Шарош

Янина Пинчук
па гладзі роднае ракі
пайшоў шарош;
шкляное канфеці з зямлі
збіраю ў кош;
зіма, здаецца, урэшце
прыйшла да нас;
ўсё здараецца не “позна” –
у належны час.