзмітрый ПЯТРОВІЧ (падначалены Шніпа, зачасціў з публікацыямі ды кнігамі за народныя грошы роўна з часу пасадкі ў крэсла рэдактара).
3. Мікола БЕРЛЕЖ (ён жа Алесь Карлюкевіч, галоўны літаратурны начальнік часопісаў усяе Беларусі).


“Нёман”:

1. Михась БАШЛАКОВ (літаратурны чыноўнік сярэдняй рукі, з вялікімі амбіцыямі тым не менш).
2. Адам ГЛОБУС (бясслаўны ветэран “Тутэйшых”, сын напаўзабытага савецкага літаратурнага чыноўніка; выхваляўся, праўда, што пражываў з Караткевічам у адным доме).
3. Георгий МАРЧУК (буйны статусны чыноўнік, некалі заваліў, кіруючы, “Мастацкую літаратуру”, ператварыў у хлам, на паверхні якога цяпер сядзіць Шніп).
4. Алесь КАРЛЮКЕВИЧ (ён жа Мікола Берлеж).


Гэта я, паўтаруся, указаў толькі літаратурную частку выданняў і прывёў імёны “самы-самых” прадстаўнікоў. На ўсякі выпадак: у дзясятым нумары “Нёмана” распачынае свой чарговы геніяльны раман Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, жонка Шніпа, відаць, мерачыся ашчаслівіць гэтым тварэннем рускамоўнага беларуса ці нават чыстакроўнага расіяніна.

Такія, спадары, пірагі.
І скажыце мне, дарагія, ці можа не задыхнуцца, ссінеўшы ад кіслароднага галадання, афіцыёзны сектар літаратуры, што сілкуецца бюджэтнымі сродкамі? Ці можа ён не задушыцца ў сваіх жа вуглекіслаце ды фікаліях?

Цяпер верш з публікацыі Дзмітрыя Пятровіча, падначаленага Шніпа, часопіс “Полымя” №9:

* * *
Адцвітае язмін.
Адцвітаюць былыя жаданні.
І пялёсткі, бы слёзы,
Зацярушваюць дол неўпрыкмет.
Толькі мілы ўспамін
Пра цябе і пра наша каханне
Пах язміну прыносіў,
Як табе я — чароўны санет.

Адцвітае язмін —
Быццам восень мая на парозе.
Першы жоўты лісток.
Час развіту з цяплом надышоў.
І курлыча мой клін.
Я, нібыта важак, — у трывозе:
Пакідаю куток,
Дзе калісьці я шчасце знайшоў.

Адцвітае язмін —
Як туман растае прад вачыма.
Дзе мае летуценні?
Для чаго выспявалі ў душы?
Незабыўных хвілін
Непаўторнасць адчуць немагчыма,
Бо мінулае — цені,
А наперадзе — сонца. Каб жыць…


Верш не зусім благі, з добрым пафасам. Але па форме сыры. А галоўнае – прахадны, такіх у айчыннай літаратуры сотні, ды ўсе на адзін твар. “Пах язміну” ў вашага крытыка во ўжо дзе сядзіць, пад горла, перакрыў дыхальныя пуцявіны – настолькі часта ляпечуць паэты гэты старадаўні штамп.

1) “…бы слёзы, Зацярушваюць дол…” – ці могуць слёзы, якія ёсць вадкасцю, нешта зацерушыць? Аніколі.
2) Заштампаваны пах язміну аўтар параўноўвае са сваім цудоўным санетам: “Як табе я — чароўны санет…” Параўнанне хоць і саманадзейнае, але слушнае: і тое, і тое тухляціна.
3) “Час развіту” – тут падначалены Шніпа прыдумаў сваё файнае слова: “развіт” замест звыклага беларускаму вуху “развітання”.
4) “І курлыча мой клін” – арфограф паказвае, што правільна будзе “курлыкае”. “Курлыкаюць”, “курлыкаеш” – так праскланялі ў Акадэміі навук. Дзмітрый жа Пятровіч (не блытаць з Барысам Пятровічам) з акадэміямі не згодны.
5) “Як туман растае прад вачыма” – пра туман, які растае, не нашмат лепей па зацёртасці, чым “пах язміну”. Аднак жа паэту відней, якія метафары ён у працэсе азарэння з Неба атрымлівае. Слова “прад” – русізм, у нас “перад”.

Агульная заўвага: верш апрача ўсяго – імітацыя пачуццяў, а не жывыя эмоцыі. Гэта не азначае, што Пятровіч раптам некага не пакахаў нанова, успомніўшы маладосць. Але настолькі вяла і няўмела пераўтварыў гэта ў словы, што не відно ні экспрэсіі, ні страсці сапраўднай. Гэта каб пра каханне гутарылі між сабой два тлустыя еўнухі.

Кепска, спадар Пятровіч. І зачаста друкуецеся. Які толк? Хоць мільён такіх балванак апублікуй, усё адна роўнядзь. Праўда, выбачаюся, я забыўся пра ганарар.




Міхась Южык

ЛіМаразм-563

Кроў царская сям’і

Вялікі цар і самадзержац Уладзімір Пуцін учора абвясціў, што войскі Асада пры падтрымцы расійскіх падраздзяленняў атрымалі поўную і безагаворачную перамогу над тэрарыстамі. І загадаў, каб войскі вярталіся на радзіму. Гэта ўжо другі па ліку “вывад” расійскіх ваенных з тэрыторыі Сірыі. Першы адбыўся гады два таму. А потым ніхто як быццам не абвяшчаў аб уводзе новых падраздзяленняў, але ўсе разумелі, што б’юць ІГІЛ не арабы Асада, а Пуцін.
Ясна і цяпер, што гэтая мера больш паказная і безумоўна частковая: далажыць народу, што мы 1) перамаглі, 2) не загрузлі ў вайне. Насамрэч жа вайна там не скончана і кіраваць барацьбой з тэрарыстамі будуць бравыя рускія афіцэры, а спецназ – ажыццяўляць самыя філігранныя аперацыі. Бо арабы ваяваць не ўмелі ніколі. За імі патрэбны наглядчык.
Гэта не хлусня манарха свайму народу, а так званая няпоўная праўда, якая нязменна практыкуецца палітыкамі. Дый наогул, хлусня, што ў перспектыве вядзе да карысці народу, якім ты кіруеш, не ёсць хлусня.
Цяпер Захад затрапятаў, забаяўся: Пуцін, вывеўшы войскі з Сірыі і апрабаваўшы іх там, рынецца на Ўкраіну. І боязь рыхлага Захаду небеспадстаўная: напярэдадні “выбараў” у Прэзідэнты Расіі Вашынгтон ужо ўзмацніў правакацыі. Гэта закід з Алімпіядай, гэта новы майдан, які ўжо зачаўся на Ўкраіне, дзякуючы гадаванцу Белага Дома Міхо Саакашвілі, праслаўленага вынішчэннем мірных асецінаў, старых і дзяцей.
Войскі Расіі мусяць стаяць у поўнай баявой гатоўнасці перад Данбасам, чакаючы любых сцэнарыяў. Сам манарх заваёўваць Украіну, мяркую, не збіраўся ніколі. Але могуць стацца такія сітуацыі, што, пачаўшы дзейнічаць, Пуцін ужо не зможа спыніцца, каб не ўвайсці ў “маці гарадоў рускіх”, Кіеў белакаменны, і вызваліць нарэшце праваслаўныя святыні ад глуму хунты. Такое бывае з мужчынам, калі, паддаўшыся на правакацыю шалавы, ён з пэўнага моманту не можа адступіць, не асарамаціўшыся, і губляе тым самым вернасць любімай жонцы і падстаўляе дзяцей. Гэта прырода мужчыны.
Але Пуцін прагматык і яго эфектны палёт на прэзідэнцкім самалёце над ваяўнічай тэрыторыяй Сірыі, у суправаджэнні баявых вынішчальнікаў, – меў на ўвазе і запалохванне Захаду.
Цяпер, калі рукі ў Расіі як быццам развязаны, мала хто наважыцца наступаць на Данбас, хіба што шалёны грузін Саакашвілі стане прэзідэнтам украінскай зямлі.
Не раз гаварыў я, што памылкова думаць, быццам Вашынгтон хвалюе лёс “жоўта-блакітнай”. Ён пераследуе якраз адваротную мэту – яе падпаліць, справакаваць вайну з Расіяй, а там хоць бы рускія танкі дратавалі Кіеў – Белы Дом знаходзіцца далёка за акіянам.
Пуцін яшчэ зрабіў адзін эфектны ход, паказаўшы моц манархічнай сістэмы і спаянасць нацыі. Пасля пазбаўлення Расіі, паводле ліпавых бяздоказных абвінавачванняў, выступаць у Карэі пад сваім сцягам і з гімнам, усчалася чаканая Вашынгтонам буча, здатная ўнесці ў грамадства раскол. Адны гарлалі, што ехаць не трэба, бо нас прынізілі, а Расія не прывыкла стаяць на каленях. Другія ехаць і змагацца на спартыўных арэнах хацелі. Віскат і звон, з разрываннем на грудзях кашуль, працягваўся на першых тэлеканалах роўна паўтары сутак, пакуль цар Пуцін не сказаў адназначна – паедзем! І дзіва: ура-патрыятычныя выкрыкі ў палітычных ток-шоу захліпнуліся вокамгненна. Усе цяпер захацелі – ехаць.
У тым і сутнасць праваслаўнай манархіі, калі памазанік, які кіруецца выключна воляй Госпада, перадае Яго волю народу. Ён выконвае функцыю мозгу ў арганізме дзяржавы. Бо цяжка ўявіць, што было б з нашым арганізмам, калі б кожная клетка яго рынулася верхаводзіць і кіраваць. Не, кіруе толькі мозг, у выпадку дзяржавы Расіі – цар, але не таму, што ён такі геніяльны чалавек, а таму, што праз яго даводзіцца воля Ўсявышняга. І менавіта з гэтай прычыны за 18 гадоў кіравання Пуцін не прыняў ніводнага глабальна памылковага рашэння. Падтрымліваючы праваслаўе, ён аўтаматычна, як і было з веку ў век, робіцца памазанікам Божым, самадзержцам расійскім.
Цікава, што залежнасць ходу гісторыі і лёсу народа ад чысціні цара і ўмення яго чуць і слухаць волю Божую, апісаў у гістарычнай драме “Барыс Гадуноў” першы рускі прарок – Аляксандр Пушкін. Там Гадуноў прыйшоў да ўлады вераломна, на ім кроў царэвіча; і цягам усёй драмы ў яго былі шанцы пакаяцца – Гадуноў гэтага не зрабіў. У выніку на рускай зямлі пачалася першая страшная смута.
Другая смута ўзгарэлася ў 17-м годзе, скончылася прыходам да ўлады бальшавікоў, на якіх кроў ужо ўсёй царскай сям’і. Але ж папярэднічала гэтаму акунанне цэлых пакаленняў цароў у блуд, духоўны адыход ад Праваслаўя па сутнасці, а не па форме. Кульмінацыяй стала тое, калі воляй царыцы-немкі завалодаў экстрасэнс (чытай – сатаніст) Распуцін. Ён браўся лячыць царэвіча, сімвалічна хворага на кроў (гемафілія) – то бок царская кроў прагніла. У выніку – другая жахлівая смута і неверагодныя пакуты мільёнаў.
Пуцін, неаднойчы я пра гэта пісаў, атрымаў уладу містычным чынам: ён за яе не змагаўся і нават у галаве не трымаў стаць манархам. Яго высунуў туды сам Гасподзь, надзяліўшы сімвалічным прозвішчам Пуцін («путь России»). Такім чынам збываецца прароцтва вялікага святога рускай Зямлі Серафіма Сароўскага: пра неверагодныя пакуты гэтай зямлі, ачышчэнне праз іх і будучую магутную славу.
Перадачу ўлады Пуціну кожны можа прагледзець на Ютуб-роліку. Яна таксама адбылася сімвалічна, у ноч на Новы год, пры пераходзе хрысціянскага свету з тысячагоддзе ў тысячагоддзе. І самы важны момант: улада не толькі не была атрыманая вераломна, а папярэдні кіраўнік Расіі Ельцын – пакаяўся, папрасіўшы ў народа прабачэнне за ўсе памылкі свае. Тым самым з цэлай краіны быў зняты даўкі, цяжкі грэх і змытая кроў царская сям’і.




Міхась Южык

ЛіМаразм-564

Хацеў спакойна паглядзець два нумары “ЛіМа”, 46 і 47 (2017), што выставіў сайт “Звязды” ў электронным варыянце. У выніку сапсаваў сон. Цяпер дзялюся ўражаннямі.
Забойцы літаратуры, гэтая банда яе кіраўнікоў, працягвае таптацца па духоўных набытках нацыі. Зноў, прыкрываючыся мармуровымі помнікамі Багдановіча і Коласа, вырашаюць свае шкурныя справункі. Аўруцін (першы сябра старшыні Пазнякова) рэкламуе сябе, красуецца як нядаўні лаўрэат. Гальпяровіч, вялікі чалавек на радыё і тэлебачанні, вядзе сваю калонку “Палачане”, пра якую я два разы пісаў, выставіўшы дыягназ мегаламаніі (глядзі “ЛіМаразм-494”).
А самае небяспечнае, што за імі рушыць іх годная змена: Капуста, Латышкевіч, хітра выдуманая Грышчук часцяць і часцяць з публікацыямі. Гамоняць, праўда, яны ў пустату, чытачоў, індывідуальных падпісчыкаў, нецікавы тыднёвік даўно згубіў. Але ж прыемна хоць бы і сямейства Шніпоў праславіць Насце Грышчук, глядзіш, якія-небудзь дывідэнты ад іх атрымае. Ну і гэтак далей.
У прыродзе, спадарства, так зладжана, што дзеля дасягнення нечага добрага варта прыкладаць валявыя чалавечыя намаганні. А дзярмо і мача робяцца самі сабой. Гэта выразна відаць па ляжачым хворым: нічога чалавек не робіць як быццам дрэннага, а па вушы ў фекаліях.
Так і літаратура наша, калі не займацца ёй хаця б так, як у свой час займаўся Леанід Галубовіч праз крытыку, пачынае сябе абгаджваць і смярдзець. Напаўзае ўсялякая чэлядзь так званага ядра Касты, прыслужнікі рэдакцый, дробныя клеркі, і ўсе з напорыстай дэкларацыяй сваіх правоў: друкуйце хоць верш мой, хоць артыкул, я свой! У выніку месца сапраўдным талентам практычна не застаецца, як бы рэдактары ні рупіліся, ні высільваліся. Маса подлага чынаўя запаўняе літаратурную прастору.
Зірнуў вершы Маргарыты Латышкевіч з “Полымя” №10, 2017 г. Жах несусветны. Маладая зусім дзяўчына друкуецца ўжо даўным-даўно, самаўпэўнена і патрабавальна. Бо – рэдактар аддзела прозы часопіса “Маладосць”. Хто пхае гэтых дзяцей, унукаў, пляменнікаў старых літаратурных смаржоў на пасады рэдактарскія? Адна блатата наўкол. Потым неяк, калі будзе настрой, разбяру яе вычварэнні.
Такім чынам, гаворачы ў пустату, Каста з’язджае з глузду, шалее. Бо не можа акцёр гаманіць у пустую залу, без рэакцыі гледачоў. Няма эмацыйнай сувязі. На артыкулы, вершы, аповеды гэтых сынкоў і пляменнікаў кшталту Барыса Пятровіча (пляменнік бяздарнага савецкага літаратара) – ніхто не рэагуе дзесяцігоддзямі. Як ім вызначыць свой узровень? А прыдумалі ў нас – праз пасады і прэміі. Як вялікі чыноўнік літаратуры – то нязменна і класік. Потым яго помнікам мармуровым будуць пляжыць па галаве школьнікаў, каб узненавідзелі беларускае слова.
Таму рубрыка наша – ачышчэнне ад хлусні і погані чалавечай. Нармальныя людзі за такім назіраць насамрэч не могуць. Пачынаюць страшна піць (Сыс, Гадулька, яшчэ легіён…) ці накладаюць на сябе рукі, як Асташонак, як малады зусім Канановіч… Бо ўзрываецца ў сумленнага чалавека мозг.
А бяздушнае чынаўё працягвае гадзіць, мачыцца на галаву айчыннай літаратуры. А потым лямантуюць: гэта Лукашэнка мову забіў! Учора ўключыў адзін ролік Прэзідэнта – распякае ён чынаўё за дрэвы, якія не пасадзілі па яго даручэнні. Удумайцеся: чалавек перажывае за дрэвы, каб людзям было дыхаць вальней! А нашы чынадралы літаратурныя за што, апроч мамоны сваёй, дбаюць калі? Проста накінуліся драпежнікамі, раздзерлі Нацыянальную прэмію між сабою, далей за Шніпоў-Аўруціных не пайшлі грошы… Адцерлі ад прэміі слабасільнага Разановіча. А ён лепшы за іх? Не, таксама функцыянер, таксама праз Новікава выходзіў на мяне, у сваякі і сябры набіваўся, каб я пісаў і хваліў яго раман… Так у нас усё на свеце – прадажнае. І класікі нашы, усе, акрамя Караткевіча, або ліпавыя (чынаўё), або слабасільныя і недаробленыя, як Багдановіч.
Пакуль не будзе  балючага ачышчэння праўдай Хрыстовай – датуль народ будзе нямы, без мовы сваёй.
Глянуў ФБ Эдуарда Акуліна, таленавітага паэта, галоўнага рэдактара “Верасня”: ну свята проста неверагоднае, рай на зямлі – між дзетак, з гітараю, беларускае слова ў масы, дзясяткі лайкаў! Зараз вось праляцім разам з ім. А насамрэч – чувырлы на грошах сядзяць што ў дзяржаўным, што ў недзяржаўным саюзах літаратарскіх. І душаць беларускае слова гэтыя заправілы – бязбожна.
Каб трохі адмыцца аб гэтай пошасці і закончыць на ноце аптымістычнай, прыводжу з “ЛіМа” №46 (2017) адзін верш, які мне падаўся светлым, таленавітым, сапраўдным:

Зміцер АРЦЮХ

***
Павуцінка бабінага лета
Верне ёй зялёны сакавік,
Вершы сінявокага паэта —
Ёй адной складаў калісьці…
Знік
Час радкоў пад шэрымі снягамі.
Дзеці, ўнукі — іх цяпер вясна…
Вечарам старэнькімі рукамі
Возьме сшытак з вершамі.
Адна
Будзе ўголас іх чытаць да рання…
Летнім успамінам не заснуць.
Гэты сшытак — сведка іх кахання —
Павуцінка ў бабіну вясну.




Міхась Южык

ЛіМаразм-565

Вузлавая кропка сакральнага

Маргарыта Латышкевіч, 1989 года нараджэння, маладая чыноўніца, рэдактар аддзела прозы часопіса “Маладосць”, друкуе ў “Полымі” №10 (2017) свае тэксты.
Неабходна іх разгледзець. Бо гэтая паненка, як я пісаў неаднойчы, надзвычай пладавітая ў плане выпуску твораў з-пад свайго пяра. І вельмі часта друкуецца, бо на пасадзе.
Латышкевіч чамусьці ўявіла, што яна ёсць паэтам.
Давайце разважаць над адным з яе вершаў:

СОН

Адася ў школку водзіць бацька,
трымаючы за руку,
і Адась пералічвае бацькавы крокі — сваімі.
Ён ад бацькі займеў
упартасць высокіх скул,
светлы колер вачэй
і доўгія лыткі сухія.
Ён ад бацькі займеў таксама
(хоць звонку і не відаць)
безупынны і дужа занепакоены розум
і таму начамі падоўгу не можа спаць,
і глядзіць на столь,
і задумваецца пра рознае.
Бо начамі цені сыплюцца са сцяны
з ціхім шоргатам
напаўпразрыстых крыльцаў,
Бо Адась навучыўся
адшукваць чужыя сны —
да таго, як яны пачынаюць з падушак ліцца.
А ўранку маці
змушана доўга яго будзіць,
ды Адась не здаецца,
І нават сеўшы на ложку,
не расплюшчваючы вачэй,
цягне просьбы бясконцую ніць:
— Ну яшчэ зусім-зусім трошкі!..
А пасля па святле ліхтароў
бацька ў школку яго вядзе
і — з марознаю парай —
кідае рэдкія фразы.
І Адась побач з ім — і паўсюль, і адначасова —
нідзе,
глядзіць — і не бачыць,
думаючы пра ўсё адразу.
Ад пяшчоты ў бацькавым сэрцы
ўстае гарачынь,
і, паклаўшы сваю далонь
на Адасёў пампон,
ён пытае наўмысна строга:
— Верабей, ты чаго маўчыш?
— Проста я дасынаю твой
непабачаны сон.


Творы ў нізцы, дарагі чытач, задоўгія да невыноснага. Я выбраў ці не самы кароткі з іх.
Гэта так званая падробка пад расійскага Іосіфа Бродскага, менавіта ён практыкаваў рыфмоўку нерытмічных радкоў. Але, у адрозненне ад Латышкевіч, быў досыць дасціпны, вострага розуму чалавек.
Спадарыня Маргарыта захацела выпнуцца з агульнай масы вершатворцаў класічнай школы, паказаць сваю адметнасць і значнасць. Бо ў класічным строі каб вылучыцца з шэрасці – патрэбная філігранная тэхніка і душэўная глыбіня, і філасофскі склад мыслення. Чаго ў паненкі і блізка няма. Таму – пад Бродскага. Не ўдалося і тут.

1) “Адася ў школку” – хто чуў цяпер на вуліцах такое імя? Хто называе ў гарадской цывілізацыі школу “школкаю” (вясковы варыянт пачатковай школы)? Няма ў рэаліях ні Адася, ні школак. Таму – пачынае прэтэнцыёзная Латышкевіч твор з фальшу.

2) Затым ідзе занудлівае публіцыстычнае апісанне знешнасці фантастычнага Адася – пра скулы і лыткі, якія таму дасталіся ад бацькі. Нязграбны, змушаны натуралізм няўмелага творцы.

3) “(хоць звонку і не відаць)” – не нагаварылася прозаю Латышкевіч і ўдакладняе для асабліва някемлівых у дужках.

4) “і задумваецца пра рознае. Бо начамі цені сыплюцца са сцяны” – уявіце сабе дзіцё, якое штоночы не спіць? А між тым у яго добрыя, чуллівыя – як вынікае з тэксту – бацькі і не паспелі яшчэ разваліць свайму пестуну нервовую сістэму. Адкуль у дзіцёнка бяссонне? Змушанасць, няведанне маладой рэдактаркай жыцця.

5) “крыльцаў” – правільна будзе “крылцаў”, бо слова “крыло” не мае мяккага “л”.

6)  “дужа занепакоены розум” – канцылярызм, недарэчны ў вершы.

7) “бацька ў школку яго вядзе” – паўтор пасярод твора для самых тупых: бацька такі вядзе фантазійнага Адася ў школку, а не на рыбалку.

8) “Ад пяшчоты ў бацькавым сэрцы ўстае гарачынь” – гэтак тонка, як не раўнуючы Леў Талстой, пранік малалетні Адась у бацькаву душу і ўгадаў усе яе звівы.

У творы, спадар чытач, няма ніводнага месца, якое напрошвалася б на пахвальбу, кампліменты. Усё зацягнутае, кульгавае, бесталковае, непаэтычнае. І мяркуючы па тым, наколькі шчыльна сядзіць у рэдактарскім крэсле Латышкевіч, яна ўжо ніколі не зменіцца ў бок лепшага і сапраўднага. Так і будзе ўсё жыццё ролі чужыя граць. Дый паэзія – яўна не занятак для такога прагматыка.

А цяпер для параўнання твор чалавека, які адчувае нешта сэрцам, а не разважлівым розумам, і прабіваўся ў літаратуры талентам, а не праз чыноўную іерархію. Гэта будзе верш Марыі Кобец в Пінска, надрукаваны ў “ЛіМе” №45 (2017):

***
Людзі адвеку не мелі крылаў.
Збівалі ногі, гублялі сілы.
Блукалі ўпрыцем, не галасілі —
Глядзелі ў неба, не меўшы крылаў.

Людзі адвеку не мелі крылаў.
Збіралі камні, гарнулі спіны,
І… раскідалі, аж да знясілля…
Глядзелі ў неба — шукалі крылля.

Людзі адвеку не мелі крылаў.
Ды мелі ў сэрцы Ісуса, Шыву,
Ды мелі Веру, і з Верай — Сілу!
І з Верай — Неба, не меўшы крылаў!..


Твор, адразу скажу, не дасканалы. Як па форме (напрыклад русізм “камні” замест “камяні”), так і па змесце: параўноўваць Ісуса Хрыста з Шывай ёсць насамрэч параўнанне Госпада Бога з адвечным ворагам чалавецтва – сатаною, бо Шыва і ёсць сатана. Як і Крышна, і яшчэ многія-многія ў аблудных нехрысціянскіх рэлігіях.
Ідзе і перапеў даўно вядомага вобразу “Неба”, мусіруецца “Вера”. Зачаста паўтараецца матыў “не мелі сілаў, не мелі крылаў”. То бок твор амаль не развіваецца.
Але эмацыянальны запал – непадробны. Але тэматыка – нежартоўная, агучаная балесным і чулым сэрцам. І, можа, бяда Марыі Кобец, а не віна, што яна выхавалася ў Савецкі час, дзе Бога наогул не разумелі, дзе любога містычнага ідала параўновалі з Тварцом Сусвету. Але гэта і самая небяспечная памылка адначасова – аступіцца ў сакральным. І мой доўг, як чалавека дасведчанага менавіта ў рэлігійным пытанні, папярэдзіць таленавітага і сапраўднага творцу.
Такія ў нас справы, хлопцы-дзяўчаты. Праз чыноўныя цянёты і задушлівы газ ад іх выпарэнняў цялесных не-не, а прабіваецца часам жывая паэзія. Якая, зрэшты, без строгай і ўніклівай, непрадузятай крытыкі таксама асуджана вырадзіцца і зачахнуць.




Міхась Южык

ЛіМаразм-566

Пругкасць радка

Лізавета Дамініка Панамарова, чые вершы надрукаваны ў альманаху “Верасень” №13 (2015), мне спадабалася сваёй паэтычнай эстэтыкай. Яна наогул адзіная, хто мне ў цэлым, а не асобным вершам, імпануе з усёй масы тэкстаў часопіса, які аналізую даўно, з 10-га нумара па 13-ты.

Лiзавета Дамiнiка Панамарова: паэтка, музыка. Друкавалася ў часопiсах «Верасень» i «Дзеяслоў». Нарадзілася ў 1988 годзе ў Мiнску. Жыве ў Мiнску.

Бачна, што нават на час надрукавання ў “Верасні” Панамарова не была па ўзросце зусім ужо юнай дзяўчынкаю. Нешта ўсталявалася ў душы, у нешта яна развілася. Але хвалюе паэтку выключна тэма кахання, праз яе прызму яна глядзіць на Сусвет. Гэта і зразумела, бо аб чым звычайна яшчэ думаюць маладыя дзяўчаты?
Варта сказаць папраўдзе, што ўдала ўвасобленая тэма кахання не гаворыць аб тым, што паэт ажыццявіўся як творца. Трэба пачакаць узросту сур’ёзнейшага. Бо, здаецца, бяда Янішчыц, напрыклад, якраз і была ў тым, што так і захрасла яна ў каханні ды радзіме, не здолела рушыць далей. Усё іншае – не атрымлівалася ў яе. У фігурным катанні ёсць нават спецыяльны рубікон – калі дзяўчаты з юнацкага ўзросту пераходзяць у дарослы: раней скакалі хвацка і высока ў вышыню, а як абраслі жаночымі формамі – то вабноты пачынаюць замінаць спорту. І чэмпіёнка па юніёрах далёка не заўсёды становіцца дарослаю зоркаю.
Так і з Панамаровай варта пачакаць, ці даспее яна да іншай тэматыкі.

Адзін з твораў:

Каханне

Яно, раптоўна, пашырае межы,
Як той Вялiкi Выбух, першы рух.
Яно, iмгненна, незалежна
Зачне адзiн Сусвет з асобных двух.

Яно, як гук, якi не успрымае слых,
Як пара з вуснаў, расплаўляе снег.
Яно — той самы жыццядайны ўдых,
Што ўзяў ад Бо га першы чалавек.


Твор лаканічны, трапны, лірычнага гатунку. Адно што збянтэжыла – навуковы тэрмін Вялікага Выбуху, бо гэта толькі тэорыя, і цяпер ужо далёка не дасканалая, аб паходжанні Сусвету. Матэматычная мадэль. Навошта яе цягнуць у лірычны прасветлены твор?

Далей:

***
Я ведаю, пройдзе стагоддзе,
я пацеркi зор назбiраю,
Я iх падару мужчыне...
I на кожнай зорчынай спiне
накрэмзаю слова «КАХАЮ».

Тут ужо і менш дасціпна, і больш кульгава па форме. “Зорчына спіна” – метафара вельмі сумнеўная, пагадзіцеся. Да таго ж крэмзаць – будзе груба, менавіта такі каравы налёт нясе гэтае слова. Дый ці накрэмзаеш ты нешта на паверхні газавай сферы, якой ёсць зорка? І яшчэ: тэма зорак замардаваная беларускімі паэтамі, трэба шукаць свяжэйшыя вобразы.

Яшчэ:

***
Мяне ванiтуе душой.
Я брыдкасць сваю не сцярплю.
Мяне ванiтуе... табой...
Мне можацца грызцi зямлю.

Мяне ванiтуе душой.
Мне граззю свой свет зачарнiць...
Мяне ванiтуе... табой...
На кожным уздыху балiць.

Мяне ванiтуе душой.
Мне чорная котка скрабе.
Мяне ванiтуе... з табой,
Трасе i балiць... без цябе.


Тут перабор з негатыўнымі словамі. Асабліва дакучае “ванітуе”. Занадта вульгарнае стварэнне яно для паэзіі. А паўторанае 6(шэсць) разоў у кароткім вершы – сапраўды  выклікае рвотны рэфлекс. Толькі не ад каханага лірычнай гераіні, а ад самой паэткі. І вінаватая яна ў гэтым – сама.
…“можацца грызцi” – неважнецкае спалучэнне.
Пачуцці, тым не менш, перададзены правільна, справядліва: каханне двухпалярная рэч і пакуты ў ім са шчасцем мяжуюць няспынна.
Ёсць у Панамаровай экспрэсія, такая рэдкая для вялай у цэлым нацыі беларусаў. Ёсць, паўторымся, сцісласць, пругкасць радка. Жывасць і чуллівасць душы адчуваюцца несумненна. Няма пакуль глыбокага ведання мовы і багацця слоўнікавага запасу. А крытыкаў, якія б маглі яе скіраваць, падштурхнуць наперад з адвечнага нашага таптання на месцы – не было цягам амаль 30 гадоў жыцця чалавечага. Цяпер паэтцы стане лягчэй.



Міхась Южык

ЛіМаразм-567

Двоечнікі ля руля

Працягваем глядзець часопіс “Верасень” № 13.
Але напачатку дазвольце ўступ.
Здаецца, менавіта Кант выказаў думку, што як толькі знікне апошні разумны назіральнік (гэта значыць – чалавек), то прападзе і Космас, Сусвет. Разважыўшы цвяроза, пагодзімся: карцінка Сусвету прысутная толькі ў галовах адзінай разумнай істоты – чалавека, і болей нідзе. Ні ў тараканавых, ні нават у сабачых галовах нічога няма, адны рэфлексы. Таму ці існуе Космас аб’ектыўна – сцвярджаць мы не можам, а ведаем толькі, што яго карцінка прапісаная Госпадам у розуме чалавецтва. Адсюль і вынікае надзвычайная каштоўнасць кожнай манады.
Здаравенныя зоркі, галактыкі і ўвесь Сусвет выглядае спалучэннем цьмяных энергій і вызначаецца адсутнасцю свабоднай волі і чыстай свядомасці – як яна ёсць у чалавека. Знікне чалавек, маленечкая плямка на малазначнай, здавалася б, планеце – не будзе і неабсяжнага Сусвету, які ёсць толькі ў нашых галовах. Нейкія энергіі, магчыма, застануцца віраваць у прасторы, але пра тое не будзе нікому вядома.
Гэтак і літаратура беларуская не існуе без разумнай, праніклівай, не заангажаванай, не блатной і прадажнай крытыкі. Усе гэтыя тамы знаўцаў, акадэмікаў Гніламёдавых і падобных – не маюць ніякага значэння, бо не відны беларускаму грамадству. Яно некалі ўбачыць нашу літаратуру толькі праз разумных назіральнікаў – не шкурных, не прастытуцкіх крытыкаў, калі такія паявяцца.
Цяпер уласна пра “Верасень”. Надзвычайная весялосць, якую мы бачым на прэзентацыях, на фота і на старонцы ФБ галоўнага рэдактара, Эдуарда Акуліна, выглядае змушана, не адпавядае сітуацыі, гэта выдае на баляванне пад час чумы. Бо тое, што адкрыў у часопісе “ЛіМаразм” – гэта адзіная Лізавета Панамарова, паэтка, чыя эстэтыка выступае цэльнай хоць бы для пачаткоўскага ўзроўню. Астатнія ж яшчэ знаходзяцца ў якасці размытых газавых сфер, калі вяртацца да касмічнай тэматыкі.
Маю на ўвазе маладых творцаў. Бо Някляева і Малахоўскага, што там друкуюцца мэтрамі, мы ведалі 20 гадоў таму, ды з таго часу творцы не развіваюцца. А Някляеў дык дэградуе наогул. Крытычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы “Верасня” – гэта збольшага тры чалавекі: Мацюхіна, Дубянецкі, Трафімчык, людзі, не заточаныя пад гэта прыродаю. Ім бы кабінеты навуковыя, дзе б яны паселі кратамі ды пералівалі з пустога ў парожняе, разгортваючы і загортваючы пыльныя гросбухі савецкіх класікаў.
Дзівіць іншае. Зрэдку ўключаючы беларускія навіны (каб ушчыпнуць сябе: ці не ў Расіі жыву?) – бачу ў пяціхвіліннай культурніцкай частцы нармальных, адукаваных, з пастаўленай мовай выкладчыкаў ВНУ ці школьных настаўнікаў беларускай мовы. І пытанне: няўжо ж ніхто з гэтых падзвіжнікаў у акулярах не падаваў свае крытычныя развагі Акуліну, Пятровічу, Берлежу? Чаму мы бачым у “крытыцы” толькі пяць чалавек, якія заселі прышчамі на целе нацыянальнай літаратуры? Калі гэта ўвасоблены голас нацыі – то нейкі дэгенератыўны, прабачце.
Глядзім канкрэтна, не галаслоўна цяпер. Учытваемся найперш у біяграфію паэткі, якая анансуе нізку вершаў:

Кацярына Шчасная: паэтка, празаiк, мовазнаўца. Кандыдат фiлалагiчных навук. Друкавалася ў часопiсах «Маладосць», «Бярозка», «Верасень», альманаху «Тэкс ты»... Нарадзiлася ў 1984 годзе ў Баранавiчах. Жыве ў Мiнску.

Колькі ж грошай патраціла дзяржава Беларусь, каб абучыць спадарыню Шчасную! Цяпер зірнём, што атрымалася, так бы мовіць, на выхадзе:

Ева

Навошта знайшла яго, Ева?
Жыў бы без кветак на целе,
Без белых крылаў за спiнай,
Плямкi на ўвесь лоб.

Не будзь наiўнай, Ева:
У гэтым Раi тонкiя сцены,
I Адама, як манекена,
Не паставiш за шкло.

Прымi да веры, мая дзева!
Ад хуткасных манеўраў
Мо жа з'е хаць з рэек
Двухмесны ваш вагон.

Ева, Ева, паглядзi налева:
Там Апалонаў пантэоны,
Кругi i белыя мiшэнi,
Чакаюць твой патрон.

Крыўдлiва знiкаеш ў садзе,
Пiшаш на лiсцях парады,
I замест развiтання
За дваiх вы рашаеш iзноў.


Карціна скрушная, ці не праўда? Зусім не вясёлкавая, як на рэкламных фота Акуліна. Гэтая незарыфмаваная публіцыстыка ўласна -- пра што? Няўцям Южыку. І думаю, усім адэкватным людзям. Закаснелы ў роце язык нешта намагаецца лепятаць. А між тым паэзія – самая вытанчаная, найвышэйшая форма маўлення з магчымых.
Хто ставіць “на шкло” манекенаў? Як Еве, прародзічу чалавецтва, можна паказваць Апалона? Хіба з дапамогай машыны часу. Ну ладна, гэта творчы прыём, алегорыя. Дык які сэнс яна мусіць тады раскрыць? Ніякі. Бо “верш” бессэнсоўны. Таму што Шчасная – не паэт.
Самыя пачварныя і бесталковыя месцы я вылучыў чорным. Нават каментаваць не магу прадукт жыццядзейнасці гэтай навукоўцы.
Рашай сам, дарагі чытач, навошта такія людзі ў беларускай літаратуры.
Двоечнікі ля руля.


Пераможца конкурсу на лепшы рэкламны верш для “Дзеяслова” Кацярына Шчасная атрымлівае прызы ад “Дзеяслова”

Міхась Южык

ЛіМаразм-568

Надрукавана ў “Мурзілцы”

Алесь Пашкевіч, што змешчаны ў часопісе “Дзеяслоў” №60, зусім не стары чалавек. А між тым, заняўшыся з маладых гадоў справамі функцыянера спачатку дзяржаўнага, а потым навастворанага хаўрусу літаратараў, ён успрымаецца многімі як сівы мэтр. Начальніцкія пасады і ўласцівая ад прыроды разважлівасць, меркантыльнасць састарылі душу чалавека. Які, несумненна, і любіць мову, і верыць у нацыянальную літаратуру. Дый робіць для яе нешта рэальнае, не толькі паядае розныя гранты.
Але як не мог я чытаць яго нечытэльную прозу, так і вершы, якія бачу ўпершыню, мяне ўразілі скамечанай графаманіяй. Хоць, заўважу адразу, што гэта далёка не горшы ўзор айчыннай так званай паэзіі.
Першы тэкст важкай падборкі наступны:


* * *
…І зноў пад невадам світання
схаваўся сонных зор гарэм.
Як хмельна!.. Як зачаравальна
пасля раманнага блукання
ісці сцяжынамі паэм!

Там – прамінулае ва ўладзе,
там лёс – упыр, там свет – падман,
і кожны, хто не труп, – у здрадзе.
А тут – як здань на даляглядзе –
дзяўчат-метафар караван…

Збяром світанкі, зоры й песні
ды прыкладзём да вечных ран!
Жыве і будзе жыць край весні –
і не зважацьме, хто тыран…


Пачынаецца твор з небанальнай метафары пра невад світання. Трапна. Затым, тут жа, трывіяльныя беларускія зоры, прычым у гарэме яны. Потым ідзе экстатычны дзявочы выгук пра тое, як паэту “хмельна” і “зачаравальна”, хоць апошняга слова ў мове няма, а ёсць куды больш зграбнае – “чароўна”.
Аўтар чамусьці хоча зранку ісці не “раманнымі” шляхамі, а “сцяжынамі паэм”. То бок усю ноч ён вычытваў карэктуру, ці проста дзеля асалоды глытаў таўшчэзны раман. Хацелася б верыць, што не беларускі, бо тыя ўсе да адзінага наводзяць нуду смяротную. Не веру ні слову са сказанага Пашкевічам. Поза.
Потым, у другой страфе, распачынаецца гаварыльня, якая хутка скочваецца ў суцэльную блытаніну. Што там, да чаго і навошта – закамянелы язык паэта і сам не ведае толкам.
Слова “упыр” – русізм відавочны.
Сцвярджэнне, што ў паэмах “у здрадзе” літаральна ўсе, хто не труп, ёсць бязглуздзіца, абы сказаць нешта, запоўніць вершаваны каркас словаблуддзем.
…“дзяўчат-метафар караван” – сапраўдныя грудастыя дзяўчаты ідуць караванам да султана Пашкевіча, ці то метафары толькі – будзем доўга над гэтым думаць. Нехта, мажліва, напіша цэлую дысертацыю і атрымае кандыдацкае званне. Слоўная бесталач.
У апошняй страфе паэт абяцае і пагражае сабраць не толькі нейкія песні, а і “зоры” (зноў агорклыя “зоркі”, газавыя далёкія непрыступныя гарачыя сферы, як іх у кішэнь пакладзеш?).
…“не зважацьме” – гутарковая састарэлая форма, у сэнсе “не будзем зважаць”, дыялектызм, для паэзіі благі варыянт.

А цяпер роздум: дзівуюся, як людзі, дужа ўчэпістыя ў матэрыяльным жыцці, здольная развесці Южыка на трох пальцах, на раз-два-тры, аказваюцца такімі наіўнымі, бездапаможнымі і нават пацешнымі, калі справа датычыць Паэзіі.

І яшчэ: успомніўся эпізод са славутага, аж за 20 серый, серыяла па рамане Аксёнава – “Маскоўская сага”. Там паглядную маладую жонку адказнага чалавека забралі ў 30-я гады ў сібірскі лагер. І вось лютай зімою, праз завіруху, вядзе яе акцёр Харацьян вечарам у клуб – начальнік па культурнай частцы, маёр, упадабаў яе жаночыя вабноты і пад выглядам рэпетыцый карыстае ў якасці сексуальнага станка. Харацьян гневаецца – ён сам яе начальнік па бараку, і таксама аматар патрахаць прыгажуню ў капцёрцы. І вось перад клубам, за рагом барака, ён загадвае інтэлігентнай пані нагнуцца, расшпіліць яму шырынку і зрабіць мінет. Што тая паслухмяна і прарабляе. А затым – у клуб “на рэпетыцыю”. Абодва мужыкі задаволеныя.
Прыкладна так выглядае бядотная душа літаратара беларускага паміж СПБ і СБП. Черці адной шэрсці. Або рабое. Шматлікія гуру нагінаюць і здзекуюцца. А выйсці з гэтага кола – волі няма. Бо каму яшчэ панясеш свае опусы як жабрацкую прыбаўку да жабрацкага ганарару? І вось цягнуцца цугам рэдакцыйныя і музейныя служкі, клеркі ды пісары са сваім горам горкім – вершамі, каб ім запуставала! Бо куды дзенеш гэтых калекаў, якія маюць каштоўнасць сумнеўную толькі тады, калі на іх стаіць пячатка “надрукавана ў “Мурзілцы”? Выйдзі без гэтага штампа ў вольную прастору Сеціва – засмяюць, абрагочуцца.
Такія, шаноўны чытач, беларускія пірагі.




Міхась Южык

ЛіМаразм-569

Пад куратарствам Гальпяровіча

Часопіс, або альманах, “Верасень” №13. Зноў ён. Бо змястоўны ў плане аб’ёма. І гэта плюс рэдакцыі – даюць выказацца шмат якім малавядомым аўтарам. Мінусы былі пазначаны раней – тэксты дрэнна шліфуюцца, з маладымі, так выглядае, ніхто не працуе. Карэктура слабая. Але хоць не затыкаюць раты смуроднай анучкай – і тое хораша.
“Верасень” адно з нямногіх выданняў, на якія не шкада часу, тут публікуюцца творцы, якім яшчэ можна дапамагчы – у сілу іх маладога ўзросту. Нават дзяржаўнаму аналагу “Верасня”, што пад кіраўніцтвам лекара-галоўрэда, ужо не паспрыяеш крытычным словам. Закамянелі, здранцвелі, не чуюць. Набеглі туды чыноўнікі, усё тыя ж лядашчыя савецкага гарту, і апанавалі, і накінулі на творчыя шыі зашмаргу. Там працвітае непрыгожая з’ява – гапееўшчына.
У “Верасні” сярод паэтаў, дый наогул аўтараў, пераважаюць жанчыны, дзяўчаты. Гэта вядомы феномен – калі нейкі працэс у стагнацыі, то лідзіруюць не мужыкі,  як гэтаму паводле прыроды належыць, а слабы пол.
Памятаю, калі пляшывы здраднік Радзімы разваліў Савецкі Саюз і аддаў яго ўсім магчымым вятрам, то стаў імкліва загінацца славуты савецкі спорт. Пацярпелі самыя рускія, так бы мовіць, віды – лыжы і біятлон. Але яшчэ ажно да канца 90-х, да алімпіяды зімовай у ЗША, лыжная жаночая зборная Расіі была непераможнай, гэтакай “чырвонай машынай”. Перамагчы яе не маглі, таму проста не дапусцілі на старт алімпійскай эстафеты ў 2002 годзе, вераломна, перад самым пачаткам, калі нельга памяняць старт-ліст, – абвінавацілі трох з чатырох эстафетчыц у допінгу.
З таго часу і пачалася гібель лыжнага спорту ў жаночай намінацыі. Мужыкі ў 90-х выступалі правальна, і сяк-так трымаўся толькі біятлон за кошт набыткаў СССР.
Аднак як толькі падняў манарх Пуцін Расію з каленяў, то адбылося адваротнае: узбуйнеў мужчынскі лыжны спорт, а жаночы адышоў у заклятую цень. Гэта паказчык здароўя дзяржавы – мужыкі не п’юць, не хандраць, а дзейнічаюць.
У “Верасні”, апроч маладых, выступаюць у якасці настаўнікаў і педагогаў старыя, бывалыя літаратары – Дэбішы, Някляеў, Малахоўскі і гэтак далей. Траціць на іх час неахвота, канешне, бо працоўная гадзіна аналітыка бясцэнная – у разрэзе гісторыі айчыннай літаратуры. Але ж і зусім ігнараваць мацёрых – не маем маральнага права.
Зірнём, які прыклад яны падаюць пачаткоўцам.
Рагнед Малахоўскі, малады чыноўнік СПБ (не блытаць з СБП, да якога горнецца “Верасень”!).
Харошы, сонечны чалавек. З паэзіяй значна горш у Рагнеда. Пачынаў ён лепшым узроўнем, чым той, да якога даразвіўся. І гэта нават някепска, улічваючы сумны лёс яго паплечніка па “маладых талентах”, якіх курыраваў у свой час сам Навум Гальпяровіч. Гэта Павал Гаспадыніч, ахвяра духоўнай барацьбы.
Ну ды ўсе мы не бязгрэшныя. Сам Ламаносаў піўныя бурапенныя пасядзелкі ў маладосці любіў.
Таму – да сваёй справы.


***
стаю ў храме
як прывiд
уласнай адзiноты
адчуваю i ведаю
не вечны
выйду з храма
сустрэну твой закаханы позiрк
падумаю пра будучага сына

***
пажар уварваўся
у хату
закiнутай вёскi
бясстрашна i бездапаможна
глухiмi стрэламi
выганяе няпрошанага госця
стары шыфер

***
на аўтастрадзе
з хуткасцю няўлоўнай
у iмгненне
памiж ударамi сэрца
размiнуся
з уласным лёсам

***
клапатлiвыя нябёсы
прарэджваюць
хмары над крыжам
промнiк сонца
запальвае свечку
расiнка на кноце


Гэтыя мініяцюрныя тэксты паэзіяй нельга назваць. Па мерках хрысціянскага свету. Усходні ж свет, які стагоддзямі перабывае ў аблудзе, роўна да такой “паэзіі” і дажыў. Ну дык сцяг ім, так бы мовіць, у рукі. Яны ёсць дзіцячым садком чалавецтва. І дзівосна, што нашы творцы так прагнуць здзяцінець. Што Сцяпан, што Рагнед – безаблічна, не разбярэш, дзе чыё. І галоўнае, навошта.
Хоць, папраўдзе, раз з дзесяці нешта вартае ўдаецца. У Рагнеда – гэта карацелька, дзе лірычны герой на аўтастрадзе ледзь не загінуў.
У Сцяпана, памятаю, гэта пра красоўкі, што “бягуць” у мыючай машыне.
Аднак не паэзія тое – а трапная, лаканічная замалёўка.
Няўдалыя месцы (рыторыка, публіцыстыка) у Рагнедавых мініяцюрах я вылучыў.
Разумею, аднак, што такі занятак можа быць карысны для творцы ў плане дысцыпліны мозгу, як шахматная партыя. У якасці ж узвышэння душы ён, упэўнены, не прыдатны. Бо адсутнічае галоўная прыкмета гармоніі – паэтычны строй: рытм, рытміка. Без гармоніі чалавек спакваля пачынае звярэць.
Таму, дарэчы, такія светлыя, пазітыўныя часта людзі – музыканты, асабліва класічнага кірунку. А вось цяжкі рок вядзе, наадварот, да агрэсіі і разбурэння творцаў, таму амаль усе лідары падобных гуртоў алкаголікі, наркаманы, псіхапаты і падобнае.
Паэт, як толькі страчвае гарманічны строй – пачынае самаразбурацца: Пушкін, які не мог апошнія гады пісаць вершы ў прывычным аб’ёме; Рубцоў, Ясенін, Высоцкі, які ўжо не песні спяваў, а апантана хрыпеў у мікрафон; Блок і яшчэ цэлае войска з нашымі алкаголікамі на чале.
Тут можна запытацца: а чаму Рагнед тады такі сонечны? А таму што ён не паэт у самым крайнім значэнні гэтага слова, калі без вершаў не можаш дыхаць. Жыве па прынцыпе: "землю попашем, попишем стихи". Чыноўная яго кар’ера гэтаму пацвярджэнне.  Па справядлівасці скажам, аднак, што і класічныя, і даволі неблагія, прынамсі светлыя, вершы ў набытках спадара Малахоўскага прысутнічаюць.




Міхась Южык

ЛіМаразм-570

Баязлівыя вочы

Мікола Берлеж, уразумеўшы нарэшце, што павыганяў дзеля памагатых Пазнякова ўсіх таленавітых аўтараў з холдынгаўскіх выданняў, пераваблівае іх назад.
Не так даўно сыходзіў з лямантам Гапееў з СПБ у СБП (каб Пятровіч друкаваў яго раманы), хлусліва звінаваціўшы ў гэтым сайт Алеся Новікава, а вось ён ужо тутака, курылка, – з літаратуразнаўчым артыкулам у нялюбым СПБ (“ЛіМ”, №48, 2017). Шырокі ў чалавека зад, не кожны выседзіць на двух крэслах.
Зацягнуў Берлеж маннай нябеснай сюды і кастаўца Эдуарда Дубянецкага, штатнага аглядальніка “Верасня”, які пад СБП (“ЛіМ” №49, 2017). Калі не памыляюся, Дубянецкі з дынастыі навукоўцаў з Акадэміі Навук. Свой чалавек.
Ну і галоўнае, мэтра паклікалі ў старасці, самога Алеся Разанава. Вось дзве яго карацелькі на выбар “ЛіМ”, №48, 2017 г.:

*
Напасвілася:
каравай
паклала карова на выгане
 — у аддзяку.

*
Лотаць цвіце:
балота
скарб адтуляе
з патайнаты.


Калі гэта, спадарства, паэзія, то я чэмпіён свету па баскетболе. Карова насрала – і Разанава гэта натхніла на творчасць. Ну які прадмет яе, такая і творчасць.
Што за слова “патайната” – слоўнікі акадэмічныя замоўчваюць. Гэта толькі я здагадаўся: націск на апошняй галоснай. Але, мажліва, і не.
Тут і ўзроставае, на жаль: няма ўжо творчай экспрэсіі. Ну і, пра што я не раз казаў людзям: усходні, блізкі да будызму (дзе Бога няма) светапогляд, нікога яшчэ да дабра не даводзіў. Тут яўная духоўная дэградацыя навідавоку.
Нехта скажа: Разанава чытай цэлымі зборнікамі, тады толькі ўразумееш усю глыбіню. Ага! Не прывядзі Божа глыбіню будызму мне зведаць, вось Задорнаў з Фрыске дапрактыкаваліся з ёгаю да раку мозгу. Мы лепей будзем з Ісусам Хрыстом.

Далей пра харошае.
Ігар ПРАКАПОВІЧ паўстае над усімі перабежчыкамі з годнай паэзіяй у нумары 49.

НА ЛЁДЗЕ

Вецер вее на лёдзе снягі
І жалобна пяе ў трыснягах.
Патанулі ў снягах берагі,
Трыснягі патанулі ў снягах.

Ні прасторы, ні часу няма,
Свет у белай віхуры плыве.
Весяліцца, гуляе зіма,
Трыснягі нетрывалыя рве.

Ты на лёдзе адзін між снягоў.
Белы вэлюм паўсюль і ва ўсім.
Ні пачуццяў, ні думак, ні слоў.
Ты — адзін...


Цудоўная лірыка. Боганатхнёная таму што. Прэпарыраваць такое няможна, бо яно цэласнае і нарадзілася не славы дзеля, як у Гапеева, прыкладам, а ў гонар прыгажосці і хараства.
Адзіная прычэпка – у слоўніках усё-ткі скланяецца як “вяселіцца”, на другім складзе націск і “е” замест “я”. Але, магчыма, слоўнікі ўжо і перарабілі, бо натуральней, канешне, “весяліцца”. У мяне тлумачальны – стараваты.

***
Прыйшла зіма. Завеяй закружыла
Апошні ліст у снежнай мітусні.
У лужыне, што шклянкаю застыла,
Замільгацелі цені і агні.

Наліты цемраю халодны надвячорак
Глядзіць на горад вокам ліхтара.
Святло скупое льецца ў панадворак,
Дзе ў рост рванула снежная гара.

Ну што ж, зіма, пішы свае законы
На шыбах хат, на плынях ручаёў
І рассылай свае сняжынкі-дроны
На касмадромы вуліц і палёў.

Нам ад цябе нікуды не схавацца.
Мы будзем проста з табой побач жыць.
Часцей сябрам і сонцу усміхацца,
Яшчэ пяшчотней гэты свет любіць…


Тут гармонію трохі парушае вылучаны мной чорным участак. Націскі ў словах не там, дзе мусяць стаяць па рытміцы. І сама страфа крыху настаўленчая, павучальная. Цэлы ж масіў верша – без апошняй страфы – велічны, гарманічны. Хіба можна параўнаць гэта з мёртванароджанымі замалёўкамі мэтра Разанава? (Спадзяюся, што не нанясу Пракаповічу вялікай шкоды такім выгадным для яго параўнаннем і ён не падвергнецца рэпрэсіям Касты?)
Наогул, лічу – і перакананы, што не памыляюся, – Ігара Пракаповіча разам з Міколам Кандратавым найлепшымі лірыкамі сучаснасці, з тых, хто актыўна друкуецца. Толькі іх творчасць не змушае мой чуйны слых балюча сцінацца.
Пажадаю абодвум выдатным творцам стойкасці, апроч усяго. Бо пасля такіх вызначэнняў, ведаю, лютая зайздрасць кастаўцаў затоіцца і будзе чакаць свайго часу, каб ударыць у спіну. Яны толькі і могуць, па вялікім рахунку, біць у спіну, ад вачэй жа сапраўднага творцы свае вачаняты баязліва хаваюць.




Міхась Южык

ЛіМаразм-571

Перамагчы будучыню

Сёння 23 снежня 2017 г., за вакном сапраўды снежнае покрыва, а да Новага года, адпаведна, усяго толькі тыдзень. Таму хочацца пачаць падводзіць вынікі ды рахункі ўжо цяпер, не абцяжарваючы сябе гэтым сур’ёзным заняткам падчас эйфарыі перадсвяточнай.
Я зараз, верны чытач, пакажу табе адзін фокус-покус. Назіраючы за маім дзённікам у ЖЖ, дзе найперш і змяшчаюцца свежыя выпускі “ЛіМаразма”, ты, канешне ж, адзначыў сабе амаль поўную адсутнасць каментарыяў да артыкулаў. І адна з прычын гэтаму – тое, што беларускамоўная тусоўка даўно пакінула ЖЖ і перабегла ў Фэйсбук. Аднак жа і там, у ФБ, пад зноскамі, спасылкамі на мае артыкулы, каментарыі ды лайкі даволі рэдкая з’ява. Тут ужо прычына другая – народ баіцца са мной сябраваць, інакш Пятровіч, Берлеж, Пазнякоў і Аўруцін разгневаюцца і выкінуць са сваіх выданняў за такое сяброўства.
Таму пішуць мне каментарыі звычайна людзі з беларускамоўнай тусоўкі, але тыя, хто не ёсць пашпартнымі пісьменнікамі, так бы мовіць, хто не ходзіць з чалабітнай да Шніпоў, Берлежа, да Пазнякова з Пятровічам. Выключэнне тут, бадай, адзін Анатоль Кудласевіч, які ўсё жыццё літаратурнае нікому зады не вылізваў, таму і не асабліва аблашчаны ў разнамасных выданнях.
Цяпер сам фокус. Гэта справаздача з лічыльніка Яндэкс пра мой ЖЖ, дзе на 98 адсоткаў публікуецца толькі “ЛіМаразм”.
Я проста скапіраваў падлікі за год.


Адрес страницы Просмотры
iuzhyk.livejournal.com/ 7;156
iuzhyk.livejournal.com/ 764
iuzhyk.livejournal.com/394947.html 561
iuzhyk.livejournal.com/454574.html 295
iuzhyk.livejournal.com/tag/ЛіМаразм 202
iuzhyk.livejournal.com/503726.html 146
iuzhyk.livejournal.com/528473.html 109
iuzhyk.livejournal.com/522978.html 107
iuzhyk.livejournal.com/487224.html 88
iuzhyk.livejournal.com/2019/05/21/ 84


Последняя поисковая фраза Визиты
южык 188
міхась южык 106
міхась южык лімаразм 71
лімаразм 22
пью ваше здоровье 16
я пью ваше здоровье 13
леанід галубовіч біяграфія 10
блог михаила веллера 7
міхась южык лімаразмы 7

Як бачна, нібыта ігнаруючы мяне ў літпрацэсе, усё-ткі чытаюць многа. І цікавяцца асобай Южыка, уводзячы ў пашукавікі прозвішча, шмат. А я ж не галоўны рэдактар, не гуру, які “вырашае” лёс літаратара.
Цяпер зададзімся пытаннем: многа гэта ці мала, такое наведванне па вялікім рахунку? Для 9-мільённай Беларусі як быццам небагата. Па мерках рускай літаратуры – таксама. Але калі зважыць на агульную колькасць носьбітаў беларускай мовы – то адсотак наведвальнікаў каласальны.
А пачынаў я, між тым, з сітуацыі (канец 90-х), калі прабіцца ні ў “Полымя”, ні ў “Нёман” з вуліцы было амаль немагчыма праз тамашнюю дзедаўшчыну, у “ЛіМе” можна было – максімум 2-3 вершы за 2-3 гады. Увесь друк з’яўляўся падмятым пад наменклатуру і Касту.
Заставалася выдаваць кнігі за свой небагаты кошт. Але расклад быў такі: “Белкніга” такія саматужныя тварэнні амаль не брала, бо не магла распаўсюдзіць і Шамякіна з Коласам, а ў “Акадэмкнізе” і ў “Таварыстве беларускай мовы” выпадала прадаць па 2 кніжкі за год.
І не таму, што Южык пісаў нецікава. Нават раскручаны праз “ЛіМ” і “Нашу Ніву” Леанід Маракоў, падзвіжнік, даследчык архіваў па рэпрэсіях літаратараў, мог рэалізаваць, паводле слоў прадаўцоў шапіка “Таварыства”, таксама 2-3 кнігі мастацкай прозы ў год! Ці не таму, не адчуваючы годнай аддачы ад сваёй непадымнай працы, і захварэў на рак мозгу Маракоў, і дачасна сышоў? Усё перажыванні, усё адсутнасць эмацыйнага зараду ад чытача.
Ад гэтага і цярпелі, і церпяць, і пакутуюць амаль усе беларускія літаратары, хто своечасова не змяніў у мозгу парадыгму з традыцыйнай на сучасную, не ўразумеў, што час папяровых выданняў адышоў і саступіў электронным тэкстам.
Нават засеўшы на галоўнага рэдактара, і шалёна малоцячы там свае і жончыны кнігі, Віця Шніп разумее, што займаецца самападманам. Бо рэальнага выхаду на чытача і эмацыянальнай з ім сувязі няма, жывой праўдзівай крытыкі тваіх тэкстаў няма, – колькі ты прымусова ні пхай сваю прадукцыю ў кнігарні. Мёртвы друз.
А вось лічыльнікі інтэрнэтаўскія (а не лайкі ФБ ад “сяброў”) пра нешта нам сведчаць. На мой блог ЖЖ, дзе амаль усе тэксты па-беларуску, не трапляюць выпадковыя людзі, шукаючы порнасайт. Бо порнасайтаў па-беларуску няма. Шукаюць менавіта незаангажаваную і праўдзівую літаратурную аналітыку. І паэзію, не абцяжараную хлуслівымі прэміямі ды званнямі.
Народу хочацца праўды. А яе за грошы не купіш.
Гэта раз. Другая бядотная сітуацыя для беларускай грамады ў тым, што хоць у папяровых выданнях і прысутнічае фармальна раздзел “крытыка”, рэальна там нічога самастойнага і выбітнага быць апрыёры не можа. Над усімі навісаюць аўтарытарныя Берлеж і Пятровіч.
Нават Галубовіч не здатны сапраўды варухнуцца ў “Дзеяслове” і, па сутнасці, дажывае свой век. Памятаю, як гадоў 5 таму Леанід Міхайлавіч патухлым голасам паведаміў, што Пятровіч зарэзаў мой цалкам бяскрыўдны артыкул пра кнігу Юрыя Станкевіча “П’яўка”. Забіў артыкул проста таму, што на той час не сімпатызаваў задзірыстаму Станкевічу. Карпаратыў і групаўшчына, някляеўшчына даўно вызначаюць гэтае бясслаўнае выданне, якому я прыдумаў трапную назву “Пустаслоў”.
Няма крытыкі ні там, ні ў “Літаратурнай Беларусі”, ні тым больш у берлежаўскім “ЛіМе”, дзе краязнаўца дазваляе адны ўспаміны пра памерлых, па вялікім рахунку. Бо мерцвякі не кусаюцца.
Такая сітуацыя ўганяе нават лепшых прадстаўнікоў, зорак беларускай літаратуры 90-х у гіблую прастрацыю. Энергетычны творчы канал, па якім мусіць ажыццяўляцца эфектыўнае дзеянне, для іх перакрыты Пятровічам і Берлежам. Суполка робіцца па-сектанцку задушлівай, са сваёй “птушынай” моваю, дзе ты мусіш, калі хочаш там існаваць, выкрыкваць прымітыўныя лозунгі кшталту “страцім-лебедзь”, “Максім-кніжнік” (пра Багдановіча), або “нашыя песняры” (пра Коласа і Купалу). Чытай дзённікі, напрыклад, фарысеяў Дубянецкага ці Брусевіча, жудасць!
Разумны ж, адэкватны чалавек, не зазамбіраваны на філфаках, не можа такое выгукваць. Але і перабываць па-за суполкаю не ў стане, бо ўжо ж рускамоўнай грамадзе – зусім не патрэбны. Таму разумныя і сумленныя адзінкі, такія як Галубовіч, Федарэнка, Казлоў, не выходзячы з секты, лічаць толькі для сябе магчымым – наогул маўчаць, амаль што не дзейнічаць. Іх запал застаўся ў 90-х і першым дзесяцігоддзі 2000-х.
І за гэта яны мусяць дзякаваць непасрэдным стваральнікам такой сітуацыі – магутнаму старшыні Пазнякову і яго памагатым. Найперш. А шырэй – усёй прадажнай да мозгу костак Касце рэдактараў і літаратурных чыноўнікаў. Менавіта яны і накінулі зашмаргу на шыю нацыі.
Што тычыцца Інтэрнэту, то гэта неабсяжнае поле дзейнасці для справядлівай крытычнай думкі. І яно, апроч “ЛіМаразма”, пустое. Я ні ў каго не адымаю хлеб, не займаюся паханствам, як Шніпы, якія завесілі ўсё Сеціва фоткамі сваіх фаліянтаў. Сеціва не друкарскі станок, на якім сядзіць Берлеж. І паказваючы свой лічыльнік за год на ЖЖ, – я адно заахвочваю літаратараў прачнуцца і дзейнічаць эфектыўна.
А дзейнічаць трэба менавіта па-беларуску. Правал рускамоўнага сайта “Літкрытыка”, раздзяўбанага да таго ж Чаргінцом, да якога Новікаў не пераадолеў дзіцячы Эдыпаў комплекс, – гэтаму красамоўнае пацвярджэнне.
Толькі сумесна і адышоўшыся ад свайго эга, пераадолеўшы страх за ўласную задніцу праз стваральную працу дзеля Беларусі, мы пераможам будучыню.
;


Міхась Южык

ЛіМаразм-572

Ганаровае крэсла

«…невозможно не прийти соблазнам,
но горе тому, через кого они приходят.»
(ЛК. 17, 1)

Неяк Віця Шніп, галоўны рэдактар “Мастацкай літаратуры”, ён жа ўмелец па трансфармацыі бюджэту выдавецтва ў бюджэт сямейны, прарваўся крыкам душы на маім Фэйсбуку: ты, Міхась, не крытык, бо твая крытыка разбуральная, а наша паэтава творчасць – стваральная!
За ўступам паліліся такія слёзныя сантыменты, што давялося выдаліць з каментарыяў гэты аповед. Але крык быў настолькі нясцерпны і для Шніпа балючы, што ён раз за разам змяшчаў выдалены мной каментарыў нанова. Банальнае хуліганства ад галоўрэда. Блазенства хлапчуковае. За што і быў Шніп заблакіраваны мной, пакуль не ачахне.
Насамрэч жа ў дадзенай літаратурнай сітуацыі якраз жорсткая крытыка ёсць адзіным стваральным момантам. Бо без яе 1) графаманы і чыноўнікі не атрымліваюць належнай лупцоўкі ды гістарычнай ацэнкі,  2) высокая паэзія не-чыноўнікаў (напрыклад, Кандратава, Пракаповіча, некаторых іншых) не прыдбае зусім ніякай ацэнкі; яе не дапусцяць у друк чынадралы, каб не зацьмяваць бяздарнага Пазнякова з хаўруснікамі.
Такім чынам, нават крылатая паэзія ў нашай сітуацыі бездапаможная і ніколі не дойдзе шырокім патокам, хоць бы ў агляднай будучыні, да беларускага чытача, яе ніколі не стануць вывучаць за школьнаю лаваю. І толькі харызматычны аналітык можа дастукацца да будучых пакаленняў, данесці вартыя імёны да чыстых сэрцаў нашчадкаў. Вісарыён Бялінскі гэтаму красамоўны прыклад. Усе яго ацэнкі дзейсныя і дагэтуль, праз 200 гадоў. Бяздарнасці ды выскачкі, ім ашальмаваныя, паспяхова пагаслі і канулі Лету, а Лермантаў з Пушкіным жывейшыя сярод нас за жывых.

Цяпер жа глянем на №9 часопіса “Полымя”, флагмана мастацкай літаратуры краіны.
Напачатку радаснае: нарэшце ўбачыў, што праз тры гады перабывання Мальчэўскай на пасадзе в.а. галоўрэда – яе прызначылі на асноўнае крэсла афіцыёзна.
З чым і віншуем.
І нарэшце пацікавімся, “що цэ такэ”:


Мальчэўская Алена Аляксандраўна:

Тэатральны крытык, журналістка. Скончыла Інстытут журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пазней – аспірантуру пры ім. Навуковыя інтарэсы: дакументальны тэатр, дакументальная літаратура, трансфармацыя жанраў у літаратуры і журналістыцы. З 2011 года выкладае на кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ. З 2014 года – намесніца галоўнага рэдактара літаратурна-мастацкага часопіса «Полымя».

Малое дачыненне ўласна да мастацкай літаратуры, ці не праўда, спадарства? Спецыяліст тэатра і дакументальнай прозы, журналістка. Гэта вам не Твардоўскі, аўтар славутага “Цёркіна”, і нават не Максім Танк. Проста тэатрал, навуковец, даследчык… Як можа такі чалавек рушыць наперад нацыянальную літаратуру? Не, толькі ўзад.
Сумняваецеся? Глядзім змест славутага некалі друкаваннем Караткевічавых “Каласоў” часопіса:

………………………………………………………
ПАЭЗІЯ І ПРОЗА
53 Віктар ГАРДЗЕЙ. Застанецца маім. Вершы.
58 Віктар ШНІП. Заўтра была адліга-4. Дзённікавы раман паэта.
108 Дзмітрый ПЯТРОВІЧ. Каб свет зрабіць палітраю адной!.. Вершы.
НАВУКОВЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ
111 Ігар ЗАПРУДСКІ. Ля вытокаў беларускай мастацкай прозы
(да 125-годдзя выдання апавядання Францішака Багушэвіча «Тралялёначка»).
КРЫТЫКА І ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА
125 Міхась ТЫЧЫНА. Алесь Адамовіч: жыццё як творчасць і творчасць
 як жыццё.
151 Вячаслаў РАГОЙША. Віршы Францыска Скарыны.
ПОМНАЕ
158 Валерыя НАВУМЕНКА. Дзіцячымі вачыма…
166 Казімір КАМЕЙША. Водгук вёсен далёкіх.
КНІГАРНЯ
173 Мікола БЕРЛЕЖ. Асоба міжзоркавага маштабу


Адзінае тут жывое імя – Ігар Запрудскі, выкладчык філфака, не абы-які розум. Але ж і яму строга наказаў Берлеж Мікола: толькі ўспаміны, толькі пра мерцвякоў, сучаснасць – за кіламетры абабягай! Таму – пра Францішка Багушэвіча, пра гісторыю… А сучаснасці – як бы няма, усіх гэтых яршыстых Аркушаў, Вішнёвых, Кудласевічаў, гэтых пудзілаў-нацыяналаў. Не трэба бянтэжыць імі здаровы люд. Таму: усё ў нашай літаратуры: было; а будучыні пасля Берлежа – не будзе.
Тычына, родзічка Навуменкі, Камейша, Рагойша – усё гэта функцыянеры і архаізмы, махровая наменклатура, тармазы і лютыя ворагі сапраўднай асветы. І жупелам Скарыны яны размахваюць перад намі адно для постраху – апраўдаць свае бязмежныя пустапарожнія публікацыі, якія нікуды нікога з чытачоў даўно не вядуць, і ганарары, якія якраз вядуць да дабрабыту аўтараў і пачуцця ўласнай значнасці. Літаратуру ж яны жывую – як чорт крыжа баяцца.
Ну і вечны ўсюдыісны Шніп з успамінамі, поплеч са сваім падначаленым Пятровічам (не блытаць з галоўрэдам “Дзеяслова”, Барысам!). Вось яны перад намі ва ўсёй, так бы мовіць, трапятлівай красе: ядуць дзяржаўныя грошы, ачмураюць наіўны народ.




Міхась Южык

ЛіМаразм-573

Народныя ідэалы

Учора завяршыўся сезон вакальнага праекта “Голас-6” Першага нацыянальнага тэлеканала Расіі. Некаторыя думкі ўзніклі з гэтай нагоды.
Галоўнае, фінал праекта пацвердзіў, што ён ужо выйшаў за рамкі так званай сумленнай барацьбы і галасамі тэлегледачоў часткова маніпулююць умельцы, тэхнолагі. У першай серыі як бы мімаходзь абвясцілі, што гэты сезон будзе адмысловы, з сюрпрызамі, чакаецца наплыў іншаземцаў. Насамрэч чужынцаў было не болей за звычайны працэнт, бо і беларус Ваўчкоў, які перамог у другім сезоне “Голасу”,  ёсць для Расіі таксама чужынцам. Беларусы галасаваць за яго не маглі, такія правілы.
Але ўразіла наступнае. Па факце ў фінале апынуліся 4 чалавекі як на заказ: кітаянка, азербайджанец, чэх і – абавязкова! – адзін русак з барадою, тыповы “наш чалавек” з глыбінкі, каб не западозрылі яго ў блатнаце. Бо блатныя, пачынаючы з другога сезона, палезлі ў праект рэгулярна, напорыста. Напрыклад, сынок Газманава. Напрыклад, затухлая эстрадная зорка сярэдзіны 2000-х Панаётаў. І гэтак далей.
Але тэлеканал Эрнста палітычны і даўно дужаецца з Кісялёвым (канал “Расія”), хто больш дагодзіць Крамлю. Эрнстам, такім чынам, кіруе манарх.

А цяпер разбяром фіналістаў, як на іх прыкладзе рэалізавалася і разам з тым адлюстравалася палітыка Пуціна.

1) Азербайджанец (у выніку пераможца “Голасу-6”): Пуцін апошнім часам – першы сябар мусульман, галоўны прымірэнец шаітаў з сунітамі.

2) Кітаянка: Пуцін жа і лепшы таварыш глыбіннай, далёкай Азіі, які выношвае грандыёзныя праекты з Кітаем і стрымлівае шчакастага прытырка з Паўночнай Карэі, каб той не шпурнуў ракету па Вашынгтоне.

3) Чэшскі спявак: Пуцін упершыню з 1968 года наладжвае адносіны з чэхамі, мірыць нанова братнія славянскія народы, абдымаецца і рукаецца з тамашнім прэзідэнтам, а той у сваю чаргу яго за нешта такое дзякуе.

4) Рускі барадач з глыбокай правінцыі: увасабленне нацыянальнага непрадажнага духу.


Трэба сказаць, што перамога азербайджанца Алахярава з імем Сялім не павінна здзіўляць, хоць гэта першы яўна “нярускі”, што перамог за 6 сезонаў “Голасу”. Дагэтуль была толькі адна татарка, але з Расіі. Татары даўно свае людзі.
Але імя “Сялім” надзвычай сугучнае слову “Муслім”, якім называўся геніяльны савецкі спявак, азербайджанец жа, Магамаеў. Яго ніша са смерцю носьбіта даўно і пакутліва пустуе ў Расіі. І вось малады яго зямляк з ідэнтычным голасам павінен быў заняць месца вялікага чалавека. Што і здарылася, дзякуючы галасам найперш, мяркую, жанчын.
Рускі ж барадач быў аб’ектыўна лепшы за ўсіх чатырох, бо ёсць сапраўдным самародкам, ні да каго не падобным, з непаўторным магутным голасам і рэдкім стылем. Сялім Алахяраў жа, паўтаруся, ёсць копія вобразу Магамаева.
Аднак барадача Капылова падставіў яго настаўнік Лёня Агуцін, даўшы ў фінале праспяваць цяжкі рок. Гурт “ACDC” асацыіруецца ў мяне з чэрапам і косткамі, з перуном і маланкамі. І песня іх, прапанаваная Агуціным, – сімвалічная: “Дарога ў пекла”, так яна называецца.
Аднак жа рускі народ, які ёсць праваслаўны па духу, здавён пакланяецца Ісусу Хрысту, таму рэакцыя галасавання была імгненная, красамоўная: за азербайджанца, які выконвае боскую высакародную музыку, аддалі 75 адсоткаў. За свайго русака з песняй пра сатану – толькі 25.
Увогуле феномен рускага народа каласальны і без метафізікі не вытлумачальны ніяк. Асобны рускі, асабліва тыя, каго паказвае тэлевізар, або дэбіл-багацей ці казнакрад, або бомж, або проста няўдачнік, аўтсайдар. І асобныя любяць цяжкі рок, і гультаі яны, і распуснікі, а разумныя, геніі, прарокі, успамінаюцца сваім жа народам мімаходзь як бы, рэдка задужа.
Аднак як толькі галасаваць цэлай супольнасцю – ані разу народнае галасаванне за 6 сезонаў не выбрала рокера, або татуіраванага, або галажопага,  або калматага і нечасанага, або з гомасексуальнымі замашкамі, таго, адным словам, хто апелюе на духоўных энергій нізкага, а не высокага раду. А ў рокераў і падобных за 6 сезонаў былі – выдатныя галасы.

Ранейшыя пераможцы “Голасу”:

1 сезон: татарка з правінцыйнага гарадка, што спявала Пугачову і савецкую эстраду душэўна;

2 сезон: беларус Ваўчкоў з голасам пад Магамаева, Легшчанку і Кабзона;

3 сезон: прыгажуня з Расіі, правільная 20-гадовая дзяўчына, ані грама пошласці і развязнасці;

4 сезон: манах (!!!) Фоцій;

5 сезон: невульгарная 19-гадовая дзяўчына з поўдня Расіі, што практыкавала розную дабрадатную музыку.

І вось 6 сезон – двайнік Магамаева.

Гэта і ёсць народныя ідэалы. А як вядома, на каго ты молішся ці арыентуешся, такі ты і ёсць або такі ты нарэшце станеш. Прымат духу над плоццю, боскага над асабістым, стварэння над разбурэннем.
Народ, быдла некультурнае і ў лапцях, пастаянна б’е ў войнах Напалеонаў і Гітлераў, а на спартыўных арэнах – немцаў і англасаксаў, перамагае ў шахматах, лыжах, хакеі, у балеце з фігурным катаннем, а галоўнае, мае Талстога, Дастаеўскага і Салжаніцына. Ну і Сахарава там з Рахманінавым. Ну і манарха Пуціна, самага харызматычнага чалавека сусвету. Адкуль з лапцей, па калені ў вечнай мерзлаце ды такія людзі там родзяцца?




Міхась Южык

ЛіМаразм-574

Вынікі 2017 года

У літаратуры, як і ў жыцці, раздзяленне на святы ўмоўнае. За выхаднымі так ці інакш пачнецца працоўны дзень, а бурныя гулянкі адно пакідаюць назаўтра боль у нервовай сістэме. У жыцці важнае адно: чысты, не закаламучаны ўсялякімі наркотыкамі розум, які дазваляе ўспрымаць жыццё максімальна блізка да ісціны.
Таму сёння, ва ўмоўна новым 2018 годзе, можна ўмоўна падвесці вынікі года мінулага. Што змянілася ў літпрацэсе?

Гэта:

1) Яшчэ большае ўшчыльненне наменклатурнага кола, з мэтай размеркавання дзяржаўных (народных) дабротаў паміж сабою.

2) Яшчэ большыя перабежкі паміж выданнямі абодвух саюзаў. Напрыклад, лёгка пераваблівае Берлеж да сябе Разанава (выхадца першапачаткова з наменклатуры), Дранько-Майсюка, іншых, менш значных літаратараў, на якіх ніхто і не зважае наогул.

3) Перабежкі гэтыя сведчаць пра неверагодны агульны адток талентаў з беларускай літаратуры, бо няма перспектыў, усё падмяла пад сябе Каста. Адмыслова аглянуў выданні 10-гадовай даўнасці: многія імёны, тады звыклыя і нават перспектыўныя, цалкам забыты, бо друкавацца з розных прычын перасталі.

4) Старэнне і згасанне творчай патэнцыі літаратараў, якія вялі яшчэ 10 гадоў таму за сабой: Разанаў, Галубовіч, Някляеў, Дранько-Майсюк, Станкевіч, іншыя, меней значныя.

5) Поўнае знікненне крытыкі (а не заказных хваласпеваў) з друкаваных выданняў.

6) Страта творчай патэнцыі і непамяркоўнасці адносна маладых, якія ператварыліся ў драхлых старцаў літаратуры, нямых манекенаў: Наталля Капа, Наталля Якавенка, Сяргей Грышкевіч, Ганна Кісліцына, Аксана Бязлепкіна, Лада Алейнік, іншыя, менш заўважныя.

7) Яшчэ большае падмінанне пад свой аўтарытарны густ выданняў і саюзаў Пятровічам, Берлежам, Пазняковым.

8) Мала эфектыўная праца ў літаратуры тых, хто не скурвіўся і не бегае паміж выданнямі саюзаў, людзей прынцыповых: Аркуша, Мінкіна, Мудрова, Скоблы, Мартысевіч, Арлова, (перабег пры канцы тысячагоддзя на “Свабоду” з “Мастацкай літаратуры”, ды болей не мітусіцца туды-сюды).

9) Адсутнасць усякага паняцця пра сучасную літаратуру ў цяперашніх нешматлікіх чытачоў. Памятаю, больш за год таму малазначныя літаратары і некаторыя чытачы завішчалі на ФБ Шніпа, дагаджаючы галоўрэду “Мастацкай літаратуры”, што Южык зайздросць таленавітым і знаным, бо яго не друкуюць. Гэта хлусня. Я адмыслова сабраў у шапцы свайго блога спасылкі на свае мастацкія творы, надрукаваныя з 2003 па 2012 гады ў літаратурных часопісах. Проза мая беларуская надрукаваная там уся. Вершы – часткова. Сабраў я і крытыку на мае творы, якой старонак 150 будзе, прычым ад прафесіяналаў збольшага, і незаангажаваная маёй пасадай, якой зроду не меў. Ні ў каго з жывых і дзейных літаратараў такога аб’ёму крытыкі няма на іх творы. І гэта пры тым, што задніцы я нікому ніколі не вылізваў і хітрых схем не задумваў. Атрымалася ўсё само сабою.
Таму не лічу гэта, у той жа час, сваім уласным набыткам. Мне было дадзена слова роўна ў той меры, у якой і дадзена дапамога гэта ўсё воляю лёсу апублікаваць.
Гэта я, спадары, да таго, што можна падмануць каго заўгодна, апроч Госпада Бога. І калі ты сваімі творамі ды паводзінамі слугуеш не Хрысту, а сілам праціўным Яму, то не чакай дапамогі. Сатана абмарочыць, высмакча цябе і выкіне на звалку гісторыі.

10) На так званым сайце “Літкрытыка” некага Новікава сталі рэгулярна з’яўляцца людзі, якія раскошна друкуюцца ў Чаргінца. І гэта пры тым, што абодва рускамоўныя літаратары – Новікаў і Чаргінец – вонкава нібыта страшэнна варагуюць адно з адным. Як так? Прычым складваецца ўстойлівае ўражанне, што былы гэбіст Новікаў усе свае тварэнні піша дзеля аднаго чалавека – Чаргінца, ну ці дзеля Фрунзе, 5. Гэта падобна на тое, як Булгакаву прыпісваюць блізкае – увесь раман “Майстар і Маргарыта” пісаў для аднаго чытача: Сталіна.
 На сваім псіхатэрапеўтычным дзённіку Новікаў рэгулярна правакуе, чапляе і коле высокапастаўленага Чаргінца, і болей асабліва нічым не займаецца. А паколькі ў яго публікуюцца апошнім часам графаман (разабраны мной у рубрыцы ўшчэнт) Ганчароў і прыблудны Разановіч (што арганізоўвае на сябе крытычныя артыкулы ў “ЛіМе”), плюс рускамоўны Грышкавец, то бок аўтары Чаргінца, то міжволі здаецца, што праект рускамоўнага Новікава (гэбіста) можа быць хітрамудрым інструментам развалу беларускай нацыянальнай літаратуры. Гэта толькі гіпотэза, зразумела.

Вось усё “значнае”, што адбылося ў нашай нязменлівай літаратуры за год.
Разам з тым рубрыка “Лімаразм”, адзіная крытычная пляцоўка краіны, працягвае падтрымліваць сапраўдных паэтаў, людзей, не замешаных у ссучанасці, перабежніцтве, такіх як Мікола Кандратаў, Ігар Пракаповіч, Анатоль Кудласевіч, Алесь Каско, Алег Мінкін, Алесь Аркуш, некаторых іншых. Іх мала. А іначай і быць не можа. Гэта толькі дзярма заўжды багата бывае, прычым ствараецца яно само па сабе, без валявых намаганняў.
Усе ж ссучаныя, прамыя ці ўскосныя сатаністы ў творчасці (такія, якімі сталі Гапееў і Бахарэвіч, прыкладам, або якім перабываў заўсёды Глобус) будуць атрымліваць нязменных і важкіх кухталёў ад мяне, як толькі дзе з’явяцца са сваімі паганкамі. У гэтым мой доўг, паколькі трымаю пяро крытыка (хоць па прыродзе паэт). І я абавязаны ўказваць, што Эдуард Акулін па няведанні духоўным друкуе інфернальную Масэ. І нясе за гэта адказнасць ужо не перада мною.
Памятаю, як апошнія гады жыцця Таісія Бондар, атрымаўшы пасаду вялікую, важкую, і зрабіўшы пры гэтым шмат добрага, была апантаная аблуднай творчасцю, у прыватнасці яўна праглядаліся ў яе так званыя ўсходнія практыкі, будысцкі светапогляд, прычым і заклікі да іншых кідала, каб далучаліся да яе погані. Памяць у мяне добрая, занатаваў. Гэта яе бяда больш, не столькі віна, бо дзе ў савецкага люду духоўны праваслаўны імунітэт?
І толькі нядаўна падумаў: а сканала ж яна дачасна, і роўна ад той жа хваробы, якую набылі праз усходнія практыкі, ёгу, Савелій Крамараў, Жана Фрыске, Міхаіл Задорнаў… Рак мозгу. У супадзенні, прабачце, даўно не веру. Не дарвініст. Думаю, Бог адмыслова папускае такія выпадкі менавіта для людзей вядомых, у цэнтры ўвагі, каб астатнія адумаліся, покуль не позна.




Міхась Южык

ЛіМаразм-575

Не адляпіць

У адным з апошніх нумароў года мінулага (№50, 2017) тыднёвіка “ЛіМ” усё звыкла. Устойлівае балота. Сілавікі славяць самі сябе (Гальпяровіч і Саламаха) на першых старонках. Нехта піша пра ранейшага сілавіка, Васіля Макарэвіча, які адышоў на той свет.
Увогуле, як неаднойчы адзначалася ў рубрыцы, Мікола Берлеж, сам чыноўнік да мозгу костак, лічыць напраўду літаратарамі толькі прадстаўнікоў свайго крэславага хаўрусу, тады як насамрэч яны ніякага дачынення да літаратараў зазвычай не маюць. Па-рознаму ўпарадкаваны мазгі ў паэтаў і ў кабінетных сядзельцаў. Ну ды час з дапамогаю аналітыка ўсё расставіць як мае быць.

З высокай паэзіі нумара:

Генрых ТАРАСЕВІЧ

***
Не трэба вінаваціць прэзідэнта
За тое, што зрабіць павінен сам.
Для пільных спраў уласнага сегмента
Расходаваць патрэбна свой бальзам.

Навошта спадзявацца на краіну,
Што за цябе ўсё вырашыць яна.
Каб улюбіць жаданую жанчыну —
Сябе належыць паказаць спаўна.

Мы творцы ўсе свайго зямнога шчасця,
Таму павінен розныя напасці
Пераадольваць кожны чалавек.

І ўсё ж без ценю ўсякага сумнення
Малю, каб болей радасных імгненняў
Прынёс народу дваццаць першы век.


Я так разумею, што Прэзідэнта краіны, якога памінае бравы Тарасевіч, трэба пісаць з вялікай літары.
Увогуле ж верш ёсць тыповым прыкладам пустой, нецікавай рыторыкі і павучанняў школьнага ўзроўню, скіраваных у бок дарослых збольшага чытачоў газеты.
Усе гэтыя “павінен”, “трэба”, “патрэбна” вельмі хутка наводзяць нудны настрой. І маюць адну адпаведную сабе назву – пошласць.
Некаторыя зусім ужо чыгунныя літаратурныя і канцылярскія штампы я вылучыў чорным.
Дыягназ просты: аўтар не паэт, рыфмаплёт.

Другі тэкст такі самы, у гэтакім жа рытме, з прывычнымі настаўленнямі, як трэба жыць і працаваць.

***
Апошнім часам мала крэатыву
Ва ўсіх праявах звыклага жыцця.
Бракуе штосьці творчага парыву
Адносна спраў людскога развіцця.

Жывём мы па тыповым распарадку
Ў шпакоўнях аднастайных гарадскіх.
На пасяджэннях пляскаем у ладкі,
Паслухаўшы прамоўцаў гаваркіх.

Пустыя словы лжывых папулістаў
Не выклікаюць шквалу аптымізму,
Што хутка будзе ўсё у нас як след.

Даюць надзею творчыя натуры,
Яны, як кажуць, вылезуць са скуры,
Каб стаў прывабным навакольны свет.

Аўтару “мала крэатыву” (штамп) “ва ўсіх праявах звыклага жыцця”. Ну дык а што можа быць апрыёры ў “звыклым жыцці”. Слова “звыклым” тут не проста пустапарожняе, а залішняе. Бо адразу ставіць у лагічны тупік. Без яго гэты заштампаваны малебен хоць якую-небудзь нагрузку б панёс.
Нехта (мы) на пасяджэннях пляскае ў ладкі. Гэта аўтар, відаць, пра сябе. Не трэба абагульняць. Яго крытык, напрыклад, на пасяджэннях не бывае і ў ладкі, тым болей, не пляскае па-дэбільнаму.
Слова “лжывых” – русізм. У нас “хлуслівых”.
Жахлівая графаманія, адным словам.
А спадар Саламаха і спадар Гальпяровіч нястомна доўжаць славіць сабе, выкарыстоўваючы дзяржаўны рэсурс, старонкі народнай літаратурнай газеты. Ужо ж дарваліся да карыта, не адляпіць.





Міхась Южык

ЛіМаразм-576

Збудаваць замак “Гразь”

Перад Новым 2018 годам Андрэй Малахаў здзейсніў закрыты паказ фільма “Іронія лёсу”. Дзе сабраў акцёраў і яны дзяліліся вопытам і ўражаннямі.
Паказальна тое, што амаль усе чыннікі культавага фільма пасварыліся паміж сабой так, што не дачыняюцца больш, не бачацца.
Развяла іх гучная слава, як тое ні дзіўна. Пачалося з Ленінскай прэміі, якую далі, здаецца, толькі Разанаву, Брыльска і Мяккову. Усё справядліва. Гэта галоўныя людзі, усім прэмію не дасі.
Але Валянціна Талызіна палічыла, што ў ролі Надзі галоўная была яна – бо агучыла надзвычай душэўна. А песні спявала Пугачова. Брыльска ж зусім не разумела, навошта яна ў кадры. Разанаў, маўляў, купіўся на яе знешнасць. Полька, паводле Талызінай, ездзіла ў Маскву за антыкварыятам, карцінамі, а потым гэта прадавала на радзіме ў трайную цану.
Брыльска ж, наадварот, кажа, што цудоўна спявала і магла б выканаць песні сама. Што Разанаў узяў яе першапачаткова на ролю настаўніцы польскай мовы, але нехта наверсе не адобрыў. Акцэнт не прыбярэш, прыйшлося агучваць Талызінай. У Маскву Брыльска, па яе словах, вазіла з Польшчы толькі дэфіцыт, бо яе прасілі сябры. Грошай яна не брала.
Не размаўляе Талызіна нават з Ахеджакавай. Прычым сама не ведае чаму.
Андрэй Мяккоў іх “бачыць не можа”, бо яны не прыйшлі на паніхіду па Разанаву. А той іх любіў і зрабіў з нуля.
Жыве Мяккоў з жонкаю 56 гадоў ціха і зашорана. Дзяцей не маюць. Інтэрв’ю ён паводле фільма даўно не дае. Згадзіўся толькі дзеля Малахава, бо яго паважае. Фільм зрабіў з ім тое, што прыйшлося хадзіць у чорных акулярах і кепцы дзесяцігоддзямі. Бо ўсе хацелі пакратаць яго, пагаварыць з ім і выпіць. А характар у яго не экстравертны, у  адрозненне ад Баярскага, якому падобная слава, наадварот, падабаецца.
Ва ўсіх акцёраў, што выступалі ў Малахава (Мяккоў, Талызіна, Быльска) – пачуццё няшчасця ў вачах. У людзей, якія падарылі народу калядную казку на дзесяцігоддзі. Выключэнне – толькі актрыса, якая сыграла ў фільме ролю самай няшчаснай і несімпатычнай, пакінутай нявесты Жэні Лукашына. Яе прозвішча я так і не запомніў. І хоць пахавала яна мужа 9 гадоў таму – але з твару светлая, смяецца і нікому не зайздросціць, і ні на каго не зласловіць. Гэта першая прыкмета лёгкай душы.
Брыльска ж выдае на тыповую мадэль для псіхолага – “кінутая жонка”. Пахавала яна дачку родную, што загінула ў аўтакатастрофе, даўным-даўно, адразу пасля фільма. З таго часу ўпала ў прастрацыю – жыве як у склепе. Муж, п’яніца, таксама сышоў. Па кватэры і дачы – партрэты дачкі. Мінулае так і не пусціла яе будаваць новае шчаслівае жыццё. Усё ўспрымаецца праз прызму маркоты. Хоць ёсць сын і ўнукі.
Талызіна, паўторымся, лае ўсіх акцёраў, нават Разанаву памерламу не можа дараваць, што ніколі не бачыў у ёй жанчыну, а толькі цётку.
Мяккоў жыве як чалавек у футарале.
Пра сонечнага Шырвіндта ніхто – ані слова. Пра памерлага Якаўлева – добрае толькі сказаў Басілашвілі, які быў прызначаны на ролю Іпаліта першапачаткова.
А галоўнае, што я даведаўся ўпершыню: Разанаў пад час працы над сцэнарыем і фільмам перажываў раман з асістэнткай, адзінокай жанчынай. Яна і натхніла яго на паэтычную ролю Надзі. Мітусіўся і разрываўся паміж сям’ёй і палюбоўніцай. У гэтым жорсткім душэўным напале і нарадзіўся шэдэўр. Потым, праўда, па з’едлівых словах Талызінай, на Ленінскую прэмію Разанаў прыйшоў адзін – страціў давер і жонкі і рамантычнай каханкі.
Ва ўспамінах “Непадведзеныя вынікі” рэжысёр гэты факт схаваў: напісаў толькі, што быў на час здымак фільма вельмі шчаслівы ў каханні – таму і падзяліўся сваёй светлынёю.
Такім чынам: ідэя, дух фільма аказаліся нашмат вышэйшымі за людзей, яго чыннікаў. І, запісаная на стужку, душа фільма не пастарэла за 40 з лішкам гадоў. Чаму?
Рэч у тым, што Разанаў раскрыў сутнасць жыцця – Любоў у самай высокай яе праяве. Усе героі фільма нераўнадушныя адно да аднаго. Усе перажываюць і спачуваюць. Ніхто не падлюга і не падонак. І галоўнае, што на кожнага Жэню ў рэшце рэшт знойдзецца свая Надзя. Любоў вылучаецца як акт найсур’ёзнейшы. Высокая паэзія ў музыцы і вершах, а таксама агульны пафас фільма, фабула гэта падкрэсліваюць ненаязліва, без рыторыкі. Сумнае і вясёлае спалучыліся ў эмацыйным патоку і сталі адным цэлым, без супярэчанняў.
І кожны, хто ў здаровым стане душы паглядзеў гэтую карціну – убачыў: Любоў існуе. А Бог, паводле хрысціянства, і ёсць найперш Любоў, а не строгі суддзя. Няма Любові – адсутнічае дабрадаць і эмацыйнае прыцягненне да жыцця.
Разанаў вельмі ганарыцца, што прынамсі не даў загінуць адной жывой душы: жанчына, тэлеглядачка, яму напісала, што ўжо збіралася пакончыць з сабою, паставіла на стол каньяк і снатворнае, але на экране пачаўся фільм “Іронія лёсу”. З таго часу яна выкінула гэтую “ідэю” з галавы. Наўрад ці тое адзінкавы выпадак “адраджэння Разанавым”.
А цяпер глянем на прыкладзе, якая розніца паміж дэклараванай у фільме Любоўю і любоўю паміж мужчынам і жанчынам, як паказвае нам яе ўзор трэцяга тысячагоддзя. 

Ала Пугачова памяняла шмат законных і грамадзянскіх мужоў. Іх лёс пасля дачынення з “геніем” такі:

1) Бацька Крысціны Арбакайтэ – не можа пра жонку і слова сказаць, бо добрае захрасае ў роце, а кепскае – не хоча дзеля кроўнай дачкі.

2) Муж Стэфановіч, прадзюсэр і рэжысёр – дзесяцігоддзямі насіў у душы комплекс Пугачовай, прыйшлося зняць таленавіты серыял “Кураж”, дзе ён паказаў Алу пустышкай, якую ён, герой, зрабіў зоркаю пры СССР.

3) Сужыцель Алы Кузьмін, выбітны музыкант, цяпер цяжкі алкаголік, які заўважаны пад градусам нават на канцэртах, не можа нармальна арыентавацца ў прасторы і хадзіць па вуліцах, яго цягае і даглядае нянька: маладая жонка, простая дзеўка з правінцыі, якую ён знайшоў на канцэрце сярод фанатак.

4) Чалабанаў, таксама малады сужыцель і таксама някепскі музыкант: цяпер алкаголік і гераінавы наркаман, пачаў калоцца яшчэ пры Але, яна яго душыла як мужчыну сваёю моцай; Чалабанаў пасля Пугачовай шмат разоў спрабаваў завязаць і вярнуцца ў шоу-бізнес, але кожнага разу цяжка зрываўся і сядаў на іголку.

5) Піліп Кіркораў – законны малады муж прымы, дастаў яе інфантылізмам ды істэрычнасцю. Быў кінуты дзеля маладзейшага Галкіна. У выніку не можа 15 гадоў завязаць адносіны з нармальнай маладой жанчынаю. І гэта “кароль эстрады”! Ад пакутаў адзіноты завёў дзяцей ад сурагатнай маці, з прабіркі. Цяпер нібыта шчаслівы.

6) Макс Галкін – мадэль пухнатага сынка для састарэлай прымадонны аказалася самай удалай. Добры, чулы, не мераецца з Алай амбіцыямі. Сынок павінен быць паслухмяным. І падымаць настрой маладым смехам. І ўсё добра ў іх: праўда, дзеці, хлопчык і дзяўчынка агульныя, таксама з прабіркі, зачатыя спосабам непрыстойным. А замак іх шматпавярховы знаходзіцца ў падмаскоўнай вёсцы з сімвалічнаю назваю “Гразь”.





Міхась Южык

ЛіМаразм-577

Да першай зоркі

Напярэдадні свята Нараджэння Хрыстова хочацца падзяліцца некаторымі думкамі. У межах тэматыкі рубрыкі. Бо пішам мы шырока і глыбока, не толькі ўшчуваем ды тыцкаем носам сталых дзядзькоў у іх дзіцячыя паэтычныя ляпсусы.
“ЛіМаразм” – гэта літаратурная мараль пра жыццё. І мараль выключна хрысціянская. Бо ўсе астатнія вядуць у духоўны тупік, з якога выкараскацца – ці хопіць чалавечай манадзе часу да скону? Бо ніхто ж не хоча перабываць у вечнай цемры. А ўсе туляцца да святла. І тым не меншы брыдзяць жыццё і гадзяць адно аднаму нястомна, быццам спецыяльна ладуючы чамаданы ў несканчоную прорву.
Калі вы чуеце слова “псіхолаг”, то ведайце, што ў 95 адсоткаў гэта шарлатан (а часта акультыст, які наогул вас пагубіць), які зарабляе бабло на пакутах ці няспраўджаных жаданнях людзей, і ні ў якім разе ён вам не здольны дапамагчы. Хіба ў выпадках лёгкіх, калі хлопчыка, прыкладам, адпрэчыла дзяўчынка, а ў яго яшчэ куча запасу энергіі ды варта проста яе скіраваць з Танькі на Ольку. Або не паступіў у ВНУ – нішто, паступіш праз год. І гэтак далей.
У астатніх выпадках вам прапануюць за вялізныя грошы навучыцца падманваць, маніпуляваць людзьмі, каб загрэбці з агульнага катла матэрыяльных дабротаў больш за суседа: адымець найлепшую прыгажуню і схаваць гэта ад жонкі з дзецьмі, зарабіць грошай, як Дональд Трамп, ды яшчэ стаць прэзідэнтам. То бок пастаянна гнацца за куском сена, прывязанага перад мордай каня. І ведаючы пры гэтым – калі не дэбіл, – што ў любую секунду гэта адымецца ў вас не людзьмі нават (хоць Трамп страчваў усё і быў вінен яшчэ 600 мільёнаў), а некім, пра каго псіхолагі баязліва ці крывадушна маўчаць. Смерцю з касою.
І гэтая думка вярэдзіць. І яна заганяе ў псіхалагічны тупік найбольш тонкія душы. Ад яе не захінешся ні каханнем, ні півам, ні гераінам, ні антыдэпрэсантамі, на якіх сядзіць палова  насельніцтва рыхлай Еўропы і траціна белых людзей Амерыкі.
На які хрэн мне гнацца за сенам перад мордай каня, калі ў любы міг усё гэта адбярэцца, цела распадзецца на атамы і развеецца па Космасе? І бяры суцяшай тады сябе тым, што развіваў машынабудаванне ці забяспечыў на тры пакаленні гультаёў-нашчадкаў.
Ад гэтай думкі пакутавала чалавецтва тысячагоддзямі, пакуль для адмыслова прызначанага Богам народа – старажытных яўрэяў – не з’явіўся Бог Сын. Ісус Хрыстос з Назарэта.
Стагоддзямі рыхтаваліся яўрэі з адзінай мэтай – чысціні духоўнай, у якой і магчыма прыняць Хрыста (у выніку прынялі адзінкі, а не цэлы народ). Бо чалавецтва, адпаўшы пасля грэхападзення Адама ад Бога, падверглася нашэсцю духаў цемры, якія запоўнілі духоўную, так сказаць, нішу. Менавіта ім пакланяліся ў Старажытным Егіпце, у ацтэкаў і майя, у Месапатаміі, у Рыме, Афінах – усюды. Пакланяліся і разбэшчваліся, і гінулі народамі нязменна. Іх здабыткі пакрываў попел.
Яўрэям праз Аўраама быў дадзены монатэізм – пакланенне адзінаму Богу, Тварцу Сусвету, ад якога ў свой час і адпалі некаторыя анёлы, духоўныя існасці, што называюцца ўпалымі анёламі ці дэманамі, чарцямі, нячысцікамі. Вось яны верхаводзілі і верхаводзяць цяпер паўсюль, акрамя хрысціянскага і мусульманскага свету.
Праз Аўраама і прарокаў было строга забаронена найперш варажыць. Па-другое, дачыняцца і змешвацца з нячыстымі народамі, якія вызнаюць паганскую веру. То бок народ яўрэйскі рыхтаваўся яшчэ і генетычна. Пакуль у ім не нарадзілася жанчына, здольная на духоўны подзвіг – паверыць Архангелу Гаўрыілу і прыняць у сваё ўлонне беззаганнае зачацце, праз якое народзіцца Месія, прыход якога стагоддзямі абвяшчалі прарокі яўрэйскага народа.
Марыя магла не паверыць і сказаць “не”. Акт мусіў быць добраахвотным і правяраў веру. А нёс за сабой ён ганьбу страшэнную. Гэта цяпер трахаюцца і следам “чысцяцца” ад плода ў нягоднікаў-акушэраў, а потым ідуць разбэшчанымі пад вянец у царкву, на святое таінства не магрнуўшы.
У яўрэяў за гэта пабівалі каменнем.
Іосіф, законны муж Марыі, таксама павінен быў паверыць і Марыі і анёлам і скрыць факт цяжарнасці нявесты, а пасля вяселля схавацца з ёй у язычніцкіх землях.
Бог нарадзіўся не ў самую цёплую пару года. У заняпалай правінцыі Рымскай імперыі. І месца яму нарадзіцца не знайшлося нават на пастаялым двары. Немаўля паклалі ў хлеў. Размаўляў Ісус потым, вёў пропаведзі на арамейскай мове вузкага ўжывання, цалкам цяпер мёртвай. І тым не менш менавіта Ён кіруе Сусветам да нашых дзён. І ўсе гэтыя самалёты, ракеты і мабільнікі з тэлевізарамі, якімі так любяць карыстацца так званыя цывілізаваныя людзі дзеля разгляду порнасайтаў ці праверкі курсаў валют, – нарадзіліся менавіта ў хрысціянскай цывілізацыі, праз Дух Святы, трэцюю іпастась Бога.
У нас любяць святкаваць “Тройцу”, ездзячы па сала і мяса, і самагонку на радзіму да бацькоў, у вёску, рэдка калі ведаючы, што “тройца” абазначае тры іпастасі Бога, а прымеркаваная яна да Пяцідзясятніцы, калі на 50 дзень ад уваскрэсення Хрыста Дух Святы ўвайшоў у апосталаў і яны загаварылі на розных мовах, іх не вучачы, ды імкліва ўсвядомілі сваю місію і пайшлі прапаведаваць розным народам. І дзе з’яўляліся яны – там гаварылі на мове любога народа. Таму так хутка, імкліва, без сечы і гвалту, як у выпадку ісламу, а выключна добраахвотна, распаўсюджвалася хрысціянства.
Яно адкрыла, акрамя новых маральных законаў, сапраўдную, а не аблудную, наведзеную ў свядомасць розных народаў духамі цемры, карціну Светабудовы, метафізічнае ўладкаванне яе і ход, рух па смерці чалавечых душаў.
Упершыню ў гісторыі Чалавецтва было сказана і паказана Хрыстом, што душа бессмяротная і трапляе па сваіх веры і справах пасля скону да Хрыста або ў апраметную. І судзіць будзе менавіта Хрыстос, а не Буда, не Шыва, і не чэрці з чарпакамі каля катла.
У людзей пасля тысячагоддзяў псіхалагічнага змроку і мітуслівых зваротаў да нячыстай сілы – упершыню з’явілася надзея, што ты, канкрэтны Янка Іваноў, не распадзешся на атамы, не будзеш развеяны па Космасе пылам, а застанешся жыць, любіць і тварыць, прычым у свеце куды больш лагодным, чым гэты, і ў целе, як быццам падобным на тваё, ды зусім не такім, а здольным да тэлепартацыі (так Хрыстос з’яўляўся апосталам пасля Ўваскрэсення) і перабывання адначасова ў розных месцах, і чытання чужых думак, і гаварэння без голасу і шмат чаго.
Рэч у тым, аднак, што сатана ёсць малпаю Бога, ён істота таксама духоўная і валодае ўсімі якасцямі духоўнага, тонкага свету. З яго дапамогай ажыццяўляюць тэлепартацыю і чарадзеі, магі высокага ўзроўню.
Крытык Лапшын, у сваіх успамінах пра жонку Булгакава, Алену Сяргееўну, напісаў такое. Будучы з ёй знаёмым, ён прапанаваў сустрэчу з ёй галоўнаму рэдактару “Новага міру” Твардоўскаму. Сказаў: вось зараз я ёй пазваню, а пакуль мы будзем займацца сваімі справамі, яна даедзе ў рэдакцыю за якую гадзіну. Ён пазваніў і пагаварыў з ёй, і яна згадзілася. Аднак як толькі ён павесіў трубку – раздаўся стуку у дзверы і ўвайшла Алена Сяргееўна. На ашаломленыя пытанні – як настолькі хутка? – яна аджартавалася: “прыляцела на мятле”.
Але гэта і было праўдаю, бо ўвесь культурніцкі бамонд ведаў, што Алена Сяргееўна – ведзьма, а курыраваў яе і даваў настаўнікаў сам Булгакаў, акультыст і масон. А рвалася яна так нястрымна да Твардоўскага, мяркую, з адзінай мэтаю – як найхутчэй надрукаваць сатанінскі раман Булгакава “Майстар і Маргарыта”.
Праз Твардоўскага тады не атрымалася, але раман такі выйшаў у менш значным тоўстым часопісе і паспеў пагубіць не адзін дзясятак тысяч душаў за гады сваёй шалёнай папулярнасці. Чытаць яго без духоўнага праваслаўнага імунітэту – смерць для душы, прычым і часта недарэчная, ранняя смерць фізічная: ужо 18 акцёраў з серыяла Бортка (2006 год!), экранізацыі “Майстра і Маргарыты”, дачасна і невытлумачальна выправіліся на той свет.
Таму так доўга і не маглі паставіць фільм па рамане – усё нешта замінала.  Не дазвалялі, напэўна, вышэйшыя, Божыя сілы. Адзін з рэжысёраў, якому далі права экранізаваць, распавёў, што раз заснуў днём і абудзіўся ад страшнай навальніцы. Але, перакрываючы навальніцу, зароў пад яго домам магутны матор – спынілася нейкая машына. І адразу стук у дзверы: уваходзіць Алена Сяргееўна, жонка Булгакава, (на той час даўно нябожчыца), уся ў струменях вады ад залевы, і кажа: раман не будзе экранізаваны ў вас, бо Міхаіл Афанасьевіч не хоча. І знікла, а потым зноў пад акном жахліва зароў матор.
І праўда: справа пачала развальвацца на вачах і фільм не быў зняты.

Усе гэтыя з’явы цудоўна ведалі людзі дахрысціянскага свету. Такое дзіўна для нас, па-першае, абмарочаных атэізмам, па-другое, пасля 2 тысяч гадоў хрысціянства варажбітоў, магаў і ведзьмаў значна паменшала ў Еўропе. Бо іх часам папросту спальвалі на вогнішчы.
А вось цяпер, пасля распаду СССР, гэтая погань і палезла да нас з усяго сусвету пад выглядам экстрасэнсаў і бабак, і гуру розных масцей.
І выратуе толькі праваслаўнае выхаванне. Бо міраточаць нават партрэты Кашпіроўскага, так куражацца духі цемры.

На заканчэнне перадкаляднай казані дам вам магчымасць глянуць на партрэты вядомых людзей: праваслаўных Пуціна і Патрыярха Кірылы (якіх дэманізуюць лібералы), простага рускага Міхаіла Баярскага, не абмарочанага “духоўнымі практыкамі”, журналіста і літаратара Дзмітрыя Быкава, і куміра Быкава ды многіх расійскіх інтэлігентаў, Барыса Грабеншчыкова, які звіхнуўся на ўсходніх рэлігіях, за што бард Новікаў назваў яго трапна: “казлабароды гугу”.
Нездарма ж кажуць: на твары напісана твая сутнасць. І звярніце асаблівую ўвагу на тое, як змянілася аблічча Грабеншчыкова з савецкай хіповай маладосці да цяперашняга акунання ў духоўны блуд: проста мёртвая маска, і паверце, што выбіраў я адмыслова не самы страшны партрэт. У той жа час просты праваслаўны п’яніца Баярскі не змяніўся амаль зусім: такі ж задзірысты светлы вобраз, як і ў савецкія часіны.

З Набліжэннем Свята, праваслаўныя! І да хуткіх сустрэч.




Міхась Южык

ЛіМаразм-578

Пазітыўныя спадзяванні


Падводзячы вынікі літаратурнага года, я ўпусціў важны нюанс: у век Сеціва і прагрэсу, калі папяровыя выданні непазбежна выцясняюцца носьбітамі кішэнных смартфонаў, два галоўрэды – Святлана Дзянісава і Барыс Пятровіч – зрабілі элегантны чыноўны фартэль: не выставілі за год ніводнага нумара ў агульным інтэрнэт-доступе. То бок практычна ўсе беларусы сусвету, улучаючы і Канаду і абласныя цэнтры, пазбавіліся магчымасці чытаць літаратурную перыёдыку.
Аб прычынах можна толькі гадаць, аднак жа і хітравыдуманасць абодвух чыноўнікаў навідавоку: клапоцяцца не пра літаратуру, не пра асвету – пра мамону сваю, каб суровая крытыка не дасягала іх цёплых утульных сховішчаў. Бо хаўрус наш літаратурны страшэнна цесны, і нават крытыка іх грувасткіх і няўклюдных часопісаў на прыватным блогу Южыка імгненна разносіцца ў асяроддзі беларускамоўных, і ўжо нехта пахіхіквае на кухнях і ў кулуарах, а нехта і пальцам у недарэкаў-рэдактараў і бяздарных аўтараў тыцкае. Гэта непрыемна да болю. Таму адзінае выйсце схавацца – каб крытык літаратурны не знайшоў адзіны на ўвесь Мінск шапік, дзе томяцца даражэзныя, нечытэльныя і неакупныя іх часопісы. Гэта ганьба, рускае «позорище», іначай не назаву.
А чаго мы, спадары, можам чакаць ад урача Дзянісавай, якую некалі Берлеж прызначыў на такую пасаду, мабыць, па блаце? Ну, канешне ж, усёдазволенасці – магутны чалавек паставіў, дык ён і прыкрые ад граду крытыкі. Бо здароўе як быццам не вельмі добрае ў вялікага чалавека і ўрачоў паважаць трэба.
Аднак жа і вечна ніхто не жыве. Вось у чым незадача. Таму,я к ні круці, ідэя важнейшая за тленнае наша жыццё, і перадача досведу наступным пакаленням, якія таксама не вечныя будуць, а некалі выправяцца на суд да Хрыста, -- справа святая. Народ мусіць ведаць сваіх герояў – подлых чыноўнікаў, цемрашалаў, а таксама сапраўдных паэтаў, якіх хоча хто ці не, а будуць надалей вывучаць у школах, каб не збыдлець, не весці адведзены тэрмін жыцця напаўжывёльнае бессэнсоўнае існаванне. Бо кожная духа хрысціянскай краіны абавязана мець шанец паўстаць некалі перад Збавіцелем у славе духоўнай і сказаць: не толькі жор я ад пуза і бегаў потым гэта выкідаць у прыбіральню, а імкнуўся штосілы Табе, Госпадзе, прыпадобніцца.
Апошні выкладзены нумар у электронным варыянце “Маладосці” – 12-ты, але не мінулага, а пазамінулага года. Так пастаралася рэдактар Дзянісава.
Тут ужо разгляданы некалі намі графаман Глеб Ганчароў з раманам у вершах, які стаўся цяпер і аўтарам адыёзнага блогера Новікава, супроць якога ўзбуджана крымінальная справа. Ёсць Кацярына Захарэвіч, таксама пісалі пра яе. Узначальвае цяпер “Вясёлку” і мала шанцаў не страціць у яе дар паэтычны сярод Шніпоў-Рублеўскіх і Гніламёдавых-Пазняковых.
Ёсць абыдзены намі ўвагаю Іван Булва, 1987 года народзінаў, далёка не бездапаможны юнак, якога б варта было падтрымліваць крытыку, каб ён не расплакаўся. Таму судзіць будзем па поўнай.
Многа вершаў у падборцы тыпова сектанцкія, прэтэнцыёзныя, пра купалу, Міцкевіча, каб пазначыць, што паэт свой і класікаў паважае, і моліцца на іх, быццам на ідалаў.
Пры канцы ж праскочыла пару лірычных тэкстаў.
Адзін з іх:




Бэз

Так цяжка «з» і так бязважка «без»,
здаецца, і прыціснутым няймецца.
А пад вакном маім купчасты бэз
не мае лёсу і стаіць на месцы.

Дык пэўна, каб уласны шлях абраў,
ён высек бы сябе — цярпець дакукі
узвышанней, чым пах трываць абраз,
хаваць катоў, утойваць недакуркі.

Стог воблака кудысь плыве рабы…
Выгнанне, пошукі — зайздросны вырак.
Бязважкія на вецці вераб’і
і снежным золкам сноў не сняць пра вырай.

Гэта несумненная графаманія, аднак разбяром, каб недасведчаным было ясна:

1) увод напачатку верша слоў у двукоссі (“без”, “з”) адразу задае тон не лірыкі, а нейкага рэбусу.

2) …“няймецца” – русізм. няма ў нас такой канструкцыі. Лекар-галоўрэд і не ведае нават.

3) бэз, які  “і стаіць на месцы” – не паэзія, а тапаграфія. Гэтак нязграбна і завяршае ў цэлым коснаязыкую страфу аўтар.

4) “узвышанней” – кепская, гарбатая канструкцыя для мілагучнай беларускай мовы.

5) “чым пах трываць абраз” – зноў косны язык у роце.

6) “кудысь” – гутарковая мадэль, украінізм.

7) Цалкам вылучаны мной апошні сказ бесталковы: адкуль аўтару ведаць сны вераб’ёў?


Наступны верш нашмат лепшы ва ўсіх адносінах. Даволі свежая вобразнасць.

***
Душа, як мокры снег, ляціць наўскос.
І ўсё адно не вызнае закону
і адзіноты, што паўней за поўню,
і ветру, што працяў яе наскрозь.

І ўсё ж імкне імглу пераміргаць —
як святлафор начны, упартым вокам —
і перайсці рашучым, цвёрдым крокам
зіму, што пачала перамагаць.

Але ёсць і няўважлівасць, пачаткоўства: душа напачатку твора ляціць косым снегам, а потым аўтар ёй загадвае перайсці зіму не проста рашучым, а  цвёрдым крокам. Поўная абракадабра. Але ў цэлым тэкст дае пазітыўныя спадзяванні.





Міхась Южык

ЛіМаразм-579

Не пакаўзнуцца б

Як часта паўтарае ў лекцыях адзін мой знаёмы святар, што калі б Гасподзь кіраваўся прынцыпамі справядлівасці ў нашым яе разуменні, то ўсе б мы даўно адправіліся ў пекла. Такі духоўны стан чалавека на сённяшні момант. І за грахі свае мы павінны нараджаць не людзей, а “чабурашак з зубамі” – калі б працаваў прынцып так званага генетычнага адбору. Аднак па любові і цярпенні Божым нават у апошніх алкашоў і вылюдкаў розных масцей родзяцца маленькія анёлы, чыстыя як аркуш паперы і гатовыя хоць апосталам Паўлам стаць.
З прэамбулы пяройдзем як найхутчэй да нашай літаратурнай дзялянкі. Чаму не жывём мы пабожна, не кіруемся прынцыпамі справядлівасці, чаму прызначаем галоўных рэдактараў па блаце, а яны выбіваюць нацыянальную літаратуру на пакаленні наперад? Чаму славім бяздарнасцяў і падонкаў, чаму лазім у дзяржаўную кішэнь, быццам ва ўласную, ставячы ў выдавецкі “план” свае кнігі ды кнігі хаўруснікаў? Чаму замоўчваем таленты? І гэтак далей. Не пустая, аднак, рыторыка… калі ўявіць, што кожны ходзіць пад Богам і ў любую секунду, незалежна ад узросту і здароўя, можа быць вышмаргнуты з гэтага свету на той.
Памятаю, чытаў у Рублеўскай на ФБ, як адзін сябар яе літаратурнага аб’яднання, 19-гадовы малады чалавек, выйшаў узімку з дома, паслізнуўся на наледзі, ударыўся галавой аб зямлю і сканаў… Секунда, такім чынам, для кожнага чалавека ад Вечнасці, і пацякуць на зямлі, за якую мы па-жывёльнаму чапляемся, подлічаючы сабрату, мільярды гадоў – ды без нас. Нас,  як чалавека, не будзе тут аніколі. І час для нас знікне, а настане Вечнасць з набыткам, аднак, духоўным, які на зямлі здолелі трохі прыдбаць.
Адзін з галоўных кіраўнікоў нашай літаратуры ну не раз жа папярэджваўся лёсам, што вісіць ён на нітачцы (як і кожны з людзей): то анкалогія і шчытавідку выдалілі, то жонка памерла, то інфаркт… Ну, здавалася б, ці не прыйшоў час Хрысту паслужыць, а не мамону набіваць ды залагоджваць літаратурнае чынаўё? І на пачатку кар’еры сапраўды ён спрабаваў рухаць літаратурны прагрэс. Але за некалькі гадоў зноў прывычныя і нябачныя сілы – змусілі яго служыць не літаратуры, а наменклатуры. Дзівата, ці не праўда? Метафізіка нейкая. Ніхто гэтыя сілы ніколі не бачыць. А менавіта яны і кіруюць чалавечай супольнасцю. Подласць, нажыва, падман сабрата, фіскальства…
Вазьміце кнігі сучасных псіхолагаў: 9 з 10-ці будуць пра тое, як наталіць ваша тленнае эга – то бок залезці ў кацёл матэрыяльнага жыцця са сваім чарпаком і загрэбці на парадак, на два парадкі больш за таварыша. Агульнага варыва болей не стала – а вось сабратаў вы абдзялілі, зжоршы 100 паек замест адной. То бок: здохнеш ты, як сабака, і зарыюць цябе навечна беспамятна, аднак – пакуль ты жывы – бяры ад існавання найбольш, наталяй рэцэптары цела, рабуй і ашуквай бліжніх.
Дарэчы, яскравы прыклад гэтаму – як псіхолаг, што нібыта зарабляе сабе гэтым самым на жыццё, маніпулюе айчыннай літаратурай – маю на ўвазе бясслаўны псіхатэрапеўтычны дзённік Новікава. Дарвініст, для яго няма духоўнай ісціны, а значыць, няма і маральнай апоры. І адзінай крыніцай натхнення ўзяў гэты праўдасек барацьбу са сваім злым геніем – Чаргінцом. Адзін старшыня СПБ яго і натхняе на жыццёвую дарвінаўскую барацьбу.
Ужо ж не раз лавілі Новікава на сайце СПБ на ўласных цытатах, дзе псіхолаг поўнасцю сабе супярэчыць. Гэта адсутнасць апірышча, калі замест жыцця і асобы – маніпуляцыя, імітацыя. У выніку маральны распад псіхолага. Цяпер намаганнямі Чаргінца супроць праўдасека ўзбуджана крымінальная справа, і як казаў мне па тэлефоне старшыня – правядзе гэты барацьбіт за справядлівасць астатак старэчых дзён за кратамі. А размова тая была – паўтара гады таму, роўна столькі давалася няўрымсліваму пенсіянеру адумацца. Не паслухаў.
Вось вам тое, як псіхалогія без Хрыста сама сабе рые магілу. Чаму б адстаўному маёру спакойна на дачы сваёй яблыні не вырошчваць? Але ж напароўся, нарваўся, і сам вінаваты.
Што тычыцца Чаргінца: ніколі і ўявіць я не мог, што чалавек, дэтэктыўнымі творамі я захапляўся ў юнацтве, стане блізу 80 гадоў раздаваць даброты літаратурнай наменклатуры, жывот класці на тое, каб палепшыць дабрабыт сямейства Шніпоў, Пазняковых, ашчаслівіць тленныя жыцці іх дзяцей ды ўнукаў. А я ж слёзы над героямі Чаргінца праліваў. Памятаю, загінуў у адным рамане галоўны персанаж, міліцыянер, паў ад бандыцкай кулі – дык я ў 12 гадоў рыдаў у падушку, настолькі высакародна і пераканаўча змог аўтар вывесці выдуманага героя! А вынік жыцця – служэнне мамоне галоўных рэдактараў…
Евангельскія гісторыі ды прытчы ніяк нам у літаратуры не абысці, я проста вымушаны іх пастаянна нагадваць. Бо за тры пакаленні камунізму страчаная тысячагадовая мудрасць, парушаны сакральныя табу. Што нельга, напрыклад, “дзеля здароўя” бегаць да бабак (вядзьмарак) і адначасова ставіць у цэрквах свечкі! Для маёй памерлай маці, напрыклад, якую выхоўваў строгі праваслаўны дзед(!!!), гэта ў 90-я гады было нормаю… А потым дзівіцца нейкая маладзіца, якая зрабіла абортаў пяць, забіла пяць душаў – такая маладая ды анкалогія! За што?! І выразалі ёй матку. Або прыварожвала жаніха – цяпер па два разы на год ляжыць у псіхушцы, а сын наркаман. І гэтак далей, бясконцы ланцуг. Вынік адрачэння аж Хрыста-Збавіцеля ўсяго за 2 пакаленні. Бабуля мая, так любіла апісваць мне праваслаўны лад ды ўклад іх сям’і ў Асіповічах, свой зямны рай да замужжа, так багавейна глядзела па тэлевізары напышлівыя царкоўныя службы ў 90-я… а пра Хрыста мне за дзесяцігоддзі – ні слова!
Калі адрокся праваслаўны манарх, слабавольны Мікалашка да царства Святой Русі – то 8 ці 9 з 10 міністраў навастворанага ўраду аказаліся масоны (чытай, акультысты і сатаністы). І залілася кроўю ды слязьмі мільёнаў на дзесяцігоддзі Святая Русь. А пачыналася ўсё для Мікалашкі (цяпер святога страстацерпца) з “бабак” заклятых, з ведзьмара Распуціна, які завалодаў воляю яго немкі-жонкі, ратуючы ад пагібелі гемафіліка-царэвіча (сапсутая царская кроў).
Дык хай жа не пабяжым мы да бабак і дарвіністаў-псіхолагаў, а станем чытаць Евангелле. Бо хрысціянства – гэта не салодкае пірожнае, не булгакаўскі “ісусік” Іешуа, а часам балючая праўда пра чалавека і для чалавека. Хрысціянства – гэта жыццё на разрыў, гэта Салжаніцын, гатовы з жонкай свае і сваіх дзяцей жыцці пакласці за Божую ісціну, калі за кожны радок яго некалькі галоў магло паляцець з гільяціны. Але ж якраз ён і не цюкнуўся галавой аб наледзь, паслізнуўшыся знянацку, а цэлая сатанінская сістэма нічога не змагла з ім зрабіць, і дажыў да 90 гадоў, адышоўшы амаль бязбольна і хутка да Госпада.


Он переделать мир хотел,
чтоб был счастливым каждый,
а сам на ниточке висел:
ведь был солдат бумажный.
(Булат Окуджава)


* * *               
В тумане теплится восход,
Копьем, мечом и кулаками
С баранами и ветряками
Сражаться едет Дон Кихот.

Он едет тихо мимо стен
И кровель слабо освещенных.
Как много есть не отомщенных,
А отомщенных нет совсем.

И в миг, когда сверкнет над ним
Латунный таз огнем холодным,
Смешное станет благородным,
А благородное - смешным.

В тумане теплится восход,
Сражаться глупо и опасно.
Смириться может Санчо Панса,
Но не смирится Дон-Кихот…

(Валерий Миляев, 1970)




Міхась Южык

ЛіМаразм-580

Правыя ды вінаватыя

“…истинно, истинно говорю вам, что Я дверь овцам.
Все, сколько их ни приходило предо Мною,
суть воры и разбойники; но овцы не послушали их.
Я есмь дверь: кто войдет Мною,
тот спасется, и войдет, и выйдет, и пажить найдет.
Вор приходит только для того,
чтобы украсть, убить и погубить.
Я пришел для того, чтобы имели жизнь и имели с избытком.
 (Ин. 10:1-16)


Апошнім часам на літаратурнай дзялянцы Беларусі грымнула шмат розных падзей, ад якіх пухне мозг. Таму трэба іх нарэшце ўпарадкаваць дзеля сябе і грамадства.
З аднаго боку, малаколькасная, чалавек 50, беларускамоўная сябрына спіць непрабудна, перыядычна прачынаючыся памачыцца і па дарозе ў прыбіральню гамонячы між сабою: хто больш круты літаратар – Марціновіч-расейскамоўны ці Бахарэвіч-нямецкі.
А з другога, даволі шматлюдная і, галоўнае, бадзёрая рускамоўная частка літаратараў жвава захоплівае ўладу над розумам нацыі.
Ну нездарма ж замест млявых і бесталковых адэптаў беларушчыны кіраваць нацыянальнай літаратурай паставілі рускамоўнага чалавека – славутага яшчэ за Саветамі Чаргінца. І не бывае такога, спадарства, каб галоўны літаратар краіны не клапаціўся пра сваю спадчыну. Цалкам законна і мэтазгодна Чаргінец робіць сябе нацыянальным класікам, пакуль Бахарэвіч-нямецкі з Марціновічам-расейскамоўным б’юцца за ўвагу 50-ці чалавек.
Спачатку Чаргінец апублікаваў два свае важкія дэтэктыўныя раманы ў “Полымі” ў перакладзе на беларускую выклятую мову. Гэта прыступка №1.
Прыступка №2 – узяў на працу перспектыўнага Метвіенку, перавабіўшы яго ад псіхатэрапеўта Новікава, калі тонка ўлавіў душэўную крыўду Анатоля на лютага ўрача-душазнаўцу. Даў грошы і шырачэзную перспектыву. А Мацвіенка чалавек, трэба прызнаць, вельмі таленавіты, бо з нуля і дужа хутка ўвайшоў са сваімі сумнеўнай вартасці дэтэктывамі ў расійскі кніжны бізнес. Гэта так званы пасіянарый – менш нашай беларускай пустапарожняй балбатні, а больш напорыстых рускіх спраў. Калі не памыляюся, Анатоль Матвіенка родам з Расіі.
І тут вопытны Чаргінец не прагадаў таксама: сваю справу жыцця, роўна як і свае рускамоўныя творы трэба аддаць у надзейныя рукі. Беларусы гэтую задачу не адужаюць і загубяць яе. Русак жа, душою рускі, будзе шанаваць спадчыну аднадумцы, калі, магчыма, стане адным з кіраўнікоў СПБ. Гэта не тое што нельга выключаць, а так яно найхутчэй і будзе. Ведаючы, зноў жа, напорыстасць Матвіенкі.
І гэта, паўторымся, абсалютна натуральнае жаданне кожнага літаратара – жыць пасля смерці як мага даўжэй у творах сваіх і, пажадана, каб дзеці і ўнукі мелі з гэтага ўстойлівы барыш. Аднак жа перавыдаваць рускамоўныя дэтэктывы ў Беларусі ніхто не стане. Таму – неабходна зрабіцца нацыянальным беларускім класікам, часткай школьнай і філфакаўскай праграм.
І менавіта дзеля гэтага паслужлівы Матвіенка адолеў прыступку №3 – самахоць або па загадзе начальніка – не гэта тут важна. Ён напісаў артыкул і апублікаваў яго на віднай пляцоўцы, дзе называе Чаргінца адзіным сучасным, побач з Быкавым і Караткевічам, напраўду таленавітым і чытэльным беларускім аўтарам.
І глядзіце, што атрымоўваецца: Быкаў перабывае пад не агучанай, але ўсім вядомай нелюбоўю ўладаў, бо плявузгаў з Нямеччыны на Лукашэнку, збегшы туды на сытныя хлябы пасля развалу СССР. Ён доўга яшчэ не будзе ў нас у фаворы, а найхутчэй – ужо не будзе ніколі, бо тэма вайны штогод старэе і аддаляецца. Пяро ж яго мнагаслоўнае, аднастайнае і змрочнае, мала каму з нармальных людзей цікавае. Таму Быкаў Чаргінцу як бы не канкурэнт.
І я тут згодны вось у якім ракурсе: аматар бязбожніка Сартра, Быкаў нясе антыхрысціянскі пасыл. Памятаю, знайшоў у прарока Салжаніцына – “мне Сартр брыдкі”. Таму і паслядоўнік яго Быкаў чалавеку з хрысціянскім мысленнем павінен быць брыдкі. Прынамсі скажу за сябе, што гэта так. Пісьменнік мусіць даваць надзею, апроч таго, што апісвае крыважэрныя жахі вайны. Калі ж надзеі няма – то і жыцця ў вечнасці для літаратара таксама няма.
А надзею можа даць адзін толькі Хрыстос, бо на кожным з шасці мільярдаў жыхароў зямлі вісіць шыльда “Прысуджаны да смерці”. Гэта адзіная неаспрэчная ісціна. І вось гэтыя прысуджаныя смяротнікі апантана шукаюць збавення ў зямных дабротах, тады як насамрэч дзеля сябе, любімых, абавязаны б прагнуць Хрыста, каб выратаваць свае душы ад пекла, куды неадменна патрапяць.
Быкаў ніякага шляху не дае. Як і яго кумір Сартр.
Мікалай жа Чаргінец, думаю, не ёсць перакананым інфернальным катам над душамі чытачоў, як Сартр, Джойс і гэтак далей. Гэта чалавек Традыцыі ды неўсвядомленых ім, мабыць, самім праваслаўных каштоўнасцяў.
Буду гаварыць за сябе: акрамя агіды і страху, творы Быкава ў мяне ніколі нічога не выклікалі. Як і творы Джойса і Сартра, і Бахарэвіча з Гапеевым, не да ночы яны будуць успомненыя.
Над героямі ж Чаргінца, не жартую, я плакаў у дзяцінстве. Бяздарны пісьменнік кшталту Гапеева ніколі слязу не выб’е. І яшчэ варта тут паспрачацца, што вышэйшае па ўзроўні – недароблены і нечытэльны раман “Каласы” Караткевіча, у шэраг з якім пастаўлены Матвіенкам яго патрон Мікалай Чарнінец, ці выбраныя з раманаў Чаргінца. А ўжо што Караткевіч нарабіў для сваёй душы, напісаўшы не інакш, як у п’яным ачмурэнні, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” – гэта ж валасы становяцца дыбарам ад такога кашчунства, якое вымушаюць у Беларусі, спакушаючы малалетніх, вывучаць у школах ды ВНУ. Апраметны кашмар.
Так што казуістычная хітрасць Матвіенкі навідавоку. Чорны Быкаў будзе ўрэшце забыты. А Караткевіч застанецца з двума дэтэктыўнымі раманамі ў гісторыі літаратуры, і ўсё. Зноў чалавечны Чаргінец вышэйшы за іх. А Шамякіна Матвіенка ў сваім артыкуле прынізіў, мабыць і не чытаўшы ніколі яго раман “Атланты і карыятыды”, якому б па мастацкім узроўні і скразным хрысціянскім, праваслаўным сэнсе – маглі б і рускія літаратары двух стагоддзяў небеспадстаўна зайздросціць. Няма ў іх такога скрозь хрысціянскага і разам з тым моцнага рамана.
Таму Матвіенка аказаўся пустамельным у дадзеным выпадку і павярхоўным апявальнікам свайго начальніка – Чаргінца. Да Шамякіна апошняму далекавата. Усё выкінь з Шамякіна, а не кранай “Атлантаў” – і беларуская літаратура выратуецца перад Госпадам. Таму не так у нас усё чорна-жахліва.
Даўно пераканаўся, што якім багам ты молішся, роўна на такім узроўні і пішаш. Можна, нават не чытаючы Бахарэвіча, выясніць яго ўзровень толькі па адных яго інтэрв’ю, якія літаратар дужа любіў раздаваць, называючы літаратурных сваіх куміраў: Джойс, Кафка… і гэтак далей. Большасць з якіх – рэальныя «бесы во плоти».
Або глянь на аблічча рускага Змітра Быкава, які дужа любіць казлабародага гуру Грабеншчыкова і няславіць рускага манарха Пуціна – ну рыхтык дробнае чарцяня («мелкий бес»). Вось-вось рогі пакажуцца.
Усе мы ёсць выяўленымі на матэрыяльны узроўні ідэямі. Усе войны праектуюцца спачатку ў інфернальным свеце, потым пераносяцца ў галовы адпаведных, прыдатных людзей, зачыншчыкаў (чытай раман “Бесы” Дастаесўкага), і толькі затым мільёны манад кідаюцца пляжыць адно аднаго.
Рэч у тым, што апантаны дэманамі чалавек найчасцей не ўсведамляе гэтага. І працягвае, як Леў Талстой у апошнія дзесяцігоддзі жыцця, спакушаць «малых сих». Праваслаўе называе гэта грахом «любоначалия». І амаль усе вялікія рускія класікі былі на гэта хворыя, за выняткам аднаго Цютчава. Што і спарадзіла страшны «срэбны век», які выбухнуў рэвалюцыяй, голадам, морам, і далей, і далей.
Таму, хлопцы, я праваслаўны манархіст, і толькі ў манархіі на гэтай шматпакутнай тэрыторыі бачу нейкае выйсце. Інакш нас разарвуць з усходу ёгі ды крышнаіты, а з захаду – масоны з сектантамі розных масцей.
Адзін святар, што займаецца вывадам пашкоджаных сектамі і акультыстамі людзей з прыжыццёвага пекла, расказваў: шмат тыдняў пераконвалі яны адну паслядоўніцу Рэрыхаў з Блавацкай, тлумачачы рэальную карціну Светабудовы, адчыненую нам Хрыстом. І вось, як быццам яна ўсвядоміла. Але прыходзіць праз некалькі дзён і кажа: бацюшка, я зразумела: Рэрыхі дрэнныя, а вось махатмы (духі, якія навялі ў свядомасці Рэрыха яго вучэнне) – харошыя! Святар аслупянеў. Гэта сведчыць, наколькі трывалае і глыбокае адбываецца замбіраванне, да поўнага захопу асобы.
Я сам сутыкаўся з тым, што тлумачыш чалавеку на прыкладзе відэа, дзе качаюцца і рагочуць на “богаслужэннях” нэапяцідзясятнікі – ну рэальныя ж дэманы ў іх куражацца. Не! “Гэта святы дух, які лекуе!” – настойліва мармыча мне ахвяра духоўнай барацьбы.
Або пераконваў адну маладую паэтку – ну не захапляйся ты Цвятаевай, лесбіянкай і самагубцай, не рабі з яе куміра, не будуй у галаве праект яе жыцця, каб так, як яна, не скончыць. Не разумее нават, пра што я кажу. Бо з інферналу ёй ужо адключылі пэўны ўчастак мозгу.
Тое самае – псіхоз Высоцкага. Кумір нацыі – чалавек, які поўнасцю разлажыўся наркотыкамі ды загінуў ад ломкі. Кінуў папярэдне двух малых дзяцей, якіх настругаў, банальна збег ад жонкі з актрыскай, піў, калоўся, блудзіў ужо ад яе. Усе запаведзі магчымыя парушыў. Праз гэта пакутаваў і заўчасна загінуў. Не! Мільёны хочуць жыць па яго ўзоры. А не па ўзоры Хрыста. Ну дык і вольнаму воля. Жывіце. Адна закавыка – будзем на Зямлі мы не вечна. Memento mori. І адказ непазбежна станем даваць не за тое, як хрыпеў у мікрафон, а за тое, што кінуў, фігуральна кажучы, жонку з малымі дзецьмі.
А мы ўсё ваюем тут, на зямлі, размахваем крымінальным судом:


«Данным постановлением во второй раз отказано в возбуждении уголовного дела по моему заявлению  в отношении Чергинца Николая Ивановича на его действия подпадающие  под признаки преступления, предусмотренные  ч.2  ст. 188 УК Республики Беларусь».



«В настоящее время в отношении Новикова Александра Петровича возбуждено уголовное дело. Ведется расследование».
http://oo-spb.by/index.php?id=635


І хто правы, хто вінаваты?


"…безумный! В эту ночь душу твою возьмут у тебя, кому же достанется то, что ты заготовил?" (Лк. 12,16-21)






Міхась Южык

ЛіМаразм-581

Вытанчаная тэхніка пісьма

Тыднёвік “ЛіМ” нумарам 52 завяршае 2017 год.
Сыплюцца справаздачы за справаздачамі і, што сімвалічна, ёсць там і артыкул з назваю: “КАРЫСНА, СМЕЛА, ІНФАРМАТЫЎНА”. Чытач жа рубрыкі, аднак, ведае непахісна, што амаль усё, вырабленае тыднёвікам і суседнімі часопісамі холдынгу, ёсць не карысна, не смела, не інфарматыўна, а шкодна, баязліва і пустаслоўна.
Такое жыццё чалавечае. З нараджэння абучаемся навуцы хлусіць, ганарова нясём гэтае ўменне дзесяцігоддзямі і кладзёмся ў дамавіну стоадсоткавым хлусам.
На старонцы 10 я нарэшце дабраўся ўласна да мастацкіх тэкстаў, а раздзелу “паэзія”. Бо ўсё папярэдняе было – адно задоўжаная прэамбула на тэму, як у нас усё хораша. А глянуць насамрэч, хораша яно або блага, нам дазволілі толькі на сарамліва-далёкай дзясятай старонцы.

Мікола Шабовіч, тэксты:


***
Наш парк стары маркоціцца без нас,
Сцяжынкі атуляе пазалотай.
А помніш, як калісьці першы раз
Маёй рукі кранулася ты ўпотай?

Як быццам бы нічога не было,
І ўсё было — у марах і жаданнях.
Спакусы нашай грэшнае жытло
Праменіла пяшчотай аж да рання...

Ды толькі лёс, свой вершачы прысуд,
Развёў навек дзве сэрца палавінкі,
Нібыта парк, што дзён былых красу
Рассыпаў на азяблыя сцяжынкі.


1) “наш парк… без нас” – няўклюдны стыль, ажно 2 разы на кароткім радку ўжытыя вытворныя ад “мы”. Можна было без гэтага абысціся.

2) Другі радок выйшаў досыць удалы.

3) Чацвёрты радок. Удумаемся: каханка некалі краналася рукі Шабовіча “ўпотай”. Гэта як? А што, яна павінна было абвясціць: “Зараз, Мікола, буду кранацца тваёй рукі!” – і толькі потым тое рабіць. Гэта я да таго, што слова “ўпотай” ушпіленае паразітам, бяздумна. Або для рыфмы.

4) “Як быццам бы” – зашмат у канструкцыі слоў, якія нясуць нагрузку аднаго слова “быццам” ці “нібы”. Гэта для лірыкі блага.

5) Затым два разы “не было” і “ўсё было” (не забываем папярэдняе “быццам”, “бы” – аднакарэнныя ўтварэнні). То бок бухнуў Мікола аж 4 разы запар адно і тое ж. Тыповае беларускае пустагаравэнне, да якога прывучылі савецкія класікі (бо атрымлівалі за кожную літару грошы).

6) Шабовіч сцвярджае, што ў іх з даўняй каханкай “усё было”, толькі “ў марах і жаданнях”. Ладна. А як адрозніць жаданні ад мар? У дадзеным выпадку гэта сінонімы, што зноў аслабляе лірычны верш, які мусіць быць з золата выліты.

7) Апошні сказ другой страфы ад выкладчыка педагагічнага інстытута Шабовіча цалкам непедагагічны, бо шматслоўны і блытаны. Зноў: спакуса выступае грэшнай. Два сінонімы. І, па вялікім рахунку, калі так табе натуральнае чалавечае жаданне авалодаць дзяўчынай падаецца заганным, грэшным, злачынным нават, за мяжою табу – то бяжы на злом галавы ад кахання. Навошта разласаваўся – і адначасова сябе дакараеш, што за крывадушны такі мазахізм?

8) Як можна “праменіць пяшчотаю” – хай аўтар тлумачыць студэнткам. Я шчыра не ўразумеў, бо пяшчота ёсць нечым някідкім, ну ніяк не прамяністым.

9) У апошняй страфе жахлівы лёс развёў не двух каханых, а “дзве сэрца палавінкі”. Мікола надзяліў іх, аказваецца, адной плоццю, адным сэрцам. І ўсё гэта аўтар параўноўвае – як парк летнюю красу рассыпаў на “азяблыя сцяжынкі”. Параўнанне гарбатае, пагадзіцеся. І за верш Мікола Шабовіч атрымлівае двойку па дзесяцібальнай сістэме.

Тут скажам без жартаў, што сяброўства са Шніпом не прайшло марна: паэт, некалі неблагі, Шабовіч дэградуе з кожнай публікацыяй. Калі хто лічыць, што я прыдзіраюся – давайце дыскутаваць і даказваць мне, што Міколавы ляпы – не ляпы, а вытанчаная тэхніка пісьма.




Міхась Южык

ЛіМаразм-582

Шукаць сваё месца


Мікола Гіль, побач з Шабовічам, прадстаўлены на паэтычнай старонцы апошняга нумара (52) тыднёвіка “ЛіМ” за 2018 год.
Гэта вядомы рэдактар, брат Ніла Гілевіча, які ляпнуў неяк дзвярыма і сышоў з СПБ Чаргінца ў СБП Пятровіча. І памяняў шыла на мыла. Бо нязведаныя шляхі Гасподнія і Міколя Гіль зноў тут, у “ЛіМе”, дзе ўсе наўкола свае – Каста набліжаных да кармушак. Таму чаго саромецца ды крыўляцца, гуляць у залежнасць ды незалежнасць?
Мікола Гіль гадоў 20 таму надрукаваў маё першае апавяданне ў “ЛіМе”, папярэдне знявечыўшы яго да непазнавальнасці ў плане стылю. Аднак час паказаў, што стыль Южыка лепшы за стыль Гіля-рэдактара, бо ён паэт, а Гіль проста рэдактар і празаік. Аднак за надрукаванне апавядання “Баця” шчыры дзякуй Гілю, за сам факт, бо мог бы лёгка і задушыць.
Цяпер вершы Гіля прэпарыруе па іроніі лёсу колішні пачатковец.

Адразу скажу, што падборка дэпрэсіўная і выклікана яна савецкім (багаборчым) бязвер’ем.
Глядзім адзін з тэкстаў:

***
Што пакідаеш, чалавек,
Ты па сабе на гэтым свеце?
Што зберажэ, як скончыш век,
Тут напамін аб тваім следзе?

Пад небам вечнага няма,
Усё тут падуладна тленню.
І песціш ты спадзеў дарма
На свой засеў у пакаленнях.

Змірыся, як ні горка, брат,
Бо тленная і памяць змены.
Ты азірніся сам назад:
Якое бачыш там калена?

Ах, дзеці лепшыя за нас?
А ўнукі, праўнукі — тым болей?
Тым і суцешымся у час,
Як сцісне жаль апошнім болем…


І сапраўды, для старазапаветнага чалавека ці атэіста няма і не можа быць суцяшэння. Жыццё падыходзіць да заканчэння, а далей – яма. Любая маладосць з яе сексам ды іншымі радасцямі канчаецца вокамгненна. І чым жыць на парозе Вечнасці, калі гармоны на маладых самак ужо не выпрацоўваюцца, хоць задушыся?
Гэта зазнаў і брат Гіля – Ніл. Адзінота і пустата ў паняверцы. Любоўю да мовы не захінешся ніяк. Толькі Хрыстос-Збавіцель гэта здатны зрабіць, якога засланілі Саветы і якога выракліся, мабыць, вясковыя родзічы Гілевічаў на “раз плюнуць”.
Што тычыцца якасці тэксту:

1) Пачынаецца твор з банальнай высновы, маўляў, а што я пакінуў пасля сабе? У Яндэксе такіх паўтораў будзе па-руску мільёны.

2) “Пад небам вечнага няма” – зноў банал. Для паэзіі недаравальны.

3) “падуладна тленню” – тое самае.

4) “Бо тленная і памяць змены” – паўтор пра тленне, да таго ж і сфармуляваны карава, коснаязыка. Думка губляецца.

5) Усе астатнія словы – закліканы мацаваць маркоту, асноўны смяротны грэх хрысціянства і радасць для князя цемры.

6) "зберажэ... напамін аб .. следзе" – занадта мудрагеліста і грувастка.

Вось вам вынік, спадарства, служэння мове і радзіме (БССР), а потым нібыта незалежнай Беларусі. Як бачна, размахванне бел-чрвона-белымі сцяжкамі не выратоўвае душу на парозе, да якога – як сам прызнаецца – падступіў Гіль.

Яшчэ тэкст, пра тое ж самае:


***
Жыццё пражыць — не поле перайсці.
Напэўна, праўду прымаўка гаворыць.
Ды важна ўсё ж не колькі — як прайсці,
Як кожны з нас жыцця сцяжыну торыць.

Я сваё поле перайшоў, бадай,
І хутка нейк, нібы ў адно імгненне.
Вунь блізенька — дастаць рукою — край.
Ці ж так ішоў? Ўсё большае сумненне…


1) “Жыццё пражыць — не поле перайсці…” – банал, недапушчальна з гэтым часціць.

2) “ўсё ж не колькі — як” – згушчэнне каравых слоў.

3) “нібы ў адно імгненне” – дакучлівы ўжо паўтор пра поле жыцця, якое неяк хутка канчаецца.


Гібла. Іншай ацэнкі не можа быць. Але ж і рабіў, мусіць, цягам дзесяцігоддзяў аўтар шмат добрага, для жыцця беларускага слова прынамсі.
Аднак і слова не жыве, амярцвела, і народ беларускі мовы матчынай выракся. Нешта не так рабіў, ці не праўда, брат Гіля, народны пісьменнік? Інакш бы мы купіліся ў геніяльных творах ды гаманілі па-беларуску.
Шаноўнаму Міколу Гілю пажадаю як найхутчэй уцаркавіцца, бо стан душы яго небяспечны. Ды перастаць засмечваць моўную прастору маркотай. Пачне строга жыць таінствамі Праваслаўнай царквы – стане значна лягчэй.
Рэч у тым, спадары, што на так званай эліце, прыкормленай прыкарытнай Касце літаратараў, ляжыць вялікі грэх забойства душаў таленавітых пісьменнікаў, імёны якіх усе добра ведаюць – хто добраахвотна сышоў, а хто спіўся ад беспрасветнасці. Бо Каста перакрыла жыццядайны для іх кісларод доступу да друку, а значыць, да чытача. Гэта блізкі грэх да аборту, калі забіваюць яшчэ бездапаможную душу блудніца ў змове з палюбоўнікам-блудніком.
Так паступала і паступае з літаратарамі нашай радзімы Каста.

Цяпер невялікі урок для Гіля і тых, хто любіць пісаць банальнасці.
Паўтаруся, хоць не раз тлумачыў, як гэтага пазбягаць.

1) Трэба шмат чытаць
2) Запамінаць заезджаныя канструкцыі
3) Не паўтараць іх у сваіх тэкстах
4) Правяраць праз Яндэкс.

Агаваруся, што з беларускімі тэкстамі гэта будзе цяжэй, бо многа з класікі не ўведзенае ў эл. варыянт. І тым не менш, масіў беларускіх тэкстаў у Сеціве ўжо дастатковы.
Пакажу на ўзоры свайго рускамоўнага верша:


* * *
Ночь зависла за окном,
ветер простудился.
Окунается наш дом
в сон, который сбылся.

Из серебряных снегов
в ночь до нас доходят
реки отогретых слов
в берегах мелодий.

Тихо капает строка
в нотную страницу.
Не берет перо рука,
не дрожат ресницы.

Ночь укрыта с головой.
Далью день укутан.
У рояля никого,
замерли минуты.

Что-то будет поутру,
а пока лишь месяц
смотрит искоса в нору
между занавесок.


Бяром, напрыклад, метафару «Тихо капает строка» і ўводзім яе ў двукоссі ў пашукавік Яндэкс. Націскаем кнопку “ўвод”: з усіх мільярдаў спалучэнняў па-руску знойдзены ўсяго адзін паўтор, супадзенне.
Яшчэ бяром: “искоса в нору” – нуль супадзенняў.
Яшчэ: “Ночь зависла за окном” – нуль супадзенняў.
Далей: “реки отогретых слов” – няма супадзенняў.

Для параўнання, з Гіля, у перакладзе на рускую для дакладнасці эксперыменту: падуладна тленню («подвластно тлению») – 328 супадзенняў.
Яшчэ: “Жыццё пражыць — не поле перайсці” («Жизнь прожить – не поле перейти») – 45 мільёнаў супадзенняў!

Паэксперыментуйце, каму не лянота, самі – каб упэўніцца, што крытык а) не прыдзіраецца, б) ведае прадмет крытыкі, бо сам ёсць паэтам, а не рыфмачом.

Непазбежна прашу прабачэння, што гавару пра сябе любімага, бо чаго мне казаць за іншых? Кожны, хто бярэцца крытыкаваць чужое, сутыкаецца з грахом «любоначалия». Аднак жа і без літаратурных крытыкаў, і без настаўнікаў, трэнераў, без прэзідэнтаў і цароў аніяк. Важна адно: каб крытык сам быў не порхаўкаю.
Зразумела, што, ствараючы ўказаны верш, я не правяраў кожную метафару Яндэксам. Гэта рабіў мозг без асаблівых валявых намаганняў. То бок мозг паэта мацнейшы за ўсе магчымыя кампутары сусвету, калі рэч ідзе пра яго справу жыцця. Бо мы не ведаем, адкуль прыходзяць тэксты да нас. І калі ты не ўпэўнены ў сабе, то 1) правярайся па Яндэксе на “банал”, 2) найлепей наогул не займайся не сваёй справай. Шукай сябе ў іншых праявах жыцця.

Самая галоўная бяда нашай літаратуры – людзі не на сваіх месцах. Рушаць туды па загадзе таты-пісьменніка, ці брата-пісьменніка, ці дзядзькі-пісьменніка (як у выпадку з Барысам Пятровічам-Сачанкам). А потым і самі мучацца ўсё жыццё, жуючы непадатныя сказы і народ беларускі мардуючы бяздарнымі опусамі.

Міколу ж Гілю зычу здароўя і даўгалецця. Яшчэ раз дзякую, што некалі прывеціў мяне ў тыднёвіку.




Міхась Южык

ЛіМаразм-583

Інструмент на хітрую дупу

У №52 “ЛіМа” за мінулы год Настасся Нарэйка выступае з калядным апавяданнем. Што лагічна, бо нумар папярэднічае святу.
Гэта, несумненна, наіўны, дзіцячы, але светлы аповед у стылі Андэрсана ці нават Чэстартона пра дабро і зло ў нашым свеце. Як яны ўзаемадзейнічаюць і як сілы дабра перамагаюць у рэшце рэшт.
Малы аб’ём аповеду не дазволіў разгарнуцца багатай фантазіі аўтаркі, паэткі з даволі адметным светапоглядам, пра якую я неаднойчы станоўча пісаў у рубрыцы.
Настасся Нарэйка мысліць не дубаломна і намагаецца тварыць без шаблонаў. Хоць менавіта гэтае апавяданне выйшла даволі звыклым, без мастацкіх адкрыццяў.
Сюжэт: стары настаўнік музыкі пакутуе ад адзіноты, бо няўдзячныя вырадкі – лепшы вучань і дачка – забыліся на яго ў віры страсцей чалавечых. І вось фігура нейкай “маленькай скрыпачкі” (постаць дзяўчыны насамрэч) у шкляной сферы, што знаходзіцца ў пакоі Старога Настаўніка, ажывае і вырашае яго справы адметна: містычным чынам з’яўляецца ля ложка няўдзячнага вучня – ды грае так, што ён успамінае настаўніка, а потым – ля ложка дачкі – і тая ўспамінае тату. Абое ўранні збіраюцца да Настаўніка ў госці. А то дачка была змучана “мужам-здраднікам”, які пусціўся, відаць, у жорсткія гулі, абслугоўваючы цэлы гарэм, бо вернецца толькі “заўтра” і адразу забурыцца “спаць”.
Нягоднікі, дачка і вучань (яшчэ дэталь) пакутавалі на бяссонне, аўтарка называе гэта па-руску “бяссонніца”. А значыць, сумленне ў іх было нячыстае. У шчаслівых бяссоння не бывае. Таму за здраду Настаўніка іх ужо пакаралі. І “маленькая скрыпачка” толькі падказвае выйсце – пакаяцца.
Як бачыць чытач, твор склеены з вядомых клішэ і паказвае досыць павярхоўнае веданне жыцця Настассяй Нарэйка. Аднак жа і жанр гэта – казка, прычым калядная. І звернута яна не да мозгу дарослых, а да дзяцей.
Тым не менш нават калядная казка не можа быць у руках майстра прымітыўным тварэннем. Андэрсан гэта даказаў. Як і фільм “Іронія лёсу” Эльдара Разанава, дзе ўжо казка паўстае рэальнейшай за саму рэчаіснасць.
Маладая аўтарка пакуль яшчэ плавае як у мове (шмат-шмат русізмаў, рускіх канструкцый), гэтак і ў жанры. Але галоўныя яе якасці – светлая душа і неўтаймоўная фантазія – якраз-такі дзецям і будуць карыснымі.
Трэба выдаваць творы Нарэйка, ад якіх будзе чыста і хораша, а не “дзіцячага” пісьменніка Гапеева, які дэградаваў ледзьве не ў сатаніста. Дый ранейшыя яго творы, да згубнага скочвання ў чорную містыку, былі змрочныя, садысцкія нейкія, нечалавечныя. Літаратар з такой грубай душою супрацьпаказаны дзецям, яго трэба, па вялікім рахунку, да друку не дапускаць. Каб не працягваў наводзіць псоту на дзіцячыя і юначыя душы. Сам спыніцца ён ужо не ў стане, адбыўся захоп асобы носьбітамі рагоў і капытоў. Патрэбная ізаляцыя сілаю.
Не тое, паўторымся, ёсць Настасся Нарэйка – чалавек, безумоўна, Традыці, якога выхавалі з цвёрдым паняццем пра дабро і зло на зямлі, забаранілі іх змешваць, як тое робяць будысты, дый блізкія ім Шапэгаэўр з Алесем Разанавым. Да таго ж яна і таленавітая паэтка.
Для дэманстрацыі – пачатак тэксту:


“У Старога Настаўніка была бяссонніца.
Хрустальны звон гадзінніка абвясціў: дзве гадзіны ночы. Стары Настаўнік яшчэ раз дакрануўся тонкімі музычнымі пальцамі да халаднаватага шкла і адышоў ад акна, каб сесці за стол, за якім бавіў не першую ноч. Невядома, колькі праседзеў бы ён так, сцішаны, калі б недзе побач не заплакала струна.
Стары Настаўнік кінуў трывожны позірк на стул, дзе ляжала яго скрыпка ў аксамітным футляры. Яна маўчала. Тады што гэта?
Ён паглядзеў на гадзіннік (толькі цік-так, цік-так), на фатаграфію ў рамцы (дзве дзяўчынкі, падобныя адна да адной; якія яны цяпер?), на шкляны шар з драўлянай падстаўкай... Гук ішоў з яго. Як?
Стары Настаўнік асцярожна дакрануўся да празрыстай сферы, унутры якой стаяла, напятая, што струна, тоненькая фігура скрыпачкі. Доўгая сіняя сукенка з аксаміту, доўгія светлыя валасы. Адна рука лёгка, без напружання трымае хрустальны інструмент, другая — смык, падобны да сярэбранай ніці”.


Стыль сам па сабе імкнецца да вытанчанасці, нешматслоўнасці. Гэта добра. Але пакуль мова не паддаецца цалкам Настассі і яна ўжывае рускі “футляр” замест беларускага “футарала”, “бяссонніцу” замест “бяссоння” і “стул” замест “крэсла”. Стул у нас – толькі ў значэнні медыцынскім, фізіялагічным бывае. Усё астатняе ёсць крэсла, фатэль (мяккае крэсла).
Два разы блізка ўжыты “аксаміт” – футарал для скрыпкі з яго выраблены і сукенка таксама. Гэтага варта пазбягаць.
Слова “сярэбранай” выступае русізмам, бо ў нас ёсць “срэбра”, а вытворныя ад яго “срэбраны” і “срэбны”. Хоць і “бяссонніца” і “сярэбраны”, і нават “футляр” дапускаюцца акадэмічным слоўнікам, але гэты допуск адбыўся за савецкім часам яшчэ, калі мова 1) не сфармавалася дарэшты 2) укладальнікі заігрывалі з прарасійскімі камуністамі. Цяпер варта пазбаўляцца такіх слоў, каб мова была больш адрознай ад рускай і больш мілагучнай.
Пальцы Настаўніка аўтарка пазначае як “тонкія музычныя” – адно слова лішняе, бо і так ясна, што ён настаўнік музыкі. Два сінонімы. Выкінь адзін – узмоцніш свой тэкст.
Працуючы скрупулёзна з тэкстамі год за годам, Настасся Нарэйка пакрысе пазбавіцца і псіхалагічных недакладнасцяў і залішняй наіўнасці.
Увогуле ж я буду заўсёды падтрымліваць у рубрыцы творцаў, што ідуць па дарозе святла прэч ад цемры і маюць, да таго ж, пэўныя паэтычныя здольнасці, як разгледжаная сёння Нарэйка. І буду жорстка пляжыць перакананых, ваяўнічых людзей цемры – Бахарэвіча, Гапеева, Глобуса. Яўных негатывістаў і разбуральнікаў. А таксама самых хітравывернутых (Някляеў, Арлоў, Шніпы, Разановіч-з-Палесся, яго зямляк Грышкавец, рускі беларус Аўруцін), якіх у нас легіён. Бо на кожную хітрую задніцу, як вядома ў народзе, знойдзецца патрэбны ёй інструмент.


Яшчэ па тэме:

ЛіМаразм-377 “Проста падае снег”





Міхась Южык

ЛіМаразм-584

Мір і лад на зямлі

Чалавек істота далёкая ад ідэалу. І трэба разумець, што практычна любая асоба, калі ажыццяўляе свае хаценні, гняце ці абмяжоўвае чужыя жаданні. Гэта называецца падаўленнем волі сабрата. Грэшны, вядома ж, на гэтую якасць і аўтар рубрыкі “ЛіМаразм”.
Аднак ёсць такая асаблівасць жыцця, што чалавеку – у дарвінаўскім адборы – пакідаецца мала выбару. Хрысціянства навучыла, як пазбягаць лічыць сябе жывёлай, якая змагаецца за тленнае існаванне, як перастаць паскудзіць бліжняму ды як праз гэта перастаць і пакутаваць.
Але праз некалькі стагоддзяў хрысціянства чалавек дапяў, што ажыццявіць евангельскі ідэал у соцыуме амаль немагчыма. Трэба стварыць міні-соцыум. Так паявілася манаства. Але і ў ім, менавіта праз розныя волі чалавечых манад, хоць і ў меншай меры, квітнеюць грахі, множачы пакуты.
Таму манахі спрабавалі зачыняцца ў келлі, замуроўваць сябе, пазбаўляць сонца, каб выратаваць душы ад граху. І гэта часта не дапамагала, тады яны сыходзілі ў самотніцтва, у лес, як Серафім Сароўскі, які, калі бачыў чалавека, то ўспрымаў яго за хадзячы грэх і падаў на траву ніцма, маўчаў нерухома, пакуль гэты ўвасоблены грэх яго не пакіне. Так ён дасягнуў дабрадаці.
Не кожнаму, згадзіцеся, такое па сілах, да таго ж псіхіятр, не ведаючы дакладна, хто такі перад ім гадамі маўчыць і падае пры з’яўленні сабрата на зямлю, – паставіць адназначны цяжкі дыягназ.
Але ж выпадак з Сароўскім і паказвае якраз, у якім свеце нам выпала жыць. Дастаткова ўключыць тэлевізар, тры афіцыйныя расійскія каналы – і тут жа на цябе наставяцца скажоныя нянавісцю твары бандзюкоў з аўтаматамі, або татуіраваныя шлюхі, або віды выбухаў, трупаў, крыві, якія шчодра разліваюць навіны. Такі чалавечы свет. І толькі дачыненні са светлымі стыхіямі прыроды, з хатнімі жывёламі, з духоўным светам праз праваслаўную малітву, з любімым чалавекам – могуць хоць неяк кампенсаваць навакольны кашмар.

Все мерзостно, что вижу я вокруг...
Но как тебя покинуть, милый друг!
(Уільям Шэкспір)

Тут, зрэшты, ёсць адна асаблівасць: калі мы праз правільнае выхаванне і лад жыцця гарманізаваныя, то гэтай мярзоты, пра якую пісаў Шэкспір, як быццам не заўважаем. Ці прапускаем міма вачэй. Мозг бачыць добрае, а благое адкідвае. Калі ж мы горка і глабальна засмучаны, або паражоныя татальным грахом – то найчасцей бачым адно чорнае, не заўважаючы белага.
І каб бачыць гэтае белае – паводле хрысціянства – патрэбная Божая дабрадаць. А прыдбаць яе ў свеце людзей, паўторымся, вельмі складана. Для таго і манастыры, і келлі, і лясныя халупы Сароўскага. То бок – дабрадаць там, дзе няма, па сутнасці, чалавека ў цяперашнім яго духоўным стане.
Я ведаю людзей, якія пазбавілі сябе навакольнага жыцця, унурыліся ва ўнутраны свет і, каб захаваць чысціню, глядзяць адзін канал “Настальгія”. Усё астатняе іх палохае. Ёсць чысціня – няма жыцця. Бо няма яскравых эмоцый. Няма намаганняў змяніць існае быццё да лепшага. А чалавек павінен, па вялікім рахунку, гэта рабіць, не хаваючы галаву ў пясок.
Дарэчы, і хаваць галаву ў пясок могуць не ўсе, а толькі асобныя тыпы нервовай канстытуцыі. Пераважна флегматыкі. Халерык і сангвінік будзе міжволі ірвацца вонкі, да страсцей, да патокаў жыцця. А падаўленне страсцей – якія часта тоесныя пакутам – прыносіць яшчэ большыя пакуты, цяжкую дэпрэсію. Таму чалавек – паводле псеўдапрарока Русі Міхаіла Велера – свядома і падсвядома імкнецца да максімальных эмоцый і максімальнага дзеяння па змяненні сусвету.
Тут можна спрачацца. Але многія, мусіць, заўважалі, што іх з дзяцінства змушаюць рабіць не тое, што яны насамрэч хочуць, а тое, што ад іх патрабуюць, пачынаючы з дзіцячага садка. Зноў падаўленыя жаданні, гэта вядзе мінімум да неўрозаў. Не кажучы ўжо пра жахі пакарання за тое, што хлопчык з 12—13 гадоў жудасна хоча адымець любую прыгожую жанчыну. І не ён, заўважым, прыдумаў свой арганізм. Гэта базавае яго жаданне, як есці і піць, і дыхаць, і рухацца.
Соцыум жа гаворыць хлопчыку – нельга, зробіш – пакараю. Бо ты не здольны яшчэ гадаваць дзяцей, якія народзяцца ад таго, што ты возьмеш дзяўчынку за круглую задніцу і заваліш на канапу. Пакутлівае падаўленне жадання, асноўнага, базавага. Хлопчык, бедны, зачыняецца ў ваннай і мастурбіруе з пачуццём віны, што робіць нешта непрыстойнае. А пачуццё віны, якое вядзе зноў да пашкоджанняў псіхікі – яму прывіваюць любыя мама і тата, правільны соцыум высокай цывілізацыі.
У дзікіх плямёнах прасцей: саспеў, фалас стаіць – тут жа ажэньваюць, каб не мучыўся.
Карацей, жыццё наша рэч надта няпростая.
І адным са спосабаў падаўлення жаданняў творчага чалавека, супраць якога паўстае ўся яго існасць, ёсць творчыя іерархіі, дзе любыя дарогі для тваёй самарэалізацыі перакрытыя, на ўсіх вузлавых месцах сядзяць або старыя грыбы, або блатныя бяздарнасці. Адсюль і стварэнне розных творчых саюзаў, суполак, іх канкурэнцыя. Парадокс: рэалізавацца ты можаш толькі ў соцыуме, а соцыум жа і ставіць табе перашкоды.
І варта прызнаць, што перашкоды таксама маюць свой плён – каб развіць энергію, неабходную для іх пераадолення, трэба шмат над сабой працаваць. А галоўнае, мець немалы талент. То бок і тут прырода праводзіць натуральны адбор: усе гэтыя старыя мухаморы ў рэдакцыях, усе літаратурныя цемрашалы і кручкатворы маюць свой сэнс.
Кароткі прыклад, як уплывае асабістае, самаацэнка і магчымасць самарэалізацыі, на светапогляд чалавека, як зыначвае яго.
Нядаўна праслухаў лекцыю дыякана Кураева, вядомага праваслаўнага місіянера, пра Раство Хрыстова. Дзе ён уласна пра Раство распавядаў мала, а цягам трох гадзін весяліў публіку, расказваючы сальнасці і пошласці пра папоў, манахаў, пра грашкі сярод высокага праваслаўнага духавенства. Маўляў, і вера праваслаўная не зусім апостальская, бо пра апосталаў мы ведаем пераважна з апокрыфаў, і манаства завяшчаў не Хрыстос, а прыдумаў сам чалавек праз стагоддзі, маўляў, і Еўропа далёка не такая бязбожная, а наадварот, ніколькі не горшае там хрысціянства… Жартаваў, што Швейцарыя можа 16 разоў памясціцца на тэрыторыі Цюменскай вобласці, але не жадае. І гэтак далей. Аб’екты насмешкі, такім чынам, былі для дыякана – радзіма Расія і праваслаўнае духавенства.
Чаму так? А я пра гэта пісаў раней. Паўтаруся: Патрыярх Русі Кірыла пазбавіў Кураева прафесарскага звання ў Духоўнай семінарыі, звольніў адтуль, вывеў з Сінаідальнай камісіі ды саслаў у малазначную царкву служыць дыяканам, замест таго каб калясіць па краіне з лекцыямі. Прычыны: 1) паклёп (бяздоказны, кшталту іуды Родчанкава, што прадаў расійскі спорт Штатам) на высокае духавенства, апублікаваны ў Сеціве ў сувязі з гомасексуальным скандалам у Казанскай семінарыі, 2) навязлівая і напорыстая прапаганда акультнай і шкоднай кнігі “для дзяцей” пра Гары Потэра, 3) кніга пра сатанінскі раман “Майстар і Маргарыта”, дзе Кураеў апраўдвае Булгакава.
Такім чынам, вінаваты сам Кураеў, які паставіў сваю чалавечую папулярнасць вышэй за праваслаўную ісціну. Не пазбавілі свяшчэннага сану Кураева толькі за старыя місіянерскія заслугі.
Цяпер чым займаецца адыёзны дыякан: выступае на “Рэха Масквы”, наўпрост бязбожным, інспіраваным масонамі апазіцыйным радыё, дзе ён лае Патрыярха і высмейвае духавенства, рускіх, Расію. Ну і выступае з лекцыямі, падобнымі на тую, што я прывёў.
То бок сам правінаваціўся, сам пакараны. А сваё чыста чалавечае ўшчымленне, паніжэнне сацыяльнага статусу (пазбаўленне прафесарскага звання і членства ў Сінаідальнай камісіі) звальвае на нібыта кепскія якасці Патрыярха, на Расію, на рускае праваслаўе. Заігрывае з прадажнымі лібераламі.
Вось вам прымат асабістага над ісцінаю. І гэта так амаль з усімі ды паўсюль. Як пісаў Дастаеўскі, чалавеку важна не харошага і добрага хацець, а свайго хацець і хаценне гэтае ажыццяўляць. Сутыкненне волі розных манад – канфлікт і вайна. Падпарадкаванне сваёй волі Божай волі – мір і лад на зямлі.




Міхась Южык

ЛіМаразм-585


Пад гіпнозам

Людзі, як вядома, амаль не мяняюцца. Толькі вялікае гора, хвароба, могуць нешта зыначыць у чалавечай душы ў лепшы бок. Дый тое не заўсёды і рэдка. Найчасцей гора яшчэ больш гневіць, псуе характар.
Таму мае намаганні памяняць крытыкай творцаў, падвысіць іх агульны ўзровень – рэч вельмі сумнеўная. Людзі як быццам рухаюцца па закладзенай генамі ды бацькамі праграме. Ні кроку ўлева, ні кроку ўправа. Як аўтаматы.
У нядзелю Эрнст запусціў на цэнтральным канале Расіі шоу пра гіпноз, дзе пад уздзеяннем экстрасэнса (мага, чараўніка, ведзьмара, служкі сатаны) вядомыя зоркі эстрады робяцца зомбі і выконваюць бяздумна яго каманды, пакуль ён не здыме з іх гэтую ўстаноўку.
Вось так і большасць з нас жыве ў фальшывых мазгавых праграмах, гарлаючы лозунгі “Песняры!”, “Страцім-лебедзь”, “Быкаў!”, “Скарына!” – і не задумваючыся, што перабывае ў ачмурэнні ды змане, што ён не чалавек ужо даўно, а машына з костак і мяса. А нейкі лялькавод з інфернальнага свету торгае за вяровачкі, рухае яго ручкі ды ножкі, растуляе гумовы рот.
Нядаўна завітаў дзеля цікаўнасці на старонку адной колішняй крытыкесы, актывісткі белліту, што гадоў 10 таму была папулярная, а потым укрыўдзілася на літаратурны свет і мову беларускую, пачала “новае жыццё” па-руску, з “нармальнымі” людзьмі. Аднак засталася сабой ранейшай: пустышка, але кожны яе чых павінен ведаць ЖЖ і Фэйсбук, глядзець на яе гіпертрафіраванае “Я”, як гэтае эга рухаецца па горадзе, па Беларусі, па свеце, як яно адпачывае, працуе, фатаграфуецца. “Я важны, я значны, я лепшы за вас!..” – крычыць гэтае мізэрнае эга.
І так большасць з нас у Сеціве. Як сказаў адзін – там дачыняюцца не людзі, а амбіцыі. Дый у жыцці таксама – я важны, я значны, я прыгожая, я сексуальная, я, я, я…. А потым – хлоп, і прыйшоў сцяжынцы канец. Абрыў. І закапалі цябе беспамятна. Ні дымку не засталося з гэтага эгаістычнага “я”.

Тыднёвік “ЛіМ” 2018 год. № 4.

Фрагменты першых старонка, дзе сілавікі наменклатуры кажуць нам, што яны па-ранейшаму важныя, значныя:


“Скончыўся год, калі мой родны Полацк быў цэнтрам святкавання 500-годдзя беларускагага кнігадрукавання. Мне хацелася распавесці пра многіх цікавых землякоў, з кім звёў лёс. Я і далей гатовы працягваць гэтыя расповеды, не абмяжоўваючыся героямі, якія маюць дачыненне да майго роднага горада. Бо дзясяткі і сотні цудоўных людзей — маіх землякоў, суграмадзян, якіх я сустракаў у жыцці, — вартыя, каб пра іх гаварыць”. (Навум Гальпяровіч)

“З ЧАГО ПАЧЫНАЕЦЦА РАДЗІМА ў казачных аповесцях Алеся Карлюкевіча.”


“Навуковыя і навукова-папулярныя працы дырэктара Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук, члена прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара Івана Саверчанкі добра вядомыя не толькі ў айчыннай гуманітарнай прасторы. Выданні, у якіх вучоным-філолагам упершыню сабраныя разам і адаптаваныя для рускамоўнага чытача помнікі беларускага пісьменства і славеснасці ад Х да першай паловы ХХ стагоддзя, шырока выкарыстоўваюцца ў адукацыйнай практыцы на ўсёй тэрыторыі СНД. Напрыканцы мінулага года Іван Саверчанка быў уганараваны міждзяржаўнай прэміяй СНД «Зоркі Садружнасці». Прапаноўваем чытачам «ЛіМа» матэрыял пра кнігу «Бляск кароны», у якой папулярызуецца дзейнасць знакавых для нашай гісторыі дзяржаўных і культурных дзеячаў”.


Кісла. Убога. Маральнае спусташэнне.


З паэзіі:


Любоў ДЗІКАВІЦКАЯ


***
Праганяю трывогі прэч.
Захліпнуся звычайным дзівам —
Звонкі дожджык
Срэбным курсівам
Рассыпае свой акраверш.
Выпадковы трымціць прамень
На імклівых радках-струменях.
Словы-кроплі
Чэрпаю жменяй —
І святлее тужлівы дзень.

Гэта не бяздарна, але і без яскравых знаходак. Даволі млява і невыразна.

1) “Рассыпае свой акраверш…” – гэтак пра дожджык, які ідзе коса, курсівам. Перабор з напышлівасцю праз слова “акраверш”. Адразу знікае магія паэзіі ды бачыш позу.
2) То літары былі ў плоскасці косых струменяў, а то ўжо радкі: “На імклівых радках-струменях”. Тады як насамрэч адно другому перпендыкулярнае. Жаночая логіка.

Яшчэ тэкст:

***
Вясне не патрэбна ведаць
Пра сумны зімовы верш.
Гаркоты мае і беды
Зусім недарэчы цяпер.
Світанак дрыжыць на вейках.
З расчыненага акна
Карынкаю і жалейкай
Пальецца ў душу вясна.

1) “верш–цяпер” – не зусім рыфма папраўдзе.
2) Вясна пальецца для гераіні “карынкаю”, то бок чорным дробным вінаградам без костак. Як можа ліцца вінаград, не ператвораны ў віно?

Падборка вершаў аўтаркі неблагая, але толькі паводле аматарскага ўзроўню, які ў цэлым “трымае” тыднёвік.

А вось верш былога галоўнага рэдактара “Полымя” Міколы Мятліцкага, пасля якога часопіс ператварылі ў гістарычны ды мемуарны, ды ў зборышча блататы, –  выглядае годна ўжо па мерках прафесіяналаў:


Мікола МЯТЛІЦКІ

Каложа

Вякоў сівых абложа.
Цагляных барва сцен.
Узнеслася Каложа,
Прашыўшы часу тлен.

І гожаю паставай
Вітае дзень зямны.
На беразе на правым
Чутны яе званы.

Сюды наступнасць кліча,
Гаворку з ёй вядзе.
Люструецца аблічча
У нёманскай вадзе.

О дай ёй, Ясны Божа,
Ўсе выстаяць грамы.
Бяссмертная Каложа —
Бяссмертныя і мы.


Толькі другі радок выйшаў не вельмі складна і ладна. У цэлым жа прысутнасць духу Паэзіі не выклікае сумневу.




Міхась Южык

ЛіМаразм-486

Асцярожлівы ліс, або Майстэрства маніпуляцый

Вядома, што блогер Новікаў – маніпулятар. І аб’ект даследавання яго – слабыя чалавечыя душы. У тым ліку ён злавіў на кручок і Мікалая Чаргінца – пераконвае літаратурную тусоўку і ўяўную Беларусь, што старшыня СПБ зусім не вялікі чалавек, хоць узнагароды і рэгаліі таго кажуць пра адваротнае. То бок заарканіў мацёрага пісьменніка на адну з нізкіх чалавечых страсцей – славалюбства.
Новікаў эмацыянальны вампір і корміцца гневам сваіх ахвяр.
Адной з такіх стаўся яго колішні сябар Грышкавец Валерый, якога Новікаў пастаянна правакаваў, выводзіў на эмоцыі, ціснучы на звыклую загану рускіх людзей – любоў да зялёнага змія.
Аднак душазнаўца тут перабраў – і Грышкавец укрыўдзіўся дужа, смяротна, і яго перавабіў да сябе Чаргінец, наабяцаўшы залатыя горы, у тым ліку і кнігу за дзяржаўныя грошы. Тады Грышкавец стаў паліваць Новікава брудам на сайце СПБ.
З яго “шэдэўраў”:
1) http://old.oo-spb.by/ru/news/novosti/1320.html?id=1320
2) http://old.oo-spb.by/ru/news/novosti/1416.html?id=1416

Другі б усердзіўся, пракляў здрадніка. Але толькі не маніпулятар Новікаў, для якога ісціны ў прынцыпе няма (дарвініст), а ёсць чалавечы матэрыял са сваімі слабасцямі. Ён ведаў, што Чаргінец часткова падмане Грышкаўца і залатых гор не спраўдзіць. Так і выйшла: чарговая крыўда п’яніцы (якія хварэюць на перапады настрою) адрынула Грышкаўца ад магутнага старшыні. І той перабег, нядоўга пацеляпаўшыся ў паветры, зноў да былога сябра, маніпулятара.
Дарэчы, Новікаў трымае – перыядычна нахвальваючы, ціснучы на грэх славалюбства, у сябе і Разановіча-з-Палесся і Глеба Ганчарова, злаякаснага графамана. Корміць грэх маніпулятар так: называе іх творчасць цудоўнаю («замечательною»).
Быў цудоўным паэтам і жывым класікам да нядаўняга часу ў блогера і Міхась Башлакоў, бяздарны літаратурны чыноўнік. Але шмат чым не дагадзіў, бо прапаў са спісу класікаў. Новікаў разасраўся з ім з прычыны ліслівасці таго ў бок Міхася Пазнякова. Праўда, як паказаў Чаргінец, сам Новікаў – да выгнання яго з СПБ – нахвальваў і Пазнякова, называў («замечательным»).
(«- Михась Башлаков, Геннадий Пашков, Михась Поздняков, Микола Шабович, Георгий Марчук, Василь Ширко – эти талантливые белорусские писатели – украшение портала…» http://oo-spb.by/index.php?id=663 )
Цяпер гэты адметны старшыня – люты вораг маніпулятара.

Пяройдзем да вершаў Грышкаўца, таксама цудоўнага, паводле Новікава, рускага беларускага паэта, які – прызнаецца! – любіць толькі рускую літаратуру (жыхар Пінска), а беларусаў уважае за неданоскаў амаль.


Тэкст Грышкаўца:

Свет березовый от края и до края.
Ты к нему дорогой солнечной идешь.
Это – родина, земля твоя родная,
И беда твоя, что вряд ли сам поймешь.

Помотались. Пободялись*. Нахлебались.
Было всяко. Да вот горя – пополней.
Дети выросли. И жены потерялись. --
Свет березовый нисколько не бледней.

Это родина. Здесь даже воздух чище.
Здесь такие бабы, хлопец, не шали!
Все, конечно же, наладится, дружище.
Мужика вот, жалко, нету у земли…

Свет березовый от края и до края.
И такая хорошища, хоть запой!..
Это родина. Ну, разве есть другая?
А коль родина, ты, значит, не чужой.

*пободялись (бел.) -- побродили


Гэты бадзёры прасавецкі, склеены са штампаў і беларусізмаў твор рускага беларуса цяжка сур’ёзам каментаваць. Самыя недарэчныя месцы я вылучыў.

А вось што казаў пра той верш сам мазгазнаўца Новікаў у 2015 годзе (https://www.litkritika.by/comments?cid=2596 ):

“Ну что это за стихотворение? -

Пластинка у тебя какая-то заезженная, Валерий. Поменяй ее. У тебя все красивые - талантливые. Не получится из тебя путячего критика, Валерий. ))

Иного ты сказать не можешь просто, потому как сам западнорусец. И стихи ты там разместил свои не из лучших. Если не самые худшие. В этом молодец - не надо остальных перебивать. ))


О чем оно? О ком? Что это за родина? Любая, что ли? Я думаю - Россия.

А «свет березовый» - это что? Какой он - белый, зеленый?

Стихотворение - набор слов, который непонятно как расшифровать”.


Далей раздражнёны Грышкавец выбухае гнеўным адказам на старонку, прыводзім адно самы верх яго слоўнага паносу:

«Почему Россия? Везде обозначаю: родился в Пинске, Беларусь. Можешь зайти на ресурсы «Нашего современника», «Москвы», «ДН» и проч., и убедиться. А ты из тех, что не верят, так что загляни. Но это не самая страшная твоя беда.

Пострашнее то, что ты не чувствуешь слово, причем, глух, как тетерев, а судить берешься. Я отзывчив на талант, на добро. А уж если к тому же талант добрый... А у Крикливец, что бы ты ни зудел, талант светлый!.. И стихи Клочко оставляют хорошее впечатление. Потому и вступаюсь».
…………………………………………………..


Закрануў душазнаўца, такім чынам, Грышкаўца за жывое. Неўзабаве, паўторымся, той пакінуў урача-псіхатэрапеўта і перакінуўся да магутнага, грашавітага Чаргінца.
Вось вам прыклады маніпуляцыі свядомасці ад абазнанага спецыяліста. Адно скажу: не толькі да такога псіхолага не прывядзі Божа нікому патрапіць, а і наогул да любога псіхолага, што нажываецца на горы людзей. Хіба за выняткам спартыўных псіхолагаў.
Грышкавец папісвае цяпер у маніпулятара, які яго падабраў і, верагодна, дае на бухло замест ганарару за яго нязвязныя дзённікі пра жыццё ў Маскве (каму гэта цікава?).
Сам жа душазнаўца за свае маніпуляцыі свядомасцю людзей прыцягнуты Чаргінцом да крымінальнай адказнасці, перабывае пад следствам за паклёп.
(“А новая клевета, опубликованная недавно на псевдолитературном сайте псевдокритиком, приобщается к уголовному делу, возбужденному компетентными органами в отношении Новикова А.П. – подозреваемого в совершении преступления. http://oo-spb.by/index.php?id=679 )
 
Пытанне адно: чаму асцярожлівы як ліс Разановіч-з-Палесся, мала адораны рускамоўны празаік, адтуль не даў лататы? Бо запахла смажаным нежартоўна. Аднак жа і заваблівае яго Новікаў, трымае на вудачцы мядоваю пахвалою: зноў цісне на грэх славалюбства.


Только твоё и моё сокровенное дело,
Чтобы земля с человечеством вечно летела.
(Юнна Мориц)





Міхась Южык

ЛіМаразм-587

Хочацца верыць

У тыднёвіку “ЛіМ”, што адчыняе 2018 год, змешчана даволі выразная падборка вершаў Наталлі Кучмель, вядомай аўтаркі, якая не так і часта з’яўляецца ў друку.
Асноўная вартасць тэкстаў Кучмель – нешматслоўнасць, калі досыць многае кажацца як бы за кадрам, за выявай карцінкі, якую яна малюе.
У матывах жа – збольшага па-беларуску тужлівых – асаблівых адкрыццяў не знойдзена.

***
Зноў звыкла і запознена тужу,
Ішоўшы ўночы вуліцай пустою,
Што гэта я табе не раскажу,
І гэтае, і гэта, і вунь тое…
Адно суцешыць: можа, ў Бога, там,
Што б ні сказала, — ведаеш і сам.


Не вельмі зразумеў, як можна “запознена” тужыць, бо тугу як бы ніхто не кліча апрыёры, завітвае сама.


***
Раве, бурчыць рэфрыжэратар,
Пасоўвае сябе з пакутай.
Прахожы — дзядзечка вушаты —
Глядзіць на раніцу надзьмута.
А раніца стаіць над светам,
Над галубінаю гайнёю,
І дрэвы жоўтыя сагрэты
Яе апошняй цеплынёю.


Тут слова “вушаты” вытыркаецца, здаецца не ўнармаваным, бо ёсць “вушасты”.
Няясна таксама, чаму раніца “апошняй цеплынёю” сагравае. Калі на парозе зіма, то варта было намякнуць. А, выбачаюся, дрэвы “жоўтыя”! Але не голыя – значыць – кастрычнік, не лістапад, і будзе яшчэ нейкае цяпло.
У цэлым два вершы сапраўды на мяжы тугі, дзе знікаюць усялякія іншыя пачуцці. Асабліва першы.

Верш №3 будзе весялейшы, а па тэхніцы такі самы, досыць на ўзроўні.

***
Ясны дзень — ды гнецца долу дым.
У кустоўі сварацца дразды.
Храм; і на парозе храма ўзнік
Чалавек мурзаты — будаўнік.
Са спаруды гэтай — на вякі —
Вызірнуў, маленечкі такі,
Усміхнуўся сонцу і драздам —
І вярнуўся. Дабудоўваць храм.
“На вякі” вызірнуць будаўнік мог толькі ў сэнсе – стаўся занатаваным паэткай, а яе вершы стануцца класікай не раўнуючы пушкінскай. Але ж чытач рубрыкі ведае, як гэта складана: на дарозе стаяць чыноўнікі, душыцелі прыгожага слова.
На фоне звычайнага лімаўскага ўзроўню падборка Наталлі Кучмель выглядае годна, але не пакідае адчуванне, што аўтарка як бы незнарок сюды завітала, а інтарэс да літаратуры ў яе даўнавата прапаў (адбілі сілавікі). Хочацца, тым не менш, верыць, што гэта не так.








Міхась Южык

ЛіМаразм-588

Тры ўдалыя радкі

Тыднёвік “ЛіМ” №1 (2018) пачынаецца падборкамі трох паэтаў – Наталлі Кучмель, Яўгена Хвалея і Эдуарда Дубянецкага.
Усе людзі вядомыя, мала таго, з усімі перасякаў мяне лёс так ці інакш. А гэта і гаворыць пра мізэрную затхласць беларускамоўнай суполкі, у якой развіццё для чалавека праблематычнае.
Тым не менш разгледжаныя ўчора вершы Кучмель выглядаюць прыстойна.
У вершах ж Яўгена Хвалея паэзіі практычна няма. Хоць веданне мовы народнай неблагое, аўтар усё жыццё працаваў рэдактарам.



Канец лета

А-і

Апошняму дню лета
Пракурлыкалі жураўлі.
Па-над хатай маёю, таполямі
Паляцелі на край Зямлі.

Мне пакінулі успаміны,
Быццам гукі свае ў вышыні.
І гляджу я туды,
дзе не вернецца
Тое, што было ў летнія дні...

Там язмін цвіў каля паркана —
Захлынаўся, бывала, я ім.
І півоня твая так палала
З гладыёлусам белым маім...

Ці вяргіні,
а ці шыпшыны
Лёсы ў нас?
Хоць цяпер адкажы,
Дзень апошні жураўліны
Лета,
што ўжо стаіць на мяжы...


Тут вобразнасць без паэтычных адкрыццяў. Банальна. Скразная думка – усё ўжо было, а таго што “раньш было” – няма. Стыль як для лірыкі жахлівы. Нешта я вылучыў тлустым. А вось два радкі пра півоню з гладыёлусам – удалыя атрымаліся.


***
Пад небам высокім,
Дзе зоркавы воз,
Пад сонцам і хмарамі нізкімі,
Нібыта Хрыстос,
Вядзе цябе лёс —
што там
За вярстою няблізкаю?
А ты ўсё далей і далей ідзеш...
Дні над табою маланкамі бліскаюць...
Каля ног, абстрыканых травой,
Цвыркуны, як секундныя стрэлкі,
Стракочуць.
Нахіляецца лёс над табой,
Быццам ты над грудочкам са скочкамі.


Усе заўвагі па другім вершы Хвалея – тыя самыя, што і ў першым. Галоўная з якіх – адсутнасць паэзіі па ўсіх мерках.
Тут яшчэ і кульгава фармулююцца празаічныя фразы. Апошні сказ не зразумеў я зусім – што, да чаго і навошта.
З усяго масіву вылучу як станоўчае радок пра маланкі.




Міхась Южык

ЛіМаразм-589

Нюансы

Калі адчыняеш чарговыя нумары “Полымя”, то слупянееш і пэўны час нерухомееш: Мікола Берлеж упарта развівае гістарычную літаратуру і, з асаблівай любасцю, літаратуру народаў свету, апроч ненавіснай праваслаўнаму люду так званай паэзіі народаў пратэстанцкага і каталіцкага свету. Нам куды бліжэй мусульмане і румыны з балгарамі, што праўда. Пра сербаў і казаць няма чаго – велізарны ўклад унёс часопіс у прапаганду сербскага слова.
Адна закавыка: забываем сёмы год запар сваё развіваць – амаль усе аўтары “Полымя” ёсць або лядачымі савецкімі старцамі, або самымі-самымі сілавікамі, плюс маладая чэлядзь, адмыслова падабраная для абслугі.
Аднак у №11 трапіліся вершы Алеся Бадака, з паэзіяй якога я не знаёмы, а ведаю адно як чыноўніка і пасрэднага празаіка.
У падборцы праглядаецца скразны боль на фоне асабістай страты. І гэта надае ёй сілу, хоць, вядома ж, нічога пазітыўнага чытачу не нясе. Паэт гэтак дае палёгку ўласнай душы, хоць па маім вопыце – ніколі выплюхванне болю на паперу не дапаможа. Я гэтым стараўся не займацца ніколі. Былое варта сціснуць да памераў фота 2х1, потым паменшыць яшчэ – і выкінуць у Лету. Калі, канешне, не хочаш завіснуць на дзесяцігоддзі ў прастрацыі. (Бо мінулага насамрэч ужо няма – яно толькі ў тваёй галаве, нейронах, і мучыць фантомамі.)


БОЛЬ

Як жыць,
Калі душа баліць
Тваёй душы незаціханым болем.
Ды мне ім, нібы скарбам, даражыць,
Пакуль мяне ён звязвае з табою,

Пакуль яго сягоння пазнаю
Па тым, як гора ты перажывала:
Не першы раз над безданню стаю,
А так душа ніколі не рыдала.

Цяпер ён мой, каб, перасекшы край
Быцця зямнога і скупога лёсу,
Табе не плакаць па дарозе ў рай
Над тым, што тут пакінуць давялося;

Каб памяці ў кватэрнай цішыні
Праз гэты боль пакутліва вяртацца
У нашы нібы высненыя дні,
Дзе белы свет без чорных дэкарацый;

Каб дзён былых вартуючы святло,
Жыць адчуваннем часу незямнога:
Што да цябе нічога не было,
Пасля цябе не будзе больш нічога.

Я вымаліў у Бога гэты боль, —
Душа прасіла немачна і слёзна.
Астатняе, што звязана з табой,
Вымольваць у яго было ўжо позна.


Гэта проза, проза моцная. Але проза для самога аўтара. Вобразных адкрыццяў няма паэтычных зусім – што тычыцца ўласна паэзіі.
Але і відавочна мне цяпер, што Бадак куды мацнейшы ў якасці паэта (тым не менш!), чым празаіка, абцяжаранага рыторыкай, павучаннямі.


КЛЯНОВЫ ЛІСТ

Не ляці за мною, ліст кляновы,
Каб цябе ад холаду ўбярог.
Я і сам жыццё сваё нанова
Пачынаю з прывідных дарог.

Я і сам не ведаю, навошта
І куды мне рухацца цяпер.
Нібы лёс запозненаю поштай
Мне прыслаў з мінулага цябе.

Я ў мінулым тым, канешне, рады
Быў бы табе шчыра памагчы.
Даў бы неацэнныя парады
Як ад сцюж зімовых уцячы.

Свет вялікі, недзе ёсць, вядома,
Для такіх, як ты, зімою рай.
Ну, а можа, я б цябе дадому
У цяпло кватэрнае забраў.

Ды цяпер, у вечнай адзіноце,
Я гляджу па-іншаму на свет.
І душа бязважкая ў палёце,
Як пустым адпраўлены канверт.

Не ляці, спыніся, ліст асенні.
Мо пад снегам заўтра прападзеш,
Ды затое лішнія імгненні
Сёння ты з сям’ёю правядзеш.


Як мінімум сумна. Калі вылучаць тлустым негатыўныя апрыёры словы, то ўвесь верш будзе чорным. Ці трэба такое каму? Маю на ўвазе і аўтара.
Але ж і судзіць можа Бадака адно той, хто сам не пакутаваў аніколі – пераважна малады, здаровы, распешчаны. І толькі.
Па легендзе будызм – які не ёсць ніякай рэлігіяй – быў выдуманы прынцам Будай з цяжкага душэўнага стану, ад таго, што яго гадавалі ў шакаладных умовах, хаваючы хваробы, старасць  і смерць. Аднак не ўбераглі – і мядовы прынц, убачыўшы раптам нямоглага хворага старога, занядужаў душэўна. І збег у лес, і чакаў ратавання то ў пасце, ад якога ледзь канькі не адкінуў, то ў медытацыі. У выніку стварыў свой аблудны “бред”, які і па сёння губіць тысячы душаў. Замест радасці жыцця і творчасці – прага нябыту, замест жывога Бога – нішто, нерухомая нірвана, куды можна перыядычна праз медытацыю сыходзіць яшчэ пры жыцці. Але не пазбегнуць жа і вяртацца – ды ўжо духоўна пашкоджаным. Замест дабрадаці Божай і раю наперадзе – мара аб небыцці. І трэба для гэтага зямлю сабою чадзіць?
Характэрна: Хрыстос-Збавіцель памёр на крыжы за мільярды душаў, а Буда –з’ешы ў спякоту нясвежую свініну.
Як казаў адзін педзік другому: адчуваеш пеніс у задзіцы (“адчуваю!”) – і я адчуваю, аднак ёсць нюансы…



Міхась Южык

ЛіМаразм-580

Крылатыя арэлі

Вернемся да нумара тыднёвіка “ЛіМ”, які зачынае 2018 год. Раздзел паэзіі. Не ўсіх яшчэ паглядзелі. Трэцім паэтам на старонцы выступае:

Эдуард Станіслававіч Дубянецкі (нар. 20 красавіка 1966, в. Чудзін, Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі гісторык, культуролаг, публіцыст, паэт. Кандыдат гістарычных навук (1995). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2012). Сын філосафа, палітолага і публіцыста Станіслава Дубянецкага.

Гэта досыць вядомы па нашай рубрыцы філосаф ды ідыёлаг часопіса “Вераснень”, які фарміруе эстэтычныя густы грамады. Мала таго, Дубянецкі падбіраецца ўжо і заняць месца славутай Ірыны Шаўляковай у “Дзеяслове”. Ці стаць хаця б поруч.
Сябар “незалежнага” саюза літаратараў, ён друкуецца, тым не менш, па абодвух саюзах, бо паходзіць з дынастыі Дубянецкіх, гуманітарных навукоўцаў, як бачна з Вікіпедыі.
З гэтай жа прычыны Дубянецкаму носяць і свае кніжкі супрацоўнікі Акадэміі Навук, а таксама насельнікі тусоўкі асабліва прасунутых беларускамоўных, патомкаў фарысеяў часоў Галгофы.
І па дабраце душэўнай Эдуард Дубянецкі мусіць пісаць на іх слабыя тэксты свае грандыёзныя рэцэнзіі, славіць і ўсхваляць. А як жа іначай можа быць паміж блізкімі? «Давайте восклицать, друг другом восхищаться, высокопарных слов не надо опасаться» (Булат Окуджава).
І сапраўды, добрае слова чаму не сказаць, бо дабрыня да нас вернецца ўдзячнасцю аднадумцаў. Будзем адно аднаго песціць, лагодзіць. І не важна тут, што нашкодзім літаратуры на дзесяцігоддзі. Што такое, урэшце, нацыянальная літаратура? Паняцце расплывістае. А сябры і таварышы заўсёды падставяць плячо для мілага Эдуарда.

Зірнём на яго аблічча, што на фота перад артыкулам. На твары звычайна выступае душа.
Прынамсі ясныя тры рэчы:

1) перад намі не дэбіл
2) не сволач
3) але мае надзвычай слабую волю і тэмперамент.

Эдуард сімпатычны мне чалавек, у адрозненне ад некаторых яго сяброў, якім хочацца папраўдзе морду разбіць. Прыстойнасць чалавечая мне відавочная ў Дубянецкім. Аднак для паэзіі, у якой сябе спрабуе Эдуард, гэтага мала. Але да крытыкі, якую практыкуе ён, прыстасавальніцтва не пасуе. Бо рэкламшчыкаў і карыслівых пустазвонаў, пачынаючы з акадэміка Г., у нас досыць. Пісаць жа па сутнасці тэкстаў не можа амаль ніхто.
І не віна Эдуарда, што ён стаў сектантам беларушчыны па факце свайго нараджэння.
Нарадзіся ён у нармальнай Беларусі, у праваслаўнай манархіі Лукашэнкі, якая віруе за вакном і якой няма ніякай справы да высмактаных з пальца тэорый, якая куе, шые, водзіць, родзіць, пячэ, тчэ, арэ і сее, будуе і займаецца спортам, – быць бы Эдуарду адэкватным, гарманічна развітым грамадзянінам.
Але ж паняшчасціла жыць там, дзе душна і даўка, і мусіш ты несупынна паўтараць банальнасці, бо ўсе з тусоўкі іх паўтараюць, пароць глупствы, бо ўсе там іх поруць, а галоўнае – хваліць заведамую дрэнь і ліслівіць перад разнамаснымі гуру, жывымі яшчэ ці памерлымі.
Гляньце на характэрнасць фота Дубянецкага: за спінай Эдуарда вісіць не Хрыстос на іконе, а ікона Максіма Багдановіча, даволі пасрэднага па мерках суседняй Расіі творцы, які быў бы там у радзе трэцім-чацвёртым позаду ад тытанаў.
Скажыце, адэкватны вучоны можа маліцца на паэта трэцяга рада замест Хрыста? У мяне не вісіць на сценах ні Пушкіна, ні Талстога, ні нават сябе любімага. А толькі Хрыстос, Божая Маці і бабуля мая. («Не делай себе кумира и никакого изображения того, что на небе вверху, что на земле внизу и что в водах ниже земли; не поклоняйся и не служи им» – 2-я Божая запаведзь.)

Тут нехта можа ўсклікнуць, рвучы на сабе сарочку: да як жа ты смееш, гад, няславіць класіка Багдановіча! Ды класікі нарадзілі нашу літаратуру! Адказ: а чаго дзякаваць страшнаму калеку бацькам за сваё нараджэнне на свет, каб ён дзесяцігоддзі мучыўся, калі ўсе наўкол радуюцца? Нараджаць трэба здаровых нашчадкаў, а не такую літаратуру ад К-К і Б-Б, у якой мы пакутуем невыносна, дзе таленавіты творца не можа зарабіць пяром на тэлевізар хаця б… Сарамата. І подлая ганьба. Так што дзякаваць нам за прыніжанае існаванне ў беларускім слове няма чаго і каго, усіх гэтых пазняковых і шніпоў нарадзілі Купала з Коласам.

Цяпер трэба б пра вершы Дубянецкага. Аднак што можа напісаць чалавек, які такім ідалам пакланяецца? Толькі адпаведнага ўзроўню стварэнні.
Прыкладам:

***
Знікае дзень, знікае час,
знікаюць гарады.
Знікае ўсё амаль, але
Ты застаешся, Ты...
Згасаюць зоры, сонца згасне
і згасне ўсё амаль.
Ды толькі дух Твой —
вечны дух! —
ззяць будзе,
бы крышталь.
 

Што ж гэта такое! Чаму пачарнеў верш?! А таму што крытык вылучыў завучаныя шматвяковыя банальныя выразы, аўтар нават не паклапаціўся іх пераўтварыць вобразна. Яшчэ пры канцы і гутарковае “бы”, вырадак ад “быццам”, уляпіў. І што тут хваліць? Вось вам прадукт ідалапаклонства.

Або:

***
Сцяжынка памяці,
прашу, не зарастай,
вядзі туды —
ў дзяцінства дзіўны край,
каб там я змог,
шчаслівы,
на арэлях
зноў узляцець
вышэй за небакрай.
Не зарастай,
ратуй ад роспачы,
мне трэба
туды вяртацца
хоць на міг —
н е з а р а с т а й...

Тое самае. Апрача ўсяго, Эдуард і песню “Крыталыя арэлі” сюды ўплёў,  цудоўны савецкі шлягер Яўгена Крылатава.
Харошы, добры, шчыры тэкст Эдуарда. Але паэзія за тысячы кіламетраў ад яго збегла і перабывае недзе пад сонцам Андалусіі.

Спадзяюся, што не смяротна пакрыўдзіў прыстойнага чалавека і, веру, скрупулёзнага навукоўцу Эдуарда Дубянецкага. Аднак гэта і ўрок яму, калі яшчэ здольны вучыцца: «не единой буквой не лги».







Міхась Южык

ЛіМаразм-592

Доля секунды

Аўстрыйцу Томасу Баху ўчора бахнулі па галаве, яму прыйшла «ответка», або  як яшчэ кажуць – «обратка». Гэта тэрміны блатнога свету, які жыве па паняццях. Паводле паняццяў жыве і кіраўнік Міжнароднага Алімпійскага Камітэта, чыімі рукамі Белы Дом расправіўся з дзясяткамі чыстых расійскіх спартсменаў, а таксама з сотнямі іх родзічаў і мільёнамі балельшчыкаў – не дапусціў да ўдзелу ў алімпіядах у Бразіліі ды Карэі, некаторых і пажыццёва дыскваліфікаваў. І ўсё гэта на падставе аднаго толькі паклёпніка («лжесвидетеля») іуды-перабежчыка Родчанкава.
Абвінавачванне гэтае, вядома ж, імгненна развалілася ў арбітражным судзе ў Лазане, але МОК ротам Баха заявіў храбра і амбіцыйна: суд ім не ўказ, для запрашэння на Алімпіяду спартсмен павінен мець нешта большае, чым проста быць чыстым (чытай, не быць рускім). То бок як на вяселле – хачу запрашаю, а хачу не.
(Гэта, не секундачку, тая заходняя дэмакратыя і “каштоўнасці”, спадары, куды пішчом лезуць і яшчэ цягнуць з сабою нас лібералы “Свабоды”, разам з аблуднымі літаратарамі кшталту Хадановіча, Бахарэвіча і Вішнёва з Арловым-Някляевым-Быкавым).

А цяпер, будучы тэхнічным чалавекам па адукацыі, звяду ў пункты, што насамрэч зрабіў МОК на чале з Бахам:

1) Для абвінавачвання і пакарання спартсмена не трэба доказаў у выглядзе допінгавай пробы крыві, дастаткова паклёпу чалавека з псіхіятрычным дыягназам (Родчанкава).

2) За асабовыя парушэнні допінгавых правілаў адказвае не асобны спартсмен, а ўся нацыя. Дапатопны прынцып калектыўнай адказнасці.

3) Суд у Лазане, які апраўдаў дзясяткі спартсменаў, не прызнаецца правым, а правым толькі – рашэнне Баха і МОК (“я так хачу і так будзе!”)

4) Запрашэнне/незапрашэнне спартсменаў на Алімпіяду па расавым прынцыпе, у дадзеным выпадку не паехалі таму, што рускія, і болей віны няма.

У прынцыпе, гэта не так і дзіўна, бо яшчэ ў 50-я гады негр не мог увайсці ў Штатах у адзін аўтобус з белымі, а калі ўваходзіў – быў збіты на горкі яблык добрапрыстойнымі грамадзянамі ды выкінуты на дарогу. Дзівімся таму, што сыны і ўнукі гэтых людзей перыядычна ўчыняюць крывавую разню ў амерыканскіх школах? Гэта нашчадкі бравых каўбояў, што вынішчылі індзейаў, а потым мучылі в’етнамцаў і арабаў. То бок для Белага Дома расавы прынцып ёсць скрытая норма.

Цяпер пра тое, як насамрэч прыкрываюць ЗША допінг у рамках праграмы барацьбы з рускімі. Нагадаю, што антыдопінгавае агенцтва спансіруюць Штаты на 60 адсоткаў, яны і ўказваюць тамашнім марыянеткам.
Дык вось, недзе з канца 2000-х гадоў сярод вядучых лыжнікаў Нарвегіі (галоўны сапернік Расіі на алімпіядах) паявілася да 70 адсоткаў… астматыкаў! Хто ведае напраўду тую хваробу, разумее, што не тое, што чэмпіёнам сусветным не станеш ніколі, а проста жыць цяжкавата. Але якраз астматычныя прэпараты пашыраюць бронхі, насычаюць лёгкія крывёю, а значыць – сілкуюць мозг і ўвесь арганізм.
І здаравілы-лыжнікі атрымалі дыягназы “астма”, а з ім і права ўзаконенага ўжывання допінгу (гэтыя прэпараты без дыягназу – забаронены і лічацца допінгам).
Што ж мы атрымалі на выхадзе? А з недзе 2009 года ўсталявалася татальнае дамінаванне нарвежцаў над расіянамі, амаль усё золата пацякло ў гэтую сытую, з самым высокім узроўнем жыцця краіну. Прычым сытасць настолькі адбівае ўсякае сумленне, што мозг ужо не ведае пачуцця віны – заведама падманваючы, нарвежскія лыжнікі і біятланісты радуюцца залатым цацкам-медалям як дзеці! Як бачна, тэорыі Дастаеўскага пра ўнутранае пакаранне тут не спрацоўваюць. Забойца чужога спорту не толькі не пакутуе згрызотамі, а перабывае ў неўтаймоўнай эйфарыі, нірване.

Гэтакім спосабам Нарвегія практычна загубіла лыжны спорт не толькі ў Расіі, але і ў колішніх сваіх канкурэнтаў: Фінляндыі, Італіі (дзе допінг – крымінальнае злачынства), Нямеччыне і ў меншай ступені Швецыі.
Гадоў 10 я бачу на этапах кубка Свету па лыжах адну і тую ж агорклую карціну – бягуць як робаты нарвежцы, а недзе далёка позаду, інвалідамі, усе астатнія.
Гэта, спадары, “невялікія” выдаткі ў барацьбе з рускімі.

Пазаўчора на Алімпіядзе прайшла жаночая лыжная эстафета, а ўчора – мужчынская. Вынікі: у жанчын пераможцы – нарвежкі, другія – шведкі, трэція – расіянкі, маладзёжны склад, бо мацёрых МОК не пусціў на старт.
Глядзім каментар з лыжнага сайта:

"05 Рустам (Томск) 17.02.2018 14:04
Это удивительное совпадение, но именно у Якобсен ("капнувшей" на своем этапе) нет диагноза астма :). У Бьорген, Хаги и Остберг - этот диагноз есть :(. "

То бок адзіная нарвежка, якая дала слабіну ў эстафеце – здаровая, без дыягназу “астма”, тры астатнія, астматычкі, беглі як з ракетай у задніцы.

У мужчынскай эстафеце, дзе рускія – другія, а нарвежцы – першыя, тое самае: маладзёжны, амаль юніёрскі склад рускіх (бывалых лыжнікаў МОК, як на вяселле, не запрасіў) і – здаравенныя нарвегі з астматычнымі прэпаратамі.

Думаю, больш тлумачыць недасведчаным у спорце не трэба? Нас падманваюць і разводзяць, а паказваюць на алімпіядах спектакль, выгадны Беламу Дому, з дэманізаванымі рускімі і чэснымі амерыканцамі, немцамі, скандынавамі ды кітайцамі.

А цяпер пра «ответку» Томасу Баху.
Пазаўчора на гарналыжных спаборніцтвах у супергіганце выйгравала аўстрыйка, вялікая чэмпіёнка, да якой у мяне прэтэнзій няма. І Бах, сам алімпійскі чэмпіён менавіта па горных лыжах, цёпла ды асабіста віншаваў, абдымаючыся, суайчынніцу, доўга і ласкава гутарыў. У абаіх слёзы шчасця цяклі. Тым болей што чэмпіёнка вярнулася пасля двух гадоў мучэнняў з траўмамі… Трыумфаваў і аўстрыйскі народ.
А між тым спаборніцтвы яшчэ не закончыліся і гарналыжніцы ніжэйшага ўзроўню працягвалі свае рызыкоўныя спускі. На іх не глядзеў Томас Бах, бо – мацёры чалавечышча – ведаў: у гэтым спорце цудаў не бывае.
Шкада, не паказалі затым твар галавы МОК, у момант, калі фінішную рысу перасекла чэшская гарналыжніца, Эстэр Ледэска, якая спрабуе сябе тут на паўпрафесійнай аснове, бо ёсць чэмпіёнкай свету па зусім другім відзе – сноўбордзе (і будзе там стартаваць 26-га чысла).
Дык вось, спадары: гэтая чэшская сноўбардзістка апярэдзіла вялікую аўстрыйскую гарналыжніцу на… 0,01 секунды. І сама доўга стаяла ў шоку, думала, што секундамер яе падмануў, або яе развялі, ашукалі. Ёй хацелася крыкнуць, магчыма: ды вярніце вы нармальныя секунды, не здзекуйцеся! Не, хранометр засведчыў жорстка – яна алімпійская чэмпіёнка.
Гэтая «ответка» з духоўнага свету не ведаю, ці парадавала Томаса Баха? Прынамсі ён атрымаў знак, што пра яго памятаюць, яго не забудуць, ім стануць надалей шчыльна займацца. Як і Родчанкавым-іудам, якому ФБР, кажуць, ужо зрабіў пластычную аперацыю па змене твару – каб малайцы Пуціна яго не прыстрэлілі за акіянам як здрадніка Радзімы.







Міхась Южык

ЛіМаразм-592

Дзе Пустата з Пустэчай размаўляюць

У беларускай літаратуры яўная праблема з аўтарамі. У дадзеным выпадку – глядзіце самі: №135 “Літаратурнай Беларусі” (орган СПБ) змяшчае падборку вершаў Марыі Баравік, а ўжо праз нумар – тая самая катрынка: зноўку Марыя Баравік у №137.
Я ўжо звык зацінацца пастаянна аб застрашлівы воблік Купалы-Коласа на першы старонках, але пакуль не міруся з адной і той жа паэткай Баравік.

Доўгі верш яе з нумара 135 зладжаны аж з 10 частак.


1.

Глядзіць пытанне у акно,
Дае мне думкі валакно.
З яго цяпер мой тчэцца сон
Імклівым хмарам наўздагон.
Мо здарыцца, што ў часе недзе
Яго мне лёсіць перагледзець.
І гэту высь, і шыр з размахам
З ляснога поўдня аж на захад.
Аж закругляецца здаля
Па-за-падсвільская зямля.
Высока тут не толькі сонца,
А часам, сум у зорнай гронцы.


Што ўбачыла вопытнае вока крытыка адразу, дык гэта змушанасць і празмерная мудрагелістасць вобразаў. Пытанне нейкае ў вакне, яно спараджае валакно думак, з іх тчэцца сон… Ну яшчэ ладна. А потым гэтае нешта нейкае, гэты цьмяны сон з незразумелага пытання і валакна, ніяк не акрэслены для нас, аўтарка мяркуе надалей, праз лёс, – перагледзець! Тут і Кант шыю б зламаў. Як у Акуджавы: “Судьба, судьбы, судьбе, судьбою, о судьбе...”, гэтак, перайначыўшы, можна сказаць і пра Баравік: “пустата, пустаты, пустаце, пустатою, аб пустаце”…
Слоўныя карункі, такім чынам, не дапамаглі аўтарцы, а толькі абцяжарылі тэкст.
Увяла яна і шмат непатрэбных Паэзіі слоў, такіх як гутарковае “мо”, вычварнае “лёсіць”, два разы запар простанароднае “аж”, нейкі вырадак “Па-за-падсвільская”. Усё гэта спляжыла зачаткі гармоніі, якія маглі б раскрыцца праз някепскае адчуванне Марыяй Баравік самой мовы беларускай. Але проста мова і мова паэтычная – станцыі дужа далёкія адна ад другой.

Тое самае – “высокі” сум у нейкай “зорнай гронцы”. Зноў заклятыя беларускія псеўдапаэтычныя зоры – да месца і не да месца ставяцца гэтыя застрашлівыя тэрмаядзерныя бяздушныя сферы.
Здавалася б, усё ясна тут і цудаў не адбудзецца, і не варта мучыць чытача рубрыкі далейшымі 9-цю часткамі опуса Баравік?
Добра, для тых, хто мне не паверыў, праскокваем да часткі 10:


10.

Любі вакно, калі вясёлка
Абдым пакажа над пасёлкам.
Яе характар каляровы
Твае аж выгінае бровы.
Любі астылаю парою:
Збуджай у снежным роі мроі,
Як і ў нябесным думкі-зоркі
З салодкім прысмакам і горкім.
Любі, калі тугу сціраюць
Гракі, буслы перад вачыма;
Надзея волю выбірае.
І сніцца шчасная Айчына.


Напрыканцы паэтка звыкла скацілася да беларускіх сектанцкіх заклікаў і суровых настаўленняў любіць Айчыну. Шаблон. І напружвае, адпрэчвае ад тэксту безупынны загад: любі, любі, збуджай, любі… Ды што гэта за муштра чытача?
З “вакном” трэба разабрацца – бо ў першай частцы ў атарцы проста “акно”. Спыніцца не нечым адным.

Два яўныя коснаязыкія, не сфармуляваныя выразы:

1) “Як і ў нябесным думкі-зоркі”
2) “Надзея волю выбірае”

Южык “нэ панімайт” ні адзінага. Пайдзіце ў любую краму, і там на касах вам даходліва і красамоўна, не ў прыклад паэтцы Баравік, усё скажуць самыя простыя рабацягі, якія філфакаў вашых не канчалі.
Убоства. Дзе рэдактары?

Хвароба наша невылечная: пхаюць у друк адных і тых жа блатных, без разбору і без адбору. Тэлефоннае права, карпаратыўныя шкурныя інтарэсікі, цэнзар Сачанка-пляменнік усіх запалохаў аўтарытарызмам. Ні ўздыхнуць, ні варухнуцца пад ім няможна. Во дзе ўжо дыктатура сектанцкая.
Мова змушаная і гарбатая ў паэтаў абодвух саюзаў таму, што на ёй ніхто ў краіне не размаўляе, ніадкуль яе не чуе. Таму і не ведаюць “паэты”, куды і нашто якое слова паставіць.





Міхась Южык

ЛіМаразм-593

Павяселімся

Тыднёвік “ЛіМ”, які разагнаў усіх таленавітых аўтараў, каб Пазнякову з Хаўрусам было хораша і памысна, працягвае паніжаць планку айчыннай паэзіі.
У №2 2018 года змешчаны на паказ вершы некага Рамана Абрамчука. І паўстае толькі пытанне: завошта вы мучыце нас тэкстамі гэтага бяздарнага чалавека, нашто ён нам?

Раман АБРАМЧУК

Імунаглабуліны

Імунаглабуліны — гэта такія
дэльфіны добрыя
туляцца да дна твайго цёплымі мордамі
Глыбей і глыбей
Імунаглабуліны — гэта такія
птушкі светлыя
разразаючы крыламі чумное паветра
Імчаць да цябе
Імунаглабуліны — такія
субмарыны надзейныя
гойсаюць трактамі рэкамі венамі
Б'юць цеч у акіян
Імунаглабуліны — гэта такія
апельсіны жоўтыя
набытыя на рагу Харужай і Мордара
Я прынёс іх табе
Імунаглабуліны — гэта такія
мандарыны мяккія
растаюць у роце і смешна яўкаюць
Прам як у мульце
Імунаглабуліны — ламаюць хрыбты
шкарлятынам ды вірусам
каб ты і я не заставаліся ў мінусе
Не трэба ім лайк
Імунаю найглыбіннаю
накрываю цябе мая мілая
На добры сон
Хай сніцца сом.


Я не магу даваць разгорнутых каментарыяў на гэты дзікі пасаж, які адважна прэтэндуе на званне паэзіі. Бо менавіта на старонцы “паэзія” ён змешчаны. Больш атрыбутаў ніякіх няма, якія б дазволілі нам выявіць прадстаўлены жанр.
Адно, што застаецца ў памяці пасля натужлівага прачытання: імунаглабуліны – яны такія, сякія, яны гэтыя і гэныя і яшчэ гэткія. Дзякуй аўтару за пасыл бадзёрасці, як той казаў, з самага ранку.
Я сярод ідыётаў? Не, дзяржаўны тыднёвік.

А вось з раздзела “крытыка” гэтай мілай газеціны, так піша пра Настассю Нарйэка двухаблічны Янус, нейкая Лапіцкая-Капуста, два чалавекі ў адным, бо яны і падпісваюцца як адно цэлае, і зусім не зразумела, якую літару чыя рука накрэмзала. Галавацяпства? Не, казуістычны хітравывернуты беларускі баязлівы разлік – каб не адказваць за свае словы: не то Капуста пакрыўдзіла Насцю Нарэйка, не то Лапіцкая.
Між тым крыўды тут ніякай няма, дзяўчаты, не сумняваюся, у сяброўстве, з адной тусоўкі. Інакш бы Нарэйка не была плённым аўтарам холдынгу.
Чытаем ад двухаблічнага стварэння:

“На старонках 12-га нумара «Маладосці» ёсць сапраўдная фея, якая «штогод напярэдадні чароўных зімовых свят дорыць сваім самым блізкім, самым добрым сябрам новую навагоднюю казку». Гэтым разам Настасся Нарэйка надрукавала ў часопісе казку пад назвай «Навагоднія суніцы». (Нагадаю: чытачы «ЛіМа» атрымалі ў падарунак ад Настассі гісторыю «Маленькая скрыпачка», што пабачыла свет у апошнім нумары штотыднёвіка за мінулы год.) Хаця аўтарка вызначае жанр сваіх твораў як казкі, праблемы, што ў іх вырашаюцца, самыя звычайныя — яны маюць месца ў жыцці кожнага з нас. Чароўны антураж, на фоне якога разгортваюцца падзеі, выконвае дапаможную функцыю, галоўнае, вакол чаго будуецца сюжэт, — узаемаадносіны паміж людзьмі”.

Гэтак горача і цёпла нахвальваюць дзяўчаты сваю прыяцельку. Як насамрэч трэба пісаць крытыку пра Нарэйка, шукайце ў рубрыцы “ЛіМаразм”. Настасся таленавіты чалавек, які пры такой мядовай аслізлай патацы хутка ператворыцца ў малую Рублеўскую. Чакаць, магчыма, не доўга.
Ключавая фраза па Фрэйдзе: “…дорыць сваім самым блізкім, самым добрым сябрам”. А сябры, трэба разумець, гэта галоўрэд без пісьменніцкага імя, затое з урачэбным дыпломам Святлана Дзянісава, ну і чалавек па імені Лапіцкая-Капуста. Дзеля астатніх няма натхнення ў Настассі Нарэйка.

Павесяліліся? Жадаю цудоўнага творчага дня.







Міхась Южык

ЛіМаразм-594

Блатная хата

Мы все учились понемногу
Чему-нибудь и как-нибудь…
(Александр Пушкин)

У тыднёвіку “ЛіМ” №2 (2018) змешчана, у звязку з двума іншымі паэтамі, крайне сырая ва ўсіх адносінах падборка пажылога Міколы Салаўцова.
Аўтар недзе нешта чуў і пра рэлігію, і пра дзекабрыстаў, але павярхоўна, у выніку ўсё змяшаў у ліпкую кашу.

Мікола САЛАЎЦОЎ


Гартаючы гісторыю назад

Гляджу я ў неба, як кідаюць Богі
То ў рай, то ў пекла зоркі нада мной...
Між іх шукаю лёс сваёй дарогі
І лёс маёй Краіны дарагой...

У кожнай зорцы, як у люстры чыстым, —
Людскія душы мёртвых і жывых:
Вядомых дзеячоў і дзекабрыстаў,
І сённяшніх набожнікаў святых.

І тых усіх, хто лье святло «свабоды»
Праз прызму бруду на сучасны лад...
Не хочу я, каб плакалі народы,
Гартаючы гісторыю назад...

Растаўце зоркі-кропкі над цунамі,
Бо шмат дзе пахне порахам — вайной,
Вярніце ўсё нажытае гадамі,
Вярніце людзям радасць і спакой!


1) “кідаюць Богі” – памылкі дзве: правільна “багі”, а не “богі”, ды з малой літары; Бог, Тварэц Сусвету, адзін, у яго братоў (“багоў”) няма; багі, што пішуцца з малой літары, у тым ліку і антычныя, і беларускія балотныя і лясныя багі (лесуны, ваўкалакі), ёсць дэманы, упалыя анёлы.

2) “зоркі нада мной” – непагасны вобраз беларускіх зорак ужо прытаміў, далібог.

3) “зорцы, як у люстры” – у Салаўцова праблемы з вобразным уяўленнем, хіба можна люстравацца ў зорцы?

4) “дзеячоў” – граматычная памылка, правільна “дзеячаў” (гл. слоўнікі).

5) “набожнікаў” – невядомае ў прыродзе, відаць прыдуманае аўтарам слова.

6) “хто лье святло «свабоды» Праз прызму бруду” – голая млосная публіцыстыка.

7) “Не хочу” – граматычная памылка, правільна “хачу”. Ніякіх варыянтаў няма больш.

8) “Растаўце” – граматычны ляпсус, прапушчаная ў дзяржаўным тыднёвіку літара “с”: “расстаўце”.

Як бачыць чытач рубрыкі, рэдактары тыднёвіка жуюць сваю пайку дарма. Губяць мову. Выдаюць за паэзію пошлую публіцыстыку. Пішуць кашчуннае “Богі” з вялікай літары і праз “о”, тады як трэба з малой і праз “а”.

Нашто праседжваюць яны там штаны і спадніцы? Чаму не турне іх адтуль, злачынцаў, Берлеж Мікола? Або і там, як і ў “Маладосці”, спрэс адна блатата?



Міхась Южык

ЛіМаразм-595

За 54 секунды

Расія ў самы апошні дзень апаскудзіла так званаму цывілізаванаму свету ўсю зімовую алімпіяду – выйграла хакейны турнір.
Што ты будзеш рабіць з гэтымі рускімі? Сцяг у іх адабралі. Гімн спяваць забаранілі. Напялі абразлівую форму з надпісам “ААР”, якую самі ж расіяне чорным гумарам ахрысцілі “Аб’яднаная Арабская Рэспубліка”. Самых рэйтынгавых атлетаў “не запрасілі” (як на вяселле) на алімпійскія гульні… Усё зрабілі, каб шыта-крыта. А з хакеем, бач ты, не ўсачылі – гэтае нахабнае быдла забрала фінал у добрапрыстойных немцаў, улюбёнцаў чыстай Еўропы. А хто выйграе фінал па хакеі – той негалосна выйграе і ўсю Алімпіяду. Так павялося ў неафіцыйным табелі рангаў. Бо калі ўзяць усе зімовыя экзатычныя віды спорту, увесь гэты біятлон з фігурным катаннем і падобнае – не набяруць супольна яны і дзясятай долі хакейных фанатаў па ўсім свеце.
Просты люд не разбіраецца ў піруэтах і трайных рытбергерах, затое выдатна ведае, што іх хакейная каманда уральскага Магнітагорска намалаціла многа шайбаў хабараўчанам. Яны не бачаць ніколі лыжнае дваябор’е, затое выдатна знаёмыя з Трэццяком і Фяцісавым, галоўнымі цяпер спартыўнымі начальнікамі Расіі, а раней – зоркамі хакея сусветнай велічыні.
Таму спадар кіраўнік МОК Тх-о-о-мас Бах пракалоўся, схібіў і аблажаўся.
Учора Расія ўпершыню ў гісторыі (з 1993 г.) стала алімпійскім чэмпіёнам па хакеі. А раней, у ідэальных умовах, калі ніхто не замінаў, у шакаладным Сочы напрыклад, перамагчы не ўдавалася. Гэта, з аднаго боку, рускі характар – здзяйсняць подзвігі толькі тады, калі зусім загнаны ў кут, а з другога – рэаліі сакральнай для нацыі гульні. Перамога прыходзіць толькі пад час спаянасці народа ў адно цэлае. А гэта ўдалося толькі цяпер, праз 18 гадоў кіравання Пуціна, калі ўсталявалася праваслаўная манархія, стрыжань рускай душы і нацыя моцная як ніколі.
Чаму перамагаў хакей СССР? – тое самае: усе аб’яднаныя адзінай нацыянальнай ідэяй, праяўленай на знешнім узроўні як культавая калектыўная гульня ў хакей.
Мы, выхадцы з СССР, не мелі іншых дастойных багоў сярод інфармацыйнага шалупіння, як толькі героі “лядовай дружыны”, непераможныя атлеты, што прывозяць з розных краёў свету залатыя кубкі ды медалі, славяць краіну. Хлапчукі маліліся на Харламава, Трэццяка, Фецісава – і хацелі быць падобнымі да гэтых былінных волатаў. І тое не самы горшы аб’ект пакланення, згадзіцеся.
Упершыню я адчуў напоўніцу, што такое хакей, вясной 1978 года, калі бацьку запрасіў да сябе сусед на дзіва дзіўнае – новы каляровы тэлевізар, глядзець фінальную гульню з “СССР—Чэхаславакія” на чэмпіянаце свету, што праходзіў у Празе. Бацька ўзяў і мяне.
Не менш, чым колерамі тэлекарцінкі, уражаны я быў напалам гульні: СССР для агульнай перамогі ў турніры трэба было не проста перамагчы Чэхаў у Празе, а выйграць не менш, як з розніцаю ў дзве шайбы. Трыбуны раўлі за чэхаў, нянавісць да “нашых”, а значыць, і да сябе – я адчуваў фізічна.
І вось былінныя героі выйгралі. А чэха-славакі, якія мелі важкія падставы ненавідзіць рускіх за 1968 год (пра што я тады і доўга затым не ведаў) – пайшлі шылам кашы паеўшы. І гэта было радасна. І як толькі закончыўся матч – наш мікрараён зароў адзіным харавым голасам. Асаблівы гучна – з боку студэнцкага інтэрната, пяціпавярхоўкі насупраць нас. Вось што такое хакей.
Але як толькі разваліўся СССР, зборная Расіі, якая сталася правапераемнікам імперскага хакея, перамагаць перастала. Не, высакакласных ігракоў не паменела. А знік патрыятызм, нацыянальная ідэя, якая і мацавала гэтую сакральную зборную. Гульцы рынуліся за акіян зарабляць мільёны долараў, а прыязджаючы ў зборную, не гатовыя былі біцца за “золата” не на жывот, а на смерць. Тады як акрыялыя чэхі, наадварот, спаяліся нацыянальнай ідэяй і раз за разам білі Расію і станавіліся чэмпіёнамі свету, а ў 1998 годзе, 20 гадоў таму, у японскім Нагана – і алімпійскімі чэмпіёнамі.
Памяць выразна занатавала той матч: фаварыты фіналу, зоркавая зборная Расіі, на чале з Паўлам Бурэ, абрынула цунамі атак на вароты саперніка. Чэхі залезлі ў глухую абарону, а варатар Гашак быў непрабіўны. Гэта прыводзіла мяне ў даўкі адчай – нянавісць да чэхаў з часоў СССР была велізарная, бо толькі яны аказвалі якое-кольвек супраціўленне непераможнай зборнай СССР, “чырвонай машыне”.
Але ў 1998 годзе Расію рабавалі яўрэйскія алігархі, а згалелы народ не мог шчыра балець за багатых хакеістаў з-за акіяна, якія купаліся ў доларах. Прапала духоўная повязь “заўзятар—зборная”. І таму вароты чэхаў выстаялі, а першая ж кволая контратака, ці не адзіная за ўвесь матч, закончылася шайбай у вароты Расіі. Для мяне гэта была ганьба і несправядлівасць, якую не забуду па сёння: адны атакуюць і прайграюць, другія разбураюць і выйграюць.
Зборнай Расіі спатрэбілася аж 15 гадоў, каб у 2008 годзе упершыню стаць чэмпіёнамі свету. Прычым пераможную шайбу ў дадатковым перыядзе закінуў малады тады Павел Кавальчук – суперпрафесіяналам з Канады на іх полі прычым, у Квебэку. Стадыён, што дзіка галасіў за сваіх, змоўк у адну секунду. Кавальчук дагэтуль памятае гэтую застрашлівую цішыню пасля сваёй шайбы.
З тых пор Расія не падымалася ў татальныя лідары сусветнага хакея, але яшчэ тры чэмпіянаты свету выйграла, у тым ліку і чэмпіянат у Мінску ў 2014 годзе.
Але тое было слабым суцяшэннем – алімпійскі турнір у Сочы-2014, калі Пуцін стварыў для расійскіх спартсменаў мядовыя ўмовы, хакеісты нечакана правалілі, прайграўшы ў чвэрцьфінале вечна вялым і сонным фінам. Ганьба. І не дапамагла тут агульнакамандная перамога ў сочынскай алімпіядзе: асноўны від, мужчынскі хакей, рускія прайгралі. А хто выграе хакей – той, паўтаруся, негалосна перамагае ва ўсёй Алімпіядзе. У адрозненне ад футбола на летняй алімпіядзе, дзе перамога ў футболе лічыцца шараговай.
І вось учора апляваная і зняважаная Расія, якая заплаціла яшчэ МОК 15 мільёнаў долараў даніны, калыму за сваё ўніжэнне – перамагла ў хакейным фінале. Прычым зрабіла гэта чыста па-руску, сталінградскім штурмам – нечакана прапусціўшы ад немцаў 2 шайбы ў самым канцы, рускія аказаліся яшчэ і ў меншасці (4 на 5), і шанцы сталіся нулявымі. Аднак быў зняты галкіпер, аголены вароты, выпушчаны пяты палявы ігрок – і ў адчайным імпэце малады Гусеў немаведама як засадзіў шайбу праціўніку, за 54 секунды да канца матча. Потым, у дадатковым перыядзе, нямецкі непахісны Ordnung (парадак) быў спляжаны.
Паказальна, што пераможную шайбу ўвагнаў у вароты фрыцаў самы юны, 21-гадовы форвард расіян Капрызаў, які быў немаўлём году ад роду, калі я глядзеў той помны трагічны фінал з чэхамі ў Нагана 1998 г.
А яшчэ за зборную граў той легендарны Кавальчук, які зрынуў канадцаў у роспач у 2008 годзе, а яшчэ і 39-гадовы Павел Дацук, таксама легенда сусветнага хакея. Абодва выступалі на, адпаведна, 4-й і 5-й сваёй алімпіядах і пры канцы фіналу кожнаму не хапіла пару сантыметраў, каб заляцела іх пераможная шайба. Але закінуў тую шайбу малады Капрызаў, сімвалічная будучыня рускага хакея, з сакральнымі лічбамі на майцы “Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі” – “77”.

Кири;лл Оле;гович Капри;зов (род. 26 апреля 1997, Новокузнецк, Россия) — российский хоккеист, нападающий клуба Континентальной хоккейной лиги ЦСКА. Воспитанник новокузнецкого хоккея. На драфте НХЛ 2015 года был выбран клубом «Миннесота Уайлд» в пятом раунде под общим 135-м номером. Чемпион зимних Олимпийских игр 2018 года.


Ники;та Андре;евич Гу;сев (8 июля 1992, Москва) — российский хоккеист, нападающий. В настоящее время является игроком петербургского СКА, выступающего в КХЛ. Чемпион зимних Олимпийских игр 2018 года.


Илья; Вале;рьевич Ковальчу;к (15 апреля 1983 года, Калинин, РСФСР, СССР) — российский хоккеист, левый нападающий и альтернативный капитан петербургского клуба СКА из Континентальной хоккейной лиги (КХЛ). Ковальчук — воспитанник московского «Спартака»[4][5][6], в составе которого он дебютировал на профессиональном уровне в 1999 году, а затем в течение двух сезонов играл за команду в Высшей лиге. На драфте НХЛ 2001 года выбран в первом раунде под общим 1-м номером клубом «Атланта Трэшерз». Был игроком «Атланты» на протяжении следующих девяти лет, пока в феврале 2010 года не был обменян в «Нью-Джерси Девилз». После четырёх неполных сезонов, проведённых в «Девилз», принял решение завершить карьеру в НХЛ. Летом 2013 года вернулся в Россию и заключил договор с СКА (…)На зимних Олимпийских играх 2018 года в Пхёнчхане в составе Олимпийских спортсменов из России стал олимпийским чемпионом.


Па;вел Вале;рьевич Дацю;к (20 июля 1978, Свердловск, СССР) — российский хоккеист, центральный нападающий клуба КХЛ СКА Санкт-Петербург. Бронзовый призёр Олимпийских игр 2002 года, чемпион мира 2012 года, двукратный обладатель Кубка Стэнли (2002, 2008), обладатель Кубка Гагарина 2017 и чемпион России (2005). Заслуженный мастер спорта России (с 21 мая 2012)[2]. С 2001 по 2016 годы выступал за клуб НХЛ «Детройт Ред Уингз». Входит в пятёрку самых результативных российских хоккеистов в истории НХЛ (пятое место по очкам, набранным в регулярных чемпионатах, четвёртое место по очкам в плей-офф)[3][4]. В январе 2017 Дацюк был включён в список 100 величайших хоккеистов за всю историю НХЛ[5][6]. На зимних Олимпийских играх 2018 года в Пхёнчхане в составе Олимпийских спортсменов из России стал олимпийским чемпионом и вошёл в «Тройной золотой клуб».[7]



Міхась Южык

ЛіМаразм-596

Кісляціна кіслая

Паэт, Аляксандр Быкаў, што змешчаны ў №5 тыднёвіка “ЛіМ” (2018), перабывае не ў лепшым душэўным стане. Гэта як мінімум хандра. Зрэшты, такая багна душы – самае тыповае светабачанне гуманітарнага беларуса.
Акрамя таго, паэт Быкаў, некалі дасягнуўшы піку творчага ўзлёту, ужо не можа ці не хоча болей расці. А калі няма росту – надыходзіць агорклая дэградацыя. Сімптом гэтаму – надзвычай балесная рэакцыя аўтара на крытычныя заўвагі паводле яго недасканалых вершаў.
Глядзіце самі, што выдае на гара наш пажылы і вопытны паэт:


Аляксандр БЫКАЎ


Сны

А добры сон — як добры чалавек.
Ён з’явіцца і сыдзе незаўважна…
І ты душу зноў пакладзеш на здзек
У новы дзень — і хмурны, і прадажны.

І прыкра так, аж хочацца завыць.
Так крыўдна. І ад роспачы нямею…
А воблакам заўжды ў нябёсах плыць,
І сны люляць, і мары, і надзеі!


1) добры чалавек у Быкава павінен незаўважна сыходзіць з жыцця, то бок не пакідаючы ў ім ні следу, ні жалю расстання. Гэта няпраўда, якраз добрыя людзі, як і вельмі благі, застаюцца ў свядомасці.

2) Пабачыўшы ў сне гэтага бясследнага “добрага чалавека”, лірычны герой рушыць у заклятую рэальнасць: “аж хочацца завыць”, “дзень — і хмурны, і прадажны”… Такімі сентэнцыямі паэт мерыўся ўзняць нам настрой. Не атрымалася. Таму твор роўна з месца “завыць” нечытэльны і адпраўляецца спачываць у вечнасць.

3) “воблакам… у нябёсах” – кандовы літаратурны штамп. Да таго ж: ці бываюць воблакі на зямлі, у гушчары, у пяску? Не. Тады навошта ўдакладняць, што яны менавіта ў нябёсах?

Наступнае з Быкава:

Фэйсбучны верш

На старонцы фэйсбучнай я зноў —
Віртуальныя зносіны ў модзе.
І ўсё шырыцца кола сяброў,
І ў мяне ўжо да сотні даходзіць.

Толькі думка прыйшла незнарок
Пасярод віртуальнай хімеры:
Каб адзін хоць націснуў званок,
Каб адзін хоць пагрукаў у дзверы!


Адразу скажу, што сотня сяброў – замала для Фэйсбука. Такі статус сацыяльнай сеткі гіблы, значыць, аўтар піша нецікава для чытачоў.
Свой у цэлым элегантны і лаканічны тэкст Аляксандр Быкаў напружыў сентэнцыяй: “віртуальнай хімеры”, абазначаючы так зносіны ў Інтэрнэце. Насамрэч гэта такая ж хімера, як і лісты, і тэлефон, і званок у дзверы. Усё роўна – дачыненні паміж жывымі людзьмі, да якіх Быкаў абавязаны звыкнуць, каб не выпасці з рэчаіснасці. Не лазіць у Сеціва можа дазволіць сабе толькі Ўладзімір Пуцін, бо за яго гэта робіць верная каманда спецыялістаў. Ну і не зазіраюць туды яшчэ чахлыя пенсіянеры, што дажываюць свой век на кефіры з батонам. Аляксандр Быкаў жа не з такіх, ён чалавек актыўны і таму не лянуецца пісаць мне заўвагі на крытыку яго твораў. Жывая душа.


Экспромт

Паэтам радасцяў не трэба,
Бо залянуюцца яны.
Акраец хлеба, лусту неба,
І толькі поўны кош віны…


Памылка, якраз паэтам найбольш радасці і патрэбныя, бо яны самыя эмацыянальныя з усіх істот на зямлі. Паэты імкнуцца да вострых эмоцый, і наўрад ці свядома – да негатыўных. Менавіта да пазітыўных. Тут Аляксандр Быкаў схібіў, даў маху.
Акрамя таго, аўтар у сваім экспромце ўвёў банальную і зашмуляную рыфму “трэба—неба”, пазбягаць якой яго некалі не вучылі, відаць, на семінары маладых байцоў.
А што такое “луста неба”? Ды проста гарбатая, няўдалая метафара, спадары.
Выраз пра "кош віны" акурат сведчыць пра цяжкі душэўны стан творцы. Віну трэба выкідаць вон, пачуццё згубнае.
Такім чынам, падборка ў цэлым няўдалая. Тут нават не праявілася ўласцівае Аляксандру Быкаву адчуванне народнай мовы. Зроблена без душы, цяп і ляп. Дый што можа выйсці з-пад пяра ў тужлівым стане, які апанаваў вершаскладальніка? Толькі кісляціна кіслая.





Міхась Южык

ЛіМаразм-597

Чытачы адно аднаго

Каста фарысеяў працягвае піярыць (“ЛіМ” №5 2018 г.) уласных высокапастаўленых гуру. Гэтым разам хваласпевы ліюцца Навуму Гальпяровічу пад дэбільнаю назваю “Палачанін – гучыць горда!”. Я ўжо раней заўважаў, што Гальпяровіч дэкларуе нейкую пад-касту ў Касце абраных – таямнічых палачан, відаць з адмысловай арганізацыяй мозгу.
Хто такі насамрэч Навум Гальпяровіч – я таксама разгортваў неаднойчы. Буйны культуралагічны чыноўнік, не болей. Як творца – пасрэдны паэт і банальны публіцыст. Дык што мы святкуем, калі спаўняецца 70 гадоў чыноўніку? Славім пінжак і крэсла? За тое, што не дарэшты яшчэ ўдушылі нацыянальнае слова?
А нядаўна, памятаю, запрэглі адносна маладую Капу, саслужыўку Алега Ждана-Пушкіна, – і славілі яго 80-годдзе. Хто такі, што напісаў, навошта патрэбны? – ніхто не ведае. Несумненнае толькі адно – забудуць вельмі хутка Пушкіна-Ждана і назаўжды, як толькі адыдзе з пасады ці ад актыўнай дзейнасці. Перавыдаваць ніколі не стануць.
Нічога асабіста не ведаю пра чыноўніка Ждана, апроч таго, як адзін літаратар мне распавёў: адпрэчваючы яго твор з “Нёмана” – Ждан-Пушкін без аргументаў проста падміргваў, маўляў, ты ж дарослы чалавек і разумееш, што не надрукуюць (чытай, сам Ждан і расчышчаў там пляцоўку пад свае творы, бо дзе ж яму яшчэ, рускамоўнаму, сябе выстаўляць?)
А яшчэ з камічных фактаў пра 80-гадовага юбіляра: той усчаў скандал у Сеціве за тое, што спадар старшыня Пазнякоў пасмеў яму падарыць у каробцы ад самапіскі “Паркер” – простую аўтаручку… Як так?! Мне! Заслужанаму чалавеку! Памаўзлівы старшыня потым нехлямяжа апраўдваўся – не я камплектаваў, а саслужыўцы ладавалі табе падарунак… Во якая самаацэнка высозная ў пасрэднага літаратара! Талстой ад Нобелеўскай адмовіўся, прасіў сабе не прысуджаць, бо западло ад нафтавага магната грошы было атрымліваць, а Ждана – пасмелі зняважыць простай аўтаручкай, дык раскрычаўся, нябога. (У гэтым смяхотлівым выпадку – тым не менш, уся наша літаратура як на далоні.)

Цяпер пераходзім па завядзёнцы ад віншавальных лозунгаў кастаўцаў да ўласна мастацкіх твораў, якія яны ў сябе друкуюць.


Таццяна ЦВІРКА

* * *
Зноў стома лёгка кружыць галаву.
Нарэшце да падушкі прыпаду.
Заснуць!
Не думаць, не гадаць, не планаваць…
Заснуць. І сноў не сніць, а спаць!
Зноў певень хрыпла раніцу заве.
І вуснамі акно яна кране.
Устаць… Не ленавацца, не хандрыць.
Устаць! Хутчэй пачаць, каб завяршыць.
Зноў дзень. Званкі. Паперы. Мітусня…
І, як звычайна, не хапіла дня —
Сказаць. Спытаць. Здзівіцца. Пахваліць.
Задумацца. Прызнацца. І… пажыць.
Зноў ноч. Заснуць. І спаць! І сноў не
сніць..


Верш выйшаў у паэткі каравы, шурпаты па стылі (напрыклад, уляпіла чатыры разы “Зноў” на пачатку радкоў), але не зусім бессэнсоўны: гэтае вавёрчына кола знаёмае ўсім, хто не ведае сапраўднага творчага жыцця ці не ўспрымае падзеі паэтычнай свядомасцю.
Няма паэзіі ў душы – запануе адна бесталковая мітусня па здабыванні хлеба надзённага, каб не падохнуць з голаду. Так існуе большасць цывілізаваных людзей у горадзе. Хворая псіхіка. Вяскоўцы так не жывуць, хто не п’е гарэлку прынамсі. Свежае паветра добра прачышчае мазгі – і сувязь з Тварцом не губляецца ні ў яве, ні ў сне. Ты не аўтамат, не чыноўны пінжак – а чалавек Божы.

Наступнае:

***
Халадае жыццё. Халадае.
Быццам снегам, людзей засыпае
Злосцю, зайздрасцю, сквапнасцю,
болем…
І вясна больш не прыйдзе ніколі.
Халадае жыццё. Халадае.
Як залевай, людзей залівае
П’янствам, хабарніцтвам,
брыдкаслоўем…
І вясна больш не прыйдзе ніколі.
Халадае жыццё. Халадае.
І так многа людзей замярзае
Ад хваробаў, ад крыўды, ад здрады…
Не чакайце вясну.
Вінаваты…


Гэты твор дваісты па сутнасці. Відавочна праявіўся паэтычны тэмперамент Цвірка, экспрэсія (чаго няма ў памянёнага Гальпяровіча), знойдзены добры рытмічны рэфрэн “Халадае жыццё. Халадае.” А затым – усё наскрозь сапсутае маралізаваннем, павучаннем, сухой рыторыкай і беспрасветным негатывам.
У аўтаркі, такім чынам, няма пачуцця меры і эстэтычнага такту. Сама добрае вынайшла, сама ж яго і спаганіла.
Зноў навідавоку аматарства. То бок літаратура наша падзелена ўмоўна на дзве часткі: прафесіяналы-чыноўнікі (Ждан, Гальпяровіч плюс чалавек 50 падобных, і аматары – Наталля Цвірка, Аляксандр Быкаў плюс легіён у 1000 чалавек). Гэтым абмяжоўваецца ўся беларуская літаратура, што вырадзілася дзякуючы “народным” пісьменнікам у секту: літаратары ёсць адначасова і чытачамі адно аднаго.







Міхась Южык

ЛіМаразм-598

Кірунак светлых гармоній

Людміла Круглік завяршае паэтычную частку “ЛіМа” №5 2018 года, дзе яна паўстала разам з папулярным блогерам А.Быкавым і Таццянай Цвірка.
Тысячны раз паўтару, што менавіта паводле паэзіі ў перыёдыцы вызначаецца стан сучаснай нацыянальнай літаратуры. Можна колькі заўгодна мармытаць пра велічных палачан, выгукваць застрашлівыя лозунгі кшталту “сінявокая Беларусь”, сотнямі старонак друкаваць мемуары і рэкламную крытыку на сяброў, – усё гэта рассыпаецца ўшчэнт, калі не падмацавана таленавітай паэзіяй хоць бы асобных адзінак.

Такім чынам:

Людміла КРУГЛІК


Адзіны

Ёсць у свеце куточак адзіны,
Дзе расце ля ўзбярэжжа чарот.
Я калісь не адну там гадзіну
Правяла ля вады без турбот.

З процьмы дзён чула пошчак бусліны,
Шмат падзеяў пайшло ў зарапад.
Толькі восені клін жураўліны
Не паверне былое назад.

Ёсць у свеце куточак адзіны,
Дзе азёраў рухавая плынь.
Дзе мой лёс за цаглінай цагліну
Перанёс час жыцця ва ўспамін.

Да цябе, мой куток, як на свята,
Я лячу, нібы птушка, заўжды.
Хоць змянілася родная хата,
Як раней, сагравае гады…


Тут нічога новага: задушлівая аднастайная беларуская тэма пра родную хату, якая счарнела, а плот ля яе збуцвеў. Мала таго, верш насычаны і літаратурнымі штампамі, то бок няма знаходак у вобразнасці.
Першая страфа яшчэ нішто сабе, а потым, як той казаў, пайшло і паехала: пошчак бусліны чуецца з процьмы дзён, то бок не то амаль з цемры (хоць аўтарка замілоўваецца дзяцінствам), не то з вялізнага мноства дзён (дваістасць у сэнсе).
Затым неўнармаванае слова “падзеяў” замест “падзей”. А тады і галоўнае – падзеі, якіх шмат, пайшлі ў зарапад… Аўтарка хоць падумала, што напісала? Не расшыфроўваецца. Да таго ж – як без зорак, знічак і зарападу? Немагчыма ў беларусаў.
Далей – болей:  “азёраў рухавая плынь”. Людміла Круглік зноў ляпнула, не падумаўшы: плынь, тым болей рухавая, бывае ў рэк і ручаёў, а ў возеры, хоць бы і праточным, вада стаіць, ніякая плынь яе не нясе рухава.
Цяпер слухайце ўзор коснаязыкага фармулявання думкі: “Дзе мой лёс за цаглінай цагліну Перанёс час жыцця ва ўспамін”. Так хітрамудра і ў прозе не выкажашся.
…” нібы птушка” – чаму не “быццам птушка”? Тады б націск, які – хто не ведае – у “нібы” на другім складзе, не выбіў бы рытм.
…“родная хата”. Чыгунны штамп паэзіі 30-х гадоў. Памятаю, як валасы ўздыбіліся ў мяне, калі некалі ўзяў ў бібліятэцы савецкую кніжку празаіка Сачанкі-старэйшага (дзядзькі Барыса Пятровіча) з назваю… “Родны кут”. Дык яшчэ б нішто гэтак том абазваць па-наску, па-беларуску. Але нейкі вырадак пераклаў ззаду кнігі па-руску: «Отцовский угол».
Вось у гэтакай «отцовской» жудзе і перабывала б нацыянальная літаратура, каб тры гады таму не з’явіўся “ЛіМаразм” – праект па вывадзе айчыннага пісьменства з гушчароў і балот.

Яшчэ твор Людмілы Круглік:


Зімовы лес

Сёння я без ніякіх прымусаў
Пакідаю жыццёвы прагрэс.
І за сонечным промнем імчуся
Цераз поле ў заснежаны лес.

Зарыпіць пад нагамі сцяжына,
Зачаруе ялін белы строй.
Цуд прыроды і веліч карціны…
Я на момант губляю спакой.

Так утульна і цёпла наўкола,
Хоць і скача па дрэвах мароз…
Вецер ціха скуголіць у полі.
Адпачну, бласлаўляючы лёс.

На сасне чыйсці хвосцік. Вавёрка
На мяне пазірае з вяршынь.
Заяц спуджаны коціцца з горкі,
Толькі след паміж белых сцяжын.

Я вазьму гэту веліч прыроды,
Дзе пануюць зімовыя сны,
Каб у момант душэўнай нягоды
Прыхіліцца да той цішыні…


Гэты верш нашмат лепшы, бо не перанасычаны штампамі. Акрамя таго, аўтарка не толькі не чужымі словамі і канструкцыямі прамаўляе, а яшчэ і перадае ўласныя пачуцці, не староннія. Карціна досыць светлая атрымалася. Пра мароз, які скача па дрэвах, наогул – знаходка выдатная.
З яўна кульгавага толькі – “бласлаўляючы лёс”, да лёсу гэтае слова непрыдатнае, думаецца. Можна дзякаваць лёсу, прасіць лёс, але як яго бласлаўляць? Ты ж не свяшчэннік, а лес не царква.
…“чыйсці” – памылка карэктараў і рэдактараў, прапушчаная драбяза, мяккі знак (“чыйсьці”), псуе агульнае ўражанне ад тыднёвіка ў цэлым. Паэтку не будзем тут вінаваціць.
Гэты верш – несумненны ўзор таго, як на звыклыя тэмы, і не выпендрываючыся з метафарамі ды верлібрамі, можна пісаць шчырай душою досыць выразна, яскрава. А галоўнае – у кірунку светлых гармоній.



Міхась Южык

ЛіМаразм-599

Пад “каблуком”

Фёдар Гурыновіч, 1950 года нараджэння, надрукаваны з вершамі ў “Полымі” №11 2017 года. Чалавек, як бачна, не малады. Як і пераважная большасць аўтараў нумара. Крытыка, напрыклад, распачынаецца артыкулам Т.Шамякінай не пра сучасную літаратуру, не, а пра “ўвогуле ды прынцыпе”, філасофскія рэфлексаванні на тэму літаратуры. Бо сапраўднае высокае пісьменства для Таццяны Шамякінай скончылася 20 гадоў таму, са смерцю бацькі, аблашчанага камуністамі мнагаслоўнага Івана Шамякіна. З тых пор яна не шкадуе ніякіх сілаў на раскрутку бацькавага імені ў сучаснасці, якая ўжо Шамякіна не разумее і не прымае. І што ёй, філолагу, да злабадзённых раманаў Южыка (усе надрукаваны ў тым жа “Полымі”), якія магла спакойна сабе даследаваць і якімі гэтак жа захапляцца, як і бацькавымі гросбухамі? Якая ёй з Южыка выгада? Таму маем бясконцае пераліванне з пустога ў парожняе ад Т.Шамякінай.
Тое самае і астатнія аўтары “крытыкі” (псеўдакрытыкі) нумара: хто славіць акадэміка Гніламёдава, хто Алеся Бадака, то бок сілавікоў, якія “крышуюць” “Полымя”, бяспраўна узурпіравалі ўладу над агульнанацыянальным, здавалася б, часопісам.
Калі гадоў 15 таму назад таленавіты празаік, аўтар сапраўдных бестсэлераў-дэтэктываў  Чаргінец прымаў гэты саюз бяздарнасцяў і кар’ерыстаў, ці мог герой Афганістана ўявіць, з якой падлаю прыйдзецца яму дачыняцца штодня, што гэтая хеўра прымусіць-такі служыць бюджэту сямейства Шніпоў, пераліваючы ў яго дзяржаўны бюджэт?
 Узваленая на сябе ноша толькі абцяжарыла душу дастойнага чалавека на старасці гадоў. Выцесненая з рэдакцый наменклатура разагнанага саюза імгненна пераапранулася хто ў наменклатуру “незалежную”, а хто і вярнуўся ў ранейшыя крэслы рэдакцый новага саюза і пачаў звыкла бясчынстваваць, друкаваць сябе і хаўруснікаў, душыць таленты. Вечнае, неўміручае братэрства літаратурных чыноўнікаў-цемрашалаў. Нашто быў Чаргінцу гэты клазет? Няўжо неставала рэгалій?

Цяпер нарэшце пра паэзію нумара 11 (2017). Вяртаемся да пажылога, пад 70, Фёдара Гурыновіча. Які, дарэчы, у свой час вёў чыноўную кар’еру па камсамольскай лініі, як указваецца ў слаўнай біяграфіі.

Верш:

ПРЫСАК

Стары канал, заціснуты ў хамут
Гарбатага мастка; вады істужка,
Андатрамі раскрытыя ракушкі,
Як пудраніц бліскучы перламутр.

Бабрамі спілаваны праз адну —
Таполі на пасадцы ўсцяж канала.
Над імі сонца позняе канае,
І за сабой я доўгі цень цягну.

Падыспадам пяшчотнага лісця
Таполяў вусны грэе хрыплы вецер.
І незабудкі — бы ўспамін аб леце —
Між ломкіх промняў рыжага трысця.

Злагоджаны цяплом цялячых пысак,
Бярэцца поплаў срэбраным імхом;
І сум шчымлівы навявае прысак,
Пакінуты вясковым пастухом.

Вугольчык тлее шчэ адзін-адзіны.
Я каблуком разварушу яго
І пук травы сухой у попел кіну.
І ўдзячна заўсміхаецца агонь.


Твор не зусім бяздарны, бо мова адчуваецца ў паэта як родная, і намагаецца Гурыновіч ставіць не банальныя метафары. Але вобразнасць цяжкая, ненатуральная, чытаеш – быццам камянюкі  варочаеш. Амаль нічога лёгка і гарманічна не заходзіць у душу. А гэта азначае, што талент пасрэдны. Я прыводзіў не раз як узор вершы Ігара Пракаповіча, дзе таксама часта ідзе апісальная лірыка, аднак слова не захрасае ў зубах, не дзярэ вушы, успрымаецца прыгожа і натуральна.
Тут жа, у Гурыновіча, я нават не буду каментаваць вылучаныя мной няўдалыя і змушаныя метафары. Проста запрашаю на іх глянуць і ацаніць.
Уся праблема паэзіі ў тым, што, з аднаго боку, метафара павінна быць свежай, арыгінальнай, а з другога – не змушанай, не фальшывай, не вычварнай і адцягнутай ад рэальнасці, як у слыннага версіфікатара Змітра Вішнёва, напрыклад.
То бок задача паэта – намацаць залатую сярэдзіну. І задача гэтая настолькі складаная, што асабіста я, вопытны літаратар і крытык, бачу з сучасных беларускіх вядомых паэтаў толькі двух, па вялікім рахунку, на гэтай залатой сярэдзіне – Міколу Кандратава і Ігара Пракаповіча. Яны адпавядаюць і яшчэ двум важным крытэрыям – нешматслоўнасць тэкстаў і светлыня энергетыкі. Гэта значыць, іх тэксты, апрача ўсяго,  лаканічныя і не тужлівыя.
Адзіны ўдалы радок у Гурыновіча я вылучыў падкрэсліваннем.
А слова “каблук” трэба было расфарбаваць чырвоным, барвовым, каб існавала  такая магчымасць у ЖЖ-блогу. Настолькі гэта яскравы і адначасова вульгарны русізм у “флагмане” айчыннай літаратуры. Наменклатура СПБ гэтак захоплена дзяльбою бюджэтных грошай, што ўжо карэктара годнага знайсці не ў змозе. Пасаджалі ў рэдакцыі, відаць, адну блатнату. А ўся літаратура айчынная перабывае дзесяцігоддзямі пад іх “каблуком”.


Міхась Южык

ЛіМаразм-600

Рэальная літаратура

Пасля 600 выпускаў “ЛіМаразма”, мяркую, у ніводнага адэкватнага чытача не засталося ілюзіі, што ў Саюзе Беларускіх пісьменнікаў (незалежніцкім) жывуць нейкія абраныя, праведныя і высокаталенавітыя людзі. Роўна як і зману няма, што менавіта ў Саюзе Пісьменнікаў Беларусі згуртаваліся адны бяздарнасці, дэгенераты. Абое рабое. І адсотак таленавітых твораў малы, мізэрны як у адной літаратарскай суполцы, так і ў другой. Прыкладна 0,5 адсоткаў з усяго масіву тэкстаў можна з нацяжкай лічыць неблагімі. Усё астатняе – на ўзроўні ніякім, а часта думаеш нават, ці не перабываеш сярод невылечных крэцінаў.
Такая ў нас рэальная літаратура, або так званая беларуская літаратура, пакінутая бязбожнай дзяржавай камуністаў са сваімі раздзьмутымі класікамі. Гэта нават не падмурак, а зыбкая багна, з якой трэба спачатку сысці як далей, каб узводзіць будучае жытло.
Гэта што тычыцца мастацкага ўзроўню. Але ёсць яшчэ ўзровень ідэалагічны, які ў незалежніцкім саюзе агрэсіўны і разбуральны, пагражае дзяржаўнай цэласнасці. Які цягне ад Расіі ды Праваслаўя чортведама куды – прыкладна да долі жоўта-блакітнай суседкі, дзе ўжо Белы Дом стварыў па ўзоры арабскіх краін падкантрольны хаос («управляемый хаос»). Пекла.
Дзяржаўны ж саюз літаратараў проста культывуе звычайныя дробныя чалавечыя грахі – кар’ерызм, славалюбства, нізкапаклонства, патуранне высокапастаўленым бяздарнасцям, у нечым і выкарыстанне асобных чыноўных крэслаў у сваіх карыслівых мэтах (чаго толькі вартыя 65 (?!) кніжак Пазнякова з моманту пасадкі яго ў фатэль старшыні МГА СПБ).
І грашкі гэтыя ёсць чалавечымі, паўсюднымі і мала выкараняюцца. Грахі не смяротныя. Звычайная адвечная людская справа – набіваць мамону сваю. А вось сатанінская справа – гэта рэвалюцыя, да якой вольна ці нявольна падпіхвае нас недзяржаўны пісьменніцкі саюз, сілкуючыся заходнімі грашыма. А даюць даляры, паверце, не для таго, каб Пятровіч з Бахарэвічам жвава тут выдаваліся і салодка жылі, а з адзінай мэтай – разбурыць Праваслаўе. Нехта здзівіцца: мы ж гаворым пра літаратуру, а ты пра рэлігію!
Аднак рэч у тым, што карані любой літаратуры паходзяць з рэлігійнай сферы, і нездарма ж народы Ўсходу, арабскі свет ды індзейцы з пігмеямі нічога вартага ў літаратуры не зрабілі цягам тысячагоддзяў. Тады як пабожныя некалі Еўропа, Расія і Амерыка выпускалі шэдэўр за шэдэўрам, абапіраючыся на хрысціянства, і толькі.
Цяпер жа на Захадзе не проста шалеюць ад слова “праваслаўны” католікі з пратэстантамі, як шалелі яны заўсёды (бо ёсць насамрэч раскольнікамі апостальскай веры), а кіруюць ідэалогіяй Штатаў і старажытнай Еўропы ўжо прамыя і непрыхаваныя сатаністы (масоны, сектанты самых розных масцей і гатункаў). Вось яны і даюць грошы на кніжкі “супроць Лукашэнкі”, на сцяжкі бел-чырвона-белыя, якімі матляе неўгамонны пажылы Някляеў з хаўрусам.
А цяпер гляньце, што пісаў пра рэвалюцыянераў прарочы геній Дастаеўскага даўным-даўно, задоўга да КПСС і краіны Сярпа з Молатам:


===Одним из эпиграфов к роману Достоевский взял евангельский текст (Лк. 8,32–36) и в письме А. Майкову (в октябре 1870 года) так разъяснил смысл своего выбора: «…факт показал нам тоже, что болезнь, обуявшая цивилизованных русских, была гораздо сильнее, чем мы сами воображали, и что Белинскими, Краевскими и проч. дело не кончилось. Но тут произошло то, о чём свидетельствует евангелист Лука: бесы сидели в человеке, и имя им было легион, и просили Его: повели нам войти в свиней, и Он позволил им. Бесы вошли в стадо свиней, и бросилось всё стадо с крутизны в море и всё потонуло. Когда же окрестные жители сбежались смотреть совершившееся, то увидели бывшего бесноватого — уже одетого и смыслящего и сидящего у ног Иисусовых, и видевшие рассказали им, как исцелился бесновавшийся. Точь-в-точь случилось так и у нас. Бесы вышли из русского человека и вошли в стадо свиней, то есть в Нечаевых, в Серно-Соловьевичей и проч. Те потонули или потонут наверно, а исцелившийся человек, из которого вышли бесы, сидит у ног Иисусовых. Так и должно было быть. Россия выблевала вон эту пакость, которою её окормили, и, уж конечно, в этих выблеванных мерзавцах не осталось ничего русского. И заметьте себе, дорогой друг: кто теряет свой народ и народность, тот теряет и веру отеческую и Бога. Ну, если хотите знать, — вот эта-то и есть тема моего романа. Он называется «Бесы», и это описание того, как эти бесы вошли в стадо свиней».====(з кнігі М.Дунаева «Вера в горниле сомнений…»)

Так, Расія званітавала гэтай рэвалюцыйнай ліберальнай брыдотаю праз цяжкія пакуты жыцця ў Краіне Саветаў. І ўжо мае ад яе імунітэт, і пабудавала праваслаўную манархію – апірышча здаровага чалавека.
Цікава, што Дастаеўскі, карані якога па адной з ліній палягаюць якраз у Беларусі, ставіў знак роўнасці паміж “рускі” і “праваслаўны”. Такім чынам, ён вызначаў нацыю не па крыві, не па этнасе, а па духоўнай крыніцы, з якой яна сілкуецца.
І нічога дзіўнага, што на праваслаўную Беларусю, па сутнасці перыферыю рускага праваслаўя, ідзе наступ з боку Еўропы і Штатаў – з мэтай, завабіўшы нацыяналістычнай прынадаю, разбурыць устоі, стварыць дзікі хаос, які яны будуць падтрымліваць з дапамогай надрэсіраваных фашыстаў. Тэхналогія адпрацавана канчаткова на Ўкраіне.
Аднак бяда Белага Дома і радасць для Белай Русі ў тым, што дэструктыўнага элемента ў нас вельмі мала, а насельніцтва вызначае сябе на 80 адсоткаў праваслаўнымі (па Дастаеўскаму – сінонім рускіх). Цэрквы, якія ў нас будуюцца і будуюцца, па выхадных забітыя так, што дыхнуць немагчыма. Гэта, зразумела, не азначае, што там стаяць строга праваслаўныя людзі – да гэтага далёка яшчэ, бо ў царкву ціснуцца найчасцей тады, калі няма на што спадзявацца ўжо, калі здароўе і псіхіка канчаткова разваленыя. Калі ж чалавеку добра – ён п’е піва і жыве зубастым жыццярадасным язычнікам, царква яму не патрэбная. Гэта так. Але важны сам кірунак духоўных памкненняў: народ стаў разбіраць, і ўсё радзей бегае да бабак і экстрасэнсаў (сатаністаў), каб вылечыцца, а ўсё часцей звяртаецца да ўрачоў ці прыпадае да малітваў і святынь праваслаўных.
Я ўжо неяк пісаў са слоў дасведчаных людзей, што ў Маскве ў сярэдзіне 90-х па цэнтры горада немагчыма было прайсці кіламетр, каб да цябе не прычапіліся розныя групоўкі сектантаў (штук пяць) з брашурамі і прапановамі схіліцца да іх.
Нейкім цудам Расія выстаяла, аднак жа і не бяздзейна – абывацель і не здагадваецца, якая была праведзена праца камандай Лукашэнкі і камандай Пуціна па выкараненні сатанінскай брыдоты, па збудаванні заслонаў сектантам і розным магам-чарадзеям, якія дзякуючы пляшываму здрадніку, блажэннаму ідыёту Гарбачову і ачмурэламу ад гарэлкі Ельцыну – прарваліся на мяжы тысячагоддзяў ужо ў сістэму адукацыі Расіі і Беларусі. То бок хацелі разбэшчваць і развальваць нашага чалавека ўжо з пачатковай школы. Гэтаму, паўтаруся, была пастаўлена эфектыўная заслона.
Цяпер засталіся толькі «мелкие бесы», нацыяналістычныя, напампаваныя заходнім сатанізмам літаратары кшталту Бахарэвіча, Арлова, Някляева, Вішнёва з кампаніяй, раты асобных мала значных пісакаў са “Свабоды”(ікона для якіх – Быкаў-нямецкі, вядомы бязбожнік-экзістэнцыяналіст). Але ўсе яны ёсць пацешнымі войскамі – малатыражныя, ды яшчэ і па-беларуску, ды яшчэ і наогул на тарашкевіцы некаторыя. То бок зусім недасяжныя для агульнай масы здаровага люду з Сінявокай. І люд гэты, дзякуючы блізкасці Расіі ды фактычнай праваслаўнай манархіі – захаваў дзівосную духоўную чысціню. Гэта, як мінімум, не педэрасты і лесбіянкі Еўропы, абажратыя ды абколатыя галажопыя татуіраваныя пачварыны.
Беларускі афіцыйны сцяг не нясе ў сабе агрэсіі, ён колеру зары і лесу, аточаны стужкай нацыянальнага арнаменту. Тады як неафіцыйная і справядліва забароненая “пагоня” – нясе злосць, рэвалюцыю, разбурэнне, колерамі пахне яна каталіцкай Польшчай, якую ад слова “рускае праваслаўе” трасе, як чорта ад крыжа (хоць рускія іх выратавалі ад фашысцкага генацыду). Гэта па-сутнасці сцяг заходняй бязбожнай навалы, нашэсця на нашу здаровую тэрыторыю. Сцяг з крыжаком-вершнікам, сцяг небяспечны і адпрэчаны здаровай Боскай сутнасцю праваслаўя.
Беларусь усіх сваіх дэманаў «выблюнула» (паводле Дастаеўскага) у далёкія ўжо 90-я. А цяпер занялася не набіваннем зямной тленнай мамоны, а духоўным ростам з кірункам у самую Вечнасць.